Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
я рэч. У іх, як мне з пэўных крыніц вядома, ёсць спэцы ад усялякіх языкоў, ну вы і нарваліся на гэткага спэца.
Паўза.
М і к і т а (набок). Страшэнна, меджду протчым, адпаведная хвіліна, каб паўтарыць мамзэль Насце сваю адвечную пропозыцыю.
Н а с т а. Аб чым гэта вы так задумаліся, мусье Нікіці?
ЯНКА КУПАЛА
263
М і к і т а. Ды ўсё аб тым самым, меджду протчым, хэрувімская мамзэль Наста: аб вас мае думы ўпалі ў глыбокую задуму.
Н а с т a. I глупства робяць гэтыя вашы думы. Я ж вам ужо цяперся забараніла думаць аба мне, пакуль не зробіцеся асэсарам! Значыцца, і не маеце права думаць.
М і к і т a. He магу вытрываць, сэрафімская, меджду протчым, мамзэль Наста, аніяк не магу вытрываць! (Становіцца на лаўцы перад Настай на калені, засланяючы збольшага яе й сябе распушчаным парасонам.) Мадоністая мамзэль Наста! Каханне маё, меджду протчым, вульканічнае! Падаруйце ж мне, нарэшце, сваю абымальную руку і сваё трапятлівае сэрца. Асэсарам буду я, вось пабачыце, што буду! Ужо я стаю на вялікай дарозе да славы, да славы знамянітага, меджду протчым, аратара. А там, як піць даць, атрымаю асэсарства. Меджду протчым, чырвоным асэсарам буду! Толькі прымеце мяне, жыватворнакрынічная мамзэль Наста, у пакорныя і вечныя слугі вашага, меджду протчым, сіньёрыстага сэрца.
Н а с т а. Хапун вас не схопіць, мусье Нікіці, калі яшчэ крыху пачакаеце на мае рукі і на маё сэрца. Толькі тады з гэтага квасу будзе піва, калі я з пэўных крыніц напэўна даведаюся, што вы не рэгістратар толькі, а ўжо асэсар. А іншых залётаў ды іншых каханняў мой організм не прымае, Пакіньце кленчыць на лаўцы, а так сабе на зямлі чакайце. Будзьце здаровы! Мушу збегаць у вадну пэўную крыніцу. (Выходзіць.)
М і к і т а (яшчэ кленчачы і працягнуўшы з парасонам рукі ўслед Насце). О, ранга мая асэсарская! О, кляса мая бонтонная, беспардонная!
З’ява XII
Мікіта — Абарванец
Абарванец (увайшоўшы з таго боку, куды Наста выйшла, да кленчачага з працягнутымірукамі Мікіты). Пажэртвуйце, таварыш, безработнаму!
М і к і т а (зышоўшы злаўкі, набок). Пачынаецца! Падумаеш, таварыш! (Да Абарванца.) Выбачайце, я не таварыш, а меджду протчым, буржуаз, а як вам хіба ведама — буржуазія нічым не жэртвуе. (Сярдзіта адварачваецца набок.)
Абарванец (патросшы кулаком, набок). Пачакай! Заўтра ты ў мяне йначай запяеш! Заўтра ты ў мяне папросіш пажэртваваць. (Забірае пакінутае на лаўцы партманэ і выходзіць.)
\ З’яваХІІІ
М і к і т a
М і к і т а (да праходзячай з чырвоным сцягам групы грамадзян і грамадзянак). Мо, шаноўныя мадамы і мусьі, патрабуеце купіць марак? (Мацаецца па кішэнях.) Новенькія... Але, новенькія... Дзе ж яны? (Прыглядаецца на зямлю, на лаўку.)
Грамадзяпе й грамадзянкі, пырснуўшы смехам, пайшлі.
Сцягнуў нехта! Апошнія грошыкі сцягнуў, меджду протчым, і рускія і нямецкія. Заўтра не будзе за што і рук зачапіць. (Апускаецца з уздохам на лаўку, кладзе на паруччы рукі, звешвае на іх галаву і ўпадае ў глыбокую напаўсонную задуму.)
Паўза. Пачынаецца танец Цсняў пад музыку іпарманкі. Пасля некалькіх міпут раптоўна ўрываюцца зыкі вайсковай музыкі, граючай цырыманіяльны марві, і крыкі:
Ура! Ура! Танцуючыя Цені нікнуць.
М і к і т а (ускаквае і пад тахт музыкі топчацца на адным месцы. Пасля быстра выцягвае з кішэні чырвоную хустачку, прывязвае да парасона, становіцца на лаўку і, таксама машыруючы пад музыку на адным месцы, махае каля галавы парасонам з хусткай і крычыць.) Хай жывуць свабодныя профэсіі! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!
3 а с л о п а.
264 ЯНКА КУПАЛА
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
Той самы, іпто ў першай дзеі, Мікітавы пакой. У беспарадку накідана ўсякіх хатніх рэчаў, як 6ы яны сабраны былі з некалькіх пакояў. Люстра, грама<|м>на і мяккіх крэслаў няма. Шпалеры павыдзіраны і кускамі звісаюць к долу. Абразы і малюнкі — тыя самыя, іііто ў першай дзсі, — перавсрнуты тварам да сцяпы. Па ўсіх свабодных мясцох расклеены па сценах друкаваныя ўрадавыя настановы, дэкрэты, лозунгі, загалоўкі та гачасных газет, плакаты. Вісіць балалайка.
Калі падымаецца заслона, Га н у л я , закасаўшы рукі, мые бялізну ў пачоўках, пепадалёк сядзіць Га р о ш к а і пыхкае люльку.
З’ява I
Гапуля — Гарошка
Га р о ш к а. Аб чым жа, тоегэта, хацеў я казаць?
Га н у л я. А нешта нейкае аб высяленні была ў цябе, сваток, гутарка напачатку.
Га р о ш к а. Ага, успомніў! Дык вось, як нашы гэткім чынам апошні суд з князем прайгралі, пачалося тое высяленне. Але як, свацейка, пачалося?! Нашы ўсё роўна не хацелі пакідаць сваіх загаспадараных сяліб. Ну, што ж? Нагналі гібель казакаў, сам нават спраўнік з Менску прыехаў. Тады ўсе мужчыны і ўсе кабеты, найболей старэйшыя, паклаліся ўпоперак вуліцы: «Хай высяляюцьі»—сказалі сабе гэтак: «Хай праз нашы галовы ўвойдуць у нашы родныя хаты!» Ну, разумеецца, казакі не спалохаліся гэтага. Рынулі ўсёй гурмай на конях праз ляжачы народ, а за імі прыстаў на сваёй вараной тройцы. На капусту людзей зрэзалі і на кашу з зямлёй змяшалі. Бацька й маці мае таксама там засталіся.
Га н у л я. Мы наракаем, што цяпер цяжка жывецца, а як падумаеш, дык і ўперад не вялікі мёд быў.
Га р о ш к a. I чамярыца яго ведае, як гэта неяк хітра на свеце ўстроена! Паны былі польскія, законы — рускія; польскія лаюць рускіх, рускія лаюць польскіх, а як прыйдзе што да чаго, каб нашага простага чалавека пакрыўдзіць, дык і польскія і рускія ў адну дудку граюць.
Га н у л я. Ды яно ж гэтак, мой сваток. Каму па каму, а нам, казаў той, дык два камы.
Га р о ш к а. Наш настаўнік, Янка, дык той без ніякага нічога, як тапаром сячэ: «Пакуль, кажа, не зробімся самі сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу ні складу ў нас не будзе». Гэты настаўнік добры і дужа разумны чалавек, але трохі галава яго нечым заведзена, бо мала, што сам носіцца, як кот з салам, з усялякімі мудрымі думкамі, дык яшчэ, як на тое ліха, і маёй Аленцы ў галаве ўсё дагары нагамі перакуліў. I цяпер тая ўжо, як папуга, паўтарае за ім: «Недачаканне іх! — кажа, — будзем самі сабе гаспадарамі!»
Га н у л я. Звычайная рэч, мой сваток. Маладое піва заўсёды шуміць.
Га р о ш к а. Так яно, так. Але найчасцей ад гэтага шуму нам, бацьком, галава баліць. Я табе йшчэ не казаў, мая свацейка, што ў мяне апрача Аленкі быў і сын — Юрка. Удалы дзяцюк быў, ах які ўдалы! і таксама шумеў, занадта ўжо шумеў. I што? Самахоць за німашто асіраціў мяне. Служыў тады ён у Маскве на нейкай фабрыцы. А там — помніш — у дзевяцьсот пятым годзе пайшлі забастоўкі ды іншыя непарадкі. Як людзі казалі, і мой Юрка не адстаў. Вылез на вуліцу і давай з іншымі на чым свет шумець і крычаць: «Зямлі і волі!» Разумееш, за такі крык жандармы і збяёдалі яго з гэтага свету. Кажу свайму настаўніку, што во да чаго шум і крык даводзіць, а ён смяецца: «Бо, кажа, твой Юрка за чужую зямлю і волю шумеў і крычаў, а не за сваю, дык нічога з гэтага і не выйшла».
Уваходзіць Я н к a і А л е н к а.
З’ява II
Гануля — Гарошка — Аленка — Янка
Я н к а (вітаючыся з Гануляй). Як жывём, цётачка? Даўненька ўжо з вамі не бачыліся!
Га н у л я (пакінуўшы мыццё). О, даўненька! Бадай, годзікі са два ўжо будзе.
ЯНКА КУПАЛА
265
Я н к а. Ды з гакам, цётачка. (Да Гарошкі.) А дзядзька Гарошка прачакаўся, мабыць, на нас? Пэўна люлек з тузін змарнаваў за гэты час.
А л е н к а. Тузін — не тузін, а штук з сем то пэўна ж татка выпыкаў.
Га р о ш к a. He табе іх лічыць, сарока! (Буркліва.) Пайшлі і прапалі, а мне сядзі тут у чужой хаце і чакай на іх.
Га н у л я. Што ты, сваток? Якая ж гэта чужая табе хата?
Я н к а. Ну, не бурчэце, дзядзька: у вельмі пільнай справе прыйшлося нам заседзецца крыху.
Г а р о ш к а. Заседзецца, заседзецца! Як прышпілюць вам калінебудзь хвост на гэтых пасядзінах, то прападзе вам ахвота і стаяць, не толькі што сядзець. Тоегэта, палякі на носе, — кажуць, што ўжо Навінку забралі, — а яны швэндаюцца сабе!
А л е н к а. Трэба ж было, татачка, прыгледзецца, як рыхтуюцца менчукі спатыкаць новых акупантаў.
Га р о ш к а. Ну, і што там цікавага? Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды паскубалі.
А л е н к a. He абскубанды, тата, але акупанты, акупанты. (Паўза.)
Я н к а (азіраючыся па пакоі, да Ганулі). Але ваша хата, цётачка, надта неяк змянілася ад таго часу, як я выехаў ад вас: так выглядае тут усё, як бы вы толькі што з іншай кватэры перавезліся.
Га н у л я. Бачыце, было тут у нас у Менску апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя — забралі. Той пакой, дзе жылі вы, аддалі нейкаму ў скураной жакетцы, — паміж іншым, ён сягоння раніцай ужо выехаў ад нас; а з таго боку, дзе была мая спальня і Мікіткавы габінэт, абодва гэныя пакоі заняў нейкі іхні рэдактар, па прозвішчы Гізульскі. Але, як відаць з усяго, то ён, мусіць, не зусім іхні, бо нешта не збіраецца выязджаць, хоць іхнія амаль ужо ўсе выехалі. Мікітка кажа, што гэты Гізульскі душа, а не чалавек, — надта політычны і знае ўсялякія свабодныя профэсіі.
Я н к а. Асабліва, мабыць, добра знаёмы з профэсіяй правакатарскага мастацтва?
Га н у л я. Хто яго разбярэ, з якім і з чым ён там знаёмы.
Я н к а. Мусіць, для гэтага політычнага чалавека вы, цётачка, крэслы свае плюшавыя аддалі, каб мякчэй было яму сядзець, бо гэтых крэслаў штось не бачу я тут?
Га н у л я. Ды не! Да яго йшчэ пераезду сюды нашы крэслы недзе ў іншае месца спалатнілі.
А л е н к a. I грамафон з люстрам таксама?
Га н у л я. He, дзетка. Гэтыя рэчы Мікітка мой сёлета на тавараабмен прагандляваў. I вось з усяёй, казаў той, роскашы засталася толькі балалайка, але і тую запісалі на нейкі ўчот.
Уваходзіць М і к і т а ў вынашапай і палатанай «зашчытнага» колеру вопратцы, цягнучы за сабой каламажку, у якой: тры тоўстыя вялізныя партфелі, а чацвсрты — менпіы; пад імі: колькі малых мяшэчкаў з прадуктамі, два селядцы, звязаныя лыкам, тры воблы, нанізаныя на аборку, невялічкая стограмовйя пляшка з газай, вялікае, быццам зпад капелюша, пудэлка з пудрай, некалькі сучкоў дроў, букетнік для кветак, тры чаркі.
З’ява III
Гануля — Гарошка — А л е н к a — Янка — Мікіта
М і к і т а (уцягнуўшы каламажку, вітаючыся з Янкам). Якое прыемнае, меджду протчым, спатканне, таварыш профэсар! Колькі лет! Колькі зім!
Я н к a. I ні колькі лет і ні колькі зім, а