• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў

    Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 295с.
    Мінск 2006
    132.23 МБ
    «АПОВЕСЦЬ ПРА УСЯСЛАВА ПОЛАЦКАГА»
    Своеасаблівую аповесць пра Усяслава Полацкага, славутага князя XI стагоддзя, праўнука Рагнеды, чытаем у «Аповесці мінулых гадоў». Гэты летапіс быў складзены ў XII стагодцзі манахам КіеваПячэрскага манастыра Нестарам.
    Велічнай, гераічнай і загадкавай асобай быў полацкі князь Усяслаў (гады княжання 1044—1101), празваны Чарадзеем. Яго больш чым паўвекавое валадарства стала перыядам росквіту Полацкага княства. Пры ім будаваліся новыя храмы і гарады, а прыбалтыйскія плямёны плацілі Полацку даніну. Гэта ён смела кінуў выклік магутнаму Кіеву, імкнучыся адстаяць палітычную незалежнасць сваёй дзяржавы. Усяслаў перамагаў і цярпеў паражэнні, ратаваўся ўцёкамі і трапляў у палон, але вызваліўшыся і вярнуўшыся ў родны горад, зноў з ранейшай настойлівасцю і зацятасцю працягваў сваю незалежніцкую палітыку. Сапраўдны рыцар свайго часу, вялікі патрыёт бацькоўскага краю, Усяслаў карыстаўся ўсенароднай павагаю і міжнародным аўтарытэтам. 3 вялікай сімпатыяй і цеплынёю, як героя з «вешчай душою ў храбрым целе» намаляваў яго аўтар славутай паэмы XII стагоддзя — «Слова пра паход Ігаравы». Кіеўскі ж летапісец XII стагоддзя непрыхільна ставіўся да Усяслава Чарадзея, але і яго скупыя звесткі, што змешчаны ніжэй, захавалі нам праз многія стагоддзі памяць пра гэтага выдатнага полацкага князя, нястомная дзейнасць якога закладвала падмурак нашай дзяржаўнасці на раннім этапе беларускай гісторыі.
    Паводле В. ЧАМЯРЫЦКАГА
    2 Бел. піт., 9 кл., ч. 1
    33
    АПОВЕСЦЬ ПРА УСЯСЛАВА ПОЛАЦКАГА
    У год 1044... У той жа год памёр Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, бацька Усяслава, і Усяслаў, сын яго, сеў на яго [княскім] стале [у Полацку]. Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства. Калі маці яго нарадзіла, на галаве яго была сарочка. I сказалі вешчуньі яго маці: «Гэтую сарочку навяжы на яго, няхай носіць яе да смерці». I носіць яе на сабе Усяслаў і сёння, таму і нялітасцівы ён на кровапраліцце.
    У год 1066. Прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад, з жанчынамі і дзецьмі, і званы зняў са святой Сафіі. 0, вялікая бяда была ў той час!
    У год 1067. Узняў раць у Полацку Усяслаў, сын Брачыслава, і заняў Ноўгарад. Трое ж Яраславічаў — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад,— сабраўшы вояў, пайшлі на Усяслава ў люты мароз. I падышлі [яны] да Менска. I зачыніліся мяняне ў горадзе. Браты ж узялі Менск, перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей узялі ў палон і пайшлі да Нямігі. I пайшоў Усяслаў супраць іх. I сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. і была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, Усяслаў жа ўцёк.
    Пасля гэтага месяца ліпеня ў 10ты дзень Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, пацалаваўшы крыж святы Усяславу, сказалі яму: «Прыйдзі да нас, не ўчынім табе [нічога] злога». Ён жа, спадзеючыся на іх крыжацалаванне, пераехаў да іх у лодцы праз Днепр. Калі ж Ізяслаў увайшоў першы ў шацёр, тут схапілі Усяслава, на Ршы каля Смаленска, пераступіўшы крыжацалаванне. Ізяслаў жа, прывёўшы Усяслава ў Кіеў, пасадзіў яго і двух яго сыноў у турму.
    У год 1068. Прыйшлі іншапляменнікі на Рускую зямлю, мноства полаўцаў. Ізяслаў жа, Святаслаў і Усе
    34
    валад выйшлі супраць іх на Альту. I ноччу пайшлі адзін на аднаго. За грахі нашыя наслаў Бог на нас паганых, і пабеглі рускія князі, і перамаглі полаўцы.
    ...Калі Ізяслаў з Усеваладам пабеглі ў Кіеў, а Святаслаў у Чарнігаў, тады кіяўляне прыбеглі ў Кіеў, сабралі веча на рынку і паслалі да князя сказаць: «Вось полаўцы рассеяліся па ўсёй [Рускай] зямлі, дай, княжа, зброю і коней, і мы яшчэ паваюем з імі». Аднак Ізяслаў не паслухаў гэтага. I пачалі людзі наракаць на ваяводу Каснячка, пайшлі на гару з веча і прыйшлі на двор Каснячка і, не знайшоўшы яго, сталі ля двара Брачыслава і сказалі: «Пойдзем вызвалім дружыну сваю з турмы». I падзяліліся [яны] на дзве часткі: адна палова пайшла да турмы, а другая палова пайшла па мосце і прыйшла на княскі двор. Ізяслаў жа ў гэты час на сенях раіўся з дружынаю сваёю. I пачалі спрачацца з князем [людзі], стоячы ўнізе.
    Калі князь глядзеў з акка, а дружына стаяла каля яго, сказаў Ізяславу Тукі, брат Чудзіна: «Бачыш, княжа, людзі загулі; пашлі, няхай Усяслава павартуюць». I пакуль ён гэта казаў, другая палова людзей прыйшла ад турмы, адкрыўшы яе. I сказала дружына князю: «Злое ўчынілася; пашлі да Усяслава, няхай, паклікаўшы падманам да акна, праткнуць яго мечам». I не паслухаў гэтага князь. Людзі ж закрычалі і пайшлі да турмы Усяслава. Ізяслаў жа, убачыўшы гэта, пабег з Усеваладам з двара. Людзі ж вызвалілі Усяслава з турмы ў 15ты дзекь верасня і ўшанавалі яго пасярод княскага двара. Двор жа княскі разрабавалі, безліч золата і срэбра, у манетах і злітках. Ізяслаў жа ўцёк да ляхаў.
    Усяслаў жа сеў у Кіеве. Гэтым Бог паказаў сілу крыжа, таму што Ізяслаў цалаваў крыж, а пасля схапіў яго (Усяслава), зза гэтага і наслаў Бог паганых. Усяслава ж яўна выратаваў святы крыж, бо ў дзень Узвіжання Усяслаў, уздыхнуўшы, сказаў: «0 святы крыжу! Я верыў у цябе, таму ты і выбавіў мяне з гэтай турмы». Бог жа паказаў сілу крыжа дзеля навукі зямлі Рускай, каб не пераступалі
    35
    святога крыжа, пацалаваўшы яго; калі ж хто пераступіць, то і тут [на зямлі] будзе пакараны і ў будучым прыме кару вечную. Вялікая сіла святога крыжа: к'рыжам бываюць пераможаны сілы д’ябальскія, крыж князям у бітвах дапамагае, крыж аберагае ў бітвах, веруючыя перамагаюць супастатаў, крыж хутка ратуе ад напасцяў тых, хто просіць яго дапамогі, веруючы. Нічога не баяцца чэрці, толькі крыжа. Калі з’яўляюцца д’ябальскія прывіды, то, перахрысціўшыся, іх праганяюць. Усяслаў жа сядзеў у Кіеве сем месяцаў.
    У год 1069. Пайшоў Ізяслаў з Баляславам на Усяслава, Усяслаў жа выступіў насустрач. I прыйшоў Усяслаў да Белгарада, ноччу ж ён патаемна ад кіяўлян уцёк з Белгарада ў Полацк... Ізяслаў жа выгнаў Усяслава з Полацка і пасадзіў у Полацку свайго сына Мсціслава; ён жа неўзабаве памёр там. I пасадзіў [Ізяслаў у Полацку] на яго месца яго брата Святаполка, Усяслаў жа ўцёк.
    У год 1071... У той жа год выгнаў Усяслаў Святаполка з Полацка. У той жа год перамог Яраполк Усяслава каля Галацічаска.
    У год 1101. Памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка ў 14ты дзень, у дзевяць гадзін дня, у сераду.
    Пераклад са старабеларускай В. ЧАМЯРЫЦКАГА
    ^^ 1. Чым абумоўлена ўзнікненне летапісання?
    2.	Якія асаблівасці мае летапісны жанр?
    3.	Жыццё якіх людзей знаходзілася ў цэнтры ўвагі летапісца?
    4.	Пра якія факты біяграфіі Усяслава Чарадзея вы даведаліся з летапісу?
    5.	Якая падзея адбылася ў жыцці Усяслава ў 1067 годзе?
    6.	У якіх творах старажытнай і сучаснай літаратур Усяслаў Чарадзей паказаны як легендарны, авеяны славай герой?
    7.	Разгледзьце карціну Я Драздовіча «Усяслаў Полацкі». Якія рысы характару гэтага героя адлюстраваны на карціне?
    36
    «ПАХВАЛА ВІТАУТУ»
    Твор з’яўляецца часткай «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх», але адрозніваецца ад іншых частак летапісу па форме і па стылі. Гэта не проста апісанне гістарычных падзей, а ўсхваляванае слова пра князя Вітаўта (1350—1430). «Пахвала» была напісана да яго каранацыі (1430), і таму аўтар імкнуўся як мага лепш паказаць усе бакі дзейнасці Вітаўта. 3 твора паўстае перад намі мудры і ўсёмагутны ўладар, які карыстаецца вялікім міжнародным аўтарытэтам і павагай. 3 яго думкай лічацца ўсе суседзі. Выкарыстоўваючы ўсё сваё літаратурнае майстэрства, летапісец годна славіць сумленнасць князя, яго дыпламатычныя здольнасці. У творы сустракаюцца эпітэты, параўнанні, архаічныя звароты. «Пахвала Вітаўту» — новы крок беларускай літаратуры ў набыцці рыс уласна мастацкай прозы.
    Паводле В. ЧАМЯРЫЦКАГА
    ПАХВАЛА ВЯЛІКАМУ КНЯЗЮ ВІТАЎТУ
    Таямніцу цара захоўваць пахвальна, а пра справы вялікага гаспадара паведамляць пахвальна. Хачу вам расказаць пра вялікага князя Аляксандра, яшчэ званага Вітаўтам, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара. Але спачатку па пісанаму: «Братва, Бога бойцеся, а князя шануйце». Гэтак і я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Каб было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара.
    Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся Руская зямля [была яму пад,уладная]. Яшчэ і гаспадар Венгерскай зямлі, гэтак
    37
    званьі цэзар рымскі, у вялікай любові жыў з ім. Аднойчы быў гэты слаўны гаспадар у сваім горадзе Вялікі Луцк і паслаў сваіх паслоў да венгерскага караля, гэтак званага цэзара рымскага, і загадаў яму прыбыць да яго. Ён жа паслухмяна неўзабаве прыехаў да яго са сваёю каралеваю, і пашану вялікую выказваў, і падарункі шматлікія падносіў яму. I з таго часу вялікая любоў умацавалася паміж імі.
    Як не дзівіцца славе вялікага гаспадара [Вітаўта]. Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару. Калі нават ёсць цар над усёю зямлёю, і той, прыйшоўшы, кланяўся слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Аляксандру, яшчэ звана.му Вітаўтам. Яшчэ і турэцкі цар пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў [гэтаму] слаўнаму гаспадару. У вялікай любові жыў з ім і прававерны, і хрысталюбны цар царградскі. Таксама і Чэскае каралеўства з вялікаю пашакаю ставілася да [нашага] слаўнага гаспадара. А яшчэ дацкі кароль пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Вітаўту.
    У тыя ж гады брат яго Ягайла, паляшску названы Уладзіславам, валодаў Кракаўскім каралеўствам, і ён з ім [таксама] у вялікай любові жыў. Калі слаўны гаспадар Вітаўт на якую зямлю гневаўся і хацеў пакараць, кароль Уладзіслаў заўсёды даваў яму дапамогу. Служылі яшчэ яму і ўсходнія цары.
    Таксама вялікі князь маскоўскі ў вялікай любові жыў з ім. Служылі яму яшчэ і іншыя: вялікія князі нямецкія з усімі сваімі гарадамі і землямі, панямецку называныя магістрамі; гаспадар зямлі Малдаўскай і Бесарабскай, павалашску называны ваяводаю; таксама і гаспадар зямлі Балгарскай, пабалгарску называны дэспатам. Яшчэ і іншыя вялікія князі [служылі вялікаму князю Вітаўту]: вялікі князь цверскі, вялікі князь разанскі, вялікі князь адоеўскі, і Вялікі Ноўгарад, і Вялікі Пскоў. Проста кажучы,