Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
сказаў: «Кепска будзе!» Ну дык жа ж не памыліўся: Здзекавалісь Бог і людзе. А чым кепска? — бо на марцы Я радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы. Як пражыў хто, — будзе жывы). Пераеўся хлеб да крышкі, Бульбы толькі як пасеяць, I прыварку ані лыжкі, I скаціна — хоць развеяць; Hi саломкі, ні то сена, Хоць бы на раз для скаціны; А тут дроў ані палена, А тут яшчэ нарадзіны!' Трэба ж бабе бохан хлеба, I гарэлкі ж трэба пляшку, Яшчэ ж хрысціць хлопца трэба... Вот і думай, як сярмяжку Нясці жыду пад заставу1 Ці прадаць каня, кароўку? «Сеў, — казаў ён, — я на лаву, Узяўшыся за галоўку, I заплакаў, аж заліўся, Так, як бацьку пахаваўшы... Кепска зрабіў, што радзіўся, Кепска будзе, свет пазнаўшы!» Ці то слова йшло урокам, Што сказаў у кепскім часе, Ці хто кінуў такім вокам?.. Ну і доля ж удалася! I збылося ж бацькі слова! Вот у тыдзень вязуць гэта Хрысціць мяне даМакрова Кумоў двое і кабета. У Аборках мостсарвала,
А я ж быў — чуць жывы, слабы. Рада — ў раду, на тым стала, Што ахрысцяць з вады бабы. 3 Б е р а з і н ы жменяй вады Кума сама зачарпнула, Паматала сюдытуды. Трэйчы на мяне лінула.
Пад заставу — пад заклад.
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
147
«Вот і хрэст увесь тут, — кажа, — I ксёндз хрысце гэтаксама, Толькі яшчэ чымсь памажа, А хлопцу ўсё роўна — яма! Хоць бы жывым хоць давезці, Каб дарогай не сканала, — Скажуць — кепска вязла гдзесьці Або туга спавівала!..» Гэтак мяне пахрысціўшы, Вязуць назад ужо да маткі, Вочы добра пазаліўшы, Ледзьве уняслі да хаткі. Закусіўшы тут як трэба, Пакумаліся, і квіта: Баба ўзяла бохан хлеба, Пляшку водкі, торбу жыта; Разышліся і паснулі.
Матка ж мяне калыхае: «Люлі, — шэпча, — сынок, люлі...» А як зваць? — сама не знае.
Вот назаўтра спазаранпя Бяжыць матка да кумошкі Ды пытае: як празванне Далі сыну? Лёну трошкі Тут прьшесла пры здарэнню, Трошкі сала, круп са жменю... А кума ж была праворна: Хоць што збрэша — не запнецца; Круце сабе ў сенях жорна, Трэба ж салгаць! Куды ж дзецца? «Імя, — кажа, — твайму сыну Ксёндз хацеў даць па кантычцы'. Думаў ён, можа, з гадзіну, Узяў ксёнжку, як стаў рыцца, Дык даў потым з каліндарка!» Матка прандзей з хаты ў сені, Як бы цівун гнаў па карку, Усё шэпча то імене: «Аліндарку, Аліндарку!» Прыляцеўшы так дадому, За калыску узялася
I зрадзела, як святому, Што аж слязьмі залілася.
I калыша, і галосе: Надта імя спадабала, Надта добрае здалося, Што такога і не знала! Вот і клікаць мяне сталі Скаліндаркай, Аліндаркай... Ну, як зналі, так і звалі.
Але вот што з гаспадаркай? Наперш конь здох таго ж лета, I цялушка, як лань, пала... Матка ж, ведама, кабета, Затужыла і запала, Гадкоў зо тры пацягнула, Ў марцы й ручанькі згарнула.
1 Кантычка — зборнік рэлігійныхпесень і малітваў.
148
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
(А ўсё ў марцы, трэба ж гэта! А разумная была кабета!) 3 таго гора бацька бедны Стаў маркотны, як магіла. Было сядзіць такі бледны... «Што ж ты гэта нарабіла?!» Гэтак скажа і заплача.
(Хто ж пачуе, хто забача?) Потым дай памалу сватаць; Трэба ж, ведама, жаніцца, Каб было каму палатаць, Каб было у што змяніцца, А так усё памарнела: Куры, гусі, навет свінне. I свіння дзяцей паела, I карова марне гіне...
Увосень давай шукаць пары, Ды ніводная не хоча;
Аднэй бедны, другой стары, Трэця, чорт ве — што тароча: «Аддай, — кажа, — Аліндарку Кудыкольвек хоць на людзе, Сядзь на нашу гаспадарку, Тагды выйду, добра будзе!» Бацька кідаўсь зо тры тыдні, Яшчэ горай зажурыўся, Прадаў сякітакі злыдні, Разлайдачыўся, распіўся I умёр так пад гародам, Устраміўшы ў плот галоўку! Шапку найшлі аж за бродам, I у шапцы залатоўку.
А назаўтра прывёў соцкі Асэсара, паноў трое. Труп той зрэзалі на клёцкі... (А у марцы ж было й тое!) Мяне цётка, у апеку Узяўшы, трошкі падрасціла Ды якомусь чалавеку, Як за сына, адпусціла. Незадоўга змёрла цётка, Я стаў круглая сіротка. Ці гдзе днюю, ці начую, А ўсё бяду сваю чую!
Пастухі збяруцца ў гаю, Пяюць песні ля бярозы, А мне чагось, сам не знаю, Смутна, цяжка, цякуць слёзы. Рос я гэтак за вачыма, Ужо трэйчы спавядаўся, Калі зімой да айчыма Ды ураднік заблукаўся, Я сяджу сабе на печы, Пляту лапці, ўю аборы, Ён паказуе праз плечы: «Штото? сын твой, — кажа, — хворы?» — «То не сын! — айчым той кажа. — Узяў сіротку; дзякуй Богу, Добры ўдаўся: позна ляжа,
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
149
Рана ўстане і адлогу1 He запусце... спагадлівы; Маю сына, хоць не родны. Ажаню, як буду жывы, Будзе Богу й людзям годны!» —' «А лет сколькі?» — той пытае. «Дваццаць, — кажа, — мусіць, мае?» — «А зваць як?» — «Да Каліндарка!..» Ратнік піша усё шпарка.
Як радзіўся, гдзе хрысціўся?.. Пісаў, пісаў дый паехаў! Бацька яго угасцілі, Далі торбачку гарэхаў... После таго, так не далей Як у тыдзень і асэсар Шусць у хату (і з мадаляй). «А гдзе, — кажа, той пасэсар2, Твой Ліндарка, ці як звецца, Што хаваецца з някруцтва3, Пляцець лапцікі на печцы?.. Ашуканства, баламуцтва!..»
А я ж ехаць меў па дровы, Бацька клікнуў, іду ў хату... А асэсар — той — здаровы!.. Лясь мне ў морду, потым тату. Я ж узяў яго за грудзі I піхнуў лыбом у дзверы. Ён як раўкне: «Гэй вы, людзі, Тут разбой! Прыміце меры!.. Тут рыштант, брадзяга скрыты, — Вот і лэб калісь быў брыты, — Вяжы усіх, нараджайся!..» Мяне лясь! «Ты хто? Сазнайся!..» — «Скаліндар, — кажу, — сірота!..» Пацягнулі па дарозе, Завязалі і варота, Мы ж спыніліся ў астрозе...
Астрог, братцы, паглядзеўшы Мімаходам, выглядае, I нічога: шык, не еўшы, I ў астрозе не бывае, Але лепшы ў хаце голад, У дарозе велькі холад, Найцяжэйша праца ў полі, Як у той астрожнай долі! Відзеў пташку я у клетца, Як галоўкай потым б’ецца, Аж скрыдэлкам затрапоча — I сканае... жыць не хоча. Раз лісіцу, адкапаўшы, Прывязалі мы да кола: Стала ж грызці што папаўшы, Сабе бруха распарола,
1 Адлога — тое, што і аблога — ворная зямля, якая не апрацоўвалася некалькі год.
2 Пасэсар — арандатар, часовы ўладалыіік маёнтка (ужыта тут у іранічным сэнсе).
3 Някруцтва — пабор у салдаты, у рэкруты.
150 ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
Растрыбушылась на часці, Каб не жыць так, хоць прапасці. Нашто — гадзіну, мядзянку, Пусці ў шклянае начынне, — Сама сябе без прастанку Будзе жаліць, покі згіне!.. Як ужо ж скаціна тая Або гадзіна праклята I та цану волі знае, Што ж для нашагатб брата, Меўшы розум не скацінны, Як знаць волю мы павінны?.. А ў астрозе ж няма волі, Hi ў чом няма і ніколі! У жалезе тыя дзверы, Пры дзвярах стаяць жаўнеры, А народ усё сярдзіты — Так як бы яшчэ не сыты Людскіх слёзаў, мукі, енку; He гавораць памаленьку, А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай, А ўсё з боем, ўсё з нагайкай. У дзядзінец нас як пхнулі, Дзвярмі тымі як грукнулі, Дык і свет мне тым закрыўся, Як бы у труну забіўся... Зараз старшы ўзяў за плечы, Хляснуў трэйчы, так, без рэчы, Ключы кінуў: «У халодну!» I аблаяў матку родну. Нас піхнулі, як у яму, У цёмну хату чварагранну, Далі хлеба, вады меру I запёрлі, як за веру У цямніцах калісь гэта Замыкаліся ад света. Цёмна, зімна... Прытуліцца Няма куды! А каганец, Як бы губка, толькі тліцца... Заспявалі мы ражанец1, Пяём, плачым, аж галосім, Божай ласкі — Праўды просім! У такім енку, са слязамі I паснулі у той яме! Абудзіўся я з здзівення: ГлядЗіць ў шчэлачку праменнеі Я падумаў: ласка ж Божа I сюды пралезці можа? Аглядаюся вакола, Як бы шукаў і тут Бога. Мне зрабілася васола, He баюся я нікога, Зноў ражанец: «Bug ucieczka»2 Бляю сабе, як авечка, Калі бразць ключом у дзверы,
Ражанец — малітва.
«Богуцечка!» — словы, якімі пачыналася малітва.
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
151
I крычыць хтось: «Гэй, вы зверы, Вы бунтоўнікі, паскуды, Выбірайцеся адсюды!
Тут важнейшым трэба сесці, Вас у вобшчу здадзім гдзесьці!..» Павялі нас аж на ropy...
Па якомусь калідору...
Дзверы, дзверы, ў дзверах дзюрка, I у каждай жа хвігурка Як бы тая ж выглядае, Гдзе ні глянеш, усё ж тая: Блішчаць вочы, твар, як гліна, I абросшы, як скаціна...
У турме, як у тым гробе, Ў адну твар усіх паробе! Ішлі, ішлі гэтак з гоні.
А смрод такі, што ад воні Мне аж дух у грудзях спёрла, Як бы цісне хто за горла.
Тут нам хату паказалі, Упусцілі, развязалі, Вады далі, трохі хлеба I запёрлі зноў як трэба. Тут народу шмат сядзела. Глянуў я — душа самлела: Як падушкі, у іх твары, Ў хаце пуста, толькі нары. Ляжаць усе, з нас рагочуць, Навет мейсца даць не хочуць. «Давай, — кажа, — хоць на пляшку, А не даўшы, дык парашку Цёнгле1 ты выносіць мусіш, А ўжо хлеба, дык не ўкусіш, — Мы табе наб’ём аскому, Покі вернешся дадому!» Я спалохаўся, баюся:
«Войча наш!» — кажу, малюся... Бог даў спомніць: залатоўка Гдзесь была ў кашулі ўшыта, Што дала калісь жыдоўка, Што падвёз у млын ёй жыта. Прэндка сарваў тую лату, Кінуў злоты той на хату...
I не ўгледзеў, як хапілі, Толькі відзеў — водку пілі. Тагды сталі нас пытацца, Ці застаўся хто у хатцы? Адкуль, за што пасадзілі, Па якіх турмах хадзілі? Іншы вуча, на пытанне Даць якое паказанне: «Кажы, — кажуць, — знаць не знаю, Чый я ёсць, з якога краю.
Малым быўшы, сляпых вадзіў, А падросшы, і сам брадзіў; He прыпісаны да сказкі2,
1 Цснгле — заўсёды.
2 Рэвізская сказка — спіс асоб, якія абкладаліся падаткам.
152
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
I так жыву з Божай ласкі.
Бог мой бацька, зямля матка: Знаць не знаю» — уся гадка! Так да марца сядзім ціха, He чуваць дабра, ні ліха, А у марцы шлюць бумагу, Каб дастаўлена брадзягу, Супраціўніка уласці, Улажэння першай часці, Што мянуецца «Ліндарам» Ды йшчэ б’ецца з асэсарам, Ды каб быў ў ланцуг закуты, На нагах каб былі путы, ГІраважацелі каб срогі', Каб не сходзілі з дарогі, А каб проста да начала... I ці мала там пісала?
Вот назаўтра ранарана Нам адзежка наша дана; Паскідалі мы сярмягі, Салдат узяў дзве бумагі, Нас звязалі — і ў дарогу!.. Я падумаў: «Дзякуй Богу! Хоць нас слоначка сагрэе! Вецерчык на нас павее! Можа, дожджык срыбны змоча! Можа, пташка засвяргоча?.. Аж заплакаў я, зрадзеўшы! От, здаецца б, і не еўшы Быў бы сыты на свабодзе, Як той кролік у гародзе. Тут, здаецца, і сканаў бы, За свабоду жыццё б даў бы!»
Скаўроначкі2 Бога хваляць, А пастушкі агонь паляць, А і слоначка прыгрэла, Аж мне ў душы паяснела. Да палудня ішлі гэтак, Пры дарозе шмат і кветак: To пралескі, то сасонка Выгравае Божа слонка! Так пад вечар ў мейсцы сталі, У халоднай начавалі, — Бы