Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 287с.
Мінск 2003
Бензойная кіслата
47
Барый гідраксід Ва(ОН)₂8Н₂О— бясколерныя крышталі, добра растваральныя ў вадзе. Моцная аснова; водныя растворы (барытавая вада) паглынаюць СО₂ з паветра з утварэннем асадку ВаСО₃. Атрымліваецца ўзаемадзеяннем раствораў ВаС1₂ і NaOH пры кіпенні; дзеяннем гарачай вады на ВаО і інш. Ужываюць для паглынання СО₂; як рэактыў на іоны SO4, СО₃; кампанент змазак; для ачысткі раслінных і жывёльных алеяў; для атрымання солей барыю, а таксама гідраксідаў Cs, Rb з іх сульфатаў або карбанатаў. ГДК 0,5 мг/м³.
Барый хларыд ВаСІ₂ — белыя крышталі, растваральныя ў вадзе. Атрымліваюць напальваннем BaSO₄ з вугалем і СаСІ₂ пры высокай тэмпературы. Ужываюць як рэактыў на іон SO₄“; у гарбарнай прамысловасці. ГДК 0,5 мг/м³.
Белая гліна — гл. Каалін.
Белая сажа — умоўная назва высокадысперснага аморфнага крэмній дыаксіду SiO₂, які атрымліваюць пры ўзаемадзеянні крэмній тэтрахларыду з вадзяной парай. Выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка белых і каляровых гумаў, для прыгатавання розных змазак, фарбаў, лакаў.
Бензін — сумесь вуглевадародаў (С₅ — Сн) разнастайнай будовы. Бясколерная вадкасць, якая кіпіць у межах 30—205 °C. Атрымліваецца крэкінгам або перагонкай нафты, а таксама перапрацоўкай сланцаў, каменных вугалёў, прыроднага і спадарожных нафтавых газаў. Сінтэтычны Б. (сінтын) атрымліваецца з вуглярод(ІІ) аксіду і вадароду. Асноўны від паліва ў поршневых аўтаі авіярухавіках; растваральнік. ГДК пары ў паветры 100 мг/м³.
Бензойная кіслата — прасцейшы прадстаўнік араматычных кіслот:
Бясколерныя крышталі, дрэнна растваральныя ў халоднай вадзе. Узганяецца пры 100 °C. Валодае характэрнымі ўласцівасцямі карбонавых кіслот. Больш моцная кіслата, чым карбонавыя кіслоты з адкрытым ланцугом. Солі і эфіры Б. к.— бензааты. Рэакцыі галагенавання, нітравання, сульфавання ў бензольным ядры працякаюць цяжэй, чым у малекуле бензолу, і замяшчальнікі накіроўваюцца ў метапазіцыю ў адносінах да карбаксільнай групы. Пры 370 °C раскладаецца на бензол і вуглярод(ІУ) аксід. Важнейшы прамысловы спосаб атрымання — акісленне талуолу (акісляльнікі: кісларод паветра ў прысутнасці V₂O₅; HNO₃; Н₂Сг₂О₇). Распаўсюджана ў прыродзе. Метылавы і этылавы эфіры Б. к. з’яўляюцца складанымі часткамі эфірных алеяў туберозы,
48
Бензол
гваздзікі. Ужываюць для вытворчасці фенолу, Екапралактаму, фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, духмяных рэчываў. Б. к. і яе солі валодаюць высокімі бактэрыцыднымі і бактэрыястатычнымі ўласцівасцямі. Дзякуючы гэтаму і нетаксічнасці яе выкарыстоўваюць у якасці кансерванта ў харчовай прамысловасці; антысептык у медыцыне.
Бензол — першы прадстаўнік араматычных вуглевадародаў:
HCCH НСУН
Бясколерная вадкасць са своеасаблівым пахам. He раствараецца ў вадзе, раствараецца ў шматлікіх арганічных растваральніках. Выяўляе араматычныя ўласцівасці, абумоўленыя будовай яго малекулы. Згодна сучасным уяўленням у малекуле Б. атамы вугляроду знаходзяцца ў стане s/rгібрыдызацыі. Тры $р²арбіталі кожнага атама вугляроду ўтвараюць тры осувязі: з суседнімі атамамі вугляроду і з атамам вадароду. Усе осувязі знаходзяцца ў адной плоскасці, валентныя вуглы 120° (рыс. 7). рАрбіталь кожнага атама вугляроду, якая не ўдзельнічае ў гібрыдызацыі, арыентавана перпендыкулярна плоскасці осувязей. Восі ўсіхрарбіталей паралельныя, спіны процілеглыя. Адбываецца «бакавое» перакрыванне кожнай рарбіталі з рарбіталямі суседніх атамаў вугляроду (л,лспалучэнне) (гл. Спалучэнне сувязей). У выніку ўтвараецца адзінае замкнёнае лэлектроннае воблака, агульнае для шасці атамаў вугляроду (рыс. 8). лЭлектронная шчыльнасць раўна
Рыс. 8
Берылій
49
мерна размяркоўваецца паміжусімі вугляроднымі атамамі. 3 прычыны гэтага сувязі паміж атамамі вугляроду ўраўнаваныя і роўныя 0,140 нм. Вынікам дэлакалізацыі яэлектронаў з’яўляецца і вялікая трываласць бензольнага ядра. Энергія мезамерыі Б. 151 кДж/моль. Адзіная замкнёная лэлектронная сістэма, якая ўключае шэсць электронаў — лэлектронны секстэт, абумоўлівае араматычны характар бензольнага ядра (гл. Араматычная сістэма). Каб адлюстраваць выраўноўванне электроннай шчыльнасці ў бензольным ядры, структурную формулу Б. паказваюць у выглядзе правільнага шасцівугольніка з акружнасцю ўнутры. Пры выкарыстанні формулы Кекуле дэлакалізацыю лэлектронаў паказваюць выгнутымі стрэлкамі, накіраванымі ад сярэдзіны кожнай лсувязі на сярэдзіну асувязі:
Крыніцы Б.: каменнавугальная смала, коксавы газ, нафта. Атрымліваюць Б. каталітычнай дэгідрагенізацыяй цыклагексану, трымерызацыяй ацэтылену, каталітычнай дэгідрацыклізацыяй гексану. Ужываюць для вытворчасці хлорбензолу, нітрабензолу, аніліну, фенолу, екапралактаму, стыролу і інш., выкарыстоўваюць у сінтэзе фарбавальнікаў, лекавых прэпаратаў, пестыцыдаў, палімераў, паверхневаактыўных рэчываў; выбуховых рэчываў; як растваральнік лакаў; дадатак да маторнага паліва для павышэння актанавага ліку. Пара Б. у вялікіх канцэнтрацыях уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, у малых — пры шматразавым уздзеянні парушае функцыю крывятворных органаў. ГДК 5 мг/м³.
Берталетава соль — гл. Калій хларат.
Берылій (Beryllium) — элемент II групы 2га перыяду. Адкрыты Л. Вакленам у 1798 г. Утрыманне ў зямной кары 6 10⁻⁴% па масе. У прыродзе сустракаецца ў выглядзе мінералаў, найбольшае прамысловае значэнне мае берыл — AI₂Be₃(Si₆O₁₈). У пры
4
Be 9,0121
2s2
родзе адзін устойлівы ізатоп ⁹Ве. Ступені акіслення + 2, 0. Серабрыстабелы метал, на паветры і ў вадзе пакрываецца ахоўнай плёнкай ВеО; пры пакаёвай тэмпературы ўзаемадзейнічае з НСІ, H₂SO₄, F₂, канцэнтраванымі шчолачамі; пры высокай тэмпературы — з О₂, N₂, С і іншымі неметаламі. Сыравіна для атрымання Б.— мінерал берыл. Ужываюць як крыніцу хуткіх нейтронаў; як запавольнік і адбівальнік нейтронаў; у сплавах, якія выкарыстоў
50
Бетон
ваюць у ракета і самалётабудаванні, у электратэхніцы. Метал і яго злучэнні вельмі атрутныя. ГДК 0,001 мг/м³.
Бетон (франц. beton, ад лац. bitumen — горная смала) — штучны каменны матэрыял, які атрымліваюць з сумесі вяжучых матэрыялаў (з вадой ці без яе), запаўняльнікаў (пясок, шчэбень, шлак, гравій і інш.) і спецыяльных дадаткаў. Класіфікуюць па віду выкарыстанага вяжучага: Б. на неарганічных вяжучых матэрыялах (цэментны Б., гіпсабетон, сілікатны Б., гарачатрывалы Б. і інш.) і Б. на арганічных вяжучых (асфальтабетон, палімербетон). Найважнейшай уласцівасцю Б. з’яўляецца трываласць, якая залежыць галоўным чынам ад віду і якасці вяжучага. Адзін з асноўных будаўнічых матэрыялаў.
Біпалярныя іоны — форма нейтральнага кавалентнага злучэння з раздзеленымі зарадамі (гл. Амінакіслоты).
Бітум ( адлац. bitumen — горная смала, асфальт) — агульная назва прыродных або атрыманых штучна складаных арганічных рэчываў — вуглевадародаў, іх кіслародных, сярністых і азоцістых вытворных. Прыродны Б. уваходзіць у састаў нафты (асфальт), a таксама каменнага і бурага вугалю, торфу. Б. раствараецца ў арганічных растваральніках (бензоле, серавугляродзе, трыхлорметане і інш.). Цвёрдыя Б. чорнага колеру, размякчаюцца пры 25— 90 °C. Штучны Б. атрымліваюць перагонкай прыродных Б., напрыклад з нафтавага рэштку (рэшткавы гудрон) або з адходаў кіслотнай ачысткі змазачных маслаў (рэгенераваны гудрон). Прымяняюць у дарожным будаўніцтве, вытворчасці руберойду, пергаменту, для вырабу ізаляцыйных матэрыялаў, пластмас і лакаў.
Біурэтавая рэакцыя — каляровая (якасная) рэакцыя, якую даюць бялкі, поліпептыды і пептыды з солямі медзі(ІІ) у шчолачным асяроддзі (сіняя і сінефіялетавая афарбоўка). Абумоўлена наяўнасцю ў малекуле бялкоў пептыднай групы
— С—NH —
Біяарганічная хімія — навука, якая вывучае сувязь паміж будовай арганічных рэчываў і іх біялагічнымі функцыямі. Цесна звязана з практычнымі задачамі медыцыны і сельскай гаспадаркі (сінтэз вітамінаў, гармонаў, антыбіётыкаў, стымулятараў росту раслін, рэгулятараў паводзін жывёл і насякомых, лекавых сродкаў іінш.).
Біякаталіз — змяненне хуткасці біяхімічных працэсаў (страваванне, біялагічнае акісленне, асіміляцыя ў працэсе фотасінтэзу, спіртавое браджэнне, воцатнакіслае браджэнне) пад уздзеяннем біякаталізатараў (ферментаў, гармонаў, вітамінаў).
Бор
51
Біялагічная ачыстка — буйнамаштабны і найбольш распаўсюджаны спосаб ачысткі прамысловых і гаспадарчабытавых сцёкаў. Метад заснаваны на біялагічным акісленні арганічных і некаторых неарганічных рэчываў у выніку дзейнасці мікраарганізмаў, якія выкарыстоўваюць прымесі сцёкавых вод як крыніцу спажывання і ўтвараюць пры гэтым няшкодныя прадукты акіслення — ваду, вуглярод(ІУ) аксід, нітрат і сульфатіоны, a таксама біялагічную масу (актыўны глей), якая ўключае розныя групы бактэрый. Аптымальныя ўмовы Б. а.— дастатковае забеспячэнне кіслародам (аэрацыя) і тэмпература 40 °C. Б. а. ажыццяўляюць на палях арашэння, у біялагічных ставах, біяфільтрах і іншых збудаваннях.
Біянеарганічная хімія — навука, якая вывучае ролю іонаў металаў у выкананні біялагічных функцый.
Біясінтэз — сінтэз рэчываў у жывой прыродзе пры ўдзеле ферментаў.
Біятэхналогія (біялагічная тэхналогія) — выкарыстанне арганізмаў і біялагічных працэсаў у вытворчасці. Б. называецца таксама новы самастойны раздзел біялагічнай навукі, які вывучае жыццёвыя працэсы з мэтай выкарыстання іху прамысловасці (вытворчасць кармавога бялку, ферментных прэпаратаў, біялагічна актыўных рэчываў і інш., а таксама стварэнне біясістэм пераўтварэння сонечнай энергіі). Грунтуецца на дасягненнях біяхіміі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, генетыкі, уключае клетачную і генную інжынерыю.
Біяхімія (біялагічная хімія) — навука аб якасным саставе, колькасным утрыманні і хімічных ператварэннях злучэнняў, якія складаюць жывую матэрыю.
5
10,811 в
Бор (Borum) — элемент III групы 2га перыяду. Атрыманы ў 1808 г. Ж. ГейЛюсакам і Л. Тэнарам. Утрыманне ў зямной кары 5 • 10~³ % па масе. У прыродзе сустракаецца ў выглядзе борнай кіслаты і мінералаў. Скла даецца з двух ізатопаў ¹⁰В, “В. Неметал.
Бясколерныя крышталі. Ступені акіслення 3, 0, + 3. Пры звычайных тэмпературах інертны і ўзаемадзейнічае толькі з фторам. He раствараецца ў вадзе, H₂SO₄, HC1, этаноле. Пры награванні ўзаемадзейнічае з галагенамі, металамі; пры высокіх тэмпературах — з парай вады, СО₂, N₂, С; раствараецца ў канцэнтраваных HNO₃, H₂SO₄ і «царскай гарэлцы»; у выглядзе парашку павольна ўзаемадзейнічае з канцэнтраванымі растворамі шчолачаў. Атрымліваюць металатэрмічным аднаўленнем В₂О₃; аднаўленнем ВСІ₃ вадародам; тэрмічнай дысацыяцыяй боравадародаў і інш. Ужываюць як дадатак да металічных сплаваў;