• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бусліны востраў Балгарская казка

    Бусліны востраў

    Балгарская казка

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 32с.
    Мінск 1991
    7.36 МБ
    БАЛГАРСКАЯ КАЗКА
    Мінск «Юнацтва» 1991
    ББК 84.4Бл
    Б92
    Серыя заенавана ў 1981 годзе
    Жнл в одном селе крестьяннн с женой, дочкой Боснлкой н сыном Снляном. Отец с матерью в сыне душн не чаялн, совсем забаловалн его. Вся семья прн деле, только Снлян с утра до вечера по ярмарке слоняется с такнмн же, как сам, друзьямн-гулякамн. Наконец он совсем ушел нз дому...
    Какне невзгоды выпалн на долю Смляна н как он опять вернулся в родное село, н рассказывается в этой сказке.
    Пераклаў на беларускую мову С. Міхальчук
    Мастак Я. Равякоў
    4804010400—085
    Б	113—90
    М 307(03)—91
    ISBN 5-7880-0419-5
    © Перакладчык С. Міхальчук, 1991
    © Мастак Я. Равякоў, 1991
    Вось што людзі расказваюць, дзяды ўнукам пераказваюць.
    Жыў-быў на свеце селянін. Звалі яго Бажын. Жыў са сваёю сям’ёю, не вялікаю і не малою. Ён сам, ды жонка, ды двое дзетак — дачка Басілка і сын Сілян.
    Бацька з маці сына вельмі любілі, душы ў ім не чулі. Кавалачак смачнейшы — яму аддаюць. Самі на • досвітку падымаюцца, сына пабудзіць шкадуюць. Зусім распесцілі. Пачаў Сілян у школу хадзіць — настаўнікаў не слухаецца, урокаў не вучыць. Яму толькі б на рэчку бегаць, рыбу лавіць ды купацца.
    Бацька з маці між сабою гавораць:
    — Сялянская праца цяжкая, наробіцца яшчэ. Няхай пакуль што пагуляе.
    Рос-падрастаў Сілян, вырас прыгожы ды зграбны. А карысці з яго ніякай ні дома, ні ў полі. Толькі і ведае, што падбухторвае іншых хлопцаў на розныя штучкі, ды вечарамі, калі людзі напрацуюцца і спяць, песні на ўсё сяло гарланіць.
    Тут бацька з маці і задумаліся: што з шалапутным сынком рабіць?
    — Можа, ажэнім яго? — кажа бацька.
    — I праўда,— зарадавалася маці.— Ажэніцца — пераменіцца.
    Высваталі яму самую лепшую дзяўчыну ў сяле, красуню ды рукадзельніцу, і ў полі і дома працаўніцу.
    Хоць і ажаніўся Сілян, а ўсё роўна не перамяніўся. Бацька арэ, сее, маладая жонка Нэда ды Сілянава сястра Басілка жнуць, з гаспадаркай уходжваюцца,
    маці снеданне, абед, вячэру гатуе — усе работаю заняты. Адзін Сілян з саменькай раніцы на кірмашы сноўдаецца з гэтакімі ж, як сам, сябрукамі-гулякамі.
    Год гэтак мінуў. Нарадзіла Нэда Сіляну сынка. Назвалі яго Велка. Тут бы Сіляну адумацца, ды куды там — яшчэ больш загуляў. А вернецца апоўначы — жонка плача, сястра ўздыхае, маці ўгаворвае, бацька сварыцца.
    — Зусім жыцця няма,— сказаў аднойчы Сілян.— Прыйдзеш дадому стомлены, тут бы адпачыць, а цябе поедам ядуць. Пайду ад іх. Няхай жывуць як хочуць, і я — як хачу.
    I пайшоў.
    Далекавата ад іх сяла горад быў, але Сілян ног не пашкадаваў, дабраўся да горада, у карчму падаўся. Грошы ў яго ў той час яшчэ ў кішэні пазвоньвалі. На гэты звон і сябрукі знайшліся, наляцелі, як мухі на мёд. Дзень весяліўся Сілян, другі баляваў, а на трэці і грашам і сяброўству канец.
    А горад — не бацька з маці, ніхто кавалка хлеба дарма не дасць. Пачаў галадаць Сілян. Дзе ноймецца дроў накалоць, дзе гліну на будоўлі мясіць. Менш заробіць — праесць, крыху больш заробіць — прап’е.
    Так і бягуць дні за днямі. Думаў Сілян, у горадзе яго вясёлае, лёгкае жыццё чакае, а тут вунь як усё павярнулася.
    Пайшоў ён неяк раз у горад Салонікі. Парашыў свет пабачыць, на людзей паглядзець. А ў Салоніках у гавані паруснікаў поўна, ад суднаў з доўгімі вёсламі на вадзе цесна. Наняўся Сілян на карабель матросам, і назаўтра ж раніцай карабель адплыў.
    He дзень, не два нёс іх вецер і з кожным днём усё мацнеў ды мацнеў. А пасярод мора разгулялася страшэнная бура. Хвалі кідалі судна з боку на бок, забаўляліся з ім, нібы кот з мышкай. Карабель то ўгору ўзнімала, то ўніз шпурляла. Сарвала руль і парусы,
    мачты пакрышыла-паламала. А потым ударыла судна аб скалу і зусім на трэскі разбіла.
    У той страшны час усе патапіліся. Аднаму Сіляну ўдалося ўратавацца. Ён паспеў ухапіцца за вялікую дошку, успоўз на яе, рукамі-нагамі ўчапіўся.
    Доўга яго насіла па моры ці не, ён не ведаў, не памятаў. Дождж яго сек, сонца пякло, думаў — зусім прападзе. А ўсё-такі суцішылася бура, вынесла дошку на бераг і Сіляна з ёю.
    Ляжыць Сілян знясілены на цвёрдай зямлі, і ўсё яму здаецца, што пад ім хвалі ходзяць. Адлежаўся, устаў і паплёўся куды вочы глядзяць, абы толькі чым далей ад мора. Прайшоў колькі там, зноў перад ім
    і	•
    2 Зак. 2964_
    мора паблісквае. Павярнуў у другі бок, ішоў, ішоў і зноў да мора выйшаў.
    «Не інакш, я на востраў трапіў,— думае Сілян.— * Ды ці жыве хоць хто тут? Штосьці і дымком не пахне, і сабакі не брэшуць, і пеўні не спяваюць. Раптам я адзін-адзінюткі на гэтай зямлі сярод мора?!»
    А ўжо і ноч насоўваецца. Знайшоў Сілян невялічкую пячору над ручаём, папіў вадзіцы, ягадамі ажыны, што на схіле расла, прагнаў трошкі голад і ўлёгся. Як можа спаць згаладалы, акалелы чалавек на чужой зямлі з каменем пад галавой, гэтак і Сілян спаў — усю ноч дрыжаў, вачэй не звёў.
    Вось калі праняло ўрэшце Сіляна! Успомніў ён роднае сяло, бацьку з маці, ласкавую жонку з сынком, добрую сястру. Ці давядзецца зноў пабачыцца з імі? Ці так і загіне ён тут, на чужыне?!
    Доўга сумныя думы думаюцца, а ноч яшчэ даўжэй цягнецца. Нарэшце заняўся золак.
    Узабраўся Сілян на гару. Агледзеўся навокал. Во радасць! Унізе паміж гарой і пагоркам, у далінцы, палеткі ўзараныя, а паўз палеткі дарога ўецца. Значыцца, не пустэльны востраў, жывуць тут людзі! Пабег па схіле, быццам крылы ў яго выраслі. На дарогу ступіў, пакрочыў наперад.
    Толькі абмінуў пагорак, убачыў: на лужку муж з жонкаю сена косяць. Кінуўся да іх Сілян, ды прыпыніўся.
    «Як,— думае,— з імі загаварыць? Па-нашаму, па-балгарску? Ды адкуль тут, на востраве сярод мора, балгарам узяцца! А калі яны туркі, або грэкі,
    або яшчэ хто — яны мяне не зразумеюць, я іх не зразумею. Будзем перагаворвацца, як сляпы з глухім. Але ўсё ж людзі яны, не ваўкі, як-небудзь дамовімся».
    Тут раптам жанчына засмяялася, павярнулася да мужа і сказала:
    — Зірні, мужычок, няйначай, Сілян да нас ідзе!
    — I праўда, Сілян,— муж адказвае.— Якім толькі ветрам яго сюды занесла?
    Здзівіўся Сілян. Мала таго, што гэтыя людзі пабалгарску гавораць, яны яшчэ яго і па імені называюць. Ну і дзівосы!
    Мужчына абцёр касу травою, адклаў убок.
    — Што ж, Сілян, адкуль бы ты ні ўзяўся, з неба ці з мора, нашым госцем будзеш. Хадзем з намі.
    Прывялі яго ў невялікае паселішча. Дзеці насустрач высыпалі, закрычалі звонкімі галасамі:
    — Сілян прыйшоў! Сілян прыйшоў!
    Сілян яшчэ больш дзівіцца:
    — I дзеці мяне ведаюць! А я іх нікога і ў вочы не бачыў.
    Гаспадары пасадзілі Сіляна на пачэснае месца за сталом. Частуюць. Пачалі суседзі сыходзіцца, і кожны, як вітаецца, яго па імені называе. А самы стары дзед узяўся распытваць:
    — Ну што, Сілян, дзе быў-прападаў? Ці не кінуў піць-гуляць? Маці па табе вочы выплакала. Маладая жонка Нэда пры жывым мужу горкай удавою гаруе. А сынок Велка сіратою расце. Можа, твой бацька Бажын хоць ад унука дачакаецца помачы.
    Пакаціліся тут у Сіляна з вачэй горкія слёзы.
    — Каб мне ў родныя мясціны давялося вярнуцца, усё інакш бы пайшло. Толькі як туды дабрацца? Мо караблём, што да вострава прычаліць?
    — He, Сілян, не заходзяць сюды караблі. У баку ад гандлёвых шляхоў гэты востраў ляжыць. I акружаюць яго мелі, скалы ды віры. Гэта ж і той карабель, на якім ты плыў, аб нашы камяні на трэскі разбіла.
    — А як жа вы самі сюды трапілі?! — закрычаў Сілян.— I адкуль мяне і ўсю нашу сям’ю ведаеце?
    — Як жа нам не ведаць! Мы ўсе з табою з аднаго сяла родам. Усё ваша жыццё нам як на далоні відаць. А сюды на востраў прыносяць нас шырокія крылы. Мы ж буслы, Сілян.
    — Буслы? Нічога не разумею! — кажа Сілян.— Хіба ж буслы аруць і сеюць, па-балгарску гавораць? He бывае такога на свеце!
    — Бывае не бывае,— адказвае стары,— а што было, тое было. Калі хочаш, паслухай. Раскажу я Ta66 не казку, не байку, а чыстую праўду.
    Даўно гэта здарылася. Мой дзед тады яшчэ хлапчуком басанож бегаў. I такім дурасліўцам рос, яшчэ горшым за цябе. Збярэ гурт хлопчыкаў ды дзяўчынак, па садах у яблыкі лазяць, вулеі на пчальніках перакульваюць, сабакам да хвастоў чарапкі прывязваюць. He было на іх ніякае рады. Аднойчы зайшоў у сяло дзед-жабрак. Пачалі дзеці яго дражніць, за кашулю, за торбу тузаць. Раззлаваўся стары ды і агрэў кіем аднаго, другога. Дзеці адбегліся, пачалі
    ў яго камянямі шпурляць. I пацэліў камень яму ў галаву, якраз у скроню. Упаў стары і памёр. А перад тым як апошні раз уздыхнуць, паспеў іх закляць страшным закляццем: «Не ўмелі вы сярод людзей людзьмі жыць, дык будзьце бусламі. А зрабіцца людзьмі здолееце толькі там, дзе, апрача вас, людзей не будзе, на пустэльным востраве сярод мора. Непарушны мой праклён на векі вякоў!»
    Як сказаў стары, так і сталася. У той жа міг выраслі ў дзяцей крылы, узняліся яны ў паветра і паляцелі. Куды — самі не ведалі. Прынёс іх вецер на гэты востраў. Пасярод вострава з-пад скалы цякуць два ручаі: адзін ручай з чалавечай вадой, другі з буслінай. Пакупаемся ў першым — людзьмі робімся. Тут, на востраве, час бавім. А як у наш край, Балгарыю, у роднае сяло вясна прыйдзе, пачынае нас мучыць туга неадольная. Тады акунёмся мы ў ручай з буслінай вадою, зробімся бусламі і ляцім на радзіму. Там наш дом, там і жывём да глыбокай восені.
    — Дзядуля, а мне можна зрабіцца буслам? — спытаў Сілян.
    — Чаму ж не,— адказаў стары.
    — Дык пакажы мне хутчэй, дзе запаветныя ручаі, — пачаў прасіць-маліць Сілян.— Зраблюся буслам, палячу на лёгкіх крылах у родны край.
    — He, Сілян,— кажа стары,— там, у Балгарыі, цяпер зіма, а мы, буслы, птушкі да холаду нязвыклыя. Аднаму табе не даляцець. He наезджаны ў моры дарогі, ды і ў небе шлях не пракладзены. Прыйдзе пара, усёй чарадой узнімемся, і ты з намі.
    Застаўся Сілян жыць у бусліным сяле. Каму што ў гаспадарцы памагчы трэба — ён першы. Сена ў копы складаў, збажыну жаў. Быццам падмянілі Сіляна, зусім другім чалавекам стаў, сам сябе не пазнае.
    Так і мінаў час — удзень на рабоце, ноччу ў тузе і нэндзе.
    Раптам занепакоіліся людзі-буслы. На неба пазіраюць, вочы ва ўсіх трывожныя, любая работа з рук валіцца. А аднойчы раніцай, на самым золку, крык пачуўся:
    — Пара ў дарогу! Пара!
    У Сіляна сэрца ад радасці закалацілася, і адразу ж яго быццам ледзяною рукою сціснула. Кінуўся ён да старога дзеда, скрозь слёзы загаварыў:
    — Скажы, дзядуля, што мне рабіць? Як у бусла ператварыцца — ты мяне навучыў, а як чалавекам у родным сяле зрабіцца ды застацца — не ведаю. ЦІ не параіш мне што-небудзь?