Уладзімір Сіўчыкаў
БЮВ@Р [
БЮВ@Р
Маналогі і дыялогі
Уладзімір Сіўчыкаў
БЮВ@Р
Маналогі і дыялогі
«Радыёла-плюс»
A
«Выдавец I. П. Логвінаў» Мінск 2009
УДК 821.161. 3-8
ББК 84 (4Бем)-4
C21
Сіўчыкаў, Ул.
C21 Бювар : Маналогі і дыялогі / Уладзімір Сіўчыкаў. — Мінск, Радыёла-плюс, Выдавец I. П.Логвінаў, 2009. — 124 с., іл.
ISBN 978-985-448-100-5 (Радыёла-плюс).
ISBN 978-985-6901-35-8 (Выдавец I. П. Логвінаў).
У гэтай кнізе, як у бювары — папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі — пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам «літаратуры факту».
УДК 821.161. 3-8 ББК 84 (4Бех)-4
ISBN 978-985-448-100-5 (Радыёла-плюс) © Сіўчыкаў Ул. М., 2009
ISBN 978-985-6901-35-8 (Выдавец І.П.Логвінаў) © Афармленьне.
ПУП «Радыёла-плюс», 2009 © «Выдавец І.П.Логвінаў», 2009
Загадка Вінцэнта
Эсэ
«Калісь глядзеў на сонца я...» Максім Багдановіч
«Добрай раніцы, дня або вечара!
Калі Вы не памыліліся нумарам і Вам ёсьць што сказаць, дык пасьля доўгага сігналу мецьмеце адну мінуту! Мы Вам абавязкова ператэлефануем. Дзякуй!»
Менавіта так адгукаецца, калі Ты помніш, хатні аўтаадказчык у Вінцэся. Ня ведаю, Браце, у які час чытацьмеш гэтыя радкі, але спадзяюся дый ведаю, што абмежаваньня па часе на гэта няма. Але і сам Ты прасіў пісаць пра ўсё падрабязьней.
Дык вось, акурат на каталіцкія Каляды быў я на юбілеі. Здаецца, ужо казаў, што ня надта шаную «дацкія» мерапрыемствы, але звыкаюся (або звыкся ўжо) прымаць іх як дадзенасьць. Гэтым разам сьвяткаваньне праходзіла ў Музычным тэатры, што называўся раней Тэатрам музычнай камедыі. Але настрой меў ня дужа вясёлы. Можа, праз тое, што апошнім разам быў у гэтым будынку (зноў жа на юбілеі!) на Каласавінах і выходзіў не ў гуморы.
Тады сьвята ўяўляла з сябе практычна бенефіс міністра культуры Гулякі (пашанцавала ж міністэрству — ці міністру? — з такім прозьвішчам!) складаўся з даклада і «раздачы сланоў» фактычна ягоным жа падначаленым — чыноўнікам ад культуры. Былі, праўда, яшчэ два-тры выступоўцы, але ўсё ж не тыя асобы, якія маглі б як сьлед ушанаваць песьняра. Ну, а са сьвежасьпечанай інсцэніроўкі віцебскага тэатра імя Якуба Коласа паводле твораў класіка ўвогуле сышоў — настолькі яна аказалася няўдалаю. Парадавала ж тое, што пабачыў у глядзельнай зале і ў фае некалькі мільгх майму сэрцу людзей, з задавальненьнем перамовіўся зь імі.
Некалькі прыемных сустрэч надарылася і на саракагоддзі навучальнай установы, якая пасьпела зьмяніць некалькі назоваў і завецца цяпер нуднавата-доўга і няўклюдна — Беларускі рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж мастацтваў. Але большасьць выпускнікоў і цяперашніх вучняў Каледжа, сярод якіх і мая Хрысьціна, завуць яе па-ранейшаму каротка дый выразна — Парнат. Чаму так, ніхто зь іх, можа, і не возьмецца патлумачыць напэўна. Нават Алесь Пушкін, які зрабіў выдатную размалёўку ў фае перад тамтэйшаю канцэртнай залаю. Мне дык чуюцца ў гэтай назве як мінімум два складнікі — Парнас дый інтэрнат.
Выхоўваюць у Каледжы і музыкаў, але хораша гутарылася найперш з былымі парнатаўцамі-мастакамі — Феліксам Янушкевічам, Косьцям Шаранговічам, зь цяперашняй выкладчыцай — Галінай Хінка-Янушкевіч, а таксама з Рыгорам Сітніцам, які спалучае ў сваёй асобе выпускніка і выкладчыка. Перастрэў і Генадзя Хлобыстава, які мае ў Каледжы гучную афіцыйную пасаду кіраўніка ДзЮТА — Дзіцяча-юнацкай творчай акадэміі. Займаецца ён пераважна мастацкімі праектамі, прэзентацыямі, выставамі, а таксама Public Relations, сувязямі, як кажуць, з грамадскасьцю. Разгаварыліся — у тым ліку і пра нядаўняе ўшанаваньне Леанарда да Вінчы. Чамусь
расшчодрыўся Генадзь і спрэзентаваў мне дзьве паштоўкі з рэдкімі ў тыражаваньні малюнкамі Леанарда, анатамічнымі штудыямі чалавечага цела. Рэдкія яны таму, што захоўваюцца ў каралеўскай калекцыі Лізаветы II у Віндзоры, а манархіня дужа неахвотна публікуе і распаўсюджвае свае рарытэты.
Ведаеш, Браце, даўно ўжо заўважыў, як моцна ўражваюць тыя творы, на якія вока не «замыленае». Як правіла, гэта рэчы з замежных музейных экспазіцый, а таксама рэпрадукцыі з палотнаў, малюнкаў, іншых твораў з невялікіх музеяў, з прыватных калекцый або якія нанова знойдзеныя ці адкрытыя. Згадваю, што на той час, калі я паступіў у Менскуто мастацкую вучэльню, азнаёміцца з шэдэўрамі сусьветнага мастацтва можна было толькі ў савецкіх музеях, найперш у Маскве і Піцеры (тагачасным Ленінградзе), а таксама ў бібліятэках. Добра, што бібліятэчныя фонды ў вучэльні былі нябедныя, бо патрапіць у рэспубліканскую Ленінскую (цяпер Нацыянальную) бібліятэку зь ліку студэнтаў маглі толькі старшакурсьнікі з ВНУ. Ну, а пра замежныя музеі можна было адно толькі марыць: выязджалі за кардон партфункцыянеры, дыпламаты, зрэдку прафсаюзныя дзеячы і журналісты, а таксама... Спартоўцаў, маракоў гандлёвага флоту дый тых, хто праходзіў вайсковую службу на тэрыторыі так званых сацыялістычных краін, можна не лічыць — музейныя залы, трэба думаць, іх вабілі мала.
Альбом па мастацтву можна было «дастаць» (тым часам не набывалі, а «даставалі» амаль што ўсё!) у кнігарні. Сьпецыялізаванай у Менску была кнігарня «Дружба», якая мясьцілася тады на Ленінскім прасьпекце непадалёк ад перакрыжаваньня з вуліцаю Казлова. Мой першы ў мастацкай вучэльні выкладчык жывапісу і кампазіцыі Юры Міхайлавіч Выхадцаў лаяўся і страшэнна абураўся той завядзёнцы — каб набыць альбом, выдадзены хаця б у Вуторшчыне ці Чэхаславакіі, трэба было мець знаёмства з гандляркаю і нават
ёй пераплочваць удвая, хаця кнігі па мастацтву аніколі не былі таннымі.
Сёньня можна купіць калі не ўсё, дык вельмі многае. А Хлобыставу ўдаецца здабываць шыкоўныя альбомы і ў якасьці ахвяраваньняў Каледжу ад розных фондаў ды замежных дыпламатаў, акрэдытаваных у Менску. Сьпісваецца ён з Каралеўскай бібліятэкаю ў Лондане, з амерыканскай Вайсковай акадэміяй у форце Вест-Пойнт, які, дарэчы, пабудаваў наш зямляк Тадэвуш Касьцюшка. Удалося яму, як высьветлілася падчас гаворкі, завязаць кантакты і з нашчадкамі аднаго з найславуцейшых мастакоў сьвету Вінцэнта Ван Гога, дазнацца пра ўрачыстасьці, якія пройдуць сёлета з нагоды 150-гадовага юбілею мастака як на ягонай радзіме, так і па ўсім сьвеце.
Вось табе і маеш — зноў урачыстасьці, зноў юбілей! Калі памятаеш, я неяк быў наракаў на юбілеі дый даты, пісаў Табе, што недалюбліваю іх. А цяпер яны, нібыта знарок, пачынаюць перасьледваць мяне. Ці заўважаў, што гэтак бывае?
У мяне, да прыкладу, аднаго разу гэта вельмі выразна высьвецілася. Калі вучыўся на філфаку, дык на адным з агульных сходаў курса, дзе разглядаліся розныя пытаньні, досыць горача выступіў супраць спазьненьняў на першую гадзіну лекцый. Уяўляеш, чытае шаноўны прафесар Алег Антонавіч Лойка лекцыю па літаратуры, сягае ў сваіх развагах ад Гільгамеша да скарынаўскай Бібліі, а потым ажно да сучаснасьці, а тым часам то адна, то другая дзявуля з'яўляюцца ў дзьвярах, перапыняюць яго сваімі выбачэньнямі і просьбамі дазволіць прысутнічаць на занятках?! Ну і, натуральна, наступнае раніцы, паводле закону подласьці, або як пакараньне за ганарыстасьць, спазьняюся сам і мушу прайсьці на сваё мейсца пад зласьлівы шэпт і асуджальныя позіркі тых самых дзявуль!
Але вярнуся да вангогаўскага юбілею. Здаецца, на першы погляд, ну, якая нам, беларусам, да яго справа?! Але,
калі задумацца, дык у жыцьці шмат што перанітавана часам амаль незаўважнай, а часам і вельмі нечаканай повязьзю. I доказаў гэтаму можна знайсьці процьму. Варта толькі напружыць памяць, не паленавацца пагартаць старыя запісы, зазірнуць на кніжныя паліцы...
Калі я сказаў, што мог бы напісаць разгорнутае эсэ пра Ван Гога, дык адзін знаёмы літаратар зьдзіўлена ўскінуў бровы: «А як ты прывяжаш яго да Беларусі?!»
У нашых музеях, і праўда, няма аніводнага палатна або хаця б малюнка вялікага галандца, а ў важкім пяцітомніку «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» няма артыкула пра Ван Гога. Затое ў 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі» абазначыўся прагрэс — зьмешчаны тры чорнабелыя рэпрадукцыі з палотнаў, з'явіўся артыкул, але, на вялікі жаль, ананімны і з прыкрымі недакладнасьцямі. Пакіну без каментарыяў факталагічныя памылкі. Але вось з TaxiMi словамі, як «...маляваў партрэты і пранізаныя стрыманым жыцьцялюбствам пейзажы», аніяк не магу пагадзіцца. Якая стрыманасьць?! Ці не галоўнай адметнасьцю вангогаўскай творчасьці з'яўляецца якраз лішак — лішак у націску і нярвовасьці, у сіле і выразнасьці!
Аксіёмаю, на маю думку, ёсьць сцьверджаньне, што спадчына вялікага галандца належыць усяму сьвету, а значыць, і нам, беларусам, гэтаксама. Таму калегава пытаньне выдавала мне на правінцыялізм, на местачковасьць, на пачуваньне еўрапейцам другога гатунку. У адказ прывёў я некалькі пераканаўчых, на мой погляд, аргументаў, хаця аднаго таго факта, што пра галандскага і французскага мастака пішацца па-беларуску, лічу, хапіла б, каб абвергнуць любыя сумневы.
Пагадзіся, хіба не аргумент, што ў апошнія гады адно з беларускіх выдавецтваў выпусьціла ў сьвет у сваёй серыі «Майстры культуры» салідны том выдатнай прозы твор-
цы — славутыя «Лісты да брата». Павер, я не памыліўся, бо менавіта так ацэньваю эпісталярную спадчыну мастака. I ў гэтай ацэнцы я не самотны. Ведаю напэўна, што вельмі высока ацэньваў пісьменьніцкі геній мастака такі выдатны майстра прозы, як Вячаслаў Адамчык, якому я шмат чым абавязаны. Ён нават сваю аўтабіяграфію распачынаў словамі: «Калі б я меў балюча шчыры талент Ван Гога, я б намаляваў сваю вёску не ў жоўта-сініх, а ў шарых танах». I праўда, «Лісты...» — гэта тая кніга, па якой можна і трэба вучыцца жыць, пісаць, маляваць і любіць братоў. (Заўважу тут, што, на жаль, сёньня нават само сьвятое слова «брат» набыло крымінальнае адценьне, у пэўнай ступені дзякуючы недарэчным фільмам з Сяргеем Бадровым-малодшым. А колісь гэтым словам дражнілі беларусаў за тое, што ў размове часта скарыстоўвалі зварот «брат», «братка».)
I нездарма ж «Белфакс» грымнуў, праўда, па-заходняму не пазначыўшы на тытуле год выданьня, грунтоўным ліцэнзійным альбомам Герхарда Грутроя «Ван Гог. Творчы шлях мастака»? Хіба не сьведчыць гэта, што беларусам больш чым цікавая спадчына вялікага галандца, вялікага французскага мастака?
He дзівіся, у апошняй дэфініцыі няма аніякай супярэчнасьці. Так, Ван Гог — галандзец паводле нацыянальнасьці і месца нараджэньня. I гэта мяне цешыць, бо Каралеўства Нідэрландаў, якое неафіцыйна часта называюць Галандыя, гэтаксама як і нашая Беларусь, — адносна невялікая і досыць паўночная еўрапейская краіна. Але Вінцэнт Ван Гог для мяне найперш французскі мастак. Несумненна, што менавіта Парыж у апошняй чвэрці дзевятнаццатага стагоддзя быў сусьветнай сталіцай выяўленчага мастацтва, несумненна, што менавіта ён зрабіў з галандскага паўдылетанта мастака з вялікай літары, сфарміраваў адметнага творцу. Несумненна, што ў тыгелі паўднёвага Арля загартаваўся талент мэтра
жывапісу, менавіта на французскай зямлі і пад французскім небам былі створаныя найбольш значныя творы, палотны, што занялі сваю нішу ў гісторыі сусьветнага мастацтва і культуры.
Яшчэ з гадоў навучаньня ў мастацкай вучэльні пачэснае месца паміж кніг па выяўленчаму мастацтву маёй асабістай бібліятэкі займае досыць сьціплы альбом «Van Gogh» з серыі «Masters of World Painting» на той час ленінградскага выдавецтва «Аўрора». Сьціплы найперш таму, што ў Эрмітажы і ў Музеі выяўленчага мастацтва імя Пушкіна захоўваюцца ўсяго толькі дзесяць твораў мастака — адзін малюнак і дзевяць палотнаў. Нават публікацыя ў ім фрагментаў палотнаў не надта адратоўвае ў сэнсе аб'ёму. 3 друтога боку, можна сказаць, што захоўваюцца ў Расіі ажно дзесяць твораў. Ажно дзесяць таму, што ўсе яны належаць да позьняга, а значыць сталага, самага плённага перыяду ў творчасьці жывапісца.
Але нават на той час зьвярнула на сябе маю ўвагу такая акалічнасьць — загалоўныя, англамоўныя тэксты ў тым альбоме куды болып поўныя і дакладныя ў параўнаньні з рускамоўнымі. Што гэта — элементарная непавага да суайчыньнікаў? Маўляў, куды ж яны падзенуцца з падлодкі (чытай — не пераскочаць жа праз так званую «жалезную заслону»?)?! Або, маўляў, абыйдуцца і гэтым, хай скажуць дзякуй і за тое, што атрымоўваюць? Гэта нагадала мне колішнюю сітуацыю з савецкімі аўтамабілямі «Жыгулі». He мае значэньня, што болыпасьць мадэляў «спірацілі» ў італьянцаў, не мае значэньня, што якасьць і надзейнасьць іх не вытрымлівалі аніякай крытыкі. Усё роўна, калі хочаш мець уласнае аўто, дык шукай той самы блат або сваяка-ветэрана, які адстояў у чарзе не адзін год і гатовы саступіць табе гэты «цуд тэхнікі». На Захадзе ўсё наадварот. Скажам, у Нямеччыне найлепшая якасьць прызначаецца сабе, свайму ўнутранаму спажывецкаму рынку. Другі гатунак прызначаецца
краінам аб'яднанай Еўропы. А трэці сыходзіць адпаведна ў краіны трэцяга сьвету...
Дарэчы, ці ведаеш ты, як частка «Жыгулёў» паператваралася ў «Лады»? Гэта ж ледзь не анекдатычны выпадак! Паспрабавалі былі тальяцінскія аўтамабілебудаўнікі выйсьці на еўрапейскі рынак гандлю аўтамабілямі, але ж які француз
fa
або італьянец набудзе легкавік маркі, якая гучыць амаль гэтак жа, як «жыгала» — мужчына, які жыве за кошт палюбоўніцы?! Давялося не толькі падвышаць якасьць зборкі экспартных паасобнікаў, але і прыдумляць новы брэнд.
Але вярнуся да альбома. Мяркуй і сам пра адвольнасьць перакладаў хаця б па некаторых назвах твораў Ван Гога.
Малюнак з франка-ангельскай назваю «La Mousme sitting in an arm-chair» («Мусьме, якая сядзіць y крэсьле») атрымаў па-руску лапідарнае найменьне «Мусме». (Дарэчы, прызнаюся, што намерваюся зрабіць своеасаблівую мастацкую парафразу і намаляваць дачку Хрысьціну ў выглядзе Мусьме, бо зьнешняе падабенства ў іх відавочнае, а я люблю розныя мастакоўскія гульні.)
«Seascape at Saintes-Maries» — літаральна гэтая чыстая марына завецца ў перакладзе «Рыбацкія лодкі ў Сен-Мары». А ў рускамоўным варыянце яна чамусьці атрымала непісьменны назоў «Море в Сент-Марн».
«Memory of the garden at Etten» («Успамін пра Этанскі сад»). Чамусьці ягоны рускі варыянт або адпаведнік гучыць як «Арльскне дамы»!
«The red vineyard: Montmajour» («Чырвоны вінаграднік: Монмажур») — «Красные внноградннкн в Арле»! Хаця ў ангельскім варыянце Арлем і не пахне, а Монмажур — гэта абацтва ў навакольлях горада!
«Portrait of doctor Felix Rey» — «Портрет доктора Рея». Хопіць з французішкі адно толькі прозьвішча, замнога гонару падаваць яшчэ і імя?!
«Bushes» — «Куст». Вынікае, што еўрапейцам і ўсім англамоўным Ван Гог напісаў кусты бэзу, а рускамоўным еўразійцам ці азіёпцам — адзін (!) куст?!
«The prison court-yard» («Турэмны двор») — «Прогулка заключенных». Мабыць, ёсьць нейкая злавесная заканамер-
насьць у тым, што адно з самых змрочных палотнаў мастака захоўваецца ў краіне крыміналу, зон і астрогаў.
«Cottages with thatched roofs» («Хаціны з саламянымі дахамі») чамусьці зрабіліся проста «Хнжннамн»!
Зразумела, што палотны часам маюць варыянты назваў, але што папярэдняя, што наступная («Landscape with carriage and train» — «Краявід з кібіткай і цягніком» — «Пейзаж в Овере после дождя»!) — як кажуць, no comment! без каментарыяў!
I ўсё ж, нягледзячы на тагачасныя ідэалагічныя штампы, прыкрыя хібы ў рускамоўным тэксьце і жаданьне аўтаркі ўступнага артыкула штучна драматызаваць лёс мастака, альбом у зжаўцелай ад часу супервокладцы, набыты колісь са стыпендыі, вельмі дарагі мне. А адзін з маіх даўніх, студэнцкіх нацюрмортаў так і называецца — «Нацюрморт з альбомам Ван Гога». I яшчэ адно. Альбом гэты нагадвае пра тое, што на свае вочы бачыў у музейных залах рэпрадуцыраваныя ў ім творы, і калі сустракаю рэпрадукцыі з гэтых палотнаў у іншых выданьнях, дык мімаволі прыязна пасьміхаюся, вітаю іх як даўніх знаёмцаў.
Тым самым часам набыў я і польскае выданьне «Krajobraz z t^cz^. Sylwetki artystow od Fidiasza do Picassa» — «Краявід з вясёлкаю. Вобразы мастакоў ад Фідзія да Пікаса». Як вынікае з назвы, пададзены ў тым альбоме шэраг нарысаў Анны Клубуўны пра найславутых мастакоў сьвету. Адным з іх стаўся матэрыял пра Ван Гога «Сейбіты і жнеяры». Дзівіла, праўда, і тое, што асноўны акцэнт аўтарка зрабіла на галандскім перыядзе творчасьці мастака.
Чорна-белыя рэпрадукцыі з жывапісных палотнаў выклікалі ў тым альбоме пэўную непаразумеласьць. Затое малюнкі былі здрукаваныя надзіва выразна: польскія паліграфісты навучыліся на той час друкаваць найскладанейшую фарбу — так званую глыбокую чорную. Гэта значыць, што ў
іх — як на плакатах, так і ў перыдычных выданьнях, у кнігах, у выданьнях па мастацтву — чорны тон уражваў, бо быў не больш-меньш насычаным шэрым, а папраўдзе чорным. Чорным, нібыта касьмічныя чорныя дзіркі!
Куды больш грунтоўным — у цьвёрдай вокладцы, на дзьве сотні старонак шчытнай афсетнай паперы — ёсьць важкі ва ўсіх сэнсах альбом чэшкі Мілаславы Неўманавай «Vincent van Gogh. Kresby» («Вінцэнт Ban Гог. Малюнкі»), выдадзены ў 1987 годзе ў Празе. Зразумела, што Ван Гог быў перадусім жывапісцам, аднак малюнкі ягоныя — гэта і акадэмічныя штудыі, і своеасаблівая справаздачнасьць у лістах, і падрыхтоўчыя шкіцы, і варыяцыі на тэмы ягоных палотнаў, і самакаштоўныя скончаныя творы. Графіка мастака, можна сказаць, прадстаўлена вычарпальна: 27 малюнкаў разьмешчаны па аўтарскім тэксьце, а ў выяўленчай частцы рэпрадуцыраваныя восем каляровых і яшчэ шэсцьдзесят чорна-белых прац. Досыць поўнае ўяўленьне можна скласьці, калі ўзяць пад увагу аналітычны артыкул, а таксама грунтоўны навуковы апарат альбома. Гартаю яго цяпер, і найболей уражваюць малюнкі «Тэадор Ван Гог» — нясьмелы, а ў нечым і вучнёўскі, хоць і выкананы ў традыцыях старых майстроў, «Парк насупраць жоўтага дома» — празрысты, ураўнаважаны, спакойлівы, нібыта райскі сад і неверагодна дынамічныя, напружаныя «Кіпарысы ў зорнай начы».
А колісь, зноў жа ў кнігарні «Дружба», якая мясьцілася ў канцы васьмідзесятых гадоў усё на тым самым галоўным менскім прасьпекце, але ўжо насупраць парка Чалюскінцаў, набыў гэтае выданьне мастак Пятро Драчоў. I дастаўся мне той альбом у падарунак да трыццацігоддзя, на дзень нараджэньня ад імя ўсіх «бярозкаўцаў», супрацоўнікаў рэдакцыі часопіса для падлеткаў, дзе працаваў я тады адказным сакратаром...
Ведаеш, злавіў сябе на думцы, што кожны з гараджанаў, тых жа менчукоў, мае ў горадзе свае арэалы або рэгіёны, прыдатныя яму не толькі на пражываньне, вучобу і працу, але і ўвогуле — на камфортнае існаваньне. Нездарма ж у пэўных раёнах ведаеш кожны квартал, кожны двор, кожную сьцяжынку, а ў некаторых, калі і патрапіш гады ў рады, дык пачувацьмешся як ў чужым горадзе. Некім жа прадвызначана, што жыву цяпер непадалёк ад колішняга будынка мастацкай вучэльні і старога корпуса Дома друку, на прасьпекце, што носіць сёньня слыннае імя Францішка Скарыны, па-над кнігарняю «Акадэмкніга».
Зразумела, што часта завітваю ў яе залы, падоўту прастойваю пры паліцах і праглядаю навінкі. Някепскі там аддзел выяўленчага мастацтва, і адным з апошніх маіх набыткаў стаўся невялічкі па фармаце, але досыць адметны томік французскага мастацтвазнаўцы і пісьменьніка Паскаля Банафу. Ягоная кніжка — «Ван Гог. Асьлеплены сонцам» — ціхамірна далучылася да маіх ранейшых, славянскіх, традыцыйных.
Мы ўжо звыкліся да таго, што кнігі па мастацтву найчасьцей выбудоўваюцца паводле наступнай траічнай схемы: уступны артыкул аўтара-мастацтвазнаўцы — ілюстрацыйная частка з подпісамі — навукова-даведачны апарат. А кніга Паскаля Банафу нязвыклая дызайнам і вёрсткаю. Нязвыклая ўжо адным тым, што распачынаецца васьмю(!) жывапіснымі аўтапартрэтамі Ван Гога, напісанымі ім у розныя гады. Праўда, гэтыя розныя гады — чатыры з апошніх у ягоным жыцьці. На іх Вінцэнт нібыта імкнецца пераканацца ў сваёй рэальнасьці, у тым, што істота з плоці і крыві яшчэ мысьліць, яшчэ не зьнікла пад націскам пачуцьцяў і адчуваньняў. Што вочы яшчэ не выпалены ні сонцам, ні ўнутраным пякельным сьвятлом. Ван Гог-мастак утрапёна пісаў Ван Гога-чалавека. Па-за гэтымі аўтапартрэтамі — творчыя тычкі трагічнага
шляху і пошукаў свайго прызначэньня ў сьвеце. I гэтыя аўтапартрэты тым болей каштоўныя і неацэнныя, што фотапартрэтаў самога мастака захавалася ці не... два!
На адным зь іх Вінцэнт — вучань пансіяната Жана Правілі ў Зевенберзане ў трынаццацігадовым узросьце. У позірку паддетка, што застыгнуў перад фотакамерай, выразна прачытваюцца разгубленасьць і самота. Другі фотапартрэт Ван Гога быў зроблены праз пяць гадоў. Але і на ім, зробленым у Гаазе напачатку 1870-х, васемнаццацігадовы гандляр творамі мастацтва і рэпрадукцыямі з іх, выглядае безаабаронным і няўпэўненым. Можа, якраз з таго часу Вінцэнт перастаў давяраць і давярацца аб'ектыву фотаапарата, каб праз паўтары дзесяткі гадоў звярнуцца да суперсуб'ектыўнасьці графічных, а потым і жывапісных аўтапартрэтаў?!
У парадку лірычнага адступленьня заўважу яшчэ, што на ўсіх выявах Ван Гог — зацяты, сур'ёзны, засяроджаны. Выключэньне ведаю толькі адно. Даўні знаёмца, мастак Алег Карповіч, які актыўна займаецца і газетнай журналістыкаю, намаляваў падчас адной з нашых з ім гутарак пра вялікага галандца і апублікаваў у сваім выданьні партрэт усьмешлівага Ван Гога, ці не адзіны ў гісторыі мастацтва...
Што тычыць самога тэксту Банафу, дык прываблівае ён чытэльным стылем і тым, што ўнікае псеўданавуковай сухасьці ў дасьледваньні і ў падачы матэрыялу. Акрым таго, нямала ў ім сьмелых версій, творчых адкрыцьцяў-саторы, калі пакарыстацца тэрміналогіяй з японскай паэтыкі. He пазьбягае аўтар і так званых вострых вуглоў у асьвятленьні жыцьцёвага шляху мастака, праўдзіва і мужна, без усялякіх залішніх эўфемізмаў называе рэчы іхнімі сапраўднымі імёнамі...
Але, што гэта я ўсё пра альбомы ды пра кнігі! Давай лепей раскажу Табе пра жыцьцё і творчасьць самога мастака. Раскажу ў традыцыйнай, храналапчнайпасьляд<фнасьці.
Ну, дык вось, нарадзіўся будучы мастак 30 сакавіка 1853 года ў галандскай вёсцы Грот Зюндэрт, што непадалёк ад горада Брэда, у сям'і пратэстанцкага прапаведніка-кальвініста Тэадора Ван Гога. Ягонай маці была Ганна Карнэлівус Карбентус, дачка прыдворнага пераплётчыка. Так склалася, што яшчэ з канца сёмага (!) стагоддзя ў радзіне Ван Гогаў хтосьці насіў імя Вінцэнт. Паставіў клічнік у папярэднім сказе таму, што нярэдка мы або нашыя знаёмцы не ведаюць, як звалі прадзедаў і чым тыя займаліся. А што тычыць напісаньня і вымаўленьня імені Vincent, дык не гучыць мне, аніяк не прамаўляецца прамая калька з мяккім «с». А можа, віною таму накладка беларускай традыцыі, звычка прамаўляць каталіцкія імёны кшталту Вінцэнтага Дуніна-Марцінкевіча. Але нават калі памыляюся, дык гэта невялікі грэх — не энцыклапедычны артыкул пішу і не мастацтвазнаўчае дасьледваньне.
Мяркую, што частка сямейнага прозьвішча Ван азначае ў галандскай мове прыналежнасьць да сьвятарскага занятку. Так гэта або не, аднак менавіта Вінцэнтам звалі дзядулю будучага мастака. Трое з шасьці ягоных дзядзькоў гандлявалі творамі мастацтва. Гэта былі бацькавы браты. Вінцэнт (дзядзька Сент) гандляваў жывапіснымі творамі, і быў пастаўшчыком двара іх Вялікасьцяў караля і каралевы, і за некалькі гадоў працы ў Гаазе разгарнуў справы да еўрапейскага маштабу. Хендрык Вінцэнт (дзядзька Хэм, што, пагадзіся, больш звыкла нам у ласкава-паблажлівым азначэньні амерыканскага літаратара Эрнеста Хэмінгуэя) вёў гандаль у Бруселі, а Карнэлівус Марынус (дзядзька Кор) заснаваў у Амстардаме фірму «С. М. van Gogh».
I толькі адзін з братоў, Тэадор насьледваў бацькоўскую справу, стаўся пастарам і ў 27-гадовым узросьце атрымаў прыход непадалёк ад мяжы з Бельгіяй.
Упартасьць у насьледваньні сямейнай традыцыі зьдзіўляе і нават бянтэжыць мяне. Маю на ўвазе тое, што за год да будучага мастака, дзень у дзень, на сьвет з'явіўся быў маленькі Вінцэнт Вілем, які неўзабаве памёр.
Аднак пастараў дом поўніўся дзецьмі. Дачушку Ганну назвалі ў гонар маці, а наступнага сына, маладзейшага за Вінцэнта Вілема на чатыры гады, у гонар бацькі — Тэадорам. Прыйшоў ён на сьвет 1 траўня, а гэта значыць быў, як і я, Цялец паводле гараскопу. Акцэнтую тут асобу Тэа, бо адыграў ён незаменную ролю ў лёсе брата-мастака.
Потым у Ван Гогаў нарадзіліся яшчэ Элізабет Хюберта, Вінгельміна Якоба і Карнэлівус Вінцент!
У кастрычніку 1864 года бацька выправіў старэйшага сына, Вінцэнта Вілема ў пансіён Правілі, дзе той вывучаў ангельскую, нямецкую ды французскую мовы і дзе першы раз зазнаў пакуты адзіноты. Мабыць, тая самая самота прымусіла адзінаццацігадовага хлопчыка зноўку ўзяцца за аловак. Раньнія вучнёўскія Вінцэнтавы малюнкі (адзін з дакладна датаваных — ад 11 студзеня 1862 года!) абвяргаюць папулярны колісь тэзіс мастацтвазнаўцаў пра тое, што маляваньнем Вінцэнт заняўся толькі ў сталым узросьце.
Пазьней падлетка перавялі ва ўстанову Ханіка ў Тылбургу, а калі матэрыяльнае становішча пастара пагоршылася, Вінцэнт Вілем вымушаны быў вярнуцца дахаты.
Тым часам і дзядзька Сент з прычыны слабога здароўя мусіў зрабіцца пайшчыкам, а фактычна — прадаць сваю краму французскай кампаніі «Гупіль». Якраз у былую сваю кампанію ён і рэкамендаваў у 1869 годзе пляменьніка. Вінцэнт пачаў гандляваць палотнамі і рэпрадукцыямі ў гаагскім аддзяленьні фірмы, дзе засьведчыў сябе як працавітага і акуратнага работніка. Юнак вёў замкнёны лад жыцьця і акрамя асноўнай працы займаўся самаадукацыяй — шмат чытаў, ахвотна наведваў музеі.
Улетку 1872 года ён наведаў радзіну ў Хелфоўрце, куды перавялі бацьку. Там ён сустрэўся з братам Тэадорам, які быў вымушаны пакінуць вучобу, а неўзабаве таксама паступіць у фірму «Гупіль», але ў яе брусельскі філіял. Паміж братамі завязалася ліставаньне, якое доўжылася семнаццаць гадоў! Забягаючы тут наперад, скажу, што са жніўня гэтага года па ліпень 1890 года 668, уяўляеш — 668(!) і добра, што не 666(!) лістоў Ван Гога на галандскай, ангельскай, французскай мовах пачыналіся словамі «Дарагі Тэа!» або «Дарагі брат!».
Напачатку 1873 года Вінцэнта павысілі па службе і неўзабаве перавялі у Лонданскі філіял. Па дарозе ў Англію ён спыніўся на некалькі дзён у Парыжы, наведваў Луўр, Салон і Люксембургскі музей. 3 чэрвеня Вінцэнт працаваў у ангельскае сталіцы, дзе захапіўся паэзіяй Кітса, а таксама жывапісам Гейнсбара, Канстэбля, Рэйнальдса і Цёрнера.
Зімою 1874—1875 гадоў Вінцэнт перажыў цяжкую дэпрэсію. Ён закахаўся ва Урсулу, дзевятнаццацігадовую дачку гаспадыні пансіёна мадам Луайе, папрасіў яе рукі, але яму катэгарычна адмовілі. Паводде адной версіі, Урсула нібыта ўжо была заручаная. Але мне больш верагоднай падаецца іншая версія — Вінцэнтаў бацька меў цяжкі характар і не захацеў, каб сын пабраўся шлюбам з каталічкаю. Хутчэй за ўсё паміж імі адбылася цяжкая размова падчас прыезду сына ў Хелфоўрт. Нават ліставаньне з братам Тэа перапынілася ў Вінцэнта на некалькі месяцаў.
У траўні яго перавялі ўжо ў парыжскае аддзяленьне «Гупіль». Ён здымаў пакой на Манмартры, у вольны час наведваў музеі, захапляўся жывапісам Каміля Каро і... паступова паглыбляўся ў рэлігію, якая дапамагала яму перажыць горыч няспраўджанага каханьня.
Рэлігійны містыцызм настолькі авалодаў юнаком, што на Каляды ён кінуў працу і з'ехаў з Парыжа ў Этан, галанд-
скую вёсачку, дзе на той час бацька атрымаў прыход. Была, праўда, потым спроба аднавіцца на службе ў французскае сталіцы, але ж абсалютна безвыніковая, і 1 красавіка Вінцэнт атрымаў разьлік. Нішто сабе першакрасавіцкі жарцік!
У тым самым красавіку 1876 года Вінцэнт прыехаў у ангельскі Рамсгейт, дзе знайшоў месца памочніка настаўніка. А ў нашых цяперашніх настаўнікаў няма аніякіх памочнікаў! Добра ведаю гэта па сабе, бо пасьпеў папрацаваць і ў школе. У адной асобе ён і настаўнік-прадметнік, і класны кіраўнік, і пазакласнай працаю займаецца, і дадому прыхоплівае стос вучнёўскіх сшыткаў на праверку, і цягне яшчэ немаведама якія грамадскія абавязкі.
Праўда, і Ван Гогу было не соладка — адно толькі за харчаваньне і жытло выкладаў у школе Стоўкса асновы французскай і нямецкай моў, а таксама арыфметыку і даглядаў за вучнямі-хлопчыкамі пасьля заняткаў, а ў вольны час даваў яшчэ і прыватныя ўрокі. У сярэдзіне года школа тая пераехала ў прыгарад Лондана Айлворт, дзе Вінцэнта запрасіў працаваць у сваю школу пастар Джонс. Тым часам Ван Гог вельмі ўпадабаў творы Рэмбрандта на біблейскія сюжэты, чытаў і перачытваў Новы Запавет, задаваўся пытаньнем з «Пасланьня да рымлянаў сьвятога апостала Паўла»: «Няшчасны я чалавек! хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?» Ці не мроілася яму тады адна з пліт на могілках у родным Грот Зюндзерце, на якой было накрэсьлена ягонае імя?!
Неўзабаве пастар Джонс агледзеў у маладым чалавеку прапаведніцкі талент, вызваліў ад некаторых абавязкаў у школе і ў лістападаўскую нядзелю Вінцэнт прамовіў сваю першую казань. Заканчваў ён яе вобразамі сонца і сьвятла, і гэтае памкненьне да сьвятла суправаджацьме Ван Гога ўсё астатняе жыцьцё.
Тым часам ён так шмат і апантана працаваў у школе і ў царкве, што сваякі спалохаліся, калі ўбачылі яго на Каляды
ў бацькоўскім доме. Яны здолелі ўгаварыць Вінцэнта не вяртацца ў Англію, а дзядзька Сэнт падшукаў яму месца гандляра ў кнігарні Дортрэхта. Вінцэнт пэўны час папрацаваў там, але напярэдадні свайго дваццацічатырохгоддзя высьпеліў рашэньне стацца сьвятаром.
У 24 гады, зьведаўшы не адзін занятак, чалавек нарэшце вырашыў, кім хоча быць насамрэч! I, заўважым, памыліўся. А ў нас такое лёсаноснае рашэньне мусяць прымаць падлеткі. Пасьля заканчэньня 8—9-ці класаў або атрымаўшы пасьведчаньне аб сканчэньні сярэдняй школы, а гэта значыць — у 14—15 або ў 16—17 гадоў. Фактычна яшчэ дзеці без аніякага жыцьцёвага вопыту павінны ўзяць на сябе цяжкую адказнасьць — вырашыць, куды паступацьмуць вучыцца далей, а значыць, і выбіраць прафесію, далейшы шлях па жыцьці...
Але вернемся ў Галандыю. Цягніком даехаў Вінцэнт да Уданбаха, а потым дайшоў пехатою да вёскі, у якой нарадзіўся, абыйшоў там усе памятныя мясьціны. Завітаў і на кладзішча, дзе ўбачыў на магіле брата пліту з іх агульным іменем: «Вінцэнт Вілем Ван Гог, 30 сакавіка 1852 г.» У Ван Гога мог бы быць старэйшы брат! Уяўляеш сабе тагачасны Вінцэнтаў стан?! Пагадзіся, бывае, што пачуваешся ніякавата, — нібыта і сам крыху вінаваты, — калі дазнаешся, што нехта адыйшоў у раньнім узросьце або пражыў значна меньш за цябе. Хаця ніякай віны нібыта і не павінна быць...
У Дортрэхт Вінцэнт вярнуўся з цьвёрдым намерам несьці людзям слова Божае. Але каб зрабіцца пастарам, трэба было паступіць на тэалагічны факультэт Амстардамскага універсітэта, а бацька не мог аплаціць падрыхтоўчыя заняткі. На дапамогу зноўку прыйшлі дзядзькі як з бацькоўскага, так і матчынага боку.
Вінцэнт спыніўся ў Амстардаме ў вялікім доме дзядзькі Ёхана, які меў адміральскі чын і займаў значны пост на вер-
фях! А адмірал, дазволю сабе перафразіраваць знакамітае ў апошнія гады выслоўе, ён і ў Галандыі адмірал! Друті дзядзька, пастар Стрыкер, дапамагаў слушнымі парадамі.
Вінцэнт упарта вывучаў лаціну і старагрэцкую мову, алгебру і геаметрыю, а таксама гісторыю і геаграфію. Аднак вучоба давалася цяжка, і Ван Гог засумняваўся, ці хоча займацца на тэалагічным факультэце, і ўсё больш часу стаў прысьвячаць маляваньню. У кастрычніку 1878 года ён адмовіўся здаваць экзамены, да якіх рыхтаваўся цэлых пятнаццаць месяцаў, але не пакінуў надзеі стаць сьвятаром.
Вінцэнт вярнуўся ў Этан, зноў пачаў займацца, напісаў некалькі сачыненьняў на багаслоўскую тэматыку паводле твораў Рэмбрандта і ўрэшце пачаў вучобу ў школе па падрыхтоўцы місіянераў у Лакене, што пад Бруселем. Але і там праявіўся ягоны занадта ўспыхлівы і незалежны характар.
Тады Вінцэнт паехаў прапаведваць у Барынаж, у панылую шахцёрскую мясцовасьць на поўначы Бельгіі, і жыў там як звычайны вугалыпчык. Ведаеш, калі згадваю данецкія або салігорскія тэрыконы, дык робіцца ніякавата, а самі шахцёры падаюцца мне людзьмі, якія штодня апускаюцца ў апраметную. Вінцэнт, з ягонай чуйнаю душою ўсяляк стараўся несьці ім палёгку. Аднак Евангелічнае таварыства ў Бруселі не ўпадабала занадта апантанае служэньне і забараніла Ван Гогу займацца місіянерскай дзейнасьцю, але той не зважаў на забарону. Нават бацька і брат Тэа не ўхвалялі Вінцэнтаву апантанасьць рэлігіяй і паўгалодны лад існаваньня. Зноў перапынілася ліставаньне з братам, гэтым разам на дзевяць месяцаў. Але Вінцэнт пакутліва працягваў шукаць сваё месца ў жыцьці.
Выратаваньне прынесла мастацтва. Менавіта штодзённыя заняткі маляваньнем дапамаглі Вінцэнту разабрацца ў думках і пачуцьцях, перадолець крызісную палосу. Шмат
маляваў ён як з эстампаў, якія прысьілаў з Парыжа Тэа, так і з натуры. За мадэлі служылі яму шахцёры і ткачы, сярод якіх ён жыў, а такія выявы з'явіліся ў гісторыі жывапісу першы раз.
Гэтым разам, у дваццаць сем гадоў Вінцэнт Вілем Ван Гог прыняў правільнае рашэньне — цалкам прысьвяціць сябе мастацтву. Рана гэта ці позна? Ухілюся ад простага адказу — у гэткім самым узросьце ягоны бацька толькі атрымаў свой першы прыход.
У кастрычніку 1880 года Вінцэнт пакінуў шахцёрскі гарадок Кем і прыехаў у Брусель, але адмовіўся паступаць у Акадэмію жывапісу, хаця і не валодаў тэхнікай малюнка, не ведаў персьпектывы і пластычнай анатоміі. Ён меў намер вучыцца непасрэдна ў якога-небудзь мастака, і такім настаўнікам, а неўзабаве і сябрам, стаўся Антон Ван Рапард, хоць і быў маладзейшы на пяць гадоў.
Аднак Ван Рапард быў багацеем, а Ван Гог жыў на 60 франкаў, якія штомесяц прысылаў брат. Больш за тое, вясною Рапард пакінуў Брусель, а самотнага Вінцэнта некаторыя сваякі і знаёмыя прадаўжалі лічыць нахлебнікам і ўтрыманцам. Але ў Этане змэнчанага Вінцэнта прынялі нечакана ветліва, дазволілі жыць і маляваць у доме, колькі ён сам захоча. Да таго ж у Этан завітаў на два тыдні Ван Рапард, і сябры зноў працавалі разам.
Вінцэнт выпрабоўваў сябе ў новых тэхніках і матэрыялах — акварэлі, вугалі, сепіі, чорным алоўку. Мастак і далёкі сваяк Антон (зноў Антон!) Маўве падтрымаў яго, параіў не пакідаць заняткаў, і пасьля некалькіх гадоў сумненьняў, пошукаў і няўдач Вінцэнт упэўніўся ў сваім прызначэньні.
У жніўні 1881 года ў Этан прыехала пагасьціць Кее ФосСтрыкер, дачка пастара Стрыкера, Вінцэнтавага дзядзькі з матчынага боку. Яна нядаўна аўдавела і засталася з дзіцем на руках, але гэта не зашкодзіла Вінцэнту закахацца. I зноў
ягоныя пачуцьці засталіся без адказу — маладая ўдава засталася вернай памяці нябожчыка, не ўхвалілі Вінцэнтавых пачуцьцяў і сваякі.
Малады чалавек спрабаваў дабіцца спатканьня і ў Амстардаме. Ён прасіў дзядзьку Стрыкера даць яму магчымасьць бачыць Кее столькі часу, колькі ён пратрымае руку па-над полымем газоўкі. Але нават абпаленая рука не зьмякчыла пастарскі нораў.
Ад другога расчараваньня ў каханьні Вінцэнта выратаваў жывапіс. Малады чалавек паехаў у Гаагу да кузена Маўве, і той пагадзіўся займацца зь ім. На некалькі дзён Вінцэнт паехаў у Этан — забраць свае рэчы і малюнкі. Але гэтых дзён хапіла, каб ушчэнт пасварыцца з бацькам. Каляднай ноччу ён адмовіўся ісьці ў храм і заявіў, што рэлігія — фатальная памылка ў ягоным жыцьці. У адказ бацька выгнаў сына з дому.
У адчаі Вінцэнт вярнуўся ў Гаагу.
Неяк ён бадзяўся па вуліцах і пазнаёміўся з прастытуткаю па імені Класіна Марыя Хорнік, якую стаў зваць проста Сін. Некаторыя дасьледчыкі творчасьці жывапісца сарамліва абыходзілі пікантныя падрабязнасці, падавалі ўзаемаадносіны мастака зь ёю як узьнёслыя і рамантычныя. На самой справе васпаватая і непрыгожая Сін была старэйшая за Вінцэнта, піла гарэлку, паліла цыгары, хварэла на пранцы, а да ўсяго на той час яшчэ была й цяжарная. Якая ж тут узьнёсласьць?!
Аднак прысутнасьць у Вінцэнтавым жыцьці жанчыны, «істоты няшчаснай, пакінутай і самотнай», а таксама дабразычлівыя парады кузена Маўве падтрымалі маладога чалавека ў ягоным намеры стаць прафесійным мастаком.
Церсцерх, які ўзначальваў у Гаазе галерэю, усё той жа «Гупіль», купіў за 10 флорынаў адзін з малюнкаў Ван Гога. Заказ дзядзькі Карнэлівуса на дванаццаць краявідаў з
відамі Гаагі, хай сабе і за невялікія грошы, таксама абвяргае сцьверджаньне некаторых крытыкаў, што Ван Гог не прадаў аніводнага свайго твора.
Але цяжкі характар перашкаджаў Вінцэнту ў адносінах з калегамі і сябрамі. 3 Церсцерхам ён не сустракаўся некалькі тыдняў, з Маўве — два месяцы. Вінцэнтаў душэўны стан пагоршыўся і з-за рэзка адмоўнага стаўленьня радзіны да ягонай сувязі з прастытугкаю. Венерычна хворы і змэнчаны нярвова, на пачатку чэрвеня патрапіў ён у лякарню, дзе правёў больш за тры тыдні. Але як толькі крыху ачуняў, паехаў у Лейдан, дзе Сін нарадзіла чацьвертае дзіця, хлопчыка Вілема, а неўзабаве вярнуўся з ёю і дзецьмі ў Гаагу.
Малады мастак зазнаў сапраўдную радасьць, калі адзін з гандляроў графічнымі творамі замовіў яму некалькі паасобнікаў літаграфіі «Скруха». Але напружаная праца ўсё больш падрывала ягонае здароўе, а жыцьцё з Сін зрабілася невыносным. Ван Гог стаміўся трываць яе алкагалізм, ляноту і марнатраўства. Ён зрабіў выбар паміж сурагатам сямейнага жыцьця і жывапісам на карысьць апошняга і з'ехаў у гарадок Хохефен, што ў правінцыі Дрэнтэ. Але той панылы край узмацняў тугу, і мастак наведаўся да бацькоў, якія пераехалі ў Нюэнен. Яму зноў далі прытулак і пакойчык пад майстэрню. Там Ван Гог атрымаў невялікі заказ ад эйндховенскага ювеліра Германса і выканаў шэсьць кампазіцый на тэмы сялянскай працы, бо лічыў сябе «сялянскім мастаком». Больш за тое — ён, фактычна самавук, пачаў даваць урокі жывапісу тром тамтэйшым жыхарам — сыну гравёра, паштару і гарбару.
У сакавіку 1885 года ад апаплексічнага ўдару памёр Вінцэнтаў бацька, чалавек з цяжкім, калі не сказаць тыранічным, характарам. Адносіны ў іх былі складаныя, аднак сын балюча перажываў бацькаў адыход. Напэўна ж, «Нацюрморт з раскрытай Бібліяй» быў данінаю павагі да бацькі. Згаслая
сьвечка на ім сімвалізавала адыход у іншы сьвет, а кніга «Радасьць жыцьця» Эміля Заля на пярэднім плане азначала супрацьпастаўленьне новага жыцьця сьмерці.
I, тым не менш, бацькава сьмерць, як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі, вызваліла сына, разьняволіла яго.
У хуткім часе трыццацідвухгадовы мастак стварыў свой першы значны твор. Я назваў бы працу над ім класічнаю — перш, чым напісаць палатно, Ван Гог зрабіў нямала шкіцоў, эцюдаў і падрыхтоўчых малюнкаў. Ну, а нам, бульбашам, «Едакі бульбы», гэтаксама як і шматлікія нацюрморты з бульбаю, павінны быць вельмі блізкія і зразумелыя. Хіба што можа насьцярожваць і бянтэжыць напой, якім запівацьмуць вараную бульбу сяляне ў дзевятнаццатым стагоддзі. Гэта... чорная кава! Але зьдзіўленьне мінае, як толькі згадаеш, што яна — так званы каланіяльны тавар, а маленькая Галандыя была ў свой час магутнай марскою дзяржаваю і валодала немалымі заморскімі калоніямі, адкуль і вывозіла кававае зерне.
У лістападзе Ван Гог выправіўся ў Антверпен. Там ён шмат маляваў і нават прадаваў турыстам свае архітэктурныя накіды. Па даўняй звычцы наведваў музеі, дзе быў у захапленьні ад твораў Рубенса. Захапленьне гэтае прывяло да важнага рашэньня.
Можа, Цябе ўжо стамілі даты з пазамінулага стагоддзя, але ж без іх аніяк не абыйсьціся, калі адсочваць біяграфію!
Напачатку 1886 года Ван Гог запісаўся ў Акадэмію выяўленчага мастацтва, дзе праходзіў удзень курсы малюнка, а ўвечары яшчэ і жывапісу. 3-за моцных нагрузак здароўе зноў пагоршылася, і мастак вырашыў перабрацца да брата ў Парыж. Вырашыў па дзьвюх прычынах. Па-першае, лічыў, што жыць разам будзе больш эканомна, а па-другое, хацеў
вучыцца ў майстэрні знакамітага на той час мастака Кармона.
Тэа працаваў на фірме Бусо-Валадон (былой «Гупіль») і здымаў кватэру на Манмартры. Вінцэнт не быў у Парыжы дзесяць гадоў і з першых тыдняў адкрыў жывапіс імпрэсіяністаў, ідэалам якіх была праца на пленэры, памкненьне перадаць амаль што няўлоўныя ўражаньні.
У красавіку Ван Гог прыйшоў вучыцца да Кармона. Кожнае раніцы разам з сябрамі Эмілем Бярнарам, Анры Тулуз-Латрэкам, Джонам Раселам і іншымі вучнямі ён пісаў аголеную натуру, а па абедзе прыходзіў сам, каб маляваць гіпсавыя зьлепкі з антычных статуй. Аднак, нягледзячы на тое, што праз колькі месяцаў Ван Гог перасварыўся з мэтрам, горад Парыж з ягоным мастацкім кантэкстам пераствараў яго нанова. Вінцэнт захапіўся ягонымі краявідамі — дахамі Манмартра, Булонскім лесам, садам Цюільры, напісаў некалькі нацюрмортаў. Сярод апошніх вылучаліся «Нацюрморт з чатырма сланечнікамі», а таксама «Нацюрморт з садавінаю», прысьвечаны брату Тэа.
Паслужыў Ван Гог мадэльлю Бернару, Раселу, Люс'ену Пісара, Тулуз-Латрэку, творы якіх, напэўна ж, аналізаваў. А пра ўдумлівы самааналіз у Парыжы сьведчылі 25(!) аўтапартрэтаў, напісаных ім з сакавіка 1886-га па люты 1888 года.
Цалкам, кардынальна зьмянілася, стала яркай і сонечнай жывапісная палітра мастака. Паміж сяброў-мастакоў бурапенілася жыцьцё, поўнае творчасьці, спрэчак і... абсэнту.
Дазволю тут сабе адхіліцца ад тэмы, бо калі прамаўляю або прачытваю гэтае слова, дык пачынае гучаць увушшу «Абсэнт» — ці не самая сьпеўная кампазіцыя, ці не самы хітовы тэкст з застольнага альбома «Крамбамбуля. Паўлітра добрага настрою».
Pardon, je ne parle pas fran^ais. Кавярня, прыцемкі, абсэнт... Мігціць наперадзе расстаньне, I сьвечка на стале згасае...
Рэфрэн:
Учора ці сёньня, Яшчэ ці ўжо... Растуць парасоны Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, I веры няма сабе.
Усё нерэальна, Нібыта ў сьне: Начная кавярня, Агні ў вакне, I водар расстаньня, Палынны напой — абсэнт.
Усё ў жыцьці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё зьнікае, Тугою зьменіцца каханьне.
Рэфрэн.
Французы кажуць: c'est la vie. Я буду жыць, і ты жыві.
Запомнім мы кавярню гэту I пах расстаньня і абсэнту.
Рэфрэн.
Ня ведаю, наколькі даспадобы горкая настойка аўтару працытаваных словаў Лявону Вольскаму — дарэчы, таксама выпускніку Менскай мастацкай вучэльні, — але мне мімаволі згадваецца яшчэ і пікасава «Аматарка абсэнту», уся сіне-зялёная, як той самы напой. Але напраўду бывае ён і чырвонага колеру, а дакладней — таіндзіга ружовага.
Сам я першы раз замаўляў абсэнт у маскоўскім прывакзальным павільёне сьпіртных напояў. Разгаварыўся з гаспадаром, армянінам паводле нацыянальнасьці, будаўніком паводле адукацыі, і зьдзівіўся, як ажывіўся ён пры маёй згадцы пра Ван Гога. Вось, уразіўся я, — гандляр, а ведае еўрапейскі жывапіс! На самой справе ажывіўся ён, бо адгадаў у маёй асобе патэнцыйнага пакупніка дарагога элітнага напою з аднайменнай назваю! Аказалася, што і сёньня вырабляюць абсэнт на аснове экстракта палыну горкага (Artemisia absinthium) па ўсёй Еўропе, а найперш у Нідэрландах, Францыі, Чэхіі. У Расіі на ім сьпецыялізуецца цэлая фірма, ні больш ні меньш — ТАА «Абсэнт Вінцэнт Ван Гог»! (Чорны гумар, пазьней зразумееш, чаму — хай бы дадавалі да пляшкі брытву-галяк для абразаньня вушэй!) Кажуць яшчэ, што абсэнт робіцца ў нас модным, як была моднаю тэкіла — мексіканская самагонка з кактусаў, на той час, як у некаторых краінах забаронена вырабляць і прадаваць яго, бо спажываньне нібыта вельмі хутка вядзе да прывыканьня і амаль наркатычнай залежнасьці. У склад напою ўваходзяць настоі з каранёў і лістоты анісу, бадзяну, дзягелю, душыцы, мяты, палыну, чабору і іншых траў, а таксама ванілін, цукар, эфірныя алеі. Але ці не найпершая прычына забароны ягоная моц — ад 60 да 72 градусаў, а дакладней — працэнтаў этылавага сьпірту?
Чуў, што досыць хутка абсэнт выклікае алкагольную залежнасьць, але ў XIX—XX стагоддзях ён быў вельмі папулярны ў асяродку творчай багемы. Аднак мяркую, што
Шарль Баддер, Пабла Пікаса, Эрых Марыя Рэмарк, Эрнест Хэмінгуэй і іншыя спажывалі яго ў разнастайных кактэйлях, а не ў чыстым выглядзе. I ўсё ж, пагадзіся, каб спажываць такі кактэйль, як «Абсэнтнае вока» — траціна мятнага лікёру на дзве траціны абсэнту з дадаткам лёду, — таксама патрабуецца моц, калі не мужнасьць.
Як там ні было, але «Рэстаранны інтэр'ер», а таксама «Рэстаран "Сірэны"», дзе, мабыць, за «вогненнай вадой» заседжваўся з сябрамі наш вогненны Авен, — адны з самых спакойлівых, на мой погляд, палотнаў парыжскага перыяду. I хаця не магу ўявіць Ван Гога завадатарам застольных песьняў або прамоўцам тостаў, думаю, што парыжскі перыяд творчасьці быў ці не самы шчасьлівы ў мастака. Там быў поруч брат Тэа, былі сябры, была акрыленасьць, вера ў свае сілы, новыя адкрыцьці ў тэхніцы жывапісу. Там ён старанна і прагна засвойваў тэхніку пуантылізму Сёра, перадачу формы з дапамогаю графічна акрэсьленых плямаў колеру і сінтэтызм Гагена.
Фактычна першы раз удзельнічаў Ван Гог і ў выставах прафесіяналаў. У фае Свабоднага тэатра поруч з палотнамі Сёра і Сіньяка выставіў ён некалькі сваіх твораў. Выстаўляўся Ван Гог разам з Эмілем Бернарам, а потым і з Полем Гагенам. Адна зь іх выстаў экспанавалася ў кабарэ «Тамбурын», з гаспадыняй якога ў мастака адбыўся шалёны раман з «самымі неверагоднымі і даволі непрыстойнымі амурнымі прыгодамі». Італьянка, чымсьці няўлоўным падобная да японкі, былая натуршчыца Агасьціна Сегаторы, калі яшчэ раз пакарыстацца тэрмінам з японскай паэтыкі, стала ягоным саторы — духоўным абуджэньнем, прасьветленасьцю, азарэньнем... На той час захапіўся Ван Гог і японскай ксілаграфіяй, а найболей прываблівалі яго такія майстры, як Кацусіка Хакусай, Кітагава Утамара і Анда Хіросігэ. Вельмі арганічна ўпісваюцца ў тыя ксілаграфіі іерагліфічныя подпісы або
нават цэлыя паэтычныя радкі. Таму не магу тут не згадаць, што вельмі захапляўся з сябрамі такімі японскімі формамі вершаскладаньня, як танка і хоку. Напэўна ж, падпісаў і Табе кніжку «Крутлы год. Хоку беларускіх паэтаў»?
Ван Гог правёў у французскае сталіцы паўтары гады. Ён выразна ўсьведамляў, што займеў з гэтага шмат карысьці, але са сваёй натураю справіцца не змог. Людзі, што былі навокал, усё больш раздражнялі яго, а паводзіны самога мастака часам рабіліся неадэкватнымі. Ван Гог быў чалавекам чульлівым, успрымальным, але ж і характар меў, як кажуць, не падарунак: няўжыўчывы, зацяты, а часам быў зьвяглівы, няўдзячны, не цярпеў крытыкі і неразуменьня. Ван Гог сапсаваў адносіны з сямействам Тангі, дзе меў крэдыт, з каханкаю Агасьцінай, з сябрамі-мастакамі... Ён лічыў немагчымым заставацца ў сталіцы, быў упэўнены, што яму патрэбна перадышка, каб разабрацца ў сабе, зноў займець спакой і ўпэўненасьць.
Шчыра кажучы, не разумею я гэтай стомленасьці Парыжам і, мабыць, не зразумею, покуль не пабываю ў ім сам. А сёньня схіляюся давяраць Хэмінгуэю, дзякуючы якому французская сталіца — гэта «Сьвята, якое заўсёды з табою».
А Ван Гог з'ехаў, можа, таму, што так і не стаўся гараджанінам? Нездарма ж ў яго адносна мала ўрбаністычных краявідаў? Можа, не ставала яму паветра на мітусьлівых бульварах? Можа, ён вельмі цяжка пераносіў халодныя зімы, хаця яны наўрад ці халаднейшыя за нашыя менскія? А можа, проста абрыдді яму крытыкі і дарадчыкі? Як там ні было, але мастак палічыў, што ягоным Эдэмам, ягонай чароўнай Японіяй павінен стаць поўдзень.
Забягаючы тут наперад, скажу, што мастакоўская інтуіцыя не падвяла. Калі перавесьці на мову літаратуры, дык часам бачыш, што таму-сяму апублікаванаму твору не стае дабразычлівага рэдактара-аднадумцы, ад парадаў і заўваг
якога ён мог бы выйграць, узмацніцца. А абсалютная большасьць постпарыжскіх вангогаўскіх твораў створана (выбачай за таўталогію) без усялякіх крытыкаў, дарадчыкаў, рэдактараў і карэктараў. I плённасьць арльскага перыяду проста фантастычная! Яна дзівосная ў параўнаньні з творчасьцю любога іншага мастака XIX стагоддзя. Мяркуй сам — за чатырнаццаць месяцаў былі створаныя каля 200 палотнаў, больш за 100 малюнкаў і акварэляў, напісаныя больш за 100 лістоў!
Але зноў жа вярнуся да храналогіі.
20 лютага 1888 года Ван Гог з'ехаў цягніком у Праванс, у гарадок Арль, і першыя ўражаньні пацьвердзілі ягоныя надзеі: «А засьнежаныя краявіды з белымі вяршынямі і небам, якое зьзяе на заднім плане нібыта сьнег, падобныя да ландшафтаў японскіх мастакоў».
Зазначу тут, што японцы ўмеюць быць удзячнымі і вельмі шануюць творчую асобу Ван Гога. Але дагэтуль невядома, хто або што пераканала мастака атабарыцца менавіта ў Арлі. Мажліва, кароткая сустрэча з Полем Сезанам у краме спадара Тангі, мажліва, жывапіс Адольфа-Жазэфа Мантычэлі, мажліва, проза Эміля Заля або, што найбольш верагодна, проза Альфонса Дадэ з ягоным знакамітым «Тартарэнам з Тараскона». А можа, завабіла яго прыгажосьць тамтэйшых краявідаў і вабнасьць арлезіянак, якія адзначаліся не толькі ў раманах, але і ў тагачасных турыстычных даведніках.
Яно і праўда, калі ўслухацца, дык ёсьць штосьці магнетычна-чароўнае нават у самім гучаньні назвы правінцыі Праванс. Мне, філолагу паводле другой, найвышэйшай адукацыі, гучыць яна спакусьліва-вабнай музыкай. Праванс не рыкае, а грасіруе непаўторным паўднёвафранцузскім «р». Паспрабуй прамовіць, услухайся сам — сярэднявечная еўрапейская паэзія; творчасьць трувэраў і мінезінгераў; рыцарская, куртуазная лірыка; песьні-сірвенты; трубадуры Бертран дэ Борн,
Пейрэ Відаль, Гіраўт дэ Барнэйль, Джаўфрэ Рудэль, Бернарт дэ Вентадорн! А потым ужо пойдуць кулінарныя асацыяцыі ды згадкі — маянэз правансаль, соўс правансаль, курыца правансаль і капуста правансаль, сьпецыі «Праванскія травы», праванскі, а гэта значыць найлепшы, аліўкавы алей...
Самота ў Арлі і дзівоснае сьвятло Праванса папраўдзе вярнулі Вінцэнту душэўны спакой. Ён уладкаваўся ў гатэлі, але амаль што не кантактаваў з тубыльцамі. Набыў сабе новыя алейныя фарбы, палотны і нястомна абыходзіў навакольлі ў пошуках «персытектыўных» краявідаў. Узьбярэжныя Роны, арльскія палі, сады, масты і лодкі дый увесь поўдзень сталіся яму новай радзімаю. Нават лісты Ван Гог тым часам стаў пісаць не па-галандску, а па-французску.
А ў іх, доўгіх лістах ён расказваў брату пра зуаваў — салдатаў французскіх каланіяльных войскаў, пра тамтэйшыя бардэлі, пра чароўных арлезіяначак і пра аматараў абсэнту. Па нядзелях Ван Гог глядзеў карыды на старажытнай рымскай арэне, але чамусьці не праяўляў асаблівай цікавасьці да арльскіх гістарычных помнікаў. Праванс падаваўся мастаку цудоўным, сьветлым і прыгожым краем, аднак калі-нікалі нагадвала пра сябе і горыч выгнаньніка. Гэтую горыч Ван Гог перабіваў іншай горыччу, палыновай горыччу абсенту. Думаю, што алкаголь быў у мастака не толькі за сродак барацьбы супраць адзіноты і неразуменьня, але і за спосаб у пераадольваньні крыўдаў.
Прыйшлі цёплыя дні, і Ван Гог стаў апантана працаваць на пленэры. Ён стварыў цэлую серыю палотнаў, на якіх імкнуўся ўвасобіць прыгажосьць мігдаловых, абрыкосавых і персікавых дрэваў у квецені. Адно зь іх ён прысьвяціў свайму настаўніку, нядаўна памерламу Антону Маўве.
Ван Гогу ўдавалася ажыўляць прыроду і прадметы, як удавалася рабіць гэта чараўнікам-літаратарам Эдгару Алану По, Герману Мелвілу, Людвігу Ахіму фон Арніму, Жарару
дэ Нервалю і Эрнсту Тэадору Амадэю Гофману. Усе ягоныя палотны арльскага і пазьнейшых перыядаў, нават невялікія па памеры, поўніліся драматызмам і псіхалагізмам.
Тым часам напружаная праца прынесла свой доўтачаканы плён. Напрыканцы сакавіка ў Салоне Незалежных былі выстаўлены тры рэчы Ван Гога: «Парыжскія раманы», «Манмартр» і «Па-за Мулен дэ ля Галет». Мастак папрасіў брата, каб у каталогу значылася толькі ягонае імя, бо менавіта так — Vincent — падпісваў ён свае палотны, баючыся, што французам не пад сілу прамаўляць галандскае прозьвішча.
На поўдні мастак пакутваў ад недахопу сумоўя і шукаў заспакаеньня ў творчасьці. Прырода Праванса натхняла на стварэньне шматлікіх краявідаў. Ён зноў працаваў як апантаны і зноў скардзіўся брату на здароўе — на зубны боль і на хваробу страўніка. Гаспадары гатэля сталі сцьвярджаць, што разам са сваімі палотнамі Ван Гог займае многа месца і прыносіць больш клопату, чым іншыя кліенты, каб выманіць у хворага мастака паболей грошай.
Тады ён вырашыў пераехаць і 1 траўня заарэндаваў у жоўтым доме на плошчы Ламарціна два пакоі. Ён вырашыў, што гэты дом станецца не толькі ягоным жытлом і майстэрняю, але і штаб-кватэрай мастакам-аднадумцам, якія захочуць прыехаць і працаваць у Арлі. Аднак сродкаў на тое, каб набыць мэблю і абсталявацца на новым месцы, катастрафічна не ставала, і перасяліцца Ван Гог здолеў толькі ў верасьні.
А ўлетку мастак змог выбрацца на пяць дзён на ўзбярэжжа Міжземнага мора, у гарадок Сен-Мары-дэ-ла-Мер. На гэты час ён ужо пакінуў пазіцыі імпрэсіянізму і пуанцілізму, а ягоная ўласная жывапісная манера выпрацавалася і ўдасканалілася. Больш за тое, мастак адчуваў патрэбу працаваць над палотнамі вялікіх фарматаў. Ці не самае лепшае палатно тых дзён — гэта «Дамы ў Сен-Мары». Неба ў ім — нібыта золата найвышэйшай пробы.
Разумею, што досыць складаная і ў нечым няўдзячная справа — апісваць словамі жывапісныя творы, але, спадзяюся, што хаця б некаторыя зь іх Ты ўяўляеш. Ван Гог жа ў пісьмах да брата нярэдка зьмяшчаў малюнкі-схемы палотнаў, якія намерваўся напісаць або ўжо напісаў, але не мог выслаць, покуль яны не высахлі. Дык вось на іх ён нярэдка пазначаў, падпісваў словамі колеры неба, дахаў, зямлі...
Ён ужо адчуваў напэўна, што сказанае ім у мастацтве не абыйдуць увагаю нашчадкі. «Мастакі, — пісаў ён брату, — а гаворка вядзецца толькі пра іх — памерлыя і пахаваныя, доўжаць размову з новымі пакаленьнямі людзей праз свае творы».
У творах Ван Гога звычайныя, на першы погляд, сюжэты набывалі філасофскую абагуленасьць і значнасьць. Ахвотна і шмат пісаў ён арльскія палі пад час жніва, і жнеяры атрымліваліся ў яго надзіва падобнымі да жнеяроў з гравюр скарынаўскіх выданьняў.
Напачатку жніўня Вінцэнт узяўся і за партрэтны жывапіс. Спачатку паштар Жазэф Эц'ен Рулен, які стаўся адзіным сябрам мастака ў Арлі, а потым і садоўнік Пасьянс Эскале пагадзіліся пазіраваць яму. Каб упрыгожыць новае жытло і падрыхтаваць яго да прыезду Гагена, Ван Гог напісаў цыкл «Сланечнікі», які стаў сімвалам і своеасаблівай візітоўкаю ягонай творчасьці. Вядомыя дзесяць палотнаў, што належаць пэндзлю мастака, але толькі два зь іх ён палічыў дасканалымі настолькі, каб паставіць на іх свой подпіс.
Жоўты колер набыўу Ван Гога сімвалічнае значэньне: ён атаясамліваўся з сонцам, цяплом, радасьцю, адраджэньнем. Ягоны жоўты — бясконцы ў адценьнях: ад насычанага меднага, амаль што памаранчыкавага да пяшчотнага, лімоннага, падобнага да мяккіх таноў Вермеера Дэльфцкага.
У сярэдзіне верасьня мастак перабраўся ў жоўты звонку і выбелены ўсярэдзіне дом і напісаў краявід зь ім —
«Вінцэнтаў дом у Арлі». Тройчы напісаў ён і «Вінцэнтаў пакой у Арлі». Напэўна ж, пачуваўся ён адзінотным, бо пра сябе самога казаў нібыта адасоблена, як робяць гэта часам малыя дзеці.
Але ж спрадвеку наканавана так, што творца дабраахвотна асуджае сябе на самоту. Літаратар, як кажа Уладзімір Сцяпан, у цішыні ўпіраецца жыватом у стальніцу, кампазітар засяроджваецца каля раяля, а мастак зазвычай самотна працуе ў майстэрні ці на пленэры.
Таму можна толькі здагадвацца, як узрадаваўся Ван Гог доўгачаканаму прыезду ў Арль мэтра і даўняга сябра Поля Гагена.
Вінцэнтава радасьць сягала да нябёсаў. Шмат чаго наладзілася і ў побыце. Гаген набыў камод і посуд на кухню, стаў гатаваць ежу, узяўся кантраляваць выдаткі на сьпіртное, тытунь і бардэлі. Мастакі разам грунтавалі палотны, падбіралі рамы да напісаных твораў. Была сугучнасьць не толькі ў прозьвішчах жывапісцаў — перагукваліся тэмы іх твораў, відавочнымі былі мастакоўскія ўзаемаўплывы. Паводле парадаў Гагена Ван Гог стварыў некалькі палотнаў па памяці, у прыватнасьці «Успаміны пра сад у Этане». Гэта было неўласьціва яму: большасьць твораў напісаны ім усё ж з натуры і нярэдка — у адзін прыём або з нязначнымі дапрацоўкамі па памяці ў майстэрні,
Сябры шмат працавалі і вельмі жорстка спрачаліся. Спрачаліся так, што Гаген надумаў з'ехаць куды раней, чым разьлічваў, пасьля таго як аднаго разу ўвечары Ван Гог шпурнуў у яго шклянку з абсэнтам. Дзе гэта адбылося? Наўрад ці ў кавярні, напісанай на палатне «Тэраса кавярні на плошчы Форум», спакойлівым і ціхамірным. Хутчэй за ўсё — у тым змрочна-трагічным месцы, што адлюстравана на палатне «Начная кавярня», адным з самых моцных і жорсткіх вангогаўскіх твораў.
Праз месяц напружаныя адносіны прывялі да катастрофы. Паводле словаў Гагена, пасьля вячэры ён нібыта выйшаў на шпацыр, пачуў за спінаю пасьпешлівыя крокі і азірнуўся ў той самы момант, калі Ван Гог намерваўся кінуцца на яго з брытваю ў руцэ. Гаген паглядзеў сваім магнетычным позіркам, і той адступіўся, зьбег. Гаген пераначаваў у гатэлі, а ранкам убачыў натоўп гараджан і паліцэйскіх перад жоўтым домам. Лесьвіцы і пакоі былі залітыя крывёю, а непрытомнага Ван Гога знайшлі ў ложку, загорнутага ў прасьціны.
Пазьней некаторыя парыжскія мастакі казалі, што версію з замахам на ягонае жыцьцё Поль Гаген прыдумаў сам, каб апраўдацца за маладушныя ўцёкі з Арля. Мясцовая газета «Forum respublician» паведамляла толькі пра тое, што «...а палове дванаццатай ночы, нейкі Вінцэнт Ван Гог, мастак з Галандыі, заявіўся ў публічны дом № 1, спытаў нейкую Рашэль, падаў ёй сваё адрэзанае вуха са словамі: «Беражыце яго як зрэнку вока» — і зьнік. Паліцыя выправілася раніцою да гэтага чалавека і знайшла яго ў ложку без аніякіх прыкметаў жыцьця. Небараку тэрмінова адвезьлі ў лякарню».
Пра напад на Гагена не згадваецца зусім, але зьдзіўляюць у гэтай маленькай нататцы некалькі момантаў. Мастак заявіўся ў дом распусты № 1. Гэта што, значыць, што ў гарадку былі яшчэ №2, 3, 4? Хай сабе названа «нейкай» дзявуля Рашэль, але вось у дачыненьні да творцы такое азначэньне гучыць сёньня абразьліва і недарэчна. I, нарэшце, калі вуха было адрэзанае а палове дванаццатай, дык чаму паліцыя выправілася да пацярпелага толькі раніцою? А калі б ён памёр ад страты крыві або наадварот, кінуўся б рэзаць вушы астатнім гараджанам?!
Але ці не з таго самага моманту, як было адрэзана вуха, Ван Гог пачаў надаваць на сваіх палотнах сонцу сэнс, якога ў яго раней не было? Сонца сталася ў яго не часткаю дэкарацыі, а чарадзеем. Яно стала падобным да німбаў
над галовамі сейбітаў, зазьзяла так, нібыта імкнулася аддаць зямлі ўсю сваю жыцьцядайную моц. Ці не тады ягоны жывапіс стаўся выбухам, агнём, ці не тады пачаліся сонечныя скокі, а сама зямля завіхурылася і захвалявалася, нібыта бурапеннае мора? Ці не тады мастак лепш за іншых зразумеў сланечнікі — кветкі, якія ўзрываюцца сьвятлом і мкнуць сваё вогненае сьвята насустрач сонцу, насустрач промням, якія іх саміх і нішчаць? Ці не быў сам мастак падобны да сланечніка, які няўхільна хінуўся, паварочваўся да сонца? I ці не творцам, падобным да Ван Гога, тым, хто асьмельваўся глядзець на сонца, прысьвяціў адзін са сваіх трыялетаў наш класік Максім Багдановіч?
Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асьляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе зь мяне рагочуць.
Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асьляпіла вочы.
Аднак пакіну гэтыя рытарычныя пытаньні і вярнуся да мастака. Менавіта на Каляды, зноў на Каляды (!) у ягоным жыцьці адбылася чарговая сумная падзея. Гэтым разам ён трапіў у лякарню з псіхічным захворваньнем. 3 Парыжа сьпешна прыехаў Тэа. Сьвятар лякарні Саль, доктар Рэй і паштальён Рулен паабяцалі яму паклапаціцца пра хворага, і Тэа разам з Гагенам паехаў у Парыж па неадкладных справах.
Але крызіс нечакана хутка мінуўся. Ужо 7 студзеня 1889 года Вінцэнт пакінуў лякарню. Дома зноў чакала безграшоўе, бо давялося разьлічыцца за мыцьцё бялізны, пры-
борку і падобнае. У лістах ён крыўдаваў на Гагена і параўноўваў яго з Напалеонам, «...які заўсёды пакідаў свае арміі ў бядзе». I ўсё ж Ван Гог сумаваў, шкадаваў пра ад'езд сябра, пісаў адухоўлены нацюрморт «Гагенава крэсла». Пісаў аўтапартрэты з завязаным вухам, а з фотаздымка — «Партрэт маці», адзіны з жывапісных партрэтаў кагосьці з радзіны. Анна Карнэлія Карбентус на ім куды жывейшая, чым на фота, але ўсё адно сухавата-зацятая. Колер твару яе чамусьці зяленкавата-мярцьвяны, а сухія вусны акрэсьлены штрыхом колеру запечанай крыві. Мабыць, не дадала яна сыну душэўнай цеплыні, мабыць, не ставала ее на ўсіх дзяцей.
Дагэтуль застаецца таямніцаю, чаму Ван Гог не пісаў партрэтаў сваякоў, хаця яны маглі пазіраваць яму бясплатна. Незразумела, чаму ані разу не стаўся ягонай мадэльлю брат Тэадор...
Якраз тым часам Тэа рыхтаваўся да жаніцьбы, а паштар Рулен ад'язджаў у Марсэль на новае месца службы. Ад адзіноты Ван Гог зноўку ратаваўся жывапісам, але хто мог яго зразумець? Вінцэнт напісаў партрэт доктара Рэя, але палатно настолькі не спадабалася доктаравай маці, што тая захінула ім... дзірку ў сьцяне куратніка!
Праз месяц Ван Гог зноў патрапіў на лячэньне. Гэтым разам з маніяй перасьледваньня. I зноў праз тыдзень прыйшла палёгка. Яму нават дазволілі працаваць удзень у майстэрні, а на ноч ён мусіў вяртацца ў лякарню.
Аднак жыхары квартала напісалі камісару петыцыю, дзе сцьвярджалі, што Ван Гог ёсьць рэальнай пагрозаю грамадству. У мастака не было сілы супраціўляцца. Неўзабаве яго адправілі ў ізалятар, а жоўты дом апячаталі.
Пагадзіся, ёсьць тут пэўная супярэчнасьць і невыказны трагізм, бо у нас, беларусаў, жоўты дом якраз і ёсьць адны ч з сінонімаў вар'ятні! А Вінцэнта, атрымалася, выправілі з
адной вар'ятні ў другую, адно толькі з яшчэ больш строгім рэжымам!
8 траўня Ван Гог пераехаў у лякарню псіхічна хворых СенПоль-дэ-Мазоль, што мясьцілася поруч з гарадком Сен-Рэмі. Там, у будынку былога кляштара, яму далі два пакойчыкі — спальню і майстэрню. Як толькі збольшага ўладкаваўся, Вінцэнт прыняўся за працу. У прытулку ён не меў мажлівасьці маляваць мадэлі, таму выкарыстоўваў гравюры з твораў Дарэ, Дэлакруа, Міле і Рэмбрандта. Ван Гог стараўся не зважаць на крыкі і енкі пацыентаў, на закратаваныя вокны, на кепскую ежу з прысмакам цьвілі. Існаваў толькі жывапіс, які, спадзяваўся мастак, дазволіць пазьбегнуць паўтарэньня прыпадкаў з візуальнымі і слухавымі галюцынацыямі.
7 ліпеня Вінцэнт з'езьдзіў з наглядчыкам у Арль, каб забраць свае палотны. Ён пабываў у колішнім сваім жоўтым доме, але не патрапіў сустрэцца з пастарам Салем і з доктарам Рэем.
I зноў у Вінцэнта надарыўся прыступ вар'яцтва, які меў гэтым разам рэлігійнае адценьне мажліва таму, што будынкі лякарні ў Арлі і прытулку ў Сен-Рэмі раней былі кляштарамі.
Цяжка і гнятліва пісаць пра хваробы і лякарні, але ж перыяды інтэнсіўнай працы мастака раз-пораз перапыняліся прыступамі. Тут адно застаецца пагадзіцца з нашчадкам абісінцаў:
Уж лучше посох н сума.
He дай мне Бог сойтн с ума!
Але тым часам, як Ван Гог быў вымушаны знаходзіцца між магутных муроў, палотны ягоныя зноў патрапілі на агляд шырокай публікі. У Салоне Незалежных былі паказаныя «Касачы», а таксама «Зорная ноч на Роне», якая сталася новай прыступкай у творчасьці жывапісца.
У лістападзе Вінцэнта запрасілі ўзяць удзел у Восьмым Салоне Незалежных, які мусіў прайсьці ў Бруселі. Ён адаслаў некалькі сваіх палотнаў, і яны былі паказаныя поруч з творамі П'ера Пюві дэ Шавана, Тулуз-Латрэка, Рэнуара, Сезана, Сісьлея.
31 студзеня 1890 года Ёхана, Тэадорава жонка, нарадзіла ў Парыжы. На сьвет прыйшоў пляменьнік мастака — маленькі Вінцэнт Вілем Ван Гог!!! Разам з радаснай весткаю малады бацька даслаў брату артыкул паэта-сімваліста і мастацкага крытыка Альбера Ар'е, зьмешчаны ў газеце «Mercure de France», дзе Ван Гог быў названы магутным, сапраўдным і самабытным мастаком. Вінцэнт падзякаваў Ар'е ў доўтім лісьце і ахвяраваў крытыку эцюд з кіпарысамі.
Дарэчы, калі ў Арлі мастак пісаў пераважна садовыя дрэвы, дык у Сен-Рэмі адным з улюбёных матываў сталіся якраз кіпарысы. Яны так падахвоцілі Ван Гога, што ён стварыў цэлую серыю палотнаў зь імі, падобную да серыі сланечнікаў. Мабыць, ня раз наведвалі яго думкі пра хуткаплыннасць жыцьця, а ў адным са сваіх пісьмаў Ван Гог нават прароча пісаў, што наўрад ці пражыве больш за сорак гадоў. Развагі пра сьмерць былі звыклымі сыну пратэстанцкага сьвятара, а кіпарысы былі і ёсьць адным з сімвалаў сьмерці, традыцыйным дрэвам паўднёвых могілак. Напэўна, нездарма кіпарысы на вангогаўскіх палотнах падобныя да егіпецкіх абеліскаў. Яны імкнуць увысь свае чорныя сілуэты, падобныя да языкоў полымя паходняў, а яшчэ... да касьмічных караблёў на старце.
Мабыць, як даніна павагі італьянскаму мастацтву і своеасаблівая мода, «качавалі» кіпарысы па палотнах і малюнках многіх еўрапейскіх мастакоў. Узяць хаця б малюнкі сучасьніка Ван Гога Напалеона Орды, які аздабляў краявіды з беларускімі касьцёламі, фальваркамі і палацавымі ансамблямі гэтымі стромкімі дрэвамі, нават калі іх найчасьцей і не было там наяве.
Але не сланечнікі, не садовыя дрэвы, не аліўкавыя гаі і не кіпарысы сталі адзіным жывапісным палатном, прададзеным Ван Гогам пры жыцьці, хаця стварыў ён ажно 879 жывапісных прац. Анна Бок, сястра Эжэна Бока, партрэты якога двойчы пісаў у Арлі мастак, набыла за 400 франкаў «Чырвоныя вінаграднікі ў Арлі» (называю палатно так, як падпісана яно ў маскоўскім музеі імя Пушкіна). Многа гэта ці мала? Мяркуй сам, але я прывязаў бы гэтую лічбу да штомесячных 50 франкаў, якія дасылаў Тэа і на якія Вінцэнт жыў.
Мабыць, Ван Гог быў па натуры сваёй адвечным вандроўнікам і пасьля пэўнага прабываньня на адным месцы пачынаў нудзіцца. Да таго ж доктар Пейрон нарэшце дазволіў яму пакінуць прытулак. Вінцэнт надумаў паехаць спачатку да брата ў Парыж, а потым у Авер да доктара-гамеапата Поля Фердынанда Гашэ, якога даўно парэкамендаваў Пісара.
17 траўня Тэа сустрэў брата на Ліёнскім вакзале, і неўзабаве той нарэшце пабачыў братавую — Ёхану, а таксама свайго цёзку-пляменьніка. Увесь дзень Вінцэнт правёў у братавай сям'і. Наступнага дня ён аглядаў свае палотны, што захоўваліся на кватэры ў Тэа, потым творы Бернара, Гагена, Расела і іншых мастакоў, якія былі ў іншым сховішчы, наведаў Салон на Марсавым полі. Меркавалася, што Вінцэнт пабудзе ў Парыжы колькі дзён, але нечакана ён засьпяшаўся.
У Авер-сюр-Уаз (Авер-на-Уазе) Вінцэнт прыехаў з рэкамендацыйным лістом і чатырма загрунтаванымі палотнамі. Там яго сустрэў доктар Гашэ і дапамог уладкавацца ў пансіёне спадароў Раву. Праз дзесяць дзён Гашэ, былы прафесар анатоміі, сябра імпрэсіяністаў і многіх літаратараў, які сам маляваў і займаўся гравюраю, запрасіў Вінцэнта ў госьці. Неўзабаве Ван Гог пачаў пісаць доктараў партрэт.
Напачатку чэрвеня Тэа з сям'ёю наведаў брата, а праз месяц наведаўся ў Парыж і сам Вінцэнт. На вялікі жаль, справы ў Тэа ішлі не самым лепшым чынам. Хварэў сын, кепска па-
чувалася жонка, а адносіны з Бусо і Валадонам былі настолькі напружанымі, што Тэа падумваў сыйсьці з галерэі дый распачаць сваю справу. Ён папрасіў Вінцэнта вельмі ашчадна выдаткоўвацца, бо не ў стане высылаць грошы рэгулярна. Узрушаны і засмучаны мастак пасьпешліва сышоў на цягнік.
Працаваў ён у Аверы, як і раней, напружана і плённа. Брату паведаміў, што з 21 траўня па 23 ліпеня стварыў некалькі тузінаў палотнаў, а знаўцы адносяць да гэтага перыяду семдзесят твораў. Сярод іх і сапраўдныя шэдэўры, на якіх фарбы зьзяюць, цепляцца, гараць, палымнеюць, як на палотнах Рэмбрандта.
Несумненна, што адным зь шэдэўраў ёсьць «Партрэт доктара Гашэ». Кампазіцыя яго, пабудаваная па дыяганалі, дагэтуль лічыцца класічнай, а яе прынцыпы ня раз скарыстоўвалі іншыя мастакі.
Другі, не меньш знакаміты твор — «Крумкачы па-над пшанічным полем». Мабыць, дзякуючы таму, што многія ўспрымалі гэтых птушак вешчунамі бяды, а іх крачаньне — злавесным, палатно гэтае, напісанае буйнымі шырокімі мазкамі, характэрнымі позьняй манеры Ван Гога, доўгі час, але амаль бяздоказна, лічылі апошнім творам мастака. Між тым, у лісьце да Тэа мастак называў неба на тым палатне трывожным. Пагадзіся, наўрад ці мог апісваць сваё палатно сьмяротна паранены!
Абставіны самазабойства Ван Гога засталіся невысьветленымі, а паказаньні сьведак былі досыць супярэчлівымі. Зь іх вынікае, што ў поўдзень нядзелі 27 ліпеня жывапісец нібыта выправіўся за горад. На пленэры пакінуў мальберт каля стога сена, адыйшоўся ў бок аверскага замка і стрэліў у сябе з рэвальвера. Але здолеў вярнуцца ў пансіён.
Калі заўсёды пунктуальны Вінцэнт не выйшаў да вячэры, спадар Раву падняўся на мансарду і ўбачыў у ложку залітага крывёю мастака.
Дактары Гашэ і Мазары не рызыкнулі даставаць рэвальверную кулю, што спынілася каля сэрца. На наступны дзень у Авер прымчаў Тэа, які спадзяваўся, што ўсё абыдзецца. Увесь вечар Вінцэнт паліў піпку і размаўляў з братам пагаландску, але ноччу а палове другой памёр.
Тэа знайшоў апошні, адрасаваны яму, але няскончаны ліст: «Што ж, я заплаціў жыцьцём за сваю працу, і яна каштавала мне палову майго розуму, гэта так. Але ты, наколькі я ведаю, не належыш да ліку гандляроў людзьмі і ўмееш заняць бок невінаватага, бо паступаешся напраўду па-чалавечы. Але што зробіш?!»
Аверскі сьвятар адмовіўся адпяваць самазабойцу.
30 ліпеня на магілу мастака леглі кветкі, сярод якіх пераважалі сланечнікі.
«Вінцэнт Вілем Ван Гог нарадзіўся ў Грот Зюндэрт (Галандыя) 30 сакавіка 1853. Памёр у Авер-сюр-Уаз (Францыя) 29 ліпеня 1890».
За гэтымі лаканічнымі радкамі, накрэсьленымі на магільнай пліце, стаіць усё жыцьцё мастака, які марыў стаць пастарам, як ягоныя дзед і бацька, а стаў мастаком-бадзягам. Дазволю сабе згадаць тут яшчэ аднаго геніяльнага мастака, іспанскага жывапісца і графіка Францыска Гоя, які таксама нарадзіўся 30 сакавіка. Цікава адзначыць, што ў абодвух напрыканцы жыцьця былі праблемы як са слыхам, так і з псіхікай.
Дзякаваць Богу, няма асаблівых праблемаў са здароўем у нашага земляка і сучасьніка, адметнага жывапісца і графіка Аляксея Марачкіна, які гэтаксама мае 30 сакавіка за дзень народзінаў!
Але дату гэтую адзначаюць як сямейнае сьвята яшчэ ў адной беларускай суперзнакамітай мастакоўскай сям'і. Пра мэтра не толькі нашае, але і еўрапейскае графікі Арлена Кашкурэвіча, упэўнены, Ты ведаеш. Сыны ягоныя,
Ігар і Тодар, аддаюць перавагу жывапісу. А вось жонка Арлена Міхайлавіча Людміла Аляксандраўна КрасьнеўскаяКашкурэвіч працуе ў некалькіх накірунках і тэхніках графікі дый дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Але найбольш падабаюцца мне «японачкі» майстрыцы, выкананыя ў тэхніцы фларыстыкі, дый лялькі-самураі. Люблю гасьцяваць і ў кватэры, і ў майстэрні старэйшых Кашкурэвічаў, бо яны ёсьць яшчэ й бібліятэкамі і музеямі. А калі ўжо доўжыць тэму любімай Ван Гогам «японшчыны», то адразу можна заўважыць на паліцах шыкоўныя альбомы найвыдатнейшых майстроў ксілаграфіі, а таксама калекцыю нэцкэ — скульптурных мініяцюр. Штогод 30 сакавіка зьбіраюць Кашкурэвічы невялікае кола сяброў, кожны зь якіх мусіць прынесьці штосьці залацістае, сонечнае. Гаспадыня нават варанае яйка наразае, каб атрымаўся салярны сімвал. Госьці згадваюць і ўшаноўваюць Вялікага мастака, у жыцьці якога — паміж сумненьняў і неразуменьня, сярод бядотаў і хваробаў, між адзіноты і вар’яцтва — галоўным стаўся жывапіс. 3 ягонай дапамогаю і дзеля яго ён змагаўся супраць усіх і супраць самога сябе.
Адзіным, заўсёды верным і адданым саюзьнікам, паплечнікам, фундатарам, даверанай асобаю, памочнікам і нават двайніком быў брат Тэадор. Самага малодшага ў сям'і, амаль што цёзку, Карнэлівуса Вінцэнта браць пад увагу не даводзіцца з аб'ектыўнай прычыны — быў ён маладзейшы за Вінцэнта Вілема на цэлых чатырнаццаць гадоў і, у адрозненьне ад Тэадора, не ўплываў, дый практычна і не мог уплываць на лёс мастака.
А вось старэйшыя браты былі настолькі моцна зьнітаваныя нябачнай повязьзю, што Тэа назаўсёды і ва ўсіх сэнсах застаўся малодшым братам. Самазабойства брата было яму ўдарам у сэрца — ён страціў розум і быў спаралізаваны. Тэа перажыў Вінцэнта ўсяго толькі на паўтода і памёр у го-
радзе Утрэхце 25 студзеня 1891 года. Памёр нават не ў 37, на трагічнай у многіх творцаў мяжы, а ў 34 гады! У 1914-м ягоныя парэшткі перавезьлі ў Авер, і дагэтуль магілы братоў разьмешчаны поруч, а надмагільныя помнікі адрозьніваюцца хіба што дэталямі ў надпісах.
Падыйшлі мы да той рысы, дзе трэба казаць пра прычыны хваробы, а таксама пра прычыны адыходу мастака. Дасьледчыкі ягонай творчасьці стараюцца або далікатна абыходзіць гэтыя пытаньні, або пярэчаць адзін адному. Адны зь іх схільныя абвінавачваць Гагена, які выступаў супраць пасьмяротнай вангогаўскай выставы і публікацыі ягоных лістоў, друтія вінавацяць доктара Гашэ, які нібыта ненавідзеў Ван Гога як геніяльнага чалавека. Аднак рамантычная экзальтацыя большасьці біёграфаў замінала ім казаць пра такія рэчы, як пранцы, на якія перахварэў мастак. Дарэчы, народная этымалогія пранцаў — французская хвароба, хвароба, якая перадаецца пры любошчах, да якіх нібыта дужа ласыя французы.
Медыкі куды больш жорсткія і пэўныя. Да прыкладу, доктар Пейрон лічьгў мастака ахвяраю эпілептычных прыпадкаў. Іншыя казалі пра шызафрэнію, выкліканую спажываньнем алкаголю ў спалучэньні з тытунём. У лістах да брата з Арля сам мастак скардзіўся на «нейкую мясцовую хваробу». Mae права на існаваньне і тэорыя, што Ван Гог пакутваў ад болю і звону, выкліканых інфекцыяй у сярэднім вуху, а хвароба гэтая на той час не дыягназавалася, а таму, натуральна, і не лекавалася.
Больш чым складаныя былі ў яго адносіны з жанчынамі. Ня раз, як Ты помніш, адвяргаліся ягоныя прапановы аб шлюбе, не меў ён сталай каханкі ці, як сказаў бы сексолаг, партнёркі. Затое псіхааналітык-фрэйдзіст мог бы доўга разважаць пра сублімацыю сексуальнай энергіі ў творчую.
Можна згадаць таксама, што і лад жыцьця мастака быў не самы спрыяльны здароўю. Гэта — амаль заўсёдная само-
та, бадзяньні, а нярэдка і жыцьцё па чужых кутах. Аніколі не меў ён сваіх дзяцей, свайго дома, а таму марыў памерці калі не ў сваім доме, дык хаця б па-людску, у ложку. Нездарма ж ён двойчы даходзіў, дапаўзаў акрываўлены да пансіённых ложкаў?!
Дадамо сюды абы-якое харчаваньне, рэлігійную экзальтацыю, што прыводзіла часамі аж да цялесных самапакараньняў. Аніколі не меў Ван Гог звычайных у нашым успрыманьні гадавых адпачынкаў, пры тым, што працаваў, асабліва ў мастакоўскае дзесяцігоддзе, надзвычай інтэнсіўна і самаахвярна. Нельга забывацца і на спадчыннасьць, сьведчаньнем якой — сьмерць Тэа ад псіхічнай хваробы.
Але ёсьць у мяне і свая, у нечым містычная версія прычыны адыходу мастака.
На маю думку, мы, беларусы, незалежна ад таго, у якой рэлігіі спавядаемся сёньня, застаемся ў немалой ступені паганцамі. А, як Ты ведаеш, існавала дый існуе ў паганцаў павер'е, што нельга называць блізкіх сваякоў адным іменем. Нельга таму, што пачынаюць тады мімаволі выцясьняць, выштурхоўваць з гэтага сьвету адзін аднаго. А мастак Вінцэнт Вілем Ван Гог пайшоў з жыцьця неўзабаве пасьля таго, як пабачыў у Парыжы свайго двайніка паводле імені, свайго пляменьніка, малечу... Вінцэнта Вілема Ван Гога! Згадайма тут яшчэ аднога Вінцэнта Вілема, старэйшага брата мастака, які памёр неўзабаве пасьля свайго нараджэньня. I ці не гэтым успамінам таксама вытлумачваецца пасьпешлівы ад'езд мастака з Парыжа на ягоным шляху ў Авер?!
У жывапісца была надзвычай чуйная душа, і не выключаю, што ў яго мог разьвіцца і хутка прагрэсіраваць своеасаблівы комплекс старэйшага дзіцяці. Агульнавядомыя факты, што пры нараджэньні брата або сястрычкі старэйшае дзіця ў сям'і пачынае пачувацца абыйдзеным бацькоўскаю, а тым болей, матчынай увагаю і любоўю. Здараюцца на-
Загадка Вінцэнта | ват выпадкі, калі даходзіць да спробаў зьнішчыць фізічна пісклявага і бездапаможнага «канкурэнта».
А няўдалы сьвятар і чуйны іуманіст абраў іншы шлях — сам пайшоў з жыцьця, саступіў пуцявіну свайму цёзку. На працягу многіх гадоў ён скарыстоўваў фінансавую і маральную падтрымку брата Тэадора, пачуваўся бязьмерна абавязаным яму. А тут у самога Тэадора ўзьніклі матэрыяльныя праблемы ў сувязі з намерам сыйсьці ад «пацукоў» Бусо і Валадона, адкрыць уласную галерэю па продажы твораў мастацтва, а таксама з неабходнасьцю выдаткоўвацца на лекаваньне жонкі Ёханы. Напэўна мастаку стала ўдвая нясьцерпна пачувацца ўтрыманцам, цяпер яшчэ і псіхічна хворым... Нездарма ж ён, чалавек, які не меў і не спадзяваўся мець сваіх дзяцей, ад'ехаў з Парыжа, а дакладней — ад калыскі пляменьніка, гэтак пасьпешліва, калі не сказаць панічна?!
Што ні кажы, а сьмерць Ван Гога застаецца адной з найвялікшых ягоных загадак. А вось незвычайны лёс мастака, багацьце і разнастайнасьць жывапіснай, графічнай і эпісталярнай спадчыны прыцягвалі да яго ўвагу не толькі мастацтвазнаўцаў, але і эстэтыкаў, псіхолагаў, раманістаў. Шануюць мастака не толькі ў Еўропе, але і ў Японіі, у Амерыцы. Адкрытыя музеі Ван Гога, яму пастаўленыя шматлікія помнікі. Лісты мастака, сабраныя і сістэматызаваныя братаваю Ёханай Ван Гог-Бонгер і першы раз выдадзеныя Эмілем Бернарам, перакладзеныя на многія мовы народаў сьвету. Вызначаныя не толькі гады, а месяцы і нават дні, у якія былі створаныя ягоныя палотны. Творы Ван Гога захоўваюцца па ўсім сьвеце ў знакамітых музеях і ў прыватных калекцыях. Ацэньваюцца яны сёньня ў фантастычныя сумы, таму нярэдка надараюцца спробы скрасьці іх або падрабіць, а потым прадаць падробку. Пра Ван Гога напісаныя сотні сур'ёзных манаграфій і белетрыстычных нарысаў, у тым ліку і беларускімі аўтарамі.
Аднак дагэтуль пануюць у адносінах да яго некаторыя стэрэатыпы. Але ж Ты не дасі веры, калі пачуеш, што Ван Гог — самавук у мастацтве. Ты іранічна ўсьміхнешся, калі пачуеш, што займаўся ён мастацтвам усяго дзесяць гадоў. Табе будзе што запярэчыць, калі пачуеш, што Ван Гог быў малаадукаваным чалавекам. Ты зможаш прывесьці пераканаўчыя факты і контраргументы, калі пачуеш, што мастак не прадаў аніводнага твора або памёр непрызнаны ягонымі сучасьнікамі.
Разам з тым, надараюцца ў дасьледчыкаў і сёньня новыя адкрыцьці, а лёс і творы мастака даюць мажлівасьці да інтэрпрэтацый празаікам, драматургам і кінематаграфістам.
Добра памятаю, як падлеткам разам з аднагодкамі лётаў некалькі разоў у жодзінскі кінатэатр «Юнацтва», каб паглядзець легендарнага «Спартака». У ролі правадыра паўстанцаў супраць Рымскай імперыі зьняўся ў тым фільме Керк Дуглас, Дутлас-бацька. Той самы Дуглас, які выступіў і ў ролі Вінцэнта Ван Гога ў амерыканскім фільме «Прага жыцьця» («Lust for Life» — падаю назву і па-ангельску, бо ў беларускім назове ёсьць пэўная двухсэнсоўнасьць, недарэчнае супадзеньне з назваю чэшскае сталіцы). Дзіўная рэч — рэжысёрам той выдатнай экранізацыі раманізаванай біяграфіі Ірвінга Стоўна быў Вінсентэ (зноў гэтыя Вінцэнты, проста містыка нейкая!) Мінэлі. Гэта быў той досыць рэдкі выпадак, калі кінафільм не расчараваў, бо ўспрымаўся не горш за літаратурную першакрыніцу. Паглядзеў я «Прагу жыцьця» значна пазьней, калі пасьля службы ў войску працаваў за мастака ў Менскім Палацы культуры чыгуначнікаў, на адным з нядзельных кіналекторыяў, якія праводзіў мастацтвазнаўца Алег Ойстрах разам з таварыствам «Кніга». I хаця Керк Дуглас у той стужцы неверагодна падобны на вялікага галандца, галоўныя лаўры дасталіся не яму. «Оскара», як самую
прэстыжную прэмію Амерыканскай кінаакадэміі, атрымаў не ён, а Энтані Куін — за ролю Поля Гагена.
А калі ўжо згадаўся яшчэ раз Гаген, дык скажу, што даводзілася мне пабыць у ягонай шкуры. Маю на ўвазе тое, што пэўны час працаваў мастаком-афарміцелем разам з Мішам Драгуном. А Міша час ад часу рабіўся пацыентам «Навінак». Ён і стаўся прататыпам героя апавяданьня «Адліга». Ты, мабыць, помніш, — ёсьць у маёй кнізе прозы «Лісты да брата» і аднайменны разьдзел, дзе тры рэчы напісаныя ў форме лістоў, справаздач аб заморскіх вандроўках...
Напэўна, зьдзіўлю Цябе, калі скажу, што існуе і беларускі фільм пра Вінцэнта Ван Гога, але гэта так. Праўда, зьнялі гэтую дакументальнуто стужку не прафесійныя кінематаграфісты, а мастакі! Зьнялі на аматарскую кінакамеру, і галоўную ролю выканаў у тым фільме таксама акцёр-аматар. Ім стаўся мой колішні аднакурсьнік па мастацкай вучэльні Міша Нацэўскі, маладзейшы за мяне ўсяго на чатыры дні, а значыць, таксама Цялец паводле гараскопу. А яшчэ доўті час яднала нас Уручча, менскі мікрараён па-за кальцавой аўтастрадай, дзе пражыў я пятнаццаць гадоў, дзе і сёньня жыве Міша са сваёй маці.
Фільм, пра які я згадаў, зьняў ён у хаўрусе з Русланам Вашкевічам. I вось што цікава, калі вярнуцца да пытаньня пра еўрапейскасьць. Фільм, у якім Міша, да прыкладу, чытае вангогаўскія лісты пасярод сланечнікавага поля пад Волмаю (дарэчы, падпражаныя семкі як першасны прадукт са сланечнікаў і сёньня вельмі папулярныя сярод беларускіх маладзёнаў-правінцыялаў!), напачатку расказваў беларусам пра выдатнага мастака.
А цяпер, разасланы на відэакасетах і на CD-R-дысках да ўдзелу ў еўрапейскіх кінафестывалях, разам з буклетам і іншай друкаванай прадукцыяй пачынае рэпрэзентаваць сьвету Беларусь і беларускае мастацтва!
Міша, акрым усяго, без усялякага грыму фенаменальна падобны да Ван Гога, што сьведчаць як аматарскія, так і пашпартныя здымкі. Гэтую акалічнасьць нашыя мастакі выкарысталі ў праекце «Дом-музей Вінцэнта Ван Гога», прысьвечаным 150-годдзю вялікага галандца. На вуліцы Надзежнінскай быў зымітаваны інтэр'ер пакоя ў стылістыцы канца пазамінулага стагоддзя. На сьценах віселі палотны«Сланечнікі», напісаныя Нацэўскім, зразумела, у манеры позьняга Ван Гога. Экспанаваўся гэты праект і ў галерэі француза Іва Прудома «Terre des hommes» («Зямля людзей»).
А ў галерэі «Жыльбел» быў прадстаўлены праект «Партрэт Нацэўскага М. і адно ягонае палатно». Зноў жа было выкарыстана зьнешняе падабенства Мішы да Вінцэнта. Каб напісаць шэраг партрэтаў Нацэўскага, Руслан Вашкевіч, Валеры Таргонскі, Андрэй Сіцька (і сам Міша) выбралі рэпрадукцыі з некалькіх партрэтаў Ван Гога. Такім чынам з'явіліся пяць жывапісных партрэтаў, прычым некаторыя мастакі напачатку не ведалі мэты эксьперыменту. А тэарэтычныя разьлікі былі наступныя. Дапушчальная і непазьбежная розьніца копій і арыгіналаў мусіць паўтарыць натуральную розьніцу паміж Ван Гогам і Нацэўскім, што ў выніку павінна даць поўную ідэнтычнасьць адлюстраванага твару і сапраўднага чалавека, а таксама не толькі яшчэ раз паказаць непрыдуманае падабенства двух персанажаў, але і ўзаконіць сваім фактам падабенствы, якія атрымаюцца.
У сапраўднасьці, як я ўжо казаў, падабенства Нацэўскага да Ван Гога не выклікае аніякіх сумневаў. Варта толькі пабачыць яго наяве або ўгледзецца ў ягоныя фотаздымкі.
Да фотастэнда і жывапісных партрэтаў дадаваліся «Сланечнікі» Нацэўскага, прычым напісаныя не толькі ў залаціста-жоўтых танах, але ў блакітна-бэзавых — як своеасаблівае «негатыўнае» адлюстраваньне.
А ў Руслана Вашкевіча ёсьць яшчэ дзьве працы, якія разьвіваюць нашу тэму. Першая — гэта яшчэ адзін партрэт ягонага сябра Нацэўскага ў вангогаўскім капелюшы. Другая называецца «± вуха». У крузе, аздобленым адмысловай рамаю, і праўда намаляванае чалавечае вуха, што асобе недасьведчанай можа падацца бязглуздзіцай, але ў таго, хто, як кажуць, у матэрыяле, выклікае багаты шэраг вобразаў і асацыяцый.
Падобныя вобразы і асацыяцыі, упэўнены, будуць прасочвацца і на выставе «MASTER-2003». Запланаваная яна ў менскім Палацы мастацтваў і будзе прысьвечаная вангогаўскаму юбілею. Плануецца, што ўдзел у ёй возьмуць мастакі некалькіх пакаленьняў. Найперш гэта «шасьцідзесятнікі-сямідзесятнікі», такія мэтры, як Ізраіль Басаў і Альгерд Малішэўскі (апошняга больш звыкся я называць Альгердам Адамавічам, бо вёў ён у мяне на чацьвертым курсе мастацкай вучэльні жывапіс і кампазіцыю). Мяркуецца ў экспазіцыі разьдзел твораў мастакоў, якія ў 70-х гадах толькі пачыналі, — С. Крыштаповіча, Л. Хобатава і іншых, а таксама зала зусім юных творцаў. Выстава будзе міжнароднаю, бо паабяцалі даслаць свае працы амерыканцы, літоўцы, палякі, расіяне, чэхі... Хутчэй за ўсё, як гэта і бывае зазвычай, убачым тры-чатыры творы-прысьвячэньні майстру, мажліва — некалькі палотнаў, падобных да вангогаўскіх матывамі або тэхнікай выкананьня, а астатнія — так, з нагоды. А, можа, я памыляюся? Пабачым увосень.
Ну, а калі вярнуцца да зьнешняга падабенства з Вінцэнтам, дык з Нацэўскім мог бы паспрачацца іншы Міхась — Міхась Вікенц'евіч Рагалевіч. Асабліва тым часам, як меў рудую бараду і кароткую стрыжку. Але Міхась Вікенцьевіч вельмі падобны да Ван Гога не толькі зьнешне. Ён падобны ладам свайго жыцьця, абсалютнай адданасьцю мастацтву, каларыстыкай і матывамі многіх палотнаў, прыўзьнятасьцю
і завышанасьцю гучаньня колеру, хаця прамых, непасрэдных перайманьняў і насьледваньняў у яго, натуральна, няма.
Яшчэ болей паралеляў і падабенстваў паміж Ван Гогам і Язэпам Драздовічам. Павер, Браце, гэта не нацяжка! Згадайма іхні вандроўны лад жыцьця, непрытульнасьць і побытавую неўладкаванасьць, адсутнасьць сваёй сям'і і дзяцей, адыход у іншы сьвет фактычна непрызнанымі сучасьнікамі, а таксама адкрыцьцё іхняй творчай спадчыны наступнікамі. А калі дадаць яшчэ іхнія літаратурнвія таленты ? Калі згадаць прагную цікавасьць да зораў і планет (Язэп Нарцызавіч пісаў не толькі іншапланетныя краявіды і сюжэтныя палотны, але й навуковыя трактаты пра сьвяцілы і «нябесныя бегі»)?! Спадзяюся, пераканаў Цябе, і цяпер зусім не падасца перабольшаньнем даўняе сцьверджаньне мастака Уладзіміра Тоўсьціка: «Язэп Драздовіч — гэта наш Ван Гог».
Пры ўважлівым разглядзе можна знайсьці шмат цікавых супастаўленьняў у матвівах і пластыцы Ван Гога і такіх, здавалася б, непадобных да яго жывапіснай манераю мастакоў, як Пётра Сергіевіч і Міхась Сеўрук. He трэба разгортваць альбомы, каб пераканацца ў падабенстве настрояў у творах «Выхад з царквы ў Нюэнене» Ван Гога і «Каля касвцёла» Фердынанда Рушчыца. I нават больш за тое — варта зірнуць на палатно Нэлі Шчаснай «Вячэрні Мінск 1974 года», як мімаволі прыгадаецца вангогаўская «Зорная ноч на Роне», хаця жывапісныя тэхнікі абсалютна розныя!
Можна было б яшчэ багата разважаць пра апасродкаваныя і непасрэдныя ўплывы ў мастакоў, але мала знойдзецца жывапісцаў, якія не прастойвалі б падоўгу ў музейных залах перад «Чырвонымі вінаграднікамі ў Арлі» або перад «Краявідам у Аверві пасьля дажджу»! Мала хто ў вучнёўстве не «закасіў» пад Вінцэнта хаця б пару-тройку палотнаў! Мяркую па сабе — на трэцім курсе вучэльні не адзін месяц пісаў у ягонай тэхніцы — дынамічным пастозным мазком.
Сёньня стараюся не прапускаць прагляды ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў, дзе вучыцца Хрысьціна. Бачу па выстаўленых працах, як то адзін, то друті хлапец са старэйшых класаў пачынае працаваць у вангогаўскай манеры, на той ці іншы час трапляе пад наймагутнейшы магнетычны ўплыў Мастака.
Ван Гог, я б сказаў, у пэўным сэнсе небясьпечны. Небясьпечны, як навальніца, як вадаспад у цясьніне, як вывяржэньне вулкана. Прыгожа, велічна, завабліва, але разам з тым і небясьпечна. Дый усю творчасьць мастака можна было б параўнаць з прыродным катаклізмам, са сьнежнай лавінаю — чым бліжэй ён быў да сьмерці, тым больш імкліва разгортваўся ягоны талент. Толькі гэта быў імклівы рух не долу, а наадварот — гэта было ўзыходжаньне да сонца і зораў.
Таму, Браце, згадайма на развітаньне яшчэ раз добрым словам вялікага галандца і ягоны мастакоўскі подзвіг! Ён труціўся палыновай горыччу абсэнту, а мы ўсе глытаем і глытацьмем горыч зоркі Палын — чарнобыльскі радыяцыйны пыл. Хай сабе гэта і трагічная, але ж, напэўна, не апошняя прывязка Ван Гога да нашае Беларусі.
Таму давай пры сустрэчы намудрагелім па кактэйлю пад адпаведную кампазіцыю з застольнага альбома «Крамбамбуля» або выхілім у начной кавярні па кілішку абсэнту, які дужа шанаваў Вінцэнт!
Best regards,
Uladzia
25.03.-30.03.2003
Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію
Падарожныя нататкі
Прывітаньне, Браце!
Гэтым разам хацеў бы расказаць Табе пра нядзельную вандроўку ў Крывію, а калі дакладней і прасьцей — пра аўтобуснае падарожжа па Браслаўскім краі.
Патрапіў я на яго ў канцы месяца не тое каб выпадкова, але ж і досыць нечакана. Дзяўчаты мае прачыталі ў «Нашай ніве» абвестку-запрашэньне Задзіночаньня беларускай моладзі «Беларускі шлях» і сталі падгаворваць-агітаваць. Прызнаюся, меў спакусу выправіць іх у нядзелю, каб самому застацца на самоце дый спакойна папрацаваць. Тым болей, што дочкі з жонкаю збольшага з разуменьнем ставяцца да маіх «адасабленьняў», звыкліся да іх, хаця калі-нікалі ставяцца да іх і раўніва. Але прыгадаў, як тры гады таму адмовіўся быў ад паездкі на Купальле на Полаччыну, а потым, калі паслухаў аповяды Алесі з Хрысьцінаю дый пабачыў іх фотаздымкі, дужа шкадаваў. За экскурсавода па Полацку і ягоных навакольлях аказаўся тады Уладзя Арлоў, а лепшага знаўцы таямніц полацкае зямлі, мабыць, і няма.
Гэтым разам узброіліся мы перафразіраваным выказваньнем класіка і ператварылі яго ў слаган «Мы — нелянівыя
і цікаўныя!» На золку прыгатавалі канапкі, запарылі ў тэрмасе каву, апрануліся зусім не па-летняму, прыхапілі парасон і выправіліся на аўтапляцоўку пры Акадэміі навук. Дзякаваць Богу, гэта ў пяці мінутах хады ад нашага дому.
Дочкі селі ў так званы маладзёвы аўтобус, а я з Раяй — у галаўны, дзе «Народ то быў ўжо не такоўскі!» 3 прыязнасьцю павіталіся з даўнімі знаёмцамі-навукоўцамі — з культуролагам Валянцінай Іўчанка і фалькларыстам Уладзімірам Васілевічам. А ў крэслах (цесны сьвет!) аказаліся поруч з радыёжурналістам Севярынам Квяткоўскім, сынам майго даўняга сябра-мастака Алеся.
Інфармацыйнае забесьпячэньне было за вядомым краязнаўцам Антосем Астаповічам. Покуль аўтобус вырульваў па заспаных вуліцах нядзельнага мегаполіса, наш Антось прамовіў, як прынята ў падобных выпадках, словы вітаньня дый уступна-арганізацыйны маналог. Колькі сказаў было з гістарычнага экскурсу па засяленьні тэрыторыі Беларусі славянамі, і, у прыватнасьці, крывічамі, пра іх узаемадзеяньне з балтамі. Гаварылася і пра геаграфію Паазер'я, пра ледавікі, якія пакінулі пра сябе такія напаміны, як безьліч азёраў, озавыя дзюны і, зразумела, шматлікія валуны-рапаківі.
Але шаноўны Антось крыху схібіў, калі заявіў, што другім па вышыні пунктам з'яўляецца Лысая гара на Лагойшыне, пры якой пабудаваны пісьменьніцкія лецішчы. Але, папершае, пісьменьніцкія лецішчы месьцяцца пад Заслаўем і тамтэйшая гара не вызначаецца асаблівай вышынёю. Аднак паблытаць тут не цяжка — на Беларусі нямала аднайменных тапонімаў. Шмат, да прыкладу, паселішчаў з назвамі Буда, Гарадок, Залесьсе, Рудня, Слабада... Мабыць, наш Антось спакусіўся тым, што можа расказаць пра ВедзьмакаЛысагорскага і ягоны знакаміты «Сказ пра Лысую гару». А як па мне, дык шкада, што легендарная ананімная паэма перастала быць такою. Шкада, што Ніл Гілевіч раскрыў
псеўданім і публічна, у друку высьвятляў адносіны наконт ступені ўдзелу свайго сааўтара Міколы Аўрамчыка ў напісаньні шэдэўра.
Якраз праз Лагойшчыну, радзіму Ніла Сымонавіча, велешаноўнага прафесара, майго універсітэцкага выкладчыка і кіраўніка дыпломнай працы, выпраўляліся мы на поўнач краіны. Па гэтай бетоннай шашы ня раз выбіраўся я ў грыбы, езьдзіў у старадаўні Лагожаск гасьцяваць да радзіны мастака Пётры Багданава, які, у сваю чаргу, пазнаёміў з выдатным керамістам Сямёнам Рыгоравічам Саўрыцкім, творы якога займаюць пачэснае месца ў маёй калекцыі. Хадзіў па старадаўніх валах і ў рамантычным парку, аглядаў руіны палаца пачынальнікаў беларускай навуковай археалогіі, этнаграфіі дый музейнай справы графаў Канстанціна і Яўстаха Тышкевічаў...
Выбачаюся тут, Браце, што аповед мой, мажліва, будзе дзе-нідзе «рваны», але не ўсё ўбачанае і пачутае цікавіла ў роўнай ступені, а часам, бывала, і драмалася ў пераездах паміж пунктамі прыпынкаў: зазвычай спасьцярожліва, трывожна сплю перад дарогаю дый падняліся рана. Таму мясьціны, дзе навальваўся, адужваў Марфей, увогуле варта было б пазначаць зоркамі-адбіўкамі?
Неўзабаве прамінулі паваротку на мемарыяльны комплекс Хатынь. Калі цікава, дык перакажу Табе трагічную гісторыю вёскі ў версіі, якую не прымала афіцыйная савецкая і наўрад ці прыме цяперашняя афіцыйная гісторыяграфія. Дык вось, менавіта ў бок Хатыні вялі па сьнежным цаліку сьляды ад шашы, на якой партызаны абстралялі машыну-легкавушку. Аказалася, што сьмяротна паранілі яны нямецкага капітана-сувязіста. Капітан той быў выдатны спартоўца-лёгкаатлет, у 1936 годзе стаў чэмпіёнам Берлінскай алімпіяды, а праз гэта аказаўся адным з улюбёнцаў Адольфа Гітлера. Па тэлефоне фюрэру далажылі пра гэтую сьмерць,
а ён загадаў правесьці карную аперацыю. Зьдзейсьнілі яе — спалілі вёску разам зь яе жыхарамі — два батальёны, прычым адзін складаўся пераважна з літоўцаў, а другі — з украінцаўзаходнікаў. Але казаць пра гэта неяк не прынята. Дзіва што! У нас любяць расказваць, што менскія падпольшчыцы падарвалі мінаю гаўляйтэра Вільгельма Кубэ, але чамусьці забываюцца дадаць, як гітлераўцы папомсьціліся за гэта. Былі арыштаваныя дзесяць тысяч закладнікаў, мірных, ні ў чым не вінаватых менчукоў! Тысячу зь іх фашысты пасьпелі расстраляць. Каб не заступніцтва «калабаранта» Вацлава Іваноўскага перад тагачасным кіраўніком СД Готбергам, загінулі б і астатнія...
* * *
Вандроўка нашая мусіла праходзіць пераважна па былых мястэчках па маршруце Глыбокае — Удзела — Мосар — Слабодка — Браслаў — Опса — Відзы. Зазначу тут, што мала якім з беларускіх мястэчак пашчасьціла атрымаць статус гарадоў ці хаця б пасёлкаў гарадскога тыпу. Большасьць зь іх здрабнела, ператварылася ў вёскі, а насельнікаў — пераважна рамесьнікаў і гандляроў — бальшавіцкая ўлада ператварыла з адносна вольных людзей у сацыялістычных калгасьнікаў, прывязаных да зямлі, без пашпартоў і без права выезду з вёскі. Дык ці не гэтым у пэўнай ступені тлумачыцца негатыўнае стаўленьне многіх вяскоўцаў да традыцыйнай вясковай культуры, да беларускае мовы, а таксама памкненьне як мага хутчэй пакінуць вёску дый вырвацца ў горад?
Дарэчы, нашыя спадарожнікі-суседзі, з выгляду патомныя гараджане, інтэлігенты-навукоўцы ахвотна паказвалі фотаальбомы са здымкамі, зробленымі ў ранейшых падарожжах. Асабіста мяне чамусьці мала хваляваў гэтым разам безумоўна прыгожы і багаты на помнікі Львоў. Куды болей
сагравалі нашыя мясьціны. Вёска Мураванка, а ў ёй — выдатная Маламажэйкаўская царква-крэпасьць, помнік Цётцы ў Астрыне, неагатычны Петрапаўлаўскі касьцёл і царква, што месьціцца ў будынку былой сінагогі, у вёсцы Рожанка. Лямус у вёсцы Вялікае Мажэйкава, Траецкі касьцёл і помнік Ларысе Геніюш у Зэльве...
Перад Бягомляю зрабілі тэхнічны прыпынак.
Дарогу дагэтуль някепска ведаю, але раней заўсёды паварочваў на Лепель, калі езьдзіў у Полацак з Пятром Васючэнкам, даўнім сябрам і колішнім суседам па Уруччы. 3 прычыны тых паездак уключыў ён і маю персаналію ў свой «Крыўскі слоўнік», які складае не адзін ужо год. Трапляе ў той слоўнік тое, што зьнітаванае з Крывіяй, у тым ліку і людзі, якія пабывалі на землях колішняга Полацкага княства.
Але гэтым разам рушылі мы на паўночны захад, мінулі Докшыцы і неўзабаве пад'ехалі да Глыбокага. На ўезьдзе ў горад пабачылі помнік — самалёт-зьнішчальнік СУ-19 на пастаменце, — прысьвечаны авіяканструктару Паўлу Сухому. Як па мне, дык не лепшы спосаб ушанаваць знакамітага земляка. Ведаеш, Браце, усе гэтыя гарматы, танкі, самалёты — усё ж ёсьць сродкамі зьнішчэньня людзей. Дык наколькі этычна і гуманна выстаўляць іх на пастаменты? А апафеозам гэтай недарэчнай завядзёнкі з'яўляецца, мабыць, маскоўская царгармата, якая аніразу не стрэліла. Задумвалася яна нібыта як пішчаль для абароны Крамля, але скажы, супраць каго ці чаго можна было абараняцца ядрамі калібра 890 (!) у 1586 годзе?! Вось і атрымаўся ў майстра А. Чохава не помнік ліцейнага мастацтва, а саракатонны помнік бязглуздасьці — ваяўнічы, пыхлівы і недарэчны.
А між тым гісторыя вучыць, што вялікае — не заўсёды добрае. Вось і бітва, якая адбылася пад Глыбокім у 1660 годзе, пацьвярджае гэта. Восем тысячаў ваяроў Вялікага кня-
ства Аітоўскага на чале са Стэфанам Чарнецкім ушчэнт разьбілі трыццацітысячны корпус маскоўцаў, якім камандаваў I. Хаванскі. А вынік бітвы вырашыў магутны націск цяжкаўзброеных гусараў, крылатых вершнікаў, якія прарвалі фронт непрыяцеля. Ну, а калі зачапіў я пытаньні гісторыі, дык скажу яшчэ колькі словаў.
Упершыню згадваецца Глыбокае пад 1514 годам як мястэчка, якое мела свой замак. Падзялялася яно ракой Бярозаўкай на дзьве няроўныя часткі. Больш за тое — было падзелена паміж двума ваяводствамі! Паўднёва-заходняя частка з маёнткам Зяновічаў была большая і ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства, а паўднёва-ўсходняя частка з маёнткам Корсакаў была ў Полацкім ваяводстве. У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка патрапіла ў склад Расійскай імперыі, а з 1921 па 1939 год уваходзіла ў склад буржуазнай, як пісалі савецкія гісторыкі, Полынчы. Дарэчы, на тамтэйшых могілках пабачылі мы алею з крыжоў, пад якімі ляжаць польскія жаўнеры, якія баранілі мястэчка ад савецкіх войскаўу 1920 годзе. Аднолькавыя крыжы прымусілі згадаць крыжы растыражыраваных Галівудам Арлінгтонскіх могілак — усе роўныя перад Богам! На нашых жа могілках агароджы нярэдка стаяць усутыч, так што часам немагчыма і прайсьці...
Зьбярогся на глыбоцкіх могілках і помнік архітэктуры XVIII стагоддзя Ільінская капліца. Напрыканцы таго самага стагоддзя, а дакладней — у 1791 годзе там была ўзведзена і калона ў гонар Канстытуцыі 3 Мая. У трэці дзень траўня нарадзіўся і я, а таму аніяк не мог упусьціць момант, каб не сфатаграфавацца пры калоне. Але, каб забрацца на пагорак, давялося прайсьці па сьцяжыне, амаль зарослай высокай травою, мокрай пасьля дажджу. Крыху суцяшала тое, што яшчэ болей змок бусел, які зладзіў сваю бусьлянку на самай калоне. Шкадаваў я, што не захаваліся памятныя надпісы на
ёй. Яшчэ бянтэжыла тое, што стаіць яна пасярод могілак. Хаця гэта ў пэўнай ступені і сімвалічна: Канстытуцыя пахавана ў нас поруч з нябожчыкамі. У Польшчы 3 мая адзначаецца як нацыянальнае сьвята, а ў нашай краіне пра гэтую дату ведае далёка не кожны. Хаця я, здаецца, пісаў Табе колісь пра тое, што гэта і нашая, беларуская Канстытуцыя, а таму павінна было б быць і нашае сьвята. Але, можа, варта ўспрымаць бусла на калоне як добры знак, як сімвал надзеі?
Але ёсьць яшчэ на тых могілках, як я ўжо сказаў Табе, ня толькі капліца ў стылі класіцызму, у якой адпявалі нябожчыкаў, але і наш, беларускі... барон Мюнхгаўзен! На жаль, час быў лімітаваны, а таму не пасьпеў адшукаць, каб пабачыць на свае вочы надмагільны камень з адпаведным надпісам. Але тэлекампанія НТВ летась адмыслова прысылала здымачнуто групу, каб зрабіць сюжэт пра месца баронавага спачыну. Ня верыш? Але ж які мне сэнс выдумляць, як герой Рудольфа Эрыка Распэ?!
Можаш тады не даваць веры і вучоным, якія сцьвярджаюць, што на Глыбоччыне каля возера Шо знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы. Але колькі ўжо тых цэнтраў вызначалася! Нашыя суседзі-жмудзіны перакананыя, што цэнтр Еўропы прыпадае на іхнюю тэрыторыю, украінцы заяўляюць, што гэты прыярытэт застаецца за імі, а расейцы паказваюць кропку на Валдаі. Канечне, яно спакусьліва — паставіць невялічкі абеліск і вазіць да яго даверлівых турыстаў.
Ну, а калі не давяраеш геадэзістам, дык, можа, паверыш, што ў Глыбокім на плошчы, якая, як і ў многіх іншых заходнебеларускіх мястэчках, носіць імя 17 верасьня, стаіць помнік Ульянаву-Леніну? Але ж які! Мала таго, што выкананы ён у амаль што натуральны рост дый пафарбаваны ў шэра-блакітны казённы колер! Ён да ўсяго яшчэ клышаногі і крываногі. На маёй памяці толькі дзьве вы-
явы, якія могуць параўнацца з глыбоцкім вобразам. Першая — гэта профільны партрэт Уладзіміра Ільіча, выкананы ў Ленінскім пакоі вучэбнага батальёна сувязі мастакомказахам Алжасам Саітавым падчас маёй службы ў войску. Агульнавядома, што правадыр меў у сваіх жылах з чвэрць калмыцкай крыві, але выява тая мела такі выраз, як быццам Ільіч хранічна пакутваў на запор. Але і сёньня спрачаецца з казахскім шэдэўрам скульптурная выява перад Палацам культуры аўтамабілебудаўнікоў у Жодзіне. Пасьля таго, як хуліганы падчас так званай перабудовы гранатай разарвалі Ільічу геніяльную галаву, той некалькі месяцаў стаяў на плошчы ў драўляным макінтошы. Нарэшце недзе адшукалі і прыладзілі галаву, але настолькі непрапарцыянальна малую, што пралетарыі-маладзёны, якія выходзяць пасьля рэгістрацыі шлюбу, не нясуць да пастамента кветкі, а сьпяшаюцца як мага хутчэй ускочыць у легкавікі вясельнага картэжу.
Ня ведаю, хто ў Глыбокім больш ня любіць правадыра сусьветнага пралетарыяту, — скулыітар, які выдаў гэткі шэдэўр, або мясцовыя ўлады, якія церпяць падобны зьдзек з Ільіча, але выяву тую, у адрозьненьне ад жодзінскай, хоць трошкі прыхоўваюць хмызьнякі скверу.
Затое парадавала, што мясцовая бібліятэка носіць імя не Леніна, не Пушкіна і не Талстога, а польскага пісьменьніка Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, які жыў у Глыбокім. Я, ведаеш, ніякім чынам не супраць рускіх і іншых класікаў, але лічу, што найперш трэба было б нам як след ушаноўваць сваіх, беларускіх ці хаця б тых, хто жыў і тварыў на нашай зямлі. Да прыкладу, і сёньня мала хто ведае, што ў Глыбокім нарадзіўся «бацька рускага дэкадансу», паэт і філосаф Мікола Мінскі...
На гэтай жа, цэнтральнай плошчы стаіць Траецкі касьцёл, пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў стылі позьняга
барока. Гэта быў мураваны храм з выцягнутай паўкруглай апсідай і двухвежавым фасадам, аздобленым вязкамі пілястраў, хвалістымі крапаванымі карнізамі, фігурнымі праёмамі і высокім франтонам з валютамі. Напачатку XX стагоддзя пад наглядам дойліда Ю. Заро прыбудавалі трансепт, бакавыя нефы і сакрысьціі, што надало касьцёлу аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю крыжовай базілікі, а вежы павялічылі яшчэ на два ярусы, што зрабіла іх яшчэ больш выносістымі.
Агледзелі таксама старую гарадскую забудову. Асабліва цікавымі аказаліся дамы, у якіх спалучаюцца драўляныя і мураваныя сьцены.
У цэнтры разьмешчана і друтая гарадская архітэктурная дамінанта — касьцёл і кляштар кармелітаў. Мураваны храм, пабудаваны ў 1639—1654 гадах у стылі раньняга барока па фундацыі Язэпа Корсака, быў перабудаваны ў 1735 годзе дойлідам Янам Глаўбіцам і з'яўляецца першым узорам віленскага барока на Беларусі. У свой час быў ён значным цэнтрам — працавалі пры ім школа, бібліятэка, фізічны кабінет, шпіталь, аптэка і нават аркестр з сарака музыкаў! Але ў цяперашнім сваім стане стварае неадназначнае ўражаньне. Справа ў тым, што пасьля паразы паўстаньня 1830—1831 гадоў царскія ўлады зачынілі кляштар, а пасльля паўстаньня 1863—1864 гадоў аддалі і касьцёл праваслаўным, які дзейнічае з таго часу як Сьвята-Ражства-Багародзіцкі сабор. Адсюль — недарэчныя цыбуліны на баракальных вежах, а сёньня яшчэ і бялюткія вокны-шклопакеты, якія асабліва кідаюцца ў вочы па кантрасьце з атынкаваным, але не пафарбаваным і праз гэта брудна-шэрым фасадам. Але што тут скажаш! Сам я хрышчаны ў праваслаўнай царкве, але ж бянтэжыць мяне тое, што з таго часу, як імперыя прыўласьціла беларускія землі, мноства ўніяцкіх і каталіцкіх храмаў былі фактычна захопленыя, а потым пераасьвечаныя ў праваслаўныя.
Нават галоўны, Сьвята-Духаў кафедральны сабор у Менску — з гэтага шэрагу. Быў пабудаваны ён у 1642—1687 гадах як касьцёл, як прыкметны помнік ізноў жа «віленскага eapoKa», што не прыхаваюць ні непрапарцыянальна-вялікія праваслаўныя крыжы, ні мазаіка на шчыце! Ня ведаю, як Ты, а я дык не прыгадаю на сёньняшні дзень аніводнага праваслаўнага храма, у якім служылі б набажэнствы каталікі!
А вось дачок маіх гэта на той час не турбавала. 3 гумарам і самаіроніяй заявілі Алеся з Хрысьцінаю, што на пытаньне, што лучыць іх з Глыбокім, адказалі б — мясцовая кансерваваная тушонка ў бляшанках, а яшчэ болей — згушчонка! Дадаў бы ў гэты гастранамічны сьпіс яшчэ і сычужны сыр джыл, які Ты адкрыў для мяне летась. I праўда — файная рэч да піва!
Ну, а калі сур'ёзна, дык прыгадаў яшчэ, што родам адсюль супрацоўніца нашага выдавецтва Аліна Эдвардаўна
Дубовік, якая гэтымі днямі выправілася ў сапраўдную пілігрымку ў Будслаў. Яна і пазнаёміла мяне са сваім земляком, гэтаксама ўраджэнцам Глыбоччыны. Зазначу тут, што ксёндз-магістр сталічнага касьцёла сьвятога Сымона і сьвятой Алены Уладыслаў Завальнюк надзвычай многа робіць не толькі для духоўнага, але і для культурніцкага жыцьця на Беларусі.
Адсюль, з Глыбоччыны, паходзяць і бацькі рэжысёра Ежы Хофмана, які зьняў фільм паводле рамана ДаленгіМастовіча «Знахар». Але яшчэ больш знаныя ягоныя гістарычныя эпапеі, напрыклад, «Патоп» паводле Генрыка Сенькевіча. Галоўны герой гэтага знакамітага фільма Анджэй Кміціц меў рэальнага прататыпа, аршанскага паручніка Андрэя Кміціча, а многія натурныя сцэны Гофман здымаў на Глыбоччыне каля вёскі Вялец.
А калі браць шырэй, дык на Глыбоччыне нарадзіліся стваральнік нашага нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнат Буйніцкі і выбітны мастак Язэп Драздовіч. Макўткі — маляваныя дываны — апошняга яшчэ і сёньня можна адшукаць у навакольных вёсках, а ў адной зь іх, у Лужках праводзяцца мастакоўскія пленэры. Дарэчы, напачатку месяца прайшоў вось ужо дзевяты такі пленэр, праўда, у вёсцы Валодзькава.
Антось Астаповіч расказаў, што ў зімовай вандроўцы ўдзельнічаў Генадзь Трафімавіч, дзядок з Дзісеншчыны. Дык вось той распавёў, што аднойчы і да іх у хату завітаў дзядзька Язэп. Прынялі мастака вельмі прыязна, накармілі, паклалі адпачываць. Дзядзька Язэп смаліў люльку, лежачы пры печы, а непадалёк завіхалася з чыгунамі гаспадыня. Дык вось яе партрэт і намаляваў мастак проста на печы. Але як намаляваў — заціснутым паміж пальцаў нагі вутольчыкам!
Дарэчы, не паленаваўся я зазірнуць ужо дома ў грунтоўную манаграфію «Язэп Драздовіч». Усьцешыўся, калі знай-
шоў рэпрадукцыі з ягоных малюнкаў, датаваных 1925 годам, на якія ня вельмі зважаў раней — «Мястэчка Глыбокае. Выгляд на Траецкі касьцёл з Кармеліцкага саду», «Кармеліцкі касьцёл і кляштар», «Кармеліцкія муры», «Гасьцінец», «Беразьвецкі кляштар» і іншыя з драздовічавага альбома «Глыбокае».
Другім пунктам на нашым маршруце значылася Удзела, але не адразу знайшоў у атласе аўтадарог кружочак з подпісам «Удело». (Нярэдка найменьні розьняцца ў напісаньні і вымаўленьні вельмі істотна, а таму ўсім нам трэба быць удзячнымі Валянціне Пятроўне Лемцюговай за падрыхтаваныя ёю грунтоўныя атласы і даведнікі па беларускай тапаніміцы.) Тамтэйшы касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі быў пабудаваны з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага пры кляштары францысканцаў па ўзоры Беразьвецкага касьцёла, які, на жаль, не зьбярогся. Гэта помнік дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Каб паказаць, што за сто гадоў тут амаль што нічога не зьмянілася, наш забесьпячальнік інфармацыяй Антось адгарнуў адпаведную старонку ў альбоме «Хрысьціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя». Прыемна было ад таго, што маю гэтае выданьне ў асабістай бібліятэцы. I чамусьці згадалася, што ў такіх самых, сіенававохрыстых колерах атрымлівала паштоўкі ад калежанкі-палячкі, зь якой перапісвалася школьніцай, кузіна Валянціна ў канцы 60-х гадоў мінулага ўжо (ніяк не звыкнуся, што трэба пазначаць і гэта) стагоддзя. Яна езьдзіла з нашага Жодзіна з сяброўкай Жанаю, тады яшчэ зацятай каталічкаю, у Краснае (Ушу), у іншыя заходнебеларускія мястэчкі і сама рабіла здымкі, друкавала іх найчасьцей у цёплых, карычневатых танах...
Пры гіганцкіх зарасьніках растаропшы, падобнай да дзівосных кактусаў ці сукулентаў, каля касьцёльнае агаро-
джы Уладзімір Васілевіч расказаў мне, як патрапіў быў у аўтобуснае падарожжа, удзельнікаў якога цікавілі найперш крыніцы, старадаўнія капішчы і гарадзішчы, адметныя валуны. Дарэчы, не ўстрымаюся, каб не выказаць тут сваё абурэньне. Колькі гадоў, як з'явілася і ў нас ідыёцкая завядзёнка. Знаходзяцца нейкія ёлупы-«прыродаахоўнікі», якія фарбуюць алейнымі фарбамі прыдарожныя валуны, а потым пішуць на іх заклікі-загады кшталту «Любнте прнроду!» або «Берегнте лес!» Няўжо ня цямяць яны, што самі нішчаць, гвалтуюць тыя ж камяні як помнікі прыроды?!
А мы аглядалі найперш архітэктурныя помнікі, найчасьцей культавыя каталіцкія, а таму вандроўку нашу ў вузкім сэнсе слова можна было называць і пілігрымкаю. Аў пераносным, шырокім сэнсе гэта была пілігрымка-пакланеньне малазнаным або зусім яшчэ невядомым нам куткам Беларусі.
Неверагодна ўразіла вёска Мосар, што на рачулцы Моргва. У нядзелю там быў вялікі фэст, і людзей панаехала з навакольляў столькі, што аўтобус наш ледзьве сунуўся паміж прыпаркаваных паабапал дарогі машын. Настрой быў, і праўда, прыўзьнята-сьвяточны. Ледзь не подбегам, але можна было пасьпець агледзець надзіва дагледжаныя могілкі, прайсьці да крыніцы, асьвечанай у гонар Маці Боскай Лурдскай, палюбавацца на шыкоўны дэндрарый з ідэальна пастрыжаным газонам. Можна было падзівіцца на капліцу, прысьвечаную Маці Божай Вострабрамскай, на скулыітуру «П'ета» і іншыя, на альтанкі, а таксама на ажурныя мосьцікі, што выгнуліся па-над сажалкамі, усю паверхню якіх пакрывалі лілеі.
Класічны касьцёл Сьвятой Ганны ўяўляе з сябе прамавугольны мураваны будынак, пакрыты двусхільным дахам. Быў ён пабудаваны ў 1792 годзе па фундацыі Раберта і Ганны Бжастоўскіх і намаганьнямі айца-езуіта Буйноўскага. Фотаздымак Яна Балзункевіча сьведчыць, што была пе-
Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію | рабудавана вежа па-над трохвугольным франтонам, а пры агароджы напачатку стагоддзя не было трохяруснай мураванай званіцы.
Прыслухоўваўся да гамонкі тубыльцаў — гаварылі пабеларуску абсалютна натуральна, нязмушана. Прычым ледзь не ўсе — ад сівых бабуль да саракагадовых дзядзькоў і нават маладзёнаў!
Думаецца, тое, што мы пабачылі і пачулі, сталася яваю дзякуючы ня толькі імпэту пробашча Язэпа Булькі (яго часам завуць і Ёзасам, бо ён ад нараджэньня жмудзін), дарэчы, неўтаймаванага змагара з п'янствам і самагонаварэньнем, але і шчодрым фундацыям, прычым, мяркую, ня толькі мясцовым. Прызнацца, не хацелася і выязджаць з гэтага рукатворнага аазіса.
Шаркаўшчына, якая ляжала на нашым далейшым шляху, вядомая ў Вялікім княстве Літоўскім з 1503 года як маёнтак, які належаў Зяновічам, а потым Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. Пазьней мястэчка сталася гандлёва-рамесьніцкім цэнтрам — рэчка Дзісна ў XVI стагоддзі была не толькі сплаўной, але і судаходнаю. Аўтобус наш тут не спыняўся, а толькі прытармазіў, і таму Усьпенская царква пачатку XX стагоддзя, лічы, адно мільганула за вокнамі. А калі мінулі рачулку Янку, дык мімаволі згадаў я сваю ўнучатую пляменьніцу Яну, Янку, Яначку, Янульку!
He спыняліся і ў Ахрэмаўцах, якія, як на мой густ, мелі куды больш мілагучную назву Бяльмонты. Гэта была рэзідэнцыя Плятараў, нашчадкаў шведскага роду, які прыйшоў на нашыя землі ў канцы XVI стагоддзя ў сьвіце Жыгімонта Аўгуста Вазы. Самай знанай і рамантычнай асобаю сталася паэтка і фалькларыстка Эмілія Плятар. У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў яна сфарміравала і ўзначаліла атрад у трыста шабель! На жаль, пражыла яна толькі дваццаць пяць гадоў. Партрэт прыгажу-
ні напісаў у свой час жывапісец-рамантык, мінчук Валенці Ваньковіч. Апетая Эмілія і ў многіх іншых мастацкіх творах, але самы знакаміты, для якога яна была прататыпам, — гэта верш «Сьмерць палкоўніка» Адама Міцкевіча. Паэтрамантык нават павысіў Эмілію ў званьні: яна ж была толькі капітанам паўстанцкага войска.
Больш як на шэсьдзесят пяць гектараў раськінуўся парк XVIII стагоддзя. Бяльмонты — пры жаданьні найменьне гэтае можна перакласьці з французскай мовы як Прыгожая гара — самы буйны сярод беларускіх паркаў эпохі рамантызму. Растуць там лістоўніца сібірская, таполя канадская, дуб звычайны, піхта сібірская — сапраўдны інтэрнацыянал! Ну і як абыйсьціся такому парку без неагатычнай капліцы?
А вось вёска Слабодка, у гістарычных крыніцах вядомая яшчэ як Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова і знакамітая тым, што летам 1919 года была адным з цэнтраў антыбальшавіцкага паўстаньня «зялёных», асабіста мяне расчаравала. Дакладней, не спадабаліся п'янаватыя і хамаватыя дзецюкі, якія смалілі «Беламор» дый бессардэчнагучна рагаталі пры касьцёле Прадбачаньня Божага або Cappa Ісуса.
Гэты неараманскі храм пабудаваны ў 1903 годзе. Уяўляе з сябе трохнефавую базіліку, галоўны фасад якой сфарміраваны дзьвюма пяціяруснымі вежамі з вострымі гранёнымі шатрамі. Сьцены прарэзаныя паўцыркульнымі і круглымі аконнымі праёмамі з вітражамі. Кажуць, што вельмі хораша глядзіцца храм здалёк — бялюткі, ён нібыта плыве па-над возерам Поцах.
А вось мастакі, што папрацавалі тут у васьмідзесятых гадах, проста зганьбілі слаўнае імя віцебскай школы. Іхнія роспісы алейнымі (!) фарбамі непасрэдна на скляпеньнях і столі, а таксама на кавалках кардона, якія мацуюцца да сьцен, — гэта, даруй мне, проста жахлівы кіч і безгус-
Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію | тоўшчына! Уражаньне ратавалі жалезныя акоўкі дзьвярэй, якія выканаў мясцовы каваль (мімаволі ўсплывае імя Паўлюка Багрыма!). Асабліва арыгінальную, багатую па форме і складаную па малюнку кампазіцыю маюць акоўкі дзьвярэй цэнтральнага ўваходу, якія нагадваюць раскошныя букеты.
Дазналіся мы, што акрамя звыклых сельсавета, школы, Дома культуры месьцяцца ў Слабодцы, а дакладней, пры Слабодцы летнія базы адпачынку, лабараторыя азёразнаўства Белдзяржуніверсітэта і турысцкая база нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», другога ў нашай краіне пасьля знакамітай «Белавежскай пушчы».
Скажу колькі словаў пра сам рэгіён Браслаўскае Паазер'е, але так, каб не надта «грузіць» Цябе. Адносна бедная ў ім сельская гаспадарка — пераважаюць пяскі, а ворыўнай зямлі ўвогуле мала, бо да паловы тэрыторыі займаюць азёры і балоты. Таму сельская гаспадарка Браслаўшчыны на семдзесят адсоткаў датуецца з бюджэту краіны. Найбольш разьвітыя ў раёне мясцовая і харчовая прамысловасьць дый, натуральна, турызм. Улетку насельніцтва краю ўзрастае за кошт адпачыньнікаў у некалькі разоў. Яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя ўпадабалі наязджаць туды ня толькі віленцы, але й варшавяне! I адпачывалі больш чым актьгўна: праводзіліся рэгаты, дзейнічаў планерны клуб, не пуставалі тэнісныя корты. Сёньня да паслуг адпачыньнікаў туркомплексы, базы адпачыньнікаў, прыватны сектар, дамы рыбака і паляўнічага, дваццаць абсталяваных стаянак.
У лясах вядуцца касулі, мядзьведзі, ваўкі, лісы, рысі, алені, дзікі. Ад апошніх нахабаў мясцовыя сяляне пакутваюць асабліва. У азёрах Дрывяты, Струста, Снуды, Несьпіш дый іншых вядзецца багата рыбы, у тым ліку такой каштоўнай, як вугор, налім, судак, сьняток, сялява. Праўда, на трыццаці дзевяці азёрах рыбалка платная. А што Ты хочаш — Беларусь гэта Еўропа, таму пасьля азіяцка-балыпавіцкіх звыкай-
мася нанова да еўрапейскіх парадкаў! А супраць зарастаньня азёраў травою змагаюцца з дапамогаю... таўсталобікаў і белых амураў. Колісь, калі памятаеш, іх вельмі багата запусьцілі былі і ў водасховішча на Плісе пры нашы.м Жодзіне.
Прамысловасьці ў самім Браславе амаль што няма, таму браслаўцы-мужчыны — гэта пераважна міліцыянты, мытнікі, памежнікі — поруч межы з Латвіяй ды Літвою. А яшчэ яны... бракань'еры! А што зробіш — трэба неяк карміць сем'і, або як кажа прымаўка — хто ў лесе ня злодзей, той у хаце не гаспадар!
Неаднаразова праводзілі тут раскопкі археолагі. Даводзяць яны, што Браслаў узьнік у VIII стагоддзі на месцы спаленага паселішча латгалаў і крывічоў, але хронікі згадваюць яго ўпершыню значна пазьней — пад 1065 годам. Паходжаньне назвы горада (летапісны Брачыслаў, Браціслаў) зьвязваюць найперш з іменем князя Брачыслава Ізяслававіча. Яшчэ адна верагодная версія існуе дзякуючы латышскаму слову brasl — брод, мелкаводдзе. А цэнтр горада знаходзіцца якраз на перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навяты. Таму досыць лагічнаю бачыцца этымалогія: Браслаў — горад пры бродзе.
Акрамя гэтага існуе і некалькі легендаў, якія па-свойму вытлумачваюць назву горада. Перакажу Табе хіба што адну: жарсьці, як у старажытнагрэцкай трагедыі!
Некалі сярод шматлікіх азёраў стаяў на вялікай гары прыгожы горад, умацаваны вежамі. А сярод горада ўзвышаўся замак. I жыў у тым замку заможны князь Дзьвін. У бітвах ён заўсёды перамагаў сваіх ворагаў, усе ў навакольлях дрыжэлі перад ім. Слава, багацьце, улада — усё ў яго было, але князь той сумаваў. Усе ведалі — пахмурны і злосны ён таму, што ня мае сына-нашчадка, які прадоўжыў бы слаўны род. Затое меў князь прыгожую дачку Дрыву, і кахалі яе тры маладыя княжычы — Брас, Ноў і Снуд.
Аднойчы князь Дзьвін з дружынаю выправіўся ў доўті паход. Засталася Дрыва са сваёй маці Друйкаю дома. Пацяшалася Дрыва з маладых закаханых княжычаў. Сказала яна кожнаму зь іх паасобку, што пойдзе за таго, хто пакіне ў суперніку свой меч. Змовіліся Ноў са Снудам дый вырашылі забіць Браса. Наладзілі яны засаду пры дарозе, па якой брат павінен быў везьці князёўне падарункі. Але той нібыта прадчуваў бяду і выправіў з падарункамі свайго слугу. Забілі таго небараку Ноў са Снудам і накіраваліся ў замак. Але ведалі абодва пра жорсткую ўмову: жывы павінен застацца толькі адзін. Зноў зазьвінелі мячы. Снуд патрапіў у братава сэрца, але і сам загінуў ад ран.
Даведаўся Брас пра гібель братоў і прыехаў у замак. Выбегла Дрыва яму насустрач і сказала:
— Любы мой, браты твае загінулі і няма ў цябе болей супернікаў!
Паглядзеў на яе Брас з пагардаю і прамовіў:
— Злосная княжна! На табе кроў маіх братоў! He патрэбна мне тваё каханьне!
У роспачы кінулася Дрыва ў возера. He вытрымала страты дачкі і памерла Друйка. Вярнуўся з пераможнага паходу князь Дзьвін, але таксама пражыў нядоўга. Застаўся валадарыць над горадам Брас. Слаўны гэта быў князь, мужны і справядлівы, але ўсё жыцьцё пражыў ён самотны...
Можа, і праўда, жыў і валадарыў колісь магутны князь Дзьвін. I была ў яго дачка Дрыва, якую кахалі тры браты. I ці ня іхнія імёны захаваліся ў найменьнях горада Браслава, рэк Дзьвіны і Друйкі, азёр Дрывяты, Снуды і Навяты?
Нямала легендаў зьвязана і з Замкавай гарою, з падземнымі хадамі, якія нібыта выводзяць з дзяцінца за возера Дрывяты. У падзямельлях нібыта можна адшукаць незьлічоныя скарбы або сутыкнуцца з ценем княгіні. Маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, Алена, жонка Вялікага князя Літоўскага Аляк-
сандра Ягелончыка, які падарыў ёй Браслаў у 1501 годзе. Горад перад гэтым атрымаў няпоўнае Магдэбургскае права і настолькі спадабаўся Алене, што пасьля адыходу мужа ў лепшы сьвет яна заснавала ў ім невялікі жаночы манастыр дый сама памерла на Замкавай гары.
У 1795 годзе, пасьля сумнавядомай падзеі Браслаў трапіў у склад імперыі, стаў цэнтрам павета, а з 1808 года яшчэ страціў у статусе — стаў цэнтрам воласьці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні. У 1918 годзе быў акупіраваны кайзераўцамі, у 1919—21 гадах пераходзіў ад бальшавікоў да пілсудчыкаў. 3 1921 па 1939 год быў цэнтрам павета ў друтой Рэчы Паспалітай, з канца 1939 года райцэнтрам Віленскай вобласці БССР, а з канца чэрвеня 1941 па 6 ліпеня 1944 года знаходзіўся пад фашыстоўскай акупацыяй.
3-за пахмурнага надвор'я або з-за сталёва-шэрых хваляў Дрывятаў падаўся горад даволі змрочным, хаця ў чымсьці нагадваў мне польскі курорт Закапанэ. А яшчэ падаўся надзіва пустэльным і малалюдным, хаця колісь адсюль штодня лётаў у Менск «кукурузнік» з пасажырамі. Назваў яго для сябе таго дня горадам Зера.
Высадзіліся мы з аўтобуса на былой вуліцы Вялікай. Можа, і здавалася яна колісь браслаўцам вялікаю, але сёньня цяжка паверыць у гэта. У 20-я—30-я гады насіла яна імя слыннага беларуса, начальніка Польскае дзяржавы Язэпа Пілсудскага, а ў суверэннай Беларусі мае імя начальніка дзяржавы савецкай, завецца Ленінскаю.
Пры ёй знаходзіцца старажытнае гарадзішча, зь якога адкрываюцца шыкоўныя далягляды як на горад, які амаль не зьмяніўся за апошнія сто гадоў, так і на навакольныя азёры і лясы.
Поруч з гарадзішчам стаіць касьцёл Ражства Божай Маці. Першапачаткова быў ён драўляны і заснаваны на сродкі віленскага ваяводы Войцэха Манівіда, аднаго з герояў Грун-
вальда. Каменны храм быў узьведзены ў 1824 годзе, а перабудаваны і пашыраны ў 1897-м. Гэта прамакутны ў плане, трохнефавы будынак з двускатным дахам. Ягоны фасад упрыгожвае трохярусная вежа з шатром. Асноўная частка сьцен складзена з расколатых палявых камянёў, а прастора паміж імі закладзена дробным каменьнем, што надае ўражаньне мазаічнасці. А самыя старыя сьцены — паўночная і ўсходняя — складзены ў разынкавай тэхніцы. Гэта значыць, што прастору паміж валунамі запаўнялі растворам, які засейвалі ўзорамі з дробных каменьчыкаў, калі ён пачынаў падсыхаць ды схоплівацца. Інтэр'ер касьцёла аздоблены скульптураю і абразамі пачатку мінулага стагоддзя. Галоўная сьвятыня — абраз Маці Божай Браслаўскай, які лічыцца цудадзейным. Абраз-арыгінал знаходзіўся раней у Браслаўскім уніяцкім манастыры на возеры Несьпіш, а ў касьцёле захоўваецца копія са старажытнага абраза. Але гэта не зашкодзіла касьцёлу тры гады таму стаць санктуарыем — месцам паломніцтва каталікоў.
Непадалёк ад яго стаіць царква Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, збудаваная ў псеўдарускім стылі, а таксама будынак былой царкоўнапрыходскай школы, у якім цяпер месьціцца праваслаўная нядзельная школа.
Кажуць, што блізкае суседства храмаў — не на карысьць браслаўцам. Час ад часу спрэчкі вернікаў у талерантнай, як модна цяпер казаць, Беларусі даходзяць да гарачых сутычак і нават боек!
Затое ціхамірна ляжаць у цэнтры горада нябожчыкі ў каталіцкай і праваслаўнай частках могілак. Ёсьць там кампактныя пахаваньні старавераў і татар, салдат расейскага войска часоў першай сусьветнай вайны і польскіх жаўнераў, палеглых у 1920 годзе. А вось паўночную частку горада называлі Юдаўкаю, мяркую, таму, што ў канцы XIX стагоддзя ў Браславе, як і ў многіх іншых беларускіх мястэчках,
пераважалі яўрэі. Называлі іх тады жыдамі, але слова гэтае азначала толькі нацыянальную прыналежнасць і не мела, як Ты ведаеш, абразьлівага адценьня!
Арганізатары нашага падарожжа закладалі і наведваньне (па жаданьню) музеяў. Але, пры такой насычанасьці маршрута, гэта аказалася несур'ёзным. Спадзявацца на тое, што музеі акажуцца адчыненымі ў нядзелю пасьля шаснаццаці гадзін, асабліва не выпадала. Хаця аматары гісторыі і даўніны знайшлі б нямала цікавага ў экспазіцыі Гісторыка-краязнаўчага музея, разьмешчанага ў драўлянай сядзібе, збудаванай пад прыватную друкарню. У прыватнасьці, упэўнены, Хрысьціна, якая рыхтуецца да міжнароднага летніка, прысьвечанага рунічным культурам, з задавальненьнем агледзела б калекцыю костак жывёл з малюнкамі і надпісамі, пакінутымі скандынавамі ў XI—XIII стагоддзях. А я з цікавасьцю наведаў бы комплекс, прысьвечаны выдатнаму мастаку, уражэнцу вёскі Стаўрова Пётру Сергіевічу.
Трэба спадзявацца, што добрыя персьпектывы мае і мясцовы музей традыцыйнай культуры. Музей рамёслаў разьмешчаны ў старым млыне. Найчасьцей млын уяўляецца драўляным, а гэты — з каменьня і цэглы. Экспазіцыя адлюстроўвае найбольш характэрныя накірункі народнай творчасьці на Браслаўшчыне — ткацтва і ганчарства, пляценьне з лазы і саломкі...
Таму застаюся пры сваім меркаваньні — куды лепей было б выдаткаваць час на музеі дый помнікі дойлідства, чым заязджаць на паўгадзіны ў Акменіцкае ўрочышча на так званы адпачынак. Было досыць холадна, церушыла мжака, даймалі камарыхі. Hi пра якое купаньне ў возеры Струста не магло быць і гаворкі! Але хтосьці захацеў перакусіць пад навесамі, хтосьці — прайсьціся да вусьця рачулкі Акменіца, а хтосьці — пакаштаваць вады з Зімніка, крыніцы, якая сапраўды надта сьцюдзёная і лічыцца лекаваю...
Затое ў Once мы толькі прытармазілі, каб палюбавацца на касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля, неараманскі (з рысамі неагатычнага) помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Будынак з чырвонае цэглы аднанефны, а пры фасадзе мае вежу-званіцу з гранёным шатром. Дэкор храма даволі сьціплы, ледзь не аскетычны, але гэта ў пэўнай ступені кампенсуе прыгожая агароджа з каменю і цэглы. На жаль, не пабачылі мы ні тамтэйшага двухсотгадовага дуба-патрыярха, ні Опсаўскай сядзібы. Часткова кампенсаваў гэта ўжо дома, зазірнуўшы ў «Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі». Вельмі цаню гэтае выданьне, але яшчэ раз пераканаўся ў ягонай пэўнай зааганжанаванасьці. Уяўляеш, знайшоў там артыкулы «Опсаўская сядзіба» і нават «Опсаўскі народны хор» з фотаілюстрацыямі, але чамусьці ня тое што артыкула — ніводнага радка няма там ні пра Опсаўскі касьцёл, ні пра касьцёл у Слабодцы!
Апошнім пунктам нашай вандроўкі значыліся Відзы, заснаваныя ў сярэдзіне XV стагоддзя родам Нарушэвічаў. Частка мястэчка і навакольных зямель належылі віленскім біскупам. У розныя часы тут мелі ўладаньні і пабудовы бернадзінцы, канонікі-рэгулярныя, канонікі-лютэранскія, а таксама дамініканцы. Першы касьцёл збудавалі ў 1481 годзе, але ж дзейнічалі таксама пратэстанцкая, стараверская, праваслаўная, іўдзейская і магаметанская абшчыны. У сярэдзіне XVI стагоддзя відзскія землі набыў віленскі ваявода А. Гаштальд, потым Відзы сталі ўладаньнем Пацаў. Напачатку XVIII стагодазя езуіты адкрылі касьцёл, рэзідэнцыю і школу. Паводле люстрацыі 1794 года ў Відзах было тысяча дзьвесьце семдзесят жыхароў і сто восемдзесят два дамы, пяцьдзесят зь якіх належала Ваўжэцкім. Самы знакаміты прадстаўнік гэтага роду — Тамаш Ваўжэцкі, грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч ВКЛ, прыхільнік Канстытуцыі 3 мая, кіраўнік паўстаньня 1794 года на ўсёй Рэчы Паспалі-
тай пасьля паланеньня Тадэвуша Касьцюшкі. Тамаш таксама патрапіў у палон, таксама быў зьняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасьля амністыі вярнуўся на радзіму. Пасьля вайны 1812 года быў ён міністрам юстыцыі і пажыцьцёвым ваяводам у Каралеўстве Польскім. Памёр у Варшаве, але пахаваны ў родных Відзах. Цяпер ягоную магілу ўпрыгожвае пліта з чорнага граніту з памятнымі надпісамі на беларускай і польскай мовах.
У I860 годзе ў Відзах пражывалі тры з паловаю тысячы чалавек, тры разы на год праводзіліся кірмашы.
Далей ня буду стамляць Цябе лічбамі і фактамі: улады мяняліся тут гэтаксама, як і ў Браславе.
Адна з асаблівасьцяў былога мястэчка — шматнацыянальны склад насельніцтва. Акрамя беларусаў жывуць там палякі, рускія-стараверы, літоўцы, татары, цыганы. А вось шматлікая яўрэйская абшчына была зьнішчана падчас фашысцкай акупацыі.
Несумненна, што галоўная славутасьць гарадскога пасёлка — касьцёл Сьвятой Тройцы. Псторыя гэтага храма даволі драматычная. Неўзабаве пасьля яго ўзьвядзення і асьвячэньня ў 1913 годзе пачалася сусьветная вайна. Увосень 1915 года Відзы занялі кайзераўцы, і амаль тры гады лінія фронта праходзіла за некалькі сотняў метраў ад касьцёла. Зразумела, што як ад нямецкіх, так і ад расейскіх артабстрэлаў храм моцна пацярпеў. Таму калі ў 20-х гадах яго рамантавалі, дык як напамінак умуравалі ў сьцены некалькі 152-міліметровых снарадных галовак. Храм пацярпеў і падчас друтой сусьветнай вайны, пасьля якой гаспадарнікі-камуністы наладзілі ў ім склад хімічных угнаеньняў. Столі і сьцены так набрынялі агрэсіўнымі выпарэньнямі, што і дагэтуль растаўратары не могуць даць рады...
Лічу гэты касьцёл за адзін з шэдэўраў нашай неаготыкі. Вока проста раскашуе! Храм уражвае найперш прыгажосьцю
і здаджанасьцю прапорцый, маналітнасьцю і дынамізмам. Але ўражвае ён і памерамі. Належыць касьцёл ня толькі да ліку самых высокіх культавых пабудоў на Беларусі. (Праўда, у адных крыніцах вышыня вызначаецца лічбаю пяцьдзесят дзевяць, а ў другіх — шэсьдзесят восем метраў!) Гэта яшчэ і самы вялікі ў Еўропе неагатычны касьцёл паводле плошчы. Храм уяўляе з сябе трохнефную базіліку з чырвонай цэглы, галоўны фасад якой фарміруюць дзьве вежы з васьміграннымі шатрамі, а таксама трохвугольны франтон, завершаны высокімі зубцамі. Такія самыя франтоны ўпрыгожваюць тарцы трансептаў. Галоўны ўваход вылучае персыіектыўны партал з вімпергам і акном-ружаю па-над ім...
Злавіў сябе на думцы, што як ні намагайся апісаць помнік архітэктуры, колькі ні наварочвай тэрмінаў і азначэньняў, усё роўна не дасі поўнага ўяўленьня! Храм, а тым болей такі выдатны, трэба бачыць непасрэдна, у прывязцы да мясцовасці, у скрайнім впадку — адзьняты на відэакамеру!
Прыемна зьдзівіла мяне Хрысьціна: падчас вандроўкі напарабіла ў сваім сшытку вельмі прыстойных — выразных і пазнавальных — накідаў архітэктурных помнікаў, пазанатоўвала цікавыя дэталі з аповеда нашага забесьпячальніка інфармацыяй. Нездарма вучыцца ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў — праяўляюцца адукаванасьць і спрактыкаванасьць. Вось толькі каб яшчэ акуратней афармляла занатоўкі і шкіцы ў сваім сшытку! Хіба што перапіша і перамалюе дома пазьней?
Выпраўляліся мы да Менска зусім іншым маршрутам. Шлях наш ляжаў праз Паставы, дзе вельмі хораша гасьцявалася мне пазалетась у Семянасаў-бацькоў, і праз Мядзел, які збольшага ведаю па паездках на возера Нарач. Але ні іх помнікі, ні прыдарожны касьцёл у Ільлі, што прамільгнуў за акном, ня здольныя былі ўзрушыць: па-першае, былі перанасычаныя аўдыёвізуальнай інфармацыяй, а па-другое, проста
стаміліся, бо наезьдзілі за дзень нямала — каля шасьцісот кіламетраў!
Хацелася асэнсаваць пачутае і ўбачанае, зрабіць сякіятакія высновы, a то і проста падрамаць! Гэта я і рабіў...
* * *
Казалі, што раней арганізатары ледзь набіралі ў такія вандроўкі людзей на аўтобусе, а цяпер ахвотнікаў столькі, што вымушаны арэндаваць два аўтобусы.
Дзіва што! Як падумаеш — калі б гэта выбраўся ў такую пілігрымку сам, дзе знайшоў бы такога гіда, як Антось Астаповіч?! Хіба прамінуў бы я зь ім Радзівілаўскі палац у вёсцы Паланэчка, як гэта здарылася, калі пазалетась езьдзіў на пленэр на мясьцінах Ігнацага Дамейкі?! Але нават калі едзеш з абазнаным гідам, варта хоць збольшага падрыхтавацца. Да прыкладу, прагледзець маршруты на мапе, пагартаць даведачную літаратуру, вызначыцца, што найперш хочаш пабачыць, пра што даведацца. Яшчэ раз пераканаўся, што трэба не ленавацца рабіць запісы ў нататніку або нагаворваць на дыктафон, што нельга шкадаваць фотастужку. Дарэчы, ня церпіцца мне праявіць тую, на якой кадры з вандроўкі, ды панадрукаваць хай сабе і аматарскія, зробленыя «мыльніцаю», фоткі, сістэматызаваць і падпісаць іх.
А яшчэ, мабыць, варта браць у дарогу «глушылку» — плэер са сваімі ўлюбёнымі аўдыёзапісамі. Падчас паездкі, асабліва на зваротным шляху проста задзяўбла касета, якую раз за разам пракручваў вадзіла. Уяўляеш — выходзіш з храма, сядаеш у аўтобус і вымушаны слухаць перлы кшталту: «Я душу дьяволу отдам за ночь с тобой!» I гэта яшчэ ня з горшага! Мяркую, што хлопцы-арганізатары павінны былі б мець па дзесятку касет з беларускімі ці хаця б з проста прыстойнымі запісамі. Яны ж плацяць шафёрам, дык у прамым і ў пераносным сэнсах павінны былі б замаўляць і
музыку. He зашкодзіла б таксама даць кожнаму падарожніку інфармацыйны ліст пра маршрут: хіба цяжка вычытаць тэкст, каб не было памылак, дый раздрукаваць на прынтары з сотню старонак?! Варта было б падрыхтаваць яшчэ і анкеты, хай сабе самыя просценькія, якія можна было б папрасіць вандроўнікаў запоўніць пад канец падарожжа. Сам, да прыкладу, пажадаў бы ўключаць, можа, меней пунктаў, каб не было залішняй сьпешкі на прыпынках ці нярвовасьці, што некуды не трапляем...
А яшчэ цяпер думаецца пра тое, што шмат чаго мы ўсё ж маем, але нам няма калі пабачыць гэта за штодзённай мітусьнёю.
Таму калі дазнаўся, што праз два тыдні мяркуецца аналагічная вандроўка па Іўеўскім і Воранаўскім раёнах, дык вырашыў: абавязкова паеду, калі толькі не будзе абсалютна неадкладных спраў. Ніколі ня быў у мястэчках і вёсачках Лаздуны, Трабы, Жамыславы, Суботнікі, Геранёны, Тракелі, Беняконі, Гайцюнішкі. Варта адно толькі ўслухацца ў гучаньне гэтых найменьняў: ашалець можна — якая прыгажосьць, якая невыказна-годная прасодыя! Чуюцца-адгадваюцца ў іх балцкія, славянскія, а дзе і фіна-уторскія карані! У запрашэньні-абвестцы прапануюцца да агляду некалькі касьцёлаў, сядзібна-паркавы ансамбль XVIII—XIX стагоддзяў, магіла Марылі Верашчакі, унікальны дом-крэпасць («замачак»), кальвінскі збор XVI стагоддзя і шмат іншага.
Таму, калі будзеш у Менску ў сярэдзіне месяца, неадменна далучайся! Паведамі мне, калі заахвоцішся, каб замовіў месца і Табе. Упэўнены — не пашкадуеш.
А цяпер, Браце, разьвітваюся, але спадзяюся на хуткую сустрэчу.
Mae найлепшыя Табе зычэньні.
27—30 чэрвеня 2004 года
«Жодзіну патрэбны помнік Багуславу Радзівілу...»
Размова ў студыі
За часы незалежнасьці ў Беларусі з'явілася нямала помнікаў знакавым асобам, ішпо займаюць асаблівае месца ў айчыннай гісторыі: Рагнедзе ды Ізяславу ў Заслаўі, Францішку Скарыну ў Лідзе, Сьвятой Еўфрасіньні ў Полацку... Грамадка энтузіястаў задумала паставіць помнік князю Багуславу Радзівілу ў Жодзіне, пра што вось ужо гады два ідзе дыскусія ў друяу. Днямі тэму падхапіла і газета «Беларусь сегодня/ Советская Белоруссйя». Адзін з ініцыятараў гэтай справы, пісьменьнік і дырэктар менскага выдавецтва «Радыёлаплюс» Уладзімір Сіўчыкаў у нашай студыі.
Міхась Скобла, пісьменьнік і радыёжурналіст. Уладзімір, два тыдні таму госьцем «Вольнай студыі» быў паэт Андрэй Хадановіч. Дык вось, у яго ёсьць верш, які мог бы паслужыць адпраўным пунктам для нашай сёньняшняй гутаркі: «3 чаго пачынаецца Жодзіна? Дальбог, не з машыны «БелАЗ». У грамадскай сьвядомасьці Жодзіна і Беларускі аўтазавод непадзельныя, і прынята лічыць, што Жодзіна — малады горад беларускіх аўтамабілебудаўнікоў. Але ці ж так гэта насамрэч ?
Уладзімір Сіўчыкаў. Савецкі міф пра маладосьць і індустрыяльнасьць Жодзіна трымаецца на двух кітах: на Беларускім аўтазаводзе, дзе вырабляюць шматтонныя самазвалы і пра які ты ўжо згадаў, а таксама на маці і братах Купрыянавых. Папраўдзе, гарадскі пасёлак Жодзіна атрымаў статус горада абласнога падпарадкаваньня толькі ў 1963 годзе, але на самой справе яму ня сорак гадоў, а ў дзевяць разоў болей, бо ў гістарычнай практыцы ўзрост любога паселішча прынята лічыць ад першай пісьмовай згадкі пра яго. I Менск, і Вільня далёка не адразу сталіся мегаполісамі!
Той факт, што заснавальнікам Жодзіна з'яўляецца прадстаўнік аднаго з наймагутнейшых ня толькі ў Беларусі магнацкіх родаў князь Багуслаў Радзівіл, упершыню агучылі гісторык В. Насевіч у кнізе «Памяць», прысьвечанай Смалявіцкаму раёну і Жодзіну, а таксама жодзінская краязнаўца Галіна Аніскевіч, аўтарка кнігі «Жоднно. Нсторня н современность». У пісьмовых крыніцах, а калі дакладней, дык у «Смалявіцкім інвентары» Жодзіна згадваецца ўпершыню ў 1643 годзе. Незадоўга перад гэтым 23-гадовы (!) Багуслаў Радзівіл прыняў рашэньне пабудаваць на смалявіцкіх землях новы горад, які ў гонар свайго гаспадара атрымаў назву Багуслаў Поле... Як варыянты назваў былі яшчэ Багуслаў, Жодзін, Жодынь. Яшчэ адно са сваіх найменьняў — Жодзіна Слабада — паселішча мела праз тое, што князь дараваў местачкоўцам нечуваныя свабоды (слабоды) — вызваліў іх ад падаткаў ажно на 25 гадоў, каб прывабіць на свае землі таленавітых рамесьнікаў і ганддяроў. Але гісторыя пакінула нашчадкам сёньняшнюю назву — Жодзіна.
Скобло. Конныя помнікі звычайна ставяць каралям, царам, вялікім князям, знакамітым ваярам. Згадайма Карла Вялікага ў Нямеччыне, Вацлава Сьвятога ў Празе, Пятра I у Пецярбурзе. Ці заслутоўвае Багуслаў Радзівіл на помнік такога роду?
Уладзімір Сіўчыкаў
Сіўчыкаў. Ну а чаму й не? Да твайго пераліку можна было б дадаць Марка Аўрэлія ў Рыме, Юрыя Даўгарукага ў Маскве, Вахтанга I Гаргасала ў Тбілісі, кандацьераў Гатамелату дый Калеоні на плошчах італьянскіх гарадоў, Юзафа Панятоўскага ў Варшаве, помнік якому, дарэчы, больш за восемдзесят гадоў стаяў у Гомелі. Вельмі актыўна працуюць у гэтым кірунку палачане: у майстэрні Алеся Шатэрніка я ўжо бачыў эскіз помніка Усяславу Чарадзею. Нарэшце, паводле апошніх зьвестак, у Лідзе вядуцца перамовы аб устаноўцы там помніка Гедыміну, менавіта коннага помніка. Актуалізацыя старажытнай гісторыі Жодзіна — справа ня хуткая і ня простая. Паставіць манумент заснавальніку гораду — спосаб радыкальны. I помнік князю Багуславу мне бачыцца менавіта конным.
Скобпо. А я вось уяўляю паседжаньне Жодзінскага гарсавету, на якім абмяркоўваецца мэтазгоднасьць усталяваньня помніка. Устае дэпутат і кажа: «Каму помнік? Багуславу Радзівілу? Дык ён жа, па-першае, касмапаліт, падругое, авантурнік, па-трэцяе, людзей забіваў на дуэлях, пачацьвертае, паўстаньне Багдана Хмяльніцкага душыў... Каму помнік будзем ставіць — адумайцеся, дарагія таварышы!?
Сіўчыкаў. Ну, сьвятых людзей на зямлі няма... Згадайма князя Уладзіміра Краснае Сонейка. Для большасьці хрысьціянаў ён — кананізаваны сьвяты, хрысьціцель Кіеўскай Русі. А ў беларускай гісторыі што гэта за асоба? Захапіў Полацак, панішчыў месьцічаў, забіў князя Рагвалода і ягоных сыноў, гвалтам узяў ягоную дачку Рагнеду ў жонкі, а потым, пасьля яе няўдалай спробы замаху выслаў яе з Кіева разам з сынам-паддеткам...
Князь Багуслаў таксама неверагодна цікавая і ў той жа час неадназначная постаць... Гэты прадстаўнік аднаго з наймагутнейшых магнацкіх родаў, сын віленскага кашталяна
Януша Радзівіла быў выдатным ваенным і дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага, неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы, займаў пачэсныя пасады харужага ВКЛ у 1638—1646 гадах і канюшага ВКЛ з 1646 года. Нарадзіўся ён у Гданьску і рана стаўся сіратою. Атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Кейданах і ў Вільні, у галандскіх Гронінгене і Утрэхце, а таксама ў французскай сталіцы. Ведаў ня толькі латынь, але і некалькі еўрапейскіх моў — польскую, галандскую, нямецкую і французскую.
Сябраваў са славутымі англійскімі й французскімі каралямі, у прыватнасьці, са знакамітым Людовікам XIV, служыў у ягоным войску. Потым вярнуўся на радзіму, атрымаў ад караля Яна II Казіміра званьне генерала каралеўскай гвардыі, камандаваў палкамі ў польскім войску і ў войску ВКЛ, вызначыўся ў бітве пад Берасьцечкам. У 1652 годзе дамогся ў караля магдэбурскага права для сваіх Слуцка й Капыля, забясьпечыў Слуцак новымі фартыфікацыйнымі збудаваньнямі, што, дарэчы, дазволіла случакам вытрымаць расейскі штурм падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй у 1655 годзе.
Постаць Багуслава Радзівіла можна было б назваць сёньня еўразьвязаўскай, бо лёгка завязваюцца на ёй і нацыі цяперашняй аб'яднанай Еўропы. Пра князя Багуслава можна зацікаўлена гутарыць са шведамі і з галандцамі, з літоўцамі і з французамі, а таксама з беларусамі і з украінцамі, з расіянамі і з палякамі. Толькі вось апошнія яго недалюбліваюць, лічаць здраднікам і сепаратыстам. Але нам, беларусам, павінна імпанаваць меркаваньне некаторых айчынных гісторыкаў пра тое, што князь Багуслаў разам са сваім старэйшым стрыечным братам Янушам хацеў стварыць з апорай на пратэстантызм незалежную і ад праваслаўнай Масковіі, і ад каталіцкай Польшчы дзяржаву.
Таму і наконт Радзівіла-касмапаліта можна спрачацца.
Што да авантурніка... Ну, вазьміце якога-небудзь д'Артаньяна. Хто ён такі? Дуэлянт, брэцёр, спакусьнік! Падтрымліваў палітычную здраду Ганны Аўстрыйскай, а таксама яе інтрыгу з герцагам Бэкінгемам — зацятым ворагам роднай Францыі... Урэшце, праз яго загінула Канстанцыя Банас'е!
Скобла. Дык д'Артаньяну коннага помніка пасярод Парыжу ніхто ставіць не зьбіраецца.
Сіўчыкаў. Хто яго ведае! Можа якраз цяпер якое-небудзь таварыства аматараў творчасьці Аляксандра Дзюма-старэйшага выходзіць з падобным хадайніцтвам у мэрыю французскае сталіцы або абмяркоўвае праект помніка дзесьці на радзіме літаратурнага героя ў Гасконіі. Я думаю, Багуслаў Радзівіл яшчэ будзе як сьлед ацэнены гісторыяй і нашчадкамі. Ёсьць факты, якія гавораць пра Багуслава як пра выбітнага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча ВКЛ, зьбіральніка спрадвечна беларускіх земляў, мастака, мецэната, знаўцы мастацтва. Так, пасьля бацькавай сьмерці Багуслаў стаў уладальнікам ня толькі Слуцкага і Капыльскага княстваў, але і многіх маёнткаў. А ў выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменьніцай Ганнай Марыяй атрымаў Кейданы, Смалявічы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Копысь, Любчу, Койданава, Беліцу, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы, а таксама Невельскае і Себежскае графствы. У Слуцку сабраў архіў і багатую бібліятэку, дзе зьберагаліся каштоўныя рукапісы, а ў тым ліку і знакаміты Радзівілаўскі летапіс. Быў чалавекам надзвычай рознабаковым: падтрымліваў школы і пісаў рэлігійныя гімны, зьбіраў творы мастацтва і сам рабіў замалёўкі з панарамамі беларускіх гарадоў, нацыянальна адметныя эскізы і архітэктурныя праекты...
Для мяне асабіста аднаго факту заснаваньня Багуславам Радзівілам майго роднага гораду больш чым дастаткова
для ўсталяваньня помніка. Акрамя таго, калі стаў вывучаць біяграфію князя, уразіла мяне і дата ягонага нараджэньня — 3 траўня. Маю тут пэўныя сантымэнты, бо гэта дата і майго нараджэньня. Раней я ганарыўся толькі тым, што мой дзень нараджэньня прыпадае на 3 траўня, як на сусьветны Дзень свабоды друку, а таксама на дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года. У суседняй Польшчы гэта нацыянальнае сьвята, выходны дзень. А ў Беларусі пра гэта мала хто памятае. Але ж гэта і наша Канстытуцыя, таму што большасьць беларускіх земляў напрыканцы XVIII стагоддзя ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай!
Я гадаваўся ў Жодзіне, у якім на той час былі чатыры манументы: Пятру Купрыянаву, маці-патрыётцы і два помнікі Леніну. Як бачым, быў перагіб у адзін бок, і для раўнавагі да помнікаў савецкіх трэба дадаць памяткі больш даўніх часоў.
Скобпа. Давай паспрабуем падрыхтавацца да паседжаньня Жодзінскага гарсавета грунтоўна. Змадэлюем пытаньне яшчэ аднаго разгневанага дэпутата: «Хто такі Багуслаў Радзівіл? Здраднік — бо ваяваў супраць суайчыньнікаў на баку шведаў. Падрываў векавечную дружбу беларускага і расейскага народаў — змагаўся супраць Pace!. А гэта, таварышы, пашкодзіць інтэграцыі і канчаткова пасварыць Маскву і Менск». Гаворачы мовай 17 стагоддзя, Багуслаў Радзівіл «біў маскалёў». Як палагодзіць гэтае далікатнае на сёньня пытаньне?
Сіўчыкаў. Гістарычных фактаў не замоўчыш, што было, тое было. Вось мы гаворым напярэдадні 60-годдзя Перамогі. 3 аднаго боку, змагаліся гітлераўскі рэжым са сталінскім рэжымам, як бы савецкі народ з германскім народам. Але ж трэба казаць, што і з румынскім народам, і ў нейкай ступені з балгарскім народам, і з італьянскім, чые ўрады падтрымалі Птлера. Была вайна, былі супярэчнасьці...
Багуслаў Радзівіл таксама быў сынам свайго часу, а адносіны паміж княствамі і землямі былі надзвычай складаныя. Князь Багуслаў пачаў вайсковую службу ў Нідэрландах у прынца Аранскага, але забіў на дуэлі ягонага сваяка і мусіў зьбегчы ў туманны Альбіён. Кароль Карл I прыняў уцекача вельмі гасьцінна, наладзіў у ягоны гонар баль і паляваньне. Неўзабаве Багуслаў Радзівіл выправіўся ў Францыю, дзе яго чакалі цёплы прыём і асабістае знаёмства з манархам. Але праз круты нораў і посьпех.у прыдворных дам займеў шмат нядобразычліўцаў. Аднаму зь іх, графу дэ Руксу, ён, як сапраўдны рыцар, даў добрага прачуханца, бо той замнога пляткарыў пра жанчын. Напярэдадні дуэлі ліцьвінскага залётніка арыштавалі і выслалі, але ён таемна вярнуўся ў Францыю.
Шпагай князь Багуслаў валодаў лепш за любога гвардзейца ці мушкецёра. Мадам дэ Рукс вельмі апасалася за жыцьцё свайго мужа, а таму наскардзілася Гастону Арлеанскаму, і Рсідзівіла засадзілі ў Бастылію. Там яго наведвалі Ганна Аўсірыйская і кардынал Мазарыні. Радзівіл адмовіўся ад каралеўскай прапановы пабрацца шлюбам з прадстаўніцай гальскай арыстакратыі. А вось патэнт генеральнага палкоўніка польскай пяхоты і кавалерыі французскага войска, падпісаны Людовікам XIV, прыняў ад кардынала ахвотна. Але, калі дазнаўся пра грабежніцкія наезды ўкраінскіх казакоў на свае спадчынныя землі, пасьпяшаўся на радзіму.
Найкаларытнейшы вобраз Багуслава Радзівіла адлюстраваў у сваёй знакамітай эпапэі «Патоп», прысьвечанай вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржаваю ў 1654—1667 гадах, раманіст Генрык Сянькевіч. Князь быў героем сваёй эпохі, асобай рэнесанснай і баракальнай адначасна. Бывала, заключаў спрэчныя палітычныя саюзы, ачольваў наёмныя вайсковыя фармаваньні, але меў і свой кодэкс гонару. А тагачасныя рыцары-кандацьеры — a la guerre comme a la
guerre — мелі за звычай адсякаць правую руку мушкецёрам на знак пратэсту супраць мушкетаў, несумленнай, на іх думку, агняпальнай зброі...
Мудрасьць, высакародства і мужнасьць — гэтыя рысы можна прачытаць на прыжыцьцёвых графічных і жывапісных партрэтах Багуслава Радзівіла, нават ня будучы спрактыкаваным фізіянамістам.
Я паспрабаваў бы давесьці абуранаму дэпутату, што любую гістарычную постаць нельга ацэньваць адназначна. I сёньня Іосіф Сталін для адных — будаўнік індустрыяльнай дзяржавы і пераможца фашызму, а для другіх — кат, тыран і дыктатар. Жодзінскім чыноўнікам я параіў бы з'езьдзіць у суседні Барысаў, дзе ўжо стаіць помнік князю Барысу Усяслававічу.
Скобла. Гэта, як мне падаецца, моцны аргумент для мясцовых уладаў. Мабыць, кожнаму мэру хочацца мець у сваім горадзе свайго князя. Але давайце паслухаем дэпутата сапраўднага, які будзе галасаваць за ўстаноўку по.мніка альбо супраць. Гаворыць дэпутат Жодзінскага гарсавета, супрацоўнік Нацыянальнага інстытута жывёлагадоўлі Міхаіл Бараноўскі.
Міхаіл Бараноўскі. A-aa, так я не магу з ходу сказаць. Хаця для мяне князь Радзівіл — як любая асоба, якая ў нас у Беларусі цэніцца. Гэтае пытаньне мы будзем разглядаць калегіяльна, і я сёньня вось так адразу сказаць — чаму князю Радзівілу, а не каму другому — не магу. Я князя Радзівіла ня ведаю як асобу, зь якой бы я пражываў... Калі ён штосьці для Жодзіна мае карыснага, значыць, трэба ставіць.
Скобла. Кажуць, ваш мэр да гэтай ідэі ставіцца прыхільна.
Бароноўскі. Калі мэр ставіцца прыхільна, то я думаю, што мы ніколі не прагаласуем супраць харошых справаў.
Сіўчыкаў. Трэба ўмець быць удзячнымі. Багуслаў Радзівіл заснаваў наш горад. Хіба гэтага мала? Нават калі бацька ня самы лепшы, дзеці павінны заставацца ўдзячнымі за тое, што ён падарыў ім жыцьцё. А меркантыльныя моманты гэтаксама будуць. Напрыклад, Жодзіна — пабрацім французскага горада Веніс'е. Дык можа, французам будзе цікавей даведацца пра Радзівіла, які знаўся з еўрапейскімі манархамі, і агледзець помнік яму, чым адзін з трох, усталяваных у гонар Пятра Купрыянава? Можа, якраз там будуць шчоўкаць затворы фотаапаратаў замежных турыстаў?
Скобла. Добра, прыпусьцім, што Жодзінскі гарсавет прымае станоўчае рашэньне аб устаноўцы помніка. I тут у Жодзіна прыязджае афіцыйная дэлегацыя са Слуцка: «Багуслаў Радзівіл — наш! Ён нам магдэбургскае права здабыў, крэпасьць пабудаваў. Мы яму ў Слуцку помнік паставім. Асадзі назад, жодзінцы!» I што вы, жодзінцы, будзеце рабіць?
Сіўчыкаў. Мы найперш парадуемся за больш спрытных случакоў. Мы дапаможам ім зладзіць творчы конкурс: запросім скульптараў Алеся Шатэрніка, Івана Міска, Уладзіміра Слабодчыкава, Валяр’яна Янушкевіча... Але хто сказаў, што ў Беларусі ня можа быць два помнікі Багуславу? На нашай зямлі стаяць сотні помнікаў гістарычнай асобе, якая нібыта «думала пра Беларусь», але была тут толькі праездам, аніколі не ступала на беларускую зямлю. А яшчэ мы падорым случакам ідэю — паставіць манумент змагарам Слуцкага збройнага чыну!
Скобла. Карацей, я так зразумеў, што вы са случакамі дамовіцеся. I тут мы падышлі да самага, можа быць, істотнага. Ці гатовыя самі жодзінцы да таго, каб Багуслаў Радзівіл сядзеў пасярод Жодзіна на кані? Гаворыць інспек-
тар па кадрах аднаго з жодзінскіх дзіцячых садкоў Валянціна Крывенка.
Валянціно Крывенка. Скажу, як прадстаўніца люду паспалітага. Да ідэі ўсталяваць помнік усе ў Жодзіне ставяцца добра, і насельніцтва, і кіраўнікі, наколькі я ведаю. Сама ідэя мэрыяй падтрымліваецца, а вось грошай покуль што не знаходзіцца. Гэта галоўная перашкода. А што помнік патрэбен — гэта адназначна. Падрастаюць дзеткі, якія павінны ведаць свае карані. Трэба нам усім, беларускай талакой, пастарацца, каб справу гэтую ажыцьцявіць. Жодзіну патрэбен помнік, які б нагадваў, што гораду ня сорак гадоў, а разоў у дзесяць болей.
Скобло. А вось што сказала жодзінскі краязнавец Галіна Аніскевіч, якая падзялілася ідэяй з дырэктарам горадаўтваральнага прадпрыемства — «БелАЗа» спадаром Марыевым.
Голіна Аніскевіч. Пазіцыя кіраўніка «БелАЗа» гэткая. Раней, да таго, як пабудавалі аўтамабільны завод, Жодзіна было невялікім сялом. Усё, што тут адбывалася да з'яўленьня «БелАЗа», малацікавае. Таму ня варта губляць час на вывучэньне даўняй гісторыі, ставіць помнікі «розным палякам». 3 гэтага вынікае, што жодзінцам давядзецца самім шукаць сродкі на помнік, і дастаткова доўга. Але мы гэта зробім, таму што нас падтрымлівае народ. А гэта самае галоўнае.
Скобла. Як бачым, адназначнага стаўленьня да меркаванага помніка Радзівілу ў Жодзіне няма. Уладзімір, можа, спачатку трэба падрыхтаваць грамадскую думку?
Сіўчыкаў. Што мы і робім, у тым ліку і з дапамогай «Радыё Свабода». Галіна Аніскевіч выступіла ў адной з жодзінскіх газет, і публікацыя выклікала ў горадзе шырокі розгалас.
Нядаўна і «прэзідэнцкая» «Беларусь сегодня/Советская Белоруссня» падключылася да дыскусіі і апублікавала пад назваю «Герой свайго часу» мой нарыс пра князя Багуслава. Са спадарыняй Аніскевіч мы пабывалі ў мэра Жодзіна Валерыя Кашэўскага, які падтрымаў нашыя прапановы ўвесьці імя славутага князя ў гарадскую тапаніміку, «узаконіць» 1643 год як дату нараджэньня Жодзіна. Ён таксама лічыць, што трэба ўводзіць гэтую дату ва ўсё большы ўжытак, прычым самымі рознымі спосабамі, пачынаючы ад выданьня прэзентацыйнай літаратуры і заканчваючы ўстаноўкай помніка Багуславу Радзівілу.
Скобпа. Помнікі й гісторыя — гэта тваё захапленьне. Галоўная твая праца — выдавецкая, ты ўзначальваеш выдавецтва «Радыёла-плюс». I ў мяне прэтэнзія да выдавецтва: вы выдаяце Васіля Быкава па-расійску, гэта значыць, русіфікуеце і без таго амаль дарэшты зрусіфікаваную Беларусь, прычым з дапамогай Быкава... Ці не супярэчыць гэта тваім патрыятычным перакананьням?
Сіўчыкаў. Найперш я хацеў бы сёе-тое ўдакладніць.
Папершае, Міхась, калі кіравацца падобнай логікай, дык русіфікатарам трэба было б назваць самога Васіля Быкава! Ён быў надзвычай незадаволены перастварэньнямі на рускую мову сваіх раньніх аповесьцяў, аўтарызаваў пераклады, а потым і сам узяўся за перакладчыцкае пяро! Выйсьці на шырокага чытача дазваляў тады найперш якасны пераклад на рускую мову, дый ганарары ў маскоўскіх часопісах і выдавецтвах былі такімі, ад якіх цяжка было адмовіцца.
Па-другое, том быкаўскага «йзбранного» — мой сумесны праект з маскоўскім выдавецтвам «Мартнн». Масквічы папрасілі дапамагчы, і я падумаў: а чаму не паспрыяць малодшаму брату? Я маю на ўвазе — расійцам. Бо калі весьці гісторыю ўкраінцаў ад Кіеўскай Русі, а беларусаў — ад Полацкага кня-
ства, то Маскоўская дзяржава з усіх гэтых утварэньняў самая маладая, больш-менш прыкметная на гістарычнай мапе з XV стагоддзя. Але заўсёды надзвычай агрэсіўная, ваяўнічая — пачынала са зьнішчэньня пскоўскай і наўгародскай дэмакратый. Адрозна ад іншых расійскіх выданьняў, дзе Быкаў «прыватызуецца», падаецца як расійскі пісьменьнік, у нашым пазначаныя перакладчыкі зь беларускай. Зьявілася магчымасьць яшчэ раз «засьвяціць» імя Быкава як наш нацыянальны брэнд, і я яе выкарыстаў. Была б у мяне мажлівасьць паспрыяць выхаду тома Васіля Быкава ці Алеся Адамовіча па-англійску альбо па-кітайску, я таксама скарыстаў бы яе. Кніжка Быкава была добра выдадзеная і хораша ўспрынятая чытачом. У яе ўвайшлі творы апошніх гадоў, а ў тым ліку і прыпавесьці, якія не перакладаліся раней і не гучалі па-расійску.
Але давай згадаем і іншыя нашыя ці выпушчаныя з нашым удзелам адметныя выданьні апошніх гадоў. Гэта «Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму» Лявона Баршчэўскага, грунтоўныя зборнікі «Сучасная беларуская драматургія» і «Сучасная беларуская проза». Пад брэндам «Радыёла-плюс» выйшла кніга паэзіі Алеся Камоцкага «Наспадзяванае». Раскрыю невялічкі сакрэт, заінтрыгую слухачоў: у траўні ў нашым выдавецтве пабачыць сьвет шыкоўны фаліянт на 520 старонак у афармленьні мэтра нашае графікі Арлена Кашкурэвіча. У «Імянным паказальніку» зборніка можна будзе знайсьці ажно трох прадстаўнікоў магнацкага роду Радзівілаў (Антонія Генрыка, Мацея і Францішку Уршулю), а называцца гэтая своеасаблівая анталогія вершаў і песень пра каханьне будзе па-купалаўску — «Яна і Я».
Перадача серыі «Вольная студыя» радыёстанцыі «Радыё Свабода», запісаная 22 красавіка 2005 года.
«Я шчасьлівы чалавек...»
Гугпарка з амбасадарам —
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Генрыкам Літвінам
— Велешаноўны спадар амбасадар, Ваша прозьвішча лашчыць беларускі слых — менавіта літвінамі нярэдка зваліся нашыя продкі ў часы Вялікага княства Літоўскага. Раскажыце, калі ласка, адкуль ідзе Ваш род, хто Вашы прашчуры і ці ёсьць у сямейным архіве генеалагічнае дрэва?
— Мая сям'я — з вёскі, таму сямейныя гісторыі і паданьні шукаць нялёгка, бо амаль немагчыма знаходзіць пісьмовыя, дакументальныя крыніцы. А нялёгка па дзьвюх прычынах. Першая, гэта, кажучы па-польску, «rodzina chlopska». Куды лягчэй расшукваць гісторыю радзіны людзям, што паходзяць са шляхты. А другая, што падчас другой сусьветнай вайны мая сям'я перажыла шмат цяжкіх момантаў. Спачатку загінуў у нямецкім лагеры мой дзед, потым мой бацька і ягоны старэйшы брат патрапілі ў лагер савецкі, і, шчыра кажучы, мая бабуля тым часам зьнішчыла нават тое нямногае ў сямейным архіве, што было, — усё згарэла! Ёй падавалася, што паперы могуць быць небясьпечнымі, а падрасталі ж яшчэ і малодшыя дзеці...
Няшмат было магчымасьцей, але мы цікавіліся, адкуль такое прозьвішча. Калісьці продкі нашы патрапілі ў мясьціны непадалёк ад горада Красьністаў, што сёньня ў Люблінскім ваяводстве. Але патрапілі, напэўна ж, з Вялікага княства. Верагодна, што адсюль і прозьвішча. Аднак далей за прадзеда мы ў сваіх пошуках не заглыбіліся. Менавіта ён, паводле сямейнай легенды, у 60-х гадах пазамінулага стагоддзя патрапіў на гэтае месца, бо трэба было дзесьці далёка хавацца ад перасьледу за ўдзел. у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Як вядома, на тэрыторыі Вялікага княства вайсковыя дзеяньні праходзілі вельмі актыўна. Удзел у іх брала шмат людзей, а таму версія з прадзедам цалкам верагодная. Адначасова мы прапрацоўвалі і іншы варыянт, бо мой прадзед і мой дзед былі уніятамі. Таму мажліва, што яны ўцяклі з беларускай тэрыторыі, бо хацелі застацца уніятамі, а на тэрыторыі так званага Польскага каралеўства ці Прывісьленскага краю уніятаў не перасьледвалі яшчэ доўті час. Толькі ў 1898 годзе быў выдадзены царскі дэкрэт, паводле якога уніятаў сталі лічыць праваслаўнымі. Быў вялікі супраціў, вядомыя нават уніяцкія пакутнікі. Майго дзеда пахрысьцілі ў лесе. 3 польскіх тэрыторый, што былі пад Аўстра-Венгрыяй, прыязджаў уніяцкі сьвятар і патаемна праводзіў набажэнствы і абрады, а ў тым ліку і хрост, які называўся хрост па-галіцыйску. У 1905 годзе выйшаў так званы Талеранцыйны акт, які дазваляў былым уніятам станавіцца або праваслаўнымі, або католікамі. Hama радзіна, як і большасьць іншых у Каралеўстве Польскім, абрала каталіцтва, бо лічыла сябе уніятамі-палякамі.
— Спадар амбасадар, Вы разьняволена абыходзіцеся з датамі, гістарычнымі фактамі і дакументамі. 3 гэтага вынікае, што паводле адукацыі Вы — гісторык? Калі гэта так, дык які універсітэт заканчвалі і на якім гістарычным перыядзе, на якой тэматыцы сьпецыялізуецеся?
— 51 ніколі не прыхоўваў, што гісторыя — маё захапленьне і першая прафесія. Скончыў Варшаўскі універсітэт, потым рыхтаваў кандыдацкую работу ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук, працаваў там навуковым супрацоўнікам. Праўда, нядоўта, бо alma mater я скончыў у 1982 годзе, кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1988-м, а ўжо ў 1991 годзе патрапіў у палон да дыпламатыі. Цяпер спрабую быць актыўным як гісторык, але атрымліваецца хутчэй як хобі. I ўсё ж спадзяюся — тое, што раблю як гісторык, раблю на прафесійным узроўні. А ў дыпламатыю патрапіў, мабыць, таму, што першай сьпецыялізацыяй была «Гісторыя украінскіх земляў у межах Рэчы Паспалітай у XVII стагоддзі», а тэмай кандыдацкай — «Наплыў польскай шляхты на Украіну паміж Люблінскай уніяй і паўстаньнем Б. Хмяльніцкага». Потым займаўся я шляхецкім самакіраваньнем і канфесійнымі пытаньнямі, гісторыяй Папскай дыпламатыі XVII стагоддзя, а таксама тэорыяй дзяржавы ў другой палове XV—першай палове XVI стагоддзя.
— Неяк у прыватнай размове Вы сказалі, што чыталі кнігу нашага дасьледчыка Генадзя Сагановіча «Невядомая вайна: 1654—1667». У ёй, на маю думку, разьбіваюцца многія стэрэатыпы беларуска-расійскіх дачыненьняў, бо ў нас не прынята было прызнаваць, што столькі гадоў маглі ваяваць між сабою народы, якія сёньня завуцца братнімі. А між тым Маскоўская дзяржава вынішчыла палову насельніцтва беларускіх земляў, прывяла ў заняпад эканоміку. Ці магчыма, на Вашу думку, гістарычная аб'ектыўнасьць з улікам нацыянальных інтарэсаў дзяржаў ці яшчэ ад часоў летапісаў непазьбежныя суб'ектыўнасьць і выкананьне гісторыкамі пэўнага сацыяльнага заказу?
— Думаю, што гэта нават не пытаньне «залатой сярэдзіны». Трэба імкнуцца да аб'ектыўнасьці, аднак і ўлічваць, што 100-працэнтная аб'ектыўнасьць немагчымая хаця б та-
му, што кожны з гісторыкаў выхаваны ў пэўным асяродку, у пэўных гістарычных, грамадскіх, сямейных умовах. Таму я ніколі не адважыўся б сказаць, што ва ўсіх сваіх работах быў аб'ектыўны. Аде стараўся і стараюся, імкнуўся не дазваляць сабе не ўлічваць меркаваньні іншых бакоў, калі яны існуюць. Калі працаваў па гісторыі Украіны ў XVII стагоддзі, дык улічваў напрацаванае як украінскай, так і расійскай гісторыяграфіяй, вывучаў работы заходнееўрапейскіх вучоных, а таксама амерыканскіх дасьледчыкаў, асабліва калі яны маюць беларускія, польскія, украінскія карані. Неверагодна важную ролю заўсёды надаю першакрыніцам. Але і іх стваралі людзі, якія часам суб'ектыўна ацэньвалі падзеі, інфармацыю. Але, паўтаруся, важна імкнуцца да аб'ектыўнасьці. I, разам з тым, мне здаецца, што вельмі небясьпечная поўная ўпэўненасьць некага, што ён цалкам аб'ектыўны. Можа, няма для дасьледчыка нічога горшага за гэткую ўпэўненасьць, бо страчваецца магчымасьць самаацэнкі.
— I тады пануе прынцып — ёсьць маё меркаваньне і няправільныя ?
— Так, але ў падобных выпадках я насьцярожваюся.
— Маю пэўныя сантыменты да гістарычнай постаці князя Багуслава Радзівіла, як да фактычнага заснавальніка майго роднага горада Жодзіна. Ведаю, што дзякуючы раману «Патоп» Генрыка Сянькевіча і аднайменнаму фільму Ежы Гофмана стаўленьне да яго ў Польшчы выразна негатыўнае. Але, пагадзіцеся, фігура гэта складаная і неадназначная.
— Сапраўды, Багуслаў Радзівіл — ахвяра Сянькевіча. Раманіста гэтага я вельмі люблю, але гэта ня значыць, што ўсё, што ён напісаў, трэба лічыць выдатным. Сянькевіч вельмі добра ведаў гісторыю, але найперш... выкарыстоўваў яе ў сваёй творчасьці. Mary нават расказаць анекдот, які ілюструе, як абыходзіўся ён з крыніцамі. Трэцяя частка трылогіі Сянькевіча — гэта «Пан Валадыеўскі». У галоўнага
героя там ёсьць маладая жонка па імені Барбара Езяркоўская. У рамане ёсьць і расказ пра гэтую Басю. Маўляў, у свой час у яе былі тры прэтэндэнты на руку і сэрца. Расказчык яе гісторыі падае і прозьвішчы трох прэтэндэнтаў, якія нібыта загінулі на вайне. Але ў аднаго гісторыка, які іранізаваў з Сянькевіча, я прачытаў, што сапраўдная Бася Езяркоўская была старая баба, якая паперажыла сваіх трох мужоў, і толькі чацьвертым быў у яе Валадыеўскі! Я потым праверыў —
у сапраўднай Валадыеўскай раней было тры мужы, але і сапраўдныя іх прозьвішчы супадалі з прозьвішчамі трох прэтэндэнтаў на руку Басі ў Сянькевіча! Што гэта значыць? А тое, што і гэтую гісторыю пісьменьнік ведаў, але гуляў, інтэрпрэціраваў факты, рабіў тое, што яму было патрэбна, што было зручна для ягоных раманаў.
Тое самае з Багуславам Радзівілам. У «Патопе» Сянькевічу быў патрэбны цынічны праціўнік галоўнага героя, як пэўны кантрапункт.
— Многія літаратары кажуць, што адмоўнага героя лягчэй выпісаць, ён, як правіла, аказваецца больш рэльефным, больш выразным і запамінальным.
— Згодзен, але гэта адзін момант. Другі палягае на тым, што ў рамане таго роду Сянькевічу быў патрэбны добры манарх, dobry krol, і ён зрабіў Яна Казіміра добрым каралём. А на самой справе ўплыў караля на гісторыю тагачаснай Рэчы Паспалітай быў, на мой погляд, абсалютна негатыўны. Ён быў таленавітым палкаводцам, гэта ў яго атрымлівалася някепска, але ўсё астатняе — проста жахліва. Шляхта тады папросту пакінула Яна Казіміра, бо лічыла так: «Кароль мусіць быць спраўным чыноўнікам, а калі ня здольны выконваць свае абавязкі як сьлед, дык трэба яго замяніць». Буйныя магнаты лічылі грамадзянамі, гаспадарамі дзяржавы найперш сябе. Яны лічылі, што караля можна папросту замяніць, а таму прымалі пратэкцыю караля Густава. Але яны не прынялі да ўвагі, што пад націскам мілітарысцкай Швецыі шмат чаго можа быць страчана назаўсёды. Было зроблена зашмат памылак, перш чым многія зразумелі — трэба вяртацца пад сьцягі Яна Казіміра.
Князь Багуслаў Радзівіл — вельмі яркая асоба, чалавек, у якога надзвычай насычанае жыцьцё, які з'яўляецца героем многіх гераічных падзей, але і афёр, авантур у Францыі, Нідэрландах, Англіі... Ён быў вельмі мужны, выдатны ва-
яр, нексількі разоў ахвяраваў немалыя грошы на абарону Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай, быў шчодрым меценатам. Таму многае ў гэтай постаці неадназначна, але, калі верыць Сянькевічу, Багуслаў, акрамя ўсяго, яшчэ і злы дух Януша Радзівіла, а гэта абсалютная няпраўда. Таму трэба чытаць гістарычныя першакрыніцы, а ў тым ліку і «Аўтабіяграфію» Багуслава Радзівіла. Дарэчы, перакладзена яна на беларускую мову?
— «Аўтабіяграфія» рыхтуецца цяпер да выданьня ў выдавецтве «Радыёла-плюс» у перакладзе з польскай мовы Анатоля Бугэвіча.
— Выдатна, бо гэта вельмі цікавая крыніца! Але ёсьць і іншыя дакументы таго перыяду. Як і князь Багуслаў Радзівіл, большасьць шляхты зрабіла кароткачасовы выбар на карысьць шведаў, але рабіць яго галоўным віноўнікам таго, што тады адбывалася, аніяк не выпадае. Тым больш, што да вайсковых дзеяньняў далучыўся электар Брандэнбургскі, які быў блізкім сваяком князя Багуслава...
— Вы маеце на ўвазе курфюрста Фрыдрыха Вільгельма, кузена па матчынай лініі?
— Так. Багуслаў быў на той перыяд хутчэй з ім, чым са шведамі. Але для гісторыкаў, а таксама для Сянькевіча было важна, што князь, можна сказаць, супрацоўнічаў з дзяржавай, якая пазьней стала атаясамлівацца з Прусіяй, якая, у сваю чаргу, адыграла вельмі негатыўную ролю ў лёсе Рэчы Паспалітай. Хоць і цяжка лічыць вінаватым у падрыхтоўцы падзелаў Рэчы Паспалітай Фрыдрыха Вільгельма, у нас у Польшчы негатыўнае адценьне — як бы мы ні імкнуліся да аб'ектыўнасьці — заўсёды будзе класьціся на палітыкаў, што супрацоўнічалі з Прусіяй. У нас заўсёды застаецца пад увагаю, да чаго гэта прывяло. Але як гісторык скажу: каб належным чынам ацэньваць постаць князя Багуслава Радзівіла, трэба ўлічваць умовы той эпохі.
— Давайце паспрабуем вярнуцца ў сучаснасьць. Раскажыце, калі ласка, як Вы патрапілі на дыпламатычную службу і ці быў у Вас выбар краіны? Вы кажаце, што, мажліва, маеце беларускія карані, а як навуковец займаліся польскаукраінскімі сувязямі.
— Напачатку 90-х гадоў у нашым Міністэрстве замежных спраў шукалі людзей, а ў тым ліку і навукоўцаў, якія маглі б займацца пытаньнямі суседніх краін. У Мінск тады патрапіла спадарыня прафесар Эльжбета Смулкова, а некалькі чалавек, якія займаліся украіністыкай, пайшлі на адпаведны напрамак. Украінскую мову я збольшага ведаў, а сьпецыялістаў па Украіне ў Полыпчы было нямнога. Тады перада мною стаяла некалькі цяжкіх жыцьцёвых пытаньняў, а прапанова паехаць на Украіну амаль што ўсе з іх вырашала. У сярэдзіне 1991 года я выехаў у Львоў як шэф консульскага агенцтва, якое ператварылася потым у генконсульства. Потым быў у МЗС, чатыры гады прапрацаваў у Рыме, адтуль пераехаў у Маскву, пасьля зноў два гады ў Варшаве, а цяпер вось у Мінску. Як бачыце, мае выезды пераважна супадаюць з навуковымі інтарэсамі.
— А ці задавальняюць Вас умовы працы ў беларускай сталіцы і ці можна параўнаць іх з умовамі працы Вашага беларускага калегі ў Варшаве?
— Цяперашнія ўмовы працы польскіх дыпламатаў далёкія ад таго, што людзі маюць у галовах з часоў Польскай Народнай Рэспублікі, калі выезд у заходнія краіны з атрыманьнем выплат у далярах лічыўся немаведама чым. Сёньня гэта нармальная работа, але маладыя людзі, якія прыходзяць у дыпламатыю, маглі б атрымліваць куды большыя сродкі ў эканоміцы, у бізнесе. Новых людзей прымаць нам нялёгка, бо шмат патрабуем, а адносна нямнога даем. Але разам з тым някепска, асабліва калі гаварыць пра ўзровень шэфаў прадстаўніцтваў. Як чалавек з маёй
прафесійнай падрыхтоўкай, я павінен быць задаволены. А калі параўноўваць варшаўскія і мясцовыя ўмовы, дык беларуская амбасада ў Варшаве знаходзіцца можа і ня так блізка ад цэнтра горада, затое будынак вельмі добры, падрыхтаваны менавіта пад пасольства. Мой беларускі калега ў гэтым сэнсе паперадзе. Але будзем імкнуцца да таго, каб палепшыць свае ўмовы. Гэта найперш пытаньне часу і дамоўленасьцяў з беларускім бокам, хаця такі сусед Беларусі, як Польшча, мусіў бы мець такі будынак, які маюць літоўцы або, скажам, украінцы. Пабудаваць новае пасольства — наша праграма. Трэба дамаўляцца наконт зямельнага ўчастка і рухацца далей.
— Давайце паспрабуем наблізіцца да профілю і тэматыкі часопіса «Дзеяслоў». Ці не маглі б Вы расказаць пра свае ўпадабаньні ў польскім і ў сусьветным мастацтве і літаратуры?
— Многае зьмянілася пасьля таго, як я пачаў працаваць у МЗС, таму што павінен быў павысіць інтэлектуальную актыўнасьць. He хацеў пакідаць займацца гісторыяй, а таму зрабіў яе сваім хобі. Але цяпер стала значна прасьцей — шмат што можна ўбачыць праз Internet. Да таго ж маю немалую бібліятэку і архіў, якія пасьпеў сабраць ад пачатку сваёй працы. Многае магу рабіць, нават калі я далёка ад замежных архіваў і бібліятэк, але заўсёды з цеплынёй згадваю мажлівасьці, якія меў у свой час у Рыме.
Але стараюся гэтаксама цікавіцца літаратурай, музыкай, гісторыяй культуры краіны, у якой працую. У Італію я патрапіў упершыню ў 31 год. Тады я падумаў: «Якое гэта было жахлівае абмежаваньне для нас, ддя людзей, якія жылі ў так званым сацыялістычным лагеры! Мы не маглі выхоўвацца ў непасрэдным кантакце з агульнаеўрапейскай культурнай спадчынай. Які, да прыкладу, мастацтвазнавец, што не бачыў на свае вочы «П'ету» Мікельанджала Буанароцьці?!»
У сувязі з гэтым шмат займаюся знаёмствам з краінай, дзе працую, — чытаю, гляджу кіно, шмат падарожнічаю. I ўсё ж мушу прызнацца, што асноўны багаж сусьветнай літаратуры набраў у 15—28-гадовым узросьце, а потым давялося аддаваць перавагу навуковай літаратуры. У апошнія гады моцнае ўражаньне было ад «Умовы» польскага аўтара Эўстахія Рыльскага. Думаю, была б яна цікавай і беларускаму чытачу. Гэта гісторыя салдата Напалеонаўскага войска, які паходзіць з сям'і, што жыла на Наваградчыне.
Але многае цяпер магу адкласьці, калі не падабаецца, пасьля 10—20 старонак. Да таго ж з узростам чалавек, мне здаецца, усё болын увагі надае мемуарам, дзёньнікам, дакументальным рэчам.
— Пра гэта сьведчаць і рэйтынгі польскіх бестсэлераў за апошнія гады. Летась, да прыкладу, найлепш прадаваліся ў Польшчы не дэтэктывы, а мемуары, рэлігійныя рэфлексіі, інтэлектуальная літаратура, літаратура факту і творы Рышарда Капусьцінскага, які, дарэчы, нарадзіўся ў Пінску і толькі падчас вайны выехаў у Польшчу, дзе стаў славутым публіцыстам і рэпартажыстам.
— 3 узростам усё цяжэй прымаць інтэрпрэтацыі іншых людзей, куды цікавей зьбіраць факты і ацэньваць іх самому. Можа таму апошнімі тыднямі намагаюся канцэнтравацца на ўспамінах людзей, што жылі на тэрыторыі Беларусі. Мне гэта вельмі цікава.
— А каго з беларускіх творцаў — пісьменьнікаў, мастакоў, музыкаў, кінематаграфістаў, дзеячоў тэатра — ведаеце і цэніце, з кім пасыіелі пазнаёміцца?
— У маёй маладосьці не было мажлівасьці глыбока пазнаёміцца з беларускай культурай, але помню, што чытаў аповесьці Васіля Быкава ў канцы 70-х гадоў. Гэта была кніга выдавецтва PIW (Polski Instytut Wydawniczy). Пазьней я вяртаўся да ягонай творчасьці, хаця ў школе нас не
вучылі, што ёсьць і беларуская літаратура. Пасьля знаёміўся з такімі класікамі, як Янка Купала і Якуб Колас, але ў нас, на жаль, не так шмат, як хацелася б, перакладаў, а ў тым ліку і анталогій...
— Тады трэба разам парадавацца, бо апошнім часам сітуацыя значна палепшылася. За апошнія два-тры гады ў перакладах на польскую выйшлі «Цынкавыя хлопчыкі» Сьвятланы Алексіевіч, «Калі вітаюцца душы» Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, «Каханак яе Вялікасьці» Уладзіміра Арлова, «Сьвята Новага году» Андрэя Хадановіча, «Лясная дарога. Версэты» Алеся Разанава, «Дыялогі з Богам» Валянціна Акудовіча, анталогія беларускай паэзіі XV—XX стагоддзяў «Чала я не хіліў прад сілай», анталогія маладой беларускай паэзіі «Пупок неба» і іншыя.
— Што ж, апошняе з таго, што я чытаў, і праўда, выходзіла пры спрыяньні Калегіума Усходняй Еўропы. Польскія аматары паэзіі змаглі пазнаёміцца з творчасьцю Арлова і Разанава, а на кнігу Андрэя Хадановіча вельмі цёпла адгукнуўся Павел Хюле.
3 мастакоў заўважыў Аляксея Марачкіна, а з рэжысёраў ведаю Віктара Дашука. Бо мы з ім сустракаліся і тое-сёе я пасьпеў паглядзець.
Дастаткова лёгка было мне зразумець значнасьць беларускага року: «N.R.M.» і іншыя гурты ў нас вядомыя. Да таго ж я з пакаленьня, якое вырастала на року. Таму тое, што чую з калекцыі майго старэйшага сына, ня ёсьць мне сюрпрызам.
— Шмат стагоддзяў гістарычныя лёсы беларусаў і палякаў цесна зьнітаваныя. Нават сімвалы нацыянальных трагедый — Хатынь і Катынь — гучаць амаль неадрозна...
— Мы сапраўды зьвязаны вельмі цесна. Лёс Беларусі падчас вайны асабліва трагічны. А таму гаварыць пра гэта рацыянальна вельмі цяжка, бо тут найперш задзейнічаны эмоцыі.
Што тычыць падабенства назваў Катынь і Хатынь, дык баюся, што гэта невыпадкова. Мясьцінаў, зьвязаных з трагічнымі падзеямі, вельмі многа. He выключаю, што Хатынь як мемарыял была выбрана савецкімі прапагандыстамі знарок.
— Каб заблытаць, замяшаць з Катыньню?
— He скажу, што гэта маё сцьверджаньне, але з такім меркаваньнем сустракаўся я неаднаразова. Значэньне гэтых месцаў кардынальна рознае, сувязь паміж імі толькі ў трагічнасьці падзеяў. I гісторыя гэтых мясьцін розная. Палякам вельмі важна і тое, што гісторыя Катыні — гэта гісторыя хлусьні! Надзвычай важна ня толькі тое, што закатаваныя там тысячы людзей, але і тое, што ўся моц прапаганды была сканцэнтраваная на тым, каб не дапусьціць праўдзівага слова пра тое, што там адбылося! Вялізныя намаганьні былі пакладзены на тое, каб прымусіць саміх палякаў забыць або ілжыва сьведчыць пра Катынь.
— I ня толькі палякаў! У верасьні 1939 года на тэрыторыі Полыпчы Чырвонай арміяй былі захопленыя каля 240 тысяч палонных, а ў красавіку-маі 1940 года каля 22 тысяч польскіх грамадзян — палякаў, беларусаў, габрэяў і украінцаў, — якіх утрымлівалі ў розных турмах і лагерах, расстралялі пад Катыньню, як расстрэльвалі іх пад Курапатамі і ў іншых месцах катаваньняў. Па-беларуску словы «Катынь» і «катаваньні» гучаць як аднакарэнныя, а таму асабліва злавесна. А між тым расійская вайсковая пракуратура і сёньня адмаўляецца прадаставіць Хамоўніцкаму суду ў Маскве матэрыялы справы па Катыні, сцьвярджае, што болыпасьць са 183(!) тамоў мае грыф «Абсалютна сакрэтна». Але гістарычная памяць асэнсоўваецца і на мастацкім узроўні. Пра Катынь у аднайменным кінафільме Анджэя Вайды гаворыцца вельмі выразна і балюча.
— Прапагандысцкая хлусьня пра Катынь і пра Курапаты — гэта зьдзек з гістарычнай памяці народаў. I палякам, |іоб
і беларусам папросту загадвалі забыць пра гэта. А я помню, што ў школе нават само слова «Катынь» было забаронена.
— Крыху, можа, расплывістае пытаньне. Ці можаце параўнаць жыцьцё людзей у Польшчы і на Беларусі?
— Палякі ўсё ж не былі пад такім непасрэдным уплывам і ціскам Савецкага Саюза і ўсяго, зьвязанага з яго існаваньнем, з трагічным уплывам на эканоміку і менталітэт. Мы шмат страцілі ў параўнаньні з заходнееўрапейцамі. У той час, калі яны разьвівалі культ працы, у нас лічылася, што ня варта перапрацоўваць, бо ўсё ідзе на карысьць дзяржавы, а не асобы. На жаль, мы адставалі ад Захаду, але меньш за народы, што жылі ў межах СССР.
— А ці падтрымліваеце Вы ідэю зьніжэньня кошту шэнгенскай візы для беларусаў? Нярэдка можна пачуць меркаваньне, што Захад ахвотна гаворыць пра дапамогу беларусам, а тым часам шараговаму грамадзяніну нялёгка патрапіць за межы краіны. Статыстыка, між тым, сьведчыць, што 67 (!) адсоткаў жыхароў Беларусі аніколі не былі ў краінах Еўразьвязу!
— Гэта ня так, што Еўропа адкрытая для Беларусі і разам з тым выстаўляе высокі кошт візаў. Гэта дзьве розныя рэчы, два розныя парадкі.
Еўропа хоча быць адкрытай, Польшча хоча быць адкрытай. Наш вопыт паказвае, што ад прыездаў беларусаў, украінцаў, расіян мы маем найперш прыбыткі. Калі паставіць штучны бар’ер, ён не дазволіць прыехаць звычайным людзям, а тыя, што нясуць бясьпеку, здолеюць атрымаць візы і заплаціць за іх. У нас, палякаў, былі вельмі танныя візы ддя беларусаў, бясплатныя для украінцаў і жыхароў Калінінградскай вобласьці, і пра гэты вопыт мы гаворым. Але зьніжэньне кошту візаў — гэта іншы парадак. Трэба дамаўляцца не з грамадствам, а з урадам. Ёсьць праблема і ў тым, як тэхнічна апрацаваць гэтае пытаньне ў межах цэлай сістэмы.
Польшча была практычна адкрытай на Еўразьвяз з пачатку 90-х: палякі без праблем езьдзілі па ўсёй Еўропе. Аднак калі мы ўвайшлі ў Шэнгенскую зону? Толькі сёлета! Вось які доўгі перыяд ад пачуваньня сябе ў Еўропе да рэальнага ўваходу ў Еўразьвяз 1 мая 2004 года і ў Шэнгенскую зону 1 студзеня 2008 года.
— Як Вы ацэньваеце працу тэлекампаніі «Белсат»? У нас на Беларусі, бывае, раздаюцца раздражнёныя і крытычныя галасы: маўляў, і сігнал цяжка прымаць, і спадарожнік ня той, і многія творчыя сілы адцягнутыя ў Полыпчу, а вынікі, калі параўнаць фінансавыя і інтэлектуальныя выдаткі з уплывам на беларускую супольнасьць, абсалютна неадпаведныя.
— «Белсат» — ініцыятыва канкрэтных людзей і канкрэтнага асяродку. Ініцыятыва тая разьвіваецца, знайшла падтрымку дзяржавы. Ідзе супрацоўніцтва і з іншымі краінамі, якія падтрымліваюць гэты праект. Насамрэч гэта грамадская ініцыятыва, зьнітаваная з людзьмі, якія зацікаўленыя гэтым праектам, а я не магу ацэньваць грамадскую ініцыятыву. Пра эфектыўнасьць тэлеканалу трэба было б запытацца ў гледачоў, у тых, да каго ён апелюе.
— He магу назвацца актыўным спажыўцом прадукту «Белсату», але за стварэньне фільмаў кшталту «Слуцкі збройны чын», пры ўсіх маіх да яго прэтэнзіях і заўвагах, здымаю, як кажуць, капялюш.
— Я сустракаю крытычныя ацэнкі з боку прадстаўнікоў улады і дастаткова пазітыўныя ацэнкі з боку прадстаўнікоў апазіцыі. Чуў таксама, што неўзабаве праграмы будуць трансьлявацца праз іншы спадарожнік, а з цягам часу і ўсё іншае наладзіцца.
— Вось Вы згадалі крытыку прадстаўнікоў улады. А чым, на Вашу думку, можна патлумачыць нярвовую рэакцыю многіх афіцыйных асобаў на ўвядзеньне «Карты паляка»,
на якую, паводле некаторых эксьпертаў, можа прэтэндаваць ледзь ня чвэрць мільёна беларускіх грамадзян?
— Ня бачу сэнсу шукаць прычын, акрамя тых, якія мы пачулі ў заявах беларускага Міністэрства замежных спраў, а потым і са слоў першай асобы дзяржавы.
Ну добра, прымаем пэўную занепакоенасьць беларускага боку: маўляў, пад сумненьне ставіцца тэрытарыяльная цэласнасьць Беларусі. Але няма аніякай нагоды бачыць сітуацыю ў падобным ракурсе. Гэта проста кампенсацыя, прычым хутчэй маральная, палякаў, якія жывуць у Польшчы, палякам, якіх Польшча пакінула без дапамогі, без кантактаў. Калі краіна сталася незалежнаю, аднавіліся і размовы, што трэба неяк вырашаць гэтае пытаньне, а ўрэшце выкрышталізавалася і думка пра закон, які ўрэгуляваў бы дапамогу палякам па-за межамі Польшчы. 3 боку беларускіх уладаў ёсьць сумненьні і занепакоенасьць, як мы будзем уводзіць карту паляка. Мы стараемся ўлічваць гэта ў сваёй працы, але калі ўжо прыняты закон, дык консулы і іншыя супрацоўнікі мусяць яго рэалізоўваць. Нам бачыцца, што аніякай пагрозы карта паляка не нясе. Палякі на Беларусі — гэта людзі, вельмі цесна зьвязаныя з краінай, даволі многа зьмешаных беларуска-польскіх шлюбаў. Няма супрацьстаяньня ці супрацьпастаўленьня «беларус—паляк», тым болей, што можна помніць пра польскія карані, але лічыць сябе беларусам. Я ня бачу праблемы для Беларусі — як ддя грамадства, так і для дзяржавы, але нельга не заўважаць негатыўнага ўспрыняцьця «карты паляка» ўладамі. Мы стараемся весьці дыялог, тлумачыць сваю пазіцыю, даводзіць, што бясьпекі няма.
— Дзякуй! Далей будзе разгорнутае пытаньне. У першым туры беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысьвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, поруч з амбасадарамі Украіны, Вялікай Брытаніі, Славаччыны, Чэхіі, Злучаных Штатаў Амерыкі ўзяла ўдзел прэс-
сакратарка Вашай амбасады Моніка Садкоўска. Але потым статус удзелу быў павышаны: праз некалькі дзён Вы асабіста напісалі дыктоўку паводле прадмовы Францішка Багушэвіча да паэтычнага зборніка «Дудка беларуская», які, дарэчы, быў надрукаваны лацініцай у 1891 годзе ў Кракаве і перавозіўся на Беларусь кніганошаю і... будучым начальнікам Польскай дзяржавы Язэпам Пілсудскім. Гэта быў публічны акт падтрымкі беларускай мовы ці нешта большае? I ці мажлівая ў персьпектыве акцыя «ЕўраДыктоўка», дыктоўка ад мора да мора, калі адначасна селі б пісаць дыктоўку беларусы, літоўцы, палякі і украінцы?
— Зразумела, гэта быў акт падтрымкі беларускай мовы. Мне здаецца цалкам заканамерным, што ў краіне прабываньня пасол бярэ ўдзел у мерапрыемстве, якое ўшаноўвае і падтрымлівае дзяржаўную мову. Тым болей, што гэта ў чымсьці польская ідэя. I мне падабаецца ініцыятыва агульнай... ці як вы сказалі?
— Балтыйска-чарнаморскай ці нават еўрадыктоўкі!
— Усё, дзякуючы чаму мы ўспамінаем сувязі, што вынікаюць з часоў першай Рэчы Паспалітай, мне вельмі даспадобы. Перш за ўсё як гісторыку і энтузіясту той дзяржавы. Зразумела, быў там і шэраг механізмаў, якія ня дужа хораша працавалі, але гэта была вельмі цікавая дзяржава, дзе суб'ектамі былі людзі на месцах, дзе надзвычай важным было самакіраваньне. Можа, у гісторыі Еўропы гэта была самая дэмакратычная дзяржава, а Канстытуцыя 3 Мая адкрывала шлях да сапраўднай грамадскай супольнасьці. Гэта наша сумесная спадчына, вельмі важная сёньня для ўсёй Еўропы, а таму паўтару: усё, дзякуючы чаму мы будзем успамінаць і расказваць іншым пра Вялікае княства і першую Рэч Паспалітую, вельмі важнае, вельмі карыснае і вельмі добрае. Я буду ўсё гэта падтрымліваць, а ідэю адначаснай дыктоўкі чатырох нацый лічу вельмі персьпектыўнай і прадуктыўнай.
— Я вельмі рады, што Вы згадалі Канстытуцыю 3 Мая. Напачатку мая адны, як вядома, адзначаюць Дзень вясны і працы, а другія ўшаноўваюць Канстытуцыю 3 мая 1791 года, а таксама пашырэньне межаў Еўразьвязу і Дзень вольнага друку. Як Вы лічыце, ці хутка беларусы далучацца да ліку другіх?
— Мне, па шчырасьці, не падабаюцца дыскусіі наконт Taro, хто з'яўляецца еўрапейцам, а хто не. Гэта як з народамі, — палякам ёсьць той, хто пачуваецца палякам, еўрапейцам ёсьць той, хто пачуваецца еўрапейцам. Ніхто не ў праве казаць мне, ці еўракеец я. Гэта ведаю я сам! Тое самае можа казаць кожны беларус, які пачуваецца еўрапейцам.
3 пункту гледжаньня гісторыі цывілізацыі Беларусь з’яўляецца часткаю еўрапейскай культурнай спадчыны. Цяжэй сёньня казаць пра палітычныя структуры. Усе мы ведаем, што сёньня ўлады Беларусі рэалізуюць, так сказаць, трэці шлях. Польшча прапаноўвае гэтай частцы Еўропы іншы шлях. Ідэальнага выбару няма ніколі, але найбольш эфектыўным нам бачыцца (і ў нас ужо ёсьць пэўны вопыт) выбар, зьнітаваны з Еўразьвязам. Гэта дастаткова хуткая мадэрнізацыя і палітычнай сістэмы, і эканомікі, і тэхналогій. I мы прапаноўваем гэткі выбар іншым. Але кожны вольны выбіраць што захоча.
— Як Вы ацэньваеце 28-моўны «Беларуска-лацінскаеўрапейскі слоўнік» Лявона Баршчэўскага, што выйшаў сёлета ва Уроцлаве? Ці можна сказаць, што гэта адзін з прыкладаў беларуска-еўрапейскай інтэграцыі?
— Гэта вельмі цікавае выданьне! У мяне ёсьць некалькі асобнікаў, і гасьцям з іншых краін, якія прыходзяць у пасольства, я перадаю гэты слоўнік як падарунак. Можа, нават не такі ён важны як практычны падарунак, але вельмі значны як навуковы...
— I нават як пэўны сімвал таго, што беларусы здольныя рабіць рэчы, якія можна падарыць любому адукаванаму еўрапейцу.
— Так, гэта і сімвал, свайго роду сімпатычны сувенір. Прычым сама ідэя шматмоўнага слоўніка вельмі арыгінальная, беларуская.
— На Беларусі стаяць чатыры помнікі Адаму Міцкевічу. Як Вы ставіцеся да ідэі ўсталяваць у Варшаве помнікі Янку Купалу і Якубу Коласу?
— Пазітыўна. Але ўсё ж не роўназначныя велічыні — помнік Міцкевічу ў Беларусі і помнік Коласу ў Варшаве...
— Беларусы маюць ужо прыкры вопыт — мы паставілі помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску, а помнік Купалу ў Маскве дагэтуль не адкрыты, хоць і была ўзаемадамоўленасьць з расійскім бокам.
— Аяк зьвязаны з Беларусьсю Пушкін?
— Пачаць хаця б з таго, што нянька Пушкіна Арына Радзівонаўна была беларускаю і выхоўвала будучага паэта на беларускіх казках...
— Але калі я спытаўся б у вас, як зьвязаны з Беларусьсю Адам Міцкевіч, дык вы намнога больш маглі б гаварыць пра гэта?
— Канечне!
— Міцкевіч для Беларусі — не толькі польскі паэт, а нашмат болей. Таму механічны абмен я не ўводзіў бы. Купала для палякаў таксама вельмі важная постаць. Ён надаваў шмат увагі перакладам з польскай паэзіі, і нават за адно толькі гэта мы павінны паставіць яму помнік.
— Прабачце, але заўважу тут, што і пачынаў свой творчы шлях Янка Купала як польскамоўны паэт: яго раньнія вершы былі напісаны на польскай мове!
— Я, прызнацца, пра гэтага ня ведаў...
— Дасьледчык і перакладчык Уладзімір Мархель з год таму эпаціраваў публіку, калі ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» |112
заявіў, што напісаў за Янку Купалу дваццаць чатыры, калі не памыляюся, вершы.
— ???
— Ён пераклаў тыя вершы (праўда, аўтарства аднаго з іх досыць спрэчнае) маладога Купалы з польскай на беларускую мову. А Якуб Колас, як вядома, пачынаў пісаць на рускай мове.
— Я не сьпецыяліст па Коласу і не памятаю пра ягоныя дачыненьні з польскімі пытаньнямі. Разам з тым, думаю так: механічная ўзаемнасьць — не заўсёды найлепшы шлях. Я б з задавальненьнем паспрыяў усталяваць помнік Купалу ў Варшаве. Той, хто ведае свайго суседа, ставіцца да яго прыязна. Мы баімся таго, чаго ня ведаем. Таму нам абсалютна неабходна пашыраць веды пра беларусаў, расіян, украінцаў, немцаў, чэхаў, славакаў, літоўцаў.
— Спадар амбасадар, я ведаю, што Вы захапляецеся фотамастацтвам. Ці можна чакаць у персьпектыве — блізкай ці далёкай — Вашай персанальнай выставы ў Менску?
— У мяне хутчэй ня сталыя, а спарадычныя перыяды заняткаў фатаграфіяй. I найчасьцей яны зьвязаныя з выездамі ў іншыя краіны. Так было на Украіне, у Італіі... На пачатку 90-х на Украіне я даязджаў да некаторых аб'ектаў і мясьцін можа нават першы. На Беларусь я прыехаў у верасьні, было шмат арганізацыйных турбот, але з вясны пачалі выязджаць у рэгіёны. Спадзяюся, што і фатаграфічны эфект будзе. Але да выставы яшчэ далёка.
— Пэўная асоба ў нас ня раз публічна самавызначалася як «праваслаўны атэіст». А ці можна пачуць пра Вашы стасункі з інстытутам царквы, а дакладней, з касьцёлам?
— Гэта вельмі інтымная частка жыцьця. Mary толькі сказаць, што я католік і з першых дзён сваіх жыў у каталіцкай сям'і.
— Адзін з нашых знаных пісьменьнікаў параўнаў сваё жыцьцё з келіхам добрага чырвонага віна. 3 чым параўналі б сваё жыцьцё Вы?
— Я крыху знаюся на італьянскіх вінах, але не рызыкнуў бы назвацца тонкім дэгустатарам. Здаецца, ня маю і такога таленту, каб рабіць з жыцьця літаратуру. Mary толькі сказаць, што адчуваю сябе вельмі шчасьлівым чалавекам. Як гісторык бачу, што мяне напаткала штосьці неверагодна цудоўнае. На свае вочы я бачыў, як зьмяніўся сьвет. Можа, ня сьвет, але Еўропа, прастора, у якой я жыў, дакладна зьмянілася. Лічу гэта вялікім шчасьцем. Я пачынаў вучыцца ва універсітэце ў 1977 годзе і, шчыра кажучы, ня меў надзеі, што буду колісь жыць у іншай, несацыялістычнай прасторы. Мне хацелася стаць гісторыкам, каб... зьбегчы. Зьбегчы ў іншы сьвет, у сьвет гісторыі, хоць і ведаў, што гэта будзе ўнутраная эміграцыя. Але потым адбыўся цуд — сьвет зьмяніўся! А да цуду гэтага быў прыналежны і чалавек, які ўсім палякам неверагодна важны, — Ян Павел II. Я быў на набажэнстве ў Варшаве ў 1979 годзе, калі Папа сказаў прарочыя словы пра тое, што зьменіцца аблічча гэтай зямлі («Niech zst^pi Duch Twoj i odmieni oblicze ziemi, Tej ziemi»). Я бачыў сваімі вачыма, як мянялася аблічча ня толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропы. Юнаком я думаў, што пражыву ў няволі, а аказалася, што я вольны чалавек. Нам была дадзена мажлівасьць выбіраць, і гэта штосьці неверагоднае. I таму, калі думаю пра сваё жыцьцё, думаю, што я шчасьлівы чалавек: мне сустрэлася штосьці вельмі важнае і я змог зразумець — адбылося неверагодна важнае. Чаго ж яшчэ хацець?
— Вялікі дзякуй, спадар амбасадар, за шчырую і зьмястоўную гутарку!
14 траўня 2008 года.
Літаратура творыць жыцьцё
Шчасьлівы той аўтар, які вось так можа скласьці ў «Бювар» гутаркі, падарожныя нататкі і эсэ, зачыніць бювар — і атрымаецца кніжка, якую можна падараваць чытачу, Брату або сабе самому на дзень нараджэньня.
Такі падарунак можа зрабіць самому сабе выдавец, і ніхто яго за гэта не папракне. У тым выпадку, калі яму не здраджвае ні пачуцьцё меры, ні пачуцьцё густу, ні пачуцьцё сьціпласьці. А гэта якраз той самы выпадак.
Вонкава эклектычная архітэктоніка кнігі апраўдваецца тым, што «Бювар» — ён і ў Беларусі бювар. А ў гэтага жанру-новатвора — свае законы, свая будова.
Еднасьць у рознасьці. Аўтар выяўляе чатыры падыходы, чатыры стасункі з жыцьцём і мастацтвам.
У першым выпадку ён — эсэіст.
У другім — падарожнік.
У трэцім — апытаны.
У чацьвёртым — апытальнік.
Ва ўсіх выпадках ён спавядаецца перад Братам, іпастась якога вядомая нам яшчэ з кнігі «Лісты да Брата». Мне выпала зрабіць здагадку адносна адрасата, што ён не толькі родзіч (рэальны прататып, ясна, прысутнічае тут), але і Брат — браткабеларус. Той, ад каго аўтар дамагаецца, каб яго прачыталі.
Толькі два тэксты непасрэдна звернуты да Брата, але зразумела, што і астатнія адрасаваны яму.
Гэта першая канстанта, што неадменна прысутнічае ў кожным тэксьце.
Другая канстанта — гэта вернасьць аўтара сваёй малой радзіме — Жодзіну.
Чытачу лерадаецца глыбокае перакананьне аўтара, што «Жодзіну патрэбны помнік Багуславу Радзівілу...» I не толькі Жодзіну, а і Беларусі.
I не таму толькі, што той Жодзіна заснаваў. I не таму, што гэты самы Багуслаў быў чымсьці лепшы за Пане Каханку або за Рыбаньку. Грэшны быў, як усе мы... Але таму, што таго патрабуе гістарычная логіка.
I цешыць, што гэтае адчуваньне гістарычнай справядлівасьці перадаецца ад аўтара да Брата, а ад Брата да мясцовай адміністрацыі.
I калі помнік Багуславу Радзівілу ў Жодзіне ўсё ж паўстане, тады я з задавальненьнем адзначу: вось яшчэ адно пацьвярджэньне маёй гіпотэзы пра тое, што не с(толькі) жыцьцё творыць літаратуру, колькі літаратура творыць жыцьцё.
А яшчэ літаратура творыць літаратуру. Гэта аўтар і выдавец дакажа тады, калі выдасць, як абяцае, «Аўтабіяграфію» Багуслава Радзівіла ў перакладзе на беларускую мову.
Каб тварэньне адбывалася, дэміургу патрэбна быць такім няўрымслівым, жвавым і непрадказальным у пытаньнях, якім ён выяўляе сябе ў гутарцы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыкам Літвінам.
3 яе высьвятляецца, што ў пана пасла ёсьць сваё меркаваньне пра таго ж Багуслава Радзівіла. I пра «Патоп» Генрыка Сянькевіча, і пра паўстаньне Багдана Хмяльніцкага. I лра сёньняшні стан літаратуры.
Асабіста я знаходжу ў гутарцы карыснае назіраньне, якое датычыцца папулярнасьці «літаратуры факту», да якой, між іншым, належыць і «Бювар».
Факты занатоўвае аўгар, надзелены мастакоўскім зрокам не ў меньшай ступені, чым філалагічным, што я ўжо зазначаў у прадмове да кнігі «Лісты да Брата», вокладка якой аздоблена выявамі «Паляўнічых на снезе» Пітэра Брэйгеля Старэйшага (Мужыцкага).
Аўтар эсэ пра Ван Гога «Загадка Вінцэнта» ведае апошняга, як кажа братка-беларус, як аблупленага. Як мастак мастака. Нібыта падарожнічаў з ім разам па ўсіх закутках Еўропы, апантана працаваў на пленэрах, сумаваў у Арлі і радаваўся ў Правансе, смакаваў палыновы напой — абсэнт — і вёў апакаліптычныя размовы пра беларускую зорку Палын.
Чаму менавіта Ван Гог? Ня толькі з нагоды юбілею мастака. Логіка бювара і нармалёвай кампаратывістыкі. У эсэ Вінцэнт выглядае бадай што беларусам. Як Дунін-Марцінкевіч (таму што Вінцэнт). Як Максім Багдановіч (таму што загадкавы). Як Язэп Драздовіч (бо таксама бадзяўся па вёсках і ведаў смак як у сімвалізме, так і ў прымітывізме). Аўтару ўдалося абвастрыць пытаньне ня толькі пра жыцьцё мастака, але і пра ягоную сьмерць.
Партрэт Ван Гога атрымаўся, як бачым, беларусацэнтрычны. А вось партрэт маёй роднай Крыўі ў падарожных нататках «Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію» выглядае еўропацэнтрычным.
Пілігрым разам з іншымі ўдзельнікамі ўцечкі дапяў да цэнтру Еўропы, які, паводле апошніх геаграфічных зьвестак, разьмяшчаецца каля возера Шо, што на Глыбоччыне. Сьвет вялікі, можа, і праўда, сказаў бы фальклорны герой, які любіў слухаць небыліцы. Мне, карэннаму крывічу, чыё імя таксама згадвае аўтар, да душы гэтыя ды іншыя навуковыя хай сабе й містыфікацыі (а можа, і не містыфікацыі). А чаму б і не? Бо, нагадвае аўтар, сам Мюнхгаўзен пахаваны тут, на Глыбоцкай зямлі. Ну, можа, і ня той самы Мюнхгаўзен, дадам я, а ягоны нашчадак — што гэта мяняе? Вядома, што гістарычны барон Мюнхгаўзен таксама быў на Беларусі, служыў гусарам у Горадні і нахапаўся туг, бы сабака блох, дзівосных гісторый пра літоўскага каня, пра русалку — малжонку
Радзівіла Пане Каханку, пра галасістых смажаных дзятлаў, а таксама засвоіў тутэйшы спосаб выцягваць сябе з багны — рукой за ўласную чупрыну.
Хто ня езьдзіў у вандроўкі па малазьведаных кутках Беларусі разам з Антосем Астаповічам? А вось жа нікому ў голаў не прыйшла задума занатаваць падарожныя ўражаньні, як зрабіў аўтар. Ды яшчэ даслаў сваю, так бы мовіць, справаздачу да Брата. Слушная задума. Бо вандроўкі пачынаюцца і канчаюцца, а што застаецца? Проста ніхто не мог дапетрыць, што кожнае такое падарожжа — адгорнутая старонка гісторыі Беларусі XXI стагоддзя. Яе можна загарнуць, а можна і захаваць для нашчадкаў. I ў той час, калі дачка аўтара, мастачка Хрысьціна, старанна малюе падарожныя эскізы, яе бацька старанна піша чарговы ліст да Брата. У гэтым сваім імкненьні ён нагадвае мне Ядвігіна Ш., які, ехаўшы з Вільні да свайго Дому, назіраў, слухаў, размаўляў і занатоўваў, а потым дасылаў «Лісты з дарогі» ў «Нашу Ніву». Да рэдакцыі дайшлі, а да сэрцаў браткоў-беларусаў? Каб дайшлі своечасова, дык усьвядомілі б, што Беларусь з яе вёскамі, населенымі беларускамоўным насельніцтвам, распасціраецца ад Вільні да нашага гістарычнага Дому, а ў народнай сьвядомасці засталася б не толькі «Наша Ніва», але і «Наша Вільня».
Вось вынікае з лістоў да Брата, што ёсьць наша Беларусь у цэнтры Еўропы, што каля возера Шо і абапал яго.
Лісты дасланыя...
Пятро Васючэнка
Біябібліяграфічная даведка
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч, нар. 03.05.1958 г., г. Жодзіна Мінскай вобл., перакладчык, празаік, паэт, драматург. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1990 г., Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004 г.
Скончыў 8 класаў Жодзінскай СШ №5 у 1973 г., педагагічнае аддзяленьне Мінскай мастацкай вучэльні ў 1977 г. Выкладаў маляваньне і крэсьленьне ў Траянаўскай сярэдняй школе (Барысаўскі раён), пасля службы ў Савецкай Арміі (1977—79) працаваў мастаком-афарміцелем у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску. У 1981 г. паступіў, а ў 1986 г. скончыў аддзяленьне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. 3 1986 г. рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 г. адказны сакратар часопіса «Бярозка». 3 1992 г. ачольваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 г. — выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.
3 1982 г. выступае ў рэсггубліканскім друку.
Аўтар кнігі апавяданьняў і п'ес «Гульня ў тастамант» (1992), кнігі прозы «Лісты да брата» (1998), кнігі паэзіі «Высакосны год» (2004).
Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбома «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008).
Аўтар слоўніка-даведніка «2000 русскнх, 2000 белорусскнх ндном, фразеологнзмов н устойчнвых словосочетаннй» (сумесна з А. Баярынай, 2006).
Творы Ул. Сіўчыкава перакладаліся на балгарскую, грузінскую, рускую, славацкую і украінскую мовы.
Маналогі і дыялогі ўпершыню друкаваліся або гучалі:
Загадка Вінцэнта.
Эсэ
Часопіс «Дзеясдоў» № 7 — сьнежань 2003 г.
Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію. Падарожныя нататкі Часопіс «Дзеяслоў» № 5(30) — верасень — кастрычнік 2007 г.
«Жодзіну патрэбны помнік Багуславу Радзівілу...».
Размова ў студыі
Эфір «Радыё Свабода»
24 красавіка 2005 г.
«Я шчасьлівы чалавек...».
Гутарка з амбасадарам Часопіс «Дзеяслоў» № 4(35) — ліпень — жнівень 2008 г.
Ілюстрацыі:
На франтысьпісе — Францішак Скарына. Дыспут. Тьггульны ліст кнігі «Ісус Сірахаў».
5 сьнежня 1517 г.
На с. 12 — Уладзімір Сіўчыкаў.
Дачка Хрысьціна ў вобразе La Mousme, мадэлькі Ван Гога. 30 сакавіка 2003 г.
На с. 65 — Язэп Драздовіч. Мястэчка Глыбокае. Выгляд на Траецкі касьцёл з Кармеліцкага саду. 3 альбома «Глыбокае». 1925 г.
На с. 84 — першая пісьмовая згадка пра Жодзіна (тагачаснае Багуслаў Поле) «Inwentarz Smolewicki», 1643 г.
На с. 99 — Я. Фальк. Князь Багуслаў Радзівіл.
Гравюра паводле малюнка Д. Шульца. 1654 г.
На 4-й стар. вокладкі — фота Віталя Гіля. 2003 г.
Зьмест
Загадка Вінцэнта 5
Эсэ
Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію 56
Падарожныя нататкі
«Жодзіну патрэбны помнік Багуславу Радзівілу...» 82
Размова ў студыі «Я шчасьлівы чалавек...» 95
Гутарка з амбасадарам
Літаратура творыць жыцьцё 115
Пасьляслоўе П. Васючэнкі
Біябібліяграфічная даведка 119
Літаратурна-мастацкае выданьне
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч
БЮВАР
Маналогі і дыялогі
Адказны за выпуск Р. I. Шастак Рэдактар Б. П. Пятровіч (Сачанка) Мастацкі рэдактар М. В. Драко Карэктар Л. К. Сіўчыкава
Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў 25.04.2009. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,98. Ул.-выд. арк. 4,84.
Тыраж 300 экз. Заказ 407.
Прыватнае унітарнае прадпрыемства «Радыёла-плюс».
ЛН № 02330/0133315 ад 09.06.2004.
Пр. Незалежнасьці, 72-12, Рэспубліка Беларусь, 220012, г. Мінск.
Выдавец I. П. ЛогвінаЎ.
ЛН 02330/013307 ад 30.04.2004.
Пр-т Незалежнасьці, 19-5, Рэспубліка Беларусь, 220050, г. Мінск.
Паліграфічнае выкананьне:
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Медысонт». ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.2004.
Вул. Ціміразева, 9, Рэспубліка Беларусь, 220004, г. Мінск.
Падрыхтаванасьць тэарэтычную да падарожжаў Уладзімір Сіўчыкаў дапаўняе пабачаным спрактыкаваным, мастацкім, дзелавым зрокам і пачутым трэніраваным слыхам. Добрым адчуваньнем факта, выпадку, здарэньня. Увагай да дэталяў. Вылучэньнем галоўнага.
Ала Сямёнава
Знадзеена курсіў чакаў, Падкрэсьліць важную праяву, Што не спазьніўся ўпарты Сіўчыкаў Скарынаўскую доўжыць справу!
Рыгор Барадулін
Уладзімір Сіўчыкаў умее выштукоўваць узоры стылявой абачлівасьці і кампазіцыйнай дыпламатычнасьці. Складанасьць мысьленьня выяўная рыса гэтай кніжкі. Яна створана мастаком, якому ўласьцівы шляхетны стыль паводзін, самавіты выгляд, паважнасьць у гаворцы і ў маўчаньні, этычныя адносіны да людзей, вера ў нацыянальнае хараство, шанаваньне фамільнай прыгажосьці, захапленьне ўніверсальнасьцю беларускай прасодыі, выбудоўваньне свайго жыцьця паводле сумленных правілаў...
ГІеанід Дранько-Майсюк
ISBN 978-985-448-100-5
9 789854 481005