Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
азімкаў залежаўся снег сшарашэлы, Зверху прысыпаны свежаю пульхнай парошай.
Зубр як ударыў рагамі — затрэслася хвоя,
Пругкія лапкі абвіслі, і белая навісь
Шуснула зверху на дол, як туману заслона.
Хлопца на момант як быццам не стала. I раптам — Дзе толькі браліся спрытнасць яго і рухавасць! —
Шмыгнуў наўцёкі за дрэвы праз муць снегавую.
Што пачалося! Усе з бегуна рагаталі,
Быццам ад злыбеды нельга шукаць паратунку, Сорамна смерць абхітрыць, ці, нібыта ў сутычцы, Мэта якой: што б ні стала здабыць перамогуі —
Як на арэне, сыходзяцца роўныя сілы.
Зубр неўтаймоўны, ён зноў ірвануўся ў атаку, Бухнуў у ствол і рагамі абняў, як аберуч,
Тоўсты камель. Перастаркасасна не здалася: Цвёрды падзол утрымаў карані. А, крый божа,
Гэтак бы гахнуў пад дых баравой меднаствольнай — Трэснула б толькі, і вывараць хлопца накрыла б.
Буры наскокі такой хоць бы што, не здалеюць, Ён жа наскочыць, упрэцца — з карэннем абваліць!
Гэты ж, глядзіце, упёрся ў старую асіну, Б’е, як абухам, — аж трэскі ляцяць зпад удараў.
48
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Слепне ад злосці шалёнай, яму ўжо ўсё роўна —
Дрэва калечыць ці лоўчага. Варам віруюць Пара і снег, і абодвух за імі не бачна.
Ярасць зуброў і ў шаленстве не роўная; часта Вострага зроку і ранены ў помсце не траціць. [...]
Вернемся ўсё ж на рысталішча ў лес. Паглядзіце: Звер як стаяў, так стаіць асавела, разпораз
Ліжучы раны. Здаецца, шаленства ўляглося.
Ярасць жа ў позірку шчэ не пагасла. Ён грозны: Хвошча хвастом, ажно свіст у паветры, а з пашчы Вісне язык павілясты, як цела гадзюкі;
3 ноздраў вільготных клубамі папыхвае пара. (Холад для дужага, мабыць, быў колісь лякарствам,
Зараз мароз для аслаблага — гэта пагібель:
Кроў усё льецца, з крывёю ж сцякае і сіла.)
Ходырам дрыжыкі ходзяць, бакі паўпадалі, Дыхае, стогнучы, булькае зраненым горлам,
Быццам там лютасць брадзіла і ломіцца выйсці.
Пот абварыў усяго, і калі прыглядзецца —
Рухі не тыя ўжо, сэнсу не маецца ў рухах.
Грывы касмыль ад уздыху здрыгнуўся ля вока —
Тут жа зубамі рване яго, вьгкіне з пашчы;
Лясне нагою пад бруха, бы гіз адганяе;
Жоўты лісток на дубку затрымцеў — апраметна Рынуў на дрэўца, зламаў і знявечыў падлеска;
Цень мільгануў па сумётах: сарока ці сойка
3 сука на сук праляцела — бадае ў Сумёты, Чмыхае мордай у снезе. Агопія блізка.
Безліч выпадкаў, прыгод і жывых успамінаў
Хваляй нахлынуць, палоняць душу — і здаецца: Зноў ты вярнуўся ў той край, дзе пачатак пачаткаў
Сэнсу жыцця і пачуцця святога — радзіма.
Я адчуваю: бракуе мне, мабыць, майстэрства
У складзе і ладзе паэмы: сяку яе часта
Жычкай — закладкай з разваг ды і з хронікі нашай, Быццам гуляю ў адклад і староннім шматслоўем Зубы сваім чытачам назнарок замаўляю.
Выбачце і не сярдуйце: развязка ўжо блізка.
Лоўчы схаваўся за елкай, а зубр не спускае
3 вока яліну. Падскочыў да дрэва. Абодва — Звер з паляўнічым — адзін на адзін. Сцеражыся,
Смелы дзяціна! Жыццём за памылку заплаціш: Выткнешся бокам зза дрэва — падыме на рогі.
Круцяцца, быццам у скоках, капыты і чобат, Дама ж — дзябёлая елка — стаіць, як княгіня.
Меціць юнакфехтавальшчык парнуць пад лапатку.
Звер языком, нібы шчупальцам, ловіць за рукі.
Я ўжо казаў, што язык у зубра — як гадзюка: Доўгі, рухавы, і хай толькі кончыкам счэпіць, Звяжа, як вузлам, падцягне і кончыць рагамі.
Бачачы шчупалец — гэту падступную змейку,
Лоўчы таксама не дурань — мяняе прыёмы: Коле кароткім ударам, з падскоку на выпад.
Тут у імклівасці ўдару клінок апярэдзіць Нават стралу быстралётную — як бліскавіца!
«Э, — заўважае юнак, — на цябе, языкасты, Немач находзіць, хістанка ў нагах пачалася.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
49
Ты і размяк і абслініўся. Дзе твая статнасць!»
Толькі падумаў, а звер страпянуўся — і ў наступ.
Лоўчы за дрэва — і чуе, як быццам з парыльні
Парай дыхнула і штось застагнала за дрэвам.
Момант! Клінок мільгануў і адскочыў — пацэліў.
Вось ён, удар сакрушальны! Схіснуўся і пысай
Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся
Шумнай дуброве: «Даруй, мая родная, ўсё мне».
Недзе сябры зараўлі, пракацілася рэха —
Нават і ў пушчы свой звычай, свой звон памінальны.
Галас падняўся, — патрэбен удар міласэрны.
Тут жа, як бачыш, з'явіліся тыя ж малойцы, Вынялі шаблі і ўмелым ударам пад сэрца Ўсё завяршаюць і тым набліжаюць развязку.
Трубяць у рог. Пераможца сярод пабрацімаў.
Жарты, абдымкі. А звер на бялюткай пасцелі
Вотчыны роднай прылёг і нібы спачывае.
Нетры лясныя стаілі ў сваёй таямніцы
Шчэ аднаго, што паранілі, — можа, і сына
Гэтага волата. Хай выжывае, не буду
Гнацца ў пагоні за раненым. Час падганяе.
Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар
Ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы,
Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы
Супраць разбою! Бясконца купае і губіць
Марс збраяносны людзей у крывавых купальнях.
Свет хрысціянства з яго хрысціянскаю верай
Трэснуў даўно, і расколіна ўглыб пранікае
Дома і ў войску, хістаюцца веры асновы!
Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукою
Губяцца сувязі братнія, бурацца храмы?
Вораг знішчае — мы скажам, а трэба ж прызнацца:
I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову.
Кінуўшы здрадліва ворагам лютым на здзекі
Веру дзядоў і бацькоў, нам адно застаецца:
Літасці боскай чакаць і прасіць даравання.
Мала надзеі, аднак, што Ўсявышні прабачыць
Грэшным у веры, злачынным у справах жыццёвых.
Гонар, сумленне зямных уладарцаў, здаецца,
Спяць беспрабудна. Усе іх учынкі і справы Людзям на гора, дзяржаве ж — на шкоду і страты.
Болей за ўсё непакоіць іх сверб панавання:
Вострыць мячы пастаянна сусед на суседа —
Ты або я запаную, дваім жа нам цесна.
Братазабойствы, грызня, міжусобныя войны —
Іхні занятак фізічны і свет іх духоўны.
Б’юцца князіваяводы, а стогнуць народы:
Воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках, Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?
Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся
Ў горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна —
Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам падданых.
Ворагі нашы ўсё бачаць, смяюцца з няшчасных.
«Пастырам будзь панад паствай!» — гаворыць Пісанне.
Будуць чакайце! Ваўкамі грызуць сваю паству.
Вось да чаго давяла непамысная прагнасць
50
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Славы, багацця і ўлады, і як ачарсцвілі
Усё іх нутро сябелюбства, раскоша і слава!
Свет абшукайце — ці знойдзецца ў ім заваёўнік,
Што заваёўваў і гладзіў рабоў па галоўцы
I не купаўся ў крыві і слязах зваяваных?
Турак агнём і мячом вынішчае ўсе нашы пасады, Паліць мястэчкі і сёлы, руйнуе святыні.
Горад захопіць гандлёвы, дзе маецца прыстань, — Крэпасць будуе, нагоніць сваіх басурманаў
Гвалт і рабункі чыніць, а людзей непакорных Рэжа пад корань — жанок і дзяцей не шкадуе.
Што яму значыць клінком мацярынскае лона Выпусціць разам з маленькім? Усё ж па загаду:
Сродкі — любыя, а мэта адна — вынішчэнне.
Войска разбіўшы, народ абяззброіўшы ўсюды, Ен і не дбае, што голыя рукі адпомсцяць.
Стогне і ў цемрадзі ночы злавеснай народ наш
Вобмацкам долі шукае. Жахлівыя здзекі
Церпіць пакутнік пад страшным прыгнётам чужынцаў!
Мы — шчэ натоўп, грамада непісьменная, цемра.
Князь і баяры — усе, каму льга заступіцца,
Глухі да нас і не горай, чым жорсткі татарын, Душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе.
Плаха і катвыканаўца — вось доля любога, Хто пастаяць за закон і за Бога азваўся.
Як толькі Ён, наш заступнік нябесны, трывае, Бачачы ўсё гэта? Як у крывавым патопе
Верных Гасподняму слову, набожных, знаходзіць?
Боская Маці, Прачыстая Дзева Марыя,
Чуеш імя сваё ў песні і бачыш, напэўна, Як затрымцела ад страху рука вершатворцы?
Раб твой пакорлівы слёзную гэту малітву Шле да цябе, баючыся: а можа, не прымеш?
Можа, маўчаць і цярпець? Я ў душы адчуваю:
Вартая ты не малітвы раба, а харалу
Цэлага свету зямнога — людзей і стварэнняў, —
I велічання, і славы ты варта таксама.
Я ж ці знайду і ці вымаўлю вуснамі ўзнёсла Словазваротак, тваю не прынізіўшы годнасць.
Знаю, што ты міласэрная, добрая маці —
Ты мне даруеш, і тут я з васковаю свечкай
Перад табою, святой Багародзіцай, кленчу.
Бледны, прыгнечаны ношай грахоў сваіх цяжкіх, Вусеньчарвяк падбірае будзённыя словы
У гэта маленне і шчэ спадзяецца, што зможа Вымаліць краю тваю абаронуспагаду.
О, заступіся за нас! Праз любоў к Чалавеку
Бацька наш Бог і абраў цябе сам, і паставіў Першай заступніцай люду, і ты заступіся!
Як птушаняты ў нягоду пад матчына крылле, Так пад тваю абарону і мы прыбягаем.
Хай хто пакрыўдзіць дзіця і малое заплача — Маці ж прыгорне крывінку сваю і суцешыць.
Ты — наша мацізаступніца, мы — твае дзеці, Крыўдзяць, цкуюць нас і ганьбяць — утры нашы слёзы.
О міласэрная ўцешніца, Дзева Марыя, He пакідай нас, прымі гэту скаргумалітву.
Кінь свой спагадлівы позірк на нашы палеткі —
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
51
Гоні і ляды, што скрозь здратаваны і збіты
Коньмі татарскімі, коламі іхніх абозаў.
Бачыш, якія бясчынствы дазволены лёсам
Зброі варожай? Там сёння страшэнныя здзекі
Чыняцца з нас, хрысціян, што адзінае веры
3 Сынам тваім, міралюбных і прагнучых міру!
Нашым князям, што ў сваіх міжусобіцах розум
Нашай крывёй замуцілі, падай на пахмелле
Мысляў і ўчынкаў цвярозасць, вярні раўнавагу
Мудрых дзяржаўцаў, напомні пра іх абавязкі, Гэтак злачынна забытыя, — карай напомні!
Свет вар’яцее, і ўсе міратворцы на словах — Гэта ваўкі пад ягнячым руном красамоўства.
Ім без твайго настаўлення, прамудрая Дзева, Думка не прыйдзе, што трэба за розум узяцца.
Дзе ім убачыць з харомаў, як з хатак вясковых
Гоняць бічамі галоту ў палон на пакуты!
Стань загародай на бітых шляхах і гасцінцах, Вартай памежнай між воляй народаў і рабствам.
Папскі прастол Адрыяна13 і свет хрысціянства Заклікам боскім згуртуй, апалчы супраць турак.
Хай накіруюць па ветры свае каравелы
I перахопяць мячы, што варожасцю ўзняты.
Хай ён тым дурням, аслепленым злосцю, пакажа, »
Дзе небяспека і смерць, і няхай вінаватых
Так пакарае няўмольнаю ўладай закона,
Каб паслядоўнік, стырна не ўпускаючы ўлады,
Нашую зброю скрыжоўваў са зброяй варожай
Толькі за праўду, са шчырай адданасцю справе Мужа дзяржаўнага вёў каравелу дзяржавы
I праз хаос, і праз штормы жахлівага часу!
Каментарыі
1 Альфій Лю