Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
й 3 навукай новаю к людзям.
Праціўны вецер лез у вочы I плачам пеў, як дзіцянё,
ЯНКА КУПАЛА
191
Звяр’ё зубамі йграла ўночы, Днём выла ў небе груганнё.
А ён, не знаючы граніцаў, Ішоў, хістаючысь наўслонь;
Агонь біў толькі зпад зраніцаў, Вялікіх праўд святы агонь.
Душа палала дзіўным жарам, Бы з зораў выснутая ніць, Што свет магла б сваім пажарам Абвіць і к сонцу ўваскрасіць.
Ужо з сваім аклічным словам Прарок далёка быў вядом, Народу шмат збудзіў к дням новым. Даў славу братнюю братом.
Аж так дасяг — аквечан хвалай — Зямлі забранай сумных хат, Дзе царства цемры панавала, Дзе сілу ўзяў над катам кат.
Народ змарнеўшы таго краю Свайго нат імені не знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на свеце і канаў.
Галовы людзі пахіліўшы, Зямлю капалі, як краты, Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы Усе жаданні яснаты.
Прарок — пасол святла, — ў загону Людзей убачыўшы такім, Маячыць стаў ім, як шалёны, Прарочым голасам сваім:
«Паўстаньце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон, Загаманіце віхрам, бурай, Каб ажна дрогнуў ваш палон!
Глядзіце: прадзедавы косці У зямлю калісь за вас ляглі, А вы, як збэшчаныя госці, Пракляццем сталі той зямлі.
Дзе вашы песні жыватворны?
Дзе ў вас прарокі й дудары, Што над пагібельнасцяй чорнай Віталі б полымем зары?
Забылі ўсё, згубілі долю, Змяшалі славы цвет з гразёй
I запрадаліся ў няволю, 3 душой і скурай счэзлі ў ёй.
192
ЯНКА КУПАЛА
Пара у рукі браць паходні, Ўставаць, ісці, ноч рассвятляць! Бо што не возьмеце сягоння, Таго і заўтра вам не ўзяць.
Назло крывавым перашкодам Скідайце ёрмы, клічце сход I дайце знаць другім народам, Які вы сільны йшчэ народ!
За мной, за мной, забраны людзе!
Я добрай доляй послан к вам I знаю, што было, што будзе, I вас у крыўду не аддам».
Так гаварыў і з рабства клікаў Людзей на волю той прарок, Ждучы з трывогаю вялікай Ад іх адказу неўнарок.
А людзі, глянуўшы на сонца, Адказ казалі грамадой:
— Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?
1912
МАЁ ЦЯРПЕННЕ
Маё цярпенне, мой крывавы боль — Што значаць перад мукамі мільёнаў, Дзе безнадзейны стогны родзяць стогны, А слёзы грызуць вочы ўсім, як соль!
Хоць дух мой ўзносіцца пад неба столь, — Як галавой аб мур, там б’е паклоны.
Але як мал мой гэты ўздых шалёны...
Мой крык перад малітвай свету — ноль!
I веру я, што я нішто ў быцці — Іначай думаць не дае сумленне, — Аднак чаму ж здаецца мне нязменне,
Што меж майму цярпенню не знайсці, Што так вяліка мне яно ў жыцці, Як міліёнаў разам ўсіх цярпенне!
1915
ЯНКА КУПАЛА
193
РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО
Драма ў пяці актах
A С О Б Ы:
Л я в о н Зяблік, пажылы гаспадар, кулыавы, гадоў пад 50.
М а р ы л я, яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём, худая кабеціна, гадоў 48.
С ы м о н, 24 г. Зоська, 18 г. Д а н і л к а, 14 г. А л е н к а, 8г. Ю р к а, 7 г.
дзеці Зябліка.
С т а р а ц, гадоў пад 70.
П а н і ч, гадоў 23.
Н е з н а ё м ы, гадоў 35.
Двое дворных людзей.
Рэч дзеецца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, а рэшта чатыры — на руіпе той жа самай хаты.
АКТ ПЕРШЫ
Час каля Купалля. Поўдпя. Хата Зябліка. Марыля — хворая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка па зямлі скрыпку майструс. Старац сівы, як голуб, абчэплсны торбамі, і з кіем у руках, сядзіць на лаве.
З’ява I
М а р ы л я, Д а н і л к a, С т a р а ц.
С т а р а ц. Так, так, пані гаспадыня! Заўсёды бяда бяду вядзе, але ніколі не трэба здавацца. Ліха перамелецца, і ўсё добра будзе. Калісь і мяне ціскалі няшчасці з усіх бакоў, а цяпер... Э! Што казаць? — Жыву сабе і гора ніякага не знаю. Торбачкі за плечы, кій сукаваты ў рукі і хаджу сабе, як ні ў чым не бывала, па дарожкахпуцявінках. Так, так, пані гаспадыня!
М а р ы л я (гаворыць з трудом). Гэта ж толькі падумаць, дзедка. Мала ўсялякага безгалоўя, а тут на табе, яшчэ гэта хвароба. Лета не за гарою, скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель, а ты ляжы тут прыкаванай да ложка, як пакутніца якая. Лепей хай бы ўжо смертачка прыйшла на маю галаву няіпчасную, дык хаця б хаты не завальвала. Ые так я вясну спатыкала і праводзіла, як мне сёлета прыйшлося, ох, не так, як і сам знаеш! (Кашляе.) А гэты суд у майго з дваром... To ж не давядзі ты, Божанька. Гаспадарку ўсю змарнавалі, да няма нічога дайшлі, і сягоння ўжо не ведаеш чалавек, дзе заўтра сонейка прыйдзецца сустрэнуць. Ох, Божа ты наш справядлівы, за якія грахі цяжкія караеш ты нашу сямейку! Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка.
Дапілка падае.
Д ?. н і л к а. Праўду мамка кажа. Страшэнна нягодна жыць на свеце. Вось хоць бы і мне такая бяда зрабілася: скрыпку старую, што была ў мяне раней, татка са злосці паламаў, а цяпер і рабі што хочаш. Пакуль жа я новую такую змайструю... Ну, але затое калі і зраблю, дык вот жа зайграю — цэлы свет дзіву дасца!
С т а р а ц. А дзе ж гаспадар ваш, пані гаспадыня?
Д а н і л к а. Тата пайшоў у двор прасіцца, каб яшчэ трохі пачакалі і не выкідалі нас адгэтуль.
М а р ы л я. Так, так. Сягоння сышоў час наш выехаць, а мой нічога яшчэ сабе не прыстараўся.
7 Зак. 49
194
ЯНКА КУПАЛА
С т a р а ц. Дрэнна, вельмі дрэнна, калі так выходзіць. Свайго не меўшы — трэба легчы спаць не еўшы.
Д а н і л к а. Вось табе дык добра, дзедка: з адной хаты выкінуць, дык у другую пойдзеш.
М а р ы л я. Усё ж да апошняга часу думалі, што за намі зямлю прызнаюць, тым часам наадварот выйшла.
С т а р а ц. Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
М а р ы л я. Мой жа чалавек — каб вы, дзедка, бачылі: за апошні час як набраў сабе нечага ў галаву, дык проста з розуму сыходзіць. Учарнеў, асунуўся, азыз, толькі таўпехаецца з кута ў кут, як сам не свой. Баюся, дзедка, вельмі баюся, каб з ім, барані божа, чаго благога не сталася.
З’ява II
Тыя ж і С ы м о н.
С ы м о н (уваходзіць з тапаром і кладзе яго за лаву). Ці тата яшчэ не вярнуўся?
Марыля і Данілка. He, нямашакаяшчэ.
С ы м о н. А дзедка ўсё госціць у нас!
С т а р а ц. Але, сынку мой. 3 мамкай тваёй загаварыліся аб справах вашых хатніх. Як уважаю, то не лёганькі будзеце мець сёлетні гадок.
С ы м о н. Э! Нічога, дзядочак. Пакуль будзе хоць якая малая магчымасць, то не дадзімся жыўцом ваўку ў зубы. Паглядзіш!
С т а р а ц. Смела, сынку мой, варожыш. Можа, і не дасіся ваўку ў зубы, але жыццё бярэ ў свае лапы, ох, як бярэ! He такія яшчэ дужыя і смелыя здаюцца на яго ласку і няласку. Так, так, сынку мой! Адвага наша — адно, а жыццё — другое, і найбольш верх бярэ гэта апошняе.
С ы м о н. А мы з татам не папусцімся, дык што ж з намі гэта жыццё зробіць?
С т а р а ц. Тата ўжо нядуж твой.
С ы м о н. Ну, то ў мяне сілы хопіць — за яго, за сябе, за ўсіх нас.
С т а р а ц. Дай божа, дай божа, каб табе гэтай сілачкі ставала да канца жыцця. Бяда толькі, што сіла людская не заўсёды на дабро ідзе.
С ы м о н. Я і не думаю з сваёй сілай у цемнякі ці разбойнікі пайсці.
С т а р а ц. He кажу табе гэтага, сынку мой, але моладасць сваё права мае. Я сам быў маладым!
М а р ы л я. Нічога яму, дзедка, не ўгаворыш. He такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць.
Д а н і л к а. Сымонка, ты па мне пайшоў: і я хоць галавой налажу, а скрыпачку такі зраблю сабе новую!
С ы м о н. Які я ўжо ўдаўся, такі і буду, а свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся. Бяда — часу няма болей гаварыць аб гэтым. Пайду, можа, тату сустрэну. Карціць мне даведацца, што там яму ў дварэ сказалі.
З’ява III
Марыля, Данілка, Старац.
С т а р а ц. Ох, маці, маці! Высака твой сынок падымацца хоча, але каб нізка часам не зваліўся.
М а р ы л я. Цяжанька мне з ім якую радачку даць. Змалку дзён такі: як толькі нарадзіўся, дык і то сябе паказаў — грудзей не прыняў, так, без малака, качаўся. Я тады ў двор за мамку засталася.
С т а р а ц. Гартаўнейшы і выйшаў ён затое. А ў дварэ, кажуць, перамены цяпер вялікія пайшлі.
М а р ы л я. Але, дзедка, — перамены. Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном — усіх чыншавікоў сталі чысціць. He чакае, пакуль суды пакончацца, а наперад за ўсіх заставы кладзе і высяляе; з намі таксама выйшла.
С т a р а ц. Ведаю, ведаю, пані гаспадыня! Старыя парадкі раскідаюць па свеце, а новых, лепшых, нешта не відаць і не відаць.
Д а н і л к а. Як уважаю, то, мусіць, толькі я адзін новым парадкам на сваёй новай скрыпцы зайграю.
ЯНКА КУПАЛА
195
З’ява IV
Тыя ж і 3 о с ь к а.
3 о с ь к а (уваходзіць з кветкамі ў руках). Аа! Дзядочак к нам на госці прыплёўся.
С т а р а ц. Так, так, мая дачушка! Прыплёўся божым словам вас пахваліць; зараз далей паплятуся з тым самым.
3 о с ь к а (падсядаючы к Старцу). Добра, што я дзедку тут застала, — маю просьбу да цябе.
С т а р а ц. Слухаю, мая дачушка, слухаю. Хэхэхэ! Думаў, што я толькі ўсё мушу прасіць, ажно, як бачу, то і ў мяне прасіць нечага хочуць. Хэхэхэ! Яшчэ распанею з гэткага гонару.
3 о с ь к а. Дзедка заўсёды жартуе з мяне, а я толькі буду прасіць таго, чаго ўсе людзі цябе вечна просяць.
Д а н і л к а. Ну, значыць, прапала дзедава панства!
3 о с ь к а. На, вось табе, дзедачка, кветак трошкі, а ты памаліся... за здаровейка...
С т а р а ц. За чыё, мая дачушка: за татава, матчына, а можа?..
3 о с ь к а (нахіляючыся да Старца, каб маці і Данілка не чулі). Памаліся, дзедка, за здароўе нашага паніча.
С т a р а ц. Добра, дзетачкаі Я за ўсіх малюся, за каго толькі просяць — і за жывых, і за нябожчыкаў. Толькі вось, што я з тваімі гэтымі кветкамі рабіць буду?
3 о с ь к а. Як будзеш, дзедка, у цэркаўцы, дык на абразок іх павесь.
Д а н і л к а. Або к сваёй торбачцы прышпілі, каб харашэй выглядала.
С т а р а ц. Праўда, сынку мой. Як прыгажэй будзе выглядаць, то, можа, і кідаць болей будуць.
3 о с ь к а. Абы толькі не каменнем, дзедка.
С т а р а ц. Хэхэхэ! Усяк бывае, дзеткі мае, усяк! Хто хлебам, хто каменнем, а кожны нечым ды кіне. (Збіраецца выходзіць.)
М а р ы л я. Ужо дзедка выходзіць ад нас?
С т а р а ц. Ужо, пані гаспадыня, ужо! He сядзіцца мне доўга на адным месцы. I так па капельцы ўсюды гора назбіраеш чалавечага, ажно несці цяжанька, а што ж бы было, каб даўжэй заседжваўся ў адной хаце? Хэхэхэ! Шчасліва аставацца! Слава Хрысту!
У с е. Слава! Слава! I на векі вякоў.
З’ява V
М а р ы л я, 3 о с ьк а,