• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ў.
    116
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    ПЕСНЯ 4
    Ехала Агатка да вянца, Сынала золата з рукаўца; Хто гата золата пабярэць, Той мяне на вянсц павядзець.
    3 вяселыіай песні беларускаг.а люду
    «Начніце варгі1 нашы хваліць Панпу свенту! Начніце апавядаць чэсць ей непаенту», — Гэтак тонкім галасочкам
    У двары раз вечарочкам Кацярынка прыпявае: Яна ў добрай ахвоце Хваліць Бога пры рабоце, А пані ёй памагае.
    Цяпер нашу Кацярыну, Тую сельскую дзяўчыну, Хто б сустрэнуў — не спазнаў;
    Панску гаворку сумела I сукеначку надзела, Быццам паненка — маўляў!
    А хоць яна пакідала Яркі каснікі, гарсэт, Да ў душы не перастала Уздыхаць да прошлых лет.
    Вот часта яна ў святкі Пабяжыць да сваёй маткі, Да сэрца яе прыляжа, Роніць слёзкі дый так кажа:
    «Радная ты мая маці!
    Пажалей свайго дзіцяці, Слёзкі яго асушы.
    Гдзе ж Гапонка наш дзяецца, Як беднаму там вядзецца? Цяжанька ж мне на душы. Яшчэ б штоб Усціння жыла, Яна б з намі патужыла, Утраім было б лягчэй;
    A то цёмная магіла
    Яе, родную, пакрыла, — He змагла тугі сваей».
    Вот так, баш, як мы казалі, Яны з паняй вечарком Святы песні запявалі, Аж лакей убег прытнём2 Дый кажа: «Пані вяльможна! Заехаў у двор цяпер Якісь важны ахвіцэр I пытаецца, ці можна
    3 яснай паняй павідацца,	,
    Варгі (пол.) — губы. Прытнём — хутка.
    ВІНЦЭНТ △УНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    117
    3 сваёй чэсцю паказацца?» А пані кажа — прасіць!
    Дай чапец свой падцягнула, На Кацярынку зіркнула, Чы няма ў чым пахуліць.
    Тут у дзвярэй паявіўся, Сюды, туды пакланіўся Прыгожанькі ахвіцэр; Красны, відны і здаровы, 3 ясным вокам, чарнабровы, Золатам блішчыць мундзер.
    Як глянула Кацярынка, Здрогнула, маўляў асінка, Слёзкі брызнулі з вачэй; Ручкі на грудзях злажыла, Быццам другі раз ажыла: Гапон найшоўся пры ей.
    Ён гэтак, баш, як стаяў, Угрунь кінуўся у ногі Яснай пані і начаў Свае рэчы без трывогі:
    «Спазнай, панюхна, Гапона, Што ласкаю аканома Цару ён пайшоў служыць; Ён на вайне заслужыўся I ахвіцэрства дажыўся, Цяпер жа мае прасіць, Штоб ты, пані! — кабы маці, Маўляў, сваяму дзіцяці Долю шчасну даравала I, калі згодна ядына Наймілейша Кацярына, Зручыць нас не адмаўляла».
    Кацярынка ж, як стаяла, Тут жа к нагам ёй прыпала, А так міленька глядзіць, ТТТто пані і расплылася, Крэпка з ёю абнялася, Дый ну ж іх благаславіць.
    Хоць Гапон чыноў дажыўся, Да ведаў, з каго радзіўся, He хацеў прынараўляць Паном, — а простым звычаем, Ён мужыцкім абычаем Здумаў вяселле сыграць.
    Вот у ўдавы Агрыпіны Гаспадароў повен двор, А наперадзе дружыны Стаіць важна сват Хвядор; У руках з гарэлкай пляха, А чарка таўста, як вол, Міргнуў! — і Маланнясваха
    118	ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    Абрусом накрыла стол. Ён пляшку з чаркай паставіў, Разны закускі дабавіў Дый з галавы шапку зняў; Агрыпіне пакланіўся, Водкі да яе напіўся I такі рэчы пачаў:
    «Нех бэндзе Езус Хрыстус пахвалёны! Для спасення грэшных з Марыі зрадзоны. He прыйшлі мы чарадой ад сябе, Да прыслаў нас Гапон да цябе. Ёсць у цябе Кацярынкадочка, Яна ў маці, як правае вочка; Дый Гапон наш малады, Ён цару верна служыў, Чыноў, почасцей нажыў, Хватдзядзіна — хоць куды!
    Б’ём мы ўсе чалом вашэці!1 Зазаві яе із клеці, Няхай з намі пагуляе Дый гарэлкі папытае».
    Тут дзяўчаты, маладзіцы Кацярынку із святліцы Чэсна пад ручкі вядуць I такі песні пяюць: «Ото ж табе, Хвёдарка, Увядзёнка Кацярынка; Калі яе любіш — дай пірог, Калі не любіш — то вон за парогі He хваліся, што ў нас быў, ІНто нашай Кацярынкі не злюбіў».
    Хвёдар маладу ўстрачае, Поўнай чаркай прапівае, Пірог, сыр кладзе на стол; Гарэлка ў міску льецца, Рублявік на дне бадзецца; Разгуляўся сват вясёл.
    А дзеўкі водку забралі, Закускі, пірог і сыр, У істопку пабяжалі, Галосячы на ўвесь мір; Уздаволь там пілі, елі I гэтакі песні пелі:
    «Мовіла бочачка, у піўніцы стоячы: Калі мяне не вып’яце, Сама выкачуся, Па дварэ разальюся Ракой да крыніцай, Сцюдзёнай вадзіцай.
    Мовіла Кацярынка, у маці седзячы: Калі мяне не выдасі, To я сама пайду;
    Вявіэці, вашамосць (пол.) — встлівы зваротда чалавека, імя якога нс всдаюць.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    119
    Па дварэ памаленьку пабраду, За вароты угрунь пабягу».
    Тут яны ў позну ночку, Аж да яснага світочку Пілі, елі дый гулялі, Запоіны праваджалі.
    А ў суботу вечарком, За Грыпініным сталом, Сядзела така дружына: На пачэсным на куце Важна гаворку вядзе Періпа сваха Акуліна.
    Дружкі ўправа, возле свацці, Дзве прыгожы маладзіцы, To Гапоніны сястрыцы, Хоць не адной яны маці.
    Ўлева намеснік сядзіць, Жадна на пляшку глядзіць. Далі сустрэнеш Гапона Дружкоў, Янку да Мірона, На канцы ж хросны Даніла, To маладога вазіла.
    А сват Хвёдар, то і дзела! Гарэлку ўсцяж падлівае, Новы закускі стаўляе: Пірагі, сыр, — што прыспела.
    Тут чатыры маладзіцы Цягнуць дзяжу із святліцы, На крыжу яе стаўляюць, Бел каравай рашчыняюць; Сваха муку ім прыносіць Дый благаславення просіць:
    «Ёсць тут Бог дый матка, Радзоныя і суседзі блізкія, I дальнія мужы сустрэчныя, Бабкі запечныя, Дзеткі заплечныя, Благаславіце краснай панне Каравай учыніць».
    Каравайкі ж пры рабоце Пяюць у добрай ахвоце:
    «Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Каравай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персцянямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі». — «Ты ступ, Божа, з неба, Як нам цяпер трэба;
    120
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    Памагаў рашчыніць, Памагай замясіць». He стой, Божа, за дзвярмі, Да йдзі, Божа, ў хату, Да сядзь, Божа, на куце, Да дай долю маладзе!» — «Я у хату не пайду, Я за дзвярмі пастаю, Маладзе долю перашлю». — «Збірайся, родзе!
    Да к беленькаму караваю, Старыя бабы ля парадку, Маладыя маладзіцы песні пець, Удалыя малайцы каравай печ».
    Да штоб усё расказаці: Які парадак у хаце, Як змовіны адбылі Дый каравай адпяклі, Як хлопцы, дзеўкі скакалі «Лявоніху», то «бычка», «Мяцеліцу», «казачка», Як маладую саджалі На пасад, — казка така, Што не стала б языка.
    Вот прыйшла нядзелька красна, Засвяціла зара ясна, Гапон наш мундзір надзеў; Шчыра уздыхнуў да Бога, Сеў на каня варанога Дый к маладой паляцеў.
    А дружкі, Янка з Міронам, Віхрам садзяць за Гапонам; Следам хлопцаў грамада Ляціць — песні запяваець, Вецер світкі развяваець, Ну, прыгожа чарада!
    На канцы вазком Даніла ГудзіцьІ — сколькі зможа сіла Канём — музыку вязе;
    Ананя ж прыпяваець, Ёмка смыкам падсякаець, He заўважыў, што трасе.
    Як заехала дружына, 3 хаты выйшла Агрыпіна, Надзеўшы кажух наўзнак; Чарку Гапону падносіць. У святліцу зайсці просіць I рэчы выводзіць так: «Зяценька!
    П'ю на цябе поўным кубкам, Добрым здароўем, Што мыслю сабе, To і табе».
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    121
    Гапон чарку бярэ ў рукі, Двойчы выліў за сябе, А трэці раз для вырукі Белы рублявік кладзе. Грыпіна чарку прымае, У святліцу запрашае. Дзеўкі ж карагодам ходзяць, Жалабны песні заводзяць:
    «Хто ў полі паціхоньку гукаець?
    Там Кацярынка свайго таткі шукаець. Хоць шукаець не шукаець — не знайдзець. Ой, далёка яе татачка, далёка, У сырой зямлі, у жоўтым пяску глыбока. Да зрабілі добры людзі вечны дом, Без дзвярэй, без аконачка, без сонца, He прамоўлю, дзіцятка, ні слоўца».
    Тут настала частаванне Дый падаркаў раздаванне, — Сотню паясоў, маўляў! Свата ручніком звязалі, Баклагу ў рукі ткалі, Штоб гарэлкі больш дастаў.
    Лубку з жытам падстаўляюць, Маладу на ёй саджаюць, Як каралеўну на ўрад;
    Яна жа ўсцяж галосіць, Кругом паклоны разносіць Дый зноў сядзе на пасад. Дзеўкі, хлопцы п’юць, гуляюць, Пад скрыпачку падпяваюць:
    «Скочыла Кацярына з лаўкі далоўкі, Скланілася мамачцы нізка ў ножкі, Коркамі зямлю парыла, Слёзкамі ножкі памыла;
    Карыся, Кацярынка, старому, Кланяйся і маладому, 3 паклонаў галоўка не баліць, Стары і малы благаславіць».
    Як баш нявесту прыбралі, Да двара так паскакалі Яснай пані чалом біць, На вяселле папрасіць. А пані — не пані, маці! Маўляў роднаму дзіцяці, ГІрыгожы пасаг дала, Радасну слёзку ўраніла, Маладых благаславіла, Сама к вянцу павяла.
    Ксёндз маладых спатыкае, На ўсё жыццё іх злучае; А як скончыўся абрад,
    122
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    Скрыпіцелі1 загудзелі, Дружкі весела запелі, Дый вярнуліся назад.
    Паню на кут запрасілі, Пры ёй ксяндза пасадзілі, Сват парадкам начаў чэсць; Піва, мёд ракой ліліся, Каўбасы з салам найшліся, Уздаволь было піць, есць.
    Дзеўкі, хлопцы, маладзіцы Цэлу ночку па святліцы Бадзяліся, хто як змог.
    Як у гаршку, там кіпела, Ад пылу аж пацямнела, Суматоха — што крый бог!
    Я на том вяселлі быў, Піва, мёд, гарэлку піў, У роце здаволь было. Аж па барадзе цякло.
    Канец аповесці
    ПІНСКАЯ ШЛЯХТА
    Фарсвадэвіль у 1й дзеі
    АСОБ Ы:
    Кручкоў — станавы прыстаў. Пісулькін — яго пісарчук. Ціхон Пратасавіцкі Ку л і н a — яго жонка М а р ы с я — іх дачка Іван ЦюхайЛіпскі Гр ы ш к a — яго сын Цімох Альпенскі Базыль Статкевіч Харытон Куторга Дзесяць іншых асоб. Дзесяцкі.
    пінская ваколічная шляхта.
    Дзея адбывасцца ў ваколіцы О... паміж балотаў, у глушы Пінскага павста. Сцэна паказвас шляхсцкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. 3 боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй — лаўка.
    З'ЯВА I
    М а р ы с я (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае).
    Скрыпіцелі — скрыпачы, музыкі.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    123
    № 1
    Цяжка жыці мне, дзяўчаці, 3 міленькім ў разлуцы, — Лае бацька, лае маці, Што сэрцайка ў скуцы.
    Годзі сядзець „ад прасніцай, —
    Я хачу быць маладзіцай!
    Маці кажа: век малоды, Ой, ты яшчэ мала!
    А сама ўжо ў гэты годы
    Бацьку пакахала.
    Годзі сядзець над прасніцай, —
    Я хачу быць маладзіцай!
    Ой, так! Няхан ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона1 на прасоку2. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты, Госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! — то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гата зрабілася Грышку?
    Грышка паціху паказваецца зза дзсрава, крадучыся да Марысі.
    Баюся, каб не паўставалі бацькі, — нельга было б пабачыцца з ім. (Устае і, пахаджаючы па сцэне, гаворыць.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю, і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Дальбог, што не пацалую!
    З'ява II
    Гр ы ш к a і М а р ы с я.
    Г р ы ш к а. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе.)
    М а р ы с я. Ах, Грышк