Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ява I
М а р ы л я, Д а н і л к а, д з е ц і.
Д а н і л к а (увесь час выводзячы з перарывамі на сваёй скончанай скрыпцы сумную мелодыю). Мамка, уцякайма адгэтуль, a то ўжо і мне трудна вытрываць: так тут холадна, цёмна, страшна!
ЯНКА КУПАЛА
219
М а р ы л я (грэючыся з дзецьмі каля вогнішча). Як Сымон скажа, так і будзе, нічога я ў гэтым сваёй воляй парадзіць не магу.
Д а н і л к а. Усё Сымон ды Сымон! Ці ж без яго дык і абысціся няможна. Я ж нашто ў цябе?
М а р ы л я. Нашто? Пішчэць толькі на скрыпцы, ды і ўся з цябе тут рада і парада! Як цяпер во пішчыш ды пішчыш, хоць вушы затыкай.
Д а н і л к a. А ўсётакі скажы, мамка, праўду: у гэтай скрыпцы лепшы голас, як у той, што раней у мяне была?
М а р ы л я. На той гудзеў, як авадзень, і на гэтай таксама выводзіш нейкае нешта паўтара людскога. Знайшоў калі музыкай займацца! Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае.
Д а н і л к а. Мамачка, я ж нічога вясёлага і не іграю, а ўсё такое, як сама чуеш, што і па нябожчыках не грэх галасіць. Жалобная музыка, бачыш, у мяне выходзіць, а не якая іншая.
М а р ы л я. I толькі больш жалю задаеш, ажно толькі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясці.
Д а н і л к a. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта беспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі, ды дай божанька ногі і здароўе!..
М а р ы л я. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем — добра! А Сымон, Зоська? Як патвойму здаецца: вырачыся мы іх павінны? Што?
Д а н і л к а. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?
М а р ы л я. А калі не хочуць?
Д а н і л к а. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.
М а р ы л я. Нашто іх аддзельваць! Яны самі даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але толькі я — матка — ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку і ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?
Д а н і л к а. Я толькі тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзякі абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? To ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!
М а р ы л я. Але ж Сымон, Зоська!
Данілка. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і Бог з ім! Без яго дамо сабе раду.
М а р ы л я. To што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?
Д а н і л к а. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння ўцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усё ж роўна мы яму шукаць не памагаем.
М а р ы л я. Казаў жа, што ўжо на след напаў і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.
Д а н і л к а. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсё дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга канца свайго.
М а р ы л я. Ну, а Зоська?
Д а н і л к а. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з намі. Даліпан, пойдзе. Я зайграю ёй тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў, — яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я толькі з скрыпачкай пайду.
М а р ы л я (глуха). Куды ж мы пойдзем? 3 чым? Па што?
Д а н і л к а (горача). Самі з сабой пойдзем: ты з малымі, я з скрыпачкай. У свет, мамачка, па хату і хлеб пойдзем. Я буду іграць, ты пяяць, а малыя сваім плачам памагаць нам будуць. I такую вандроўку пачнём, якая яшчэ нікому і не снілася! Ад вёскі да вёскі пойдзем, ад двара да двара — аж у вялікі горад зойдзем, кажуць, ёсць такія гарады, ці месты, дзе дамы ўсе чыста, як печы, — з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а ў цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць. Дарагое каменне з іх адзежак і каронаў так і капае на зямлю, буйна, як слёзы падчас ці град з неба. А народ к ім, гэтым божанькам, ідзе і ідзе, як вада плыве. Ад усялякіх болесцей вылечваюцца,
220 ЯНКА КУПАЛА
ад няшчасцяў збаўляюцца, долю сабе лепшую вымаліваюць. Такія там, кажуць, мамачка, цуды творацца. (Цалуючы рукі Марылі.) Дык уцякайма адгэтуль, мамачка! Там будзе нам усім хораша і весела. Уцякайма! Ды нашто ж ты, мамка, торбачкі шыла?І
З’ява II
Тыя ж і С т а р а ц.
С т а р а ц. Слава Хрысту, добрыя людзі!
У с е. Слава! Слава! I цяпер, і на векі вякоў!
С т а р а ц. Што гэта ў вас парабілася, пані гаспадыня? To ж як вясной быў я ў вас, не так гэта мясціна выглядала!
Д а н і л к а. Яна ўжо і тады таксама выглядала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпер рассыпалася.
С т а р а ц. Але, але, бачу! А дзе ж яшчэ ваша сямейка? — было ж болей.
Д а н і л к a. I тады, дзедка, такая самая была наша сямейка, толькі як сядзела ў хаце, дык болей яе выглядала.
С т а р а ц. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзекуды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.
М а р ы л я (падаючы хлеба кусок). Сядайце, дзедка, і памаліцеся за грэшную душачку Лявона.
С т а р а ц (здзіўлена). Што, пані гаспадыня? Памёр твой чалавек?
Д а н і л к а. Але, дзедка! Тата не вытрываў, узяў ды павесіўся.
С т а р а ц. Вечны супакой! Вечны супакой яго душачцы! (Моліцца.)
М а р ы л я. Адкуль жа гэта дзедку Бог прынёс да нас?
С т а р а ц. 3 свету, пані гаспадыня! 3 далёкага свету валакуся. Хэхэхэ! 3 свету ў свет плятуся. I так кожны дзень і кожную ночку, калі дзе не начую.
Д а н і л к а. Мусіць, вялікі, дзедка, свет гэты? Ці канец яму ёсць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даведацца.
С т а р а ц. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец — ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?
Д а н і л к а. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў што добра.
С т а р а ц. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані Mane хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет — хата мая, усё людзі — радня мая, уся зямелька — поле маё роднае. Усюды штоколечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова — і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усё багацце са мною ў гэтых торбах — гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю — за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не ўсе мяне ахвотна прымаюць і лк5бяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае, — туды ж і заходзіць я не стараюся. А так — усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!
М а р ы л я. Мо і праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшчасцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.
С т а р а ц. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.
М а р ы л я. Як бачыце — хату нашу раскідалі! Лявонка мой — як табе ўжо Данілка казаў — не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.
С т а р а ц. Ведаю! Важны чалавек быў — гаспадарны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў. Вечнае яму спачыванне, і няхай зямелька для яго лёганькай будзе, а Бог найвышэйшы пляму з яго душачкі здыме, што налажыў сам на яе з роспачы.
М а р ы л я. Вечнае яму спачыванне! А Зоську нашу таксама зналі, дзедка? Такая дзяўчына была!
С т а р а ц. Знаў, пані гаспадыня! Чаму не знаў?.. He адзін раз мяне і хлебам дарыла, і
ЯНКА КУПАЛА 221
вадзічкі ў смагу давала. Апошні раз, як у вас быў, кветачак нават мне дала, — за панічова здароўе прасіла маліцца. Добрая дзяўчынка была. Хай Бог міласэрны за тое долечку ёй шчаслівую пашлеі
М а р ы л я. Ох, дзедка мой! He на радасць і не на пацеху яна ў мяне гадавалася. Дасціпная вельмі была і нейкая як сама не пры сабе. А з вясны, як прыйшло нешта ёй у галаву, як стала ў двор бегаць, як стала, дык цяпер як бы не пры сваім розуме засталася.
С т а р а ц. Ведаю я гэта! ох, чаму не ведаю? Моладасць яе згубіла, ды каго яна не згубіла!
М а р ы л я. А Сымонка мой таксама ці з розуму сышоў, ці хто яго знае, што з ім робіцца. Хоць забі яго — саступіць адгэтуль не хоча і нам нікому волі не дае, нягледзячы на тое, што ўжо апошні суд за гэту зямлю адбыўся і мы на ім прайгралі. Ды яшчэ другая бяда з маім Сымонам прылучылася: прыйшоў сюды нейкі шалёны чалавек і нагаварыў яму аб нейкім смоку і зборышчы, — дык цяпер поначы ходзіць і зборышча гэта шукае, не на дабро шукае! Ужо сталі яго і цемняком усе называць. Можа, і сапраўды ў цемнякі запісаўся — хто яго ведае? Сама я ніяк і розуму не прыстаўлю. Ці не чулі вы, дзедка, чаго аб гэтым сходзе?
С т а р а ц. I чуў, і не чуў, і нічога сам добра не ведаю, ды хто яго ўсё разбярэ, як следна. Цяпер такі на свеце між людзьмі несупакой расце, што не дай ты божачка! Дык, можа, дзе і збіраецца гэна зборышча, але дзе — нічога я не ведаю. Шмат чутак усялякіх, як і заўсёды, ходзіць паміж жывымі, шмат аб чым і добрага, і благога гаманяць, але што з гэтага ўсяго гоману выйдзе — ніхто акуратна не згадае. Слабы сталі цяперашнія людзі: кепскія вочы маюць, каб усё як належыцца бачыць імі, кепскія вушы маюць, каб кожны шорах пачуць і згадаць, адкуль вецер прыхільны вее, і кепскі розум маюць, каб ім раскумекаць усё чыста, дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слаоы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.
Д а н і л к а. Праўда, дзедка! Мне тут велымі страшна, але каб спаць хацелася тутака на холадзе, — дык гэтага не скажу.
С т а р а ц. To чаго ж седзіцё на гэта