Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
а заспяваў:
Ой, гора ж маё!
Склаў я гора у аклунак, Склаў бяду сваю, фрасунак1, Кінуў ў рэчку аж да дна, — Прыйшло гора, як штодня.
Ой, гора ж маё!
Ўзяў я гора ды ў анучу, Кінуў ў полымяагонь, Ніяк гора не замучу: Гора горам, як штодзёй.
Ой, гора ж маё!
Ўзяў я гора — ды на вожжы, Завёў ў лес, скруціў да пня, Заўтра гора, як свет божы, Ўлезла ў хату, як штодня.
Ой, гора ж маё!
Склаў я гора ды у дошкі, Закапаў у велькі роў, Адышоў ад ямы трошкі, Аж у хаце гора зноў.
Ой, гора ж маё! Завярнуўшы у салому, Гора ў лапаць палажыў, Абуў лапаць, сышоў з дому: Гора горам, — лапаць згніў.
Ой, гора ж маё!
Фрасунак — песпакой, засмучэннс.
158 ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
Склаў я гора у тарбіну, Аж у Мэрыку1 адвёз, — Думаў: тут або я згіну, Або з гора будзе лёс.
Ой, гора ж маё!
Дык і тут няма пакою: 3 горам лёг і з горам ўстаў; Мусіць, Бог яго з душою Разам возьме, разам даў!
Ой, гора ж маё!
АХВЯРА
Маліся ж, бабулька, да Бога, Каб я панам ніколі не быў: He жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў. Каб прад меншым я носу не драў, А прад большым не корчыў спіны, Каб грэх свой прад сабой я пазнаў У другіх каб не відзеў віны; Чужых жон каб не вёў да граху, А сваю каб як трэба любіў, Каб мне дзеці былі у слуху, Каб я бацькам для іх век дажыў. Каб людзей прызнаваў за братоў, А багацтва сваё меў за іх, Каб за край быў умёрці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых. Каб я Бога сваго не акпіў, Каб не здрадзіў за грошы свой люд, Каб сваго я дабра не прапіў I нізашто не меў чужы труд.
Каб па двойчы мне грошы не браць За праданы кусочак раллі, Каб сваю мне зямельку араць I умёрці на ёй хоць калі.
Дык прасі ж ты у Бога, малі, Каб я панам ніколі не быў!
HE ЦУРАЙСЯ
He цурайся мяне, панічок, Што далонь пакрываюць мазолі; Мазоль — працавітых значок, He заразе цябе ён ніколі.
To мадаль за труды і за муку, He хвароба якая з заразы. He стыдайся падаць ты мне руку, Бо на гэтай руцэ няма сказы2! Эй! Смялей адкрывай галаву На паклон мой табе да зямлі;
Я тваей галавы не сарву, I маей вы б, паны, не ўзялі. He ўцякай ад маей ты сяр.мягі, — Мне не стыдна у ёй ані чуць, Вот твой храк я не меў бы адвагі,
У Мэрыку — у Амерыку.
Сказа — хвароба.
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
159
Чортаў храк на сябе апрануць. На кашулю глядзіш крывым вокам, Што у хаце мне бабы пашылі, Прапацела яна маім сокам, Цэлы тыдзень яе не памылі...
А твая ж? як той снег, як папер, I пацеў хто, і ткаў, і бяліў, I хто шыў, і хто праў... а цяпер Ты той пот на сябе узваліў, I кашулі той мнебыло б стыдна, Што не сам на яе гараваў, Хоць бялейша яна — не завідна, He вазьму, каб ты мне дараваў!
А кінь вокам на хату маю: I цячэ, і гніе, і крывая, Усярэдзіне гной, і стаіць на гнаю, I дзіўлюся я сам, як трывае? He дзівіся, панок, як жыву, — Мне ніхто не памог будаваць. Хоць лянівым у свеце слыву, А магу свет карміцьгадаваць. Ты ж пазнаў, што ў ксёнжках стаіць, А там розуму шмат ад вякоў, I ўсё можаш па ксёнжках рабіць; А гдзе ж ксёнжка для нас, мужыкоў? Гдзе ж нам розуму столькі набраць? — Знаем толькі загон ды саху I жывём, каб касіць ды араць, Ды жывём мы у Божым страху. Каб умеў кіраваць я пяром, — Я бы ксёнжку счыркаў, як папар, I аб тым, як мы сеем, аром, I як косім, і жнём Божы дар, Можа б, ты прачытаў той грымзол1 I да працы набраў бы ахвоты, Шанаваў бы мужыцкі мазоль, He цураўся б мужыцкай бядоты, I падаў бы руку мне, сляпому, I давёў бы мяне да дарогі: He блудзіў бы і я сярод лому I калючак, што раняць мне ногі! Ой, раняць і ногі, і сэрца, У сэрцы нянавісць, злосць родзяць, Дзяржаць у тваёй паняверцы2, Да здрады вядуць, ад праўды адводзлць!.. Даруй жа сляпому, што ходзе ён крыва, Даруй, што не відзе, хоць плача. Вобмацкам ходзяць сляпыя — не дзіва, Відзючы ж у яму як скача?!
1
2
Грымзол — неразборлівая пісапіна.
Паняверка — цяжкае, беспрасветнае жыццё.
160
АДАМ ГУРЫНОВІЧ
АДАМ ГУРЫНОВІЧ
(1869—4 894)
* * *
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею, За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею, Што між братоў нашых знаходзяцца людзі 3 кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй. Дзякуй табе, браце, і за тыя словы, Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы. Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку, Няхай песнь смутная ідзе у калейку I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі, Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
БОР
Ох ты, бор, мой бор, Бор сасновенькі! Ты з каторых пор Шуміш, родненькі? У другіх людзей Зямля лепшая, Там і жыць лягчэй — Праца меншая.
Мы з табой раслі, Уздымаліся, На адной зямлі Гадаваліся. У пяску сваім Мы купаемся, He ў прымер другім Прабіваемся.
Мы зжылісь з табой, Бор наш родненькі, Як з сваёй сумой Жабрак голенькі. Па лясах другіх Усё лепшае, I ліства на іх Усё страйнейшая.
А з табой у нас Долі роўныя; Мы з табой якраз Браты родныя. У бару ж шумяць Сосныёлачкі, На сучках тарчаць Усё іголачкі.
Hi ў нас долі нет, Hi ў нас шчасцінька, Апастыў нам свет, Зямляматынька. А ў нашых людзёх Ўсё сярмяжачкі. А ў іх кішанёх — Hi бумажачкі.
А і будзем ждаць Часу добрага, Ды ну ж выглядаць — Што ёсць новага. Ды не будзе ж так Векі вечныя, А прыйдуць ніяк Часы лепшыя!
ЯНКА ЛУЧЫНА
161
ЯНКА ЛУЧЫНА
(1851—1897)
РОДНАЙ СТАРОНЦЫ
Ты параскінулась лесам, балотамі, Выдмай пясчанай, неураджайнаю, Мацізямліца, і умалотамі Хлебам нам мерку не даш звычайную.
А сын твой, беднаю адзет сярмягаю, 3 лыка пляцёныя лапці абуўшы, Едзе драбінамі ці калымагаю, Конем, што цягне, як бы заснуўшы...
Усё ў табе бедна. Часта заплача Мужык араты дзеля злой долі, Цяжка працуючы. Ён жа, аднача, 3 табой расстацца не жджэ ніколі.
I непрыглядную хату з пажыткамі, I поле скупое, выган без пашы Мы, апрануўшыся старымі світкамі, Любім і цэнім — бо яны нашы.
Дасць Бог крывавым потам аратаму Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца, Быць добра сытаму, хоць не багатаму, А дзеля празніка чарка нам зварыцца.
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя Прагляне ясна над нашай ніваю, I будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваю!..
ШТО ДУМАЕ ЯНКА, ВЕЗУЧЫ ДРОВЫ Ў ГОРАД
От і свята, от Каляды, На марозе скрыпяць санкі... Ўсе на свеце святку рады, Ўсюды песні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчата, А гарэлкі п’юць чы мала?! Адно слова — ўсюды свята.
Ну! кабыла! чаго стала?! Чаго стала?!. скажаш — цяжка, Дый не надта ж ты і сыта, А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка Стара... рвана... ветрам шыта... Стаў крапчэй мароз ка святу, Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне у хату.
Ну! кабыла! чаго стала?! Дроў у месце многа трэба,
6 Зак. 49
162
ЯНКА ЛУЧЫНА
I цана ж на іх сярдзіта, Прадам дровы — куплю жыта. От і лезу з цяжкім возам, Як бяда у карк пагнала Такім ліхам дый марозам!..
Ну! кабыла! чаго стала?! Адагрэцца б у карчомцы, На дарогу стукнуць чарку... Дык я вінен грошы Шлёмцы, Каб не даў часам па карку! Ой ты, доля!.. ў гэту пору, Як мяне ды ты прабрала!.. Ну, кабыла! Ну, на ropy! Каб ты здохла, чаго стала?!
HE Я ПЯЮ НАРОД БОЖЫ...
He я пяю — народ Божы Даў мне ў песні лад прыгожы, Бо на сэрцы маю путы I з народам імі скуты.
3 ім я зліўся з добрай волі, Чы то ў долі, чы ў нядолі, Чы гдзе гора абзавецца, Як асіна, грудзь трасецца. Чы пра радасць чую весці, Усё ў грудзь хаваю гдзесьці. Мне гаворыць вёска, хата, Мне гаворыць сэрца брата, Рад збіраю, што пачую, У грудзі сваёй нашу я, Аж, як траўка на кургане, Яно ўзыйдзе — песняй стане.
СТАРЫ ЛЯСНІК
— Паночку, даражэнькі, дай пораху крышку, Калі маеш увагу на старога Грышку!..
От ліха наляцела! прыйшло на астатак: Найлепшае заўчора з нашых жарабятак Мядзведзь — падла... дый каб жа ваўкі яго з’елі! — Задушыўшы ў лесе, кінуў каля елі!..
А Божа ж мой!.. от быў бы конь чэраз два годы, А цяпер што? — нічога акром адно шкоды!
Дай пораху, паночку!
Так стары, чуць жывы Прасіў пана даўнейшы са двара мыслівы. — Што ж тут порах паможа?
— Каб раз здох маруха, Яго я пачастую са стрэльбы ў вуха!
— Чы ты, Грышка, звар’яцеў?
— He! — дзякаваць Богу!
— Як жа ж ты на мядзведзя?.. Ледзьве цягаеш ногу, Як бы ў ліхаманцы, скачуць табе рукі.
— I сам я гэта знаю... Калі ж плачуць ўнукі,
ЯНКА ЛУЧЫНА
163
Дый гоманам вялікім поўна наша хатка. Каб пан відзеў, якое было жарабятка!
I доўга, і шырока, і крэпка у карку, Самы гэты конь быў бы нам у гаспадарку!.. He дарую!.. мядзведзю павыцягну жылы! Каб не меў я спакою і серэдзь магілы, Калі будзе без кары то насенне ўражжа!!! Чы ён мне шкуру злупіць, чы сам, шэльма, ляжа! — Ды ты ж хіба са стрэльбай даўно не меў дзела? — Лет з пятнаццаць, як старасць маю сілу з’ела! — Што ж цяпер ты ўздумаў? — ты ж старэй ад хрэна, Страляючы, не ўцэліш і ў копу сена.
— Скуль пан знае?.. Аднача ж я лічу на гэта, Што маруху патраплю перавесць са света. He глядзі, пан, што гарбом мне сагнула спіну, Вымяркую ў вуха чы ў лоб, ў серадзіну!
— Ды ты хіба сягоння блёкату аб’еўся?.. Куды ж розум даўнейшы ў цябе падзеўся?.. Мерыш сілы старыя, Бог зна, якой мерай! — Дай пораху, паночку, бо пайду з сякерай! — Ось мы лепей іначай гэту скончым справу, На мядзведзя ускора устроім аблаву!..
— А, крый божа! не трэба, паночку, не трэба! Ён уцячэ з аблавы!.. He скаштую хлеба, Спаць не буду, пакуль жа не заб’ю маруху, Пакуль чорну на землю не выпушчу юху, Пакуль шкуру ў нашай не развешу хаце: Ось! — гэта для вас, дзеткі, па нашай утраце. Ён уцёк бы з аблавы як піць даць, паночку. Да жарабятка прыйдзе на трэцюю ночку, А я і прыпільную!!!
— Проста жаль старога!.. Слухай, Грышка! — каб дзеткі не плакалі многа, Дарую жарабятка ад сівой кабылы!..
Бяры! і успакойся!
— Да самай магілы Буду Бога за вас прасіць, ясны пане!.. Каб вам і вашым дзеткам даваў панаванне За вашу для нас, бедных, добрую натуру, Дый пану ж ад мядзведзя прывалаку шкуру. — Якта шкуру? — якую?..
— Ды з яго, халеры, Жаль бо нейкі вялікі еў мяне без меры, Яго я звесці кляўся, пакляўся на душу...
Дык і слова прад Богам стрымаць цяпер мушу. — Гм!.. а стрэльбу чы маеш?
— Ёсцека ў клеці;
Учора трошкі правіў, папсавалі дзеці, Але стрэліць — нічога!.. я знаю старуху, Яшчэ раз мне паслужыць!.. будзе гад без духуі — Ты лепей гэты штуцэр1 на! бяры ад мене!
— He, паночку! не трэба!.. кажу на сумленне, He ўмею я з панскай... лепей з сваей плясну, Але будзь, пан, спакоен! — як у свечку ясну! — Казёл ты! больш нічога!.. Усе вы такія!..
На порах!.. Дый няхай жа сам Бог цябе крые! — Назаўтра, яшчэ з лесу не ўзглянула сонца,
1 Штуцэр — старалаўпяе вайсковае народпае ружж