Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
у ці лук ды і лёс. He ўтрымаеш загінеш.
Сутнасць загаду для кожнага ясная — наступ, Перамагчы ж, па магчымасці, трэба без стратаў.
Выбавіць конь быстраногі — адно спадзяванне:
Кінецца ўбок пры сустрэчы з рагатаю смерцю.
Тут і кароль; ён бясстрашна ўразаецца першы
Ў пекла пабоішча. ГІрыкладам храбрасці ўласнай Дух падымае ў дружыны. I гата адвага —
Строгі разлік, бо з дружыны ніхто б не памкнуўся Зрушыцца з месца, калі б ён камандаваў ззаду.
40
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Як перад бітвай з татарамі меч валатоўскі Мужнасцю раці натхняе, так гэтая мужнасць Воінабацькі ў пачатку літоўскай аблавы —
Трапны пралог і залог баявой перамогі.
Доблесці ратнай яна не прынізіць, а славе Лаўраў прыдасць. Адчуваю: ізнрў мімаволі —
Хіліць пяро маё ўбок, каб табе, Сігізмундзе10, Бацька Кароны і ўдзелаў Літоўскага княства,
Славу прапець і ўхваліць твае поспехі ў справе Дома вялікай, за межамі краю — не меншай.
Гэта не лёгка, бо тут мне дарадцаў не будзе: Выпадзе час — паспрабую; як мудрыя кажуць:
Будзе на свеце спакой, дык і песенька будзе.
Вось і прыйшлі мы. Цяпер уявіце паляну.
Зубр на паляне стаіць нерухомы, як быццам Роздуму поўны над светам і зменлівым лёсам.
Будзем спяваць аб адным, хоць у вершах часамі Можна сустрэць і чароды аднолькавай масці.
Я не займу чараду, бо ні ўмельства, ні часу, Мабыць, не хопіць. А гэты магутны асілак Проста ў мяне на вачах, не заўважыўшы пасткі, Мірна прайшоў праз прагонак і ў пасынак трапіў.
Варта — прагон на засоў, — і пайшло паляванне! Стрэламі ўтыканы ў скабы і ў грыву, як пер’ем, Зубр вокамгненна рвануўся ў гушчар, а з засады Коп’і і пікі шыбнулі лаўцы, і ўпілася
Сталлю булатнай у цела звярынае зброя.
Ён страсянуўся — не строс, і на ўсю сваю пашчу Сіпла рыкнуў, закружыўся, падскочыў — і ходу.
Коннікі ўслед, напярэймы. Што робіцца ў пушчы: Галас і тупат, здаецца, да зор далятаюць!
Вунь прамільгнуў праз прагалак. Наперадзе — сценка.
Цэліўся перш пераскочыць з разбегу, ды раптам Стаў: не пад сілу бар’ер. Дзе ж знайсці паратунак?
Позіркам зырыць наўкола, шукаючы лоўчых, А зза камлістых дубоў, як куслівыя шэршні,
Стрэлы і дроцікі — дзын! — і ўпіваюцца ў цела.
Ярасць кіпіць унутры, наліваюцца бельмы
Чырванню мутнай, і кроў то цурком, то па кроплях Сочыцца з поўсці, і пеняцца свежыя раны.
Дзе ж яны, ворагі? Ён яшчэ дужы, гатовы Нават і сотню рагамі змясіць і раскідаць.
Моцна сапе, убіраючы пах наваколля.
3 месца сарваўся на выжлаў. Бушуе ў ламаччы.
Спудзіў сабак і заўважыў, што людзі на конях.
Тут жа на іх шугануў, верхавыя — уроссып.
Чвякае багна, трашчыць буралом, стогалоса Ржэ і храпе, да знямогі цюгакае пушча.
Крый цябе Бог, паляўнічы, пусціцца наўцёкі, Просты напрамак узяўшы, — як бачыш дагоніць;
Толькі й ратунак — схінуцца за дрэва ці збочыць.
Гэта Гаргона, аслеплая ў ярасці дзікай,
Міма прамчыцца: нялёгка ж у руху імклівым Гэтакай масе раптоўна валодаць сабою.
Верхнікі зноў ланцужком акружаюць звяругу;
Зубр раззлаваны бадзе то таго, то другога;
Коні, аднак, выручаюць: убок — і прамчыцца Міма пагібель. А ён аж гарыць у запале;
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
41
Пара клубіцца зпад чэрава, з ноздраў а грыва Нават без ветру ўзлятае. I звер гэты ў бегу —
Быццам сама утрапёнасць, імклівасці сімвал:
Кожная жылка ў парыве і ў позірку — іскры.
Доўга бушуе ў загоне, раздражнены, гнеўны, Прагне з кімнебудзь счапіцца і вымесціць ярасць.
Злосцю клякоча нутро, і якая нянавісць
Рухае ёю, мяркуйце па гэтым выпадку.
Нехта з мушкетам (бадай што баярская песта),
Як напаказ, праявіў маладзецтва і стрэліў
Зверу ўдагонку. Параніў і думаў пад спудам:
Лапы яліны прыкрыюць, і звер не заўважыць, Дзе прытаіўся стралец. Перакатам па лесе
Брэх пракаціўся, і чутна па голасе выжлаў: 3 кожным імгаеннем бліжэй і бліжэй небяспека.
Апанаваны сабачай гайнёю абапал, Зубр паказаўся, як воз парыжэлага моху.
Раптам спыніўся і з чмыхам адкінуў сабаку, Позіркам дзікім кальнуў у ялошнік, дзе ў жаху
Мамчын сынок, да яліны прыпаўшы, падумаў: «Вось і канец мой — заўважыў!» — і там жа, на месцы,
3 жаху зайшоўся. А зубр на таго палахліўца Нават не глянуў — вядома ж: праз лапкі не ўбачыў.
Дзіву даваліся ўсе, як пярэпалах часам Б’е напавал малайца з галубінай душою.
Хтось прыгадаў, што вачыма адны васіліскі
Могуць забіць, але гурт юнакоў запярэчыў:
«Як жа адны? А вось гэты стралец пры мушкеце Позіркам зубра забіты, і нават здалёку!»
Усе пагаджаліся: смерць наступіла ад страху.
Эх, маладосць! Хоць бы хто ці ўздыхнуў, ці паплакаў.
Дзе там, пакпілі з нябожчыка — мамчын прысосак!
Сам я быў сведкам пры выпадку, нават і помню
Надпіс магільны на крыжыку з белай бярозы: «Тут упакоіўся ў бозе раб божы Лаўрын, з местачковых, Страхам забіты, знянацку сустрэўшыся з зубрам».
Дзіўнага шмат выпадала пабачыць мне ў лесе, Большага ж дзіва, чым тое, калі звар’яцела
Зубр на ахвяру нясецца з падскокам, не бачыў.
Кроў ледзянее, як глянеш, якая ў ім ярасць!
Лоўчы злаўчыцца, адскочыць, схінецца за дрэва — Міма прамчыць апантаны, агледзіцца, стане, Чмыхае пысай храпастай і ў безлічы пахаў
Нюхам уловіць дыханне і пах чалавека.
Што чалавека? Усё, што прыкметы жывога
Mae ў сабе і няхай хоць чымнебудзь праявіць, Зараз жа стопча, збадзе, разарве на кавалкі.
Страшная прагнасць у звера адпомсціць, сквітацца 3 ворагам сілай сваёй і за кроў, і за раны.
Што яму значыць дагнаць у спружыністым бегу: Ты хоць вылузвайся з шкуры, а чуеш — насядзе.
Вось і насеў, і штуршком галавы — пад азадак. Толькі і згледзіш — мільгнуліся ногі ў паветры;
Стогне, чуваць, чалавек, недабіты з разгону.
Там тваё ўсё — аказацца ў нявыкрутцы гэткай:
Літасць яму не ўласціва, і ён не пакіне Hi седака, ні каня недабітымі ў лесе.
Зваліць пад ногі, растопча, прапора рагамі
42 МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Так, што пасля не пазнаеш, дзе цела, дзе туша.
Нават з адных успамінаў заходзіцца сэрца.
Бачыш: уздыбіўся конь растрыбушаны; тут жа
Коннік на стрэмі завіснуў, запырсканы кроўю.
Звер налятае скачкамі, збівае абодвух.
Месіць рагамі, аж чвякае нешта, і косці
Аж хрупасцяць, і аж бурбаліць кроў зпад шарону.
Люты бясконца, няхай на бярлогу мядзведзя Недзе нарвецца альбо запрымеціць на лежцы
Дзікаразца — забадзе і ў шматкі расцягае.
Мы неаднойчы ў лясным гушчары сустракалі
Трупы капытных — дакладней, не трупы, а кучы Шкуры ды мяса — ахвяры ягонай расправы.
Тыя, хто бачыў, засведчаць: няхай ён, лабаты, Бухне ў аленя ці ў лань, падбрыкнуўшы, з разгону —
Усё адбівае ўнутры — і вантробы і сэрца.
Цяжка такое ўявіць, хто ніколі не бачыў
Месца пабоішча ў пушчы. На лапінах моху Мокрае месіва: кроў, неастылыя рэшткі
Беднай казулі ці лося. Вось з карканнем, граем Зараз зляцяцца сюды каршуны і сарокі,
Гаман узняўшы, павыклююць вочы і счысцяць 3 дрэў і з падлеску шмаццё разарванага звера.
Помніцца неверагодны выпадак: аднойчы
Так бадануў рысака, што ўсе шлункі — на дрэва,
Егер жа, сілай удару падкінуты ўгору, Дзесь на бярозе завіснуў уніз галавою.
Жахаў усіх не прыпомніш. Ну хоць бы і гэты: Дзесь падчапіўшы каня з седаком у дуброве,
Так шыбануў, што сядок апынуўся ў абдымках Дуба галлістага; там і знайшоў паратунак.
ГІрыкладаў, мабыць, і досыць. Бываламу ў пушчах Часта здаралася ўсё гэта бачыць самому.
Лішак жа прыкладаў, як і залішняе слова, Толькі зніжае давер да праўдзівасці факта.
Хто яго ярасць не бачыў, такі і не ўявіць, Як ён нарожыць, і валіць, і прэ наўздагонку, Быццам дзевяты той вал у бушуючым моры. Далеч, здаецца, дрыжыць, як рыкне на ўсю сілу.
Яры, бязлітасны, смелы, ён, мабыць, часамі
Усё ж адчувае, што помстай не вымесціць злосці: Раптам на момант унурыцца мордай тупою, Цяжка ўздыхаючы. Пэўна, ад зморы ці, можа, Нават шкадуе, што мала крыві чалавечай
Выпусціў рогам адным і другім, і як быццам
Лічыць па кроплях, што капаюць з пысы на гурбы. Ваш самавучкамастак непісьменна, напэўна, Мажа карціну смяротнага бою. Мастацтва, Мабыць, і ўмоўнасць, і ў пэўнай ступені натура.
Звер ў бяспамяцтве — гэта парывісты вецер, Ён жа ў нападзе — страшэнны ўраган, і ратунку
Лодцы жыццёвай не будзе, калі наляціць ён.
Снег на вачах счырванее на месцы забойства.
Недзе на голлі ільмы ці на пруцці ляшчыны Збоем крывавым павіснуць астанкі ахвяры.
З’явяцца зараз жа птушак драпежных чароды, Як прыжывалаў пры лютым рагатым кармільцы.
Ён жа, зласлівец, пакіне на момант забітых, Кінецца ўбок, пастаіць і спахопіцца раптам:
МІКОЛА ГУСОУСКІ
43
Як жа там вораг, а можа, яшчэ не дабіты?
Зноў падбяжыць і падчэпіць, прапора, падкіне, Месіць нагамі, трыбушыць рагамі — не можа
Помсты ніяк наталіць, ненасытны забойца.
Конныя ўроссып пусціліся. Бачыш, як змейка
Выгібам справа і злева бярэ яго ў клешчы.
Крыкі, галёканне; ржанне трывожнае коней —
Зараз, назад павярнуўшыся, прыме атаку
Ў лоб, і тады — сцеражыся! He збочыш за дрэва —
Станеш ахвярай. Хоць кожны і смелы і спрытны, А не пашчасціць — загіне і дужы і мужны.
Гнацца з гайнёю на шпаркім кані па раўніне
Следам за воўкам ці лісам — не тое, што ў пушчы
Гнацца за зверам, дзе ўсякае трапіцца можа: Недзе калода гнілая, звярыныя норы, Там буралом або пні, што прыкіданы снегам, Тут балаціна замёрзлая — не азірнешся, Як цераз грыву буланага рынешся потырч. Лапкі яловыя, скажам, ці сучча сухое —
Яўныя пасткі, а звалішся — болей не ўстанеш: Зубр не маруда — наскочыць, прапора рагамі, Недзе ў аберучкі дубу астанкі рагамі закіне.
Цудам, здаецца, схінуўся яздок ад удару —
Міма пранеслася бурая маса з сапеннем.
Раптам круты паварот і скачок вокамгненны —
Быў чалавек і не войкнуў — няма чалавека.
О, калі б мне тут, адкінуўшы дробязь дэталяў,
Толькі галоўнае ўспомніць аб гэтым страшыдле,
Цяжка прадбачыць, дзе б кропку знайшла мнагаслоўнасць
I да памераў якіх разбрылася б паэма!
Досыць таго, што расказана, каб меркаванні
Збегліся ў вывад: забойная гэта забава —
Проста шалёная прыхамаць князявар’ята,
I не адмые нявіннай крыві венцаносец
3 лаўраў сваіх паляўнічых і ратнае славы.
Выдумка гэта карэннем сваім пранікае
У княжанне Вітаўта ў годы найвысшага ўздыму
Княства Вялікалітоўскага. 3 мэтай падтрымкі
Боегатоўнасці будучых рэкрутаў з вёсак
Князь і загадваў ствараць у сваіх уладаннях
Лагер ваенны