Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
Д а п і л к а.
3 о с ь к а (садзячыся каля маткі на ложку). Мамачка, бачыце, якія прыгожанькія кветачкі?
М а р ы л я. Бачу, бачу, хоць як праз сетку: туман нейкі ў вачах стаіць. Але дзе ты гэта лётаеш? Упыну на цябе нямашака ніякага.
3 о с ь к a. He сядзіцца мне, мамачка, у хаце: тут неяк так душна, дык я ўзяла і пабегла на сенажаць. Там хадзіла сабе каля рэчкі і кветачкі для цябе вось гэтыя рвала; ты ж іх калісь, як здарова была, так любіла!.. Ах, мамачка, як цяпер хораша на сенажаці! Травіца зелянеецца, кветачкі цвітуць, ой, як прыгожа цвітуць. А вольхі над рэчкай так лісточкамі шалясцяць, так шапацяць, як быццам штосьці дужа цікавае хочуць табе расказаць! Мамка, мамка! Ты, здаецца, заснула? Ці чуеш, што я табе кажу?
М а р ы л я. Чую, міленькая, чую, хоць у вушах шуміць, як у млыне якім.
3 о с ь к а. Сонейка яснае свеціць і грэе, ах, як сонейка грэе і свеціць! А птушачкі пяюць, аж заліваюпца! Так цёпла, так прыгожа на свеце! Мамка, а як табе?
М а р ы л я. Мне, дзеткі, халодна і жудка.
3 о с ь к a. He гаварыце так, мамка, a то і мне робіцца халодна і жудка ад тваіх слоў... Ага! Нарвала, значыцца, я табе кветачак, падышла к рэчцы, нагнулася і гляджуся ў вадзіцу, як у люстэрку якраз, я другая там адсвечваюся. Заглядзелася гэтак, аж нехта хапель мяне ў поясі Я ў крык, вырывацца, гляджу — аж гэта паніч з двара. I так стаў абымаць мяне і цалаваць! Я стузянулася раз, другі і вырвалася. Але які ён прыгожанькі, каб мамка бачыла!
М а р ы л я. Ведама, паніч! (Убок.) Сваімі грудзьмі, што і яе, выкарміла, а ён... (Да Зоські.) He займайся вельмі з ім, дачушка.
196
ЯНКА КУПАЛА
Зоська. Яж нічога, мамачка.
Паўза.
Ах, каб ведала, мамка, які я сон сягоння сніла?! Хочаш, дык я раскажу.
Д а н і л к а. Раскажы, Зоська, раскажы! Бо і я ж люблю вельмі сны сніць. Толькі пачакай — я малых паклічу, хай і яны паслухаюць.
Выходзіць і цераз хвіліпу варочаецца з Аленкай і Юркам.
З’ява VI
ТыяжіАлепка з Ю р к а м.
Д а н і л к а (да Аленкі і Юркі). Ну, садзіцеся, малыя! Толькі ціха будзьце! Зоська сон будзе расказваць.
Алснка і Юрка садзяцца на зямлі каля матчыпага ложка.
Ну, пачынай, Зоська! Мы гатовы!
3 о с ь к а. Здаецца, прыйшоў да нас у хату нехта такі незвычайны — на галаве месяц, у руцэ сонца трымае; прыйшоў ён і кажа: «Годзе вам тут сядзець, годзе гібець, хадзіце за мной!» Мы спачатку, здаецца, перапужаліся, а пасля нічога. Ён так добра на нас паглядзеў, аж быццам у вачах яго слёзы засвяціліся. Сабраліся мы ўсе — ты, тата, я, Сымон, Данілка і малыя — ды пайшлі гэтак за ім, кінуўшы і хату, і гаспадарку ўсю сваю. Як толькі мы выйшлі — ён і кажа: «Што б там перад вамі ці за вамі ні рабілася — не аглядайцеся назад, а ідзіце за мной усё наперад, усё напераді» Ішлі мы гэтак, ішлі, ажно бачым — нейкае кругом нас страшэннае балота: гадзіны, вужакі, сліўні так і капашаць, як у гаршку якім...
Д а н і л к а. Айяя! Вужакі і сліўні?
3 о с ь к а. Але нас крануць баяцца: ён усё іх сонцам адстрашвае, — толькі сыкаюць і выкручваюцца. Мінулі мы гата балота вужачае, ідзём, — ажно ўвайшлі мы ў цёмныцямнюсенькі, дзікі лес. Вецер у галінах трашчыць і свішча, звяр’ё ўсялякае вые, зубамі ляскоча, на нас кідаецца...
Д а н і л к а. Божухна! Звяр’ё ўсялякае! Вось жудасць! Я, мусіць, памёр бы там са страху.
3 о с ь к а. Але крануць не смеюць — ён і іх, як вужак, усё сонцам адганяе. Перайшлі мы гэты звярыны лес, ідзём — ажно ўсходзім на вялікаевялікае поле пясчанае — віхор толькі арэ ды барануе, ды толькі дзенідзе на полі гэтым тырчаць пасохшыя вольхі, вербы, асіны. Па гэтым дзярэўі — з аднаго на другое — пералятаюць птушкі нейкія чорныя, такія страшныя, — жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, разяўляюць глюгі, — здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць.
Д а н і л к а. Ах, як страшна! Балазе, што хоць мяне не глынулі.
3 о с ь к а. Але нічога: яго — нашага павадыра — і сонца баяцца. Мінулі гэта поле птушынае, ідзём. Нарэшце затрымаліся ў тым месцы, дзе вясёлка спускалася. Тут ён ізноў так кажа: «Ідзіце за мной следам па гэтай шматкалёрнай дарожцы!» Мы ўздзівіліся, але што ты зробіш? — пайшлі. I падымаемся штораз вышэй, вышэй, мінулі хмары, воблакі, аж да самых зорак забраліся, а там, па млечнай пуціне, з зоркі на зорку пераскакваючы, цягнемся далей; а зоркі хоць свецяцца, але не пякуцца: як па кветачках гэтых, ступаем па іх...
Данілка. Аў ногі не калоліся гэныя зоркі?
3 о с ь к a. I прыйшлі мы ў нейкую харошую краіну, якой я ў жыцці не бачыла, не чула і не сніла. Зіхацістыя кветкі скрозь рассыпаны, як тыя зоркі, што мы ішлі па іх, сады нейкія нянаскія так цвітуць, так цвітуць, куды прыгажэй, як нашы вішні ды яблыніі На гэтых садах калышуцца птушкі райскія — пер’е іх як брыльянтамі ўсыпана і дыяментамі; а пяюць яны — мільён салавейкаў нашых так не патрапіць... У садах па далінках рэчкі бягуць, а вадзіца так пераліваецца, як бы сонца ў тых шкелках, што мы бачылі пры ліхтарах у цэркаўцы!.. Ідзём гэтым садамраем ды ідзём, ажно калі паглядзім!.. Стаіць палац відам не віданы, слыхам не слыханы; увесь зіхаціць, як бы з самага сонца быў зроблены: сцены залатыязалатыя, а страха бліскучымі маланкамі пакрыта. Увайшлі мы ў гэты палац,
ЯНКА КУПАЛА
197
азіраемся навокал, і што ж? — На самым пачэсным месцы сядзіць святы Спас, а каля яго Матка Боская, святы Юр’я, Мікола і Ілья!
Д а н і л к а. Нават Ілья і Мікола! Вось дык дзіва!
3 о с ь к a. I шмат, шмат усялякіх святых, меншых і большых! Падышлі мы к Спасу, а ён, добранькі, і кажа: « Годзе вам на зямлі пакутаваць, прыйшла ўжо пара са мной вам разам панаваць! Святы Пётра, — тут паказаў ён на гэнага, што нас вёў, — будзе над вамі апеку мець на векі вечныя...»
Паўза.
Д а н і л к a. Ну, а далей што было?
3 о с ь к а. Нічога! Тут я і прабудзілася.
Д а н і л к а. Шкода, што мы там не асталіся. Там бы, можа, мне і скрыпку памаглі скарэй зрабіць.
3 о с ь к а. Мамка, ці ты ўсё чула? Ну, як патвойму: добры сон ці не?
М а р ы л я. Чаму не чула. Добры сон, вельмі добры сон! Бог яшчэ на нас, як відаць, не забыўся, а я думала...
3 о с ь к а. Вось і тата ідзе!
Уваходзіць Лявон і садзіцца за сталом. Аленка і Юрка выходзяць.
З’ява VII
М а р ы л я, 3 о с ь к а, Д а н і л к а, Л я в о н.
Л я в о н. Ну, што? Як маці?
3 о с ь к а. Нічога! Мамка сягоння як бы весялей трохі.
М а р ы л я (закашляўшыся). А бач, і ты ўжо прыйшоў! Што ж там чуў?
Л я в о н. Што чуў, што чуў? Старую песню: не адпускаецца. Сягоння высяляць будуць: ужо фурманкі ў іх наладжаны.
М а р ы л я. Такі сягоння! А я і з ложка не магу сысці. Як жа гэта будзе?
Л я в о н (з горыччу). Нічога! Вынесуць, як княгіню якую. He бядуй па гэтым.
3 о с ь к a. А як жа будзе з пасевамі? Няўжо нам і пахаць не дадуць?
Д а н і л к а. Вось дурная! Як жаць не будзеш, дык менш работы будзе, a то ўжо і так па самыя вушы мне гэта гаспадарка дадзела: цягам рабі ды рабі!
М а р ы л я. Куды ж мы дзенемся?
Л я в о н. Нікуды! У чыстае поле!..
М а р ы л я. Можа, да каго з суседзяў можна было б перабрацца да часу. He прасіўся?
Л я в о н. Прасіўся і маліўся. У адных няма месца, другія баяцца: «адвячаць» яшчэ, кажуць, будзем; з судом і законам не жарты.
3 о с ь к а. Дык як будзе, татка?
Л я в о н. Так будзе, як будзе! Ты, Сымон і Данілка служыць пойдзеце, а я з маткай вашай і з меншымі жабраваць пайду. Вось што будзе!
Д а н і л к a. I я пайду жабраваць. He хачу служыць.
3 о с ь к а (глуха). Служыць пойдзем!..
М а р ы л я. У жабраніну ісці!.. Божа, божа!
Л я в о н (як бы сам да сябе). Служыць і жабраваць! Хахаха! Зяблікі служыць і жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; пасеку карчавалі, будаваліся... вечна думалі жыць, а цяпер! Цяпер сын і ўнукі служыць і жабраваць... гаспадарскія сын і ўнукі. Хахаха! (Ідзе к парогу, п’е ваду і зноў садзіцца.)
М а р ы л я. Я казала, што нічога не выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра.
Л я в о н. А чаму стараверы выйгралі, хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Чаму?
М а р ы л я. Бо, відаць, для іх права другое.
Л я в о н. He ўсё роўна людзі?
М а р ы л я (кашляючы). Усё роўна, ды, мусіць, не ўсё роўна. Але каб не слухаў гэ
198 ЯНКА КУПАЛА
тага свайго адваката Клепатоўскага, то калі б і выгналі, дык хоць гаспадарка засталася б, а так...
Л я в о н. А так прапала, не вернеш! Нашто дарма сабе і другім сэрца ад’ядаць.
М а р ы л я. Жартачкі! Пяць гадоў судзіліся. Апошнюю карову і коніка сёлета прадаў. Апошнюю кароўку!
3 о с ь к a. I маю цялушачку, што мамка аддала мне гадаваць сабе на пасаг калісь.
Л я в о н. Што ўспамінаць, чаго не вернеш! Кожын па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Хахаха! Здурэў і праўды шукаў! (Водзячы вачыма па хаце, пасля некаторае паўзы, панура, тужліва.) Дзедава хата састарэлася, як і ён, нябожчык, трэ было новую ставіць... 3 бацькам цягалі бярвенне... падарваўся стары, памёр... тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі трохі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. (Глянуўшы ў акно.) 3 дзедам садок садзілі... Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... сам умеў прышчапляць. Садок вырас. 3 бацькам ужо кожнага Спаса мелі што свянціць... 3 зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык на полі і кожны кусцік на сенажаці змалку ўжо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скаціну... араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд — вон выганяюць! Кінуць тую хату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тое поле, дзе кожную скібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! I я гэта маю дарма ўступіць, адрачыся? Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне.
Д а н і л к а. Дык хай бы татка купіў ад двара.
Л я в о н. Купіў, купіў! А закон пазваляе такім, як мы, купляць? А чынш плацячы, я не выкупіў гэту зямлю? Ды што ты знаеш...
М а р ы л я (як бы праз сон). А цяпер — на бадзянне, на вечныя мукі, вечныя здзекі, на бадзянне вечнае!..
3 о с ь к а. Служыць ісці ў чужую хату, да чужых людзей. У няволю ісці!
Л я в о н (глуха). Чым я вінен? Чым я вінен? Што любіў гэту зямлю, гэту родную нашу!.. За тое вінен я? За тое любіў яе, каб яна мсцілася нада мной, над намі і ў свет гнала... Хахаха! Зямля гоніць тых ад сябе, што з веку век свенцяць яе сваёй крывёй гарачай і потам салоным! I за што? За што? (Звесіў галаву і няўзнакуцірае слёзы.)
3 о с ь к а (падыходзіць і гладзіць па галаве бацьку). He марыкуйце вельмі, татачка! Кіньце вельмі бедаваць