Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа
Якуб Колас
Выдавец: Звязда
Памер: 40с.
Мінск 2025
— Нашто малако?
— Дзяўчатам малако, каб дзяўчаты вянок звілі.
— Нашто вянок?
— Ліпе вянок, каб ліпа дала пояс.
— Нашто пояс?
— Дубу пояс, каб дуб даў жолуд.
— Нашто жолуд?
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
А касцы кажуць:
— Ьяжы, пеўнік, да аратага, няхай араты дасць хлеба: як пад'ямо хлеба, тады накосім сена.
Пабег пеўнік да аратага.
— Араты, араты( дай хлеба.
— Нашто хлеб?
— Касцам хлеб( каб касцы накасілі сена.
— Нашто сена?
— Каровам сена, каб каровы далі малака.
— Нашто малако?
— Дзяўчатам малако, каб дзяўчаты вянок звілі.
— Нашто вянок?
— Ліпе вянок, каб ліпа дала пояс.
— Нашто пояс?
— Дубу пояс, каб дуб даў жолуд.
— Нашто жолуд?
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
— Бяжы, пеўнік, да каваля, няхай каваль нож зробіць, бо нечым хлеба адкроіць.
Памчаўся пеўнік да каваля.
— Каваль, каваль, дай нажа.
— Нашто нож?
— Аратаму нож, араты хлеба адкроіць.
— Нашто хлеб?
— Касцам хлеб, каб касцы, пад’еўшы, сена накасілі.
— Нашто сена?
— Каровам сена, каб каровы малака далі.
— Нашто малако?
— Дзяўчатам малако, каб дзяўчаты вянок звілі.
— Нашто вянок?
— Ліпе вянок, каб ліпа дала пояс.
— Нашто пояс?
— Дубу пояс, каб дуб даў жолуд.
— Нашто жолуд?
— Япручку жолуд, каб япручок даў ікол.
— Нашто ікол?
— Мору ікол, каб мора дало вады.
— Нашто вада?
— Курцы вада: ляжыць курка пад мяжою, не парушыць галавою, ні сапне, ні дыхне.
Зрабіў каваль нож і даў пеўніку.
Бяжыць пеўнік з нажом да аратага.
Араты адрэзаў хлеба. Касцы наеліся хлеба, травы накасілі. Кароўкі, наеўшыся сена, малачка далі. Дзяўчаты напіліся малака, вянок звілі. Ліпа, узяўшы вянок, пояс дала. Дуб, дастаўшы пояс падпяразвацца, даў жолуд. Япручок, з'еўшы жолуд, ікол даў. Мора, узяўшы ікол, вады дало.
Бяжыць пеўнік з вадою на бабовішча.
Паглядзеў, аж ад куркі адны толькі костачкі засталіся.
На гэтым і байка ўся. Зарэзала баба гуся. Баечніку дала кумпячок, а слухачу — трыбушок.
Пчалд і шэршань
Прыйшла вясна. Выраслі ў лесе пахучыя красачкі. Зацвіла чаромха ў гаі. Цёпла, весела. Зазвінелі камарыкі, мушкі. Замільгалі ў паветры матылькі. Вылецела пчолка з вулля. Паляцела яна мядок збіраць. Збірае яна мядок, аж чуе — шэршань гудзе. Падлятае шэршань да пчолкі.
— Пчолка, будзь маёю жонкай.
— Пачакай, шэршню. Давай наўперад мёду прыстараемся, а на восень пажэнімся.
I паляцела пчолка на красачкі, мядок збірае. Цэлае лета працуе яна, мядку прыпасае.
А шэршань цэлую ноч у гнілой асіне сядзіць. Дзень настане — выпаўзе з асіны, пагрэецца на сонцыг а потым у гай ляціць, сам нічога не робіць, пагульвае. I так прагуляў ён цэлае лета.
Прыйшла восень. Холадна стала. Павялі красачкі.
А пчолка мёду нанасіла і сама ляціць да шэршня.
Сядзіць шэршань на асіне каля дзірачкі. Холадна там. Адубеў шэршань, ляцець не можа.
— Ну, што, шэршань, будзем жаніцца? — пытае пчолка.
А шэршань толькі лапкамі паварушыў і піснуў:
— He лезь, не лезь, бо ўдавою застанешся.
Avw
Хадзіў па свеце дудар. Ён умеў спяваць такія добрыя песні і так прыгожа граў на дудзе, што яго заўсёды слухалі з вялікай цікавасцю.
I далёка хадзіла па свеце слава аб гэтым
дудары.
I калі гэты дудар з'яўляўся сярод людзей, то людзі схадзіліся да яго паслухаць песні.
Дудар спяваў славу свайму народу, пра яго радасці і гора і зваў людзей да лепшага жыцця, да змагання з тым злом, якое неслі іншыя людзі таму народу, да якога належаў і сам дудар.
Людзі чулі праўду ў песнях і ў музыцы дудара і слухалі яго.
Дачуўся адзін выдатны і багаты пан пра гэтага дудара.
Прывялі слугі дудара да пана.
— Хто табе даў права спяваць такія песні? — спытаў яго пан.
— Я спяваю тое, што ляжыць у мяне на сэрцы. Сэрца дадзена мне прыродаю, значыць, сама прырода дала мне і гэтае права. Я не магу пайсці супраць сваёй прыроды.
— Можа, твая і праўда, — адказаў пан: — але тады ты мусіш згадзіцца і са мною, 6о мне таксама дала прырода сілу пасадзіць цябе ў склеп. Ты там спявай і грай на дудзе, колькі захочаш. А калі твае песні праб'юцца праз склеп і даляцяць да мяне, тады я дам табе права хадзіць па свеце і спяваць людзям песні.
— Панок, — прасіў дудар: — не рабі ты гэтага, не ідзі ты супраць прыроды!
He паслухаў пан дудара і пасадзіў яго ў склеп. Дудар пачаў граць і спяваць свае песні ў глухіх мурах. Песні яго былі такія смутныя, што нават паветра плакала. Вецер падхапіў яго песні і панёс іх людзям. Знайшлі людзі ф 30 н&
свайго дудара і вызвалілі яго, а ў склеп пасадзілі пана.
Праз большменш доўгі ці кароткі час людзі выпусцілі і пана. I сказалі яму:
— Наш дудар меў прыроднае права спяваць, і ты не мог мець над ім свае волі. I што дадзена чалавеку прыродаю, таго не адбярэ чалавек.
He вытрывлў
Адзін пан вельмі любіў слухаць казкі. Многа пераслухаў ён гэтых казак. Урэшце захацелася яму пачуць такую казку, у якой не было 6 ніводнага слова праўды. Знайшоўся такі казачнік. I кажа яму пан:
— Вось талерка золата. Калі раскажаш мне такую казку, каб не было ў ёй ні слова праўды і каб я сказаў табе: «Лжэш», — дык тады аддам табе гэтую талерку золата.
Зірнуў чалавек на талерку — так і зіхціць на ёй золата!
I ён пачаў:
— Чаго, панок, на свеце не бывае. Вось са мною такая прыгода здарылася. Было мне гадоў пятнаццаць, але яшчэ на свет не радзіўся. Наняўся я да аднаго гаспадара пчол
пасвіць — пяцьдзясят раёў пчол. Рана і вечарам я павінен быў пералічыць іх, а вечарам іх трэба было і падаіць, і пазаганяць у вуллі.
— Свет вялікі, можа быць, і праўда, — кажа пан.
Глянуў казачнік на золата — блішчыць, на яго ліха!
— Раз выпусціў я пчол на пашу. Вярнуліся яны дамоў — дванаццаці пчол няма. Дзе ж яны падзеліся? Можа, у балоце загразлі... Кінуўся іх шукаць. Я туды, я сюды — няма. Аж бачу — адзінаццаць пчол ляцяць, параненыя, акрываўленыя. А дванаццатай няма. Ох ты, гора маё! Я далей.
— Гогого! — крычу.
— Гууум, — адазвалася яна.
Зірк за рэчку — аж там чарада ваўкоў апанавала маю пчалу і душаць. А яна адбіваецца, а яна не даецца. Я, гэта, давай бегчы шпарчэй на падмогу. Да рэчкі дабег — перавозу няма! Спазнюся — задушаць яе ваўкі. Схваціў, гэта, я сам сябе за чупрыну, размахаў, разгойдаў —
гопталяля! Як штурхануў, так і перакінуўся на той бок ракі.
— Можа быць, — кажа пан.
— Але з разгону як гопнуў я аб зямлю, так па пояс і засеў! Я туды, сюды — не вылезу. Я так, я сяк — не бярэ. Без рыдлёўкі не зробіш нічога. Кінуўся я як мага дадому, схапіў рыдлёўку ды назад. Бягу, гэта, я, аж чую — у дупле печаныя дзятлы пішчаць. I так прынадна пахнуць! Палез я ў дупло. Лезу галавою — не ўлез, рукою лезу — не ўлез; лезу нагою — дарма! Калі ж кінуўся ўсім целам — улез! Паеў я тых дзятлаў, назад лезу. Лезу галавою — не вылезу, лезу рукою — не вылезу і нагою лезу — не вылезу.
Кінуўся ўсім целам — няма рады. Без сякеры нічога не будзе. Зноў дадому бягу, хватаю сякеру, лезу ў дупло, высякаю дзірку — вылажу. Бягу за рэчку, адкопваю сябе з зямлі і кідаюся пчале памагаць.
— Свет вялікі, можа быць, і праўда, —
кажа пан.
Ф 35 :4
— Праўда ці няпраўда, але прыбег я да пчалы, адагнаў ваўкоў. Бачу — не жыць маёй пчале. Я, гэта, нядоўга думаючы, шась яе нажом! Перарэзаў ёй горла. А крыві, крыві — аж рэчка зачырванелася. Абяліў я пчалу і прывёз мяса дадому: дванаццаць кадзей мяса наклаў!..
— Свет вялікі, можа быць, і праўда.
— Можа праўда, а можа, і няпраўда. Тут я ўспомніў, што косці засталіся на пожні. Думаю сабе — лаяць будуць людзі, што загрувасціў касцямі больш дзесяціны сенажаці. Пабягу ды скіну іх у раку. Прыбег. Стаў падымаць хрыбет з рэбрамі. Падняў я яго, потым як штурхану ад сябе!.. Я думаў, што ўпадзе ў раку, а ён адным канцом стаіць на зямлі, а другім у неба ўпёрся.
— Свет вялікі, можа быць, і праўда.
— Ну што ж? Праўда дык праўда.
Палез я па гэтым хрыбце на неба. Як лезці, дык лезці, і ўзлез. Бачу — у адной хаце застолле — святыя гуляюць.
— Можа, і праўда.
— Праўда праўдай, але віламі па вадзе пісана. Падняўся шум, крык. Ну, думаю, калі зловяць, кепска будзе. А тут аніяк не знайду таго месца, дзе хрыбет стаяў. Бачу — пілавінне ляжаць. Давай з пілавіння вяроўку віць. Звіў доўгую вяроўку. Завязаў адзін канец яе і стаў спускацца з неба па вяроўцы. Спусціўся да самага канца вяроўкі, а зямлі яшчэ няма. Што тут рабіць? Я, гэта, вазьму ды адрэжу зверху кусок вяроўкі, а знізу надтачу і спускаюся далей.
— Свет вялікі, можа, і праўда.
— Але, праўда. Стаў я, гэта, на зямлі. Бачу — не наша зямля. Аглянуўся — пекла! Іду далей. Аж бачу — панскі бацьканябожчык, абарваны, босы, такі галадранец, аж глядзець шкада. Стаіць, бедненькі, з пугаю, свіней пасе.
— Лжэш, хам! — крыкнуў пан.
А казачнік — цап за талерку з золатам ды за дзверы.
Ш Змест ># ф ф
Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа : для дзяцей мал. Б43 ісярэд. шк. узросту/маст. Алег Грубін. — Мінск: Звязда, 2025. — 40 с.: іл.
ISBN 9789855756713.
У кнізе змешчаны беларускія народныя казкі, апрацаваныя Якубам Коласам у 19221940 гг. Разнастайныя па тэматыцы, яны пазнаёмяць дзяцей з багатай прасторай беларускага фальклору, са светаўспрыманнем нашых продкаў.
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)44
Каза ў арэхах....................3
Зайкава хатка...................10
Як пеўнік ратаваў курачку.......16
Пчала і шэршань.................25
Дудар...........................28
He вытрываў.....................32
Літаратурнамастацкае выданне
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ Ў АПРАЦОЎЦЫ ЯКУБА КОЛАСА
Рэдактар Н. Г. Шчарбакова
Мастацкі рэдактар В. П. Калінін Камп'ютарная вёрстка К. А. Пігуль Стылістычны рэдактар Н. Г. Шчарбакова
Падпісана да друку 01.07.2025. Фармат 84* 100716. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,90. Ул.выд. арк. 1,69.
Тыраж 1000 экз. Заказ 577.
Рэдакцыйнавыдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №1/8 ад 02.08.2013.
Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.