Бусліны востраў
Балгарская казка
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 32с.
Мінск 1991
— А ты вось што, Сілян,— адказвае дзед,— вазьмі збаночак, набяры ў яго вады з чалавечага ручая ды павесь на шыю. Прыляціш дадому, апырскаешся тою вадою, сам сабою станеш. На табе ж няма закляцця на векі вякоў непарушнага.
Тры дні і тры ночы ляцелі буслы над морам. Сілян-бусел ледзьве крыламі махае, ніжэй за ўсіх ляціць. Зусім з сілы выбіўся, вось-вось адстане. Ды тут якраз цвёрдую зямлю ўбачылі. Адпачылі буслы на крутым беразе, далей паляцелі.
А як паказалася ўдалечыні роднае сяло — ад-
куль толькі і сіла ўзялася! — вырваўся Сілян-бусел наперад, пра ўсё ад радасці забыўся, рынуўся стрымгалоў да бацькоўскага двара. Ды не ўсцярогся: гліняны яго збаночак стукнуўся аб камень і разбіўся. Уся чалавечая вада ў зямлю пайшла. Заплакаў бы Сілян, ды буслы плакаць не ўмеюць. Узмахнуў небарака стомленымі крыламі, узляцеў на дах роднага дома, а там у гняздзе ўжо сядзіць стары бусел, той, што на востраве самым старым дзедам быў.
Затрашчаў бусел дзюбай, нібы салдат палачкамі па барабане застукаў. Сілян усё зразумеў:
— Маё гэта гняздо, спрадвеку тут сялюся. А ты, Сілян, вунь на свірне ўладкоўвайся. Твой бацька Бажын і туды кола ад разбітых калёсаў прыладзіў.
Звіў сабе гняздо на тым коле Сілян-бусел, стаў у ім на доўгіх нагах, на двор пазірае. Бачыць — маці карову доіць, маладая жонка Нэда авечак у хлеў заганяе, сястра Басілка ў ачагу агонь распальвае — вячэру гатуе. А сынок Велка паміж імі круціцца, светлая яго галоўка то тут, то там мільгае.
Захацелася Сіляну сына лепей разгледзець, зляцеў ён з гнязда на двор. А Велка яго за хвост схапіў, весела закрычаў:
- — Гляньце, гляньце, я бусла злавіў! Залыгаю яго
на вяроўку, буду з ім гуляць, за сабою вадзіць.
Тут якраз бацька Сіляна, Бажын, з поля вярнуўся. Пачуў, што Велка крычыць, і сказаў:
— Адпусці бусла, унучак. Бусел птушка добрая, нікому зла не робіць.
Велка паслухаўся дзеда.
Так і пачаў Сілян-бусел жыць — і пры доме і не дома, са сваімі і не свой.
Вось аднойчы паехаў Бажын поле араць і ўнука з сабою ўзяў, валоў паганяць, да работы прывучаць. Узняўся Сілян-бусел з даху ды за імі паляцеў. Апусціўся чым бліжэй да сынка, ходзіць па баразне.
Велка ўбачыў, закрычаў:
— Дзядуля, дзядуля, гэта наш бусел! Я пазнаў яго.
— Няхай сабе ходзіць, унучак. Ён нам не замінае.
Пачалі араць. Велка не так валоў паганяе, як усё на бусла азіраецца, валоў з роўнага кроку збівае, баразна крыва ідзе. Дзед раззлаваўся, хацеў бусла
адагнаць, шпурнуў у яго бок грудкай зямлі ды, як на тую бяду, пацэліў, нагу яму выцяў.
Паляцеў бусел у гняздо, выцятую нагу падкурчыў, скрыпіць дзюбаю ад болю.
Увечары сабралася сям’я на двары каля летняга ачага за вячэрай. Велка і кажа маці:
— Мама, сёння наш бусел прыляцеў на поле, дзе мы аралі, а дзядуля яму грудкай нагу выцяў.
Дзед сказаў:
— Ага, нядобра выйшла. А ўсё Велка вінаваты. Навошта на птушку азіраўся, пра валоў забываўся. Я на хлапчука раззлаваўся, хацеў бусла адагнаць.
Тут Велка зноў абазваўся:
— На мяне раззлаваўся, дык хай бы мяне і біў!..
Сілян-бусел з даху ўсё бачыць, усё чуе. I горка яму і радасна, нават нага менш балець стала.
Неяк раз сястра Басілка сядзела пад яварам і нізала маністы з маленькіх манет. Раптам расчыніліся вароты, у двор заехалі сваты з жаніхом. Узняўся вясёлы пярэпалах. Басілка ў хату ўцякла, за печ схавалася. Таргаваліся-дамаўляліся сваты з бацькам-маці. Нарэшце паладзілі.
Зайгралі тут валыншчыкі, сабраўся народ, карагод-кола завялі. Сватоў ды жаніха віном частуюць. Басілка з-пад доўгіх вейкаў крадком на жаніха паглядвае — відаць, спадабаўся ён ёй. Пра свае маністы яна і думаць забылася, ляжаць яны, кінутыя пад яварам. Сілян-бусел ціхенька дзюбай іх з зямлі падняў і ў гняздо занёс.
Раптам чуе, у свірне жонка яго Нэда плача-прымаўляе:
— У доме весялосць, а ў нас з табою, сыночак мой Велка, на сэрцы гора горкае. Быццам дзве травінкі мы пры дарозе — я без мужа, ты без бацькі.
Чуе Сілян, як Велка матцы адказвае:
— He гаруй, не бядуй гэтак, мама, мо яшчэ вернецца бацька.
— Ох, не вернецца ён! Казалі людзі, перадавалі, што паплыў ён на караблі за мора, а карабель той разбіла на трэскі. Лягчэй бы ў мяне на сэрцы было, каб я сама яму вочы закрыла. Хадзілі б мы з табой на яго магілку, кветкі насілі б, зярняткі птушкам пасыпалі б.
Крыкнуў бы тут Сілян з даху: «Жывы я, жывы!» — ды няма ў бусла мовы. ,
Ідзе час. Ужо збажыну сабралі. Дні яшчэ цёплыя, а ночы халаднаватыя. Падгаілася ў бусла выцятая нага, толькі трошкі накульгвае.
Сястра Басілка да вяселля рыхтуецца, святочныя ўборы шые. Жонка Нэда чорнымі ніткамі ўдовіну кашулю сабе вышывае. Неяк раз адкаціўся клубок нітак убок. Нэда не прыкмеціла. Сілян-бусел і яго ў гняздо занёс.
He дачакаўся Сілян вяселля. Надышла восень, а з ёю прыйшла пара ляцець буслам у вырай. Сабралася чарада на рачным беразе, узнялася і паляцела на свой востраў. А Сілян што? Што ж Сілян — сэрца
яго ў родным доме засталося, а сам паляцеў услед за чарадою на бусліны востраў, дзе заўсёды цёпла.
Жыве Сілян на востраве, усім людзям-буслам памочнік, на любой рабоце найпершы працаўнік. А сам дзянькі лічыць. Да той хвіліны, як усе жыхары паселішча зноў у бусліны ручай акунуліся, налічыў Сілян крыху больш за чвэрць года, крыху менш за паўгода.
На гэты раз збаночак з чалавечай вадой паўней наліў, мацней на шыю яго прывязаў. А як спускаўся на родны двор, ледзь-ледзь крыламі махаў, як мага асцярожней на зямлю садзіўся. За свіран зайшоў, чалавечай вадою апырскаўся, зноў Сілянам зрабіўся.
Рыжы сабака Лісок убачыў яго, забрахаў.
Сілян яму кажа:
— Што ж ты, Лісок, гаспадара не пазнаў?!
Родныя пачулі яго голас, выбеглі, кінуліся абдымаць. Плачуць і смяюцца. А Велка скача навокал, звонкім голасам крычыць:
— Мама, мама, казаў я табе, што бацька вернецца!
Бажын нагнаў гарэлкі-ракіі з найлепшага збожжа, хацеў сына пачаставаць, але Сілян і кропелькі ў рот не ўзяў.
— Даў зарок моцных напіткаў у рот не браць,— сказаў.
Тлустага барана зарэзалі, засмажылі, паклікалі
гасцей. Елі-пілі, Сіляна распытвалі, дзе быў-пабываў, куды хадзіў, што бачыў.
Сілян расказвае, а яму не вераць. Тут Сілян, трошкі накульгваючы, па маснічынах прайшоўся, у бацькі свайго Бажына спытаў:
— А памятаеш, як ты ў мой бок грудкай кінуў ды незнарок па назе мне пацэліў? 3 таго часу і кульгаю.
Змоўклі ўсе, задумаліся. А Сілян, ні слова не кажучы, выйшаў на двор, лескі прыставіў да свірна і дастаў са свайго гнязда сестрыны маністы ды клубок
чорных нітак. Тут ужо ўсе Сіляну паверылі. Дзіву даліся, загаварылі-загаманілі, а самыя старыя прыгадалі: калі іхнія дзяды малымі дзецьмі былі, прапала ў сяле некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак. Хто казаў тады, нібыта цыганы іх з табарам звезлі, хто — нібыта ў рэчцы ўтапіліся. Ажно яно вунь што аказваецца!..
Буслоў і раней у сяле не крыўдзілі. А цяпер і зусім за сваіх лічаць. Дзецям з самага маленства наказваюць, каб не ганялі, камянямі ў іх не кідалі, гучным крыкам не палохалі.
А Сілян доўга і шчасліва жыў і ўнукам пра свае прыгоды ды нягоды расказваў.
Мзданме для детей н юношества
АНСТННЫЙ ОСТРОВ
Болгарская сказка
Для дошкольного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Выданне для дзяцей і юнацтва
БУСЛІНЫ ВОСТРАЎ
Балгарская казка
Загадчык рэдакцыі У. I. Карызна. Рэдактар Н. I. Мірончык. Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова. Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук. Карэктар Л. С. Мануленка. ■
ІБ № 1439
Здадзена ў набор 11.10.89. Падпісана да друку 05.04.90. Фармат 70Х90'/іб. Папера афс. № 1.
Гарнітура тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 2,34. Ум. фарб.-адб. 9,94. Ул.-выд. арк. 1,49. Тыраж 100 000 экз. Зак. 2964. Цана 20 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
20 к.