Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
траха, Зноў думаю: да ліха! рукі грэць жа льга.
ЯНКА ЛУЧЫНА
169
Спусціў куркі, засунуў я ў кішэні рукі, Прысеў на снег, гляджу бяздумна ў даль з дакукі. Ахвотна папяроску закурыў пасля.
Ці ж можа дым той даляцець аж да лася? I раптам нешта затрашчэла на паляне, Як быццам чую я каня: то йдзе, то стане... Ускокваю! шчоўкі шчоўк! куркі. Лаўлю гук той, А сэрца б’ецца, хваляў у грудзях прыбой.
Яшчэ хвіліна — рукі, ногі задрыжэлі: За крокаў сто мо лось стаяў вялікі вельмі, Выцягваў храпу звер на незнаёмы дух, Тапырыў вуха і цягнуў паветра ў нюх.
Раз! два! з дзвюхруляў пакаціўся гром усюды, Лось скочыў у чарот маланкай з перапуду — Ягоны тупат чуецца штораз слабей.
Зноў цішыня, чарот калышацца сабе.
Дзесь грымнуў стрэл, за ім другі адразу ляснуў, Зноў ціша мёртвая.
Мінула многа часу, Аж бачу, на паляне рухаецца штось, Прыгледзеўся: там Грышка, з ім сыны і лось На санях. Звер прыкметна іх сабой абцяжыў. Курылі люлькі, йшлі радком утрох паважна.
Як я апавядаў пра свой залішні спех, Смяяўся Грышка, саркастычны быў той смех, Спаўняючы закон з бутэлькай паляўнічай, Сказаў:
«Ласі не верабейкі?! Так, панічу?» [...]
X СМЕРЦЬ ГРЫШКІ
Вяртаўся я праз шмат гадоў бадзяння ў свеце — Хоць раз убачыць родны кут было на мэце, I праз вакно вагона, праз імклівы дым Глядзеў удалячынь днём ясным веснавым. Mae ўсе думкі з дымам і клубамі пары Плылі вось так чаргою ў родныя абшары!
Здзівіўся я, вачам не верачы сваім, Што наваколле ўжо інакшае зусім.
I ледзьве нават мог пазнаць .той край, дзе колісь Я жыў, які і ўдоўж і ўшыр схадзіў даволі.
Усё, што там было вялікае даўней, 3 вакна вагона стала неяк мізарнець. Знаёмыя вось вёска, млын, ставок і рэчка Мільгнулі й зніклі, вось і знаны гай, дарэчы. За ім жа возера, там прыспарае бег Удалеч леснічоўка, дзе я меў начлег. Якая ніклая!.. нібы не тая хата, Пазнаў я дрэва, моху на страсе багата. Пабежна прамільгнулі студня з жураўлём,
Адрынка, дранкай крытая, радок вуллёў.
170 ЯНКА ЛУЧЫНА
Ды што такое?.. дзе лясы?.. Ці ж край той самы? Хіба абшар вось той, пустэльня тая з пнямі I ёсць Кругліца, дзе быў птушак спеў наўкол?.. Бярозы дзе шумелі, хвоі і асіны?..
Л колькі ў гушчары таілася дзічыны!
I ўсё ж яна! Хто вынішчэнне ў край прынёс? Пустэча, могільнік!..
Тут свішча паравоз:
Да станцыі ўжо мала...
Я пазнаў здалёку Старую брычку, што мяне чакала збоку.
Пытаюся я ў дзеда: «Што чуваць у вас?» У наваколлі знаным мы былі якраз, Дзе намякнуў на ўплывы поступу шматзначна Нам гучны паравоза свіст за гаем бачным.
«Багата змен, панарастала маладых, А век, паночку, сходзіць у людзей старых». —
«Што з лесніком Рыгорам? Ліст мне надасланы, Што памірае». —
«Акурат сягоння рана Прыбег унук яго, прасіў, як пан спачне, Да іх каб выязджаў і як мага раней. Пытаецца пра пана Грышка безустанку». — «Мяне вы разбудзеце заўтра на світанку».
I я задумаўся... Стары прыяціч мой!
To, значыць, маю развітацца ўжо з табой.
Чужыя мы зусім паводле роду, стану, Ды хвілямі ўспамінаў крэўна паяднаны. Твая сардэчнасць, што з адзнакай прастаты, Праўдзівая заўсёды, бо не зіх пусты, Больш вартая ад тых паводжанняў ласкавых, Якія бачыш у салонах пышнай бавы.
На печы, на палатках, што пад столь аж вунь, Ляжаў Рыгор, нямоглы, сівы, быццам лунь, 3 вялікай барадою. Зажадаў ён з нечы, Як я ўвайшоў, сказаў, што вельмі недарэчы Быць там пры мне. Яго занеслі два сыны На ложак, бо хадзіць стары не мог з вясны... Я сеў пры ім, руку ўзяў ён маю ў далоні, Маўчалі мы, мне слёзы падступілі ў лоне.
«Гм! — пан старэе ўжо!.. ці ўводзіць вока ў зман? To ж лысінка?.. няхай жа схіліць голаў пан, А як жа!.. Што ж такое?.. не пара, так скора!..
А ці ж даўно было, як на руках Рыгора Пан жвава ножкамі перабіраў, дзіцём Да стрэльбы ўсё цягнуўся?.. Як бяжыць жыццё!» —
«Мінуў чацверты крыжык, мой стары, зазначу». — «Што кажа пан? Скуль — столькі?
Жарты, і няйначай!» —
ЯНКА ЛУЧЫНА
171
«Мы ж аднагодкі, я і вось Вінцэсь, сын твой». —
«То праўда! так, то праўда!.. Божа моцны мой, Як вырастае ўсё!.. Пятрусь, унук мой, бачу, Баранаваць ідзе, ўжо б’е драздоў і качак I хвадіцца на ўцеху дзеду пра паход.
To ж бдага, пан не мае дзетак! Знікне род. Адзінае на старасць шчасце ў бобе гэтым, Лягчэй развітвацца заўсёды з белым светам, Як пакідаеш нешта... ўнукі цепляць нас! Хоць, праўду кажучы, калі б мне Бог шчэ раз Пражыць мой век даваў, было б ужо няміла, Другі стаў свет!.. Змірыцца чалавек з магілай Тут мусіць... Мне ж з натураю маёй як жыць! Нялёгка сакалу, пан, курыцаю быць, Ды трэба!..
Нашы мовы пан ці памятае?
Што ж? — на маё не выйшла?..
Праўда найсвятая
I ў тым, што не пускаў на вецер пан слаўца: Балота асушылі — прыбыло сянца, I сталася, што родзяць даўнія няўжыткі, Дык зараз больш і хлеба...
Ды відок той брыдкі Там, дзе прыроду глуміць прагаы чалавек, Дзе гінуць, можа, тысячы за грош, дзе здзек, Бо спрытны ашуканец лупіць скуру з люду, — Відок дашчэнту той спустошылі прыблуды!.. Пан ехаў праз Кругліцу, дзе ж яе краса? Як выглядае тая пустка, бачыў сам?
Hi поля там не будзе, ні лугоў, ні пашы — Адна пустэча толькі, што людзей адстрашыць! Які раскошны лес спакон вякоў там быў! Дзе ж ён? Зладзюга Файтэль кішаню набіў. Пры дубе ўкрадзеным хапаў таго я шэльму, Такога ляпаса даваў — варочаў бельмы! He знае багача над Файтэля наш люд: Купец ды шчэ фальваркі два трымае тут! Вось так!.. Сабе падумаў: жыцьмуць як унукі?! I паўтараю перад смерцяю: навукі!
Навукі дзецям даць!..
Як збавіча душы, Чакаў я пана дзень пры дні ў лясной глушы. Радзь, золатца маё!» —
«За школы трэба дзетак». — «I я цвярджу: Вінцэсь! прадай валоў улетку I да мястэчка шлі дзяцей! Сваё тут ён: Ляпей куплю ім, кажа мне, зямлі загон.
Вы чуеце, што мовіць пан?!. Кхэ!.. Моцны Божа!.. Нядобра мне!» —
«Забыць турбу, Рыгору, можаш! Паводле волі станецца тваёй, павер, — Да школы пойдуць дзеці. Добры й той намер — Ралліцу прыспараць. I роздум Вінцуковы — Мацней узяцца за зямлю — не памылковы. На плечы вашыя, на змораных людзей Цяжар у краі гаспадаркі ўсёй спадзе, Як марнатравец Файтэль, жывучы ў раскошах, Усё дашчэнту выссе дзеля дужых грошай.
172
ЯНКА ЛУЧЫНА
Навука ў хатку нізкую сягне святлом, Як не цяпер, то ў блізкай прышласці суздром. На ўсе ж варункі сёння нельга даць адгадкі, Як будуць існаваць пры іх твае нашчадкі.
Таму сябе дарэмна мучаеш турбой, Лепш, верма, будзе». —
«Веру сэрцам і душой!
Каго стварыў Гасподзь, таму дасць хлеб збавенны». «Абы нашчадак працавіты быў, сумленны». — «Таго я спадзяюся!.. Нейк лягчэй вось мне.
Я знаў, што пан развее гэты мой сумнеў. Няма з кім радзіцца, не скажаш анікому: Той знае, ды маўчыць, не веру сам другому.
Дзе час той? 3 панам палявалі мы калісь, Успомніць нават міла. Забрыдзем кудысь Глыбока ў пушчу. Дзесьці ў старане бязлюднай Сабе начлежым, вогнішча гарыць заўсюдна, Каро ляжаў пры пану, выжал, а пры мне...
Маю старую Непту помніць пан ці не?..
Прыгоды нашы ці старыя пераказы Пан слухаў і запамінаў за кожным разам, He спаў, пра ўсё распытваўся, мой галубок, А я выцягваў з пана тое, што з кніжок.
Ого — навука!.. Помню, як дакладна панам
Шлях, дзе капаць з дрыгвы канал, быў адгаданы. Там выкапалі. На заломе, што й казаць, Была, як бездань, багна — зараз сенажаць.
ГІан меў мо сто прафесароў, сядзеў над кніжкай, Ды ў пушчы акадэмія была пры Грышку!
Бурчу, бывала, жарты строю ўсё свае, Пан за навукі не загневаўся мае.
I як ні лез яму я ў вочы з павучаннем, Пан да старога быў прыхільны без хістання. Люблю я пана...
Паляўнічы хоць з яго Такі, як люлька за тры грошы, і ўсяго. Ахвота ёсць, —
што з гэтага? —
намер дарэмны!
На носе ў пана акуляры, бачыць дрэнна, I блудзіць, і гарачы, як страляць, заўжды, He ўмее вабіць і знайсці след звера... Ды Нікога не любіў над пана з паляўнічых, За шчасце хвілі, як быў з панам, Грышка лічыць. Ёсць пану памятка. Стары і хворы ўжо Нейк выдаўбаў.
3 каморы дайце мне ражок!..
3 рабіны, проста вырасла яна надзіва, Сагнулася ў дугу, нібы змяюка, крыва. Абшыты скурай, высмаленай гладка так, I голас чысты,
звонкі асягне гушчак.
Пан блудзіць часта ў лесе — гэта ж бо ганебна, Таму ражок вось пану конча і патрэбны.
Прыгадвай Грышку...
Раю, будзе моц пакуль,
ЦЁТКА
173
Хай паляванне ганаруе пан паўсюль, He тое моднае, што й ног не набівала, Стралец заб'е зайча, а з'есць вала і мала, А нашае — па мшарах і дуброве, брат, Здароўе што змацняе і не чыніць страт. He буду спору прыракаць наперад ловам, Даўно жыды ў арэнду ўсё забраць гатовьі. Як сэрца раптам цяжкай сціснецца тугой, Яго суцешыць пушчы шум над галавой. Калі ў шырокім свеце дойме тлум залішне, Хай паспяшае пан у наш куток зацішны». Замоўк стары ляснік, жыцця і веку схіл Змарыў яго, але здабыў ён трохі сіл На гутарку. Няхай стары спачне ў дрымоце. Мы выйшлі зараз жа без шуму і ў нямоце.
Калі вяртаўся я, раі тужлівых дум Навеялі на сэрца несуцешны сум. 3 вачэй не сходзіў Грышка...
На дарозе Божай Спакойны, — эх! хто з маладых быць гэткім зможа!
ЦЁТКА
(1876—1916)
MAE ДУМКІ
Хацела б быць зярном пшаніцы, Упасць на ніўкі вёскі, Зазалаціцца, без мятліцы Даць хлеб смачнейшы трошкі. Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай, To зашумець, то зашаптаць, To спаць ў салодкім сне, To зноў сарвацца, зноў гуляць, Агнём кіпець у дне.
Ды так разгрэцца і спяніцца, Каб ў неба хваляй здаць, Украсці сонца, зноў спусціцца Й больш света людзям даць. Прыгарнуць усё ў дарозе, Каплю шчасця, долі ўліць, Думаць ўсюды аб народзе, Родны край усюды сніць, To рассыпацца расою Па галінках, па лісткох, To абняцца так з зямлёю, Каб ніхто разняць не мог! Альбо ветрам абярнуся Ды над светам пралячу, Цёмным віхрам закручуся,
174
ЦЕТКА
Ўверх на месяц заскачу.
3 усёй сілы і размаху, Як крэсівам, ў звёзды дам, Сыпне іскраў сноп ад страху, Задрыжыць аж месяц сам: «Хто ты, скуль ты, чаго хочаш, Чаго выеш і шуміш?
To праз слёзы нам рагочаш, To гарыш весь і дрыжыш?» — Я — пасланец, вецер буйны, ІІрыляцеў на суд вас зваць!
У нас цёмна, край наш хмурны, Ад цямноты людзі спяць.
Я там біўся, я там віўся, Я ім хаты паламаў, А ўсё ж такі не дабіўся, Каб народ свой голас даў!..
19051906
ВЕРА БЕЛАРУСА
Веру, братцы: людзьмі станем, Хутка скончым мы свой сон; На свет божы шырэй глянем, Век напіша вам закон.
He чарнілам на паперу, Дзесь ў архівы не здае, — Ен збірае поту меру I на ніву нашу лье. Землю поіц