Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 295с.
Мінск 2006
Хай дасканалым 'будзе чалавек і наўсялякую добрую справу падрыхтаваны.
Францыск Скарына
ПРЕЛШОБНе fiE^dTHPb :сжко пнйнне бгмі еодт>хна«€ полізное ко^чжнм нкфоелнн нню йтрвлінню йкондкдзднн» ПРДКАЫі ддсов^шж’ь бУаеть
Яммікг кжнн Нндкслко діло ^м?0 оі[го товлнг • мко стын лплг Пшлг пншт Нсігордн СТЫ€ пшмд Кстдвлінд суть кндшсмК ндечжн» йспралінню ^уХоено mJ йтшмомй ррмчнымн ошчдн • Едн ньі здкономг, еітхымі Нноеымь М'Ггые стымн прркн ддны сйть ндмь • Нные ДШННЕМІ СТЬіХг рт^Ць * ЙК£КЫ€ прнтг ЧДМН ПРІмКлРЫ бчНТШНі НіКОТОРМе ТІЖГ ГНСНАМН Н^ллмы ШЦРЛ двХд йш йных% сожнн півцаг сложжымн, мко е Псдльтырь • Тыежі есм шрво маювдные пнмы і Кджьное сннХ% токмо сдннК рпь ewk здмыкдсть • Ыко Bakohi жнбота епного людш достйпнтн ЙчНТЬі ПрРЦЙ
А. У. Рагуля, В. В. Кушнярэвіч, Г. С. Гарадко
Беларуская
літаратура
У дзвюх частках
ЧасткаІ
Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12гадовымтэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Мастацкая літаратура» 2006
УДК 821.161.3.09(075.3=161.3=161 1)
ББК 83.3(4Бен)я721
P14
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны A М. Мельнікава; настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 98 г. Мінска 3. П. Бацькова', кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі I. М. Шаладонау
Рагуля, А. У.
P14 Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання з 12гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні). У 2 ч. Ч. I / А. У. Рагуля, В. В. Кушнярэвіч, Г. С. Гарадко. — Мінск : Маст. літ., 2006,— 295 с., [2] л. іл.
ISBN 9850208619.
УДК 821.161.3.09(075.3= 161.3=161.1)
ББК 83.3(4Бен)я721
ISBN 9850208619 (ч. 1)
ISBN 9850208600
© Рагуля А. У, Кушнярэвіч В. В., Гарадко Г. С., 2006
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2006
Слова да вучняў
Адгорнута першая старонка падручніка. Цябе чакае цікавае і незвычайнае падарожжа па роднай літаратуры. Ты ўжо ведаеш пра розныя спосабы паказу жыцця ў літаратуры (лірычны, эпічны, драматычны), умееш вызначаць прыналежнасць твораў да пэўных жанраў. Цяпер настаў час даведацца, калі на беларускіх землях з’явіліся перійыя літаратурныя творы, у якіх жанравых формах яны ствараліся, чым яны адрозніваюцца ад сучасных. Ты зможаш уоачыць, як пачыналася беларуская літаратура, пазнаёміцца з самымі старажытнымі творамі, прасачыць шлях станаўлення беларускага мастацкага слова ад сівой мінуўшчыны да пачатку XX стагоддзя.
Свет герояў кнігі незвычайны. Напачатку, ва ўступным раздзеле, гэта дамавікі, русалкі, волаты, асілкі. Затым, асэнсоўваючы шлях роднай літаратуры стагоддзе за стагоддзем, убачыш., як галоўным героем мастацкіх твораў становіцца чалавек. У Сярэднявеччы — гэта людзі, Асобы, якія праславілі свой край, сталі лезендарнымі: Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Вітаўт. Пазней — звычайны чалавек ва ўсёй сукупнасці думак, пачуццяў, перажыванняў, у разнастайных жыццёвых праявах. Ён здольны на добрыя і дрэнныя ўчынкі, вымушаны рабіць выбар у той ці іншай сітуацыі. Пісьменнік. праз выкарыстанне разнастайных мастацкіх прыёмаў дапамагае лепш зразумець герояў, прапануе свае шляхі ўдасканалення чалавексі і рэчаіснасці.
3
Падручнік падзяляецца на раздзелы, якія адпавядаюць перыядам (эпохам) развіцця нашай літаратуры. Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка дапамогуць не толькі лепш зразумець твор, але і ўбачыць умовы, асяроддзе, у якіх ён ствараўся. Пытанні і заданні, змешчаныя перад творам, нацэльваюць на важныя аспекты разгляду, а тыя, што даюцца пасля твора, паказваюць паслядоўнасць аналізу.
Раздзелы «3 сусветнай літаратуры» пазнаёмяць цябе з антычнай літаратурай, з мастацкім словам іншых народаў. Гэта дазволіць убачыць, што яднае розныя літаратуры і ў чым адметнасць, непаўторнасць сваёй.
Тлумачэнні незразумелых слоў даюцца ў зносках. Добра, калі ў час падрыхтоўкі дамашняга задання звернешся да энцыклапедый, даведнікаў, слоўнікаў («Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва», «Паэтычны слоўнік», «Беларускія пісьменнікі», «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» і інш.).
Змяняліся эпохі, змяняліся погляды людзей, аднак ва ўсе часы творы літаратуры былі неад’емнай часткай жыцця, прымушалі думаць, вучылі адрозніваць дабро ад зла, абуджалі лепшае ў чалавеку.
Цікавага і ўдумлівага чытання!
ЛЯ ВЫТОКАЎ МАСТАЦТВА СЛОВА
Штодзень мы вырашаем кола самых разнастайных жыццёвых пытанняў, спыняемся перад выбарам, як паступіць у той ці іншай сітуацыі. А якія праблемы хвалявалі нашых продкаў, на якія законы і правілы яны абапіраліся, вырашаючы іх? Што цанілі найбольш, што іх цікавіла?
Да прыходу хрысціянства продкі беларусаў пакланяліся цэламу пантэону1 багоў. Наймагутнейшым з іх, творцам жыцця, уладаром Сусвету лічыўся Стрыбог (Сварог, Святавід, Род). Ён апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з’явамі. Невыпадкова з імем гэтага бога звязана ў нашай мове столькі найважнейшых паняццяў: народ, радзіма, родзіч, продак, радавод, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне. Пярун валадарыў над громам і маланкамі. Дажбог, Ярыла, Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло, клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог ураджаю і дастатку Купала. Жыжаль саграваў агнём, не забываючы дапамагчы кавалям. Бог холаду Зюзя марозіў чалавека ўзімку. Вялесу (Воласу) належаў падземны свет, але былі ў яго клопаты і на зямлі: ён адказваў за свойскую жывёлу, дапамагаў пастухам. Вялес вёў статак на пашу і вяртаў дадому. Сімаргл вартаваў скарбы і ахоўваў святое дрэва жыцця, ад якога паходзілі ўсе расліны.
1 Пантэон — усе багі пэўнай рэлігіі.
5
Каб жыць з багамі ў згодзе, іх трэба было ўлагоджваць, прыносіць ахвяры, маліцца за сябе і за блізкіх. УраннІ продкі звычайна звярталіся да ўсіх багоў адразу. Удзень маліліся Хорсусонцу. Увечары, пасля працы, прасілі Дажбога ацаніць пражыты дзень і даць кожнаму паводле яго заслуг. Святыні далёкіх продкаў можна ўявіць па старажытных замовах і заклёнах: «А ў цёмным лесе стаіць гара высокая, там растуць дубы вячыстыя, там бяжыць вада нудоўная. А я ж 'гую ваду брала, балючае цела абмывала, піць давала...»
Людзі далёкага мінулага свята верылі, што існуе свет добрых і злых духаў, свет лесуноў, дамавікоў, вадзянікоў, русалак, верылі ў сілу замоў, заклёнаў, ахвярапрынашэнняў. Зыходзячы са сваіх уяўленняў, нашы продкі імкнуліся растлумачыць тое, іпто бачылі на небе і на зямлі. Гэта знаходзіла адлюстраванне ў казках, легендах, паданнях.
Найбольш старажытнымі формамі вуснай мастацкай творчасці з яўляюцца чарадзейныя казкі і казкі пра жывёл. Успомніце казкі «Пакацігарошак», «Сіняя світа», «Каваль», «Асілак» і інш. Прырода ў іх ажывае, а галоўныя героі волаты, асілкі, легендарныя героі — надзелены чароўнымі якасцямі, магічнай сілай. Менавіта фальклор захаваў старажытныя сюжэты, вобразы і ўяўляе сабой крыніцу ддя вывучэння беларускай міфалогіі1.
У X стагоддзі адбылася значная падзея, якая непасрэдным чынам паўплывала на з’яўленне пісьмовай літаратуры на нашых землях. 988 год, год прыняцця ўсходнімі славянамі хрысціянства, стаў своеасаблівым штуршком для станаўлення і развіцця літаратуры. Нашы продкі сталі верыць у аднаго Бога, але новая рэлігія не адразу атрымала распаўсюджанне, традыцыі язычніцтва былі вельмі моцныя. Для таго каб хрысціянства пашыралася, патрэбны былі адукаваныя людзі, кнігі, храмы. За кароткі тэрмін
Міфалогія сукупнасць паданняў пра багоў, герояў, духаў, дзе адлюстраваны ўяўленні старажытных людзей пра паходжанне свету, з’яў прыроды.
6
неабходна было пазнаёміць жыхароў Полацкага, ТураваПінскага, Смаленскага княстваў з гісторыяй царквы, Свяшчэнным Пісаннем, жыціямі святых, асновамі хрысціянскай маралі, сусветнай гісторыяй. Без богаслужбовых кніг не маглі функцыяніраваць цэрквы. Пашырэнне хрысціянства спрыяла развіццю мовы, літаратуры, кнігапісу. Узнікненне літаратуры было выклікана і патрэбамі культурнагістарычнага прагрэсу княстваў.
Першымі літаратурнымі творамі, вядомымі на Беларусі, былі помнікі рэлігійнага пісьменства. Балгарскія асветнікі Кірьіла і Мяфодзій зрабілі першыя пераклады асобных кніг Бібліі са старажытнагрэчаскай мовы на стараславянскую. Дзякуючы гэтаму Біблія стала адкрытай кнігай і для ўсходніх славян.
Біблія пагрэчаску азначае «кнігі». Стваралася яна на працягу больш чым трынаццаці стагоддзяў рознымі аўтарамі і падзяляецца на дзве часткі — Стары Запавет і Новы Запавет. Слова «запавет» азначае «саюз», «дамова». Гэты саюз заключыў Бог з асобнымі людзьмі: Адамам і Евай, затым з Ноем пасля Сусветнага патопу, потым з Аўраамам. Тэкст Старога Запавету ўключае ў сябе Пяцікніжжа Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другазаконне), кнігі прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш.) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Песня песняў, Хронікі, Эклезіяст і інш.). Новы Запавет Ісус Хрыстос заключыў ужо з усім чалавецтвам. У склад Новага Запавету ўваходзяць чатыры Евангеллі — ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана, а таксама Апостал і Апакаліпсіс. Евангелле ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае «Дабравесце», добрая вестка пра нараджэнне Ісуса Хрыста, яго жыццё, яго вучэнне, яго трагічную смерць і Уваскрэсенне. Біблія ўяўляе сабой зборнік твораў фальклорнага і літаратурнага паходжання. Сюды ўвайшлі міфы і легенды, гістарычныя аповесці, павучальныя апавяданні, свецкія і рэлігійныя песні, філасофскія афарызмы. Спрадвеку Біблія лічылася кодэксам маралі і веры, энцыклапедыяй ведаў. Выкарыстоўвалася
7
і як богаслужбовая кніга, і як кніга для навучання і чытання. Біблейскія кнігі перапісвала Еўфрасіння Полацкая, каменціраваў, выкарыстоўваў у сваіх творах Кірыла Тураўскі, перакладаў і друкаваў Францыск Скарына, вывучаў і друкаваў Сымон Будны, пераклаў на старабеларускую мову і часткова надрукаваў Евангелле Васіль Цяпінскі.
3 пашырэннем пісьменства на нашых землях пачалі стварацца і арыгінальныя творы. Традыцыі вуснай народнай творчасці істотна ўплывалі на станаўленне літаратуры. Гэты ўплыў асабліва адчувальны ў летапісах, аратарскай прозе.