Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ацця, апякун мастацтва.
Сула — левы прыток Дняпра.
Трубы трубяць у Ноўгарадзе... — маецца на ўвазе НоўгарадСеверскі, на р. Дзясне.
Пуціўль — невялікі горад НоўгарадСеверскага княства.
Кметы — тут: добрыя, выпрабаваныя воіны.
Дзіў — міфічная птушка, у дадзеным выпадКу варожая рускім.
Пасулле — пагранічная з палавецкім стэпам вобласць па р. Суле.
Сураж — цапер г. Судак.
СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ
11
Корсунь — г. Херсанес.
Тмутараканскі балван — магчыма, адна са статуй, якія былі збудаваны ў III ст. да н. э. у гонар язычніцкіх багоў на Таманскім паўвостраве каля Тмутаракані, або пагранічны слуп, камень.
Алегава гняздо харобрае... — аўтар «Сдова» мае на ўвазе родзічаў князя Алега Святаславіча, дзеда князя Ігара, якія прымалі ўдзел у паходзе супраць полаўцаў.
Гза, Канчак — палавецкія ханы.
..зсочуць прыкрыці два сонцы... — г. зн. два князі — Ігар і Усевалад.
Глебаўна — жонка Усевалада Святаславіча Вольга.
Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні... — Барыс Вячаслаўліч — унук Яраслава Мудрага, загінуў у бітве на Няжацінай ніве (каля Чарнігава) у 1078 г.
3 таей жа Каялракі Яраполк палялеяў... — адно з цёмных месц «Слова».
Алег Гарыслаўліч — Алег Святаславіч (пам. у 1115 г.), дзед Ігара. Міжусобіцы гэтага князя прынеслі многа гора Рускай зямлі, за што яго ў народзе і празвалі Гарыславічам.
...жыццё Дажджбожага ўнука... — г. зн. рускага народа.
Карына, Жэля — міфічныя вобразы, якія ўвасаблнюць плач, смутак.
...наводзячы смагу людзям у польмі рогу... — маецца на ўвазе якісьці пахавальны звычай.
...пабыло каля Плеснеску на балоні, каля нетраў Кісані... — цёмнае месца, адно з самых цяжкіх у сэнсе тлумачэння.
Бусавы часы... — Бус — відаць, адзін з вядомых сваімі перамогамі палавецкіх ханаў.
...помсту лялеюць Шараканаву... Шарукань — палавецкі хан (дзед Канчака), які пацярпеў паражэнне ад рускіх войскаў у 1106 г.
*О'мае сыноўцы, Ігару і Усеваладзе!..» — сыноўцы — пляменнікі; тут у больш шырокім сэнсе, бо на самай справе Ігар і Усевалад былі стрыечнымі братамі Святаслава, старэйшага ў родзе.
...з магутамі і з татранамі, і з шальберамі... — некаторыя даследчыкі «Слова» лічаць, што гэта назвы плямён цюркскага паходжання, якія служылі ў чарнігаўскім войску.
Рымаў — горад, захоплены і зруйнаваны полаўцамі пасля перамогі над Ігарам.
Туга і нудота Глебаву сыну! — маецца на ўвазе пераяслаўскі князь Уладзімір Глебавіч, які неўзабаве пасля заняцця Рымава быў цяжка паранены ў баі з полаўцамі.
Княжа вялікі, Усеваладзе! — Усевалад III Юр’евіч «Большое Гнездо» (1154—1212).
...удалымі Глеба сынамі... — дзецьмі князя Глеба Расціславіча Усеваладам і Уладзімірам.
Ты, буйРурыча, й Давідзе!.. — Рурык — князь перамышльскі, Давід — князь смаленскі; абодва браты Распіславічы — удзельнікі паходу супраць полаўцаў у 1183 г.
Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! — магутны галіцкі князь.
Угорскія горы — венгерскія Карпаты.
...буйРамане, і Мсціслаўле! — відаць, маюцца на ўвазе Раман Мсціславіч, князь уладзіміравалынскі (11691202?), і яго стрыечны брат Мсціслаў Яраславіч, князь луцкі (пам. у 1226 г.).
Хінова, Літва, Дарамела, яцвягі... — тут: народы і плямёны, з якімі ваяваў Раман Мсціславіч; хінова — відаць, славянская назва гунаў; яцвягі, дарамела — літоўскія плямёны.
Рось — правы прыток Дняпра. У той час — пагранічная з палавецкім станам рака.
Інгвар і Усевалад і ўсе тры Імсціслаўлічы — не благога гнязда птахі шасцікрылыя... — маюцца на ўвазе браты Інгвар і Усевалад Яраславічы, а таксама, відаць, сыны Мсціслава Ізяславіча — Раман, Святаслаў, Усевалад — князі валынскія. Эпітэт «шасцікрылыя» ідзе ад асаблівасці апярэння крылаў сокала.
Ізяслаў Васількавіч — праўнук Усяслава полацкага, які адзіны з усіх знясіленых міжусобіцамі полацкіх князёў «перабіў» дзедаву славу, здолеў даць адпор літоўцам, аднак сам загінуў у бітве з імі ў 1185 г.
He было тут брата Брачыслава, ні другога Усевалада... — тут маецца на ўвазе князь ізяслаўскі і віцебскі Брачыслаў Васількавіч. Усеваладам памылкова названы ў перакладзе, як і ў тэксце «Слова», Усяслаў Васількавіч, князь віцебскі (другі таму, што раней у «Слове» ўпамінаецца яго прадзед Усяслаў Брачыславіч).
У сёмы Траянаеы век жэрабя кінуў Усяслаў аб дзяўчыне, мілай сабе... — сем — эпічнае абазначэнне даўнасці; жэрабя кінуў... аб дзяўчыне мілай... — тут: выклік, што кінуў лёсу Усяслаў, які ў час паўстання кіяўлян супраць іх князя заняў кіеўскі пасад.
Ад іх скочыў зверам дзікім... — калі Ізяслаў у саюзе з польскім каралём Баляславам выступіў паходам супраць Усяслава, той кінуў кіеўскае войска і ўцёк з Белгарада ў Полацк.
Хорсу ваўком шлях перабягаў... — перабягаў шлях да ўсходу сонца. Хорс — язычніцкі бог сонца.
...але хобаты іх паасобку калышуцца... — тут маецца на ўвазе адсутнасць згоды паміж братамі Рурыкам і Давідам.
12 КІРЫЛ ТУРАЎСКІ
Яраслаўна — Ефрасіння, дачка галіцкага князя Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла, жонка Ігара.
Аўлур — полавец, які разам з Ігарам уцёк на Русь.
...князю Расціславу маладому... — князь Расціслаў Усеваладавіч, які, ратуючыся ад палавецкай пагоні, утапіўся ў р. Стугне (прыток Дняпра) ва ўзросце 22 гадоў.
КІРЫАТУРАЎСКІ
(каля 1130 — кадя 1182)
СЛОВА НА ВЯЛІКДЗЕНЬ
(Урывак)
Сёння сонца, красуючыся, узыходзіць на вышыні нябёсаў і з радасцю зямлю грэе, бо да нас жа з магілы ўзышло праведнае сонца — Хрыстос, які ўсіх вернікаў сваіх ратуе. Сёння месяц, сышоўшы з вышыняў, шануе свяціла вялікшае, бо стары ўжо закон скасаваны з суботаю разам, паводле Пісання, і прарокі шануюць Хрыстовы закон. Сёння скончана грэху зіма пакаяннем і растаў лёд нявер’я розумам Божым: зіма паганскага куміраслужэння скончылася вучэннем апосталавым, верай Хрыстовай, і растаў лёд нявер’я Фамы паказам рэбраў Хрыстовых. Сёння вясна красуе, ажыўляючы ўсё зямное; сёння бурныя вятры павяваюць лагодна і апыляюць плады, і зямля, што гадуе насенне, нараджае зялёныя травы. Вясна ж квітнеючая — вера Хрыстовая, што нараджае хростам чалавечае ўваскрэшанне; бурныя ж ветры — то грэхаўчынныя думкі, што пакаяннем ператвараюцца ў цноты і апыляюць плады душакарысныя; зямля ж існасці нашай, як насенне, прымае Божае слова і надта страшыцца яго, і спараджае дух ратавання.
Сёння авечкі й цяляткі нованароджаныя на шляхах сваіх скачуць у захапленні і вяртаюцца тут жа да матак, і весяляцца; пастыры ж, граючы на жалейках, з радасцю ўсхваляюць Хрыста. Авечкі ж — ціхмяныя іншаземцы, а цяляткі — кумірапаклоннікі ад няверных народаў, што хутка прыйшлі да закону Хрыстовым учалавечаннем і вучэннем апосталавым ды дзівосамі іх і звярнуліся да святой Царквы і ссалі малако вучэння, а настаўнікі ж статку Хрыстовага, за ўсіх молячыся, хваляць Бога, які сабраў у статак адзіны ваўкоў і ягнятак. Сёння дрэвы парасткі выпушчаюць, і кветкі красуюць духмяна, і распаўсюджваюць сады водар салодкі, і садоўнікі, з надзеяй працуючы, заклікаюць Хрыста — даўцу плоду. Бо былі ж мы раней нібы дзікія дрэўцы няплодныя, а цяпер да нявер’я прывіта Хрыстовая вера, і, умацаваўшыся Іасеевым коранем, што квітнее добрымі дзеямі, чакаем мы райскага ўваскрашэння ў Хрысце, а святары, для Царквы папрацаваўшы, ад Хрыста ўзнагароды чакаюць. Сёння аратыя слова падводзяць славесных цялят да ярма духоўнага, і плугам хросту ўзрыхляюць барозны розуму, праводзяць разору пакаяння, і ўсыпаюць насенне духоўнае, і радуюцца з надзеі на будучы плён. Сёння старое канчаецца і чыніцца ўсё новае дзеля ўваскрашэння. Сёння рэкі апостальскія навадняюцца і чалавекірыбы плодзяцца, і рыбакі, змерыўшы глыбіню ўчалавечання Божага, цягнуць мярэжу царкоўную, поўную злоўленай рыбы, «рэкі бо, — кажа прарок, — выйдуць з зямлі, і ўбачаць грэшныя тое, і захварэюць». Сёння рупная ў працы пчала — чын манаскі — выяўляе мудрасць сваю, усіх здзіўляе, бо дзівяцца людзі і ангелы, як жыве яна ў пустэльні, як на кветкі ляціць і прыносіць мёд на патрэбу Царкве з чалавёкам на асалоду. Сёння ўсё салодкагалосае птаства, гняздуючы перад царкоўнымі выявамі, весяліцца, каха прарок бо: «I птушка знойдзе гняздо на Тваім алтары», — і кожная, спяваючы песню сваю, несціхана славіць Бога.
ПАХВАЛА ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ1
Якою мовай, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні! Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем смуткуючым,
КІРЫЛ ТУРАЎСКІ 13
распранутым — адзеннем, хворым — наведаннем ці, проста кажучы, — для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння сэрца сваё паіла Божаю мудрасцю. Еўфрасіння — незвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як промепь сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем2, Вышгарад — пакутнікамі Барысам і Глебам; я ж хвалюся: шчаснае ты, места Полацкае, што ўзрасціла такі парастак — найпадобнейшую Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месце тым! Шчасныя бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння! Шчаснае нараджэнне яе, шчаснае гадаванне, шчаснае і ўзрастанне найпачэснейшай Еўфрасінні! Шчасная праца яе і подзвігі дзеля Бога! Шчасны і манастыр, шчасныя і насельнікі манастыроў Святога Спаса і Святой Багародзіцы! Шчасны люд, што табе паслугаваў! Але, о найшчаснейшая нявеста Хрыста, Бога нашага, маліся да Бога аб статку сваім, які ты спалучыла ў Хрысце, Якому належыць усялякая слава, гонар і пакланенне з Айцом і Святым Духам цяпер і заўжды і давеку! Амін.
Заўвагі
«Пахвала...» уваходзіць у склад «Жыція Еўфрасінні Полацкай» — літаратурнага помніка XII—XIII стагоддзяў.
1 Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава, каля 1110—23.05.1173) — дачка князя Георгія Усяславіча, унучка полацкага князя Усяслава Барачыславіча (Чарадзея). Ігумення манастыра Спаса ў Полацку, асветніца і мецэнатка, кананізавана праваслаўнай царквой.
2 Дзшітрьш з Селуні — пакутнік за хрысціянскую веру. Загінуў у 304 г. у час кіравання Максімільяна.
СЛОВА СВЯТОГА КІРЫЛА АБ КНІЖНЫМ ЧЫТАННІI НАВУЦЫ
Паслухайце, братове, і ўразумейце, дзеці, як належыць нам вераваць у адзінага Бога, у Тройцы існага, — у Айца і Сына і Духа Святога, — і спадзявацца на яго аднаго, і павучацца, схіліўшыся да святых кніг — Евангелля, Апостала, Парамійніка, Псалтыра і іншых, а да адрочаных кніг не звяртацца ніколі. Адрочаныя ж: Астраномія і Зоралік, Соннік, Зёльнік, Чароўнік, Птушыныя Чары, Громнік, Каляднік і Жэрабнік. Бо прароцтвы лжывыя ў іх, на святых паклёпы ўзводзяцца. Кнігамі гэтымі д'яблаў прывабліваюць і гутараць з імі. У параўнанні са святымі кнігамі гэтыя маняць і невукаў дураць. А ім падобныя кнігі халдзейскія і элінскія байкі — таксама кашчунныя. А калі запытае які вар’ят, чаму святыя трымалі гэтыя кнігі, — ты адказвай: святыя мелі розум добры і некрывадушны, дадзены ім ад Бога; чытаючы гэтыя кнігі, жылі не паводле вучэння іх, а па слову прарока і апосталаў. Ерэтыкі ж і с*ятыя кнігі чыталі, але, не маючы добрага розуму ад Бога, — здрадзілі і сталі адступнікамі Божымі, і ўсмярдзела душа іх ад гэтага смуроду, зруйнаваўся прастол, на якім спачываў іхні розум, і не стала месца яму, і ён ад іх збег, а ўсяліўся ў іх д’яблавы розум. I распладзілася ў ерэтыках вучэнне д’яблава, і пачалі зневажаць яны Бога, не разумеючы кніжных прыпавесцяў, не слухаючы разумных, не прымаючы правільнага вучэння і настаўнікаў ненавідзячы, якія навукай сваёй прыводзілі іх да вечнага жыцця (а той, хто не слухае і не скараецца, — ідзе да вечнай пакуты). Яшчэ раней Павелапостал наказваў аддаць непакорлівых і непаслухмяных д'яблу на катаванне. А святыя айцы, не здолеўшы розум вар’яцкі і непакорны гэтых ерэтыкоў наставіць вучэнню кніжнаму, — не аддавалі іх сатане на пакуту, а пракліналі, бо ведалі, што той іх не пакарае, а чакае іх вечная мука, калі будуць скаваны яны разам з д’яблам — настаўнікам іх, бо ён — непакорны настаўнік для ўсіх непакорных. Так піша і Павел да святых, епіскапаў і святароў: «Калі хто спакусіцца невуцтвам кніжным, навучыце таго; калі ж не паслухае вас і не скарыцца пасля першага і другога пакарання — хай будзе пракляты!» Калі ж зараз многія марнасловы не скараюцца і пасля сотага — што станецца з тымі! Хіба не будуць яны разам з праклятымі?
Мы ж, братове, станем пакорлівыя і паслухмяныя, будзем выконваць Боскія нак