• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ! He згінем на свеце... Што ж рабіць? Неяк жа ды будзем жыць. He маркоцьцеся, татачка. Я сягоння сон добры сніла.
    З’ява VIII
    Тыя ж і С ы м о н.
    С ы м о н (убягаючы). Тата! Чаго сядзіш? Дворныя сохі гародніну і пшаніцу заворваюць! Л я в о н. Няхай заворваюцьі Іх зямля — іх права.
    М а р ы л я (кашляючы). Дайце мне вадзіцы! Душна мне!
    Зоська падае вады, падтрымлівае матку — тая п’е.
    С ы м о н. Калі іх зямля, то няхай з’ядуць яе, але дабро наша — мы сеялі!
    Л я в о н (наругаючыся). Мы сеялі, а людзі жнуць, ну дык што ж табе з гэтага прыбудзе што ці адбудзе? Га?
    С ы м о н. Тата сваімі судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў!
    Л я в о н. He я аддаў, а зямля сама сябе аддала ім на здзек. Я, ты, пяты, дзесяты штосьці ёй не ўгадзіў, ну, дык і чураецца сваіх дзяцей.
    С ы м о н. Але нашае працы яна не чураецца. I мы затое павінны бараніць яе ўсёй сваёй сілай.
    Л я в о н (насмешліва). Хахаха! Будзе бараніць той сілай зямлю ад людзей, што тая ж зямля і тыя людзі даўно гэту сілу забралі ад яго! Разумненькі — няма чаго сказаць!
    С ы м о н. У таткі забралі, але ў мяне яшчэ не паспелі, і ў мяне хопіць моцы ў крыўду не дацца, я і не дамся! (Хапае зза лавы тапор і хоча бегчы, бацька адбірае.)
    Л я в о н. Ані мне важся чапаць іх! А не, то сваёй жа рукой заб'ю цябе гэтым тапаром!
    С ы м о н. Я свайго толькі буду бараніць!
    Л я в о н. Тапаром?
    ЯНКАКУПАЛА
    199
    С ы м о н. Хоць бы і сваёй галавой! Хто ж мне забароніць! (Тузаюцца.)
    3 о с ь к а (разбараняючы і цалуючырукі Сымона). Кінь, Сымонка! He йдзі проці волі бацькі! Што ты там адзін зробіш! Мамку хворую толькі перапужалі.
    Д а н і л к a. I мяне напалохалі. Пакіньце! Што вы, малыя дзеці — гэтак тузацца?
    Л я в о н (да Сымона). Пушчай, разбойнік, тапор. (Вырывае.)
    С ы м о н. Эх, тата, тата! А што нас чакае, як мы гэтак будзем папускацца?!
    Л я в о н (апусціушыся на лаву, панура). Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння.
    З’ява IX —
    ТыяжіАленказ Юркам.
    Аленка і Ю р к а (убягаюць у хату, уціраючы кулакамі слёзы). Тата! тата! нейкія людзі страху з нашае хаты здзіраюць!
    Л я в о н. Няхай здзіраюць! He вашае дзелаі
    3 о с ь к а. Я пайду, папрашу іх, можа...
    Л я в о н (з сілай). He трэба! He йдзі! Годзе ўжо бацька твой спіны нагнуўся і парогаў наабіваў. Я сам вінен і за ўсіх вас адвет панясу перад людзьмі і перад Богам. Ірэ было мне ў сваім часе выехаць з гэтае хаты і не чакаць, пакуль аж прыйдуць выкідаць. А цяпер... сам сабе яму выкапаў сваймі рукамі!
    Пасля пекаторае наўзы.
    Так, так, сам сабе яму глыбокую выкапаў... Без часу прыходзіцца ў яе лезці. Згіненне якоесь прыступае і душыць мяне з усіх старон... У вачах цёмна робіцца... думкі туманяцца... штосьці горла сціскае, дыхнуць не дае. Гара нейкая навалілася на плечы і цісне мяне, як каменнем, усяго прыгнятае, а звяр’ё нейкае абсядае і на косці мае трухлявыя ласіцца. (Як памешаны.) Дзе я? Што я? Цёмна, страшна кругом!..
    Чуваць трэск пад хатай, сыпецца пясок.
    Во, во! 3 неба пясок сыпецца, а можа, гэта зоркі нашы валяцца, што павядуць нас па свеце з кіем жабрачым? (Прыглядаючыся, трывожна.) He! не! гэта не зоркі, а жывы пясок, што я на хату цягаў на сваіх плячах... О, мой пясочак... залаты пясочак! Я цябе цягаў на вышкі, угару, а ты мяне ўнізе на векі вечныя засыпеш. Сыпся! буйным градам сыпся!.. (Як бы збудзіўшыся.) Але што я гэта гавару? Што я маруджу? Трэба ісці хутчэй, каб выгадней прыгатавацца ў вялікую вандроўку!
    Трэск, і відаць праз адчыпенае акно, як валяцца салома і капцы палення з страхі. Алснка і Юрка туляцца са страху да Зоські.
    Вы тут пасядзіце, а я пайду і мігам прыладжу ўсё к дарозе. Трэба мякчэй намасціць для маці калёсы, бо яны ж не дагадаюцца. На чужой павозцы ваша маці выедзе сягоння, як пані, з свае хаты! (Абмахнуўшы рукавом слёзы, выходзячы.) He выходзьце з хаты, пакуль я не вярнуся.
    З’ява X
    Тыя ж без Л я в о н а.
    Д а н і л к а. Які гэта тата сягоння нейкі, як не пры сваім розуме.
    С ы м о н. Я думаю! Гэта ж не жартачкіі — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць... Кожны з розуму сойдзе.
    М а р ы л я (як бы праз сон). Вады мне дайце!
    Зоська падае. Паўза.
    200 ЯНКА КУПАЛА
    3 о с ь к a. I што мы будзем рабіць?
    С ы м о н. Зараз тата вернецца, дык нешта будзем рабіць. Добра, што хоць вы ў мяне тапор адабралі, a то забіў бы каго, і ў вастрозе прыйшлося б гніць.
    3 о с ь к a. He рабі гэтага, братачка! Тата стары, мамка хворая, гэтыя — малыя яшчэ, дык што яны ўсе пачнуць без цябе і мяне? А так, пойдзем служыць і будзем якколечы памагаць ім з апошняга.
    С ы м о н. Але! Трэба памагаць. Трэба пачынаць новае жыццё. I я яго пачну. Яшчэ мы знойдзем зямлі ў сваёй старане, і яшчэ мы хату адбудуем на сваім загоне! Я добра прыглядзеўся, як людзі жывуць, і добра надумаўся, як трэба жыць. Тата праўду сказаў, што трэба розумам ваяваць, а не тапаром. I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!
    Вялікі трэск над хатай.
    3 о с ь к а (спужаная). Ах! Каб хаця нас без пары хатка не пахавала?
    С ы м о н. He бойся! Гэта толькі з крокваў закот здзіраюць. Пакуль нас адгэтуль не выпрасяць — столі чапаць не будуць. Ды тата ж на дварэ: бачыць, што там робіцца...
    Данілка. Ая ўсётакі пайду адгэтуль на кожны выпадак. Каб іх паляруш! Скрыпку не даюць спакойна рабіць. Пойдзем, малыя. (Забірае Аленку і Юрку і выходзіць.)
    З’ява XI
    М а р ы л я, С ы м о н і 3 о с ь к а.
    М а р ы л я. Памажыце мне з хаты выйсці, a то страшна!..
    С ы м о н. Зараз, мамка, зараз!
    3 о с ь к a. I мне неяк жудка! Ды яшчэ гэты тата недзе задлякаўся!
    С ы м о н. А на мяне, ведаеш, з кожнай мінутаю нейкая рызыка находзіць. Здаецца, нічога на свеце цяпер не баюся. Хоць бы зямля тут расступілася, дык не спужаўся б і ў апраметную скочыў. Дый праўда. Падумай, сястрыца, чаго нам баяцца? Зямлю ад нас адабралі, хату нашу раскідаюць, астаёмся мы, як пасля пажару, — толькі ў вопратках. Дык што ж мы такія значым на свеце і што нас за жыццё чакае? Без зямлі, без свае хаты чалавек што шалёны сабака — адна цана: ні яму прыстання, ні яму скарынкі хлеба, ні яму добрага слова!.. Будуць здзекавацца, ганяць, пакуль не ўгоняць у якую процьму, з якое і выхаду ніякага павек сабе не знойдзе. А так — раз канец усяму!
    Трэск.
    Што ж? Вярніся, хатка. Хутчэй вярніся! Забівай усіх, насмерць усіх забівай! Досыць бадзякаў і без нас на белым свеце: галодных, паднявольных па вёсках, а п’яніц і жулікаў па гарадах! Вярніся, хатка!.. Абымі нас сваімі дзераўлянымі рукамі, як абымае перад ястрабам сваіх дзетак крыламі галубка. Прытулі нас, хатка, і сагрэй! Бачыш, як цёмна і страшна! Хахаха! Хата не валіцца. Дзерава болып жалее нас, як людзі жывыя, як з сэрцам і душою людзі!
    Зоська (глядзіць на Сымона перапалоханымі вачыма). Сымонка! He гавары так, братка! Мне страшна робіцца ад твае гэткае гутаркі. А тут тата не варочаецца... Каб скарэй гэта ўсё скончылася. Неспакойна мне, каб хаця з ім што кепскае не прылучылася?
    З’ява XII
    Тыя ж і д в о е д в о р н ы х л ю д з е й.
    Адзін з людзей. Чаго седзіцё? Бацька павесіўся!
    3 о с ь к а (кінуўшыся з хаты). Ах, божа мой, божаі Такі даканалі старога!
    М а р ы л я (хоча сысці з ложка і валіцца на зямлю). Сымонка, памажы мне!
    Сымонка сядзіць на адным месцы і зларадасна пазірае. Людзі падыходзяць браць
    ложак.
    ЯНКА КУПАЛА
    201
    С ы м о н (ханае гпапор і падбягае к ложку, заціснуўшы зубы). Толькі паважцеся штоколечы крануць з хатыІІ!
    Заслона
    АКТ ДРУГІ
    Сцэна прадстаўляе раскідапыя будынкі: тырчыць шулле, печ; валяецца бярвенне, латы, салома, хатняя абстапоўка. У глыбіні сцяны — сад, бліжэй к рампе стаіць адно дзсрава, непадалёку ад яго ў непарадку: стол, лавы, табурэткі. Дзеці (Аленка і Юрка) як бы перапужаныя, гулыія ў іх не клеіцца. Час — праз два тыдні пасля першага акта. Перад захадам сонца.
    З’ява I
    М а р ы л я, Д а н і л к а, д з е ц і.
    Д а н і л к а (прыбіваючы абраз да дзерава). Ну, ужо, мамка, усё гатова! Давёў у парадак хату, як лепей быць не можа, нават божаньку павесіў, каб было перад кім маліцца. А цяпер мушу за сваю работу брацца. (Садзіцца воддаль і майструе скрыпку.)
    М а р ы л я (апускаецца на зямлю і прытульваецца к дрэўцу). Эх, дажыліся, Божухна, Божухна! He вісіць твой абразок у хатачцы на пачэсным куточку, а тут — на гэтым дзераве, сярод гэтае руіны. Як сірата, вісіць твой абразок тутака. Дождж яго будзе мыць, сонейка паліць, вецер хістаць, як той бярозкай у полі хістаць. Патапталі, Божухна, вярбу тваю свянцоную, пакрышылі тваю свечку грамнічную. А мы, служкі твае верныя, сядзім тут, як пагарэльцы на папялішчы, і сонейка твайго яснага за слязьмі не бачым. Ох, ох! Людзі твайго сонейка не бачаць, праўданькі твае не бачаць, голасу твайго не чуюць. Асвяці ты, Божа, душу маю грэшную, не пакінь майго ўдовінага сіроцтва, — пашлі мне сілачкі гэтых малых выхаваць! Укрый іх ад галоднае і халоднае смерці і ад благіх людзей укрый іх, Божа!
    Д а н і л к а. Мамка, мамачка, не галасіце гэтак, а то аж мне на слёзы збіраецца, як пагляджу я на цябе!.. Шкода таты, ведама, што шкода, але што ж ты зробіш? Дык не бядуйце, мамка! Я незадоўга ўжо скрыпку сваю скончу і так тады зайграю, так зайграю, што ўжо нікому з нас так галасіць не захочацца! А цяпер лепей будзем аб чым іншым гутарку вясці. Мне як вельмі сумна зробіцца, што скрыпка не ўдаецца, дык я тады сам з сабою гутару і гутару... Ну, што ж бы такое? Э! Трудна неяк і да розуму прыйсці! Ага! Вось скажыце мне, мамка, чаму гэта так доўга тату не хавалі? Усё ніяк дагэтуль не сабраўся папытацца цябе аб гэтым.
    М а р ы л я. He хавалі, бо так трэба было, — следства рабілі. Закон, бачыш, такі ёсць: як хто сам праз сябе памрэ, дык датуль няможна хаваць, пакуль не дойдуць, як і праз што ён душой загавеў.
    Д а н і л к а. Ага! ведаю цяпер. Значыцца, як і я памру, дык не будуць датуль хаваць, пакуль не даведаюцца ў мяне, нашто я памёр. Ааа скажыце мне, мамка, нашто гэта людзі родзяцца, каб пасля ўміраць? Бо ж, я думаю, невялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй.
    М а р ы л я. Гэтак ужо Богам устроена на свеце. Нічога не парадзіш.
    Д а н і л к а. Несамавітае, як так, гэтае ўстройства. А ці праўда, мамка, што ёсць такая старонка, праз каторую плывуць крыніцы з жывой вадою? Кажуць, калі напіцца тае вадзіцы жыватворнае, дык чалавек ніколі не ўмрэ.
    М а р ы л я. Можа, і ёсць. Хто ж яго ведае! Але яшчэ тае крыніц