Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
буйце.
Тут падыходзяць другія шляхты і слухаюць яго рады.
Злажыце яму добры гасцінчык, авось паквапіцца? Пагаварыце з сабою і злажыце, а я тым часам папрабую ўгаманіць яго. (Падыходзіць да Кручкова і шэпча, той злосна адказвае.)
К р у ч к о ў. He магу, не магу! Знаеш, па всеміласцівейшаму ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцябра 75га дня какой вялікі адказ за паблажку сторанам в угаловнам прэступленіі?! He толькі пасаду магу страціць, но і лічнасць падвергнется опаснасці.
Ц і х о н. Жонка, а жонка, — хрэн табе ў вочы! Прынясі шкураны мяшок, што ляжыць у кубле з грэчкаю; там ёсць сто рублёў, трэба выкупіць шкуру. Ох, даражэй яна каштаваць будзе, — хрэн ёй у вочы!
К у л і н а. Што? Нацярушыў бяды, а цяпер расплачвайся. (Выходзіць ды праз мінуту варочаецца з мяшком.)
Гр ы ш к а (да бацькі). Ану, бацька, рассупонь свой мяшок ды вынь якіх рублёў з 50, — можа, і тваю пашануюць шкуру. (Да іншае шляхты.) I вы разварушыцеся; каторыя бачылі драку — па дзесяць, а каторыя не бачылі — па пяць рублёў, — злажыце ў кучу ды паднясіце найяснейшай кароне. Дык ён зжаліцца над вамі і дзела кончыць; вось як яны, людзі судовыя, умеюць: і воўк будзе сыты, і козы цэлы.
Шляхта збірае грошы, насля, зложапыя ў адзін мяшок, аддаюць Грышку, падпіхаіочы яго да стапавога і ўгаворваючы, каб ён асмеліўся аддаць іх Кручкову і прасіць дараваць ім.
Л і п с к і. Ідзі ты, сынку, — палажы на стол ды прасі і малі, каб ён памілаваў нашу шкуру ды скасаваў строгі свой дэкрэт.
1 Бсз дывапа — без пасцілкі. У даўнсйшыя часы, калі каралі шляхціца розгамі, палажыўшы яго на голай зямлі, без дывана, дык гэта лічылася для яго вялікай абразаю.
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
131
Г р ы ш к а; Бачыце, бацька, як нядобра, што вы зводзіцеся з суседзямі. Добра, я асмелюся падысці, толькі каб вы пагадзіліся з Ціхонам ды каб паслалі ад мяне сватоў к яго дачцэ Марысі.
Л і п с к і. Д’ябал яго бяры! Няхай толькі ўладзіцца дзела, а я не адкажуся. Ідзі прасі!
Грышка з адпаго, а Пратасавіцкі з другога боку баязліва падыходзяць да стала, пры каторым Кручкоў пібыта ўглыблены ў чытанпе папераў, ды кладуць машок з грашыма; Грышка, моцна кашлянуўшы, кланяецца ігізка стапавому ды гаворыць.
Г р ы ш к а. Найяснейшая карона! Мы — адвеку пінская шляхта, і ты шляхціц. He глумі ж, не пэцкай у балоце шляхецкай, братняй табе, крыві! Скасуй строгі твой дэкрэт, на сорам нашай ваколіцы пісаны, — паміры майго бацьку з Ціхонам, сатвары маё і Марысі шчасце, а мы ўсе, цэлаю ваколіцай, век за цябе будзем Бога прасіць і век табе дзякаваць!
П і с у л ь к і н. I я вас прашу, ваша благародзіе, — пусць подадут міровую, і канцы в воду.
К р у ч к о ў (да Пісулькіна, але моцна). Харашо! Для вас это здзелаю, прыму грэх і ответ на себя... Ціхон Пратасавіцкі і ЦюхайЛіпскі! Падыдзіце сюды бліжэй.
Тыя падыходзяць, за імі Грышка і Марыся.
Абніміцеся і пацалуйцеся на згоду, — ну, што ж?
Марыся свайго бацьку, а Грышка свайго папіхаюць, каторыя потым абнімаюцца і цалуіоцца з сабою.
Ціхон! На згоду каб быў крупнік1.
Ц і х о н. Гатовы, найяснейшая карона! Схадзіце, жонка і Марыся, ды прынясіце, — хрэн вам у вочы. Куліна і Марыся ідуць у хату.
К р у ч к о ў. Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба — не дружба. Законы, міленькія, законы! Годзячы вас, бяду на сябе бяру; толькі пад такою кандыцыяй2, каб Ціхон з Ліпскім навек з сабою памірыліся, ды каб я зза вас не ўлез у нерат. Канечна трэбую, каб тут жа, пры мне, дзетак сваіх заручылі, а там і павянчалі.
Тут Ку л і н a і М а р ы с я ўносяць дзве міскі гарачагакрупніку ды ставяць на стол з кубкамі.
Ну, што, Ціхон, — аддасі за Грышку сваю Марысю?
К у л і н а (ставячы міску). Гарачая, ой, гарачая, найяснейшая карона!
К р у ч к о ў. Адкуль жа ты ведаеш?
К у л і н а. Дык я ж сама яе зладзіла...
К р у ч к о ў. Што?
Ку л і н а. Да гарэлку. Толькі што перагарэла, шафрану і рознык прыпраў насуліла многа, мёду ж цэлы кадобчык укінула.
К р у ч к о ў. А... ты талкуеш аб крупніку!
Ц і х о н. Хрэн табе ў вочы! Чуеш, што найяснейшая карона кажа?
Ку л і н a. А як жа, аб прыправе...
Ц і х о н. Аб якой прыправе? Хрэн табе ў вочы, — аб Марысі! Ці аддасі яе за Грышку Ліпскага...
К у л і н a. А што будзе з Куторгаю?
Ц і х о іі. Хрэн яму ў вочы! Твой Куторга толькі хваліцца ўмее, а як прыйшло да дзела, дык чуць у бяду з сабою разам і мяне не ўцяг.
К р у ч к о ў. Вось я тут зараз цэлую справу кончу. Налівайце кубкі!
Куліііа з Ціханам наліваюць, падаюць Кручкову і Пісулькіну і ўсім ішпым.
Грышка, любіш ты Марысю? Хочаш з ёю да шлюбу?
1 Круппікам завецца пітво, прыгатаванае па агііі з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі. (Заўвага аўтара.)
2 Кандыцыяй — умовай.
132
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
Гр ы ш к а. Ой, хачу, вельмі хачу! Найяснейшая карона! Бог мяне пакарай, калі я не дам ёй шчасця адружыўшыся.
Кручкоў. А ты, Марыся, любіш Грышку? Хочаш з ім век дзяліць шчасце і гора?
Марыся, засаромеўшыся, паварочвасцца тварам да сцяны ды дзёрпае яе пальцам.
Ну, што? Чаго маўчыш?
М а р ы с я. А ўжо ж, калі маўчу...
К р у ч к о ў. Дык — хачу? Ладна! Любіш ты Грышку?
М а р ы с я (сарампіва). Але...
К р у ч к о ў. Крэпка яго любіш?
М а р ы с я. РАМАНС
№ 7 Найяснейшая карона! Трудна мне без Грышкі жыці. Ніяка земска прэпона He ў сілах нас разлучыці! Сэрца маё — яго менне, Яго любоў — мая сіла.
Без яго мне смерць — спасенне, Без яго мне свет — магіла.
Няхай бацькі лаюць, мучаць, Hi з кім другім не зручуся. Калі з ім мяне разлучаць, Я ў Прыпяці ўтаплюся.
К р у ч к о ў. Ну, калі так крэпка яго мілуеш, дык ужо няма чаго раздумываць. Панове бацькі! Трэба іх злучыць, a то новае ўгалоўнае дзела зваліцца на вашы голавы. Пане Ліпскі, чы прымаеш, вашэ, мяне за свата для свайго сына?
Л і п с к і. Ды ўжо ж, найяснейшая карона! Задумалі дзело, то і канчайце яго з Богам, — я рад буду благаславіць.
К р у ч к о ў. Дайце сюды ручнікі (Падаюць, а ён закідае яго сабе на плячо.) Ну, вот я і сват! Што, панове Пратасавіцкія, — аддаеце вашу дачку за Грышку?
Ц і х о н. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, — хрэн Ta66 ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай — самі ўсё забяруць.
Ку л і н а. Ды і на выправу не пашкадуем, — яна ж у нас ядбіначка: што маем, тое ўсё яе, каб толькі Бог даў ім шчасную долю.
Бацькі сходзяцца і злучаюць маладым рукі.
К р у ч к о ў. Вот так добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі.
Тыя падпісваюцца трыма крыжыкамі, Пісулькін за іх распісваецца.
Альпенскі (убок). He быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страву, ніяк не абойдуцца; капейкі і чвэрці — да скарбу, а рублі — сабе.
К р у ч к о ў. Дзесяцкі!
Той уваходзіць.
Прывядзі сюды Куторгу!
Д з е с я ц к і выходзіць.
Ну, што ж, — налівайце зноў кубкі ды вып’ем за здароўе маладой пары. У с е (падымаючы ўгору кубкі). Будзьце здаровы, маладыя! Дай Бог вам век з сабою
шчасліва пражываць!
ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
133
З'ява X
Тыя ж самыя і Ку т о р га.
Куторга (кланяецца ўсім). Дзякуй, дзякуй, панове грамада. Буду старацца ўшчаслівіць Марысю.
К р у ч к о ў. Маўчы, стары хрэн, не аб табе тут ідзе дзела! Бяры кубак ды выпі за здароўе маладых, Грышкі Ліпскага з Марысяю, і падзякуй Богу, што так лёгка вырабіўся ад суда.
Ку т о р г а. Дык гэта не я — малады? He за маё пілі здароўе?
К р у ч к о ў. Пакінь, стары хрыч, думаць аб жаніцьбе, а заматай сабе на вус, каб крэпка дзяржаць язык за зубамі.
Ку т о р г а. Ой, найяснейшая карона! Буду сабе часта браць на розум філасофскую прыпавесць: на тое Бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. (П'е з кубка.)
К р у ч к о ў. Дзесяцкі!
Той уваходзіць.
Коні гатовы?
Дзесяцкі. Запрагаюць, найяснейшая карона! (Выходзіць.)
Кручкоў. Ну, панове шляхтабрацця! Я вам родны, я вам брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах. Пане Куторга, у цябе яшчэ не вельмі курыцца чупрына, — ты вядзі пункты, а мы пакруцімся, прыпяваючы.
Ус е. Віват, наш брат, найяснейшая карона!
[ 1
Чуваць звонікі. Шляхта, ап’янслая, хістаецца па сцэпе без парадку; гутарка агулыіая без сэпсу; Куторга пасярэдзіпе сцэны выпускае з рук кубак і засыпае; Кручкоў бярэ ўбок Алыіепскага і кажа яму.
К р у ч к о ў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?
Альпенскі. Ашто?
К р у ч к о ў. Ён казаў, што ты не шляхціц.
Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва!
К р у ч к о ў. He пры мне, — як паеду, тагды з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэ ўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.
Статкевіч. Ён смеў назваць мяне мужыком?! Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Алыгенскага, і пачынаюць біцца.)
Л і п с к і. Найяснейшая карона! Шляхта напілася і завялася біцца. Бойцеся Бога, раздыміце, а то і з вас штраф будзе належыць!
К р у ч к о ў. He ка мне, не ка мне, няхай у суд падаюць, тагды прыеду на следства! Бывайце здаровы! (Выходзіць з Пісулькіным.)
Ц і х о н. Віват, найяснейшая каронаі!
Ус е (апрача тых, што б’юцца). Віват, найяснейшая каронаі!
Заслопа апускаецца, пакідаючы наперадзе сцэны Куторгу; той прачыпаецца.
Куторга. Што? Ужо разышліся? А там чутна і бойка! Добра прыпавесць кажа: пінска шляхта як нап’ецца, то напэўна падзярэцца. (Да публікі.) Ды вы ўжо, найяснейшыя панове, спаць хочаце? А што? Няпраўда? Дык:
№ 9 Найяснейшая публіка! Прашу цябе, не дзівіся, Бяда гэта невяліка, Што мы крыху папіліся. Няхай шчасная развязка Пінскай шляхце ад вас будзе, — Дайце брава, калі ласка, Ды і з Богам, добры людзі!
Капец.
134 АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
АНАНІМНЫЯ ТВОРЫ
ГУТАРКА ДАНІЛЫ СА СЦЯПАНАМ
Зышоўшысь Даніла святым днём з Сцяпанам, Харошаю пагодаю селі пад парканам, Дый ну ж талкаваці, дый ну ж гаварыці: «Што далей з нас будзе, як мы будзем жыці? Гавораць па свеце, уголас талкуюць, Ад ксяндзоў, ад рабінаў усе людзі чуюць, Што вольнасць нам, бедным, дасць без адкладу, Толькі што з панамі не дойдзема ладу.
Чаг