• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     Усцінняй, кумою, Жыла як рука з рукою, Адна дума была ў іх: Штоб сваіх дзетак сасватаць, Штоб худобку ім прыпратаць, Штоб, як сядуць на сваём, Яны весела зажылі, Без патрэбы не тужылі, He рупілі ні аб чом.
    У Грыпіны ж Кацярына, Крый божа! бяды не знала, Як у садочку маліна, Расла, цвіла, даспявала;
    На шчочках кроў з малаком, А вочкі блішчаць агнём, I семнаццаць ужо лет, Як прыйшла яна на свет.
    Ну ж з сабой кумы сайдуцца, Тут зараз гадкі1 начнуцца: «Пара, баш, дзяцей жаніць; Яно ўсякі адклад He вельмі ідзе ў лад;
    Пойдам пані чалом біць; А там дзейся Божа воля! Як прыбяром усё з поля, Дзетак к вянцу павядзём». Гэтак стары гаманілі I, напэўна, улажылі, Да памяшаў аканом.
    Ён — башды, сабачы сыну! Упадабаў Кацярыну Дый ну ж к беднай падсядаць; To ластачкай падплывае, Красны слоўцы выпускае, Штоб якнебудзь яе ўняць.
    А Кацярынка — нябога! «Бойся, кажа, паніч, Бога!! Гэта ж грэх така напасць: Як пажалюся Гапону, Ен, пэўне, такога гону Панічу цішком задасць, Што зубоў не пазбіраеш I ахвоту пацяраеш Чужых нявестак глуміць>>. Коман Гапона злякаўся — На час адстаў, ды закляўся Маладых ён пагубіць.
    Вот ночка яшчо цямненька, Дожджык, як з сітца, прышчыць,
    Гадкі — гутаркі.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    109
    А войт даўнымдаўнюсенька Загад пад акном крычыць: Хто пойдзе драва рубаць, Хто крупы таўчы і драць, А хто з цэпам малаціць, Каму брагу калаціць.
    А вось і аконам сам Прыбег к карчме на кані. «Слухай, крычыць, слухай, хам! У карк шэльмаў тых гані! Бо як толькі апазняцца, To скажы тым гультаём, Што й здароўем не відацца, Так задам ім нагаём».
    А ўжо нечага маніць: Доўга будзеш памятаць, Калі возьмець драць і біць, To і з зямлі не ўстаць.
    А вось бліснулі агні, Войт стадолу адчыніў, I аконам на кані У стадоле — як тут быў.
    «Гэй, дабрыдзень, аляндару! Што тут новага чуваць?» «Уф! Вяльмозны камісару!»1 — Дый так яму стаў брахаць:
    «Ясны пане! сто з тут цуць, Цы я магу ўсё знаць, Ат!.. ведама — людзі п’юць, Каб толькі на доўг даваць. Ну!.. як пан мне прыказаў, Каб я таго не цыніў, To напавер і не даў, Хоць Гапонцык і прасіў Маёй Сэйны, сто бог крый! А як я не дапусціў, To ён, ухваціўсы кій,
    Вельмі брыдка сярдзіт быў. Ну!.. Пан ясны, звазай сам, Калі схоцэць хто ў сваты, Цы то дзела будзець нам, Цы мы таму вінаваты?»
    «Як то ў сваты! то Гапон Ужо задумаў жаніцца?» — Крыкнуў з сэрцам аканом I вось як пачаў браніцца: «Ах ты, юха! ах ты, пес! Ты латруга! — знаю я, Куды цябе хіне бес;
    Да пастой, душа мая!..»
    1 Камісар — наглядчык у маёнтку.
    10 , ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    «Ты тут, войт?» — Войт пакланіўся Ды за вухам пачасаў;
    «Да тут, пане!» — абвясціўся. Ось аконам закрычаў:
    «Бяжы, гіцлю, мне сійчас I Гапончыку скажы, Каб явіўся сюды ўраз, Спраўна ж! гіцлю!.. ну... бяжы!..
    А ты, пане аляндару! Паднясі жа мне гарэлкі».
    «Гіт! гіті1 Ясны камісару», — Дый пачаставаў з тарэлкі Поўнай шклянкай; аканом Выпіў з шклянкі, закусіў, Аж тут з войтам і Гапон Цераз парог праступіў;
    У пояс ён пакланіўся,
    «Нех бэндзе!»2 — громка сказаў, Крыху ўперад падступіўся I, што вяляць, дажыдаў.
    Рыжы вусы аканома Шчэццю уверх паднялісь;
    Зыркнуў скоса на Гапона, Вочы кроўю залілісь.
    Губы страшна пакрывіў, Кнут у жмені аж трашчыць;
    Як к Гапону падступіў, Так і ўзяў яго сушыць.
    «Як ты смееш, воўча юха! Без двара у сваты слаць?» I бразнула аплявуха, Што Гапон ледзь мог устаць.
    «Ось я табе, ўражы сынуі Як адвешусатні дзве, To забудзеш Кацярыну Да забудзеш і сам гдзе».
    Гапон набок пашатнуўся, Твар далоняю закрыў, Навакола абглянуўся Да за таўкач ухваціў.
    «Каб я Бога не баяўся, Паказаў бы я табе!!
    Чаго ты тут прыскяпаўся? Думаеш, баюсь цябе?
    Пані за то не сярдзіцца, Хоць шлюць сваты без двара, I пазваляе жаніцца, Як каму на то пара.
    А тыі Маўляў ваўкалака,
    Гіт (яўрэйск. скажон.) — добра. Hex бэндзе (пол.) — пяхай будзс.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ_______11:
    Здзекуешся тут над намі;
    Сцеражыся ж... ты, сабака! Помні, што і мы з зубамі».
    Коман, як ту рэч сумеў, Да стадолы пабяжаў, Гапон кончыць не паспеў, Так з карчмы ён цягу даў.
    Крый Госпадзь! як ён злякаўся, Ледзь дахаты змог прыбыць. Да на ўсіх святых закляўся Гапона навек згубіць.
    Вечарком раз ў двор ідзе, Яснай пані б’е чалом:
    Быццам верны аканом, Ён такі ляпорт1 вядзе:
    «Кепска, пані, ў нас чуваць,
    Уся воласць у трывозе, He адзін будзе ў астрозе; Хлопцы сталі бунтаваць».
    «Хрыстэ, пане найласкаўшы! — Крыкнула пані, прыўстаўшы:
    — А то чыста кара неба!
    Бедны люд ратоваць трэбаГ»
    Коман затылак пачэша
    Дый так далей пані брэша:
    «Гапона трэба ўняць:
    Нівесь, як ён там пранюхаў Ці ў дварэ, можа, падслухаў, Што некрутаў будуць браць. Ён усіх хлапцоў сазваў Дай так, баш, ім расказаў: «Бяду, браткі, мы наждалі, Некрутаў здаваць казалі; Чаго тут добрага ждаць?
    Трэба у лес уцякаць. А не — усе сабяромся, Хто з калом, хто з абухом, I за нішто не дадзёмся, Хоць там трэсні аканом». Гэтакі, баш, мой савет, Іной, пані, рады нет: Трэба Гапона паймаць Дый першага яго здаць; Тагды ўсе пабаяцца, Перастануць бунтавацца».
    Пані рукі заламала, Са страху на ўсё прыстала. Так Гапон наш скончыў танец, Ён надзеў казённы ранец I пайшоў цару служыць.
    Ляпорт — рапарт.
    112
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    Кацярына ж усцяж плача, А коман пры беднай скача, Вот налёг яе згубіць: Прыказаў зазваць у двор Дый у прачкарню ўпёр; Баш! узяла погань моч: To прыкінецца к ней лісам, To са злосці страшным бесам, Штоб якнебудзь яе змоч.
    А Кацярынка галосіць! I, падняўшы к небу рукі, Яна Бога усцяж просіць, Штоб акончыў цяжкі мукі.
    Так раз яна ў садочку Дый у цёмным у куточку Горкі слёзкі вылівала, Сваю долю праклінала. Бог пажалеў сіраціну, Трэба ж у тую гадзіну Пані па саду гуляць I бедненькую спаткаць.
    «Што ты, сэрца, цяжка стоніш, Аб чом горкі слёзкі роніш, Хто пакрыўдзіў скажы мне?» Кацярынка ж без трывогі Яснай пані пуц у ногі Дый так расказ свой іме:
    «Пані наша найяснейша! Маці наша наймілейша!
    Вот крыўда мая така!» Ну ж тут праўду ёй казаці, Аканома цукраваці, He жалела ж языка.
    У пані вушы павялі, Аж воласы дыбам сталі, Як пачула той расказ, I ўспляснула рукамі, I залілася слязамі Дый такі дала прыказ:
    «Штобы пана аканома Hi нагі тут каля дома За гадзіну не было». Вот ён, далоў нос спусціўшы Ды, як воўк, вушы стуліўшы, Пакінуў двор і сяло.
    3 той жа пары Кацярына, Як пакаёва дзяўчына, Пры пані стала служыць;
    Пані яе палюбіла, Чытаць, пісаць навучыла, Па ксёнжцы Бога хваліць.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    113
    ПЕСНЯЗ
    Хто пад кім яму капае, Часта сам туды ўпадас.
    3 кямедыіоперы «Ідылія»
    He так скора час праходзіць, Як казка рэчы выводзіць. Вот пяты гадок настаў, Гапон на вайне як служыць, Кацярынка па ім тужыць, А аканом — цягу даў.
    У горадзе Магілеве,
    Пры шырокім пры Дняпрэ, Гудзіць — кабы шэршні ў дрэве, Кіпіць — як бы ў катле.
    Там вуліцаю пан гоніць, Каляска стралой ляціць, Пад каньмі аж зямля стоніць. «А хварысь, падзі!» — крычыць.
    Тут сустрэнеш каламажку, Вот конікі! глядзь! кругом Гладкі — ляцяць уразмашку, Гэта пэўне аканом.
    Далі хтось там на драбіне, Конік, быццам рак, паўзе. Згадаеш па кіслай міне. Што пасэсара1 вязе.
    А там хвурманак багата, Маўляў грыбоў у бару; Глядзіш! то нашага брата Вязуць на службу цару.
    Кабы галодны сабакі, Так жыдоўскі лапсардакі Лезуць к табе саранчой; Пападзіся ж ім у когці, Наўрад патрафіш іх змогці, Вытрабушаць карман твой.
    Вот у каменны палаты Сходзяцца паны багаты, Золата на іх кіпіць;
    Мужычкоў туды ж прыводзяць,
    I аднадворцы2 прыходзяць, Там на службу маюць брыць.
    На сярэдзіне святліцы Стаіць стол, накрыт сукном, Пры нём, з крыжам у пятліцы,
    1 Пасэсар — арандатар маёнтка.
    2 Аднадворцы — дваране, нс зацверджапыя ў дварапстве; аднадворцы арапдавалі ў масптках участкі зямлі.
    114
    ВІНЦЭНТ △УНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    Падпёршыся кулаком, Ясны маршалак1 сядзіць; Ён, маўляў, рабін у школе Ці як хвурман у стадоле, Важна так на ўсіх глядзіць.
    Направа пан вельмі строгі, Вусы, як у быка рогі, Вот так старчмою стаяць; Воласы яго сівенькі, Мундзір на нём галубенькі, На грудзях крыжы блішчаць.
    А за ім якісь пузаты, Быццам мядзведзь, так касматы, Гэта дохтар мае быць;
    Рукі за сабой трымае, Пальцамі перабірае Дый часта ў карман глядзіць.
    3 левай стараны маршалка, Тоненькі, просты, як палка, На розум, відна, хіцёр!
    Ён спадлоб’я паглядаець, У руцэ пяро трымаець;
    Кажуць, гэта пракурор.
    На канцы якісь вайсковы, Смаглы2, відны і здаровы, Прыгожанькі кавалер!
    Часта ён на стойку вокам Меціць у раздум’і глыбокам;
    To прыёмны ахвіцэр.
    Вот з крэсла маршал схваціўся, Усім у пояс пакланіўся, Табакеркай заскрыпеў;
    Далі крыкнуў да дазорцы: «Няхай начнуць аднадворцы!» — Дый зноў на места прысеў.
    Тут ля бакавой раздаўся Святліцы жалабны стон, I найпершы паказаўся Наш знаёмы аканом.
    Як прыйшла шляхце трывога, Штоб бумагі ўсяк складаў, Коман, з дапушчэння Bora, У аднадворцы папаў.
    I вот, маўляў, не урокам Кажучы, пагана чэсць! Трэба ж, бытта бы нарокам, Навочарадзь яму ўлезць.
    Маршалак — прадвадзіцель дваранства. Смаглві — смуглявы.
    ВІНЦЭНТ ДУНІНМАРЦІНКЕВІЧ
    115
    Як вала вядуць на бойку, Так аконама пад стойку; Ён жа не пацягне і ног, Да скорчыўся ў клубочак, 3 дохтара не зводзіць вочак, А так стогне, што крый бог!
    Дохтар важна прыступае
    I некрута аглядае.
    Зубы, ногі, бакі, стан; Патуль каля яго тупаў, Пакуль кругом не ашчупаў. Вот, маўляў, каня цыган.
    Відна, з сабой яны зналісь, Пярвей, відна, паўстрачалісь: Дохтар, баш, ганьбу найшоў. Кажа, ў службу не гадзіцца, Яму трэба палячыцца, Да і меры не дайшоў.
    А некрут: «Мае паночкі, Вы, ясныя сакалочкі!
    Гдзе тут хвораму служыць? Вот так коле мне ў грудзі, Што сухоты, кажуць людзі, I ў баку вельмі баліць».
    Кабы варам абліў плечы, Як пачуў гэтакі рэчы Наш малады ахвіцэр;
    Ён з места свайго самкнуўся, Пры некруце апынуўся, Глядзіць, быццам ліхі звер. Пад стойкай яго прастуе, Струной цягне дый мацуе, А ў бораду кулаком Як парадкам яму суне, Глядзі! вот саўсім ачуне Наш няшчасны аканом.
    «Нашто людзей, кажа, зводзіць? Ён меру нават праходзіць, Я бяру на свой атвет;
    Яка тут к чорту хвароба?
    Здаць! — а пасля будзе проба, Возьмем яго ў лазарэт».
    Дохтар кішэню пачухаў, Маршал табакі панюхаў, Некрут жаласна запеў;
    Сударга на аканома Напала; пазнаў Гапона — Дый са страху абамле