Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
сце: «Біблос генезеос Ісусу Хрысту», паруску гэта значыць «Кніга народзін Ісуса Хрыста». Так зза іх асаблівай значнасці можаце называць усе кнігі Старога і Новага Запавету, бо поўная Біблія ўсё гэта змяшчае...
Біблія дзецям і людзям простым — кніга для навучання, настаўнікам і людзям мудрым — для захаплення.
Біблія — дзівосная рака! Яна бывае мелкай, і нават авечка можа перайсці! Але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе — пачатак і канец усёй існуючай мудрасці, бо толькі праз яе можна спасцігнуць Богаусетрымальніка! У гэтай кнізе — усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі ў зямным жыцці! У гэтай кнізе — усе лякарствы душэўныя і цялесныя разам знойдзеце! Тут — навучанне філасофіі дабранраўнае: як Бога любіць для самога сябе і для бліжняга свайго! Тут — справа ўсялякага збору людскога і гораду, якія праз веру, ласку і згоду паспалітую дабро памнажаюць. Тут — поўнае навучанне сямі навук вызваленых!
Жадаеш ведаць Граматыку, ці, панашаму кажучы, грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць, — звяртайся да Бібліі. Чытай у ёй кнігу «Псалтыр».
Наважышся асвоіць Логіку, што вучыць пры дапамозе аргументаў адрозіііваць праўду ад хлусні, — чытай «Кнігу святога Іова» або «Пасланні святога апостала Паўла».
Задумаеш авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, — чытай кнігі Саламонавы.
Гэта ўсё навукі славесныя.
А калі захочаш вучыцца Музыцы, гэта значыць Пеўніцы, — шматлікія вершы і песні святых ва ўсёй гэтай кнізе знойдзеш!
Спатрэбіцца табе Арыфметыка, якая вучыць хутка і без памылак лічыць, — чацвёртую кнігу Майсееву часта чытай.
Хочаш засвоіць навуку Геаметрыю, якая панашаму завецца Землямеранне, — чытай кнігу Ісуса Навіна.
А калі патрэбна Астраномія, альбо інакш Зоркалічэнне, — знойдзеш на пачатку гэтан кнігі аб сатварэнні сонца, месяца і зорак. У «Ісусе Навіне» прачытаеш аб тым, як сонца стаяла на адным месцы. У кнігах «Царстваў» — як сонца вярнулася назад на некалькі ступеняў. У Святым «Евангеллі» Мацвея паведамляецца аб сатварэнні новай зоркі ў час нараджэння Спаса нашага Ісуса Хрыста.
Ваісціну, мусіш болей дзівіцца з незвычайнай боскай моцы, чым вучыцца! У Бібліі — сутнасць сямі навук вызваленых!
22__ ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
Узнікне жаданне ведаць аб ваенных і багатырскіх справах — чытай кнігу «Суддзі» ні кнігі «Макавеяў». Яны значна шырэй і больш праўдзівыя, чым «Александрыя» і «Троя».
Пажадаеш прасачыць гісторыю за тысячы год, летапісанне, — чытай кнігі «Параліпаменона». Там выпісаны ўсе роды, пачынаючы ад Адама да Седэхіі, апошняга цара Іудзіна.
Спатрэбяцца мудрасць і навука добрых нораваў — часта чытай кнігі «Ісус Сірахаў» і <<Прытчы Саламонавы».
Над усім тым мы, хрысціяне, патрабуем рэч вечную — душэўнае выратаванне. Таму мы чытаем для настаўлення Святое «Евангелле» і імкнёмся ў справах трымацца прыкладу Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста. 3 яго дапамогай шукаем шляхі.ў вечнае жыццё і царства нябеснае, падрыхтаванае для абраннікаў божых.
Патрэбна таксама ведаць, што Біблія складаецца з дзвюх частак: Старога Запавету і Новага.
Стары Запавет уключае дваццаць чатыры кнігі.
Першая кніга — «Быццё» Майсея. У ёй апісваецца сатварэнне свету і зямлі, пачатак людскога роду, узнікненне розных народаў і моў, распавядаецца аб яўрэйскім народзе аж да зыходу яго ў Егіпет.
Другая кніга — «Выхад». У ёй гаворыцца аб нараджэнні Майсеевым, аб дзесяці язвах фараонавых, аб выхадзе з Егіпта сыноў Ізраілевых, аб дзесяці запаведзях божых і многіх іншых судах яго.
Трэцяя кніга — «Левіт». Пішацца ў ёй аб храме божым, аб рызах Ааронавых, аб ахвярах і службах левітаў.
Чацвёртая кніга — «Лічбы». Гаворыцца ў ёй аб злічэнні сыноў Ізраілевых, аб дарах князёў, аб прароцтве Валаама і аб 42 станах, дзе адпачывалі яўрэі ў пустыні.
Пятая кніга Майсеева называецца «Другі закон». У ёй прадказваецца Святое «Евангелле», а таксама скарочана паўтараецца ўсё тое, аб чым падрабязна гаварылася ў ранейшых кнігах.
Гэта і ёсць пагрэчаску «Пентацеўхан», альбо «Пяцікніжжа» Майсеева. Аб ім апостал Павел піша наступнае: «Лешп у царкве пяць слоў розумам спасцігаць ды іншых вучыць, чым шмат слоў языком паўтараць!»
Затым — кніга святога Іова — зерцала доўгацярпення. Усе словы ў ёй поўныя розуму. Вершамі і загадкамі напісана. I аб уваскрэшанні цел нашых з мёртвых у ёй ёсць.
Пасля — «Ісус Навін». Апавядаецца ў кнізе аб пераходзе Іардана, вяртанні сыноў Ізраілевых на зямлю абяцаную, атрыманні Ерыхонагорада, разгроме цароў шматлікіх, падзеле зямлі паміж многімі людзьмі.
Кнігі «Суддзяў»: Афаніэля, Айофа, Варака, Гедэона, Ептая і Самсона — апісваюць смеласць багатыроў і мужоў магутных. Пры іх змешчана кніжка «Руф», прабабкі цара Давыда.
Пасля ў Бібліі знаходзяцца кнігі «Чатырох Царстваў» сыноў Ізраілевых. Першыя дзве — паяўрэйску завуцца «Шмуэль». У іх пішацца аб нараджэнні Самуіла, аб царстве Саула, аб пабоішчах і царстве Давыдавым. Дзве другія — паяўрэйску завуцца «Млохім». У іх знойдзеш апісанне падзей ад цара Саламона да Ехоніі і ад Ераама — сына Наватава — да цара Осіі, ад яго плянення — да Асірыі. Тут таксама выпісаны сорак спраў цароў іудзейскіх і цароў ізраільскіх.
Затым — дзве кнігі «Параліпаменона». У іхтое, што прапушчанаў кнігах «Царстваў». У прыватнасці, тут можна прачытаць пра многія роды ад Адама да плянення Ерусаліма царом Наўхаданосарам.
Дзве кнігі «Ездры» апавядаюць аб вызваленні з перскай няволі людзей яўрэйскіх, аб другім адыходзе з Ерусаліма, аб храме Святая Святых. Асобна апісваюцца народы суседнія, іх справы. Таксама гаворыцца аб выйшаўшых левітах.
Потым — кніжка «Тавіёт», у якой выкладзена навука аб тым, як бацькі павіпны вучыць сваіх дзяцей.
Пасля — кніжка «Юдзіф». Гэта была жанчына незвычайнай прыгажосці, якая для вызвалення Айчыны не пашкадавала нават свайго жыцця.
За ёй — кніжка «Эсфір». Гэта царыца, якая выбавіла людзей Ізраілевых ад смерці.
Услед за гэтымі кнігамі ідуць «Песні цара Давыда». Завецца кніга пагрэчаску «Псалцірон», а паяўрэйску — «Цілім». «Песні» падзяляюцца на дваццаць кафізмаў, сто пяцьдэесят псалмоў, дзве тысячы шэсцьсот вершаў альбо прыпеваў.
Пасля «Псалтыра» змешчаны тры кнігі Саламонавы: «Прытчы», «Эклезіяст» і «Песня Песняў». У першай — навука малалетнім, у другой — мужам, у трэцяй — старым.
За імі — «Кніга Ісуса, сына Сірахава», якая завецца яшчэ «Царкоўнік». Яна ўтрымлівае навуку аб добрых норавах.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
23
Побач з ёю — кніга «Прамудрасць божая». Там пераважна пішацца аб цярпенні пакутнікаў божых і аб жыцці святых.
Пасля — кнігі шаснаццаці прарокаў Гасподніх. Ісайя — першы. Ён не толькі праракуе аб Хрысце, але і падобен евангелістам. Другі прарок божы — Ерамія. Яшчэ ў чэраве маці ён быў прасветлены і ўжо ў маладосці пачаў праракаваць. Да ўсяго, ён напісаў кніжку «Плач Ераміі. Трэці прарок вялікі — Езекііль. Гэты ў пачатку кнігі сваёй праракуе аб чатырох евангелістах Хрыстовых, а ў канцы — аб храме божым, хаця і надта таямніча. Чацвёрты прарок вялікі — Данііл, знаўца гісторыі і апавядальнік пра ўсе царствы. Ён прадказаў сапраўдны час прыходу Хрыста на зямлю і яго смерць.
Іншыя прарокі меншыя. Осія, сын Верыя, — першы. Іаіль, сын Фатуілеў — другі. Ён пісаў аб сашэсці Святога Духа на апосталаў. Амос, пастыр і прарок Гасподні, — трэці. Аўдзій, ён жа завецца раб Гасподні, — чацвёрты. Іона, сын Амафаў, — пяты. Ён, будучы тры дні ў чэраве кітовым, трохдзённае ўваскрэшанне Хрыстова сімвалізаваў. Міхей ад Марасхі — шосты прарок сярод меншых; аб ім пішацца ў кнігах «Царствы». Навум — сёмы. Ён, праракуючы аб Хрысце, гаварыў: «Тут на гарах ногі таго, хто паспавядае і благавесціць свет». Авакум — восьмы. Гэты, праракуючы, абвясціў: «Бог з поўдня прыйдзе і святы ад гары Фаран. Прыкрыла нябёсы слава яго, і хвалой яго зямля поўніцца!» Сафонія, сын Хузіеў, — дзевяты. Агей — дзесяты. Ён пісаў: «Вось яшчэ крыху неба і парушу і зямлю, і мора, і сушу, прыгну ўсе народы, і прыйдзе Той, каго чакаюць народы!» Захарыя — адзінаццаты, прадказаў прышэсце ў Ерусалім Хрыста, сядзячага на асле. Малахія — дванаццаты.
На канцы Старога Запавету змешчаны дзве кнігі «Макавеяў».
Вось такія кнігі ўваходзяць у склад першай часткі Бібліі.
Другая частка Бібліі — выратавальны Новы Запавет. У ім спачатку ідуць кнігі чатырох евангелістаў, альбо «Святое Благавешчанне»: Мацвея, Марка, Лукі, Іаана, якія, нібы калясніца, нясуць на ўсе чатыры бакі свету святое імя Госпада і прастол жыццядайнай Тройцы.
Потым — «Дзеянні» апосталаў. Святы евангеліст Лука, лекар душы, вучыць аб распаўсюджанні царквы Хрыстовай.
Затым — «Пасланні апостала Паўла», напісаныя дасямі цэркваў. Восьмае — да яўрэяў. Ён таксама павучае Цімафея, Ціта, Філімона. Крыніца невычэрпная і настаўнік усіх народаў.
Пасля — святых: Якава, Пятра, Іаана, Іуды. Яны пакінулі нам вялікія павучанні: сем саборных пасланняў наіпісалі кароткімі словамі.
У канцы Бібліі змешчана кніга святога Іаана — «Апакаліпсіс», альбо «Адкрыццё».
Колькі слоў, столькі і тайнаў!
Аб усіх кнігах Бібліі, наколькі дазваляў мне мой розум, я напісаў кароткія звесткі. А калі ў нечым памыліўся, прашу разумнейшых, каб выправілі, прашу вас дзеля Бога і людзей.
Канец прадмовы да ўсёй Бібліі.
3 ПРАДМОВЫ ДА «ПСАЛТЫРА»
Усялякае Слова, Богам натхнёнае, карысна! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!
«Няхай будзе божы чалавек дасканалы і скіраваны на ўсякую добрую справу!» — так піша святы апостал Павел. Менавіта дзеля нашага навучання, духоўнага і цялеснага выпраўлення існуюць с.вятыя пісьмы. Адны — дадзены нам у Старым і Новым Законах, другія у «Дзеяннях» святых айцоў, іншыя у прытчах прамудрых настаўнікаў, некаторыя — у песнях і псалмах Давыда і іншых божых песняроў, што складаюць «Псалтыр». Тыя пісьмы, якія пералічаны спачатку, звычайна ўтрымліваюць штосьці адно. Так, Закон вучыць, як людзям дасягнуць вечнага жыцця. Прарокі прадказваюць будучыню: добрую — добрым, злую — злым. «Дзеянні» і жыцці святых айцоў навучаюць нас цярпенню і патрабуюць жыць у страху божым. Прытчы і прыслоўі вучаць малых і старых добрым звычаям. «Псалтыр» жа, адзіны, усе тыя рэчы ў сабе замыкае, усяму таму вучыць і ўсё прапаведуе! Яго псалмы — гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць! Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і пакой чыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласць мацуюць! Д’ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць! Псалом — гэта шчыт супраць начных д’ябальскіх спакус і страхаў! Пакой у дзённай мітусні і беганіне! Абарона і вяселле малым, пацеха і песня старым! Жонкам — набожная малітва і
24
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
ўкраса! Дзецям малым — пачатак усялякае добрай навукі, юнакам — памнажэнне іх ведаў, мужам — умацаванне вялікае! Псалом святочна ўпрыгожвае голас усёй адзінай царквы! Псалом