• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    ь.
    Д а м а. Вельмі прыемна з вашага боку!
    Я н к а грае вальца. Танцуюць тры пары ў тым самым парадку, што ў першым акце. Поп таксама пс тапцуе. У пачатку тапцаў уваходзяць А л е н к а і Га р о ш к а.
    З’ява XI
    ТыяжАленкаГарошка
    П о п (пільна ўгледзеўшыся ў вакно, потым да танцуючых). Чады моі, остановіцесь! В сію обіцель градзе большэвік.
    Танцуючыя (пакінуўшы танцаваць). Як?.. што?.. адкуль?..
    Паміж Мікітавымі гасцямі перапуд і бегатня.
    М і к і т а (зірнуўшы ў вакно). А такі ж градзе і да нас... Ойей!.. і з аружжам у руках! А казалі, што іх ужо няма... Ойей!.. ойей!.. Мамзэль Наста, якія ж гэта няпэўныя вашы пэўныя крыніцы!
    Га л а с ы. Трэба хавацца! Хутчэй! ХаваццаІ Хавацца!
    М і к і т а. Мамзэль Наста, перакульвайце задам наперад абразы.
    Наста пераварачвае абразы.
    272 _ ЯНКА КУПАЛА____________________________________
    Мадамсіньёра, хавайцеся сюды! Ваша родзіе, сюды! а вы, пане пан, во сюды! Ацец духоўны, меджду протчым...
    П о п. He суеціцеся обо мне, сын мой! Моі облачэнія зашчытой мне от всякіх зол земных.
    М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я залезу сюды, а вы станьце так, каб мяне засланіць. Вось так! Ну, цяпер можа йсці.
    Паўза досыць доўгая. Янка ірапічна ўсміхасцца, Аленка пырскае здушапым смехам, Гарошка пыхкае люльку і плюе. Наста порыцца каля абразоў. Уваходзіць Ч ы р в оп a а р м с е ц з абломкам стрэльбы.
    З’ява XII
    Тыя ж — Ч ы р в о іі a а р м е е ц
    Ч ы р в о н a а р м е е ц. Ці няможна ў вас, таварышы, перасядзець, пакуль сцямнее? Бо я адстаў ад сваён часці і толькі ўночы змагу выбрацца з гораду, каб дагнаць сваіх.
    М і к і т а (вылазячы з укрыцця, да Чырвонаармейца). А, папаўся, меджду протчым, нарэшце! Складан аружжа! Вывешывай белы флаг! Здавайся ў палон, меджду протчым!
    Чырвонаармеец палажыў набок абломак стрэльбы і паглядае, не разумеючы, у чым справа.
    С п р а ў н і к (вылезшы з іншьші з укрыцця). Зусім справядліва! Забірайце яго ў палон!
    Д а м а. Ах, мусьі! У вас, як бачу, пачынаюцца вайсковыя змаганні. Дазвольце мне быць сястрой міласэрдзя.
    С п р а ў н і к. Наколькі я разумею стратэгію, то, здаецца, справа абыдзецца без крывяпраліцця.
    М і к і т a (да Чырвонаармейца). Абвяшчаю вас сваім палонным! Без майго, меджду протчым, дазволу не маеце права даць і кроку.
    П а н. Надта ўсё добра складаецца для вас, пане рэгістратар. Як з’явіцеся з гэтым палонным да новае ўлады, то ваш прэсціж адразу падымецца ў яе вачох на сто процантаў.
    С п р а ў н і к. I вы павінны зараз ісці са сваёй здабычай у штаб акупацыйных войск. Там вы пачуецеся, як вольны з вольным.
    П а н. Як роўны з роўным.
    М і к і т а. Значыцца, ужо йду. Мадамсіньёра і мусьі, ці таксама, меджду протчым?..
    Га л а с ы. Ідзем... Усе ідзем!.. Ідзем!..
    М і к і т а (да Чырвонаармейца). Шагам марш у палон! Пачакайце! (Да сваёй кампаніі.) А трофэі таксама забраць?
    Г а л а с ы. Забіраць! Забіраць!
    Д а м а, П о п, С п ра ў н і к, П а н, М і к і т а, акружыўшы Чырвонаармей ца, выходзяць маршавым крокам.
    М і к і т а (з абломкам стрэльбы на рамні, напявае) Оруж’ем на солнцэ сверкая, Под звукі ліхіх трубачэй, По уліцам пыль подымая, Проходзіл полк гусар усачэй...
    3 а с л о н а.
    ДЗЕЯ ЧАЦВЁРТАЯ
    Час пасля паўдня. Мікітавы пакой выглядае збольшага — як у першай дзеі, разумеецца, бсз грамафона, люстра і мяккіх крэслаў, некаторыя рэчы спакаваны як у дарогу. Зрэдку далятаюць далёкія гарматныя выстралы.
    ЯНКА КУПАЛА
    273
    З’ява I
    Га н у л я, пасля — Янка — Аленка
    Га іі у л я сядзіць на спакаваных вузлох і робіць панчоху.
    Я н к а (уваходзіць з Аленкай). Дзень добры, цётачка! Што вы так задумаліся?
    Га н у л я. Ах, гэта вы, пане настаўнік! I Аленказ вамі... Якя рада, што вы не забыліся нас у гэтыя трывожныя мінуты.
    Я н к а. Ці ж першыня для Менску гэтыя трывожныя мінуты? Час было б, цётачка, і прывыкнуць да іх.
    Га н у л я. Ды яно ж так. Але сваім чынам да дзела ўсё гэта, ах, як да дзела!
    Я н к а. Э! ліха перамелецца і мука будзе. (Паўза.) А мы вось з Аленкай сумысля зайшліся, цётачка, да вас, каб пахваліцца перад вамі сваім шчасцем.
    Га н у л я. Незвычайныя вы людзі, калі яшчэ можаце сягоння хваліцца шчасцем.
    А л е н к a. А такі ж незвычайныя, цётачка.
    Я н к a. I маем чым пахваліцца. Дык слухайце ўважліва, цётачка, рыхтуйцеся віншаваць. Я, настаўнік, Янка Здольнік...
    А л е н к а (перабіваючы). I я, настаўніца Аленка Гарошчышка...
    Я н к а. Узялі ды паміж сабой пажаніліся. Цяпер яна мая жонка назаўсёды.
    А л е н к a. I ён таксама — мой муж, але ці назаўсёды — яшчэ паваражу.
    Га н у л я. А мае ж вы міленькія! Пашлі вам долечка ўсяго найшчаслівейшага. I павянчаліся ўжо?
    Я н к a. А як думалі, цётачка? Абавязкова павянчаліся, ды яшчэ як урачыста. Зялены бор шлюб нам даваў, зоркі дружкамі былі, а расіца срабрыстая шлюбныя персцені свянціла.
    А л е н к a. А праўда, праўда, цётачка! Шлюб наш быў гэткі ўрачысты.
    Га н у л я. Ну, і пашлі плот гарадзіць, каб вы цяміліся, мае ж вы шлюбоўнікі! А вяселле таксама было? Чаму ж мяне не паклікалі?
    Я н к а. Вяселле, цётачка, адлажылі пакуль што да таго часу, калі апошні акупант ад нас выйдзе, бо пры іх нявесела на вяселлі.
    Г а н у л я. Ці не задоўга прыйдзецца чакаць на гэта?
    А л е н к а. Ды, праўду кажучы, доўга ці коратка — гэта не важна. Але ў нас, цётачка, важнейшая бяда.
    Г а н у л я. А што ж такое?	.
    А л е н к а. Татку ж майго йзноў у абоз пагналі. Але так пагналі, што і след зпнуу. Ужо тут, у Менску, мы даведаліся, што перш адны гналі, пасля  другія, потым — зноў тыя самыя, потым — зноў другія, а там далей і няведама, хто гоніць і куды гоніць.
    Га н у л я. Ганяюць людзі людзей без дай прычыны ды ганяюць. А каму гэта патрэона, дык яны пэўна й самі не ведаюць.
    А л е н к а. Як татку, бывала, бяруць у абоз, дык ён заўсёды і кажа, што едзе акупантаў вывозіць. Але, бедны, возіць, возіць ды ніяк вывезці не можа.
    Га н у л я. Усё роўна як той дзед з бабай рэпку сваю  цягнуліцягнулі, ды ніяк не маглі выцягнуць. Але затое татка твой хоць свету пабачыць — пад старасць будзе мець што ўнукам расказваць.
    А л е н к а (як бы саромліва). Ды ў яго яшчэ ўнукаў і няма.
    Га н у л я (усміхаючыся). Дык будуць, маё мілыя, будуць.
    Я н к а. Ой, нешта, мабыць, блазноцкае падумалі, цётачка, бо аж вочы спусцілі.
    Га н у л я. А бадай вы пакіслі, мае дзеткі! I старую ў грэх ведзіцё. Давайце лепей аб чым іншым пагамонім. Во, якраз успомніла. Былі ж і сягоння гэныя нібы вучоныя Мікіткавы. Аб вас, пане настаўнік, пыталіся. Хацелі, кажуць, даведацца, які магнэс болен вас да сябе цягне — усходні ці заходні.
    Я н к а. Трэ было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сёй, а тутэйшы.
    Га н у л я. Я так і падумала, але не сказала, бо пабаялася, што не патраплю вучоным павучонаму адказаць.
    Я н к a. А болей нічога не пыталіся?
    Гануля. Нічога, толькі паміж сабой тоесёе, павучонаму пагаманілі, праз свае падзіральнікі тудысюды зірнулі ды пайшлі. Усходні вучоны сказаў, што пойдзе на Захад, а Заходні сказаў, што пойдзе на Усход.
    274 _ ЯНКА КУПАЛА___________________________
    Я н к а. Ну, цяпер яны не скора з сабой спаткаюцца.
    Іануля. Ія так падумала, але не паспела гэтага ім сказаць.
    Уваходзіць М і к і т а. На шаііцы ў яго вялікі значок з белым арлом — брыль абабіты бляхай; фрэнч і галіфэ новыя, з цёмнажоўтага сукпа, боты жоўтыя. Уваходзіць з напоўнсным вядром.
    З’ява II
    Гануля—Янка — Аленка — Мікіта
    М і к і т а (паставіўшы вядро). А, меджду протчым, пан профэсар завітаў да нас. Маё ўшанаванне! Як я рад, як я рад, што з вамі спаткаўся. Ах, і мамзэль Аленка тут?! Дзень добры, мамзэль, меджду протчым.
    А л е н к а. Дзень добры, пане рэгістратар! (3 удаваным смуткам.) Толькі ж я не мамзэль, а ўжо мадама.
    М і к і т а. Тым лепей, меджду протчым. Віншую!
    Я н к а (паказваючы на вядро). А гэта што ў вас за такая зацірка ў ражцы?
    М і к і т a. He зацірка, дзядзька беларус, не зацірка, а праўдзівая цэнтрабелсаюзаўская, меджду протчым, патака. Добрыя людзі адчынілі склад з ёю на Нізкім рынку і — бяры хто хочаш і колькі хочаш. Можаце і вы набраць, меджду протчым.
    Я н к а. Дзякую за такія дары данайскія!
    Га н у л я. А нашыя некаторыя мянчане, асабліва з Камароўкі і Пярэспы, гэткім спосабам апошнія гады і жывуць. Як толькі ўлада мяняецца, робяць сабе запас да новай перамены; мяняецца ўлада зноў — зноў робяць сабе запас да новай перамены, і гэтак ужо каторы год. А сёлета, апрача ўсяго іншага, дык яшчэ і дровы з Ваньковічава лесу самакатам коцяць і коцяць на вяроўках.
    Я н к а. Бачыў, бачыў. Такая праца йдзе, якраз як пры будове егіпецкіх пірамідаў.
    М і к і т а. Меджду протчым, такое ўмелае скарыстанне перамен політычных сытуацый — надта лёгкі спосаб забяспечыць сябе на чорны дзень.
    Я н к a. А вы гэта забяспечанне пачалі, як відаць, ад патакі?
    М і к і т а. Ад большага чаго я пе паспеў, бо, меджду протчым, сапошні час заняты быў эвакуацыйнымі справамі, довадам чаго служаць вось гэтыя запакаваныя рэчы.
    Я н к а. Дык вы, пане рэгістратар, маніліся пакінуць усе свае рускаісціныя варты і ўцякаць з роднага гораду?
    М і к і т a. А так, пане профэсар, маніўся, меджду протчым.
    Я н к а. Што ж, можа, гэта акурат падходзячая была б для вас профэсія. Ездзі сабе са сваімі манаткамі ды ездзі сабе, як гандляр з козамі з кір'машу на кірмаш, тудысюды ездзі сабе ды ездзі. Але ўсё ж такі, чаму вы не паехалі?
    М і к і т а. Выпшла малая мітрэнга. Гэты, меджду протчым, рэдактар Гізульскі, што жыў да апошняга часу ў нашай кватэры, абяцаў мне вылатвіць «пшэпустку» на выезд, але падашукаў. Сам як пан выехаў а мяне без «пшэпусткі» пакінуў. Дарма толькі на вакзал з рэчамі сцягаўся.
    А л е н к a. I вы гэта, пане рэгістратар, так да сэрца ўзялі, што ажно барада ў вас вырасла, бо дагэтуль, здаецца, вы не насілі яе?
    М і к і т a. А гэта, меджду протчым, яна вырасла ў звязку з політычнымі эмарамі на нашым Менскім гарызонце. Мамзэль Наста загадзя папярэдзіла мяне з пэўных крыніц, што пры новай політычнай сытуацыі будуць дабравольна браць маладых мусьі і дабравольна адпраўляць іх на Урангелеўскі фронт. Вось я, не зважаючы на тое — выеду ці не выеду, і пастараўся не выглядаць маладым.
    Я н к а. Цяпер вам, пане рэгістратар, застаецца толькі прыдумываць новую свабодную профэсію