Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 295с.
Мінск 2006
Геракл засмяяўся:
Двое супраць аднаго? Гэта несумленна! Бой няроўны. Цяпер і я маю права паклікаць сябра на падмогу!
I ён паклікаў Іалая, які чакаў яго ля калясніцы.
Геракл аддаў яму факел і загадаў паліць агнём рану, як толькі меч адсячэ галаву гідры. I там, дзе пёк агонь, ужо не вырасталі новыя галовы. Неўзабаве апошняя галава гідры пакацілася ў балота. Але яна не хацела паміраць нават пасля таго, як была адсечана, і, лежачы на траве ў крыві, зыркала злоснымі вачамі і раз юшана разяўляла пашчу. Гераклу давялося вынесці яе з балота і закапаць у зямлю, каб яна не нарабіла каму шкоды.
У чорнай крыві Лярнейскай гідры Геракл намачыў канцы сваіх стрэл, і яны сталі смяртэльнымі — нішто не магло вылечыць таго, у каго пацэліла такая страла.
20
Геракл вызваляе Праметэя
Шмат яшчэ подзвігаў здзейсніў Геракл, і імя яго праславілася па ўсёй Грэцыі.
Калі Язон пабудаваў быстраходны карабель «Арго» і паклікаў герояў Грэцыі, каб плыць за тры моры, у Калхіду, здабываць залатое руно, магутны Геракл выправіўся ў паход разам з адважнымі арганаўтамі.
Але па дарозе, на адной са стаянак «Арго» каля берага невядомай зямлі, Геракл зайшоў далёка ў прыбярэжны лес, не вярнуўся ў час на карабель, і арганаўты паплылі далей без яго. А Геракл па сушы падаўся ў глыб краіны і неўзабаве прыйшоў у горы.
Дзікі і велічны край адкрыўся перад ім. Градою ўзвышаліся высокія горы, каля падножжа зарослыя густым лесам, а на вяршынях пакрытыя вечным снегам. Чым вышэй падымаўся герой, тым усё больш суровыя і непрыступныя рабіліся горы. Нарэшце ён забраўся на голую скалу, якая абрывалася панад морам.
Раптам Геракл пачуў голас, які клікаў яго, і ўбачыў прыкаванага да скалы тытана.
Геракл пазнаў Праметэя — сына Феміды, багіні справядлівасці, і тытана Іапета, ад якога пачаўся на зямлі род чалавечы.
Калісьці, у даўніядаўнія часы, людзей на зямлі было мала. Нібы звяры, блукалі яны па лясах, палявалі на зверыну, елі сырое мяса, дзікія плады і карані, укрываліся звярынымі шкурамі і ў непагадзь хаваліся ў пячорах і дуплах дрэў. Розум у іх быў, як у малых дзяцей; яны былі бездапаможныя ў жыцці і безабаронныя супраць драпежных звяроў і грозных сіл прыроды.
Праметэй пашкадаваў людзей і захацеў памагчы ім.
Ён пайшоў да свайго сябра Гефеста, сына Зеўса, цудоўнага каваля і майстра. На востраве Лемнас, у нетрах вогнедышнай гары, была майстэрня Гефеста. Горача палаў у вялізным горне свяшчэнны агонь, без якога немагчымы
21
ніводнае мастацтва і майстэрства. Тры аднавокія веліканы — Кіклопы — працавалі ў майстэрні Гефеста. Дзве статуі, якія ён сам адліў з золата, рухаліся, нібы жывыя, па майстэрні, і кульгавы богкаваль абапіраўся на іх, калі кудынебудзь ішоў.
Праметэй застаў Гефеста за работай — богкаваль каваў вогненныя стрэлымаланкі для ЗеўсаГрамавержца. Гіраметэй стаяў і глядзеў, як памайстэрску працуе Гефест. Калі ж Кіклопы пачалі мяхамі раздзімаць агонь у горне і палаючыя іскры разляцеліся па ўсёй майстэрні, Праметэй злавіў свяшчзнную іскрынку і схаваў у пустой трысцінцы, якую трымаў у руцэ. Гэтую трысцінку з іскрай свяшчэннага агню Праметэй прынёс людзям, і людзі запалілі ад яе ўсюды на зямлі вогнішчы, ачагі і горны. Людзі навучыліся змагацца з прыродай, здабываць схаваныя ў нетрах зямлі медзь і жалеза, золата і серабро і вырабляць з іх розныя рэчы, зброю і ўпрыгожанні. Людзі пачалі будаваць сабе жыллё з дрэва і каменю і караблі з ветразямі, каб плаваць па рзках і морах. Людзі прыручылі дзікіх жывел і прымусілі каня насіць на сабе чалавека, a казу і карову — карміць яго, а ў авечкі пачалі браць цёплую і моцную воўну для вопраткі. Святло ад свяшчэннага агню праясніла думкі людзей, абудзіла іх сонны розум, запаліла ў сэрцах імкненне да шчасця.
I яшчэ шмат чаму навучыў Праметэй людзей з дапамогай свяшчэннага агню. Ён навучыў іх гатаваць лекавы сок з раслін, якія памагаюць пры хваробах і ранах, і людзі пазбавіліся ад вечнага страху смерці. Праметэй адкрыў ім навуку лічбаў і навучыў запісваць знакамі словы, каб перадаваць свае думкі тым, хто жыве далёка.
3 гордасцю глядзеў Праметэй, як людзі робяцца дужэйшыя, разумнейшыя і спрытнейшыя ў любой рабоце.
Але ўладар свету Зеўс разгневаўся на Праметэя і вырашыў жорстка пакараць выкрадальніка свяшчэннага агню. Цар багоў паслаў сваіх слуг Сілу і Уладу схапіць Праметэя і адвесці яго на край свету, у бязлюдную горную краіну,
22
а Гефесту загадаў прыкаваць тытана да гары. Горка было Гефесту выконваць гэты загад — Праметэй жа быў яго сябрам, але такая была воля Зеўса. Гефест закаваў рукі і ногі Праметэя ў жалезныя кольцы, а потым моцным ланцугом прыкаваў яго да каменнай глыбы, вострым алмазным клінам прабіў яму грудзі і прыбіў яго да скалы.
I загадаў Зеўс, каб назаўсёды, на векі вякоў, застаўся Праметэй прыкутым да гэтай скалы.
Мінулі стагоддзі. Шмат што змянілася на зямлі. Толькі не канчаліся мукі Праметэя. Сонца пякло яго высахлае цела, сцюдзёны вецер замятаў яго калючым снегам. Кожны дзень у вызначаны час прылятаў вялізны арол, разрываў кіпцюрамі цела тытана і дзяўбаў яго печань. A ўночы раны гаіліся зноў.
Ды нездарма ён насіў імя Праметэй, што азначае «прадбачлівы»: ён ведаў, што надыдзе часіна і сярод людзей на зямлі з’явіцца вялікі герой, які здзейсніць шмат подзвігаў, каб ачысціць зямлю ад ліха, і прыйдзе вызваліць яго.
I вось нарэшце Праметэй пачуў крокі чалавека, які ішоў па гарах, і ўбачыў героя, якога чакаў увесь час.
Геракл наблізіўся да закаванага Праметэя і падняў ужо меч, каб збіць кайданы з тытана, але высока ў небе пачуўся крык арла: гэта Праметэеў арол у вызначаны час спяшаўся на свой крывавы баль. Геракл схапіў свой лук, пусціў стралу ў арла і забіў яго.
Геракл разбіў ланцуг, якім быў прыкуты Праметэй, выцягнуў у яго з грудзей алмазны клін, якім той быў прыбіты да скалы. I вызвалены Праметэй выпрастаўся, уздыхнуў на поўныя грудзі і яснымі вачыма зірнуў на зямлю і на героя, які прынёс яму свабоду і прымірэнне з багамі.
Зеўс загадаў Гефесту зрабіць пярсцёнак са звяна ланцуга Праметэя і ўставіць у яго камень — асколак скалы, да якой быў прыкаваны тытан. Гэты пярсцёнак Зеўс загадаў Праметэю надзець на палец і заўсёды насіць яго, каб памятаў, што не парушана слова ўладара свету і навекі Праметэй прыкуты да скалы.
23
Геракл спускаецца ў царства мёртвых і перамагае Кербера
Усю зямлю з усходу да захаду абышоў Геракл, ваяваў і працаваў, змагаўся са страшыдламі і са злымі людзьмі, пракладваў дарогу на вяршыню гары, разам з Сонцам пераплываў акіян, дайшоў да краю свету — і вярнуўся пераможцам.
Тады Еўрысфей, страціўшы надзею пазбавіцца ад Геракла, вырашыў паслаць яго туды, адкуль ніхто са смяротных яшчэ ні разу не прыходзіў назад,— у краіну мёртвых, у падземнае царства Аіда.
Каля медных варот Тартара — каля ўвахода ў царства мёртвых — дрэмле на варце страшны трохгаловы сабака Кёрбер. У яго на шыі замест поўсці выгінаюцца чорныя змеі, хвост у яго — жывы дракон, а з разяўленых пашчаў вылятаюць тры языкі полымя. Калі адчыняюцца вароты і ў царства смерці заходзіць бледны цень чалавека, Кербер ветліва віляе хвастом і ад лютай весялосці стараецца лізнуць прышэльца сваімі вогненнымі языкамі. Але гора таму, хто захоча вярнуцца!..
Апошні раз паклікаў да сябе Геракла цар Еўрысфей і сказаў яму:
— Прывядзі да мяне Кербера з царства Аіда, і гэта будзе твая апошняя служба мне!
Геракл нічога не адказаў і рушыў у дарогу.
Ён знайшоў пячору Тэнара, адкуль па русле падземнай ракі трэба было спускацца ў глыб зямлі.
Страшна жывому па сваёй ахвоце ісці ў царства смерці!
Геракл спыніўся каля ўвахода ў пячору, паглядзеў на зямлю ў квецені, на сіняе мора, на ўвесь цёплы сонечны свет, і сумна, і страшна зрабілася яму. Але ён перасіліў сум і страх і адважна ступіў у цемру. I адразу пачуў за сабой лёгкія крокі. Гэта даганяў яго Гермёс, крылаты вястун Зеўса, якога ўладар свету паслаў правесці Геракла
24
да Аіда. Гермес узяў героя за руку, і ўдвух яны пачалі спускацца ў падземнае царства.
Неўзабаве ў змроку забялела высокая скала: пад ёю ледзь чутна сонна струменіла ціхая рака, зарослая высокай травою без колеру і паху. Геракл нагнуўся да ракі, каб напіцца.
— He пі,— спыніў яго Гермес,— гэта Лета, рака Забыцця. Хто нап’ецца з яе, той забудзе ўсё на свеце.
Яны пайшлі далей, і Геракл убачыў свайго старога настаўніка і свайго юнага сябра, што памёр у паходзе. Геракл радасна кінуўся да іх, працягваючы ім рукі, але яны глядзелі на яго нежывымі вачамі, не пазнаючы, быццам не бачачы яго, і, як цені, слізганулі міма.
— Яны не пазнаюць цябе,— сказаў Гермес.— Яны пілі з ракі Забыцця і ўсё забылі.
Але адзін цень раптам спыніўся, наблізіўся. Геракл пазнаў калідонскага цара Мелеагра.
— Геракл,— сказаў ціха цень цара,— памажы мне. На зямлі я пакінуў сястру Дэяніру, юную і безабаронную. Думкі пра яе трывожаць мяне і тут. Прашу цябе: вазьмі яе да сябе ў дом, ажаніся з ёю,— яна будзе табе вернаю жонкай. А я супакоюся навек.
I Геракл паабяцаў выканаць просьбу сябра.
Усё ніжэй і ніжэй спускаліся яны ў глыб зямлі і раптам убачылі чалавека, які цягнуў на самы верх падземнай гары вялізны цяжкі камень. Увесь спацелы і запылены, напружваючы ўсе сілы, ён аберуч старанна каціў угору камень, падпіраючы яго ўсім сваім целам. Усяго адзін крок заставаўся яму да вяршыні гары, як раптам камень вырваўся з аслабелых рук і з грукатам пакаціўся ўніз. Чалавек паспешліва спусціўся за ім да падножжа гары і зноў пацягнуў сваю цяжкую ношу. I зноў, не дасягнуўшы вяршыні, сарваўся і ўпаў камень, і зноў спусціўся ўніз і без адпачынку, без перадыху пацягнуў яго наверх чалавек.
Геракл спыніўся і пазіраў на гэтую цяжкую і марную працу.
25
Гэта быў Сізіф з Карьінфа, асуджаны вечна цягаць гэты цяжкі камень — за сквапнасць, за тое, што пры жыцці прысвойваў сабе чужыя багацці, за тое, што пражыў на зямлі не працуючы.
Далей пайшоў Геракл са сваім спадарожнікам Гермесам і ўбачыў чалавека, які стаяў у празрыстай і чыстай вадзе. Вада даходзіла яму да плячэй, але ледзь толькі ён нагінаўся, каб прагнаць смагу, змачыць перасохлыя, чорныя губы, вада імгненна спадала, знікала, хавалася ўся ў зямлі. 3 берага схіляліся да чалавека галіны, якія гнуліся ад пладоў, янтарная гронка вінаграду амаль датыкалася да яго твару. Але як толькі ён працягваў руку, каб сарваць румяны яблык або сакавіты гранат, галіны ўзнімаліся высокавысока, і галодны не мог дацягнуцца да іх.