• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    е гэта быў вядомы ў Вялікім княстве Літоўскім вяльможа — князь Дзімітр Сангушка, які ў сярэдзіне XVI ст. прымусіў выйсці за сябе замуж дачку землеўласніка з Астрога і тым заўладаў яе маёмасцю. Асуджаны на выгнанне з княства, ён у 1553 г. уцёк у Чэхію, дзе ў наступным годзе быў забіты.
    Станіслаў Стадніцкі, па мянушцы «Чорт ланьцуцкі», — абшарнік, вядомы на пачатку XVII ст. авантурыст і гвалтаўнік. У 1610 г. загінуў у час адной з міжусобных бітваў.
    «Возны, або генерал, — тлумачыць Міцкевіч, — выбіраўся рашэннем трыбунала або суда з мясцовай аседлай шляхты». Ён разносіў позвы, абвяшчаў уводзіны ва ўладанне або карыстанне маёмасцю, па пастанове суда рабіў агледзіны на месцы, праводзіў мясцовыя дазнанні і да т. п.
    86
    АДАМ МІЦКЕВІЧ
    Літва. — Літвой у вузкім сэнсе слова Міцкевіч называе сваю родную Навагрудчыну; у больш шырокім — усю Беларусь, землі якой у далёкім мінулым уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, а пазней, па Крэўскай уніі 1385 г., былі аб’яднаны з Каронай у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
    1	О Ты, Заступніца Прачыстая над намі... — «Усім у Польшчы вядомы цудатворны абраз святой Дзевы Марыі на Яснай гары ў Чанстахове. У Літве шырока вядомы цудатворныя абразы святой Дзевы Вастрабрамскай у Вільні, Замкавай — у Навагрудку, а таксама Жыровіцкай і Барунскай». (A. М.)
    2	Жыццё вярнула ты... — У біяграфічных вестках пра гады маленства паэта ўпамінаецца, што яшчэ ў маленстве Міцкевіч упаў з акна і на нейкі час абмёр. Маці, схапіўшы непрытомнае дзіця, кінулася з ім у Навагрудак пад «апякунства» абраза навагрудскай Маткі Боскай — Замкавай. Пра гэта і ўспамінае паэт, пералічваючы перад тым і другія гарады і паселішчы, у касцёлах якіх ёсць цудатворны абраз «апякункі» — Маці Божай. Пад уплывам маці Міцкевіч яшчэ з маленства, а ў сталым веку і пад іншымі ўплывамі выяўляў моцныя рэлігійныя пачуцці.
    3	...двор заможны ў пана ў Сапліцове... — Мясцовасць Сапліца (7—8 км на паўднёвы ўсход ад возера Свіцязь) сапраўды значыцца на карце сучаснага Навагрудскага раёна Гродзенскай вобл. Крыху на поўнач ад Гарадзішча гэта паселішча знаходзіцца зусім непадалёку ад колішняга засценка Завоссе, дзе стаяў дом паэтавага бацькі — збяднелага шляхціца, навагрудскага адваката Мікалая Міцкевіча. У яго жонкі Барбары Маеўскай 24 снежня 1798 года і нарадзіўся там сын Адам Бернард Міцкевіч, будучы паэт.
    Касцюшка Тадэвуш (1746—1817) — нацыянальны герой Польшчы, Беларусі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Францыі, правадыр вызваленчага паўстання ў 1794 г., якое ён падняў пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і царскай Расіяй. 24 сакавіка 1794 rofla на рыначнай плошчы ў Кракаве ён даў прысягу змагацца супраць іншаземных прыганятальнікаў. Гэтай падзеі папярэднічала цырымонія асвячэння мяча Касцюшкі ў адным з кракаўскіх касцёлаў.
    5	Чамарка — маецца на ўвазе сукман або сярмяга — польская народная вопратка, якую Касцюшка насіў пасля бітвы пад Рацлавіцамі (4 красавіка 1794 года), каб выказаць сімпатыю да сялянпаўстанцаў, касінераў, гераічныя дзеянні якіх забяспечылі перамогу яго войску і апалчэнню.
    6	...трох дэспатаў прагнаць з краіны — гэта значыць манархаў трох дзяржаў, што падзялілі паміж сабою Рэч Паспалітую: Аўстрыі, Прусіі і Расіі.
    7	Рэйтан Тадэвуш — дэпутат сейма Рэчы Паспалітай; у 1773 г. выступіў насуперак падкупленай чужаземнымі дзяржавамі большасці дэпутатаў сейма супроць першага падзелу Рэчы Паспалітай. У 1780 г. скончыў жыццё самагубствам.
    8	«Федон» Платона — дыялог грэчаскага філосафа Платона аб замагільным жыцці і бессмяротнасці.
    «Жыццё Катона* — біяграфія рымскага рэспубліканца Катона Малодшага, або Уціцкага (нар. у 95 г. да н. э.), напісаная Плутархам (I—II ст. н. э.).
    Бачачы развал Рымскай рэспублікі, Катон кончыў жыццё самагубствам (46 г. да н. э.).
    9	Ясінскі Якуб — рэвалюцыйны паэт, «польскі якабінец», палкоўнік, у час касцюшкаўскага паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1794 г. — адзін з кіраўнікоў гэтага паўстання на Віленшчыне. Войскі паўстанцаў пад яго камандаваннем занялі Вільню. Загінуў пры абароне Прагі — усходняга прадмесця Варшавы — у 1794 г.
    10	Корсак Тадэвуш — дэпутат сейма ад Віленскага ваяводства, таксама адзін з актыўных кіраўнікоў паўстання. Загінуў у 1794 г. пры абароне Прагі,
    11	Маскалі — тут і далей у тэксце паэмы ў разуменні Міцкевіча і герояў яго твора — царскія салдаты, расійскія чыноўнікі мясцовай улады.
    12	«Мазурка Дамброўскага» — спачатку паходная песня польскіх легіёнаў, сабраных у Італіі пад кіраўніцтвам вядомага дзеяча вызваленчага руху палякаў у эміграцыі генерала Яна Генрыка Дамброўскага (1755—1818).
    3	часам «Мазурка Дамброўскага» стала польскім нацыянальным гімнам («Яшчэ Польшча не загінула...»). Аўтар тэксту — Юзаф Выбіцкі.
    13	Войскі (лац. tribunus). — *У даўнія часы займаўся апекай над жонкамі і дзецьмі шляхты, мабілізаванай у апалчэнне. Ужо даўно гэтая службовая пасада без абавязкаў набыла толькі тытулярнае значэнне. У Літве звычайна прынята для ветлівасці паважаным асобам даваць нейкі даўнейшы тытул, які ўзаконьваецца самім ужыткам. Імянуюць, напрыклад, суседзі свайго прыяцеля абозным, стольнікам або падчашычам спачатку толькі ў размовах і ў карэспандэнцыі, а паступова — ужо і ў афіцыйных дакументах. Расійскі ўрад забараняў ужываць падобныя ты
    ЯН ЧАЧОТ
    87
    тулы і стараўся іх высмейваць, а замест іх уводзіў званні паводле рангаў сваёй іерархіі, якія ліцвіны і да гэтага часу прымаюць без ахвоты». (A. М.)
    Мажардом (франц.) — дварэцкі.
    15	Пударман (ад ням. Pudermantel) — тут у значэнні палатняны (са зрэб’я ці кужалю) балахон, які прыкрываў верхняе адзенне ад пылу, а дома, калі пасыпалі парык пудрай, засцерагаў бялізну ад забруджвання.
    16	Калі ішла вайна... — Міцкевіч тут мае на ўвазе ваенныя падзеі 1792 г., калі царскія войскі на чале з Суворавым разам з рэакцыйным польскім магнацтвам выступілі супроць унутранай дэмакратычнай перабудовы ў Польшчы, супроць Канстытуцыі 3 мая 1791 года і шэрагу іншых пастаноў аб рэформах, прынятых сеймам. У гэтай вайне, што прывяла да другога падзелу краіны (1793), Тадэвуш Касцюшка праславіўся як самаадданы патрыёт і ўмелы военачальнік.
    17	Падкаморы (лац. Princeps nobilitatis) — даслоўна: прадвадзіцель дваранства, у мясцовых умовах — шляхты. «Падкаморы... — тлумачыць аўтар, — калісьці высокі і важны ўрадавы чын, пры расійскім самаўладстве меў толькі тытулярнае значэнне. Тадысяды падкаморы яшчэ выступаў ў ролі міравога суддзі ў межавых спрэчках, але нарэшце страціў і гэтыя свае паўнамоцтвы. Цяпер выступае часам як маршалак (павятовы прадвадзіцель шляхты. — Я. С.) і назначае каморнікаў або павятовых землямераў». (A. М.)
    18	Рэфектар — сталовая або трапезная ў каталіцкім манастыры.
    19	... I над крывавай ежай... чэзне... — Як зазначае ў сваіх заўвагах Міцкевіч, у драпежных пярнатых (арлоў, беркутаў, канюкоў і г. д.) пад старасць так адрастае і загінаецца ўніз верхняя частка дзюбы, што яны, ужо не могучы дзяўбці здабычу, гінуць з голаду.
    ЯН ЧАЧОТ
    (1796—1847)
    ДА МІЛЫХ МУЖЫЧКОЎ
    Ды і я вам памагу Песеньку спяваці, Ды і я ж між вамі ўзрос Пры бацьку і маці.
    I мне Бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў I ўмеў спагадаці.
    Ой, што ж вы напелі тут, Ды якога дзіва!
    Шкода, што на голас ваш Старонка драмліва.
    Але як прачнецца з сну Гэта Дабрадзейка, Пэўна, будзе слухаць вас Лепш, як салавейка. '
    Будзем колісь так і мы, Як тыя гуралі,
    Што пан даў ім есць і піць, Яшчэ й грошы бралі.
    Трэба толькі слухаць нам Рады таго татка,
    Што то казаў гараваць, Каб аджыла хатка.
    Толькі, мусіць, той сынок He піў, як мы, водкі,
    А то б яму вялеў ён:. Кінь і мёд салодкі.
    Ой, гаруйма, братцы, мы, Кіньма горку жлопель, Што не з жыта гоняць ўжо, А з аўса, з картопель.
    Кіньце першы, жонкі, вы, Мілыя дзяўчаты, Доля, шчасце зачне жыць, Дзе цвяроза хата.
    Благаславіць будзе Бог У каморы, аборы,
    I не будзе такі люд Бяссільны, як хворы.
    Ой, каб колісь нам дажыць Да такой паправы,
    To запеў бы з вамі я, Што нам Бог ласкавы!
    88
    ПАЎЛЮК БАГРЫМ
    Покуль сонца ўзыдзе, Раса выесць вочы;
    Кепска, як аконам Лаяць, біць ахвочы.
    Пане ты наш, пане!
    Будзь жа нам ласкавы, He дай аканома,
    Што асцёбаць жвавы;
    Хто мужычкоў глуміць, Надвое варожыць:
    Грош пану ў кішэню, А два сабе ўложыць.
    ПАЎАЮК БАГРЫМ
    (каля 1813 — каля 1891)
    ЗАЙГРАЙ, ЗАЙГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ...
    Зайграй, зайграй, хлопча малы, I ў скрыпачку і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду.
    Бо ў Крошьіне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты,
    Маці тужыць, сястра плача: «Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..
    Дзе ж я пайду? Мілы Божа! Пайду ў свет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, 3 шчасцем на вас азірнуся.
    Будзь здарова, маці міла! Каб ты мяне не радзіла, Каб ты мяне не карміла, Шчасліўшая ты бы былаі
    Каб я каршуном радзіўся, Я бы без паноў абыўся: У паншчыну'б не пагналі, У рэкруты б не забралі I ў маскалі не аддалі.
    Мне пастушком век не быці, А ў маскалях трудна жыці, А я і расці баюся, Дзе ж я, бедны, абярнуся?
    ЯН БАРШЧЭУСКІ
    89
    Ой, кажане, кажанё!
    Чаму ж не сеў ты на мяне? Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс.
    ЯН БАРШЧЭЎСКІ
    (каля 1794—1851)
    ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ, АБО БЕЛАРУСЬ У ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯХ
    (Скарочана)
    Апавяданне шостае
    ПЛАЧКА
    Кабета тая незвычайна прыгожая. Вопратка яе — белая, як снег, на галаве — чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. Твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жывыя, і заўсёды блішчаць на іх слёзы. Яна з’яўляецца найчасцей у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. Бачылі яе таксама пад дрэвамі або пасярод поля. Пасля захаду сонца яна сядае на камяні, наракае на лёс жаласным голасам і заліваецца слязьмі. Кажуць, тыя, хто набліжаўся да яе, чулі такія словы: «Няма каму даверыць таямніцу сэрца майго!»
    Калі я ехаў з Полацка, на папасе, апавядаў мне карчмар, што там, водбліз дарогі, за бярозавым гаем стаіць пустая хата. Ля яе быў адно невялікі вішнёвы садок. Жыў там даўней селянін, якога з усёй радзінаю выслалі паны кудысьці далёка, забраўшы ў яго колькі кароў і коней.
    Ішоў там убогі сляпы, якога вёў маленькі хлопчык. Пачуўшы ў тым доме журботны спеў, яны падумалі, што там ужо нехта жыве. Дык ідуць туды жабраваць. Заходзяць у хату, сляпы зас