• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду і справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. 3 тым ласцы і міласэрнасці вашап дабрадзейнасці брацкай даручаю.
    56___ МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ
    БАРОКА. КЛАСІЦЫЗМ. АСВЕТНІЦТВА
    МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ
    (1572—1633)
    ТРЭНАС
    (Скарочана)
    гэта значыць Плач адзінай святой агульнай апостальскай усходняй царквы з тлумачэннем догматаў веры, упершыню з грэчаскай на славянскую, а зараз з славянскай на польскую мову перакладзены ТЭАФІЛАМ АРТАЛОГАМ, сынам той жа святой усходняй царквы.
    РАЗДЗЕЛ I.
    У якім змяшчаецца Плач або нараканне святыя ўсходнія царквы на сваіх сыноў, якія ад яе адракліся.
    Гора мне, беднай, гора нешчаслівай! Ах, з усіх бакоў з маёнткаў аграбленай! Гора мне, абдзёртай на свецкую ганьбу з рыз маіх! Бяда мне, абцяжаранай невымоўнымі цяжкасцямі! Рукі мае ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, ланцуг на клубах, меч з двух бакоў востры над галавою, вада пад нагамі глыбокая, няўгасны агонь па баках, адусюль стогны і енкі, адусюль страх, адусюль праследаванні.
    Бяда ў гарадах і вёсках, бяда ў палях і дубровах, бяда ў гарах і прорвах зямлі. Нідзе няма месца спакойнага і прытулку бяспечнага. Дзень у болю і ранах, а ноч у стогнах і ўздыханнях праходзіць. Пякучае лета праймае мяне да непрытомнасці, а холад зімовы да смерці, таму што цярплю нагату прымусовую і нязноснае праследаванне. Раней я была цудоўная і багатая, а цяпер абрыдлая і бедная. Калісьці была каралеваю, якую кахаў увесь свет, а цяпер усімі пагарджана і даведзена да смутку. Падыдзіце да мяне ўсе народы, усе жыхары зямлі; паслухайце майго голасу; пазнайце, чым я была раней, і падзівіцеся мною! Цяпер я стала пасмешышчам для ўсяго свету, а раней была для людзей і ангелаў прадметам захаплення.
    Я была багацей за ўсіх аздобленая, прывабная і мілая, прыгожая, як ранішняя зорка на ўсходзе, цудоўная, як месяц, бліскучая, як сонца; як адзіная дачка ў сваёй маці, я была падаравана ёй адзінай чыстай галубкай, нявіннай, цнатлівай і нічым не апаганенай.
    Цудоўны бальзам маё імя, а прозвішча — крыніца жывыя вады. Калі мяне ўбачылі дочкі Сіона, то прадракалі мне быць найблагаславеншаю каралеваю. А карацей кажучы, тым была паміж сіонскімі дачкамі, што Іерусалім сярод усіх гарадоў яўрэйскіх, што лілея сярод пустазелля, такою і я была сярод усіх дзявіц. За гату прыгажосць маю кароль, прыгажэйшы за ўсіх сыноў людскіх, пажадаў майго хараства, а пакахаўшы мяне, з’яднаў з сабою вечным сямейным шлюбам.
    Дзяцей радзіла і выхавала, а яны адракліся ад мяне, сталі смяяцца з мяне і абражаць мяне, бо раздзелі маё цудоўнае адзенне і голую мяне выгналі з уласнага дому, адабралі аздобы майго цела і пазбавілі маю галаву ўсёй яе чароўнасці.
    Што можа быць горшым?! Днём і ноччу я павінна турбавацца аб маёй беднай душы і думаць аб сваёй раптоўнай пагібелі! Усе вы, хто стаіць перада мною і глядзіць на мяне, паслухайце і падумайце, хіба ёсць дзе боль, большы, чым мой, ці ёсць дзе такі смутак і жаль, як пакуты мае!
    Дзяцей нарадзіла і выхавала, а яны адракліся ад мяне і сталі прычынай майго заняпаду. Вось чаму я сяджу адна цяпер, падобна той удаве, якая з гора лямантуе. Яшчэ нядаўна гаспадыня ўсходу і захаду сонца, паўднёвых і паўночных краёў, цяпер дзень і ноч плачу,
    МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ
    57
    а слёзы цякуць па шчаках маіх як патокі рачныя, і няма каму мяне супакоіць: усе ад мяне паўцякалі, усе пагарджаюць мною. Сваякі мае далёка ад мяне, прыяцелі сталі ворагамі, сыны мае, пазайздросціўшы племю яшчарак, джалюць маё цела заразнымі джаламі.
    Слухайце жалобную аповесць маю, усе народы, слухайце ўсе, хто жыве на зямлі!
    Сыны і дочкі мае, якіх я нарадзіла і выхавала, пакінулі мяне і пайшлі за той, якая імі не пакутавала, каб досыць насыціцца ад яе тлустасці. Святары мае аслеплі, пастыры, не жадаючы ведаць таго, што змаганне ідзе за душу, анямелі. Старцы мае здурнелі, юнакі здзічэлі, дочкі пайшлі на распусту, і ўсе аднадушна, Бога і праўду забыўшы, замахнуліся на маю душу. Разінулі пашчы свае і, скрыгочучы са свістам на мяне сваімі зубамі, кажуць: «Вось ужо і дзень той прыйшоў, якога мы доўга чакалі, пойдзем жа і знішчым яе і выкаранім з зямлі памяць аб ёй!» Замест кахання абражаюць мяне, за дабрату маю злосцю мне плацяць і ўзнагароджваюць нянавісцю міласць маю. Замест каштоўных рыз маіх надзелі на мяне струхлелыя анучы і зрабілі мяне прадметам насмешак.
    Гора мне ў гэтай душэўнай пакуце! Гора мне, абшарпанай, бяда мне, пагарджанай, ад пастаянных слёз прытупілася вастрыня майго зроку, парушаны ўнутраны спакой, ад пакуты змарылася цела маё, ад пастаяннага ўздыхання старэю, як дым, праходзяць мае дні, косці мае сталі падобны высушаным скваркам, як сена, пасечана я, і сэрца завяла ад голаснага плачу майго, мае косці прысохлі да цела.
    Разявілі на мяне свае пашчы, як варожыя пашчы, напоўненыя здрадлівымі і фальшывымі словамі. Узялі ў свае рукі сякеры і шукаюць маю душу для таго, каб яе загубіць.
    3 усіх бакоў сеці, усюды ямы, з усіх бакоў ядавітыя джалы. 3 аднаго боку драпежныя ваўкі, з другога — рыкаючыя львы. 3 гэтага боку ядавітыя смокі, а з таго — бязлітасныя васіліскі. He знаходжу таго, да каго магла б звярнуцца. He ведаю, куды накіравацца, перад кім схіліць сваю галаву, пад чыю абарону падацца. О неба і зямля! Хіба ж то не пакута і не чуты жаль, што сыноў нарадзіла і выхавала, а яны ад мяне адракліся? Аднаму мужу была пашлюбёна, за аднаго выдадзена замуж, ад аднаго зацяжарала, у адным чэраве насіла, адным малаком карміла, аднак (на жаль!) сыноў розных звычаяў, на пакуту і сорам свой, бачу. Ніводнага няма з іх, хто быў бы паслядоўнікам бацькі. Няма нікога, хто ішоў бы за маткай. Больш таго, пазайздросціўшы вырадкам і тым, што выклікаюць падазрэнне, яны навастрылі свае языкі супроць бацькоў. Бацьку сарамоцяць, а матку абражаюць. Бацькоўскай навукай пагардзілі, мацярынскае старанне зняважылі. Было іх многа, але няма ніводнага, які рабіў бы добрыя ўчынкі...
    Няма ніводнага. Усе паўсталі супроць мяне, нібы супроць той, якая ніколі імі не пакутавала. Усе ўзброены, як на небяспечнага ворага, узбунтаваліся і шукаюць прычыны, каб знішчыць мяне. Няшчасная ж я маці! Што я зрабіла такое, што цярплю ад сваіх уласных сыноў нязноснае праследаванне? Што ж я зрабіла вартага смерці, за што жыццё маё знаходзіцца ў небяспецы?..
    Пашукаю ж я прычыну іх непрымірымай злосці. Можа, яна дасталася ім у спадчыну ад бацькі, а мо з матчынага паблажлівага, нястрогага выхавання? Бо як добры плод сведчыць аб добрым дрэве, так і добрыя паводзіны дзяцей аб добрым жыцці бацькоў апавядаюць. I наадварот, злосці бацькоў прыпісваюць тое, што асуджалася ў патомках. Але нічога падобнага ні ў якім выпадку не знойдзецца ў іх бацькоў, бо бацька іх добры, ціхі, сціплы, лагодны, ласкавы, пакорны і паслушны да смерці. Што ж датычыцца маці, то яна чыстая, бездакорная, нявінная, пяшчотная і ветлівая. Бацька мудры, справядлівы, шчодры, міласцівы, на гнеў не паспешны, ахвочы да ласкі, не вельмі строгі, а калі гнявіцца, дык не на доўгі час. Матка дзеталюбная, строгая ў меру, клапатлівая, паслушная да крыві, аздоблена і ўсялякімі дабрачыннасцямі ўзбагачана ад таго, які з ёй ажаніўся. Пагэтаму ні бацькоўскія ўроджаныя якасці, ні матчына малако не былі прычынаю вялікай злосці дзяцей...
    Засмучана я, убогая, бедная і самая нешчаслівая маці з усіх матак, бо куды толькі ні пайду, усюды бачу, якую мне сыны прыгатавалі здраду. Тут яны непраходную яму капаюць, там закідаюць драцяныя сеці, з гэтага боку выпускаюць ядавітыя джалы, а з таго смяртэльны яд выліваюць. Адны гэта робяць адкрыта, другія тайна, некаторыя ліслівасцю, а некаторыя пагрозай, аднак усе аднолькава пасягаюць на маё жыццё, усім адна матка ненавісная...
    Бяда мне, што сыноў нарадзіла на пакуту сабе, а дачок на раны! Лепей мне, па праўдзе кажучы, было б беспатомнай жыць, чым глядзець цяпер на такую гушчу сваіх бязбожных сыноў. Лепей было б ім, сапраўды, не радзіцца, чым, нарадзіўшыся, атрымаць у спадчыну вечную пагібель, у якой будзе лягчэй Садому і Гаморы, чым ім...
    58
    ПАЛІТЫЧНАЯ САТЫРА
    О біскупы, біскупы! О сыны, занядбаўшыя бацьку і маці! Дзеткі„народжаныя і выхаваныя ў царскіх палатах, а зараз па свайму жаданню перайшоўшыя ў карчмы і шалашы! Дакуль вы будзеце спаць непрабудным сном? Дакуль вы будзеце яшчэ трымацца нядбайнай гнуснасці? Прыйдзіце да вод шырокіх чатырох евангельскіх патокаў і абмыйце гразь прастаты вашага розуму! Хіба ж вам яшчэ мала той каштоўнай страты, якую я зношу, дзякуючы вашай нядбайнасці, такой вялікай страты золата, срэбра, перлаў і дарагіх каменняў, якімі я ганарылася, аздобленая вашым бацькам, на працягу колькі дзесяткаў год як найслаўнейшая каралева? Дзе зараз той вельмі каштоўны каменьчыккарбункул бліскучы, як светач, які я насіла ў сваёй кароне паміж іншымі перламі, як сонца паміж зорамі, — дом князёў Астрожскіх, які вылучаўся сярод іншых бляскам святла сваёй старажытнай веры? Дзе і іншыя дарагія і вельмі каштоўныя каменні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў, неацэнныя сапфіры, надзвычай каштоўныя дыяменты: князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія, Пронскія, Ружынскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Крошынскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія, Пузыны і іншыя многія, якіх лічыць паасобку была б доўгая справа? Дзе і другія вельмі каштоўныя мае скарбы; радавітыя, паўтараю, слаўныя, высакадумныя, моцныя і даўно па ўсяму свету праслаўленыя добрай славай, магутнасцю і мужнасцю народу рускага дамы: Хадкевічаў, Глебавічаў, Кішак, Сапег, Дарагастайскіх, Войнаў, Валовічаў, Зяновічаў, Пацаў, Халецкіх, Тышкевічаў, Корсакаў, Храбтовічаў, Трызнаў, Гарнастайскіх, Бокіх, Мышкаў, Гойскіх, Сямашак, Гулевічаў, Ярмалінскіх, Чалганскіх, Каліноўскіх, Кірдзяяў, Загароўскіх, Мялешкаў, Богавіцінаў, Паўловічаў, Сасноўскіх, Скуміных, Пацеяў?
    He ўспамінаю тут таго шырокага ў княствах і паветах рускай зямлі каштоўнага майго адзення, аздобленага незлічонымі перламі і рознага колеру каменьчыкамі.
    Аднак жа вы, злачынцы, абдзёрлі мяне з такой пышнай рызы маёй і над бедным целам маім, з якога самі нарадзіліся, здзекуецеся смехам і кпінамі! Але пракляты той, хто на ганьбу сваёй маці адкрывае яе голае