Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 295с.
Мінск 2006
38
не знойдзецца ва ўсім Памор’і ні горад, ні край, якія б не слухаліся гэтага слаўнага гаспадара Вітаўта.
Гэтыя вялікія гаспадары, вялікія князі, вялікія землі, пра якія мы тут пісалі, адны ў вялікай любові жылі з ім, а іншыя моцна служылі яму, слаўнаму гаспадару, пашану вялікую [выказвалі] і падарункі шматлікія прыносілі яму не толькі кожны год, але і кожны дзень.
Калі слаўны гаспадар, вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўтам, на якую зямлю гневаўся і хацеў яе сам пакараць або куды хацеў сваіх моцных ваяводаў паслаць і каму ад тых земляў загадваў да сябе прыбыць, яны неўзабаве паслухмяна са сваёй зямлі да яго прыходзілі. Калі ж якому гаспадару зза якойнебудзь патрэбы немагчыма было прыбыць [да Вітаўта], ён сваё войска пасылаў яму (Вітаўту,— В, Ч.) на дапамогу і на службу.
Гэты вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўтам, у вялікай пашане і славе прабываў. [Аднойчы] быў ён у адным са сваіх гарадоў — вялікім горадзе К'еве, і прыслалі да яго [сваіх пасланцоў] вялікія князі ардьінскія, паручаючыся верна служыць яму, і прасілі ў яго цара на царства, бо шмат вялікіх ардынскіх цароў служыла пры яго двары. I даў ёч ім цара па імені Салтан. Той жа цар, які быў у Ардзе, учуўшы, што слаўны гаспадар [Вітаўт] паслаў свайго слугу на царства, не пасмеў працівіцца яму, пакінуў царства і ўцёк. Салтан жа, прыйшоўшы ў Арду, сеў на царства паводле волі вялікага гаспадара Вітаўта і вельмі паслухмяна служыў яму, і наўзабаве памёр. Старэйшыны ж ардынскія паслалі сваіх паслоў з вялікімі дарамі да слаўнага гаспадара [Вітаўта] і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Салтан Малы. Гэты Салтан, сеўшы на царства, ніяк не смаў не слухацца слаўнага гаспадара: дзе і калі [вялікі князь Вітаўт] яму загадае, ён тады і туды качуе. Прайшло мала часу, і вялікія князі ардынскія, не смеючы нічым разгневаць слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, каб без яго волі не садзіць на трон цара, прыслалі да яго з зялікаю пашанаю
39
і прасілі іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені ДаўладБярды.
Як рака, праплываючы ўсе землі, людзей і жывёлу поіць, а сама не змяншаецца, так і слаўны гаспадар [Вітаўт] шмат цароў адпускаў у Арду, а ў яго большала цароў. Мы ж да папярэдняга вернемся. Гэты цар ДаўладБярды мала часу цараваў, і таму тыя ж старэйшыны ардынскія, калі ішлі каля вышэйзгаданага горада Кіева і ўчулі, што ў гэтым горадзе знаходзіцца слаўны гаспадар, вялікі князь Вітаўт, прыйшлі і пакланіліся яму, і шматлікія падарункі прынеслі, і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Махмет. Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, мудрасць сыходзіць.
Пераклад са старабеларускай В. ЧАМЯРЫЦКАГА
^% 1. Вылучыце ўступную, асноўную і заключную часткі твора. я 3 якімі жанрамі літаратуры вы знайшлі падабенства?
2. Якія звароты ўжывае летапісец, каб паказаць мудрасць і аўтарытэт Вітаўта?
3. Чаму аўтар дае такую высокую ацэнку дзейнасці князя?
4. Знайдзіце ў тэксце параўнанні, эпітэты, архаічныя звароты, вызначце іх ролю.
«АПОВЕСЦЬ ПРА ГРУНВАЛЬДСКУЮ БІТВУ» (з «Хронікі Быхаўца»)
Разгорнутае апавяданне пра бітву пад Грунвальдам змешчана ў «Хроніцы Быхаўца». Хаця складзена яно ў першай палове XVI стагодазя, але, несумненна, грунтуецца на ўспамінах былых удзельнікаў вялікай баталіі. Пра гэта сведчаць і агульны змест апавядання, і яго асобныя дэталі, у прыватнасці паведамленне пра ямы, выкапаныя крыжакамі на полі, якія шмат бяды нарабілі праціўніку. У беларускалітоўскай хроніцы падаюцца таксама імёны военачальнікаў, што непасрэдна камандавалі войскамі, а таксама
40
даволі праўдападобна паказваюцца паводзіны вярхоўных галоўнакамандуючых — караля Ягайлы і князя Вітаўта.
Ў цэлым жа апавяданне з «Хронікі Быхаўца» — тыповае гістарычнае паданне. Падзеі ў ім апісваюцца даволі агульна, сцісла і бегла, няма дакладнага дакументальнага выкладу перадгісторыі Грунвальдскай бітвы, ваеннапалітычнай падрыхтоўкі да вайны, збору, складу і руху войскаў, ходу баталіі і яе вынікаў. Перадчытачом паўстаюць, з аднаго боку, дзелавы, мужны і рашучы Вітаўт, а з другога — безыніцыятыўны, маруддівы і набожны Ягайла. Hi просьбы, ні папярэджанні аб небяспецы не маглі адарваць караля ад набажэнства і ад малітвы да іх поўнага завяршэння.
Беларускалітоўская летапісная аповесць пра Грунвальдскую бітву, памылкова датаваную ў «Хроніцы Быхаўца» 1412 годам (замест 1410 года),— арыгінальная і каштоўная пісьмовая крыніца пра выдатную гістарычную перамогу літоўскага, беларускага і польскага народаў, што падвяла своеасаблівую рысу пад двухвяковым гераічным змаганнем з магутным нямецкім ордэнам і павярнула іх лёс у больш спрыяльным напрамку.
АПОВЕСЦЬ ПРА ГРУНВАЛЬДСКУЮ БІТВУ
У год ад пачатку свету шэсць тысяч дзевяцьсот дваццаць першы, а ад Божага нараджэння тысяча чатырыста дванаццаты, пачалася вайна караля польскага Уладзіслава Ягайлы і яго брата, вялікага князя літоўскага Вітаўта, з прускімі немцамі. I сабралі з абодвух бакоў вялікае войска: кароль Ягайла ўсе сілы Кароны Польскае, вялікі князь Вітаўт усе сілы літоўскія і рускія і шмат ардынскіх татараў, магістр жа прускі таксама сабраў сваё войска з Прусіі і з усяе Нямеччыны.
I калі ўжо ўсе войскі з абодвух бакоў былі гатовыя, тады кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт рушылі да месца бітвы цяжкімі ляснымі дарогамі, але ніяк не маглі знайсці
41
роўнага і шырокага поля, дзе можна было б для бітвы спыніцца. Толькі ля нямецкага гарадка Дуброўна знайшліся такія роўныя і вялікія палі. I заўважылі немцы, што ляхі і літва з такім вялікім войскам не змогуць выйсці на іншае месца, толькі на тыя Дубровенскія палі, і пачалі яны капаць ямы і прыкрываць іх зямлёю, каб у іх коні і людзі падалі.
I калі ўжо кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт са сваімі войскамі прайшлі тыя лясы, выйшлі яны на тыя Дубровенскія палі. Гетманам найвышэйшым у войску Ягайлавьім быў тады пан Сокал, чэх, а гетманам дворным пан Спьлка Спыткавіч, у Вітаўтавым жа войску старшым гетманам быў князь Іван Жэдзевід, брат Ягайлы і Вітаўта, а дворным гетманам пан Ян Гаштольд. I як пачалі гэтыя гетманы людзей да бітвы рыхтаваць, а пра тыя ямы нічога не ведалі, што немцы накапалі, і так, рыхтуючы войскі, найвышэйшыя гетманы, князь Іван Жэдзевід і пан Сокал, у ямы пападалі і ногі паламалі і вельмі параніліся, ад чаго і памерлі. I не толькі гетманам, але і многім іншым людзям ад тых ям вялікая бяда ўчынілася. I, убачыўшы, што з іх найвышэйшымі гетманамі такое здарылася, кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абралі на іх месца двух гетманаў: кароль прызначыў пана Спытку на Сокалава месца, а князь Вітаўт Яна Гаштольда на месца Івана Жэдзевіда. Абралі і загадалі рыхтаваць войскі і атрады ставіць да бітвы, а тых каварных ям сцерагчыся. I затым гэтыя гетманы, падрыхтаваўшы войскі, рушылі на бітву. Немцы ж, убачыўшы гэта, пачалі з імі сутычкі. I пачалася з раніцы бітва паміж немцамі і літоўскімі войскамі, і шмат з абодвух бакоў войска літоўскага і нямецкага палегла.
Пасля вялікі князь Вітаўт, убачыўшы, што яго войска моцна пабіта, а ляхі ім ніякай дапамогі не хочуць чыніць, прымчаўся да свайго брата, караля Ягайлы, а ён імшу слухаў. I сказаў так Вітаўт: «Ты імшу слухаеш, а князі і паны, браты мае, амаль ці не ўсе забітыя ляжаць, а твае людзі ніякай дапамогі ім не хочуць чыніць». А Ягайла яму адказаў: «Мілы браце, ніякім чынам не магу зрабіць
42
інакш, толькі імшу даслухаць мушу». I, даслухаўшы імшу, загадаў свайму атраду каморнаму1 рушыць на выратаванне. I той атрад, прыйшоўшы на дапамогу войску літоўскаму, пайшоў з войскам літоўскім на немцаў, і разбілі дашчэнту немцаў і самога магістра, і ўсіх яго комтураў2 забілі, і безліч немцаў пабілі і ўзялі ў палон; а іншыя ляшскія войскі ім нічым не дапамаглі, толькі на тое глядзелі. I затым, усіх іх [немцаў] разграміўшы і шмат гарадоў і зямель іх пабраўшы, а астатнія паланіўшы і дашчэнту выпаліўшы і спустошыўшы, з вялікаю пашанаю і незвычайнаю перамогаю, заслужыўшы на ўвесь свет выдатную славу, вярнуліся ў свае землі. Палову ж нямецкіх харугваў і палову абадраных бародаў магістра і ўсіх мёртвых комтураў узялі ў Польшчу, а другую палову ў Літву, дзе тыя бароды і харугвы павесілі ў замку Кракаўскім у касцёле святога Станіслава, а ў Вільні таксама ў касцёле святога Станіслава яны вывешаны.
Прадмова і пераклад са старабеларускай В. ЧАМЯРЫЦКАГА
1. Што вам вадома пра Ірунвальдскую бітву з урокаў гісторыі?
2. Пра якія дэталі гэтай падзеі вы даведаліся са старабеларускага летапісу?
3. Якія прыёмы выкарыстоўвае летапісец, каб зрабіць сваё апавяданне займальным і цікавым?
4. Як аўтар выяўляе свае адносіны да Вітаўта і Ягайлы? Пацвердзіце адказ адпаведнымі цытатамі.
5. Супастаўце апісанне князя Вітаўта ў «Пахвале» і летапіснай аповесці пра Грунвальдскую бітву. Зрабіце высновы.
6. Параўнайце апісанне гістарычных падзей у летапіснай аповесці пра Усяслава Полацкага і ў аповесці пра Грунвальдскую бітву. Якія адрозненні вы заўважылі?
7. Якую ролю адыграў летапіс у развіцці беларускай літаратуры?
’ Каморны — ахоўны.
2 Комтур — так называўся ў крыжакоў вайсковы і адміністрацыйны начальнік акругі — камандорыі.
43
ЖЫЦІЙНАЯ ЛІТАРАТУРА
Жыціе — гэта жанр (твор) старажытнай літаратуры, які апавядае пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, прызнанай царквой святой. Звычайна жыціі ствараліся па пэўнай схеме (каноне). Ва ўступе гучала пахвала Богу. У асноўнай частцы апавядалася пра дзяцінства, юнацтва, духоўныя подзвігі, пакуты і смерць святога. Заканчваўся твор традыцыйным пахвальным словам у гонар галоўнага героя. Жанр жыція быў даволі распаўсюджаным у літаратуры Сярэднявечча: «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» (XII ст.), «Жыціе Кірылы Тураўскага» (пач. XIII ст.), «Жыціе Аўраамія Смаленскага» (XIII ст.), «Жыціе віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія» (XIV ст.).
«ЖЫЦІЕ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ»
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — выдатны ўзор айчыннай літаратуры XII стагоддзя. Створаны невядомым аўтарам, у храналагічнай паслядоўнасці падае жыццеапісанне Еўфрасінні Полацкай (каля 1104—1167) — першай беларускай жанчыныасветніцы.
Полацкая князёўна Прадслава, унучка легендарнага Усяслава Чарадзея, з юных гадоў выявіла імкненне да ведаў і навукі. Яе мудрасць, адукаванасць, незвычайная прыгажосць вабілі многіх «слаўных князёў». Аднак у 12гадовым узросце, насуперак волі бацькоў, яна зрабіла свой духоўнамаральны выбар і ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню хрысціянскім ідэалам. Стаўшы манахіняй, Еўфрасіння пачала перапісваць кнігі, заснавала пры манастыры школу, бібліятэку. 3 імем Еўфрасінні звязана ўзвядзенне ў Полацку цэркваў, манастыроў. Майстарювелір Лазар Богша стварыў па яе заказе крыж.