Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 295с.
Мінск 2006
Геракл пазнаў чалавека, якога гэтак жорстка пакаралі. Гэта быў Тантал, цар Сіпіла, калісьці любімец багоў і самы шчаслівы са смяротных, навекі асуджаны ўладаром свету Зеўсам за падман багоў, за вераломства, за непамерную, шалёную зайздрасць.
3 цяжкім сэрцам праходзіў Геракл міма страшных прывідаў падземнага царства. Нарэшце ён прыйшоў на бераг падземнай ракі Ахеронта. Каля берага чакала чорная лодка. Змрочны і маўклівы перавозчык Харон стаяў з вяслом у руцэ на карме, і цені памерлых нясмела працягвалі яму манету, якую клапатлівыя родныя палажылі нябожчыку ў рот пры пахаванні.
Стары Харон здзівіўся, убачыўшы жывога ў царстве мёртвых, але Гермес загадаў яму прапусціць Геракла ў лодку. Лодка паплыла ўпоперак чорнай нерухомай ракі. Цені памерлых з роспаччу лазіралі назад, быццам хацелі апошні раз убачыць тое, што яны пакінулі на зямлі. Лодка плыла цераз Ахеронт, і неўзабаве наблізіўся пустынны бераг. Геракл з Гермесам выйшлі з лодкі першыя і рушылі разам з натоўпам да медных варот Аідава царства. Цяжкія вароты былі шырока расчынены, і каля
26
іх Геракл убачыў Кербера. Сабака ляніва памахаў сваім страшным хвастом і адышоўся, прапускаючы героя.
— Ён яшчэ не ведае, чаго ты прыйшоў сюды,— сказаў Гераклу спадарожнік,— a то ён сустрэў бы цябе інакш.
3 жаласным стогнам цені памерлых увайшлі ў шырокія вароты і рушылі да палаца падземнага царства.
Там, у вялікай і змрочнай зале, перад тронам Аіда сядзелі строгія і непадкупныя суддзі мёртвага царства: Радамант, Эак і Мінас. Яны судзілі кожнага за яго жыццё, за яго зямныя справы і кожнаму прызначалі па заслугах пакаранне або ўзнагароду.
Убачыўшы жывога чалавека ў палацы ўладара мёртвых, здзівіліся і суддзі, і слугі Аіда. А Геракл спакойна стаяў перад тронам падземнага цара, з ільвінай шкурай на плячах, трымаючы ў руках сваю дубінку, і папрасіў Аіда дазволіць яму вывесці на святло Кербера, каб паказаць яго цару Еўрысфею.
— Я дазваляю табе,— сказаў яму Аід,— узяць на нейкі час з сабою на зямлю майго сабаку, калі ён выпусціць цябе адсюль і калі ты зможаш узяць яго, не параніўшы, без мяча і без стралы, аднымі сваімі рукамі.
Геракл падзякаваў Аіду і пайшоў назад да медных варот. Цяпер яны былі зачынены, і Кербер спаў перад імі, паклаўшы ўсе тры галавы на чорную дарогу.
Пачуўшы крокі Геракла, ён прачнуўся, усхапіўся, сярдзіта загыркаў, і дракон на канцы хваста грозна разявіў пашчу.
Геракл хуценька наблізіўся да Кербера і, выставіўшы ўперад сваю левую руку, абгорнутую ў ільвіную шкуру, правай рукой схапіў сабаку за шыю. Сабака завыў; жудаснае выццё яго разнеслася па ўсім падземным царстве. Ён ухапіўся зубамі ўсіх трох галоў за левую руку героя, лізаў яе вогненнымі языкамі, усе змеі на яго спіне ўпіліся ў ільвіную шкуру, але яе нельга было пракусіць, і Геракл не адчуваў болю. Моцна сціскаў ён шыю сабакі і цягнуў яго за сабою, на бераг ракі, да перавозу. Нарэшце напаўзадушаны Кербер захістаўся, аслабеў і лёг перад
27
Гераклам. Герой надзеў яму ланцуг на шыю і павалок за сабою, і страшны сабака падземнага царства паслухмяна паплёўся за пераможцам.
Харон жахнуўся, убачыўшы Геракла з Керберам, але не адважыўся затрымаць іх і перавёз на другі бок.
Калі яны наблізіліся да выхаду на зямлю, Кербер жаласна заскуголіў і амаль поўз за Гераклам. А калі яны выйшлі са змроку на зямны вольны прастор, сонечнае святло асляпіла падземнага вартаўніка; ён задрыжаў, закалаціўся, жоўтая пена закапала з яго пашчаў, і ўсюды, дзе яна падала на зямлю, вырастала ядавітая трава.
Геракл прывёў Кербера ў Мікены і прымусіў Еўрысфея зірнуць на яго. Але Еўрысфей затуліў твар рукамі і ад страху пачаў прасіць Геракла найхутчэй завесці страшнага сабаку назад.
— Ну, бяжы, вяртайся назад і чакай цара каля варот,— сказаў Геракл і зняў з Кербера ланцуг.
I сабака як згледзець вокам памчаўся ў царства мёртвых.
Так закончылася служба Геракла Еўрысфею, і цар адпусціў героя.
Пераклад 3. ПЕТРУШЭНІ
1. Якую ролю адыграў этап міфатворчасці ў развіцці літаf ратуры?
2. Чаму Геракл здзейсніў дванаццаць подзвігаў замест абавязковых дзесяці?
3. Чым праславіўся Праметэй?
4. Чаму вобраз Праметэя называюць вечным вобразам літаратуры?
5. Растлумачце сэнс выразаў: «сізіфава праца», «танталавы пакуты», «кануць у Лету».
6. Прачытайце па кнізе «Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі», як Геракл расчышчаў Аўгіевы стайні. Які сэнс мае выраз «расчышчаць аўгіевы стайні»?
7. Назавіце вядомыя вам творы мастацтва, у якіх выкарыстаны сюжэты і вобразы старажытнагрэчаскай міфалогіі.
28
Пытанні і заданні да раздзела «Ля вытокаў мастацтва слова»
і. Якія праблемы хвалявалі нашых продкаў, якіх законаў жыццядзейнасці яны прытрымліваліся? Адкажыце на пытанні, абапіраючыся на змест твораў, вывучаных у раздзеле.
2. Што такое міфалогія?
3. Растлумачце, якім чынам прыняцце хрысціянства паўплывала на станаўленне і развіццё пісьмовай літаратуры ўсходніх славян.
4. Якія з названых выразаў паходзяць са старажытнагрэчаскай міфалогіі: за дзедам шведам, на сёмым небе, дамоклаў меч, венерын чаравік, сізіфава праца, гром і маланкі?
5. Чаму мы, людзі XXI стагоддзя, не страцілі цікавасці да найбольш старажытных жанраў фальклору — легендаў і паданняў?
ЛІТАРАТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА (XI—XV стагодцзі)
Старажытная мудрасць гаворыць: «Ёсць рэчы, у якія не паверыш, пакуль не ўбачыш іх, але ёсць рэчы, якія не ўбачыш, пакуль не паверыш у іх». Да апошняга тыпу «рэчаў» адносяцца духоўныя каштоўнасці, духоўная спадчына, што пакінулі нам папярэднікі.
Для чалавека, які ўпершыню знаёміцца з творамі старажытнай літаратуры, яны падаюцца ў многім загадкавымі. Сярэднявечны твор уяўляецца таямнічым светам за зачыненымі дзвярыма. I гэта не дзіўна. Нам цяжка ўявіць лад жыцця, спосаб мыслення далёкага продка. А між тым чалавек Сярэднявечча і сапраўды глядзеў на свет інакш, чым мы. Ён верыў, што зямное існаванне толькі рыхтуе па «сапраўднага», вечнага жыцця, якое чакала яго пасля смерці.
Фізічны і маральны свет чалавека быў падпарадкаваны Усявышняму. Паводзіны і ўчынкі ацэньваліся па хрысціянскім маральнаэтычным кодэксе, закладзеным у Бібліі. Пакорлівасць і паслухмянасць лічыліся галоўнымі вартасцямі і давалі спадзяванне на выратаванне ад зямных грахоў.
Асноўная частка помнікаў старажытнага пісьменства не падпісана, яны ананімныя, бо аўтар лічыў сябе маленькім чалавекам, нявартым таго, каб пакідаць сваё імя для нашчадкаў. Таму можна толькі меркаваць, хто быў аўтарам «Жыція Еўфрасінні Полацкай», многіх летапісаў.
Паколькі большасць твораў пісалася ў рамках хрысціянскай рэлігіі, то адной з вызначальных асаблівасцей лі
30
таратуры гэтага перыяду з’яўляецца павучальнасць. Героі даўніх твораў ідэальныя, пазбаўленыя недахопаў, бо яны служылі ўзорам і прыкладам ддя тагачаснага чытача.
Аўтар імкнуўся да максімальнай праўдзівасці, аб’ектыўнасці, ён амаль не дапускаў вымыслу. Гэта звязана яшчэ і з тым, што даўнія творы мелі не толькі пазнавальную, але і службовадзелавую функцыю. Так, летапісы выкарыстоўваліся і як займальныя гістарычныя аповесці, і як важныя палітычныя дакументы, без якіх немагчыма было вырашыць спрэчныя дыпламатычныя пытанні.
Найбольш распаўсюджанымі жанрамі літаратуры гэтага часу былі жыціі («Жыціе Еўфрасінні Полацкай», «Жыціе Аўраамія Смаленскага»), хаджэнні («Хаджэнне ігумена Данііла»), летапісы («Аповесць мінулых гадоў», Полацкі летапіс, Кіеўскі летапіс, «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх»), павучанні, пропаведзі, словы (творы Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага). Кожны жанр меў свае правілы напісання, адступленне ад якіх лічылася недапушчальным.
Разам з тым існавалі творы, цесна звязаныя з народнапаэтычнай творчасцю, народнымі ўяўленнямі. Да іх найперш адносяцца творы гераічнага эпасу, багата прадстаўленыя як у сусветнай літаратуры («Песня пра Раланда», «Песня пра Беавульфа», «Песні Эды»), так і ў той, што стваралася на нашых землях («Слова пра паход Ігаравы» і інш.).
Літаратура Сярэднявечча стала своеасаблівым падмуркам для наступнага перыяду развіцця мастацтва слова.
Л 1. Вызначце асноўныя асаблівасці літаратуры Сярэднявечча.
2. Чаму большасць твораў гэтага перыяду з’яўляюцца ананімнымі?
3. У чым асаблівасць жанравай сістэмы літаратуры Сярэднявечча?
4. Якія жанры літаратуры былі распаўсюджаны ў гэты час?
31
ЛЕТАПІСЫ
Кожны народ, дасягнуўшы пэўнага ўзроўню развіцця, пачынае ўсведамляць значэнне, каштоўнасць свайго гістарычнага мінулага, памяць пра якое трэба захаваць для будучых пакаленняў. Ствараліся і перадаваліся праз стагоддзі міфы і легенды, сагі і быліны, паданні і песні, у якіх раскрываецца гераічнае мінулае народа. 3 узнікненнем пісьменства пачалося дакладнае, амаль дакументальнае апісанне гісторыі. Захавальнікамі гістарычнай памяці, своеасаблівымі энцыклапедыямі гістарычных ведаў эпохі Сярэднявечча сталі летапісы. У іх лаканічна, сцісла, у храналагічнай паслядоўнасці, па гадах, падаўняму — летах (адсюль і назва твораў), апавядалася пра найбольш значныя падзеі з жыцця краін, княстваў, гарадоў, рэальных гістарычных асоб. Летапісы складаліся духоўнымі і свецкімі людзьмі, якія адлюстроўвалі гістарычныя факты з пункту гледжання грамадскіх ідэалаў свайго часу, дзе свецкарыцарскія, гераічныя погляды спалучаліся з ідэаламі хрысціянскага гуманізму. Сухое, дакументальнае апісанне часам мяжуе з эмацыянальным выкладам падзей. Таму летапісы, хронікі — гэта не толькі гістарычныя дакументы, але і помнікі мастацкага слова. У іх арганічна, адпаведна літаратурным прынцыпам гэтага жанру, спалучаюцца гістарычная сапраўднасць і літаратура, дакумент і мастацкая выдумка. Яны адыгралі выдатную ролю ў станаўленні літаратуры, заклалі асновы розных жанраў апавядальнай прозы.
Летапісанне на тэрыторыі Беларусі пачалося ў XI — XII стагоддзях. Найбольш актыўна яно вялося ў Полацку, Смаленску, Навагрудку, Слуцку. У XV—XVI стагоддзях летапіс становіцца адным з вядучых жанраў старажытнай беларускай літаратуры. Да нашага часу захаваліся «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніка Быхаўца» (названа па прозвішчы ўладальніка летапісу), Баркулабаўская хроніка і інш.
32
Амаль дзевяць стагоддзяў бытавалі летапісы на ўсходнеславянскіх землях, таму ў іх жанравай эвалюцыі ярка выявіліся характэрныя асаблівасці развіцця ўсёй літаратуры.