Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
н к а (не слухаючы). Зірні, Аленка, на Менск! Тут калісь, — як сказана ў нашай песні аб паходзе Ігара, — продкаў нашых галовы снапамі на таку слаліся, душу ім ад цела веялі, а чырвоныя берагі Нямігі не зернем былі пасеяны, а касцямі гэных жа продкаў нашых. 3 гэтага бачым, што яны за нешта змагаліся, калі пад сценамі роднага гнязда косці свае пасеялі... А ўміралі, відаць, з славай, бо ў песні іхняе ўміранне засталося вечна жыць. А ці ж увекавечыць песня змаганне і ўміранне патомкаў? He! Во мы змагаемся і ўміраем за чужое.
А л е н к а. Шмат хто і з нас ужо змагаецца і ўмірае не за чужое, а за сваё, а песня аб іх ужо не забудзе.
Я н к а. Гэта адзінкі, мілая Аленка. А душа агульнаграмадская яшчэ дрэме.
А л е н к а. Скіне сваю дрымоту і душа. Абы толькі гэтыя адзінкі, што ўжо змагаюцца, больш ясных паходняў распалілі і асвяцілі сцежкі ўсе для паўстаючай грамады.
Я н к а. Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо адплюшчваць вочы і паўставаць проці тэй паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то ўправа, то ўлева. Яшчэ ясна азначанай мэты не можам сабе ўявіць. А мэта ў нас адна: калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: «Беларусь...»
Уваходзіць М і к і т а.
ЯНКА КУПАЛА
257
З’ява III
Янка — Аленка — Мікіта
М і к і т а (да Янкі, падышоўшы да яго пры апошніх словах і не пазнаўшы). Пане мусье, можа, патрабуеце маркі? (Пазнаўшы.) Ах, гэта вы, меджду протчым, пане профэсар!
Я н к а. Во, неспадзяванае спатканне. Як маецеся, пане рэгістратар?
М і к і т а. Дзякую, меджду протчым. Так сабе. Нічога сабе. Што ж вы тут парабляеце?
А л е н к а. Мы прыехалі татку з палону вызваляць. Бачыце, немцы яго ў абоз пагналі, дык мы, баючыся, каб яго ў Нямеччыну не загналі, паехалі ўслед на падмогу. To ж у мяне адзін татка на цэлым свеце, павінна ратаваць!
М і к і т а. Так, так! Было б няважна, каб звезлі з хаты апошняга, меджду протчым, бацьку.
Я н к a. А што вы тут парабляеце, пане рэгістратар: маркі людзям раздаяце?
М і к і т а. Меджду протчым, не раздаю, а прадаю, а гэта вялікія дзве розніцы. Але, як уважаю, то вы яшчэ не ведаеце, што я для стварэння сабе новай кар’еры пакінуў чыноўніцтва і перайшоў на свабодную профэсію.
Я н к а. Што ж гэта? павашаму — гандаль на Койданаўскай біржы валютай — свабодная профэсія?
М і к і т a. А чаму ж бы не так? Памойму, зусім свабодная. Вось хоць бы судзіць з Taro, што калі я перайшоў на яе, то пачуўся, як птушка тая, зусім свабодным. Меджду протчым, змалку дзён мяне цягнула да свабоды і гандлю.
Я н к а. Хіба да свабоднага гандлю сумленнем і гонарам.
М і к і т а. Меджду протчым, дзядзька беларус, вы мяне абражаеце.
Я н к а. Выбачайце, пане рэгістратар, — можа, я крыху і памыліўся.
М і к і т а. Меджду протчым, не крыху, а зусім памыліўся. Але мяне зласлівыя гутаркі зайздросных людзей мала абходзяць. На зло ім, незадоўга пераходжу яшчэ на адну свабодную профэсію.
Я н к а. Цікава — якую?
М і к і т а. Буду аратарам.
Я н к а. Вы — аратарам? Хахаха! Хахаха!
М і к і т а. Меджду протчым, нічога тут смешнага. He сягоння — заўтра прыходзіць новая ўлада, а з ёй такая політычная сытуацыя, пры якой здольны аратар будзе магчы купацца як сыр у масле.
Я н к а. Але ж вы, пане рэгістратар, звар’яцелі. Вашы дзікія — не скажу чарнасотніцкія — пераконанні і новая політычная сытуацыя?! Гэта ж як узлезеце на вышкі араторыць, то вам гэта новая сытуацыя такога пытлю задасць, што і сваіх не пазнаеце. О, не! Гэта свабодная профэсія не для вашага рэгістратарскага светагляду.
М і к і т a. He разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. I я пастанавіў у сваёй аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.
Я н к а. Баюся, што гэта мудрасць дасць вам чэк на свабоднае месца ў Менскім астрозе.
М і к і т а. Меджду протчым, такіх невясёлых рэзультатаў і быць не можа. Аратар, маючы кожны раз напагатове адшліфаваны практыкай язык, заўсёды патрапіць выпутацца з бяды.
А л е н к a. А чаму б вам, пане Нікіці, замест коўзацца па слізкіх і небяспечных для вашай асобы пуцявінах, не заняцца чымнебудзь болей рэальным і грунтоўным. Напрыклад, вы болей прынеслі б для сябе і для грамадзянства карысці, каб узяліся... ну хоць бы...
Янка (перабіваючы). ...на Камароўцы козы пасвіць? I чаму б, самдзеле, не так? А профэсія чыстая і, разумеецца, свабодная.
М і к і т а. Меджду протчым, мусье беларус, такая свабодная профэсія не вяжацца з маёй рангай колежскага рэгістратара.
Я н к a. А шкада, вельмі шкада! Лепей быць добрым пастухом, чымся недапечаным рэгістратарам ці аратарам.
Уваходзіць Гарошка.
9 Зак. 49
258
ЯНКА КУПАЛА
З’ява IV
Янка — Аленка — Мікіта — Гарошка
Гарошка (уваходзіць з пугай, пыхкаючы люльку). Во добра, што застаў вас! Я ўжо ўсё сваё зрабіў, і можам ехаць дамоў. (Пабачыўшы Мікіту.) I вы тут, ды яшчэ з парасонам?
М і к і т а. Як бачыце! Меджду протчым, што вы тут, дабрадзею, робіце з пугай: пасвіце каго?
Гарошка. А так! Збіраўся пасвіць тутэйшых чынадралаў, але не ўспеў, — прыйшлося выганяць з Менску абскубандаў.
А л е н к a. He абскубанды, тата, але акупанты.
М і к і т a. I вы, мабыць, яшчэ адно пераблуталі: здаецца, немцы хацелі вас выганяць, пагнаўшы ў абоз...
Я н к а. Дзядзька Гарошка зусім не пераблутаў. Усё роўна на яго выйшла: акупанты ўцяклі, а ён застаўся.
А л е н к а (зірнуўшы ўбок). А гэта што за такія пілігрымы брыдуць сюды?
М і к і т а (зірнуўшы). Гэта, здаецца, мае быўшыя імянінныя госці.
Уваходзяць шнурам з катомкамі за плячыма і з кіямі ў руках: Д а м а, П о п, С п р а ў н і к і П а н.
З’ява V
Тыяж — Дама — Поп — Спраўнік — Пан
М і к і т а (вітаючыся, надскакваючы). Karo я бачу, меджду протчым. Якое мілае, неспадзяванае спатканне! Ці не мядзведзь здох? Цалую ручкі мадамсіньёры! Айцу духоўнаму маё сыноўняе ўпакарэнне! Вашародзіе, прымеце пакорны прывет! Маё найніжэйшае ўшанаванне, ясне пане грабя! Сядайце, калі ласка, сядайце!
Прыйшоўшыя сядаюць.
П о п. Ох, дзелеса — чудзеса! Прогрэшэнія нашы неісчыслімыя. Навождзяху оне на себя возмездзіе необозрымое.
М і к і т а. Куды ж гэта, калі можна спытацца, мадамсіньёра і мусье, свае, меджду протчым, пэрсоны скіравалі?
С п р а ў н і к. Часова адступаць прыйшлося. Эвакуемся туды — на Захад, дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца «вальготней».
Д а м а. Часова перанашу сваю філянтропійную чыннасць на тэрыторыю...
М і к і т а (перабіваючы). Быўшых нашых ворагаў — гэрманаў, мадамсіньёра?
Д а м а. Мусье рэгістратар, вы згадалі!
Га р о ш к а (да Пана). Значыцца, паны, даіцё лататы?
П а н. А так, прыходзіцца, толькі хай там ваша вёска вельмі ў двор мой не прэцца, бо я вярнуся...
М і к і т а (перабіўшы). I ўсё гэта праклятая, меджду протчым, рэвалюцыя нарабіла.
Я н к а. Што, кусаецца? Вы, пэўна б, хацелі і з печкі зваліцца і патыліцы не адбіць? Рэвалюцыя, мае паны, не цётка — па галоўцы гэткіх сваіх прыяцеляў не гладзіць.
Д а м а. Мусье беларус, вы, як я ўважаю, напоўнены павевамі новага часу і належыце, мабыць, да новай партыі стоікаў, якія не паддаюцца эвакуацыі і застаюцца на месцы?
Я н к а. Паддаецца эвакуацыі ў сягонешні час толькі той, у каго або нячыстае сумленне, або ён сядзеў тут з боку прыпёку, не раўнуючы, як пустазелле на сялянскай градзе.
Д а м а (да Мікіты). А вы, мусье рэгістратар, калі прыняць пад увагу довады мусье беларуса, то пэўна заставацца тут не будзеце і нашым шляхам пойдзеце?
М і к і т а. Мадамсіньёра, вы не згадалі: я, меджду протчым, застаюся. Як істы рускі патрыот, я змушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў. Хоць, можа, я гэтак рызыкую нават сваёй, меджду протчым, пэрсонай, але місію сваю мушу стойка выпаўняць.
ЯНКА КУПАЛА
259
Я н к а. Мне здаецца, пане рэгістратар, што вы так запуталіся ў сваіх рангах, клясах і свабодных профэсіях, што ўжо не здольны да ніякае місіі — нават да тэіі сваёй.роднай, ісцінарускай місіі.
М і к і т а. Меджду протчым, не забывайце, пане беларус, што я найздальнейшы вучань акадэмікаў Скрынчанкі й Саланевіча. Апрача таго, нас бацька Пурышкевіч, быўшы ў Менску тут, замеціў і, ад’язджаючы, на гэтую місію багаславіў.
Паўза.
Га р о ш к а (да Папа). А вы, бацюшка, таксама за імі (махнуўшы пугай) туды — у прочкі?..
ГІ о п. Нет, чадо мое. Акі пастыр, я должэн остацься пры агнцах своіх, я только провожаю сірых сіх, дабы іх напутствоваць на пуць неведомый.
С п р а ў н і к. Але, панове, час нам ужо ў дарогу! Вораг не спіць і ўжо блізка: можа адрэзаць нам усе ходы для адступлення.
Г а л а с ы. А так! Праўда! Час!
М і к і т а. Пагасцілі б, мадамсіньёра і мусьі, яшчэ хоць з хвіліну!..
Д а м а, П о п, С п р а ў н і к, П а н — устаюць, раскланьваюцца і шнурам выходзяць у праціўны бок, з якога прыйшлі былі.
П о п (ідучы ўслед за адходзячымі, паказваючы на іхрукой). Акі пціцы небесныя, отлетаюшчы на зімнее время в жаркія страны. Да храніт іх в странствіі мацер неопалімыя купіны і мацер крупіцкая!
З’ява VI
Мікіта — Янка — Аленка—Гарошка
М і к і т а (як тыя выйшлі). Ах, забыўся запрапанаваць ім купіць у мяне маркі! Пэўна з «царскімі» эвакуюцца.
Я н к a. He турбуйцеся! Яны, як праўдзівыя патрыоты, з «царскімі» не разлучаюцца.
М і к і т а. Вы, пане настаўнік, як я заўважыў, чагосьці недалюбліваеце нашай чыстай інтэлігенцыі.
Я н к а. Для вас, як для рускага колежскага рэгістратара, яна, можа, й чыстая, але для мяне яна — «Варшавске смецце, гразь Масквы», як сказаў вешчы Шаўчэнка.
Га р о ш к а (паказваючы пугай). А во яшчэ два дапатопы!
Уваходзяць В у ч о н ы я — адзін з аднаго боку, другі з другога, разглядаючы праз свае падзорныя трубы.
З’ява VII
Тыя ж — У с х о д п і в у ч о н ы — 3 а х о д н і в у ч о н ы
Усходні вучоны (стукнуўшыся з Заходнім). Чорт подзеры!
Заходні вучоны. Псякрэв!
Усходні вучоны. Ізвініце, судар!
3 а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам пана!
У с х о д н і в у ч о н ы. 1 вы здзесь?
Заходні вучоны. 1 пантут?
Кланяюцц