• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў

    Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 287с.
    Мінск 2003
    269.1 МБ
       Этылцэлюлоза — этылавы эфір цэлюлозы, сумесь прадуктаў рознай ступені замяшчэння атамаў вадароду гідраксільных груп на радыкал этыл:
    [С₆Н₇О₂(ОН)з_ДОС₂Н₅)х]л
    Цвёрдае рэчыва, раствараецца ў арганічных растваральніках. Устойлівая да дзеяння кіслот і шчолачаў. Эластычная, марозаўстойлівая. Атрымліваецца ўзаемадзеяннем шчолачнай цэлюлозы з этылхларыдам пры 110—140 °C. Ужываюць для вытворчасці высокатрывалых пластмас, паліграфічных фарбаў, электраізаляцыйных плёнак, лакаў; кампанент для антыкаразійных пакрыццяў металаў.
       Этэрыфікацыя атрыманне складаных эфіраў узаемадзеяннем кіслот са спіртамі:
    
    ^            н⁺ /
    R—С—OH + HOR' ^ R—С—О—R' + Н₂О
    Каталізатары моцныя неарганічныя кіслоты. Рэакцыя абарачальная. Зваротны працэс — гідроліз (амыленне). Э.— асобны выпадак ацылавання спіртоў.
    
    
    Ядзернае паліва
    
    285
    
       Эфект экранавання — уплыў унутраных электронаў атама на памяншэнне эфектыўнага зараду ядра, дзеянне якога зведваюць знешнія электроны. Ступень экранавання залежыць ад суадносін паміж сярэдняй адлегласцю дадзенага электрона ад ядра і аналагічнай адлегласцю астатніх электронаў атама.
       Эфектыўны зарад атама — зарад, які ўзнікае з прычыны змянення электроннай шчыльнасці пры ўтварэнні хімічнай сувязі, у выніку чаго адзін атам малекулы набывае залішні адмоўны зарад, другі — дадатны. Э. з. а. можна разглядаць як меру палярызацыі кавалентнай сувязі.
       Эфектыўны зарад ядра — зарад ядра, дзеянне якога зведвае электрон у шматэлектронным атаме. He супадае з поўным зарадам ядра з прычыны частковага экранавання апошняга астатнімі электронамі атама.
       Эфірныя алеі — прыродныя лятучыя алеістыя вадкія сумесі арганічных рэчываў, якія змяшчаюцца ў розных частках раслін (насенні, пладах, кветках, лістах, сцябле, ігліцы, драўніне) і абумоўліваюць іх прыемны пах. У састаў Э. а. уваходзяць вуглевадароды, пераважна тэрпены, спірты, альдэгіды, кетоны, складаныя эфіры. Атрымліваюць з раслін рознымі спосабамі, пераважна адгонкай з вадзяной парай або экстракцыяй з дапамогай растваральніку. Асабліва каштоўныя Э. а. (напрыклад, ружовы) здабываюць з дапамогай цвёрдых тлушчаў або вазеліну. Прыклады Э. а.: мятны, анісавы, каляндравы, гваздзіковы, лавандавы, эўкаліптавы, гераніевы і інш. Ужываюцьу парфумернай, харчовай прамысловасці, медыцыне.
    
    
                я
    
    
       Яблычная кіслата — гідроксідыкарбонавая кіслата:
    НООС—СНОН —СН₂—СООН
    
    Бясколерныя крышталі. Добра растваральная ў вадзе. Выяўляе хімічныя ўласцівасці карбонавых кіслот і спіртоў (гл. Гідроксікарбонавыя кіслоты). Можа быць атрымана гідратацыяй малеінавай або фумаравай кіслаты пры 150 200 С. Змяшчаецца ў вінаградным соку, недаспелых пладах рабіны, журавінах, яблыках, малінах, барбарысе. Адзін з прамежкавых прадуктаў акісляльнага распаду вугляводаў у жывых арганізмах.
       Ядзернае паліва — рэчывы, у якіх працякаюць ланйуговыя ядзерныя рэакцыі з вылучэннем карыснай энергіі. Гэта ядры некаторых ізатопаў урану і плутонію, якія дзеляцца. У энергетычных ядзерных рэактарах выкарыстоўваюць звычайна уран, у якім знаходзіцца 2—4 %²³⁵U — адзінага прыроднага ізатопу, які дзеліцца
    
    286
    
    Ядзерная энергія
    
    пад уздзеяннем нейтронаў любых энергій. ²³⁵U — адзінае першаснае Я. п. Другаснае Я. п,— ²³⁹Pu і ²³³U, якія атрымліваюць у выніку ядзерных рэакцый. Ізатоп ²³⁹Pu (перыяд паўраспаду 24 000 г.) галоўнае Я. п.; менавіта яго атрымліваюць з ²³⁸U і запасяць у ядзерных рэактарах.
       Ядзерная энергія (атамная энергія) — энергія, якая вылучаецца пры ператварэнні атамных ядраў. Крыніца Я. э.— унутраная энергія атамнага ядра, абумоўленая моцным узаемадзеяннем паміж пратонамі і нейтронамі, а таксама іх рухам унутры ядра. У мільёны разоў пераўзыходзіць энергію хімічных ператварэнняў. Асабліва энергетычна выгадны сінтэз лёгкіх ядраў і дзяленне цяжкіх. Выкарыстанне Я. э. стала магчымым пасля адкрыцця ядзерных рэакцый ланцуговага дзялення атамных ядраў і тэрмаядзернага сінтэзу. Ажыццёўлены ланцуговыя рэакцыі як некіруемыя, што прыводзяць да выбуху, так і з рэгуляваным узроўнем вылучэння Я э. Пры дзяленні ядраў 1 кг урану вылучаецца каля 210⁷ кВтт энергіі, што эквівалентна спальванню больш за 2,5 тыс. т высакасортнага каменнага вугалю.
       Ядзерныя адходы — прадметы, рэчывы навакольнага асяроддзя, забруджаныя радыеактыўнымі прадуктамі дзялення ядзернага паліва ў працэсе эксплуатацыі АЭС ці ядзернага зараду пры вытворчасці, захоўванні і выпрабаванні ядзернай зброі. Могуць быць цвёрдымі і вадкімі. Цвёрдымі Я. а. на АЭС з’яўляюцца ў асноўным дэталі і вузлы рэактарнага абсталявання, інструменты, прадметы спецвопраткі і сродкі індывідуальнай засцярогі персаналу, старызна, фільтры газавай ачысткі. Вадкія Я. а.— вада пасля дэзактывацыі абсталявання і спецтранспарту, растворы ад рэгенерацыі іонаабменных фільтраў і інш. Апрача таго, да Я. а. на АЭС адносяцца выкіды, якія змяшчаюць лятучыя злучэнні радыеактыўных ізатопаў, а таксама радыеактыўныя аэразолі, якія ўтвараюцца. Адным са спосабаў звязвання Я. а. з’яўляецца ператварэнне іх у шклопадобную, керамічную ці каменную масу.
       Ядзерныя рэактары — складаныя тэхналагічныя ўстаноўкі, у якіх працякаюць кіруемыя ланцуговыя рэакцыі дзялення.
       Ядзерныя рэакцыі — ператварэнне атамных ядраў у выніку ўзаемадзеяння з элементарнымі часціцамі ці аднаго з адным. Запіс ураўненняў ядзерных рэакцый аналагічны таму, што ўжываюцца для апісання рэакцый у хіміі; у гэтым выпадку сума мас і сума зарадаў ядраў у левай частцы ўраўнення павінна быць роўнай суме мас і суме зарадаў ядраў атамаў у правай частцы ўраўнення:
    fjAl + <Не = f°Si + |Н
    
    Гэта ўраўненне паказвае, што пры ўзаемадзеянні ядра атама АІ з ачасціцай утвараюцца ядро атама Si і пратон. Радыеактыўны распад ядра радыю з утварэннем радону і гелію запісваецца так:
    
    Якасны аналіз
    
    287
    
    T₈Ra = “Rn + ^Не
    Важнай асаблівасцю Я. р. з’яўляецца вылучэнне вялікай колькасці энергіі ў форме кінетычнай энергіі часціц, якія ўтвараюцца, ці ў форме выпраменьвання. Энергія Я. р. пераўзыходзіць энергію хімічных рэакцый у мільёны разоў. Шырока выкарыстоўваюцца для атрымання энергіі і для сінтэзу тран.суранавых элементаў, адыгрываюць вялікую ролю ў космасе. Я. р. дзялення урану і плутонію — аснова атамнай энергетыкі. Усе хімічныя элементы ўтварыліся ў выніку складанага комплексу Я. р., што працякаюць у зорках.
       Ядзерныя сілы — сілы, што ўтрымліваюць пратоны і нейтроны ў ядры. Гэта вельмі вялікія сілы, якія дзейнічаюць на кароткіх адлегласцях (парадку 10⁻¹⁵ м) і ў шмат разоў пераўзыходзяць сілы адштурхвання аднайменна зараджаных пратонаў.
       Ядро атама — цэнтральная частка атама, у якой засяроджана амаль уся яго маса, увесь дадатны зарад, роўньі па велічыні сумарнаму зараду ўсіх электронаў, што ёсць у нейтральным атаме. Складаецца з пратонаў і нейтронаў (нуклонаў), якія размеркаваны па ядзерных абалонках і падабалонках. Дадатны электрычны зарад Я. а. у адзінках зараду электрона роўны ліку пратонаў, якія ўваходзяць у састаў ядра. Лік пратонаў роўны парадкаваму нумару элемента. Сума лікаў пратонаў і нейтронаў адпавядае масаваму ліку ізатопу элемента. На масу электронаў у параўнанні з масай Я. а. можна не звяртаць увагі (напрыклад, у атаме хлору на долю электронаў прыпадае 1/1836' 17 = 0,009 а. а. м.) Ядро займае малую частку прасторы ўнутры атама, яго лінейныя памеры 10"¹⁴— 10~¹⁵ м. Існаванне Я. а. абумоўлена спецьіфічнымі ядзернымі сіламі. Уласцівасці Я. а. вызначаюцца галоўным чынам лікам пратонаў і нейтронаў.
       Якасны аналіз — адзін з асноўных раздзелаў аналітычнай хіміі, сукупнасць хімічных, фізікахімічных і фізічных метадаў, якія ўжываюцца для выяўлення і ідэнтыфікацыі элементаў, радыкалаў, іонаў, функцыянальных груп і злучэнняў, якія ўваходзяць у састаў аналізуемага рэчыва ці сумесі рэчываў.
    
    Даведачнае выданне
    
    Качаргін Барыс Мікалаевіч Макарэўскі Вячаслаў Міхайлавіч Гарнастаева Людміла Якаўлеўна Аранская Вольга Сцяпанаўна
    
    
    ХІМІЧНЫ СЛОЎНІК НАВУЧЭНЦА
    Дапаможнік ддя вучняў
    
    Загадчык рэдакцыі Л. I. Мінько. Рэдактар Л. В. Грынкевіч. Вокладка мастака Б. Г. Клюйко. Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў. Тэхнічны рэдактар М. I. Чаплавоцкая. Карэктары Т. М. Вядзернікава, 3. М. Грышэлі, В. С. Бабеня.
    Здадзенаўнабор 10.10.2002. Падпісанаўдрук 09.12.2003. Папера афсетная № 1.
    Фармат 60 X 90‘/,₆ Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 18+0,25 форз. Умоўн. фарбаадбіт. 73,5. Ул.ввд. арк. 16,85+0,41 форз. Тыраж 1000 экз. Заказ 4716.
    Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4 ад 05.11.2002.
    220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    ААТ «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа». 220600, Мінск, Чырвоная, 23.
    
    РАСТВАРАЛЬНАСЦЬ КІСЛОТ, АСНОЎ I СОЛЕЙ У ВАДЗЕ
    
    ^^КАТЫЁН H+ Li+ K+ Na               nh;                Ba2+ Ca2+ Mg2+ Sr2+      А13+   Сг3+ Fe2+   Fe3+ Ni2+  Со2+  Мп2+  Zn2+  Ag    Hg РЬ2+          Sn2+ Cu2+
    АНІЁН                                                                                                                                                           
    он          P   P  P  P                                P    M    H    м         н     Н     н     н     н     Н     Н     Н        н    н             Н   
    F        P  M   P  P                 P                 M    H    H    НІ        м     н     н     н       р   Р     Р     Р       р|  н    р             Р   
    сг       P  p   P  P                 P                 P    p    P    р         р     р     р         р   р     Р   Р     d     н    р   м    р             Р   
    Вг       P  p   P  P                 P                 p    p    P    р         р     р     р     р       р     Р   Р     р     н    м      м р             Р   
    Г        P  p   P  P  P                                p    p    P    р         р       9   р       9   р     Р     Р     р     н      н н    м             Р   
                                                                                            •           •                                                           
    S2’      P  p   P  P  P                                            н               н        н     н     н     н     н      н н    н