Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ры кожным паселішчы ў пушчах, Дзе рыхтаваў свае раці да бітваў наступных.
Ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыны
Ў дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца
Так, як і ў бітвах з татарамі, і гартаваў іх
Сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.
Ён, двуадзіны ў асобе вялікага князя —
Факельшчык войнаў са слабым, а з дужым анёлміратворац Ставіў аголены меч свой, як слуп пагранічны,
Перад нашэсцямі ворагаў з поўдня і ўсходу.
Нават татарын, пакорліва ўнурыўшы голаў,
Лук свой зламаны яму аддаваў і тлумачыў, Што, спаганяўшы ясак каля вотчын літоўскіх, Сам станавіўся пачварнай здабычай літвінаў.
Быў літасцівы да тых уладарцаў, якіх ён
Ставіў на княства па выбару ўласным, і нават
Грознай Ардзе мог прыцыкнуць: знай меру, татарыні
44
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Як знакаміты багаццем і сілай Масковіі землі,
Усё ж і яны прымірэння прасілі з літвінам.
Турак з Таўрыды заўсёды цюкі падарункаў
Вітаўту слаў, прыхаваўшы свой клопат таемны:
Як бы задобрыць, улесціць і гнеў не наклікаць
На галаву сваю з боку Літоўскай дзяржавы.
Тры каршуны, што наводзілі жах на паўсвету, Як пылюкі, перад ім нават ціўкнуць не смелі.
Доблесць такая сталела ў лясах'1 і па вёсках.
Славы сястру, яе песцілі ў годы княжэння Грознага Вітаўта ўсюды на землях дзяржавы.
Кожны дзядзінец пры замках, груды між балотаў — Гэта пляцы і пляцы для вайсковых заняткаў.
Мірны перыяд між войнамі быў перадышкай, Каб адпачыць, падвучыцца і, страты пакрыўшы,
Рушыць у новы паход. На такіх табарышчах
Толькі і чуеш, як стрэлы спяваюць, а лукі
Суха на згібах скрыпяць, нібы хваляцца ўголас: Бачыш, якія нястомныя рукі, якая ў іх сіла!
Выган пры вёсцы, і там ад відна да сутоння Носяцца коннікі з гіканнем цугам па кругу,
Шабляй і стрэламі цэляць у вешкі. Часамі Хтосьці падкіне свой зношаны брыль ці кучомку —
Некалькі стрэл упіваецца ў шапку на ўзлёце.
Падае ўніз, і — пад ахі і рогат прысутных — Борзды наезнік падловіць падранка на піку.
Трапны стралок, а такіх дзецюкоў было безліч, Змеціўшы ключ жураўліны пад воблакам дзесьці,
Зложыцца з лука, спакойна прыцэліцца, зрэжа
Роўна крыло ў важака, не крануўшы стралою Нават і пёрка на целе — такая дакладнасць!
Птушку — няхай на вадзе, ці на дрэве, ці ў небе Цэллю лічылі сапраўднай, і ўсе здабывалі
Гэту дзічыну ў балотах, барах, на азёрах.
Многія неслі здабычу магутнаму князю
Проста як дзякла (тады яшчэ чыншу не зналі). Жыць па старым запавеце: «Не ўкрадзеш у пушчы
Грэх не адпушчан», — лічылі ў народзе за гонар.
3 першай парошкай гурты паляўнічых і лоўчых
3 княжыцкіх вотчын у лес шыбавалі на ловы. Звера ўздымалі цюгаканнем, свістам і гамам,
Гналі загонам пад стрэлы, мушкеты і дзіды.
Дзіка давесці па следу, мядзведзя бярлогу
Высачыць храбра — будзённая, звычная справа. ІПто ў ёй такога? Падымецца раптам мурашнік,
Гурбу звярнуўшы наўзбокі, і ўздымецца дуба Буры смактун, зараве, і зацыкаюць стрэлы.
Кінуцйа нат не паспее, як нсхта ражнішча Проста ў пахвіну наставіць — і грузная туша,
Бачыш, асела. Цяпер між вушэй — булавою, Вось і гатоў. А бывалі яшчэ і другія
Слаўныя забаўкі — конныя гонкі, напрыклад. Князь паважаў іх, як школу для мужных і смелых.
Цэль вызначалі за сотняю стадый12, і кожны Ўдзельнік суперніцтва рваўся на сівым мустангу
Першым адолець дыстанцыю. Цэлыя вёскі Гналіся ў скачках, бо лепшы праявіцца ў масе.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
45
Вось па чарзе табунамі галопам узялі, Лётам лятуць — толькі тупат ды грывы па ветры.
Чуйны скакун гаспадарскі намёк разумее 3 першага знаку, і бачыш, як ён вокамгненна
Спіну падставіў. Ты вокам зміргнуць не паспееш — Скочыў сусед на суседа: змяніліся коньмі.
Толькі і згледзіш, як стрэл апярэнні з калчанаў Накрыж жахнуліся; коннікі ж з гіканнем зніклі.
Гонкі такія наладжвалі ў цёмныя ночы Гуртам, каб мужны ахвоты паддаў баязліўцу, А баязлівец, не бачачы страху, раўняўся.
Ўсім пераможцам давалі прызы, а з няўдалых
Кпілі гуртом і падносілі браціну з рэдзькі.
Многа цяжэйшай была закладная, хто першы ўброд на кані пераедзе раку без абходу
Плыні падводнай, віроў і трыснёгаў на тонях.
Ветраным днём, калі ў повень вялікія воды Хвалямі коцяць на бераг, з'язджаліся к рэкам
Коннікі з вёсак вакольных, ушчунуць стыхію.
Звычаем конных было: і калчаны, і лук свой
Звязваць у вузел з адзеннем, каб, недзе на грыве Сіўкі свайго ці буланага добра ўмасціўшы,
Самы быстрак пераплыць і сухімі даставіць.
Боская воля! Нібы на Вадохрышчы колісь
Рынулі з берага голыя людзі на конях.
Бачыш — плывуць, пахаваўшыся ў плыні па шыі, Толькі чутно, як пафыркваюць коні, а хлопцы
Боўтаюць нараўні з коньмі. Угледзішся — праўда: Правай рукой учапіліся ў грыву, а левай
Горнуць, грабуць пад сябе белагрывыя хвалі.
Плёсу ж канца не відно, і з паўмілі да мелі.
Гэтым таксама былі ўзнагароды, і першы
Першую дачу асушваў са срэбнага кубка, Кубак жа браў на ўспамін. He міналі нікога.
Зведаўшы смакі нягод на зямлі і на водах, Воін брадоў і мастоў не шукаў, а звычайна
3 ходу пускаўся з канём у раку, беражліва Зброю трымаючы ў вузле, гатовы да бою.
Войны прадбачачы ўслед за малой перадышкай, Князь рыхтаваў да вайны сваё войска і княства.
Мудрая справа — у часе самой падрыхтоўкі Вытравіць боязь і страх са свядомасці вояў
I прывучыць іх зараней да ўсякай нягоды. Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай, Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця, Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы, Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў! Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны. Строга і крута судзіў, і прытым — справядліва.
Сам справядлівы ва ўсім, ён па гэтай жа мерцы Кожнаму мераў і нейкім сваім адчуваннем
Мог здагадацца адразу, дзе праўда, дзе крыўда. Хлус перад ім не аднекваўся доўга: збялеўшы,
46
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
Змяк, затрымцеў, як асінавы ліст, і прызнаўся.
Сам і прысуд вінаватым выносіў, а тыя,
Цяжкасць віны ўсведамляючы, з ціхай пакорай Самі прыспешвалі час непазбежнае смерці.
Ведалі добра: на літасць дарэмна разлічваць.
Круцікімуцікі ў сведчаннях і крывадушнасць
Болей за ўсё не любіў і, як сведчаць паданні, Клятваадступнікаўсведак судзіў, як забойцаў.
Кат распраўляўся з такімі, і ўсё ў навучанне Чорнаму люду: вучыцеся, як небяспечна
Княжы абходзіць закон і вярхоўную ўладу!
Позіркам жорсткім, што гляне — аж зробіцца млосна, Ён, як вядзьмак, абяззбройваў усіх ашуканцаў:
«Хлусіш!» — і хлус прызнаваўся, што сведчыць ілжыва, Кара была неадкладнай, чакала пры замку:
Іх, закруціўшы ў звярыную шкуру, спіхалі
3 вала на пляц сабакарні, дзе псываўкадавы Клычылі ў шмацце асуджаных — ведама ж, псярня.
Так жа бязлітасна, строга караў ён і суддзяў Княжацкіх вотчын за подкупы, хабар, ліхвярства.
Выпадак быў, ды не ведаю дзе. Спакусіўся
Нейкі суддзя на багатьі дарунак, і справу
Выйграў адказчык насуперак княскаму ўказу. Скарга да князя дайшла; вінаваты прызнаўся.
Кат перабіў яму рукі і ногі, а потым —
Зноў жа ў навуку другім! — і суддзю пры народзе, К конскім хвастам прывязаўшы, пусцілі на волю.
Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга з рота —
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
Што на вякі нават завад іх вывеўся ў княстве.
Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за гэта адно я пяю яму славу.
Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук
Спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню. [...]
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
I называюць той век залатым. Разбяромся:
Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай
Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
Ён быў набожны і перпіы з народамі княства
Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры
Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы
Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа.
Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я
Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля
Ратныя справы яго абышоў. Адчуваю:
Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры
Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку, а трэба ж
Брацца па сцежцы на поўнач, да свойскага лесу, Ды і пара б мне дапець сваю песню пра зубра.
Ёсць паляўнічая прымаўка ў нашым народзе: «Звера яшчэ не забіў, а набіліцы збіў», — прабачайце
Гэтую вольнасць. Дык вернемся зноў на аблаву.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ
47
Крыкам напуджаны, доўгай пагоняй загнаны, Звер абнямог канчаткова. I ярасць не тая,
I не ранейшы запал. Адчувае, як быццам, — Хутка канец. Прабягаюць па скуры разпораз
Дрыжыкі зябкія, дыхае з хрыпам, і пара
Верне клубамі — відаць, што стамілася сэрца.
Мерыцца скочыць — не можа: не слухаюць ногі.
Вяла брыдзе, галаву апусціўшы, і целам
Ледзьве валодае — так аслабеў, што, здаецца, Ступіць — і рынецца потырч, дыхне — і сканае.
Злосць аж іскрылася з позірку, зараз, як плёнкай, Вочы сцінае; усё ўжо ўнутры адгарэла.
Верхнікі — з сёдлаў; загоншчыкі коней адводзяць.
Вось па даўнейшаму звычаю два маладзёны
Поступам смелым да звера бліжэй падступаюць;
Выняты з ножнаў клінкі, каб ударамі ў сэрца Справа і злева на дол абваліць недабітка.
Дражняць, клінкамі махаючы: ну, нападай жа!
Бліскае сталь, ад узмахаў аж свішча паветра.
Звер абыякавы. Раптам, сабраўшы ўсю рэшту
Моцы былой, страпянуўся і рынуў на хлопца.
Той адступіўся за дрэва. А зубр павярнуўся, Згледзеў крыўдзіцеля, цела спружыніў і скочыў.
Глуха зароў, гваздануўшы рагамі ў асіну.
Толькі шчапа ды сукі затрашчалі, а дрэва Ўсё скаланулася, быццам маланка скасіла.
ГІільна сачы, маладзён, за намерам асілка:
Друзлае дрэва ў сутычцы такой — не затулак!
Помніцца, раз на аблаве юнакпаляўнічы,
Дужы і храбры, вось так жа ў паветры ўзмахнуўшы, Выпусціў шаблю; бычына ўжо цэліўся ўдарыць
Хлопцу ў жывот, але той захінуўся за хвою.
Хто б не знямеў ад спужання такога? На шчасце, Лёс злітаваўся з хлапца, і дала паратунак
Крона сасны расахатай. На ёй, аблавухай,
3 самых