Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
лі вялікага князя Гедыміна на рацэ Атмене, на гэтым баку за дзве мілі ад Жэймаў. I дапамог Бог вялікаму князю Гедыміну: усіх немцаў ён нагалаву разбіў, а жамойць ад немцаў адступілася і прыйшла да гаспадара свайго прыроджанага Гедыміна, бо ён немцаў усіх нагалаву разбіў і пабіў усё войска нямецкае. I тут жа, перамогу атрымаўшы, Жамойць сабе вярнуў, і пайшоў тады ж са сваімі сіламі і з жамойцю ў зямлю Нямецкую, і ўзяў гарады Тыльжу, Рагнэту ды шмат іншых, і зямлю ўсю спустошыў, і палонных вывеў, і, невымоўнае кровапраліцце ў Немцах учыніўшы, з вялікаю радасцю да сябе адышоў.
Вызваліўшы зямлю Жамойцкую ад немцаў, пайшоў Гедымін на князёў рускіх. Прыйшоў ён спачатку да горада Уладзіміра. I князь уладзімірскі Уладзімір, сабраўшы людзей сваіх, учыніў бой люты з князем вялікім Гедымінам. I дапамог Бог вялікаму князю Ге
ХРОНІКА БЫХАЎЦА
19
дыміну: ён самога князя ўладзімірскага Уладзіміра забіў, і раць ягоную ўсю пабіў, і горад Уладзімір узяў. А потым пайшоў Гедымін на князя Льва Луцкага.
Князь жа Леў, пачуўшы, што Літва князя Уладзімера забіла і горад Уладзімір узяла, не асмеліўся супраць Гедыміна стаць і пабег да князя Рамана, да зяця свайго, у Бранск. А князі ды баяры валынскія білі чалом вялікаму князю Гедыміну, каб у іх панаваў і гаспадаром быў, а зямлі іхняе не казіў. I князь вялікі Гедымін, умацаваўшы іх прысягаю і пакінуўшы ў іх намеснікаў сваіх, пачаў там княжыць, а потым на зіму пайшоў да Берасця. Усе войскі свае ён распусціў, а сам у Берасці зімаваў.
Хутка Вялікдзень мінуў, і ён, сабраўшы ўсе свае сілы літоўскія, жамойцкія і рускія, на другім тыдні па Вялікадні пайшоў на князя кіеўскага Станіслава. I прыйшоўшы, узяў ён гарады Оўруч ды Жытомір. А князь Станіслаў абмяняўся пасламі з князем пераяслаўскім Алегам, і з князем бранскім Раманам, і з князем валынскім Львом, якога князь вялікі Гедымін выгнаў з Луцка. I сабраліся ўсе ў вялікім мностве людзей сваіх рускіх, і спаткаліся з князем вялікім Гедымінам на рацэ Рпені пад Белгарадам, за шэсць міляў ад Кіева, і ўчынілі бой ды сечу вялікую. I дапамог Бог вялікаму князю Гедыміну: пабіў ён усіх князёў рускіх нагалаву, і войска іхняе ўсё пабітае на полі засталося, і князя Льва луцкага ды Алега пераяслаўскага забіў. Станіслаў жа кіеўскі і Рамап бранскі ўцяклі да Бранска. Князь жа вялікі Гедымін аблажыў горад Белгарад. I бачачы, што гаспадар іхні з войска ўцёк, а самое войска ўсё ўшчэнт разбіта, і не хочучы ісці супраць такога вялікага войска, як літоўскае, здалі горад князю Гедыміну і прысягнулі служыць Вялікаму кпяству Літоўскаму.
Затым князь Гедымін пайшоў з усімі сіламі сваімі да Кіева, аблажыў горад Кіеў, і кіяне пачалі ад яго бараніцца. I стаяў князь вялікі Гедымін пад Кіевам месяц. 1 вырашылі мяшчане кіеўскія, што не могуць больш трымаць моцы вялікага князя без гаспадара свайго, вялікага князя Станіслава кіеўскага. I пачулі яны пра тое, што гаспадар іхні, князь Станіслаў, уцёк ад Гедыміна, і войска яго пабіта і ніякіх заставаў іх князь не пакінуў, і, змовіўшыся аднадушна, здаліся вялікаму князю Гедыміну. Ігумены, папы і дыяканы, выходзячы з горада з крыжамі, вароты гарадскія адчынілі, і сустрэлі вялікага князя Гедыміна з пашанаю, і ўдарылі яму чалом, і падаліся служыць яму, і прысягу сваю на тым далі вялікаму князю, і білі чалом, каб ад іх удзелаў іхніх не адбіраў. I князь Гедымін на тым іх пакінуў, а сам з пашанаю ў горад Кіеў уехаў.
Пачулі пра тое прыгарадкі кіеўскія Вышгарад, Чаркасы, Канеў, Пуціўль, Слепаўрод, што кіяне здаліся разам з горадам, а пра гаспадара свайго чулі, што ўцёк ён у Бранск, а сілу ягоную ўсю пабілі. Пайшлі да вялікага князя Гедыміна і з тымі вышэйназванымі прыгарадкамі кіеўскімі падаліся служыць яму, і прысягу вялікаму князю Гедыміну на тым далі. I пераяслаўляне, пачуўшы, што Кіеў з прыгарадкамі здаліся князю Гедыміну, а гаспадар іхні, князь пераяслаўскі Алег, забіты вялікім князем, прыехалі да Гедыміна і падаліся разам з горадам служыць яму і прысягу на тым далі. Князь жа Гедымін, узяўшы Кіеў, Пераяслаўль і ўсе вышэйназваныя прыгарадкі, пасадзіў на іх Міндоўгава сына, князя Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага, а сам з вялікаю радасцю ў Літву вярнуўся.
У той час, калі князь Станіслаў быў у Бранску выгнаны вялікім князем Гедымінам, прыслаў да Станіслава князь Іван разанскі паслоў. Будучы ўжо старым, ён прасіў Станіслава, каб той да яго прыехаў і дачку яго Вольгу ўзяў, бо сына не меў, толькі тую дачку, і каб пасля яго смерці Станіслаў стаў вялікім князем разанскім.
Князь жа вялікі Гедымін, прагнаўшы князёў рускіх і ад немцаў краіну вызваліўшы, панаваў шмат гадоў у спакоі.
ПРА ТОЕ, ЯІ< ВЯАІКІ КНЯЗЬ ГЕДЫМІН ТРОКІI ВІАЬНЮ ЗАСНАВАЎ
...Аднойчы паехаў князь вялікі Гедымін са стальца свайго, з Кернава, у ловы за раку Вяллю, і за пяць міляў ад горада знайшоў у пушчы гару прыгожую, дубровамі ды раўнінамі аблеглую, і спадабалася там яму вельмі, і ён там пасяліўся, і заснаваў горад, і назваў яго Трокі (гэта там, дзе зараз Старыя Трокі), і з Кернава перанёс сталіцу сваю ў Трокі. Неўзабаве пасля таго паехаў князь вялікі Гедымін у ловы і за чатыры мілі ад Трокаў знайшоў гару прыгожую над ракою Вільняю, і на той гары ўбачыў звера вялікага — тура, і забіў яго на той гары, якую цяпер называюць Турава гара. I вельмі ўжо позна было да Трокаў вяртацца, таму спыніўся ён на луцэ Швінтарога, дзе першых вялікіх князёў спальвалі, і заначаваў. I калі ён там спаў, то пабачыў сон, што на гары, якую называлі Крывая, а ця
20 ХРОНІКА БЫХАЎЦА
пер завуць Лысая, стаіць вялікі жалезны воўк, а ў яго ўнутры раве так, нібы сто ваўкоў вые. Прачнуўся Гедымін ды кажа варажбіту свайму і найвышэйшаму папу паганскаму Ліздзейку, які быў знойдзены ў арліным гняздзе: «Бачыў, кажа, я сон дзіўны», і распавёў усё, што ў сне бачыў. I той Ліздзейкаваражбіт кажа гаспадару: «Княжа вялікі, воўк жалезны азначае, што горад сталічны тут будзе, а тое, што ў яго ўнутры раве, гэта значыць, што слава яго будзе чутна па ўсім свеце».
I князь вялікі Гедымін назаўтра ж, не ад’язджаючы, паслаў па людзей і залажыў два гарады — адзін на Швінтарозе, Ніжні, а другі на Крывой гары, якую цяпер завуць Лысаю, і даў імя тым гарадам Вільня. I, збудаваўшы гарады, перанёс Гедымін пасад свой з Трокаў у Вільню і зрабіў першым ваяводам у Вільні гетмана свайго Гаштольта з гербу Калюмнаў, з роду Грумпія, які быў выкуплены ў немцаў пры аблозе Кунасава.
I княжыў вялікі князь Гедымін многа гадоў у княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, і быў справядлівы, і шмат ваяваў, але заўсёды перамагаў, і панаваў шчасліва да глыбокай старасці.
Каментарыі
Вільня (з 1939 г. Вільнюс, цяпер сталіца Літоўскай Рэспублікі) размешчана ва р. Нярыс (Вілія) пры ўпадзенні р. Вільня (Вілейка). Паводле дадзеных археалагічных раскопак, у V— VIII стагоддзях на месцы Вільні існавала паселішча. На думку некаторых гісторыкаў, Вільня да XII ст. называлася Крывым горадам. Упершыню ў летапісах назва Вільня ўпамінаецца пяд 1323 годам, калі вялікі князь Гедымін перанёс сюды сталіцу Вялікага княства Літоўскага.
ПРА ВОЙНЫ ВЯАІКАГА КНЯЗЯ ААЬГЕРДА
У тыя часы князь вялікі літоўскі і рускі Альгерд Гедымінавіч, кіруючы спраўна гаспадарствам сваім, немалы час панаваў у Вялікім княстве Літоўскім. I быў ён у міры і ў добрай прыязні з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, які без усякае прычыны, пераступіўшы мір і прыязеасць, прыслаў да вялікага князя Альгерда пасла свайго з агнём і шабляю, даючы яму зразумець, што «буду ў зямлі тваёй па краснай вясне, па ціхім леце».
I князь вялікі Альгерд выняў крэсіва, губку і крэмень, і, запаліўшы губку, даў паслу, і сказаў так: «Дай гэта свайму гаспадару і паведамі яму, што ў нас у Літве агонь ёсць, бо ён кажа мне, што хоча быць у маёй зямлі па краснай вясне ды па ціхім леце. А я, дасць Бог, буду ў яго на Вялікдзень, ды пацалую яго чырвоным яйкам цераз шчыт суліцаю, ды з Божаю дапамогаю к гораду яго Маскве кап’ё сваё прысланю: бо не той ваяр, хто чакае часу зручнага, каб ваяваць, але той ваяр, хто і ў непагадзь да непрыяцеля свайго непрыязнь выяўляе». I, адпусціўшы пасла і сабраўшы ўсе свае войскі літоўскія і рускія, пайшоў з Віцебска проста на Маскву. I на самы Вялікдзень ранкам князь маскоўскі ішоў з баярамі з царквы, а тым часам князь вялікі Альгерд з усімі сваімі сіламі, разгарнуўшы харугвы, з’явіўся на Паклоннай гары.
Вялікі князь маскоўскі ўпаў у страх вялікі і жахнуўся, бачачы вялікага князя Альгерда, што прыйшоў паводле слова свайго з такою вялікаю сілаю. I, не могучы ніякага адпору яму ўчыніць, паслаў да князя Альгерда, просячы яго і вялікія дары яму абяцаючы, каб яго з бацькаўшчыны яго, з Масквы, не выганяў, а гнеў свой пакінуў бы і ўзяў бы ў яго, што хацеў.
I князь вялікі Альгерд злітаваўся, і ласку сваю ўчыніў, і з Масквы князя Дзмітрыя Іванавіча не выганяў, і мір з ім заключыў. А затым, дамову ўчыніўшы, сам вялікі князь маскоўскі к Альгерду выехаў, і з ім бачыўся, і дарамі незлічонымі, золатам, срэбрам, і дарагімі перламі, і сабалямі ды іншымі дарагімі шкурамі пушных звяроў князя вялікага Альгерда адарыў, і выдаткі, якія Альгерд меў, у землю ягоную ідучы, яму аплаціў. Потым князь вялікі Альгерд сказаў вялікаму князю маскоўскаму: «Хоць я з табою памірыўся, але не магу я іначай учыніць, мушу каля горада твайго Масквы кап’ё сваё прысланіць ды тую славу здабыць, што вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі кап’ё сваё пад Масквою прысланіў». I сам, на каня ўзышоўшы і кап’ё ўзяўшы ў руку, пад’ехаў к гораду і кап’ё тое к муру прысланіў і, едучы назад, сказаў голасна: «Княжа вялікі маскоўскі! Памятай тое, што кап’ё літоўскае стаяла пад Масквою».
Пасля таго князь вялікі Алыерд з усім сваім войскам з вялікаю пашанаю, з вялікім палонам і з невымоўным здабыткам, зваяваўшы ды пабраўшы гарадоў шмат, багата лю
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
21
дзей папаланіўшы, мяжу ўчыніў на Мажайск і Каломну і з усімі сваімі людзьмі шчасліва вярнуўся дамоў.
Каментарыі
У Хроніцы Быхаўца расказваецца аб адным з паходаў вялікага князя Альгерда на Маскву. Гісторыкі лічаць, то такіх паходаў было тры, пры наступных абставінах. У 1368 г. маскоўскае войска пайшло вайной на Цвер. Цверскі князь Міхаіл звярнуўся па дапамогу да Альгерда, які быў жанаты на яго сястры. Хутка Альгерд разам з цверскім князем на чале вялікага войска падышоў да Масквы, але, прастаяўшы каля яе сцен трое сутак, вымушаны быў адступіць. У 1370 г. Альгерд з вялікім войскам разам з цверскім князем Міхаілам зноў накіраваўся да Масквы. Магчыма, пра гэты паход гаворыцца ў Хроніцы Быхаўца. Альгерд прастаяў пад яе сценамі 8 дзён, пасля чаго пачаў мірныя перагаворы з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем. Падбухтораны цверскім князем Міхаілам, Альгерд робіць трэці паход у 1372 г. Але на гэты раз да Масквы ён не дайшоў, і быў заключаны мір.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
(каля 1490 —1551)
ПРАДМОВА ДА ЎСЁЙ БІБЛІІ
Біблія — грэчаскае слова, паруску гэта азначае — кнігі. Так святы апостал Мацвей пачынае Хрыстова дабраве