• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў

    Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 295с.
    Мінск 2006
    132.23 МБ
    5.	Якую частку твора можна назваць «пахвалой у гонар Еўфрасінні»?
    6.	«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — твор літаратуры Сярэднявечча. Абгрунтуйце гэту думку.
    7.	3 якіх радкоў можна меркаваць, што аўтар з’яўляўся жыхаром Полацкай зямлі і быў яе патрыётам?
    8.	Праверце сябе ў літаратурным дыктанцевіктарыне:
    1)	Еўфрасіння Полацкая была ўнучкай.............
    2)	У дванаццацігадовым узросце юная Прадслава...
    3)	У манастыры Еўфрасіння.......................
    4)	Па заказе Еўфрасінні ў Полацку былі пабудаваны..
    5)	Народны майстар Лазар Богша..................
    6)	Лёс гэтага выдатнага твора прыкладнога мастацтва невядомы, мяркуюць, што.........................
    7)	Пад канец жыцця Еўфрасіння Полацкая падарожнічала ў..........................................
    8)	Невядомы аўтар напісаў пра яе твор...........
    9)	Жыціем называюцца............................
    10)	Расказваючы пра жыццё Еўфрасінні, аўтар у канцы твора называе асветніцу..........................
    3 сусветнай літаратуры
    «АПОВЕСЦЬ ПРА ТРЫШЧАНА»
    Сюжэт пра каханне Трышчана і Іжоты ўзыходзіць да кельцкага эпасу, але яго літаратурнае жыццё бярэ пачатак з XII стагоддзя, часу ўзнікнення першых літаратурных апрацовак (К. дэ Труа, Беруль, Томас). 3 Францыі сюжэт трапіў у Германію і ў XIII — сярэдзіне XV стагоддзя інтэнсіўна развіваўся пераважна ў межах французскай і нямецкай літаратур, адкуль перайшоў у скандынаўскія, a таксама ў італьянскую і іспанскую літаратуры. He сталі выключэннем і славянскія краіны: у XVI стагоддзі ў Чэхіі ўзнікла вершаванае апавяданне «Трыстан і Ізольда».
    Пераклад «Аповесці пра Трышчана» на старабеларускую мову быў зроблены на Наваградчыне ў шляхецкім асяродку ў 80я гады XVI стагоддзя. Па сваім змесце «Аповесць...» найбольш блізкая да венецыянскай рэдакцыі рамана, аднак яна не з’яўляецца простым перакладам з італьянскай крыніцы: апошняя частка беларускага перакладу не супадае з венецыянскай, а фінал з’яўляецца наогул унікальным.
    Асноўная сюжэтная лінія і падзейная канва твора будуюцца на трохкутніку Трышчан — Іжота — кароль Марк. Трышчан дае слова гонару, што здабудзе прыгажуню Іжоту для свайго дзядзькі. Галоўны герой паўстае мужным рыцарам і адважным воінам, які заўсёды гатовы кінуцца ў бой дзеля асабістай славы. Пры двары французскага караля Перамонта спасцігае ён рыцарскія навукі: не мае сабе роўных ні ў верхавой яздзе, ні ў фехтаванні, ні ў валоданні дзідаю, ні ў гульні ў шахматы, ні ў ігры на арфе і лютні.
    57
    Жыццё Трышчана праходзіць у няспынных, поўных драматычнага напружання прыгодах і турнірах. Як сапраўдны рыцар герой хоча быць сумленным, высакародным і ў сваім каханні. Іжота паказана ў аповесці мудрай і чуллівай асобай, якая ўмее прыхаваць пачуцці, калі таго вымагаюць абставіны. Аднак тыя пачуцці час ад часу прабіваюцца з глыбіняў яе закаханага сэрца: дзяўчына мужна паўстае супраць сваёй маці на абарону Трышчана, вытрымлівае вонкавую прыстойнасць у стасунках з Маркам, а начамі таемна сустракаецца з Трышчанам. Перад Іжотай і Трышчанам паўстае праблема: як застацца лаяльнымі да караля і не здрадзіць пры гэтым свайму каханню? Трышчан не мог парушыць васальскай прысягі, бо ў Сярэднявеччы гэта было раўназначна страце гонару. Вызваліўшы Іжоту з рук Паламідажа, вяртае яе каралю Марку, які дзейнічае не зусім у духу тагачасных нораваў — па першай просьбе пляменніка адпускае да яго сваю жонку.
    У параўнанні з іншымі літаратурнымі апрацоўкамі беларускі перакладчык звузіў любоўны план твора і засяродзіў увагу на асобе Трышчана, яго «дзівосных учыяках, годным рыцарстве і дзіўных справах». Старабеларускі празаічны пераклад «Аповесці пра Трышчана» — адзіны ў славянскім свеце, што сведчыць пра высокі ўзровень культурнага развіцця Беларусі таго часу.
    Паводле Л. БРАЗГУНОВА
    АПОВЕСЦЬ ПРА ТРЫШЧАНА
    [У караля княства Еліёнас, Меліядуша, працяглы час не было дзяцей. Але аднойчы каралева зацяжарыла. Тым часам кароль выпраўляецца ў ловы і гіне без вестак: заваражыўшы, яго трымае пры сабе нейкая чараўніца. Каралева разам са сваёй служанкай выпраўляецца на пошукі мужа.]
    Заехалі яны ў вялікія дубровы і доўга блукалі, шукаючы па ўсіх баках. I спаткаліся з Мерлінампрарокам.
    58
    Мерлін прывітаў каралеву, і яна пачэсна адказала яму на прывітанне: «Добры чалавеча! Калі ты чуў што або маеш якую вестку пра майго пана, караля Меліядуша, які загінуў без вестак, дзеля Бога, скажы мне, ці жывы ён».— «Васпані, скажу табе праўду, што ён жывыздаровы і ў такім добрым настроі, што ніколі раней такі вясёлы не быў. Але ты ўжо не пабачыш яго». Сказаў гэта Мерлін і знік. [...]
    А раніцою на досвітку нарадзіла каралева годнага рыцара, сама ж набліжалася да смерці. I сказала каралева дзяўчыне, якая трымала дзіця: «Дай мне маё дзіця». Убачыўшьі такое прыгожае дзіця, мовіла каралева: «Сыне мой, дужа я хацела пабачыць цябе. I вось гляджу на цябе, з ласкі Божае найпрыгажзйшае дзіця, якога ніколі нідзе не бачыла народжанага жанчынай. Але твая прыгажосць нічога добрага даць мне не можа — адно смерць ад вялікай пакуты, якую маю пры тваім нараджэнні. Прыйшла я маркотная ў гэтае месца і ў смутку цябе спарадзіла. Ты ў смутку нарадзіўся, і няхай імя табе будзе Смутак. Хай бы Пан Бог жыццё тваё на радасць і шчасце змяніў і гэты смутак твой звёў». Сказаўшы так, падала каралева сваё дзіця дзяўчыне, а сама аддала Богу душу. Вось так нарадзіўся годны рыцар Трышчан, пра дзівосныя ўчынкі, годнае рыцарства і дзіўныя справы якога хачу вам распавесці.
    [Сваякі караля Меліядуша, даведаўшыся пра нараджэнне Трышчана, вырашаюць яго забіць, аднак служанцы ўдаецца іх адгаварыць. Вызвгілены з дапамогай чараўніка Мерліна з палону, кароль па парадзе апошняга даручае выхаванне дзіцяці французу Гаварнару.]
    Кароль Меліядуш пасля смерці каралевы Эліабелы доўгі час не жаніўся. Потым пабраўся з каралеўнай з Малое Зямлі. Гэта была вельмі прыгожая пані. Калі яна з’явілася пры двары, Трышчану на той час было сем гадоў. I быў ён такі прыгожы, што не меў раўні на свеце, хіба толькі Анцалота.
    59
    Быў у Трышчанавай мачыхі сын. Бачачы, што Трышчан такі прыгожы і хутка расце, збаялася яна, што ён адыме ўладу ў яе сына, якому быў толькі год. I, надумаўшы, пастанавіла: «Хоць і сама памру, а мушу загубіць Трышчана». I не магла зрабіць таго ніякім іншым чынам, адно як з дапамогай атруты. Замяшала яна атруту ў пітво і паставіла ў срэбранай флязе ў галавах ложка. Неўзабаве дзяўчына, што гадавала каралевіча, увайшла ў тую спачывальню, а дзіця пачало плакаць. Убачыўшы ў флязе празрысты напой, узяла яго дзяўчына і напаіла дзіця. I як толькі напаіла, у той жа момант дзіця і сканала. [...]
    Каралева, загубіўшы злым учынкам сваім і неабачлівасцю роднага сына, маркоцілася. I сама рада была б памерці, і думала ў сэрцы сваім: «Адно толькі сына свайго загубіла, а чаго хацела — таго не ўчыніла». I пачала старацца пра свае намеры штодня. А Гаварнар, які меў розум, штодня бачачы яе пагляды і чуючы размовы, пачаў здагадвацца, што яна шукае смерці Трышчану, што тую атруту яна рыхтавала для яго. I кажа Гаварнар Трышчану: «Калі ты будзеш пазбягаць мачыхі, то прычакаеш смерці. Таму шануй яе і дагаджай ёй, але асцерагайся піць і есці з яе рук. Толькі тое, што я давацьму табе — тое еж і пі».— «Я не забуду ніводнага з тваіх прыказанняў»,— адказаў Трышчан.
    [Аднойчы кароль Меліядуш выпраўляецца з Трышчанам у ловы. Кароль гіне ў выніку інтрыг з боку каралевы.]
    Гаварнар, які быў вельмі разумны, заўважаў, што мачыха і далей ненавідзіць Трышчана, бо хоча, каб тая зямля дасталася ёй; і, адвёўшы Трышчана ўбок, сказаў яму Гаварнар: «Мой любы сябра і сыне, люта ненавідзіць цябе мачыха твая і хоча цябе загубіць. Выпраўляймася ўпотай у Францыю, да караля Перамонта,— там навучышся адвазе і станеш слаўным чалавекам. А калі зразумеюць усе тваю годнасць, атрымаеш рыцарства: тады зможаш вярнуцца ў Еліёнас, на сваю бацькаўшчыну. I ніхто не пасмее тады сказаць табе штокольвек, што б
    60
    не спадабалася табе».— «Настаўнік мой, куды загадаеш, туды і паеду. Бо ні ў адным чалавеку не знаходжу такой прыязнасці, як у табе»,— пагадзіўся Трышчан. «Падрыхтуймася ж ды едзьма заўтра на світанні». Гэтак умовіўся ён з Трышчанам. Падрыхтаваліся належным чынам, узялі з сабой дастаткова золата і срэбра і ў прызначаны дзень выправіліся ў Францыю, да караля Перамонта. Гаварнар загадаў Трышчану не адкрывацца, хто ён і адкуль. «3 радасцю паслухаюся цябе»,— пагадзіўся Трышчан.
    А як прыехалі да караля Перамонта, кароль ласкава яго прывеціў і загадаў выдзеліць яму добры пакой. Трышчан рос і харашэў. А праз колькі дзён — аж усе пачалі дзівіцца з яго — граў у шахматы і варцабы1 лепш за астатніх, і ў любой годнасці не было яму раўні. I ніхто не мог так спраўна сядзець на кані, як ён. Як споўнілася яму дванаццаць гадоў, быў ён вельмі годны і мудры ў кожным сваім учынку. Паны і панны і кожны чалавек, які бачыў яго, дзівіліся з яго. Любая пані ці панна была б рада, каб Трышчан пакахаў яе. Трышчан пачэсна служыў пры двары караля Перамонта, і кароль іншых панічоў свайго двара ставіў за нішто перад ім. [...]
    3 Францыі Трышчан з Гаварнарам паехалі да караля Марка. I біў яму Гаварнар чалом, кажучы: «Міласцівы кароль, гэты пан прыехаў служыць табе дзеля таго, каб ты пасвяціў яго ўласнай рукою на рыцарства». Кароль з радасцю прыняў Трышчана, абяцаўся пасвяціць яго тады, калі той сам пажадае. Але ж не пазнаў Трышчана. Трышчан служыў шляхетна і з вялікім майстэрствам. Потым Трышчан захацеў прыняць пасвячэнне, і кароль загадаў падрыхтаваць усё неабходнае, што патрэбна рыцару. I падрыхтавалі ўсё як належыць. Трышчан заначаваў у царкве, а назаўтра кароль пасвяціў яго ў рыцары. I шмат было там добрых людзей; і кожны, хто яго бачыў, казаў: «Не бачылі мы больш годнага рыцара!»
    1 Варцабы — від шахмат.
    61
    Калі быў Трышчан на тым фэсце, прыбылі з Арляндэі да караля Марка чатыры рыцары і пачалі казаць яму без паклону: «Кароль”да цябе нас прыслаў годны рыцар Амурат з Арляндзі, які кажа табе: «Дай даніну, якую твае продкі давалі маім продкам з Карнавалі ў Арляндэю, і каб была падрыхтавана праз дзесяць дзён». Калі дасце, мы заключым з вамі мір; а калі не хочаш даваць, то ведай, што праз колькі дзён не застанецца тут і пядзі зямлі, якая б не была парушана». Выслухаў кароль Марк тыя словы і спалохаўся. I не ведаў, што адказаць. Тады выйшаў наперад Трышчан, стаў перад каралём і адказаў паслам: «Ідзіце сюды, вы, якія такое слаўнае пасольства прынеслі! Перадайце вашаму пану: паколькі нашы продкі давалі вашаму каралеўству даніну праз сваё глупства, няхай ваш пан, кароль Арляндэйскі, калі хоча яе атрымаць, прыйдзе і возьме яе мячом у полі. А іншым чынам яе не возьме, а я гатовы адабраць гэту даніну ўласнай рукою».— «Ці ж і ты гэтак думаеш?» — пацікавіліся паслы ў Марка. «Калі ён згодны прыняць гэту бітву ў імя свабоды Карнавалі,— адказаў той,— то гэтак жа мяркую і я».— «Хто ты?» — спыталіся тады паслы ў Трышчана. «Я — чужаземец, а імя маё — Трышчан».— «Прабач,— запярэчылі паслы,— але Амурат не прыме бою з табой, калі ты не шляхетны чалавек».— «Праз гэта бітва не адмяняецца,— супакоіў іх Трышчан.— Хоць Амурат і каралевіч, але ж і я — сын караля Меліядуша Еліёнаскага, a каралю Марку даводжуся пляменнікам. Дасюль я хаваў сваё імя і цяпер не магу больш тое чыніць».