Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа
Якуб Колас
Выдавец: Звязда
Памер: 40с.
Мінск 2025
БЕЛДРУСКІЯ НДРОДНЫЯ КДЗКІ
ў апрацоўцы Якуба Коласа
Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2025
УДК821.161.393
ББК 84(4Бем)44
Б43
Кдза ў арэхдх
ISBN 9789855756713
Мастак
АлегГрубін
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
©Грубін А. Б., ілюстрацыі, 2021
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом
«Звязда», 2021
Пайшоў казёл з казою арэхі збіраць. Казёл шчыпле арэхі, каза падбірае. Нашчыпалі тры мяхі, а чацвёрты— шалупіння.
— Ну, каза, дамоў пойдзем.
— He пайду, — кажа каза.
Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакай жа, каза, нашлю я на цябе ваўкоў... Ваўкі, ваўкі, ідзіце казу есці!
He ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакайце ж, ваўкі, нашлю я на вас мядзведзя... Мядзведзь, мядзведзь, ідзі ваўкоў душыць!
He ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, ваўкі не ідуць казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
•^ 3 >«•
— Пачакай жа, мядзведзь, нашлю я на цябе стральцоў... Стральцы, стральцы, ідзіце мядзведзя біць!
He ідуць стралыды мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, ваўкі не ідуць казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакайце ж, стралыды, нашлю я на вас вяроўкі... Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць!
He ідуць вяроўкі стральцоў вязаць, не ідуць стральцы мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакайце ж, вяроўкі, нашлю я на вас агонь... Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць!
He ідзе агонь вяроўкі паліць, не ідуць вяроўкі стралыдоў вязаць, не ідуць стральцы мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакай жа, агонь, нашлю я на цябе ваду... Вада, вада, ідзі агонь тушыць!
He ідзе вада агонь тушыць, не ідзе агонь вяроўкі паліць, не ідуць вяроўкі стралыдоў вязаць, не ідуць стральцы мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакай жа, вада, нашлю я на цябе валоў... Валы, валы, ідзіце ваду піць!
He ідуць валы ваду піць, не ідзе вада агонь тушыць, не ідзе агонь вяроўкі паліць, не ідуць вяроўкі стральцоў вязаць, не ідуць стральцы мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пачакайце ж, валы, нашлю я на вас доўбняў... Доўбні, доўбні, ідзіце валоў глушыць!
He ідуць доўбні валоў глушыць, не ідуць валы ваду піць, не ідзе вада агонь тушыць, не ідзе агонь вяроўкі паліць, не ідуць вяроўкі стральцоў вязаць, не ідуць стралыды мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
He ідуць чэрві камяні тачыць, не ідуць камяні тапары тупіць, не ідуць тапары доўбні секчы, не ідуць доўбні валоў глушыць, не ідуць валы ваду піць, не ідзе вада агонь тушыць, не ідзе агонь вяроўкі паліць, не ідуць вяроўкі стральцоў вязаць, не ідуць стральцы мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пастойце ж, чэрві, нашлю я на вас курэй... Куры, куры, ідзіце чарвей дзяўбаць!
He ідуць куры чарвей дзяўбаць, не ідуць чэрві камяні тачыць, не ідуць камяні тапары тупіць, не ідуць тапары доўбні секчы, не ідуць доўбні валоў глушыць, не ідуць валы ваду піць, не ідзе вада агонь тушыць, не ідзе агонь вяроўкі паліць, не ідуць вяроўкі стральцоў вязаць, не ідуць стральцы мядзведзя біць, не ідзе мядзведзь ваўкоў душыць, не ідуць ваўкі казу есці. Няма казы з арэхамі, не ідзе каза дамоў.
— Пастойце ж, куры, нашлю я на вас каршуна... Каршун, каршун, ідзі курэй драць!
Пайшоў каршун курэй драць, пайшлі куры чарвей дзяўбаць, пайшлі чэрві камяні тачыць, пайшлі камяні тапары тупіць, пайшлі тапары доўбні секчы, пайшлі доўбні валоў глушыць, пайшлі валы ваду піць, пайшла вада агонь тушыць, пайшоў агонь вяроўкі паліць, пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць, пайшлі стральцы мядзведзя біць, пайшоў мядзведзь ваўкоў душыць, пайшлі ваўкі казу есці.
Ёсць каза з арэхамі, прыйшла каза дамоў.
Зайкдвд хдткд
Жылібылі ў лесе лісічка і зайчык.
Жылі яны непадалёку адно ад аднаго. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з трускусняжку, а зайчык з трускупяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісічкіна хатка растала, а зайкава — стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Ьачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш?— пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я з трускупяску, а яна з труску
сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хату? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб'ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае воўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост як дубец — як дам табе, дык будзе канец.
Перапалохаўся воўк ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў. Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш?— пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з трускупяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала
мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хатку? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб'ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост як дубец— як дам, дык будзе табе канец.
Спалохаўся мядзведзь ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў. Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Ды як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску пяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла
лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Пеценька, — плача зайка, дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў. Мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Пойдзем, — кажа пеўнік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукарэкнуў, а потым як закрычыць:
Я — пятухчабятух, Я — пявунлапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
А лісічка ляжыць ды кажа:
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост як дубец — як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
Я — пятухчабятух, Я — пявунлапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка і дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
Як пеўнік рдтдвдў курдчку
^І^ылібылі пеўнік з куркаю. Пеўнік хадзіў /ІХжыраваць на гарохавішча, а курка — на бабовішча. Пеўнік гарох збіраў і гарохам сілкаваўся, і бяды з ім ніякай не здаралася, а курка дзеўбанула раз бабовінку і падавілася. Прыбег пеўнік курку ратаваць і рады даць не можа.
Пабег ён да мора вады прасіць.
— Мора, мора, дай вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
Кажа мора:
— Ідзі да япручка, няхай дасць ікол.
Прыбег пеўнік да япручка.
— Япручок, япручок, дай ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
А япручок кажа:
— Ідзі да дуба, няхай дасць жолуд, прынясі мне яго, тады я дам ікол. Пабег пеўнік да дуба.
— Дубе, дубе, дай жолуд.
— Нашто жолуд?
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
— Ідзі да ліпы, няхай дасць мне пояс.
Пабег пеўнік да ліпы.
— Ліпа, ліпа, дай пояс.
— Нашто пояс?
— Дубу пояс, каб дуб даў жолуд.
— Нашто жолуд?
Ф 17 ф
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
А ліпа кажа:
— Ідзі да дзяўчат, няхай дзяўчаты саўюць мне вянок, тады дам паясок.
Пабег пеўнік да дзяўчатак.
— Дзяўчаткі, дзяўчаткі, спляціце вянок.
— Нашто вянок?
— Ліпе вянок, каб ліпа дала пояс.
— Нашто пояс?
— Дубу пояс, каб дуб даў жолуд.
— Нашто жолуд?
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
18 ф
— Ідзі, пеўнік, да пастухоў, няхай пастухі дадуць нам малака. Як пад'ямо малака, тады саўём вянок.
Пабег пеўнікнебарака да пастухоў. Прыбег і кажа:
— Пастухі, пастухі, дайце малака.
— Нашто малако?
— Дзяўчатам малако, каб дзяўчаты вянок звілі.
— Нашто вянок?
— Ліпе вянок, каб ліпа дала пояс.
— Нашто пояс?
— Дубу пояс, каб дуб даў жолуд.
— Нашто жолуд?
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
— Ідзі, пеўнік, да касцоў, няхай касцы накосяць сена.
20
Пабег пеўнік да касцоў на балота.
— Касцы, касцы, дайце сена.
— Нашто сена?
— Каровам сена, каб каровы далі малака.