• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    эмена дажэ его прэосвяшчэнство воззавідовало бы сіім блюдам.
    П а н. Ой, часы, часы! Весялей жылі нашы бацькі.
    С п р а ў н і к. Ды што — бацькі? Я сам як жыў? Фюфю!
    Д а м а (дапіваючы чарку). Але напітак ваш, мусье Зносілов, цудоўны — нічым амброзія.
    250 _ ЯНКАКУПАЛА____________________________________
    М і к і т а. Мадамсіньёра, вы згадалі! Так яно і ёсць: самая натуральная амброзія знамянітай тутэйшай фірмы — а ля самагонка, дастаўленая мне з вінных складаў «Піліп і К°».
    Га н у л я (да дамы). Панечка... Мадама музей! Калі ласка, вось гэты далікатны кусочак яшчэ!..
    Д а м а. Мэрсі, мэрсі, мадам!
    М і к і т а (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не мадам музей, а мадамсіньёра... Ці ж гэта так цяжка? Ды ў hoc, у нос! (Да гасцей.) А цяпер, высокашанаваныя госці, падымем тост за нашых наймілейшых мадамаў і мамзэляў.
    Га л а с ы. Хай жывуць! Хай цвітуць нашы кветкі, наша асалода! Віват! Ура!
    П о п. Разверзіся врата адовы і сам анціхрыст co своім сонмом святой Русью завладоша, ежэлі созерцать всё творымое ныне.
    С п р а ў н і к. Hi поліцыі, ні поліцмэйстраў!..
    П а н. Hi маёнткаў, ні бравароў!
    Д а м a. Hi раутаў, ні журфіксаў!
    М і к і т a. Hi рангаў, ні клясаў, меджду протчым!
    Н а с т a. А, памойму, штонебудзь ды ёсць. Ёсць, напрыклад, свабода: што хачу, тое раблю. Узяць хоць бы тое: хто калі да рэволюцыі ў Менску лузаў семечкі? — ніхто! А цяпер усе і ўсюды — і дома, і на вуліцы, і нават у тэатры лузай сабе ды лузай, шапку на вушы нацягнуўшы...
    Га н у л я (да папа). Бацюшка духавы, святы ўгоднік! Калі ласка, яшчэ вось гэты таўсцейшы кусочак.
    П о п. Благодарствую, матушка, благодарствую!
    М і к і т а (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не святы ўгоднік, а ацец духоўны... (Да гасцей.) Цяпер я, высокія госці мае, прапапую тоста...
    Н а с т a. He, не! Я цяпер тоста прапаную. За немцаў. Хай жывуць вемцы!
    Га л а с ы. Хай жывуць! Віват! Ура!
    Непрыемная паўза. Усе псраглядаюцца паміж сабой.
    Д а м а. Можа, дарагія гаспадары дазволяць нам устаць?
    Га н у л я. Калі ласка! Выбачайце толькі за недахватку ў ядзе.
    Га л а с ы. Сыты!.. вельмі сыты!.. дзякуем!.. дзякуем!..
    ВыходзЯць зза стала і рассядаюцца.
    П о п. He врэмя лі подумаць нам і о ложэ в очаге домашнем.
    М і к і т a. I зусім яшчэ не час, меджду протчым, найяснейшыя госці, вось адсунем стол і...
    Д а м а. ...Патанцуем, мусье Зносілов?
    М і к і т а. Мадамсіньёра, вы згадалі.
    Д а м a. А вы, мусье рэгістратар, мае слабасці адгадалі. Я ўміраю без танцаў.
    М і к і т а. Ах, як я рад! Мусьі, згодны на гэта?
    Га л а с ы. Згодны! Згодны!
    Д а м a. А як з музыкай?
    Н а с т a. А грамафон нашто?
    М і к і т a. О, не, не! Толькі не грамафон. Вельмі ён крычыць, а я чалавек асцярожны, меджду протчым.
    Га н у л я. Дык на балалайцы, сынок, сыграй: голас у ёй ціхі.
    М і к і т а. Калі ж я сам хачу патанцаваць. Можа, папрасіць каго?
    Га н у л я. Я папрашу нашага дзядзьку беларуса — ён умее.
    Н а с т a. He, мадам, я лепей папрашу, і ён не адкажа. Я з пэўных крыніц ведаю, што беларусы — падатлівы народ. (Бярэ балалайку і падходзіць да Янкі.) Сябра беларус, пайграйце нам.
    Я н к а. 3 ахвотай. Хоць раз паскачаце і вы пад маю дудку.
    Грае вальца. Пачынаеццатанец: Мікіта — з Дамай, Спраўнік — з Настай, Пан — з Гануляй, Поп, Гарошка і Аленка нс танцуюць. Вальц з фігурамі, без шаржу, крыху пануры.
    Д а м а (як скончылі танец, да Мікіты). Вы, мусье рэгістратар, праўдзівы артысты ў вальцы. Я ачаравана вашымі віртуознымі «па».
    ЯНКА КУПАЛА	251
    М і к і т а. Мадамсіньёра, вы цераз лад ка мне міласцівы. Калі і выходзіць у мяне такоесякое, меджду протчым, «па», то мушу быць удзячным нашаму з Юраўскай вуліцы танцклясісту Грачаніну. У яго я скончыў курс гэтых навук.
    Д а м а. Я заўважыла адразу, што вы прайшлі добрую адукацыю.
    Паўза.
    С п р а ў н і к. Выражаючыся на сучасны лад, бяру сабе слова і ўношу пропозыцыю пакінуць спрэчкі і без рэзолюцыі пайсці дамоў.
    М і к і т а. Я протэстую, меджду протчым!
    Д а м а. Мусье Зносілов, наша большасць.
    М і к і т а. Паддаюся, толькі ж не большасці, а вашаму аднаму голасу, мадамсіньёра.
    Госці падымаюцца, адвітваюцца і апранаюцца ў прынесепыя Мікітам вопраткі. Поп ізпоў падтыкае полы, каб выглядаць пацывілыіаму.
    М і к і т а (перад выходам гасцей). Мадамы і мусьі! мы з мамашай, меджду протчым, вас нямножка правядзём. (Выйшлі.)
    З’ява XIV
    Янка — Аленка—Гарошка
    А л е н к а (пырсііуўшы смехам). Хахаха! Ну і панскае ігрышча дык ігрышча! Хахаха! Га р о ш к а (выняўшы люльку з зубоў). Цьфу! Няма на іх доўгай пугі.
    Я н к а. Але дзядзька густа іх сваёй піпкай падкурваў. Бачыў, як насамі круцілі ды кіхалі.
    Гарошка. Аяк іначай з гэткімі? — куралём іх, куралём! Шкада толькі, што маці гэтага імянінніка ў гэтакую кампанію ўпуталася.
    А л е н к а (з удаваным смуткам). He ляжыць у таткі сэрца да іх, ой, не ляжыць!
    Я н к а. Цікава, да каго ж у цябе, Аленка, сэрца ляжыць?
    А л е н к а. Вы ўжо аб гэтым павінны ведаць з майго лісту.
    Я н к a. А так: да навукі і навучання.
    А л е н к а. Але ж! Вучыцца і навучаць, навучаць і вучыцца. Вось да чаго маё сэрца ляжыць.
    Я н к a. He была б то мая найздальнейшая вучаніца.
    А л е н к а. Ды яшчэ, як вы казалі, — беларускага роду. Хахаха! Перахваліце, пане настаўнік. Але ведаеце, што... як...
    Я н к a. He, не ведаю.
    А л е н к а. Няможна перабіваць, пане настаўнік, калі іншы хто гавора.
    Я н к а. Ого! Мы нават сур’ёзнымі зрабіліся.
    А л е н к а. Дык вось што. Як выехалі вы з Дуброўкі, я ў шапку не спала і паехала ў Вільню!
    Я н к а. Аж у Вільню!
    Гарошка. А так, аж у Вільню, пане настаўнік.
    А л е н к а. Там праслухала настаўніцкія курсы, і цяпер я — ваш таварыш: я таксама настаўнік!
    Я н ка (жартаўліва). Вельмі прыемна пазнаёміцца з новым канкурэнтам у маёй профэсіі.
    А л е н к a. А цяпер я хачу вучыцца на курсістку, потым на доктара.
    Я н к a. А далей?
    А л е н к а. Далей... не ведаю. Але дзеля гэтай мэты мяне татка і ў Менск да вас прытарабаніў.
    Я н к а. Адно трохі не ў час.
    А л е н к a. He ў час?
    Я н к а. Так! Гэтыя новыя акупанты ды іншыя згрызоты не даюць табе спакойна працаваць у Менску. На маю думку, найлепей пакуль што ехаць на вёску і там прывучаць да навукі людзей і самоіі ад іх вучыцца. Бо я таксама выязджаю на вёску.
    А л е н к a. I вы? Ну што ж? на вёску дык на вёску! Нават хоць у пекла, калі вы параіце...
    Я н к a. О, там вельмі горача! Значыцца, згода?
    252	ЯНКА КУПАЛА
    А л е н к а (падаючы руку). Згода!
    Я н к a. He адкладаючы справы ў доўгі мех, лахі пад пахі, ды яшчэ заўтра — марш на свежае паветра!
    А л е н к а. Але і кніжак з сабой набяром?
    Я н к а. Абавязкова!
    Аленка (як бы саромячыся, спускаючы вочы, сціха). Але толькі — беларускіх, дзядзька настаўнік!
    Я н к а. Аб іншых і рэчы быць не можа.
    Кароткая паўза.
    Га р о ш к а (да Аленкі). А ты, сарока, калі ўжо адсакатала сваё, аддала б настаўніку тое, што прывезла.
    А л е н к а. Калі я саромлюся.
    Я н к а. Мабыць, нешта надта брыдкое.
    А л е н к a. I зусім не брыдкое, а нават, як цётка Агата казала, дужа прыгожае. Самі гэта скажаце. (Дастае з торбы прыгожа вышытую кашулю і саматканы ўзорысты пояс і падае Янку, сур’ёзна кажучы.) Прымеце, калі ласка, дзядзька настаўнік, гэту драбніцу ад сваёй шчыра вам удзячнай і адданай вучаніцы. 3 нашага лёну гэта кашуля і з нашай воўны гэты пояс. А сама я ўласнымі рукамі ад шчырага сэрца для вас выткала і вышыла.
    Га р о ш к а (падаючы новую, дзераўляную, памастацку зробленую лыжку). А ад мяне прымеце вось гэта... 3 сваёй яблыні й сваімі рукамі зрабіў.
    Я н к а (расчулены). Дзякую, ад усёй душы дзякую! He ведаю, чым і заслужыў на гэткую ласку?
    Уваходзяць М і к і т а і Га н у л я.
    З’ява XV
    Тыяж — Мікіта — Гануля
    М і к і т а (вясёлы, пасвіствае і напявае). Радуйся, вселенная! Абвяшчаю ўсім, усім, усім: немцы акупавалі, меджду протчым, Менск!..
    Я н к а. Ну і чорт з імі!
    М і к і т a. I зусім не чорт, пане, хэхэхэ! беларус. (Напявае.) Немцы едуць, нашы йдуць, Немцы нашых падвязуць.
    (Убачыўшы Янкавы падарункі.) Меджду протчым, што гэта ў вас, пане профэсар?
    Я н к а. Праўдзівая кашуля, праўдзівы пояс і праўдзівая лыжка.
    Га н у л я. Якія ж прыгожыя!
    М і к і т а. Як уважаю, то і вы сягоння імяніннік.
    Я н к a. А праўда, імяніннік, толькі з іншай плянэты.
    Званок. Га н у л я выходзіць і варочаецца, а з ёю С п і ч ы н і.
    З’ява XVI
    Тыя ж — С п і ч ы п і
    М і к і т а (уніжліва вітаючыся). Маё найніжэйшае ўшанаванне, мусье прафэсару! А я думаў, што сягоння ўжо не прыйдзеце.
    С п і ч ы н і. Справы затрымалі. Але мы затое пазней пазаймаемся.
    Я н к а (да Ганулі, набок). А гэта што яшчэ за такі позны госць?
    Га н у л я. Гэта не госць, а нейкі важны дырэктар. Вучыць Мікітку панямецку гергетаць. Хто ён родам — напэўна не ведаю. Але сам ён кажа, што ён немец, людзі кажуць, што італьянец, мне здаецца, што ён проста, як і мы, тутэйшы.
    М і к і т а (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, апаражнеце стол, бо нам трэба хут
    чэй вучыцца «ўрокаў».
    ЯНКА КУПАЛА	253
    Гануля нрыбірас стол, ііасля ладзіць для Гарошкаў пасцель па падлозс. Ходзіць у іншыя пакоі.
    Я н ка (да Аленкі і Гарошкі). А мы, пакуль яны будуць вучыцца сваіх «урокаў», пойдзем у мой пакой.
    Выходзяць.
    З’ява XVII
    Мікіта — Спічыні — Гануля
    М і к і т а (паклаўшы на стол некалькі тоўстых слоўнікаў). Меджду протчым, я гатоў, мусье профэсар.
    С п і ч ы н і. Можам прыступіць, мусье рэгістратар. Учора мы збольшага прайшлі аддзел прывітанняў, сягоння павінны іх паўтарыць болен стала. Як вы прывітаеце, спаткаўшы немца?
    М і к і т а. Гута моргэн, гэр гэрманіш!
    С п і ч ы н і. ДобраІ А цяпер, як вы прывітаеце, спаткаўшы немку?
    М і к і т а. Гута тахт, балабоста прусіш!
    С п і ч ы н і. I зусім не балабоста, а фрау... Паўтарэце: фрау, фрау, фрау!
    М і к і т а. Фраву, фраву, фру, фруву... Фравуву...
    С п і ч ы н і. Добра! А як вы прывітаеце, спаткаўшы вось такое... (паказвае) малое немчанё?
    М і к і т а. Шабас гут, гэр кіндар фатэрлянд, меджду протчым!
    С п і ч ы н і. Ой, куды вы заехалі, куды вы заехалі? Толькі не шабас, а... (Далёкі стук у дзверы злева. Спічыні, ускочыўшы.) Нехта ці нешта, здаецца, як бы недзе стукае?
    М і к і т a. А праўда, меджду протчым, стукае. Можа, ужо гэр гэрманіш ?
    С п і ч ы н і. Ус