Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
е дзяды і прадзеды ношкі непасільнай! Выбіла гадзіна, і ты мусіш, як арол магучы, распусціць сваё крылле і ляцець туды, куды ўсе цяпер злятаюцца. Кончылася чалавечае вечііае начаванне, і світанне агністае пачынаецца на зямлі ад краю да краю, ад мора да мора!
Д а н і л к а (убок). Што ён чаўпе! Памойму, вечарэе, а паягонаму — світае. Ці я сляпы, ці ён не бачыць?
Н е 3 н а ё м ы. На крыжах магільных гараць свечкі грамнічныя, а на курганах адзірванелых вехі смалістыя палаюць і шляхі асвечваюць для ўсіх тых, што ідуць на гэна зборышча вялікае. Гора таму, хто будзе спаць у гэты час трывожны!
С ы м о н. Трудна зразумець вас, чалавеча! Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца?
М а р ы л я. Але, нашто? Можа, зямлю будуць даваць?
I I е з н а ё м ы. Смока выганяць!
У с е. Смока? Якога?
Дзеці са страхам туляцца да Марылі.
Н е з н а ё м ы. He чулі?.. Ды дзе вам пачуць? Вы ўсе ў гэтых ламах капашыцёся, як чэрві, прыдаўленыя каменем, і свету белага не бачыце і нічога слухаць не ўмееце.
Д а н і л к а (убок). Ну, ято пэўна б аб гэтым ведаў, але, мусіць, гэта брахня?
Н е з н а ё м ы. Ад даўняга часу пасяліўся на нашай зямлі ў заварожаным балоце страшны смокупыр...
У с е. Аж нават упыр!
Н е з н а ё м ы. Але, але, добрыя людзі! I вось праз гэтага смокаўпыра пайшлі на цэлы свет усялякія беды і няшчасці.
М а р ы л я. Няўжо ж гэта і нас праз яго гэтакае гора спаткала?
С ы м о н. Мамка, не перапыняйце гутаркі!
Н е з н а ё м ы. Пошасці ўсялякія сее жменяй сваёй каршуновай — гэта каб сіла народная не ўзвялічвалася і яго не змагла, а туманы чорныя ў вочы ўсім пускае, каб людзі не бачылі яго. Поначы з хаты ў хату заходзіць і кроў з сэрцаў цёплую смокча, а ў душу яду свайго падлівае, каб яна прасветласці ніколі ніякае не бачыла. Дзе толькі яго хоць цень прашмыгнецца — там нянавісць страшная між братамі і сёстрамі, як вужака, разгнежджваецца, нявінная кроў на зямлю льецца, а путы жалезныя бразгаюць на руках чалавечых, як званы на ўсяночную. Катнія жаданні ў думках людскіх расплоджвае і на самае сонца кладзе жалобную пакрывальню. Удоў і сірот у рабства голаду і холаду заганяе, а бацькам і маткам без часу дзетак назаўсёды ад грудзей вырывае, — гэта ўсё, каб хвалу сваю смочую ўзвялічыць. Вось які ён — гэты смокупыр!
Д а н і л к a. А скажыце, дзядзька: ці ты бачыў яго?
Н е з н а ё м ы. Ніхто не бачыў!
М а р ы л я. Дык як жа гэта?
Н е з н а ё м ы. А вельмі проста: усе дагэтуль думалі, што гэта не смока работа, а так Бог даў. С ы м о н. А як жа гэта будзе сход выганяць яго, калі ніхто і не бачыў?
Н е з н а ё м ы. Як усе чыста браты і сёстры на сход прыйдуць, тады ўсе і ўбачаць яго, бо, каб убачыць яго, — трэба ўсе вочы ў адно месца сабраць.
Д а н і л к a. А ён не паесць за гэтакую штуку ўсіх?
Н е з н а ё м ы. Ён толькі з’есць таго, у каго да канца не хопіць адвагі глядзець яму смела ў вочы.
Д а н і л к а. Ну, як так, то я на гэны сход не пайду!
М а р ы л я. Дык, значыцца, і Сымона майго хочаце звабіць туды?
Незнаёмы. Я нікога, маці, не ваблю! Я толькі кліч клікаю і разношу гэтую весць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ не згніў зусім і не запрапасціўся з душою ў смокавых лапах, — той сам пойдзе, і ніякая сіла яго не стрымае.
С ы м о н. Я не пайду, хоць мяне ўжо і цягне туды. Я павінен тут астацца, каб рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай, бо як згублю яе — месца мне на цэлым свеце не будзе.
Н е з н а ё м ы. Што ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш?
ЯНКА КУПАЛА
217
С ы м о н. He праваліцца; але як сыду — мяне назад сюды не пусцяць.
Н е з н а ё м ы. He бойся! Без тваіх рук нідзе не абыдуцца.
М а р ы л я. Як сабе хочаце, добры чалавеча, а я Сымона свайго ад сябе нікуды не адпушчу! Хай лепей думае, як хлеба і начлегу дастаць на зіму.
Н е з н а ё м ы. He ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне. Пойдзе, хоць бы зямля перад ім расступалася. 3 запаленай паходняй пойдзе гіраз пяскі халодныя і праз лагі балотныя туды, адкуль я к вам з гэтай весцю прыходжу. Голас патаемны, што дагэтуль драмаў у глыбіні грудзей, павядзе яго так лёгка, што і не агледзіцца, а крыўда, якую бацькі яго цярпелі і ён сягоння цярпіць, падганяць будзе яго; можа, нават будзе гнаць яго на вельмі і вельмі страшэнныя рэчы. Але нічога — пойдзе і возьме сваё!
Паўза.
Што, Сымон? Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты, і ты, ведаю, на іх даўно чакаеш, толькі стараешся гэта заглушыць у сабе. Час прачнуцца, Сымоне! Час!
С ы м о н (звесіўшы галаву, як бы сам да сябе). Кінуць матку, кінуць зямлю і пайсці?! А ці знайду я там тое, што тут згублю? Ці знайду? Але штось цягне туды! Ачараваў ты мяне, чалавеча. На дзве палавіны разрываюцца мае думкі і душа мая. Як жа гэта неяк раптам прыйшло! Як жа мне загадала страшную загадку — ні тут застацца, ні туды пайсці?!
Н е з н а ё м ы. Час, Сымоне, часі Агляніся кругом сябе і ўспомні ўсё. Дагэтуль ніколі ты сцежкі свае не бачыў, бо вечна нязмытыя слёзы на вачах тваіх віселі, хоць чырвоная кроў з цябе капала на сляды твае. Наганяў ты сабе мазалі непазбытыя, як араў і сеяў, а груганы пражорлівыя зярняты твае спелыя клявалі. Як нарадзіўся ты — штось думаў, штось рабіў, тварыў, a IUTO? Нядолю сваю толькі з году ў год гадаваў і пашыраў панаванне яе. Песень і казак чароўных шмат табе матка над калыскай тваёй напяяла; яны доўга ў душы тваёй жылі і радавалі цябе, а што з іх сягоння засталося? Асмяялі, аплявалі іх табе нязваныя госці, мучыцелі твае — гора ды крыўда! Агляніся, Сымоне! Успомні, разваж усё! Успомні матку, сястру сваю ўспомні, га! і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся! (Шыбка выходзіць.)
З’ява V
ТыяжбсзНезнаёмага.
С ы м о н (як бы збудзіўшыся). Ах! Ён выйшаў ужо! (Хоча бегчы за Незнаёмым.)
М а р ы л я (хапаючы за руку). Сымонка! Куды ты, дзеткі?
С ы м о н. Пусціце, мамка! Я хачу папытацца, у якім месцы той сход склікаецца.
М а р ы л я. He трэба! He ідзі! Нашто ён табе? Я цябе прашу, дзеткі, астанься!
С ы м о н. Я толькі папытаюся і вярнуся назад.
М а р ы л я. He ведаеш дзе, і не трэба! Нашто табе гэны сход страшны? Я не пушчу на яго цябе! He пуіпчу!
С ы м о н. Мамка, пусціце, я толькі даведаюся, і больш нічога!
М а р ы л я (віснучы Сымону на шыі). Усё роўна — не трэба! Там згуба твая і наша. Ах, божухна мой! Чаго яго, гэтага шалёнага клікача, прынясло сюды? Што яму трэба ад нас? Няшчасце за няшчасцем так і ідзе на бедную маю галаву! (Плача.)
С ы м о н. Чаго плачаш, мамка? Яшчэ ж нічога такога страшнага не сталася. He плачце, мамка! Калі ўжо так хочаце, дык не пайду і пытацца нават.
М а р ы л я (апускаючыся на зямлю). Дабіваеце мяне! 3 усіх старон дабіваюць! Жыццё, якое ёсць, адбіраюць. Кара божая звалілася на ўвесь род наш. Ах ты, долечка мая няшчасная!
С ы м о н (адышоўшыся ў старану). Кўсёлжі мушудаведацца, дзе гэны сходсклікаецца, каб там і немаведама што! I трэба ж было мне не папытацца ў яго? Ці не сказаў ён толькі часам Зосі гэтага? (Да Марылі.) Мамка! Дзе Зося?
М а р ы л я (відавочна манячы). Бог яе ведае! Недзе выйшла. Мусіць, ці не пайшла ў грыбы.
Д а н і л к а. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла... (Глянуўшы наматку, не дагаварвае.) С ы м о н. Куды пайшла?
Д а н і л к a . А мусіць, у грыбы, як мамка казала, я не ведаю.
С ы м о н. Маніш! Добра ведаеш, а толькі не хочаш казаць, кажы! A то...
М а р ы л я. Нашто яна табе? Пайшла і прыйдзе. Ці ж першы раз?
С ы м о н. Першы ці не першы, а сягоння я мушу ведаць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі.) Кажы, шэльма, а не — то біць буду!
218
ЯНКА КУПАЛА
Данілка. Яж табе кажу, іпто не ведаю. А біць мяне не маеш права: на тое маці ёсць.
С ы м о н. Яшчэ ён, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе і не які прыблуда, а брат твой.
Д а н і л к а. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна калі і ведаю, то не скажу! Што ж ты са мной зробіш?
С ы м о н. Выбрашаш усё, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!
М а р ы л я (да Сымона). Кінь ты да яго чапіцца! Што з табой сягоння зрабілася?
С ы м о н. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не?
Д а н і л к a. А як жа! Чую! Нашто ж у мяне вушы?
С ы м о н. Ну дык кажы! А не — то як бачыш душу з цябе выматаю.
Д а н і л к a. He скажу!
С ы м о н. Скажаші
Д а н і л к а. Хоць зарэж!
С ы м о н (хапаючы сякеру). Кажы, вужака! a то як стой на дробныя кусочкі скрыпку пашчыпаю!
Д а н і л к а (хаваючы пад сябе скрыпку). I скрыпкі не дам шчапаць, і не скажу!
С ы м о н (вырывае зпад Данілкі скрыпку іхоча сеч). Скажаш?
Д а н і л к а (кідаючыся к Сымону на каленне і цалуючы рукі). А братачка, а родненькі! Пасячы лепей мяне самога на дробныя кусочкі, а скрыпку не чапай! Богам цябе прашу!
М а р ы л я (адцягваючы Сымона). Ці не ашалеў ты сягоння!..
С ы м о н (баронячыся ад Марылі). Адчапіся, мамка! (ДаДанілкі, замахваючыся тапаром над скрыпкай.) Кажы!
Д а н і л к а (енчачы). Сымонка, братачка! He сячы! Лепей мяне забі, зарэж, што хочаш зрабі са мной, а скрыпачкі не чапай! Другой такой за ўсё жыццё не зраблю.
С ы м о н (ізноў замахваючыся тапаром). Пасяку на дробныя шчэпкі! Кажы!..
Д а н і л к а (прыпадаючы галавой да скрыпкі). Сячы па маёй шыі, а скрыпачкі не чапай! Але ўжо скажу, скажу табе, дзе яна!..
М а р ы л я (ухапіўшыся за сякеру). Давай мне сякеру! Давай сякеру! Я сама табе скажу, дзе Зоська.
За сцэнай шум; чуваць Зоськіп голас: «Пусціце мяне... Я сама пайду. Пусціце». Двое дворных людзсй уводзяць па сцэну Зоську з завязанымі назад рукамі.
З’ява VI
Тыя ж, 3 о с ь к а і д в о р н ы я л ю д з і.
Адзін з дворных людзей. Хацела каля палаца павесіцца, дык сказалі звязаць і сюды прывесці!
3 о с ь к а (хочучы вырвацьз вяровак рукі, у страшным мучэнні). Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! За што так пакаралі?!
Марыля, Сымон, Данілка застываюць у сваіх позах нето здзіўлепыя, нето перапужаныя. Дзеці падбягаюць і туляццада Зоські. Дворныя людзі выходзяць.
Паволі апускаецца заслопа _
АКТ ПЯТЫ
Час — каля Усіх Святых. Всчар. Цёмна. Глуха. Заводзіць вецер.
З