• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейныя казкі  Шарль Пэро

    Чарадзейныя казкі

    Шарль Пэро

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 132с.
    Мінск 2018
    28.62 МБ
    Д араўшца
    Жыла сабе раз удава, і былі ў яе дзве дачкі. Старэйшая і з характару, і з твару была вельмі падобная да маці, такая падобная, што людзі, убачыўшы іх разам, не маглі адрозніць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былі такія агідныя і такія фанабэрыстыя, што жыць з імі было немагчыма. А вось меншая дачка сваёй
    дабрынёй і сумленнасцю была чысты бацька. I апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нідзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, і таму ўдава вельмі любіла старэйшую дачку і трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есці толькі на кухні і ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.
    Абавязкам беднай дзяўчыны было двойчы на дзень хадзіць па ваду аж за дзве вярсты ад дома, і кожны раз яна павінна была прынесці вялізны збан, поўны да берагоў. I вось аднаго разу, калі яна была ля крыніцы, да яе падышла бедная кабета і папрасіла напіцца.
    -	Зараз, зараз, цётачка, сказала прыгожая дзяўчына.
    Яна хуценька спаласнула збан, наліла ў яго вады з найчысцейшага месца ў крыніцы і падала яго кабеце. Каб той зручней было піць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлівала. Напіўшыся, кабета сказала:
    -	Ты такая прыгожая, такая добрая і такая ветлівая, што я хачу зрабіць табе падарунак (а гэта была чараўніца, якая наўмысна абяр-
    нулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны).
    Я вырашыла надзяліць цябе дарам, сказала чараўніца. Дзякуючы яму пры кожным слове, якое ты вымавіш, з рота ў цябе будзе выпадаць кветка або каштоўны камень.
    Неўзабаве дзяўчына вярнулася дадому. Маці адразу накінулася на яе сварыцца, што яна так доўга хадзіла па ваду.
    Калі ласка, мама, даруйце, што я так спазнілася, сказала бедная дзяўчына.
    I пры гэтых словах з рота ў яе ўпалі дзве ружы, дзве перліны і два вялікія дыяменты.
    Што такое? крыкнула маці, вельмі здзівіўшыся. Па-мойму, у яе з рота выпалі дзве перліны і два дыяменты?! Адкуль гэта ў цябе, дачушка мая? (Гэта быў першы раз, калі яна назвала яе дачушкай.)
    Бедная дзяўчына шчыра распавяла ёй пра ўсё, што з ёй здарылася, і насыпала пры гэтым безліч дыяментаў.
    Вось табе маеш! сказала маці. Трэба будзе паслаць туды і маю старэйшую. Чуеш, Фаншона? Пабач, што падае ў тваёй сястры
    з рота, калі яна гаворыць! Хочаш мець такі дар? Тады бяры збанок ды схадзі па ваду да крыніцы, а калі якая-небудзь бедная кабета папросіць у цябе напіцца, налі ёй у збанок вады ды напаі.
    Яшчэ чаго! груба адказала Фаншона. Ніколі такога не будзе, каб я пайшла на крыніцу!
    А я кажу, што пойдзеш, паўтарыла маці, і зараз жа.
    Давялося такі старэйшай дачцэ ісці, хоць яна ўвесь час незадаволена бурчала. А з сабой яна ўзяла найлепшы срэбраны збанок, які быў у хаце. I вось, ледзь яна паспела падысці да крыніцы, як убачыла, што з лесу выйшла раскошна апранутая пані. Гэта была тая самая чараўніца, якая раней гутарыла з яе сястрой, а цяпер абярнулася прынцэсай, каб пабачыць, наколькі гэтая дзяўчына можа быць несумленная. Яна падышла да старэйшай сястры і папрасіла ў яе напіцца.
    Яшчэ чаго! груба крыкнула чараўніцы фанабэрыстая дзяўчына. Што я сюды прыйшла вам ваду падаваць?! Ці вы думаеце, я пры-
    несла гэты срэбраны збанок, каб вы з яго тут пілі! Вось што я вам скажу: піце проста з крыніцы, калі вам так хочацца.
    Вы вельмі няветлівая, адказала чараўніца, але на твары ў яе не выявілася ніякага гневу. Ну што ж, калі вы такая грубая, я надзялю вас дарам: пры кожным слове, якое вы скажаце, з рота ў вас будзе выскокваць гадзіна ці рапуха.
    Яшчэ здалёк заўважыўшы сваю любую дачушку, маці закрычала:
    Ну што, дачушка мая?
    А нічога, мая матухна.., адказала грубіянка, і з рота ў яе выскачылі дзве рапухі і дзве гадзіны.
    О неба! крыкнула маці. Што я бачу? Усё гэта праз тваю сястрыцу! Ну, яна ўжо мне заплаціць!
    I яна пабегла па малодшую дачку, каб яе набіць. Але бедная дзяўчына ўцякла і схавалася ў лесе.
    Там яе і спаткаў сын караля, які вяртаўся з палявання. Ён заўважыў, якая яна прыгожая, і спытаўся, чаму яна тут адна і чаго плача.
    О, пане! адказала дзяўчына. Маці выгнала мяне з хаты.
    Убачыўшы, што з рота ў яе выпалі шэсць перлаў і столькі ж дыяментаў, сын караля вельмі здзівіўся і спытаў, як у яе гэта выходзіць. I дзяўчына расказала гісторыю, якая з ёй здарылася. Пачуўшы гэта, сын караля вельмі ў яе закахаўся і падумаў, што такі дар варты ўсяго, што могуць даць у пасаг за любой прынцэсай. Ён прывёз дзяўчыну ў палац да свайго бацькі-караля, і там яны пажаніліся.
    Што ж да яе сястры, дык тая хутка ўжо так усім абрыдла, што родная маці не вытрывала ды выгнала яе з хаты. Нябога доўга тулялася сям і там, але так і не знайшла нікога, хто б яе прытуліў. Так яна і памерла адна ў нейкім глухім лясным закутку.
    Мараль
    Дыяменты і аздобы Вабяць моцна ўсіх людзей, Але ветлівыя словы Больш маюць сілы і каштуюць даражэй.
    Другая мараль
    Няпроста дагаджаць усім I далікатным быць заўсёды, Ды ўрэшце ўсё вянчае ўзнагарода Якраз тады, як пра яе не думаеш зусім.
    L Аапялуша, ці
    / крышталёвы пантофлія
    Жыў сабе адзін удавец, і вырашыў ён ажаніцца другі раз. Ды ўзяў сабе ў жонкі самую ганарыстую і самую фанабэрыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былі ў той кабеты дзве дачкі, і мелі яны такі самы дрэнны
    характар, як і іхняя маці. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага, ласкавага такога, што і параўнаць няма з чым. Яна пераняла яго ад маці-нябожчыцы, найдабрэйшай жанчыны, якую толькі можна сабе ўявіць.
    I вось, не паспелі яшчэ згуляць вяселле, як мачаха пачала аказваць свой злы нораў: яна трываць не магла сваёй добрай падчаркі, побач з якой яе дочкі здаваліся яшчэ болей агіднымі. Яна прымусіла бедную дзяўчыну рабіць сама чорную работу ў хаце. Падчарка павінна была мыць падлогу і посуд, прыбіраць у спальнях у мачахі і ў яе дачок, а сама спала ў маленькім пакойчыку на гарышчы, дзе ложкам ён быў мулкі сяннік. У сёстрыных пакоях падлога была тафлёваная, стаялі модныя ложкі і віселі вялікія люстры, у якіх можна было агледзець сябе з галавы да ног. Але бедная дзяўчына моўчкі цярпела такую несправядлівасць і не адважвалася паскардзіцца бацьку, які за гэта толькі насварыўся б на яе, бо ва ўсім патрафляў новай жонцы.
    Калі дзяўчына ўпраўлялася з працай, яна ціхутка сядала каля агменя ў закутку, у які звы-
    чайна змяталі попел. I таму ў хаце яе празвалі Папялдупкай. Праўда, малодшая сястра была не такая шкодная, як старэйшая, і звала яе проста Папялушкай. Але нават у беднай вопратцы Папялушка была ў сто разоў прыгажэйшая за сваіх раскошна прыбраных сястранак.
    Аднойчы сын тамтэйшага караля даваў баль і запрасіў на яго ўсіх знакамітых асоб. Дзвюм нашым паненкам таксама прыйшло запрашэнне, бо ў тых краях іх род належаў да высокага свету. Вось ужо яны ўзрадаваліся! Кінуліся адразу выбіраць найлепшыя гарнітуры, прыдумляць прычоскі, каб выглядаць прыгажэйшымі. Але больш за ўсё клопату выпала зноў Папялушцы: яна прасавала сёстрам бялізну, крухмаліла каўнерыкі і манжэты. А тыя толькі і гаманілі, як ды ўва што прыбяруцца.
    -	Я, сказала старэйшая, надзену чырвоную аксамітную сукенку і накідку з карункамі.
    -	А я, сказала малодшая, буду ў звычайнай сукенцы, але наверх надзену манто з залатымі кветкамі і закалю ў валасы дыяментавую шпільку.
    Каб завіць паненкам дробныя кудзеркі, паслалі па найлепшую цырульніцу, у найлепшай краме купілі ім банты. Нарэшце паклікалі спытаць парады і Папялушку, бо густ у яе быў вельмі добры. Папялушка агледзела сястрыц, шчыра параіла ім, як ды што дзе паправіць лепей, і нават сама ўзялася іх прычасаць, на што сёстры адразу згадзіліся.
    Пакуль Папялушка прычэсвала іх, сёстры ў яе пыталіся:
    Папялушка, скажы, а ты была б радая, каб і цябе запрасілі на баль?
    Што вы, паненкі, усё кпіце з мяне. Хіба ж мне туды можна?
    I то праўда. Вось бы пасмяяліся ўсе, каб убачылі, як Папялдупка на баль сунецца!
    За такія кпіны іншая наўмысна прычасала б іх дрэнна, але ў Папялушкі было добрае сэрца, і яна пастаралася зрабіць сёстрам самыя прыгожыя прычоскі. А сёстры такужо радаваліся, так радаваліся, што два дні амаль нічога не елі. Ды ўсё роўна, зацягваючы гарсэты, парвалі цэлы тузін шнуроў, пакуль ім удалося надаць трошкі зграбнасці сваім ста-
    нам. Увесь час яны толькі і круціліся перад люстрам.
    Нарэшце радасны дзень настаў, і сёстры выправіліся на баль. Папялушка доўга, як магла, праводзіла іх вачыма, а калі карэта знікла за павароткай, горка заплакала. Хросная ўбачыла, што дзяўчына плача, і спытала, што здарылася?
    Мне так хацелася б... мне так хацелася б...
    Але Папялушка плакала так горка, што не здолела дагаварыць.
    Тады хросная, якая была чараўніца, сказала:
    Ты, напэўна, вельмі хочаш на баль?
    Але! Вельмі хачу, адказала Папялушка і сумна ўздыхнула.
    Ну што ж, калі ты будзеш паслухмяная дзяўчынка, паабяцала хросная, то я зраблю, каб ты туды трапіла.
    Яна завяла яе ў свой пакой і сказала:
    Ідзі ў сад ды прынясі мне гарбуз.
    Папялушка адразу пабегла ў сад, выбрала там найлепшы гарбуз і прынесла яго хроснай. А ле яна ніяк не магла зразумець, як гэты гарбуз можа дапамагчы ёй трапіць на баль? Хросная
    тым часам вычысціла гарбуз, пакінуўшы адну лупіну, дакранулася да яго чарадзейнаю палачкай, і гарбуз адразу ператварыўся ў чароўную залачоную карэту.
    Потым хросная пайшла да мышынае пасткі, дзе аказалася шэсць мышак. Яна загадала Папялушцы трошкі адчыніць дзверцы, і калі мышы адна за адной пачалі выскокваць, дакраналася да кожнай чарадзейнаю палачкай, і мышы адразу ператвараліся ў коней. Праз хвіліну перад імі стаяў ужо выдатны шасцярык шэрых мышастых коней.
    Папялушка заўважыла, што хросная задумалася, з чаго ёй зрабіць фурмана, і сказала:
    Чакайце, пайду я гляну, можа ў вялікую пастку трапіў пацук? 3 яго і зробім фурмана.
    I то праўда, пагадзілася хросная. Ідзі зірні.
    Папялушка прынесла вялікую пастку. А ў ёй сядзелі тры тлустыя пацукі. Чараўніца выбрала таго, у якога былі даўжэйшыя вусы, дакранулася да яго палачкай, і пацук перавярнуўся ў пузатага фурмана з такімі раскош-
    нымі вусамі, якіх ніхто ніколі не бачыў. Тады хросная сказала Папялушцы:
    А цяпер ідзі ў сад, і там за калодзежам убачыш шэсць яшчарак. Прынясі іх мне.
    Прынесла Папялушка яшчарак, і хросная адразу ператварыла іх у шэсць прыгожа апранутых лёкаяў, якія адразу сталі на запяткі, нібыта ўсё жыццё толькі гэтае і рабілі.