Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ым угоддзі Апрацаван, нібы пад грады ў агародзе, To скажаш: двор заможны ў пана ў Сапліцове3 I госця прывітаць заўжды напагатове.
Ды вось і госць. Сюды на брычцы параконнай Паніч завітвае. На сцежцы падаконнай Спыніўся, позіркам акінуў двор — служанак Нідзе і повіду няма. Узбег на ганак (Здарожаныя ж коні не стаяць тым часам: Скубуць траву зпад ног ля брамы самапасам), — Каб дзе душа жывая! Дзверы на зашчэпцы. Замок, як бачым, тут трымаецца на шчэпцы. Прыезджы засаўкушпянёк з прабоя выняў, Больш не шукаў ужо ні слуг, ні ахмістрыні, Убег у дом. Напэўна ж прывітаць быў рады У ім кожны кут ва ўсіх пакоях анфілады. Ен дзесяць год цярпеў тугу і сум разлукі У далёкім горадзе, дзе поўны курс навукі Закончыў сёлета, і дачакаў хлапчына Звароту. Вось ён, даўні быт, перад вачыма: Пакоі, залсталовая і галерэя —
Усё тое ж самае, але і ўсё старэе.
Вунь крэсла, за якім у хованкі, бывала, Гуляў ён хлопчыкам. Як некалі стаяла, Стаіць старая мэбля — стол і шыфаньеры, Але з гадамі ўсё паменшала ў памеры. Шпалеры сцен пабляклі, трэшчыны ў багеце У знаёмым да драбніц Касцюшкавым партрэце4. Герой прыціснуў меч к чамарцы5, вочы ўгору; Такі ён быў калісь пры алтары сабора, Дзе прысягаў трох дэспатаў6 прагнаць з краіны: «Альбо іх выганю мячом, альбо загіну, Упаўшы на свой меч!» 3 ім побач у тым радзе Партрэт Рэйтана7 — сум і роспач у паглядзе За лёс зняволенага краю. Нож трымае Лязом да сэрца. Як дэталь — і не нямая! — «Федон» Платона і «Жыццё Катона»8 — гэта Сімволіка, што тут трагедыі прыкмета.
Вунь і Ясінскі9, прыгажун, пры поўнай зброі, А побач Корсак10, верны сябра, — два героі У акопах Прагі шаблямі сякуць умела Па маскалях11, што пруць і пруць асатанела Па грудах трупаў, праз пажарышчы ў прадмесці. «I вы, куранты, тут, на тым жа самым месцы!» Ён шмаргануў шнурок — і ў зал, як зпад падмурка, Увайшла, нібы пад марш, Дамброўскага мазурка12.
Абшнарыў дом увесь — дзіцячы свой пакоік Шукаў. Знайшоў, убег, стаіць у непакоі, Разглядвае: напэўна, тут жыве жанчына? Але якая? Зноў пакой абвёў вачыма.
На сценах, як тады, пры ім, яшчэ сваё ўсё.
He можа быць, каб дзядзька цёткай абзавёўся Пасля таго, калі ягоная сястрыца
У Расію з’ехала і там жыла ў сталіцы.
АДАМ МІЦКЕВІЧ
73
Хто тут жыве цяпер? Магчыма, ахмістрыня? Але ў кутку фартэпіяна, а не скрьшя;
На ім і ноты, кніжкі, рэчы як папала Раскіданы. Усё часова і нядбала Прыткнута — тая ў доме мілая нядбаласць, Што выдае ў жыхарцы яўную нясталасць, Бо на старыя ручкі ў крэсла, як на гонках, Шпурнулі плацце белае, усё ў фальбонках. Заўважыў, што на падаконніках ляўконі, Герань, фіялкі — значыць, панначка ў пакоі.
Ён доўга пры акне стаяў і ўсё дзівіўся: Край саду, дзе калісь пустыр бярозкай віўся, Буяе кветнік, і ўздоўж сцежак луг бухматы Травы англійскай з купкамі духмянай мяты. Штыкетнічак крыжнакрыж нізкай агароджы Аблямаваў узорна той куток прыгожы, Нібы мярэжкай з жоўтабураватых нітак, А ўздоўж штыкетаў градкі яркіх аксамітак. Відно, што палівалі кветнікі не зранку, А толькі што, бо там жа цэбар і бляшанка. Але паліўшчыцы нідзе паніч не бачыў — Кудысьці выйшла, бо варотцы — зрок адзначыў — Яшчэ хістаюцца. Прабегла ў нейкай спешцы, Нат веснічак не зачыніўшы. А на сцежцы — Слядкі аднымі пальцамі той басаножкі.
Напэўна, нечага спалохалася трошкі? Стаяў, задумаўшыся, як акамянелы, А мо ад водару язміну ахмялелы.
Герань казыча ў твар, а ён не адчувае, Разгадвае і прагна позіркам шукае: Куды ж вядуць адбіткі «капыткоў» на сцежцы, Але не козачкі ў паспешлівай прабежцы? Ён на паркан спакойна глянуў. Нечакана Туды аднекуль пырхнула і села панна, Як птушка белакрылая, вунь там, на плоце. Ці то яна ў адной кашульцы, ці ў капоце, Што толькі стройны стан да плечыкаў і крые Ў яе, светлавалосай, з лебядзінай шыяй? Ліцвінкі, летам так прыбраўшыся, ля хаты Ўпраўляюцца, але пры госцю не прынята Такой паказвацца: што ж скажа незнаёмы?
Вось і яна засвоіла жанчын прыёмы: У доме ж ні душы, вядома ёй, а грудзі Рукой прыкрыла, бо, крый Бог, дзе блізка людзіі Бялюткая і ў завітках, як адуванчык;
Hi дапь ні ўзяць з галоўкі — веснавы баранчык. А промні яркія, прабіўшыся праз кроны Таполяў гонкіх, ззяннем залатой кароны Гараць у кудзерках, як німбы на іконцы. Зірнуў бы ў твар, ды ён павернуты да сонца. На жаль, уселася яна к акну плячамі, Далоньку — казырком да броў і ўдаль вачамі Ўпіваецца. Штось згледзела і плешча ў ладкі, Саскочыла, бяжыць сюды — ёй анігадкі, Што хтосьці бачыць. Цераз градкі пругкім крокам Пераляцела — ледзь паспеў ён згледзець вокам — I ўжо па сходні тупае на падаконнік, Скакухастраказа або пстрыкунчыкконік.
74
АДАМ МІЦКЕВІЧ
Вось і ў акне ў сваім батыставым убранні Яна з’явілася, як месячнае ззянне, Праявай хараства і гэтак нечакана. Дык вось якая ты сама, загадкапанна! Схапіла ўбор — і да люстэрка блісь маланкай, Ды раптам згледзела — чужы! I ўміг бялянка Аж спалатнела, выпусціўшы з рук сукенку, — Такі пярэпалах апанаваў паненку!
Пачырванеў юнак, як хмарка той парою, Калі яна на ўсходзе стрэнецца з зарою. Ён аж зажмурыўся і крыху адступіўся, Хацеў перапрашаць, — не ўспеў і пакланіўся, Пачуўшы «Ай!», як крык дзіцяці, што заснула, Пад ноч спужаўшыся. Яе ж як ветрам здзьмула. Разгублены, ён моўчкі выскачыў на ганак, Чуў, ~ сэрца білася ў грудзях, як птахпадранак. Так нечакана выйшла ўсё і так пацешна, Што як ні кінь, а трошкі сорамна і смешна.
Тым часам хтось з дваровых — конюх ці служанка — Заўважыў, што чыясь двухконка каля ганка Спынілася — ну, значыць, новы госць да пана.
Свой абавязак слугі ведаюць: старанна Распрэглі коней і — на стайню да драбіны 3 бярэмем сена свежага і канюшыны, А потым і аброк начэпяць, як заўсёды. Сапліца — пан Суддзя — праціўнік новай моды * У стадолу да яўрэякарчмара заводзіць
Запрэжку госця. Ён лічыў, што не пашкодзіць, Прыняўшы госця ў дом, прымаць і ў стайню коні. Хоць і з паноў, і з чэлядзі ніхто сягоння Сустрэць прыезджага не выйшаў — не падстава Лічыць няўвагаю. Зусім не ў гэтым справа. Дваровыя, з якімі госць не змог сустрэцца, Чакалі Войскага13, пакуль ён прыбярэцца К вячэры, што прыезджым строіцца, і госця Сустрэне, як належыць гэта ягамосцю.
Сваяк ці панаў прыяцель, ён у фальварку Жыў гюбач і падчас суддзёву гаспадарку Вёў, як сваю, калі Сапліца быў не дома. Нат і гасцей прымаў у ролі мажардома14. Цяпер ён, госця ўбачыўшы яшчэ здалёку, Падумаў: трэба, пане, быць зусім без клёку, Каб прывітацца з ім у зрэбным пудармане15, Як з парабкам. Святочны ўбор яго шчэ зрання Прыгатаваны быў, бо знаў ён, што суседзяў Сягоння на вячэру поўны двор наедзе.
Пазнаў пан Войскі госця: «То ж Тадэвуш мілы!» Слязу пусціў і бег насустрач з усёй сілы, Згроб у абдымкі хлопца, цалаваў, як сына, I ўсё распытваўся. Паслухаць — мешаніна Падзей, навін і роспытаў у іх размове.
Дзесяцігоддзе клалася ў адзіным слове, Яму кіўку ці ўздыху аднаго хапала. Параспытаўшыся пра паніча нямала I выдаўшы наспех яму сваю даніну, Пан Войскі пад канец падцукраваў навіну:
АДАМ МІЦКЕВІЧ __________75
— Як добра, панічок, мой мілы Тадэвушку (Паніч быў імем цёзка слаўнаму Касцюшку: Улетку ў тым жа самым годзе нарадзіўся, Калі ішла вайна16), — як добра, што з'явіўся Ты ў госці, калі ў нас і дома і ля дома Паненак — хоць тасуй, як карты, маладому! Я чуў: збіраецца жаніць цябе, здаецца, Твой дзядзька. А сягоння ў нас ізноў збярэцца Памежны суд, каб спрэчку вырашыць, нарэшце, 3 суседам нашым, Графам. Дзядзька — хоць зарэжце! He ўступіць! Граф да нас у двор прыедзе скора; Сам Падкаморы з жонкай, дочкі Падкаморы17 Ўжо зранку тут. Юнацтву дома не сядзіцца, Вось і яны пайшлі крыху павесяліцца Ў дуброву: пастраляць у шапкі на прыволлі. А гаспадар, Суддзя, з кабетамі на полі Ля жней, за гаем. Пэўна ж, там у іх і стрэча Прызначана з усёю моладдзю. Дарэчы, Хадзем да іх са мной, і недзе там, за гаем, Мы дзядзьку і гасцей шаноўных напаткаем.
Гамонячы, ідуць да жней каля пагорка I ўсё ніяк не скончаць доўгую гаворку; А сонца коціцца на захад — вечарэе; Цяпер яно хоць свеціць, ды зусім не грэе, Як грэла ўдзень, — пара яму на адпачынак. Нібы здаровы жнец, які пасля дажынак Павольнаю хадой, расчырванелы ў твары, Спускаецца ў свой двор з пагорка, так за хмары Яно заходзіць. Бор паўзмрокам заплывае, Хоць захад на вяршалінах яшчэ палае, Нібы пажар на даху. Дзенідзе, як стрэлы, Праменне прабіваецца і ў гай сцямнелы; Так праз расколіны ў збуцвелай аканіцы Праточваецца бляск ад свечак на Грамніцы. Яшчэ раз бліснула ў знямозе — і пагасла.
Апошні ўзмах касы, сярпа, і перавясла Апошні вяжа сноп. У пана так прынята: 3 усходу да заходу праца, потым — свята. Ён пастаянна паўтараў бацькам і дзецям: «Пан Бог завёў такі парадак ва ўсім свеце: Калі слуга яго святлейшы сыдзе з неба, Тады і нам, рабам яго наземным, трэба Канчаць работу і дахаты брацца з поля». Благі ці добры аканом, ды пана воля Законам і яму была. А з парабкамі Здаралася і так: воз не даклаў снапкамі — I годзе, верне ў двор: хутчэй бы ў ток ды злезці! Аж дзівяцца валы: чаму так лёгка везці? [...]
Пратас меў рацыю, калі казаў, што ў зале Размесцяцца і суд, і госці, як на балі. Нібы рэфектар18 кляштара, яе скляпенне Пілястры падпіралі; аздабленнем Былі то чучалы галоў, то рогі сарны Або ласёў і шыльдачка: як дзе ўладарны Князь, граф ці нейкі пан, па ласцы феі, Здабыў такі трафей, і пры яго ж трафеі — Фамільны герб лаўца. Галоўка «казярога» —
76
АДАМ МІЦКЕВІЧ
Гарэшкаў герб — вісела ўверсе ля парога. Ну вось і госці ў зале ў поўным зборы Стаяць, гамонячы. Нарэшце Падкаморы Падаўся да стала, на месца ў першым радзе, Пачэснае. Яму па ўзросту і пасадзе Яно належала, па звычцы, пастаянна.
Ідзе і важна кланяецца паням, паннам.
Ксёндз стаў узбоч Суддзі, бо той без гаспадыні. Як толькі скончыў ксёндз малітву палатыні, Мужчыны выпілі, і ўсе на месцы селі I халаднік літоўскі моўчкі дружна елі.
Тадэвуш хоць і маладзён, але па праву Радні і госця з дзядзькам сеў на лаву. Лявей сядзелі дамы, справа пуставала Мясцінка — некага ў застоллі не ставала. Ён заўважаў па частым дзядзькавым паглядзе У парог, што нехта зараз з'явіцца і сядзе 3 ім побач. Потайкам сваім нядрэмным вокам To пасвіў уваход з двара, то тут жа, збоку, Пустое месца — пасвіў пастыр не пасіўна, А быццам сам чакаў кагосьці ў пару — дзіўна!