• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    шу яшчэ дапасці тамсям — у пэўныя крыніцы. (Выйшла.)
    Мікіта чапляе чырвоную хустачку на канец парасопа і вывешвае праз ваконную фортачку.
    З’ява VII
    Гануля — Мікіта — Дама — Спраўнік
    Га н у л я (ломячырукі). Што тут рабіць? Што тут рабіць?
    М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, не круцецеся без толку па хаце, а лепей глядзе
    це ў вакно, ці не йдуць ужо.
    278
    ЯНКА КУПАЛА
    Г а н у л я (глгдзячы ў вакно). Нікога не відаць, толькі мамзэль Наста панеслася, як вецер. М і к і т а (перастаўляючы то туды, то сюды кошык з тяшкамі). Лепей углядайцеся. Га н у л я. Ідуць, ідуць! He! Міма прайшлі.
    М і к і т а. Папрабуйце праз другое вакно, меджду протчым, мамаша.
    Га н у л я (гледзячы ў другое вакно). Ідуць, ідуць, мой сынок, ідуць!
    М і к і т а. Можа, йзноў міма, меджду протчым.
    Га н у л я. He, здаецца. Пачакай. (Прыглядаецца на браму.) А мамачкі ж мае. Завярнуліся сюды да нас. (Пакінуўшы вакно.) Куды ж тут цяпер падзецца.
    М і к і т а. Вось неспадзяваная неспадзеўка! Оей! Оей! Меджду протчым, мамаша, не ламеце рук, а бярэцеся хутчэй за работу. Адварачывайце назад абразы, а я пакупкі буду парадкаваць.
    Гануля адварачвае абразы. Мікіта хапае то за кошык, то за рэвальверы, не ведаючы, што куды падзець. Стук у дзверы.
    Оей! Оей! Ужо ломяцца. Меджду протчым, мадамсіньёра і вашародзіе, сядзеце або стойце спакойна; вы мае госці і вам волас з галавы не спадзе.
    Мацнейшы стук у дзвсры.
    Оей! Оей! Кудытутшто падзець. (Совае рэвальверы асадкаміў адну і другую руку Даме.) Меджду протчым, мадамсіньёра, патрымайце пісталеты. Я растыцкаю кудынебудзь пляшкі. (Хапаецца зноў за бутэлькі. Трэск ламаных дзвярэй). Меджду протчым, мамаша, кіньце абразы і прыце хутчэй па портфэлі, што летась схавалі.
    Гапуля выбягае і пасля па аднаму зпосіць партфелі. Мікіта хапае ў Дамы рэвальверы ў абедзве рукі за рулькі, секундудругую бегае па хаце, пасля меціцца бсгчы з пастаўленымі рэвальверамі ў дзверы, але ўваходзяць і спатыкаюцца з ім на парозс: Н a чал ь н і к патруля, Двух п а т р у л ыі ы х, Гра м адзя п і н, у якога выразапы кусок барады, і С н і ч ы н і.
    З’ява VIII
    Тыя жНачальнік натруля  Двух патрульлыхГрамадзян і н — С іі і ч ы п і
    Начальнік патруля (спаткаўшы на парозе Мікіту з выстаўленымі рэвальверамі). Стаць! Hi з месца! Рукі ўверх!
    Мікіта, адстуіііўшы колькі крокаў назад, выцягвае ўверх рукі.
    Гэта што ў вас у руках?
    М і к і т a (то апускаючы, то падымаючы па чарзе рукі і згодна з гэтым паварачваючы то ўправа, то ўлева галавой). Гэта... Гэта... ваша чырвонае благародзіе... гэта... як яно... качарэжкі! даліпан, качарэжкі!
    Начальнік патруля. Качарэжкі! Ну, палажэце іх на стол. (Мікіта кладзе. Начальнік, прыгледзеўшыся да Мікіты.) Але мы, здаецца, з вамі знаёмы?
    М і к і т а (падазрона ўзіраючыся на Начальніка). Калі вашай чырвонай міласці падабаецца, то мы знаёмы; самдзеле знаёмы. Я надта рад з гэткага, меджду протчым, першага знаёмства.
    Н а ч а л ь н і к. Помніце, як летась вялі мяне ў палон, а я ад вас спрытна ўцёк.
    М і к і т a. А як жа, помню, меджду протчым, помню! Хто ад каго не ўцякае? I вы, Barna таварыскае родзіе, уцяклі, меджду протчым.
    Начальнік. Вашафамілія?
    М і к і т а. Колежскі рэгістратар Нікіці Зносілов, меджду протчым.
    Н а ч а л ь н і к. Скажэце мне: вы ўчора грабілі кватэру грамадзяніна Боршчыка на Архірэйскім завулку?
    М і к і т а. Нічога падобнага, мусье таварыш. Я не грабіў, — мяне, меджду протчым, грабілі — фрэнчык формельны, боты жоўценькія знялі...
    ЯНКА КУПАЛА
    279
    Начальнік. He загаварывайце зубоў, а кажэце праўдў.
    М і к і т а. Праўду кажу, ваша чырвонасць, — даліпан, я не грабіў, меджду протчым.
    С п і ч ы н і. Пазвольце вам, гражданін рэгістратар, не паверыць: я сам, стоячы на скверы, каля вадакачкі, бачыў, як вы з іншымі цягалі рухомую маёмасць з кватэры таварыша Боршчыка.
    М і к і т а. Э! так бы і сказалі, гэр Спічыні, што я цягаў. Але я не грабіў. Усяго таго было, што я па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў гэтыя рэчы яму ў гасцініцу «Парыж».
    С п і ч ы н і. Паложым, гэта таксама грабёж.
    Н а ч а л ь н і к. I што далей было?
    М і к і т а. Нічога. Там у нумары, куды я зносіў рэчы, сядзелі нейкія маладыя, меджду протчым, мусьі ў форме і нейкія маладыя, меджду протчым, мамзэлі без формы ды выпівалі пазнанскі лікёр.
    Н а ч а л ь н і к. I вы тых рэчаў к сабе ў хату не цягалі?
    М і к і т а. Ані падвязачкі не прыцягнуў! Ага! Маю нават сведку. Мамзэль Наста была ў тэй самай кампаніі, дзе выпівалі, і бачыла, што я начальнікавы рэчы ўсе там складаў.
    Начальнік. Мы ўсётакі маленькія агледзіны зробім вашых рэчаў, каб часам памылкова не запуталіся між імі і чужыя. (Робяць збольшага рэвізію. Начальнік знаходзіць кошык з бутэлькамі.) А гэта не награбленая гарэлка?
    М і к і т а (набок). ОеейІ Оеей! зусім прапаў і з костачкамі нават. (Да Начальніка.) Гэта... гэта не гарэлка, а, меджду протчым, лікёр пазнанскі, ваша таварыскасць. На гандаль купіў, на свабодны гандаль, меджду протчым.
    Начальнік. Добры гандаль! (Падымаючы вядро з патакай.) А гэты мёд таксама на гандаль?
    М і к і т а. Гэта не мёд, меджду протчым, і не на гандаль, а патака, якую сам з мамашан буду есці.
    Н а ч а л ь н і к. Награбленая?
    М і к і т а. Меджду протчым... меджду протчым, так сабе ўзятая з агульнадаступных грамадзянскіх складаў, зусім так сабе.
    Н а ч а л ь н і к. Добрае так сабе... Вашы дакумэнты!
    М і к і т а. Якія — старыя ці новыя? старыя во дзе —' у гэтых портфэльчыках. (ІІаказвае на прынесеныя к таму часу Гануляй партфелі.)
    Начальнік. Старыя потым раскумекаем — давайце новыя.
    М і к і т а (пакапаўшыся ў кішэнях і за пазухай, набок). Оей! Оей! Польскі дакумэнт трэба паказваць. Каб я лепей скрозь дна праваліўся. (Дастаўшы дакумент зза пазухі, да Начальніка.) Во ён гэты, меджду протчым, дакумэнт. (Набок.) Каб яго калядны пярун спаліў!
    Начальнік (разглядаючы дакумент). Польскі?
    М і к і т а. Зусім польскі і з усіх бакоў польскі. (Набок.) Каб яго за Буг вынесла, меджду протчым!
    Н а ч а л ь н і к. Хто можа прачытаць?
    С п і ч ы н і. Пазвольце, таварыш, я прачытаю. (Чытае.) «Оказіцель нінейшэго Нікіціуш Зносіловскі служы пшы Комісарыяце поліцыі мяста Мінска, яко доносіцель».
    М і к і т а. «Яко розносіцель», Гэнрых Мотавіч!
    С п і ч ы н і. Паложым, не «яко розносіцель», а «яко доносіцель», — чорнае на белым стаіць.
    Начальнік. Ператлумачце дакумэнт.
    С п і ч ы н і. «Паказчык гэтага, Нікіцій Зносілов, служыць у Менскім Камісарыяце поліцыі даношчыкам».
    М і к і т а. «Разношчыкам», Гэнрых Мотавіч!
    С п і ч ы н і. He «разношчыкам», а «даношчыкам», — чорнае па беламу стаіць, гражданін Зносілов.
    М і к і т а. Вы, мусье профэсар, кепска прачыталі і кепска ператлумачылі.
    С п і ч ы н і. Паложым, я ніколі кепска не чытаю і кепска не тлумачу, глядзеце самі, гражданін рэгістратар!
    М і к і т а (чытаючы). До... до... до... доносіцелем. Оей! Оейі Як жа гэта выйшла? я сам пісаў, сам рукою ўласнай пісаў, а начальства подпісь дало і не прачытала, мабыць. Гэнрых Мотавічі Як жа гэта вы мяне вучылі, меджду протчым?
    280 ЯНКА КУПАЛА
    С п і ч ы н і. Паложым, пры чым тут мая навука, калі вы самі пераблуталі «до» з «роз’ам». А можа, вы й не пераблуталі?
    М і к і т а. Увесь Менск ведае, што я служыў разношчыкам, а не даношчыкам.
    Начальнік. Ну, досыць! Пасля разбяром. (Да Мікіты.) Хто тут з вамі яшчэ знаходзіцца?
    М і к і т а (паказваючы). Гэта, меджду протчым, мая мамаша, а гэта і гэна, як іх? — мае госці.
    Начальнік (да Спраўніка і Даліы). Вашы дакумэнты. (Прыгледзеўшыся.) I вы, здаецца, мае старьія знаёмыя? Во цёплая кампанія. (Дама і Спраўнік кланяюцца і аддаюць свае дакументы. Начальнік да Спічыні.) Прачытайце.
    С п і ч ы н і. У гэтым напісана: «рэвіровы сюдмэго рэвіру мяста Мінска».
    Начальнік. Што гэтазнача?
    С п р а ў н і к. «Акалодачны надзірацель сёмай часці места Менску», гаспадзін таварыш.
    Начальнік (да Патрульнага). Зрабеце рэвізію кішэняў гэтага грамадзяніна.
    Патрулыіы робіць рэнізію, зпаходзіць у кіпіэнях Спраўніка пагоны і падае іх Начальніку
    Начальнік (круцячы пагоны ў руках, да Спраўніка). ІПто гэта?
    С п р а ў н і к. Спраўніцкія пагоны, гаспадзін таварыіп: памятка былога вялічча.
    Начальнік (палажыўшы пагоны на стол, да Спічыні). Чытайце другі дакумэнт.
    С п і ч ы н і (чытае). «Баронэса Шпацэрзон, ганаровы член Менскай дабрачыннасці».
    Н а ч а л ьн і к. Шпацэрзон... Шпацэрзон... Ну, усё роўна, — пойдзе і яна. А цяпер, калі рэвізія скончана, прашу ўсіх ісці за мной. (Да Ганулі.) Вы, цётка, застаіцёся хаты пільнаваць.
    М і к і т а. Оей! Оей! Што, і мне йсці, мусье таварыш?
    Н а ч а л ь н і к. А вы думалі як?
    М і к і т а. Оей! Оей! Пакіньце мяне. Нашто я вам, меджду протчым, патрэбен? Вось у гэтых портфэлях зусім іпто іншае аба мне сказана. Зірнеце ў гэтыя паперы, ваша таварыскасць. Як прачытаеце, то ўсё роўна не заберыцё мяне, меджду протчым.
    Начальнік. Усё роўна не магу йначай. Гэтыя пісталеты, награбленая гарэлка, патака, цяганне чужых рэчаў, служба даношчыкам, усё гэта таксама для нас добрыя паперы, хоць для вас, можа, і дрэнныя паперы.
    М і к і т а. Дык пакажэце мне, меджду протчым, ваша чырвонае благородзіе, чэк на мой арышт.
    Начальнік. Чэк атрымаеце, як прыйдзеце на месца. Ідзем! Прашу забіраць «вешчэственныя даказацельства». (Начальнік забіраерэвальверы, адзін партфель і пагоны. Даме, Спраўніку, Спічыні і Грамадзяніну дае несці па пары бутэлек, Мікіту — патаку, Двум патрульным — па партфелю.) А цяпер — марш за мной!
    М і к і т а. Оей! ОейІ Ваша таварыская міласць! Пакіньце мяне з мамашай. Меджду протчым, пайду памагаць вам забіраць Варшаву, толькі не забірайце мяне!
    Га н у л я. Mae паночкі, мае галубочкі! Хаця не змікіцьце майго Мікіткі. Хаця не змікіцьце! (Апускаецца з ціхім плачам на спакаваныя манаткі.)
    Усе, апрача яс, выходзяць. Пры апошніх Гануліных словах разлягасцца за вокпамі на вуліцы харавая ііесня.
    Ой ты, яблочко,
    Куда коцішся?
    He туда попадзёш —
    He вароцішся...
    Пасля паўміпутпай паўзы, пад несціхаючыя гукі песні, паволі апускаецца
    3 а с л о н а.
    Акопы.31.УІІІ.22г.
    ЯКУБ КОЛАС
    281
    ЯКУБ КОЛАС
    (1882—1956)
    HE БЯДУЙІ
    He бядуй, што сонца нізка, Што праходзіць нудны дзень, He бядуй, што восень блізка I лягла на зе