• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    у прыбліжыўся I так яго перапыніў: «А ты адкулечка, прыяцель? Зачым прыйшоў ты на Парнас? Ты хто такі? Ты не пісацель?» «Не, мой панок! — сказаў Тарас, — Я палясоўшчык з Пуцявішча, Чуць золак сёння са двара, Прыйшоў сюды я апаўдні шчэ, Ды ўжо й дадому мне пара.
    Ці не была б, паночак, ласка
    ТАРАС НА ПАРНАСЕ	101
    Адсюль дамоў мяне завесці? Хадзіўшы па гары Парнаскай, Мне дужа захацелась есці...»
    XV
    Кіўнуў Зевес — і мігам Геба Крупені ў міску наліла I добрую краюху хлеба, Сказаўшы: «Еж», — мне падала. Крупені смачнай пахлябаўшы, Усіх падзякаваў багоў;
    Кашэль за плечы прывязаўшы, Сабраўся ўжо ісці дамоў. Але зефіры падхапілі, Хто за руку, хто за паяс, I, як бы птушкі, паташчылі Яны мяне цераз Парнас.
    Няслі на крыллях, быццам вецер, I проста прыняслі ў наш лес. Гляджу я: мусіць, ужо вечар, Бо маладзік на неба ўзлез...»
    3 тых пор Тарас ужо не ходзіць Так дужа рана па лясах, А дзеля гэтага не шкодзіць Бярвенне красці па начах.
    Дык вось што бачыў наш Тарас, К багам узлезшы на Парнас. Ён гэта мне апавядаў, А я ў паперку запісаў.
    Заўвагі
    Аўтарства прыпісваецца К. В. Вераніцыну (1834 — каля 1904).
    Парнас  гара, на якой знаходзіўся храм Апалона. Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі — месцазнаходжанне багоў мастацтва.
    1	У дзень рэлігійнага свята, якое прыпадае на восень.
    2	Табакерка з валоўяга рога для нюхальнага табаку.
    3	Сатана, нячыстая сіла.
    4	«Северная пчела» — сугуба рэакцыйная газета. Выходзілаў Пецярбургу з 1825 па 1864 гг. Да 1859 г. выдавалася Ф. В. Булгарыным і Н. I. Грэчам.
    $ Маецца на ўвазе Ф. В. Булгарын.
    6	Падразумяваецца Н. I. Грэч, супрацоўнік і паплечнік Булгарына.
    7	Складаны, перачынны ножык.
    8	У пстрычкі.
    9	У карчме.
    10	Бармоча, цягне сабе пад нос.
    11	Па старажытнарымскай міфалогіі — бог часу і пладароднасці.
    12	Лапатным шылам.
    13	Бог вайны — па рымскай міфалогіі.
    14	Грэчаскі міфалагічны герой, які вызначаўся незвычайнай сілай.
    15	Амур — па рымскай міфалогіі, Эрот — па грэчаскай — бог кахання.
    16	Па грэчаскай міфалогіі — духі зямной паверхні, багіні рэк, ручаёў, крыніц, лесу, дрэў, увасобленыя ў вобразах прыгожых дзяўчат.
    17	Багіня маладосці, дачка Зеўса.
    18	Бохан.
    19	Пасудзіна з рыльцам.
    102__ УЛАДЗІСЛАЎ СЫРАКОМЛЯ
    ^° Бах бог пладароднасці, віна і вінаробства (па грэчаскай міфалогіі).
    21	Німфай.
    22	Згодна рымскай міфалогіі — бог багоў.
    23	Багіня сямейнага ачага і ахвярнага агню.
    УААДЗІСААЎ СЫРАКОМАЯ
    (1823—1862)
    ДОБРЫЯ ВЕСЦІ
    Заходзіць сонца пагодняга лета, Вее вецер з заходніх нябёс.
    Здароў будзь, вецср з далёкага света: Добрыя ж весці да нас ты прынёс! Здаровы ж будзьце, эй, добрыя весціі Там, на Заходзе, праліваюць кроў Б’юцца для славы, свабоды і чэсці I робяць вольных людзей з мужыкоў. Гудзяць вясёла і песні, і танцы У добрым жніве на шчаслівы год. Годзе ж вам, годзе, царыкіпаганцы, Таптаць з балотам хрышчоны народ! Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце, Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор. Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці, 3 хаткі астаткі даваць на пабор.
    I панская дзецка, і хамская юха
    3 аднэй кватэркі папіваюць мёд:
    I прысягнулі навек, да абуха, Быць сабе вольны і роўны народ. Мужык і шляхціц засядзе на лаве, Каб весці раду а сваей зямлі.
    Як трэба думаць а грамадскай справе, На адно мейсца, як браты прыйшлі — А як урадзім вайну на грамадзе, Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом, Мужык і шляхціц на каня усядзе Касіць касою, рубаць тапаром!
    Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песню: «Хваліць цябе, Божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль. Зямля ты наша, зямля ты святая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, — He прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне брадь! Ручыць рукою худоба ў хаце. Паны мужыцкіх слёз не забяруць — Мужык і шляхціц стаў за пане браце, Рукі за рукі і грудзь за грудзь.
    Пяром на карце, сахой на ніве Адзін другому роўнасць засцярог. Эй, у свабодзе зажывём шчасліве, Мы будзем дзеткі, а наш бацька — Бог.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    103
    * * *
    Ужо птушкі пяюць ўсюды, Ужо кветкі зацвілі...
    «Вясна прыйдзе», — кажуць людзі... Ды скуль прыйдзе і калі?
    I нашто ж вясна нам, Божа?
    Мы адвыклі ад вясны...
    Елкі ў лесе, мох на стрэсе Зелянеюць заўсягды...
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    (1808—1884)
    ГАПОН
    Беларуская аповесць
    ПЕСНЯ I
    Калі ахвота начата, Што ж стаіце, як цялята? Далей, хлопцы, маладзіцы, Зачніцё ад «Мецяліцы».
    3 камедыіоперы «Ідылія»
    Шум, крык, гоман у карчме, Кіпіць сельская дружына; Піва, мёд, гарэлку п’е, Ажны курыцца чупрына.
    Гаспадары за сталом
    Громка гутарку вядуць: А ляндарка з лендаром1 Мёд, гарэлку раздаюць.
    Хлопцы, дзеўкі, маладзіцы Ля парога гаманяць, А старыя чараўніцы Цішком ля печы сядзяць.
    Ананя на скрыпцы іграець «Лявоніху», то «бычка», Гапон жару паддаваець: «Зыграй, крычыць, «казачка»!»
    Аж юкнула Кацярынка, Так задаў ёй кулаком, «Хадзі, мая ты малінка!» — Дый затупаў хадаром2.
    1	Ляндар, аліндар — карчмар.
    2	Хадаром, ходарам — моцна трасучыся.
    104 _ ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    «Ананя, рэж вясёлы!» — Крычыць громка наш Гапон Дый, сабраўшы ў світцы полы, Мэрам1 хохлік! мэрам ён!..
    To ўпрысядкі выкідаець, Ажно стогнець пад ім пол, To галубца2 падбіваець, Ажно трасецца хахол.
    «Ах! ух! давай жару, Давай болі, давай пару!» — Крычыць Гапон дый гуляець, Пад скрыпачку падпяваець.
    «Эй, чух, Кацярынка!
    Чабоцікі красны;
    Каму блішчаць, каго любяць Твае вочкі ясны?
    Эй, чух, Кацярынка! Твае кудры ўюцца, Скачыць, пляшыць мая міла, Аж шчочкі трасуцца».
    Тройчы Гапон прамахнуў, Бразджаць ножны3 з агнівом, Стаў на месцы — падпрыгнуў Дый затупаў хадаром.
    Кацярынка ж успляснула, На міленькага зіркнула, Хвіць! спаднічку распусціла, Тройчы запяткам падбіла, Дробны ножкі выкідаець, Чаравічкі скрыпяць, А із вочак аж сіяець, Быццам іскры ляцяць.
    Русы коскі падлятаюць, Каснікі, як жар, гараць;
    А вось вышай як заграюць, Так і возьме прыпяваць:
    «Мілы Хартон, мілы Саўка, Да мілейшы ж мой Гапон, Хахол ясны, пояс красны, А галасокі кабы звон.
    He хачу Саўкі, Хартона, — Мне жыцця з імі не быць, Валей4 маяго Гапона, 3 ім не буду я тужыць».
    Пяець, пляшыць, падбіваець, Усяк вокам за ёй брадзець,
    Мэрам — быццам.
    Галубсц (пол.) — прытупвашіе ў тапцы.
    Ножны — металічныя пласціны, у якія заціскалася лучына. Валсй — лепш, больш пажадака.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ 105
    Як ластачка, падплываець, Ажно хочацца глядзець.
    Ананя ж — воўча юха! To ўжо нечага маніць! Ярка рэжа ізза вуха, Аж скрыпка яго звініць. «Мяцеліцу» прабірае Ёмка, громка, ладны час! Дробна смыкам падсякае, Звініць рымка1, гудзіць бас. Локаць упёршы ў бруха, Ля кабылкі нос дзяржаў, Далі сціхнуў — дый зза вуха На «Лявоніху» падняў.
    Схваціў Гапон Кацярынку, Смела к сэрцу прыцягнуў, Абняўшы рукой за спінку, «Лявоніху» успрыгнуў.
    Угрунь2 за ім маладзіцы, Дзеўкі, хлопцы, хто як змог, Дрыжаць чупрыны, спадніцы, Суматоха — што крый бог! Ад пылу аж пацямнела, Хохат, лопат, шум да крык, Як у гаршку закіпела, Як на быдла напаў зык.
    Той ўпрысядкі, той выкідкі, Чупрыны, як шчэць, дрыжаць, Тая бокам, тая скокам, Дай так вазьмуць прыпяваць:
    «Ах, калі ж я ў матулькі была, Як вішанька ў садочку цвіла; Папалася злому духу, мужыку! Ён высушыў, як ліпінку ў духу. Наехала повен двор татароў Да ўзялі ж майго мужа ў палон; He жаль жа ж мне, што яго ўзялі, Толькі шкода, што някрэпка звязалі; Ён, паганец, уцячэць, уцячэць, Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць. Трэба ж будзе сцерагчыся, уцякаць, 3 вераб’ямі пад страхою начаваць».
    Далей крыкнула Тацяна, Абняўшы за шыю Яна: «Пайшоў Янка ў грыбы, Тацяна ў апенькі, Спаткаліся, абняліся, Як дзеткі маленькі».
    А за ёю Халімон
    Гудзіць, як царкоўны звон:
    1	Рымка — верхпяя струна скрынкі.
    2	Угрунь — следам.
    106
    ВІНЦЭНТ △УНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    «Ой, Божа мой, Божа! Нашто я радзіўся? Састарыўся, як сабака, Дасюль не жаніўся».
    Перастаў. Гапка спляснула Дый тоненька зацягнула: «На вуліцы курта1 брэша, А да мяне мілы чэша, А ці чэша, ці не чэша, Да нядарам курта брэша!»
    Вот так пляшуць, прыпяваюць, Хохат, лопат, крык і зык, Аж пад строп2 пыл падмятаюць, А як рэзаў — рэжа смык!
    Аж тут скрып!.. дзверы суздром3 Расчыніліся... трывога!
    Бо з войтам''1 сам аканом5
    Як тут — знайшліся ў парога.
    Уся ахвота прыўстала, На ўсіх страхатня напала: Ананя ж — як уцяў!
    Пахінуўся напярод. Па ўсіх струнах запішчаў, — Так кончыўся карагод.
    I Гапону не да танца, Як аконама, паганца, Ен угледзеў, так прыстаў, На ўсё горла закрычаў:
    «Ой, будзе ж нам цёпленька, браткі! Хто малады, уцякай з хаткі!
    Нядарам сталі шаптаць, Што некрутаў6 будуць браць. Пабірай іх ліхі бес!
    Хто дуж, уцякайма ў лес!»
    Тут настала суматня, Усяк бяжыць, маўляў з агня, Адзін дзверы выпірае, Другі ціснецца пад стол, Той цераз акно сігае, А Гапон хваціў за кол Дый, спіной стаўшы ў куце, Як мятлой, усіх мяце.
    Курта — караткахвосты сабака.
    Строп — столь.
    Суздром — разам.
    Войт (уст.) — сельскі стараста.
    Аканом — кіраўнік гаспадаркі ў маёнтку.
    Некрутаў — рэкрутаў.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    107
    Вот калі покруцяў1 туча Гурмам мядзведзя асадзіць, А ён са злосці мармуча, Як каторага пагладзіць, Той з болю яўкне, той брэша, Так Гапон наш колам чэша.
    Ён вярцеўся, кабы ўюн, Сюды і туды кідаўся, He жалеў, біў хто папаўся, Але і коман2 цікун! Глядзь! усякія плахціны3, To кажухі, то пярыны На Гапона стаў кідаць, He дзіва ж было паймаць: Яго, беднага, звязалі Дый у калодкі скавалі; Годзі вадзіць карагод! Кацярынка ж пабляднела, Заплакала, абамлела, Прыйшоў на іх чорны год.
    ПЕСНЯ 2
    Над сіратою Бог з калітою4.
    3 камедыіоперы «Гдылія»
    У вялікім у сяле, Над дняпроўскай стараною, На прыгорку ў вугле, Між лесам да між ракою, Там стаялі дзве хаціны: Усцінні, друга Гарпіны. Першай мужык быў Мірон; Нівесь за якія грэхі, He дажыў з сына пацехі, А тон сын — быў наш Гапон.
    Ён — няма чаго казаць! Горды, смелы, зух дзяціна! За сваіх умеў стаяць, А прыгожы, як маліна, Да і пісьменны ж быў ён: На яго са ўсіх старон Дзеўкі сумаўчком зіркалі, На ігрышчах прысядалі; А Гапон ані глядзіць;
    Ён пры суджанай дзяўчыне, Наймілейшай Кацярыне, Як прысядзе — дык садзіць.
    1	Покруці — сабакі.
    2	Комап — аканом.
    3 Плахціпы — халсціііы.
    4 Каліта — скурапы мяшочак, кашалёк.
    108 _ ВІНЦЭНТДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ________________________________
    У ўдавы жа Агрыпіны, Апрыч дачкі Кацярыны, Болей не было сваіх; Яна