Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
опнуліся дзіця забаўляць, адзін нават узяў на рукі.
Пэўна, фіны дзяцей любяць; у нас так пасажыры не дбаюць аб чужых дзецях.
На станцыях стаіць шмат звожчыкаў, коні ўсе невялічкія, каштанаватыя, санкі маляваныя розна, малыя, пекныя; вазніцы адзеты ў шэрыя самадзялковыя марынаркі і порткі, на галовах шапкі баранковыя, пацягненыя шэрым сукном, з вушамі, з патыліцы — цёплы брыль і спераду брыль; агулам кажучы, шапка выглядае, як каптур.
Зіма цвёрдая, снегу многа, кажуць — па Вялікадні за тыдні два зіма толькі рушыць. Во як позна: у нас ужо цяпер на прагалачках трава зелянее. Мы чулі, што ў Фіндяндыі цяпер найлепшы час для тых, хто хоча адпачыць або палячыцца, бо прымаразкі яшчэ стаяць, а слонка ўжо свеціць, цёпла, паветра здаровае і спакойна старонка. Праўда, праз вокны вагона па Пецярбурзе Фінляндыя нам выдаецца, як іншы нейкі свет. Снег — беленькі ўсё пакрывае, слонка па ім густымі праменнямі коўзаецца: лес і лес, як вокам сягнуць.
Даліны з горкамі пераменьваюцца, скалы вісяць, а раўніна замерзлых азёраў вылынае.
Трэба ведаць, што Фінляндыя — гэта старонка лясоў, азёр і скалаў. На адной станцыі цягнік затрымаўся на векалькі часін, каб у буфеце, калі хто хоча, закусіў. Высыпаліся і мы
ЦЁТКА
179
з вагона. Станцыя вельмі чыстая. Два сталы пекна накрыты, застаўлены ядой, якую толькі здумаць: там і мяса, і рыба, яйкі, сыры розных гатункаў, малако, гарбата, квас, піва. Як толькі падходзіш да стала, мусіш заплаціць марку, фінскую манету вартасці 38 капеек. ГІасля, калі хочаш, еш, колькі душа прымае, а не — крошку палажы на зуб — плата аднолькава: там жыватоў людскіх не мераюць; такі звычай укараніўся пэўна дзеля таго, што ніхто з фінаў не мае ў натуры сваёй, каб карыстаць болей за тое, чым плаце. Фіна не трэба пільнаваць, ён сам у сябе стаіць на стражы. Дзеля таго на станцыі фіны ядуць паволі, не спяшаючыся, як у сябе ў хаце за сталом.
Але было некалькі расейцаў, дык тыя завіхаліся каля яды, ажно папацелі. Аб сабе трудна сказаць: лепш відна збоку, аднак мушу прызнацца, што добратакі пасіленай вярнулася ў вагон, ажно цяпло па жылах разышлося, — весялей стала: усе закускі былі вельмі смачныя...
Прыехалі да горада Віпуры, — парасейску Выбарг, гэта найбліжэйшы вялікі горад у Фінляндыі ад Пецярбургу. He затрымываемся ў Віпуры — адкладаем гэта на пасля — з паваротам, бо цяпер маем яшчэ праехаць колькі станцыяў, а адтуль фурманкай да аднаго гаспадара ў нейкую вёску Лоттала. Да аднаго тамтэйшага гаспадара далі нам адрас — казалі, танна бярэ, яда гаспадарская, добрая, здаровая, так што можна адпачыць і паправіцца, а разам з тым прыгледзецца да вясковага ў фінаў жыцця.
Мусім гадзіну чакаць на іншы цягнік, каб ехаць далей. Аглядаем вакзал новапабудаваны: вельмі пекны — як палац, выкаваны з шэрага каменю. Адразу відно, што фінскі народ дэмакратычны: стараецца, каб усе былі роўныя, дзеля таго на вакзале 1, 2 і 3я класы ўсе аднолькавыя: такія самыя крэслы, такія самыя сталы, такая самая чыстасць усюды; не то што ў Расеі: у першай класе крэслы аксамітныя, канапы плюшавыя, а ў трэцяй — сметнічак...
Купілі кніжку з фінскімі і расейскімі словамі, будзем з помачай кніжкі гаварыць, бо, як бачымо, фінчыкі парасейску не разумеюць, хоць і блізка жывуць, а куды ж нам — беларусам з сваёй гутаркай цопацца да іх: мы, народ, далыпы ад фінаў, і мала ім знаны.
Пераселі ў іншы цягнік. Едзем. Лес і лес: нідзе людскіх сяліб не відаць. Вучымся словы: хлеб пафінску лейпа, масла — войта, малако — майта. Хоць каб крыху падвучыцца, a то, чаго добрага, не разгаворышся з фінчыкамі і прыйдзецца хоць назад аглоблі павярнуць. Пры навуцы час праляцеў хутка, і не агледзеліся, як прыехалі ўжо на сваю станцыю.
Фінскі народ
Фінляндыя гэтаксама ляжала паміж двума дужымі суседнімі гасударствамі, як і наша Беларусь.
Адзін сусед супольны быў і нам і фінам — гэта Расея. Другім суседам у нас была Польшча, а ў Фінляндыі — Швецыя. Фінаў, як і нас, то адзін сільны сусед браў у свае жалезныя рукі, то другі. I абодва суседы паводле свае сілы і змогі стараліся быць дабрадзеяміапекунамі. Швецыя раней стала панам у Фінляндыі; фінская шляхта паволі паперамяняла свае прозвішчы на манер шведскіх і ашведзілася. Мовы свае зраклася, пачала гаварыць пашведску. Чыноўнікам туды і дарогу лёс клаў, каб у сільнейшага шукаць наград, чыноў і высокіх пенсій. Духавенства таксама стала на старане сільнейшых. Адзін народ толькі, учапіўшыся сваімі ніўкамі да цвёрдых скал, астаўся верным прадзедавай мове і прадзедавым звычаям. Ён, зліўшыся ў вялікую аднастайную народную масу, зажыў асобным сваім жыццём.
Фін, гледзячы ў дны сваіх чыстых азёраў, на светлае блакітнае неба, наяве сніў аб долі лепшай: у казкі, песні ўплятаў сваю мінуўчыну, слаўных дзядоў сваіх рыцараў, песціў несмяртэльнымі ўспамінамі ў сваіх сэрцах.
Гадоў сорак таму назад уся інтэлігенцыя смяялася, як над нечым дзяціным, нязграбным і вельмі неразумным, над старадаўняй фінскай мовай. Але сыны фінскага народа, дабіўшыся да святынь высшай школы, дастаўшы высшую навуку, сказалі: не! Мы не дзеля таго дабіваліся аб сухім хлебе і вадзе, каб потым вам, паны, яе прадаваць за срэбнікі Юды! Мы — сыны мужыцкага народа, мы — унукі дзедаў — рыцараў хлебаробаў, каторыя адкладалі саху набок, пакідалі дзетак галодных, хапалі за меч і баранілі перад шведамі незалежнасць свае роднае старонкі: аб іх сведчаць нашы цвёрдыя скалы, аб іх пяюць нашыя народныя песні. Мы праўнукі іх, мы з народу і застанёмся з народам!
180
ЦЁТКА
I пайшлі да сваіх айцоў, матак, сёстраў, братоў з жывым свядомым словам: мы фіны — сумаляйны (значыцца: жыцелі балотаў, азёраў), мы любім свае балоты і возерьі, скалы і горы, мы да іх падобны, наша мова да іх падобна. Мы — як усё цэлае — прадстаўляем характэрны цікавы куток і народ між іншымі краямі і народамі.
I фіны ўзяліся свядома да працы. He адзін з торбай на плечах пайшоў па краю збіраць песні народныя, казкі, легенды. Як толькі гэты матэрыял быў сабраны і аддрукаваны, шляхта ажно здзівілася вялікаму багаццю душы народнай.
Бяздоннай крыніцай паэзія біла з песень, з казак, з легенд; жалезная сіла і любоў да роднага краю з народных твораў вызірала. Тады зразумелі, што гэта не забава, што з гатай сілай трэба лічыцца. Вось дзе пан і гаспадар краю: хлебароб, што сэрцам прыпаў да каменнай глебы і працай любоўнай просіць ад яе хлеба.
Фінляндскі народ цяпер займае шчытнае месца паміж культурнымі народамі. Фінляндскі універсітэт штогод з сваіх сцен выпушчае маладую армію сыноў хлебаробаў, каторыя ідуць у народ і працуюць з забыццём шчасця свайго я. Народа шчасце — іх шчасце. Фінляндскі народ першы ў Еўропе прызнаў роўныя правы кабетам. Кабетаматка — свядомая фінляндкапатрыётка — яшчэ ў калысцы пачне навучаць свае дзеткі любіць родны край, родны народ, любіць і паважаць справядлівасць роднага народа. I ніякая сіла перарабіць цяпер фінскі народ на іншы капыл — ужо не здолее, бо свядомасць народа, культурнасць яго стаяць вышэй усякай сілы.
1914
ЯНКАКУПАЛА
181
ЛІТАРАТАРЬІ «НАШАН НІВЫ»
ЯНКА КУПАЛА
(1882—1942)
A ХТО ТАМ ІДЗЕ?
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
1907
МАЯ МАЛІТВА
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ужо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін.
Я буду маліцца да хмараў з грымотамі, Што дзіка над намі гуляюць не раз, Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі, Градоў, перуноў не ссылалі падчас.
Я буду маліцца да зорак і жаліцца, Што гасяць сябе надта часта яны, Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца, 3 жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.
182 ЯНКА КУПАЛА
Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю, Каб лепшаю ўродай плаціла за труд, Збагаціла сельскую хату пахілую, Надзеі збытымі убачыў наш люд.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі He вылі над роднай зямлёй, нада мной.
1906
РОДНАЕ СЛОВА
Магутнае слова ты, роднае слова!
Са мной ты наяве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне.
Бяссмертнае слова ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш, як жыло!
Свабоднае слова ты, роднае слова!
Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы, Жывеш ты на хвалу людзей.
Загнанае слова ты, роднае слова!
Грымні ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
1908
ЗВАЯВАНЫМ
Спіце ўсе тыя, што праўды па свеце шукалі
I, не здабыўшы, ў дамоўкі без часу сышлі... Граззю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі... Хай жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі...
Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі, Плачагалосіць у коміне вецер глухі...
Спіце вы, слаўныя гора і працы патомкі, Хутка над вамі распалім памінкаў агні!
Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі; Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас! Вы, перамогшы усё, узняліся арламі, Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і не згас.
ЯНКА КУПАЛА
183
Грозна нясліся магутныя вашыя клікі;
Нават каменныя душы скідалі свой сон;
Радасцю дзіўнай звінеў ваш край бедны, вялікі...
Сіл не хапіла... запеў пахаронны вам звон.
Свежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла, Жвір толькі свеціцца, змыты сцюдзёным дажджом... Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў; Збуджаны вамі, мы ўскрэслі, мы больш не заснём!
1909
ЯКЯПОЛЕМ ІДУ...
Як я полем іду, гнецца колас ка мне, 3 ім маркотнай душой ціха шэпты вяду, Колас чуе усё ў зачарованым сне, — Колас гнецца ка мне, як я полем іду.
Як я лугам іду, траўка сцелецца ў ног, Абсыпае з сябе жыўчых росак ваду; Кветкі жаляцца мне — поўны дзіўных знямог, — Траўка сцелецца ў ног, як я лугам іду.
Як я лесам іду, зважна ду