Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 295с.
Мінск 2006
Але ўбачьілі яны наперадзе ззянне. Уздымалася яно над наваколлем. Тады наперад падаліся. Падышлі да кургана вялікага. А на кургане тым асілак з дружынай стаіць, святлом нязнаным свеціцца.
Дзівяцца князёўны. Воіны з кургана сышлі, князёвен акружылі, на курган запрашаюць. Падняліся на курган князёўны, а там баль вялікі — з залатых кубкаў мёд і брагу п'юць. Князёўнам кубкі паднеслі. Тыя выпілі, смаку мядовага не адчулі, але чым далей, тым п’янеюць больш. Пайшлі ў скокі з воінамі. Музыка грыміць, зброя бразгоча, крыкі на балоце чутны...
Доўга ці не тыя скокі цягнуліся, толькі неяк прайшоў хмель у Луцэі. Дзівіцца яна, што трымае воіна за рукі, адчувае сцюжу рукавіц яго жалезных. А вакол — з кургана бачыць — на ўсім балоце вочы звяроў блішчаць. Пазбіраліся яны да кургана, морды пазадзіралі — выюць. A далей за імі нехта ў багне рагоча...
Паглядзела Луцэя на сясцёр, а тыя сабе скачуць, толькі вочы пазаплюшчвалі.
14
Вырвалася Луцэя ад свайго кавалера, сясцёр за рукі хапае, па імёнах кліча. Сёстры апрытомнелі, да Луцэі збегліся.
Воіны ўжо князёвен не бачаць: загарэліся ў іх вочы, як у звяроў пад курганам, выхапілі яны мячы і біцца пачалі.
Збеглі князёўны ўніз з кургана, а на курган з усяго балота звяры рынуліся. Воіны іх мячамі сякуць. Звяры курган усыпалі і адзін аднаго разрываць пачалі. Такія тут крыкі і енк пайшлі, што ў князёвен валасы дыбам сталі. Кінуліся яны наўцёкі. Доўга праз балоты прабіраліся, у багне вязлі, адзенне аб хмызняк на шматкі раздзіралі, у рэчках балотных купаліся. Нарэшце выбіліся на палянку, на бераг возера.
На паляне той русалкі, за рукі ўзяўшыся, карагод водзяць. У святле месяца іх мокрыя целы блішчаць, з валасоў доўгіх кроплямі вада сцякае.
— Сёстры нашы прыйшлі! — закрычалі русалкі.
Да князёвен падбеглі, іх распранулі і ў карагодзе закружылі. Пасля ў возера пацягнулі. Скочылі князёўны ў возера, а вада сцюдзёная... Маўчаць князёўны, а русалкі рагочуць, пад ваду ныраць клічуць.
Падплыў стары з барадой, мохам аброслай, пытаецца: — Вы да нас жыць прыйшлі? Ці што шукаеце?
— Папарацькветку шукаем,— кажуць князёўны.
— Дайце ім кветку,— адказаў вадзянік, зарагатаў і пад вадою знік.
Возера захвалявалася, князёвен і русалак хвалі на бераг выкінулі.
Зноў у карагодзе кружаць сёстры. Цяпер іх ад русалак не адрозніць.
Перанеслі русалкі князёвен цераз возера і па такім зыбуне павялі, што тыя нічога пад нагамі не чуюць.
Убачылі яны на балоце кветкі агністыя і давай іх ірваць. Сарвуць кветку, а з яе кораня масла нейкае чорнае цячэ. Засмуціліся русалкі, плачуць: «Нашу прыгажосць нішчыце!»
15
Цякуць слёзы ў русалак, зліваюцца ў струмень, і вось утварылася ўжо крынічка на балоце. Князёўны нічога не чуюць і не бачаць, толькі папарацькветкі рвуць.
Праспяваў балотны певень: «Кукарэку!» Зніклі русалкі, пабляклі кветкі ў руках у сясцёр. Ужо не здаюцца яны самацветамі. Белым колерам квітнее звычайная папараць. Толькі на самым версе каменьчыкі блішчаць.
Агледзеліся князёўны: балота наўкол, непадалёк азерца масла чорнага, крынічка цячэ, а самі яны голыя... Сцюдзёна зрабілася. Ступіла маладзейшая князёўна ў маслянае азерца ногі пагрэць і — чуе шэпт:
— Уцякай хутчэй!..
— Пабеглі,— кажа Луцэя.
Уцякаюць князёўны. Адшчыкнула каменьчык з кветкі сястра старэйшая — пацямнела адразу, хмары надышлі, бліснула маланка, пярун ударыў, лівень лінуў, і папаўзлі з балота гады шэрыя да князёвен.
Гарыць каменьчык. Бягуць сёстры...
Згубіла каменьчык Паланея — стала зусім цёмна, не відаць, куды бегчы.
Адшчыкваюць сёстры ад кветак каменьчыкі, сабе шлях асвятляюць. Паабрывалі і пагублялі ўсе каменьчыкі з папарацькветак. Тут ім гады ногі абвілі: не могуць князёўны далей бегчы. Толькі Луцэя бяжыць. Пачуўшы крыкі сясцёр, спынілася і да іх вярнулася. А тых, скручаных па руках і нагах гадзюкамі, багна паглынае.
Доўга бегала вакол сясцёр Луцэя, плакала і галасіла, аж пакуль нейкі гад шэры з купіны ёй на грудзі не скочыў і кругом стану не абвіўся. Павалілася тады і Луцэя, скруцілі і яе гадзюкі балотныя...
Апоўдні спахапіліся ў княжацкім палацы. Сталі ўсюды князёвен шукаць і — не знайшлі... Толькі праз тыдзень удалы дружыннік Базыль, закаханы ў старэйшую князёўну, забраўшыся ў глухамань балот, знайшоў у багне маладзейшую князёўну. Выцягнуць яе з багны не здолеў і вярнуўся ў палац да князя. Дружыннікі з князем
16
вырвалі ў твані князёвен. Балотныя гадзюкі павыпівалі ў іх кроў. Целы князёвен у палац перанеслі.
Галосіць, млее княгіня... Засумаваў князь, зачыніўся ў пакоях, тры дні нікога да сябе не дапускаў. Пасля загадаў:
— Рабіць князёўнам каменныя дамавіны. У камені перадаць прыгажосць іх!..
Аднекуль, з Оўруча, здалёк, прывозілі прыгожы камень. Шэсць тыдняў рабілі майстры з каменю дамавіны. Князёўны, палітыя змяіным ядам, ляжалі ў палацы як жывыя.
Неўзабаве, калі каменныя дамавіны былі зроблены, князёвен пахавалі па хрысціянскім звычаі ў скляпенні пад храмам. Удалы Базыль, падгаварыўшы малойцаў, збег ад князя на Дняпро, дзе заснаваў казацкую вольніцу.
Хутка княгіня, а за ёй і князь памерлі. Сыны пачалі паміж сабой ваяваць за спадчыну. Княства аслабела і страціла былую славу...
Л 1. Якія героі беларускай міфалогіі прыгадваюцца ў прачыц таных творах?
2. Якія старажытныя ўяўленні нашых продкаў выяўлены ў легендзе «Дамавікова ўдзячнасць»?
3. Якая асноўная думка легенды «Заклятая магіла волата»? У чым павучальны змест твора?
4. Суаднясіце цытаты з прачытанымі творамі:
а) «Нікчэмныя! Золату і серабру прадалі ўсе пачуцці вашы, толькі ў багацце ўклалі свае надзеі...»;
б) «I самы люты звер за дабро дзякуе дабром»;
в) «Цякуць слёзы ў русалак, зліваюцца ў струмень, і вось утварылася ўжо крынічка на балоце».
5. Вызначце характэрныя прыметы легенды ў творы «Тураўскія саркафагі».
6. 3 якім фальклорным жанрам маюць падабенства легенды і паданні?
7. Паразважайце, чаму чалавеку неабходна ведаць легенды і паданні роднага краю.
8. Зрабіце невялікае паведамленне пра аднаго са збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору.
17
3 МІФАЎ СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫІ
Арфей і Эўрыдыка, Пігмаліён і Галатэя, Афрадыта, Нарцыс, Іеракл, Праметэй, Ахіл. Яблык разладу, ахілесава пята, аўгіевы стайні, сізіфава праца, танталавы пакуты. Мы часта чуем і ўжываем гэтыя імёны і выразы, не задумваючыся, што ім не адна тысяча гадоў і прыйшлі яны з антычнай міфалогіі.
Міфы Старажытнай Грэцыі — гэта паданні пра багоў, герояў, фантастычных істот. Само слова «міф» у перакладзе з грэчаскай мовы азначае «паданне, сказанне». Міф — гэта самая ранняя мадэль светаўспрымання, першапачатковая форма духоўнай культуры чалавецтва. Вось чаму міфатворчасць лічыцца першым крокам да стварэння вуснага мастацтва слова, своеасаблівым падмуркам для з’яўлення пісьмовай літаратуры.
Значная частка старажытнагрэчаскіх міфаў прысвечана героям, надзеленым ад нараджэння незвычайнай сілай і звышчалавечымі магчымасцямі, аднак пазбаўленых бессмяротнасці. Герой быў пакліканы выконваць волю багоў на зямлі сярод людзей, несці справядлівасць і законнасць. Жыццё героя поўнае драматызму, пакут, бясконцага пераадолення цяжкасцей.
Геракл — адзін са старажытнагрэчаскіх герояў, сын Зеўса і смяротнай жанчыны Алкмены. Каб стаць бессмяротным, ён павінен быў дванаццаць гадоў служыць цару Еўрысфею і здзейсніць дзесяць подзвігаў. Спачатку Геракл здабывае шкуру нямейскага льва, потым знішчае дзевяцігаловую лярнейскую гідру. Трэцім выпрабаваннем стала лоўля керынейскай лані з залатымі рагамі і меднымі капытамі. Чацвёртым — здабыццё эрыманфскага дзіка. Пятым подзвігам была расчыстка стайняў цара Аўгія. Далей Геракл выганяў сцімфалійскіх птушак, у якіх было вострае жалезнае пер’е, здабываў для Еўрысфея крыцкага быка, коней цара Дыямеда, пояс Іпаліты, кароў Герыёна. На шляху да свайго адзінаццатага подзвігу — здабыцця
18
залатых яблыкаў у садзе Гесперыдаў (німфаў, якія ахоўвалі сад) — яму давялося вызваліць прыкутага да скалы тытана Праметэя. Вобраз Праметэя стаў вечным вобразам, у якім увасобіліся агульначалавечыя імкненні, супярэчнасці, праблемы. Апошнім, дванаццатым, подзвігам было падарожжа ў царства Аіда. Такім чынам, Геракл замест дзесяці здзейсніў дванаццаць подзвігаў, выявіў непераможнасць, сілу, спрыт і заслужыў неўміручасць.
ПОДЗВІП ГЕРАКЛА
Геракл знішчае Лярнейскую гідру
Непадалёку ад Аргоса распасціралася вялікае Лярнейскае балота. Чыстая і светлая крынічка выцякала тут зпад зямлі, ды слабы ручаёк не мог прабіцца да ракі або мора і расцякаўся наўкол у нізіне. Вада застойвалася, зарастала мохам і балотнымі травамі, і вялізная даліна ператварылася ў балота. Яркая зеляніна, што заўсёды ўкрывала балота, вабіла да сябе стомленага падарожніка, але як толькі ён ступаў на зялёны лужок, з сыканнем і свістам выпаўзала з дрыгвы дзевяцігаловая пачвара — гідра. Яна абвівалася сваім змяіным хвастом вакол чалавека, зацягвала ў балота і прагна з’ядала.
Увечары, калі гідра, наеўшыся, засынала, ядавітае дыханне яе дзевяці пашчаў ахутвала туманам балота і атручвала паветра. Той, хто дыхаў гэтым паветрам, занядужваў, доўга хварэў і паміраў. Таму людзі баяліся набліжацца да балота і сяліцца каля гэтай страшнай мясціны.
I вось цар Еўрысфей загадаў Гераклу знішчыць Лярнейскую гідру.
Геракл выправіўся ў Лерну на калясніцы, якой кіраваў яго сябар Іалай. Калі яны даехалі да балота, Геракл пакінуў Іалая з калясніцай каля дарогі, а сам запаліў факел і смела рушыў на балота.
19
Гідра тым часам была сытая і драмала. Геракл пачаў ладпальваць канцы стрэл факелам і пускаць іх у гідру. Расцвяліўшы гідру, ён прымусіў яе выпаўзці з балота. Халодным слізкім хвастом яна абвіла левую нагу Геракла, і ўсе дзевяць галоў засіпелі вакол яго. Геракл шчыльней захутаўся ў ільвіную шкуру, якая надзейна ахоўвала яго і ад звярыных зубоў, і ад змяінага джала, дастаў меч і пачаў сячы адну за адной страшныя галовы гідры.
Але як толькі сцякала з раны чорная кроў, на месцы адсечанай галавы вырасталі дзве другія, яшчэ больш злосныя, яшчэ страшнейшыя. Неўзабаве Геракла акружылі, быццам жывы куст, сіпучыя галовы, і ўсе яны цягнуліся да яго, разяўляючы крывавыя пашчы.
Ён не мог скрануцца з месца — нага яго была ў кальцы змяінага хваста, рука стамілася сячы ўсё новыя і новыя галовы гідры. Раптам ён адчуў боль у левай назе і, нахіліўшыся, убачыў рака, які клюшняй учапіўся ў яго пятку.