• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў

    Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 295с.
    Мінск 2006
    132.23 МБ
    3 мужыкоў тут не надта каб шмат, А ўсё больш дык багатых паноў. На зямлі адцярпеўшы, наш брат На той свет, як па масле, пайшоў, А панам дык і трудна цярпець Без прывычкі, дык стогнуць, аж страх! Глянеш, пан, як, здаецца, мядзведзь, А чорт дышлам запрог і трахтарарах, Бічам б’е, ражном пора у тыл, Морду круце набок і за кудлы трасе; Стук і крык, аж віхор круце пыл, Так пан чортавы воз той нясе.
    Там паны і муруюць й аруць, Вымятаюць і свінні пасуць, А смалу дык, як мёд, там жаруць, А камення, як горы, нясуць, — Усё ў пекле каб дно як зрабіць, А ўсё толку няма іх работы нігдзе: Тут яны робяць усё, абы збыць, I там ім гэтак работа ідзе.
    Я ж то думаў, што ксяндзоў тут няма.
    Калі зірк! аж і ксёндз тут сядзіць: Чорт яго аблажыў грашыма, Запаліў у грашах тых, і ксёндз так гарыць. А другі дык вісіць, але як? — Дык і стыдна мне вам гаварыць, А са стыду чырвоны як рак, Вочы жмура, як кот, і гарыць.
    288
    А тут баба я.го так кляне Ды так лае з астатніх жа слоў, Што, каб гэтак хто лаяў мяне, Я б яго з свету даўно перавёў. Станавы, старшына і тый тут. Тым дык чорт усё грошы збярэ, Скруце цвёрды круцель або жмут Ды ў горла запрэ і даўбешкай пярэ; Каласірам’ ці чым там паліў, I жмут той у горле агнём запаліў... Але ж і ёсць там народу, аж цьма! I роду ўсякага, і стану, і веку, Хто не жыў на зямлі, таго тут няма; Няхай Бог сцеражэ там быць чалавеку! Ледзь я прайшоў аж у тую кануру, Гдзе аконам Бізуньскі цярпіць. Чорт і яго запрагае у фуру.
    Спацеўшы бедны, а енча: «Дай піць!» Я брызнуў крапідлам на твар, Ён аж зрадзеў, як дзіця, Як хапіўся рукой за той каламар2, Што узяў я з вадой яму для піцця, Дык высахла зараз вада аж да дна; Ён стаў такі светлы, як гэты дымок, Стаў нікнуць, засталася пара адна, I знік так, як нікне на слоньцы аблок. He помню, як выйшаў я з чысцу таго, Праснуўся у хаце на печы аж днём. Усе кругом плачуць, не ведаць чаго, А пале мяне, дык так, як агнём! Трашчыць галава, баляць усе косці, I надта вады зажадалася піць. Напіўся і зноў паў я у млосці!.. От давялося ж у чысцы мне быць!
    1 Каласір — газа.
    2 Каламар— чарніліца; тут у сэнсе конаўка або іншая пасудзіна.
    289
    ^ L Якія сацыяльныя тыпы паказаны ў чысцы? За якія грахі в душы пакараны?
    2.	Адзначце рысы і функцыі жанравай формы ў вершы.
    3.	Прачытайце ўголас урыўкі, на вашу думку, найбольш эмацыянальна напружаныя.
    4.	Акрэсліце стаўленне пісьменніка да сацыяльных тыпаў у тагачасным грамадстве.
    У вершы «Быўу чысцы» Ф. Багушэвіч выкарыстаў матыў падарожжа ў замагільны свет. Адлюстраваная сітуацыя дае магчымасць паказаць мноства сацыяльнапсіхалагічных тыпаў, характэрных для беларускай рэчаіснасці канца XIX стагоддзя.
    У вершы «Калыханка» таксама выкарыстана пановаму традыцыйная жанравая форма. Песняманалог беларускай мацісялянкі стала формай роздуму пра жыццёвы шлях сына, пра яго маральны выбар і вернасць Бацькаўшчыне, сваёй маці і роднаму дому. Чытаючы верш «Калыханка», прасачыце логіку развіцця матчынага наказу.
    КАЛЫХАНКА
    Люлі, сынок, люлі, люлі! Усе курачкі паснулі, Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваей маткі; А ты чаго не спіш, сынку, Як бы чуў ліху гадзінку? Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, А як матка прыйдзе ў госці, Ой, то будзе ёй радосці... Сядзе матка ў кут на лаве, Сын хлебсоль прад ёй паставе,
    290
    Ручкі, ножкі пацалуе, Памілуе, пажалуе; Пачастуе мядком сытным, Блінком мякенькім падсітным, Піражочкам і з начынкай, Верашчачкайгарачынькай... Люлі, сынок, люлі.люлі... Бо ўжо курачкі паснулі. Ой, то будзе рада матка, Хоць і простая салдатка, А усякі шапку здыме, Як дазнаецца аб сыне. Люлі, сынок, люлі, люлі... Бо ўжо курачкі паснулі. Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, Людцоў Божых будзеш біці, Цяжка будзе ў свеце жыці, Будуць клясці, як ліхога, Прасіць смертанькі ад Бога. Люлі, сынок, люлі, люлі... Бо ўжо курачкі паснулі. Тагды матка прыйдзе ў госці, Сын выкіне стары косці, Жабруючы, пойдзе ў вёску, Будзе прасіць Матку Боску, Каб забыцца ей аб сыне, Каб не ведаць, гдзе ён згіне. Люлі, сынок, люлі, люлі... Бо ўжо курачкі паснулі. Ой, не будзь ты лепей панам, Hi вялікім капітанам, Будзь, чым матанька радзіла, Каб у госці не хадзіла, Каб век з табой векавала, Гаравала, працавала...
    291
    Люлі, сынок, люлі, люлі!
    Усе курачкі паснулі, Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваей маткі!..
    4% 1. Якой беларуская маці бачыць у «Калыханцы» будучыню а свайго сына?
    2.	Якія выгоды можа набыць і што можа страціць сын, стаўшы «панам ці вялікім капітанам»?
    3.	Які наказ гучыць у матчынай калыханцы?
    4.	Акрэсліце новы змест, укладзены аўтарам у песенную форму традыцыйнай калыханкі.
    5.	На якім шляху сын можа стаць ворагам сваіх родных і . блізкіх?
    XMAPK1
    Хмаркі цёмныя, мае братанькі! Вецер гоне вас без дарожанькі, I нігдзе ж для вас няма хатанькі... Адпачынеце аж у Божанькі!
    Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі, I дзе «т у т э й ш ы м і» называліся? Леціцё усё так, як ярачкі’...
    Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!
    Зямлі родненькай, знаць, няма у вас, Hi вуголчьіка, ні прытулачку.
    А тут вецер дзьме горшы раз у раз, Леціцё жа вы без ратуначку!..
    Летучы, слязой зямлю росіце, Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
    Уміраючы, жыццё носіце, Усяму жыццё, сабе толькі крзс2!
    ’ Ярачкі — авечачкі.
    2 Крэс — мяжа, канец, смерць.
    292
    1.	Якой настраёвасцю вылучаецца верш «Хмаркі» на фоне «Калыханкі» і іншых песняў цыкла?
    2.	Якія падзеі часоў маладосці аўтара адлюстраваны ў песні «Хмаркі»?
    3.	Раскрыйце эмацыянальны змест зваротка «мае братанькі» і эпітэта «тутэйшыя».
    4.	Пра якія падзеі напамінае алюзія ў апошняй страфе? Як Ф. Багушэвіч ацэньвае ролю паўстанцаў 1863 года ў гісторыі Бацькаўшчыны?
    5.	Раскрыйце мастацкую ролю антытэзы ў вершы.
    ЗМЕСТ
    Слова да вучняў .
    ЛЯ ВЫТОКАЎ МАСТАЦТВА СЛОВА
    Легенды і паданні .................................  g
    Дамавікова ўдзячнасць ........................... g
    Заклятая магіла волата......................... 11
    Тураўскія саркафагі.............................. j 3
    3 міфаў Старажытнай Грэцыі ....................... 18
    Подзвігі Геракла................................. ід
    ЛІТАРАТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА (XI—XV стагоддзі)......... 30
    Летапісы .......................................... 32
    Аповесць пра Усяслава Полацкага ................... 34
    Пахвала вялікаму князю Вітаўту..................... 37
    Аповесць пра Грунвальдскую бітву .................. 41
    Жыційная літаратура ............................... 44
    Жыціе Еўфрасінні Полацкай .. ...................... 45
    3 СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ Аповесць пра Трышчана........................... 58
    ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ (XVI стагоддзе) ... 82
    Францыск Скарына................................... 85
    3	прадмовы да кнігі «Іоў» .................... 88
    3	прадмовы да кнігі «Юдзіф» .................. 89
    Мікола Гусоўскі ................................... д2
    Песня пра зубра (урывак з паэмы)................... 93
    294
    ЛІТАРАТУРА АСВЕТНІЦТВА I РАМАНТЫЗМУ ........... 103
    Ян Баршчэўскі ................................. 105
    Шляхціц Завальня............................... 107
    Пра чарнакніжніка і пра цмока.................. 113
    Белая Сарока................................... 135
    3 СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
    Адам Міцкевіч ................................. 147
    Гражына........................................ 149
    Тарас Шаўчэнка................................. 188
    Думка.......................................... 190
    ***Садок вішнёвы каля хаты...................... 191
    ***Не грэе сонца на чужыне...................... 191
    Цары (урывак з паэмы) ......................... 192
    Вінцэнт ДунінМарцінкевіч...................... 195
    Ідылія......................................... 197
    Кастусь Каліноўскі............................. 255
    «Мужыцкая праўда», № 2......................... 258
    Пісьмо зпад шыбеніцы ......................... 260
    ***Марыська чарнаброва, галубка мая............ 261
    ЛІТАРАТУРА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ (канец XIX—XX стагоддзе)....................... 263
    Францішак Багушэвіч............................ 264
    Біяграфічныя звесткі .......................... 265
    Асаблівасці стылю ............................. 266
    Мая дудка ..................................... 269
    Кепска будзе! ................................. 272
    Быў у чысцы.................................... 286
    Калыханка...................................... 290
    Хмаркі ........................................ 292
    (Назва і нумар школы)
    Навучальны год	Прозвішча і імя вучня	Клас	Стан падручніка пры атрыманні	Адзнака вучню за карыстанне падручнікам
    20іе/24л^				
    20 /				
    20 /				
    20 /				
    20 /				
    . “У436™ дапаможнік выдадзены за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту для фон дау бібліятэк па заказу Міністэрства адукацыі.
    Вучэбнае выданне
    РАГУЛЯ Аляксей Уладзіміравіч
    КУШНЯРЭВІЧ Вераніка Вячаславаўна ГАРАДКО Галіна Станіславаўна
    БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА У дзвюх частках
    Частка I
    Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
    Рэдактары Л. Т. Калюжная, I. М. Паланейчык Мастак Т. А. Мельянец
    Мастацкі рэдактар Л. М. Рудакоўская Тэхнічныя рэдактары Т. С. Звярковіч, В. П. Безбйродйвй Стылістычныя рэдактары Я. А. Бебвль, Л. Г. Гсінчсірэнксі, М. А. Паддубская
    Падпісана да друку 07.08.06. Фармат 84Х108І/32. Папера афсетная. Гарнітура Літаратурная і TextBookC. Высокі друк. Умоўн. друк. арк. 15,54 + 021 укл
    Улік.выд. арк. 14,20. Тыраж 154 853 экз. Заказ 2221
    Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Белаоусь Лй № 02330/0056778 ад 17.02.2004.
    220600, Мінск, праспект Пераможцаў, 11
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа» 220600, Мінск, вул. Чырвоная, 23.
    Безліч выпадкаў прыгод і жывых успамінаў
    Хваляй нахлынуць, палоняць душу  і здаецца: Зноў ты вярнуўсяў той край, дзе пачатак пачаткаў
    Сэнсу жыцця і пачуцця святога — радзіма.
    Мікола Гусоўскі
    I... паглядаючы на тэатр вялікага свету, чытаю кнігу, што часам смешыць, часам прымушаеліць слёзы,
    і гэта — кніга чалавечых сэрцаў і характараў