• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     яе брата і на матку не кіўне пальцам.
    3 о с ь к а (увесь час сочыць за Сымонам і тапаром). Братачка! Нашто ты сваю сястру так у балота топчаш? Яшчэ і паміма цябе яе людзі натопчуцца! Кінь дакучаць панічу і мне: гэтым бядзе не паможаш!
    С ы м о н. Хахаха! Можа, на калені скажаш стаць і маліцца перад ім? (Да Паніча.) Чаго, паніч, прыйшоў сюды? Ці ж табе мала, што яна туды, пад твой палац, бегае? Ці ж Ta66 гэтага мала?	•
    П а н і ч. Я прыйшоў табе сказаць: дакуль вы будзеце сядзець на маім полі?
    С ы м о н. Я не на панічовым сяджу, а на сваім, і ніхто мяне згэтуль не згоніць!
    П а н і ч. А закон нашто?
    С ы м о н. Я і чакаю закону: суд будзе, і праўда верх возьме.
    П а н і ч. Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам.
    С ы м о н. Нашто ж нас да гэтага давёў? Нашто хату раскідаў?
    П а н і ч. Бо з майго лесу была пабудавана.
    С ы м о н. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай.)
    3 о с ь к а (становіцца між Панічом і Сымонам). БратачкаІ адна сякера пабудавала, а другая раскідала, — пры чым жа тут паніч? Ён яе ніколі і ў рукі не бярэ.
    Уваходзіць Дапілка.
    З’ява VIII
    Тыя ж і Д а н і л к а.
    Д а н і л к а (убок). А бач! I панічок прыйшоў к нам у госці! Толькі чым мы яго пачастуем? (Да Паніча.) Пахвалёны Езус, панічуі А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мяе жыл на струны і конскага хваста на смык, бо скрыпачку сваю зараз такі змайструю, а іграць не будзе як. Пазыч, панічок! Як разбагацеюся, тады аддам.
    С ы м о н. Ты б лепей сабе вяроўкі на пятлю папрасіў — гэтага скарэй у людзей дастанеш.
    П а н і ч. Табе б з ахвотай яе пазычыў...
    С ы м о н (панура). Так, як і бацьку.
    3 о с ь к а. Панічок, не крыўдуйце на яго! Ён не такі нягодны, як хоча паказацца. Ён з часам пераменіцца і будзе табе служыць, ох, як верна служыцьі Тваё полейка араць, тваіх конікаў даглядаць, тваіх дзетак вазіць. А мы з мамкай дабрыцо будзем жаць, для цябе, панічок, жаць! Дык не крыўдуйце на яго!
    П а н і ч. Я не ведаю, хто тут пан — я ці ён?
    С ы м о н. Ніхто!
    Д а н і л к а. Ты, Сымонка, як я віджу, толькі вадзішся з панічом, а не пагаворыш, як
    208
    ЯНКА КУПАЛА
    на гаспадара прыстала, аб важнейшых справах. Тату сягоння пахаваў, а крыжа і не паставіў. Папрасі ў паніча дзерава на крыж.
    П а н і ч. На гэта ў мяне лесу хопіць. Можаце колькі хочучы з майго дзерава ставіць крыжоў. Без просьбы — пазваляю.
    С ы м о н. Замнога ласкі!.. Я сам стану крыжам на бацькавай магіле і буду вечна сцерагчы, каб твае плугі не разрылі яе, як тапары твае сцены гэтыя!
    П а н і ч. Вар'ят! Ці ж не твае рукі гэта рабілі і робяць? Падумай толькі! (Шыбка выходзіць, пасвістваючы.)
    Д а н і л к а (услед яму). А па жылы і хвост я прыйду да паніча. Скажы толькі сабакі прывязаць!
    З’ява IX
    Тыя ж без П а п і ч а.
    3 о с ь к а (да Сымона). Ты ўгнявіў яго, Сымонка. Пазволь — я пабягу і перапрашу. (Меціцца бегчы.)
    С ы м о н (сціскаючы тапор і загароджваючы дарогу). Толькі краніся ў той бок!..
    Зоська з плачам апускаецца на зямлю. Сымон, кіпуўшы таіюр, садзіцца па ўелончыку і апускае галаву на далопі. Данілка ныцірае рукавом вочы.
    Паволі апускаецца заслона
    АКТ ТРЭЦІ
    З’ява I
    М а р ы л я адна.
    М а р ы л я (сядзіць і шые торбу). Ox! oxol He судзіла долечка скарыстаць з свайго дабрыца, як усе добрыя людзі карыстаюць. Падумаць толькі! Добры быў лянок; палола яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі... па грамніцах кросны паставіла... колькі сценак наткала... На кашулі сабе, нябожчыку і дзеткам ткала. Звалілася бяда, і ўсё пайшло марна: заместа кашуль — торбы шыю! Эх! эх! Сабе і дзецям — жабрацкія торбы. (Задумваецца.)
    З’ява II
    Марыля, Зоська, дзеці.
    3 о с ь к а (уваходзіць з пукам васількоў, за ёй — дзеці). А ты ўсё шыеш, мамка?! Кіньце!.. Жудка мне становіцца ад гэтага твайго шыцця. Мне здаецца, што ты нам, усім жывым яшчэ, смяротныя сарочкі шыеш. Кіньце, мамка, гэту сваю няшчасную работу! (Садзіцца і ўе вянок, каля яе — дзеці.)
    М а р ы л я (пры ўваходзе Зоські далей шые). Гэ! мая родненькая! А хто будзе шыць? Ты, можа? Што ж мяне, цябе (паказваючы на дзяцей), іх — усіх нас чакае? Што? А пашыць трэба шмат, ох, як шмат гэтых сховаў на крошкі ад людскога сталаі Старац, які ў нас быў тады — помніш? — казаў што чым больш на жабраку торбаў, тым лепш такога дораць. Няпраўда, можа, скажаш? Га?
    3 о с ь к а. Мы яшчэ не жабракі, мамкаі
    М а р ы л я. Але не сягоння, то заўтра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо, відаць, нашага брата доля, і нам не мінуць гэтага. Падумай толькі! Сымон раз’юшыўся і думаць не хоча, каб даваць якую раду ў гэтым беспрыпынні — усё суду нейкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у гэты агонь, адкуль усе напіы няшчасці ідуць.
    3 о с ь к а. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасце на шчасце змяніць.
    М а р ы л я. I ўсё штораз большую пропасць капаеш між імі і намі, у якую ніхто іншы,
    ЯНКА КУПАЛА	209
    а ты, усе мы ўвалімся і не вылезем ніколі, як з вечнага балота. Эх! эх! Аоое вы, дзеткі, пропасць гэту самі сабе капаеце, абое: Сымон — сваёй дзікай заўзятасцю, а ты — сваён шалёнай прыхільнасцю. Бацькі вашы іначай жылі!
    3 о с ь к а. Але, але, мамачка, — іначай!.. Затое ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне з Сымонам наракаеш.
    М а р ы л я (не слухаючы). Губіце вы сябе, мяне, гэтых малых. Моцны моіі Божа! Адно зверам глядзіць на ўсё і волі нікому ніякае не дае, а другое няславу на ўсю радню ўзводзіць.
    3 о с ь к а. Мамачка! Што ты да мяне маеш? Я ратаваць усіх вас хачу, хоць мо і пну сама. Ды пачым я знаю, што са мною творыцца? Можа, нехта нейкія чары неразгаданыя над намі ўсімі завесіў і мяне, пасля таты, выбраў сабе за першую ахвяру? Пачым я знаю? He думайце, мамачка, што я такая, як табе і Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая праўда, у мяне свая. Жыццё свае кросны жалобныя тчэ і будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай праўды і братняга мілавання, а ўтоку — з вечнай шчаслівасці і радасці.
    М а р ы л я. Э! пачала ўжо плот гарадзіць, каб за ім з сваім бяссорамствам схавацца! Сказала б адразу, што прадалася ў злыдневы рукі самахоць — і ўсё тут табе! Але не! Трэба яшчэ ўсялякай брахнёй мазгі другім марочыць. Маткі, мая родненькая, не ашукаеш.
    3 о с.ь к а. Ты, мамка, сама сябе ашукваеш, гэтак думаючы. Усе людзі самі сябе ашукваюць, а ім здаецца, што хто другі таму прычынай. Але кіньма лепей, мамка, гэту спрэчку! Гляньце — якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. I не будзе там ні такое хаты разваленае, ні людзей такіх нягодных: будзе там адзін вялікі дом для ўсіх чыста, а ў ім будуць жыць іншыя людзі, як тут на зямлі, — будуць усе паміж сабоп браты ды сястрыцы родныя. Праўда, мамка!
    М а р ы л я. Але пакуль табе прыйдзе пара туды ісці, я цябе і твайго гэтага пракляну сваім матчыным словам.
    3 о с ь к а (сашчэпліваючы рукі). Мамачка! Што хочаце рабіце са мною, толькі яго не чапайце; ён Богу душой не вінен, як і я ні ў чым благім не вінна. Усё гэта няпраўда.
    М а р ы л я. А чаму прысягаць не хацела? Га?
    3 о с ь к а. Бо...боя неведалаі не ведаю, што праўда,ашто няпраўдаі што грэх,а штонегрэх!
    М а р ы л я. To ён чаму сказаў: «Позна, цёткаі»?
    3 о с ь к а. Бо і ён таксама нічога не ведае.
    Уваходзяць Сымон і Данілка, пясуць з сабой па куску дрэва па крыж, кладуць пасяродсцэны.
    З’ява ІП
    Тыя ж і С ы м <> н, Д а н і л к а.
    Д а н і л к а (кінуўшы палена). Бяда мне з гэтым Сымонам! У мяне свае работы гібель, а тут памагай яшчэ яму крыж рабіць. (Садзіцца і возіцца са скрыпкай.)
    С ы м о н (кінуўшы палена накрыж Данілкаваму, панура). Тую рабіну ссек, на каторай бацька... Ёмкі будзе крыж. Збольшага абчасалі і запілавалі з Данілкам, засталося толькі трохі абгладзіць, і ўсё будзе гатова. Ці не бачылі дзе струга?
    3 о с ь к а (устаючы). Я недзе, братка, яго бачыла. Зараз знайду! (Находзіць струг і аддае Сымону). Можа, што памагчы табе?
    С ы м о н (стругаючы крыж, стаўшы на каленях). Нічога не трэба! Бачу, што часу не маеш: вяночак пляцеш, завіваеш. Дык пляці, завівай, як добрыя людзі адны другім вяровачкі плятуць, завіваюцьі
    3 о с ь к а (садзіцца і далей уе вянок, убок). Мамка проці мяне, брат проці мяне, а хто ж за мяне заступіцца?
    Д а н і л к а. Вось дык пайшла ў нас сягоння работа! Зоська вянок уе, Сымон крыж робіць, мамка торбачкі шые, а я скрыпачку раблю. Дзівіцеся, людзі!
    М а р ы л я (да Сьмона). Пад вечар, як вас усіх тут не было, прыходзіў ізноў тон і казау, каб дарма не ішлі яму наперакор. Хату ў дварэ дае і цябе з Зоськай бярэ на службу.
    С ы м о н (горача). Нічога не трэба, нічогаі Раз сказаў, каб мне аб гэтым і не успаміналі Ласка іх да парога, толькі да парога. У вочы лісам сцелецца, а як сышоў з воч, дык і з памяці проч! He трэбаі Сам усяму рады дам! Адбудую хату нанова, гаспадарку нанова
    210
    ЯНКА КУПАЛА
    завяду. Жыццё пачнем новае. Вось толькі крыж паставіць і разбору дзела дачакацца! He там, у іх, а тут наша месца. Ніхто нас адгэтуль не згоніць і не выстрашыць, каб хоць самога Люцыпара на помач выклікаў. Спакон вякоў усё гэта наша было, ёсць і будзе. Мы не прыблуды якія, што чужым потам жыўлюцца. Мы не маем права і кроку даць адгэтуль у тую старану. Хай яны к нам ідуць, а не мы к ім!
    Д а н і л к a. He вытрываеш — пойдзеш!
    С ы м о н. Так! Але! Можа, і праўда, можа, нават і пабягу. (Загадліва.) Але як і з чым?..
    М а р ы л я. Пакуль ты свайго дапнеш, што мы есці будзем? Hi сам не ідзеш нікуды ў заработкі, ні другім не пазваляеш. На мяне, матку тваю, і на гэтых малых не маеш Бога ў сэрцы. Эх! Сымон, Сымон! Губіш ты сябе і нас усіх.
    С ы м о н. He бойся, мамка! He згублю! А калі і згінем мы, то цэлы свет аб гэтым даведаецца, і праўда наверх выйдзе. Адно гора, што вы мне ўва ўсім пярэчыце: ты сваім заўсюдным нараканнем, а яна, Зоська, сваёй к таму ліпкасцю ўпапярок дарогі мне становіцеся і топчаце тое, што я хачу сеяць.
    3 о с ь к а (падыходзіць к Сымону і кладзе яму руку на плячо). Эх, мой ты братачка родны! Горды, непакорны чалавек з цябе выйшаў! Птушкаюарлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой заркавокі. He кажы, браток, што я тапчу тое, што ты сееш. Хто ведае — можа, ты гор