Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
лякіх пазык. Як табе не грэх і не стыдна? Яшчэ над бацькавай дамавінай пясок не завяў, а дачка пабягушкамі займаецца. Забылася, што ён, нябожчык, казаў табе перад апошняй сваёй мінутай. Я прыпомню, калі маеш такую кароткую памяць. Бацька казаў: «Не паніжайся перад дужым дачаснікам, бо ён табе за тваё паніжэнне перад ім вочы заплюе паскуднай слінай, а душу і сэрца тваё змяшае з балотам атопкаў сваіх!» Забылася гэтых слоў, не дачакаўшыся першага маладзіка, пасля сканання таго, хто іх табе сказаў. Эх, Зоська! Зоська! (Шыбка выходзіць.)
Зоська садзіцца, закрыўшы вочы рукамі.
З’ява IV
Марыля, Зоська, Данілка, дзеці.
Д а н і л к a. I што гэты Сымон думае з сваёй рызыкай? Ужо аж мяне пачынае злосць на яго разбіраць. Нацяпаўнацяпаў языком, а каб хто папытаўся — нашто? Вярхнік толькі мой да скрыпкі сапсаваўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Пойдзем, малыя, шукаць новай дошчачкі! (Забірае Аленку і Юрку і выходзіць.)
З’ява V
Марыля, Зоська.
М а р ы л я (як бы сама да сябе). Такое было з яго мілае дзіцяйётка. Ведама — панскае, што і казаць... Любіла яго, усё роўна як сваё роднае... Тады ўжо, пры грудзях, панічоўская кроў іграла ў целе яго вутленькім... Чуць толькі стаў ручкі ў кулачок складваць, шчыпецца, бывала, моцна шчыпецца. А як сталі зубкі выразацца — кусаўся; як угрызе, то аж кроў выскачыць з грудзей. Маленькі яшчэ — а такі ўжо дасціпны быў. I ці даўно было гэта, здаецца, як пры мне качаўся, а цяпер глядзі — хоць куды мужчына! (Да Зоські.) Ці праўда, Зоська, што Сымон казаў? Ці праўда, што ты да яго ў двор...
3 о с ь к а. Мамачка! Нашто табе гэта канечна ведаць? Ці ж не ўсё роўна будзе? Калі гэта праўда — я згінула, калі гэта і няпраўда — я не ўваскрэсла... На небе маленькая зорка ўсміхаецца да вялікага месяца, а на зямлі вутлая калінка хінецца да крэпкага явара, а я — што?
ЯНКА КУПАЛА
205
М а р ы л я. Але ты не ведаеш, што цябе чакае, як будзеш так хінуцца к яму, як калінка да явара? Сябе згубііп і нас вечным сорамам абняславіш. Ён паласіцца, папесціцца і кіне, як кідаюць зношаную вопратку на сметнік. Толькі я не веру, што Сымон казаў, і ніколі не паверу. Ты супакой мяне, дзеткі, і скажы, што гэта няпраўда. Я цябе выхавала, сваім малаком выкарміла, і ты лгаць мне не маеш права.
3 о с ь к а (змагаючыся з сабою). He мучце мяне, мамка! Я і так сама змучылася за гэтыя два тыдні ад смерці таты. Штосьці такое страшна дзіўное творыцца каля мяне і са мной, чаго я сваім бедным розумам і адгадаць не магу. Мамачка, не пытайцеся лепей, я лгаць не буду, але ты сама ведаеш, не ўсю і праўду можна казаць.
М а р ы л я. Роднай матцы можна!
3 о с ь к a. А калі я ўжо не ведаю, дзе праўда, а дзе мана. Усё перамяшалася ў маёй няшчаснай галаве. Нейкі туман сінісіні кругом мяне разаслаўся, і я, здаецца, плаваю па ім, так ціхаціха плаваю, як тыя гусі белыя на возеры або воблакі сівыя пад небам далёкім! I штосьці мяне кудысь цягне, бярэ за рукі, абымае ўпол і выносіць з сабой так лёгкалёганька, як ціхі вецер тую пярынку галубіную над гаем зялёным!
М а р ы л я. Ты заўсёды была такая нейкая, што і сама я не магу разабраць — якая. Змалку дзён трудна было з табою да ладу прыйсці. Усяе тае і гутаркі ў цябе было, што з лесам, з ветрам ды з крыніцай. Нешта нялюдскае сядзіць у табе.
Зоська. Ціжя вінавата, што я такая?
М а р ы л я. Ты ў гэтым, можа, сама і не вінавата, але затое вінавата ў тым, што Сымон казаў. Ён бачыў цябе з ім заўчора ўночы.
3 о с ь к а. Няпраўда, мамачка! Няпраўда! Я там не была, — гэта, можа, толькі цень мой быў там. Але — пэўна, цень! Я часам бачу, як цень мой адлучыцца ад мяне і пойдзе сабе недзе далёкадалёка! Праз высокія горы ідзе, над быстрымі рэчкамі і шчырымі барамі плыве, а пасля ізноў ка мне вернецца і ходзіць за мною следам, як бы сочыць мяне. Тады на мяне страх нападае. Ох, баюся я гэтага свайго ценю, як відма якога з таго свету, баюся!
М а р ы л я. Дык гэта цень твой там быў?..
3 о с ь к а. Цень, мамачка! цень! Я сама не была там! Kara я там не бачыла?
М а р ы л я (устаўшы). He веру я табе! Ты вечна толькі штось незвычайнае выдумляеш, каб толькі мазгі каму завясці і аплуціць. Але вось што: прысягні, што гэта няпраўда, што ты сама туды не хадзіла! Прысягні! Іначай і мяне з розуму звядзеш, як сама ўжо, відаць, сходзіш.
3 о с ь к а (устаючы). Прысягну, мамачка! На што хочаш прысягну, што гэта цень мой быў. На што хочаш прысягнуі Руку дам праз сваю галаву.
М а р ы л я. He трэба мне твае галавы. (Паказваючы на абраз.) Вось, перад Богам прысягай! Перад яго абразом.
Зоська змагаецца з сабой.
Ну, чаго чакаеш? Станавіся на калені і прысягай!
3 о с ь к а (апускаючыся на калені перад абразом). Мамка, я баюсяі Страх нейкі ўсю мяне праймае.
М а р ы л я. Складай пальцы накрыж і прысягай! Іначай я асляплю цябе, каб да смерці туды сцежкі не знайшла!
3 о с ь к а (складаючы пальцы накрыж). Мамка, мамачка! He губіце мяне! Я не магу!.. Я не ведаю, каторае з нас цень мой, а каторае я сама?
М а р ы л я. А калі я табе вочы выкалю, тады даведаешся? Га! Даведаешся тады?
Чуваць прыбліжаючаеся насвістванііе.
3 о с ь к а (прасвятлеўшы). Мамачка! Ён, сам — цень мой — ідзе! Удваіх з ім будзем прысягаць!
М а р ы л я (заламаўшы рукі на чале). Што са мною? Што з ёй? Што за благі дух яе папутаў? Развалена хата, закопаны бацька, а яна? (Глуха.) Зоська! Зосечка!..
3 о с ь к а (як бы ў экстазе). Мама! Мамачка! Ясны месяц да залатой зоркі плыве, зялёны явар да калінкі свае хіліцца, а ён — цень мой — з далёкіх краёў да мяне прыбывае, дарагія падаркі прыносіць: гарачае сэрца, задумную душу, бязмежнае мілаванне!
М а р ы л я. Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..
Уваходзіць Паніч.
206 ЯНКА КУПАЛА
З’ява VI
М а р ы л я, 3 о с ь к а, П а п і ч.
3 о с ь к а (усхопліваецца і з распасцёртымі рукамі хоча кінуцца к Панічу, але Марыля, сама гэтага не бачачы, загароджвае ёй сабою дарогу). Паніч, панічок к нам прыйшоў.
П а н і ч (пакручваючы палачкай). Ці Сымон дома?
М а р ы л я. Дома, панічокі Ён толькі недзе выйшаў; зараз вернецца.
3 о с ь к а (падносіць Панічу ўслончык і засцілае хусткай). Садзіцеся, панічок. Я... мы так рады, што ты... вы прыйшлі, так рады... Садзіцеся.
П а н і. ч. He ўважай, Зоська, маю час і пастаяць.
Паўза.
Што гэта Сымон ваш думае? Чаму ён не выносіцца адгэтуль і вам не дае якоганебудзь прыстанішча?
3 о с ь к а. Мы скора, панічок, выедзем. He гневайцеся!
М а р ы л я. Вельмі ён заеўся; я — маці яго — і то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзецьмі, бяда!
3 о с ь к а. Сымону жаль па тату адойдзе, і мы пойдзем. He будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што не будзем.
П а н і ч. Праз бацькава і яго ўпорства хату толькі напрасна прыйшлося раскідаць.
3 о с ь к а. Нічога, панічок. Шкода толькі, што тата павесіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.
П а н і ч. Як жа цяпер здароўе Лявоніхі?
М а р ы л я. Дзякую, панічу, за пытанне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасля таго хадзіць, а цяпер якколечы валачу ногі, каб толькі скарэй кудынебудзь далей звалачыся!
П а н і ч (садзячыся на ўслончыку). Ну, а як Зоська гадуецца?
3 о с ь к а. Як, панічок, бачыце! Жыву апошнія часы на свеце і свету не бачу. Адна мая радасць, адно маё шчасце, калі з та.. калі ўночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та... к свайму месячыку яснаму. Так цяпер, панічок, жыву я і чакаю... толькі ночкі чакаю!.. (Садзіцца на зямлі непадалёк ад Паніча і з любасцю паглядае на яго.)
М а р ы л я (убок). Скажу яму, усё чыста скажу! Можа, ён маё сумленне заспакоіць. (Да Паніча, змагаючыся з сабою.) Скажыце, панічок, скажыце, сакалочак... не загневайцеся на мяне!.. (Валіцца к яго нагам.) He губіце яе, панічок! Яна яшчэ дзіцянё і нічбга не знае... He губіце! Мейце ласку над маткай! Можа ж, і вам калі дзетак Бог пашле... He губіце! Я яе гэтымі самымі грудзьмі карміла, што і цябе!.. Зжальцеся над беднай удавой! Ці праўда, што яна к вам... што яна? (Слёзы не даюць ёй выгаварыць. Апіраецца адной рукой аб услончык.)
3 о с ь к а. Мамка нічога не ведае... Я аб нічым ёй не казала... Даруйце ёй, панічок!
П а н і ч (устаючы). Што? што, Лявоніха, хочаш ад мяне? Я нічога не разумеюі Я ж не магу пазволіць ізноў тут хату ставіць, калі мне гэту сялібу трэба прылучыць да двара. Раз выкінулі вас, то і ўсё тут. А калі захочаце служыць у мяне, то я ў дварэ дам хату.
М а р ы л я. Я не аб гэта. Я... я малю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Табе, панічок, нічога не станецца, а яна згіне, прападзе за нямашто!
П а н і ч. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?
3 о с ь к а. Я, мамачка, не згіну, а калі і згіну, то мой цень астанецца і будзе жыць на свеце да сканчэння вякоў. Так! Цень будзе жыць, калі я згіну.
М а р ы л я. Чуеце, панічок, што яна кажа? Гэта ты яе ачараваў. Гэта ты мне дачку выдзіраеш! Лепей сэрца ў мяне, яе маткі, выдзеры і зрабі з яго свечку сабе, але дачкі не вырывай у няшчаснай удавы!
3 о с ь к а (падыходзячы кматцы, абымае і цалуе ў галаву). Зязюлька мая падстрэленая! Усё роўна тады ці сяды рассыплюцца твае дзеткі па беламу свету, і будуць каршуны кляваць цела іх і хлёптаць кроў цёплую, а шумны вецер паразмятае перайка і чорным пясочкам костачкі іх прысыпе. Толькі ты, зязюлька, гэтага саколіка цяпер не кляні — ён нічога не вінен; я лепей за цябе ведаю.
М а р ы л я (пасоўваючыся з услончыка к нагам Паніча). Панічок! Я цябе дзіцянём пры сваіх грудзях выпесціла, выняньчыла!.. Я ж цябе магла ўтапіць, задушыць, але ты жывеш і цвіцеш. He забівай жа ты мяне і адваражы, вярні мне маю Зоську! I ў цябе матка была...
ЯНКА КУПАЛА
207
П а н і ч. Позна ўжо, цётка!
М а р ы л я. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...
Пры апошніх словах Паніча ўваходзіць Сымон з тапаром у руках, каторым увесь час пакручвае; Зоська першая ўгледзела Сымона і адышла ўбок.
З’ява VII
Тыя ж і С ы м о н.
С ы м о н. Эге! Шчырая малітва, відаць, адбываецца перад панічом.
Марыля ўстае і адыходзіць убок.
3 о с ь к а. Гэта мамка так сабе! Прасілі паніча, каб пазволіў яшчэ час які тут пасядзець.
С ы м о н. А ты прасіла, каб ён табе пазволіў там, у яго, ночкі праседжваць.
П а н і ч. Ты, мой міленькі, азвярэў і не помніш сам, што кажаш. Ведай тое: што кіўну я толькі пальцам, і ты зараз жа зазвоніш ланцугамі за напад на маіх людзей з тапаром, калі ягамосця з хаты выпрошвалі.
С ы м о н. Ведаю, ведаю! Але пакуль гэта мая сястрычка не абрыдне панічу, то ён н