Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 295с.
Мінск 2006
Паслы хутчзй паехалі назад і перадалі каралю Амурату, што адказаў ім Марк. «хто ён, які прыняў гэту бітву?» — спытаў Амурат. «Гэта сын караля Меліядуша, пляменнік караля Марка. Ён — новапасвечаны рыцар, але ніколі не бачылі мы такога цудоўнага рыцара, бо ён сам, без угавору, прыняў бітву»,— адказалі паслы. «Ён яшчэ будзе каяцца: новы рыцар новую смерць прыняць хоча,— сказаў Амурат.— Ці дамовіліся вы, дзе быць
62
той бітве?» — «Не»,— адказалі паслы. «Выпраўляйцеся ж туды зноў і дамоўцеся: не хачу адкладваць гэтае справы»,— загадаў Амурат. А рыцар Гарнот папрасіўся: «Я складу вам кампанію: хачу пабачыць таго рыцара, якога ўсе так хваляць».
Ехалі яны па моры і сушы, і прыбылі ў Карнаваль да караля Марка, і перадалі яму словы караля Амурата. «Няхай адбудзецца гэта бітва на востраве Самсоне; толькі яны самі, кожны ў асобнай ладдзі, адправяцца туды; і кожны з іх сам сабе будзе за марака»,— прапанаваў кароль Марк. I прызначылі бітву праз два тыдні. Вярнуліся паслы да Амурата і паведамілі, што бітву прызначылі на востраве Самсоне. «Добра,— сказаў той і спытаўся ў Гарнота: — Ці ж бачыў ты рыцара?» — «Бачыў,— адказаў Гарнот,— і калі б ты паслухаўся маёй парады, то не ўвязваўся б у гэту бітву і замірыўся б з ім. Бо калі вы двое сыдзецеся ў той бітве, не можа не стацца вялікага жалю: калі з табой што здарыцца, будзе з таго вялікая шкода Арляндэі, а калі з ім што станецца, вялікая шкода'будзе ўсяму свету — бо Трышчан не з тых, хто адседжваецца дома. За ўсё сваё жыццё не страчаў я лепшага рыцара. А як дойдзе ён гадоў, мецьме вялікую годнасць».— «Міру быць не можа, пакуль не атрымаю падрыхтаванай даніны»,— адказаў на тое Амурат і пачаў рыхтавацца да бітвы.
Кароль Марк, Трышчан і ўсе рыцары, панны і паны карнавальскія, ходзячы ў царкву, маліліся Богу, каб дапамог ім і збавіў ад Амурата. Трышчан прыгатаваўся належным чынам. А назаўтра, праслухаўшы імшу, зайшоў у гасцёўню ў бляхах і пры поўнай зброі. I прайшлі міма яго ўсе паны. «Сыне мой любы, чаму ты ад мяне таіўся? Калі б я ведаў, што гэта ты, то хаця ўсю Карнаваль захапілі б, не дазволіў бы табе біцца. Бо калі з табой што станецца, я ніколі ўжо не зведаю радасці»,— сказаў кароль Марк. «Пане, не бойся: можа, не абміне нас Бог у ласцы сваёй. Спадзяюся, што ён акажа нам го
63
нар і спашле сваю дапамогу»,— сказаў Трышчан. Потым прыйшла вестка, што Амурат ужо на востраве Самсоне. «Дайце мне шалом»,— папрасіў Трышчан. I далі яму харошы шалом, і сам кароль павязаў яму і падправіў усю зброю, і агледзеў, і спраўдзіў яе. I прывялі яму харошага каня. Зайшоў Трышчан у ладдзю і неўзабаве апынуўся ля вострава.
Глядзеў на яго Амурат і дзівіўся, як гэта ён адважыўся на бітву з ім. А Трышчан, прыстаўшы да берага, адштурхнуў сваю ладдзю на ваду. «Навошта адштурхнуў ты ладдзю?» — спытаўся Амурат. «Адзін з нас ад’едзе ў тваёй ладдзі, а другі застанецца тут»,— адказаў Трышчан. Амурат успрыняў гэтыя словы як сведчанне мужнасці і пашкадаваў, што спытаўся пра тое, бо разумна адказаў яму Трышчан. I сказаў Амурат: «Пакінь гэту бітву, бо не хацеў бы я цябе забіваць: хацеў бы мець у табе таварыша і любіць цябе, як брата».— «Я пакіну бітву, калі ты адменіш карнавальскую даніну. А як не хочаш, то біся са мной»,— адказаў Трышчан. Мовіў Амурат: «Дзеля гэтага я і прыйшоў».
Бітва Трышчана з Амуратам. I селі абодва на коней, і сутыкнуліся так моцна, што, каб не засланіла іх надзейная зброя, абодва былі б мёртвыя. I дзіды паламалі, і пападалі абодва з коней на зямлю, і зноў паўскоквалі на ногі. Трышчан быў паранены атрутным дроцікам у сцягно, Амурат жа быў паранены без атруты. I ўхапілі яны мячы, і пачалі доўга і моцна сячыся, удараючы адзін аднаго. I параніліся ў многіх месцах. I зразумелі, што абодва яны годныя рыцары. Амурат уважаў, што ён найвялікшы ў свеце рыцар; калі ж убачыў Трышчана, то перастрашыўся. I прытаміліся абодва, таму не магло быць інакш, як аднаму з іх застацца ў полі. I таму кожны стараўся наносіць удары. I ўсе, хто бачыў іх бітву, дзівіліся вялікім дзівам. I адступіліся рыцары адзін ад аднаго, пахіліўшыся на шчыты. «Калі Трышчан за другім разам выкажа TaKyra моц, я не знясу яго ўдараў»,— думаў Амурат, бо
64
бачыў у Трышчану найвялікшага рыцара. Калі адпачылі, падхапіўся Трышчан і пачаў моцна сячы зверху, прыкрываючыся шчытом і мячом. Амурат жа не ў сілах быў ужо біцца. Зразумеўшы гэта, раззлаваўся Трышчан і з усяе моцы секануў яго паверх шалома, і рассек яму шалом і галаву да мозгу, і застаўся ў Амуратавай галавэ асклепак мяча. Адчуў Амурат, што паранены смяротнай ранай, адшпурнуў ён шчыт і меч, кінуўся да ладдзі і дайшоў да вялікае ладдзі і да дружыны сваёй, якая чакала яго. У вялікім смутку сустрэлі яго слугі і паклалі ў ладдзю. «Плывіце хутчэй!» — загадаў Амурат. 1 адплывалі яны з таго берага, плачучы. А карнавальцы, гледзячы на тое, крычалі ўслед: «Злой вам дарогі — вось вам даніна!»
«Бог даў нам гонар і Трышчанаву годнасць»,— сказаў кароль Марк і іншыя карнавальцы. Угледзеўшы, што Трышчан застаўся на востраве адзін, кінуліся да яго шмат людзей і ўбачылі, што Трышчан моцна паранены і аслаб ад страты крыві, бо кроў яго сышла і ён не стаяў на нагах. Ды не так шкодзілі яму іншыя раны, як тая, што ў сцягне, куды быў паранены атручаным дроцікам. I павезлі Трышчана на бераг. Кароль падышоў і, прыняўшы Трышчана, пачаў цалаваць і лашчыць яго. «Як пачуваешся?» — спытаў. «Я моцна паранены. Але, дасць Бог, ачуняю»,— адказаў Трышчан. Кароль павёў яго ў царкву, каб узнесці Богу хвалу, а потым з вялікай радасцю і весялосцю павёў яго ў палац, бо людзі былі вызвалены Трышчанам з няволі.
Потым пайшоў Трышчан дадому і так моцна захварэў яд атрутнае раны, што ледзь трываў. Прыйшлі лекары, якія прыклалі найлепшых мазяў, і неўзабаве Трышчан акрыяў ад усіх ран, акрамя тае, што была атручана,— гэтай лекары залячыць не маглі. Што ні прыкладвалі яны да тае раны — нішто не дапамагала. I не ведалі, што рабіць з ранай, ад якой зносіў Трышчан вялікія пакуты. Аднае начы моцна пакутаваў Трышчан ад тае раны, і ніхто не мог да яго падступіцца, акрамя Гаварнара: ён ніколі і
3 Бел. літ., 9 кл., ч. 1
65
нікуды не адлучаўся ад Трьішчана і плакаў, бачачы пана свайго пры смерці, бо не было таго чалавека, які бачыў Трышчана раней і змог бы яго пазнаць [цяпер]. I пачаў кароль моцна плакаць; і ўсе добрыя людзі таксама плакалі — так, нібы паміраў іх сын ці брат: «0 Трышчане, добры і пачэсны рыцару, цудоўная маладосць! Як жа дорага купіў ты свабоду Карнавалі! Мы застаемся ў радасці, а ты паміраеш лютай смерцю!»
Трышчан ляжаў на сваёй пасцелі, а пры ім была адна дзяўчына, якая прыйшла паглядзець, наколькі ён нядужы, і пачала вельмі жаласна плакаць: «0 Трышчане, дзіўлюся я з цябе — чаму не клапоцішся пра сябе: ты ж мог бы знайсці сабе якія лекі і ў іншай зямлі! Ты ж ведаеш — ва ўсёй Карнавалі не знайсці добрага лекара!» — «Я не магу ні сесці на каня, ані каб мяне неслі на насілках»,— сказаў Трышчан. «Не магу дапамагчы табе: навучыць цябе Той, хто стварыў неба і зямлю»,— сказала дзяўчына. Тады гаворыць Ірышчан Гаварнару: «Аднясі мяне ў палац, з якога добра відно мора». Доўга глядзеў на мора Трышчан, аж нарзшце папрасіў Гаварнара: «Пакліч да мяне караля Марка».— «Сыне, для чаго ты мяне клікаў?» — прыйшоўшы, спытаў кароль. «Прашу цябе, пане,— дай мне адну рзч, якая табе няшмат каштавацьме»,— папрасіў Трышчан. «Хаця б тая рзч і шмат каштавала, і тады выканаў бы тваё пажаданне. Няма таго, чаго не зрабіў бы дзеля цябе»,— адказаў кароль Марк. Трышчан пакорліва падзякаваў яму за тое. «Не магу я, пане, знайсці лекара ў гэтай зямлі. Шмат я выцерпеў і цяпер добра разумею, што блізкая смерць мая. Хачу адправіцца ў свет, у іншыя землі. Падрыхтуй мне добрае судна і пакладзі ўсё, што мне спатрзбіцца: стравы і пітво і які лёгкі ветразь, каб адзін чалавек змог спусціць яго ўніз; і пакрый яго добрым сукном ад дажджу і ветру. Хачу пусціцца па моры, куды занясе мяне фартуна. А можа, і знайду лекара, які вылечыць рану, ад якой паміраю. Калі ж не знойдзецца, то больш я не жылец».— «Сыне, як жа ж ты паплы
@
66
веш, будучы такі нямоглы?» — спьітаўся кароль. «Хаця і памру там, аднак жа і тут памру. А будзе на tos Боская воля, то мора і вецер прынясуць мяне да фартуны. Як будзе падрыхтавана судна, занясі мяне ў яго і дай маю арфу, а яшчэ лютню, каб на час падарожжа была ў мяна музыка, ад якой палягчэлі б туга мая і хвароба»,— адказаў Трышчан. [...]
Калі ж усё бьшо падрыхтавана, загадаў кароль занесці вельмі нядужага Трышчана на судна. Угледзеўшы тое, у вялікай жалобе заплакалі карнавальцы; кароль разам з усімі сваімі вяльможамі таксама плакаў несупынна. Як убачыў тое Трышчан, зрабілася яму на душы вельмі самотна, і, напяўшы ветразі, адштурхнуўся ад берага як мага хутчэй. I быў ім спадарожны вецер, і плылі хутка. Але ж не ведалі, куды плывуць.
I плылі гэтак два тыдні. I прынесла фартуна Трышчана ў Арляндэю да аднаго горада, у якім жыў кароль Ленвіз. Жонка яго была сястрой караля Амурата, забітага Трышчанам. А яшчэ меў кароль дачку па імені Іжота. Гэтая дзяўчына добра зналася на леках ад ранаў, і не было тае раны, якой яна не змагла б вылечыць. Апынуўшыся на ўзбярэжжы насупраць замка, дужа ўсцешыўся Трышчан: узяў арфу, настроіў і пачаў граць так чароўна, як толькі мог.
Угледзеў тое з палаца кароль Ленвіз, і падышоў бліжэй, і доўга слухаў. Было яму вельмі дзіўна бачыць, што багата ўпрыгожанае судна пакрыта лілеямі, ды яшчэ хтосьці так чароўна і тужліва грае. Паклікаў ён каралеву, якая таксама глядзела на судна, слухала арфу і вельмі дзівілася. «Прашу цябе, давай пойдзем паглядзім на гэты цуд»т— прапанавала яна каралю. I пайшлі яны разам уніз, да мора, і слухалі арфу, пакуль Трышчан не скончыў. Толькі спыніўшыся, пачаў ён плакаць і крычаць ад болю, які трываў. Падышлі кароль з каралеваю да судна і, бачачы Трышчана, прывіталі яго.
Трышчан таксама прывітаў іх і спытаўся ў караля, не ведаючы, што гэта кароль: «Скажы, пане, што гэта за
67
зямля, да якой мы прысталі?» — «Вы ў Арляндэі»,— адказаў кароль. Як пачуў тое Трышчан, яшчэ больш, чым раней, занядужаў ад раны, бо баяўся: калі яго пазнаюць, то загінуць яму за Амурата. «Прашу цябе, рыцару, скажы мне, адкуль ты?» — спытаўся ў Трышчана кароль. «Пане, я з горада Еліёнаса, з багатае зямлі,— пачаў Трышчан.— Прыплыў сюды ў немачы ад раны, бо не змог адшукаць лекара. Такія боль і пакуты я перанёс, што, каб мог, з радасцю даўно ўжо памёр бы. Але ж, калі Пан Бог не жадае маёй смерці, мушу трызаць. А па мне лепш смерць, як такое жыццё». Пачуўшы тую Трышчанаву гаворку, злітаваўся над ім кароль і паверыў, што ён кажа праўду. «Ці ж ты рыцар?» — пацікавіўся кароль. «Так»,— адказаў Трышчан. «Не турбуйся, рыцару: ты патрапіў у такое месца, дзе, дасць Бог, станеш здаровы. Ёсць у мяне дачка, якая лепш за якіх лекараў усялякай ране прыдумае лячэнне. Я ведаю, што яна будзе рада паклапаціцца пра цябе дзеля Бога і дзеля шляхетнасці»,— сказаў кароль. Трышчан падзячыў яму з вялікай пашанай і пакорай.