• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў

    Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 287с.
    Мінск 2003
    269.1 МБ
       Цыянаванне — 1) метад здабывання золата і серабра з руд шляхам іх селектыўнага растварэння ў растворах цыянідаў шчолачных металаў, паспяхова адбываецца толькі пры наяўнасці ў растворах кіслароду; 2) хімікатэрмічная апрацоўка сталёвых вырабаў, якая заключаецца ў адначасовым паверхневым насычэнні металу вугляродам і азотам. Выкарыстоўваецца для павышэння паверхневай цвёрдасці, зносаўстойлівасці і трываласці на стомленасць.
       Цыяніды — солі цыянавадароднай (сінільнай) кіслаты (NaCN, Ca(CN)₂ і інш.). Крышталічныя рэчывы з пахам горкага міндалю. Ц. шчолачных і шчолачназямельных металаў добра раствараюцца ў вадзе, іх растворы маюць моцнашчолачную рэакцыю. Пры акісленні ўтвараюць цыянаты — солі цыянавай кіслаты НО—С = N. Ц. ужываюць для здабычы золата і серабра з руд метадам цыянавання; для гальванічнага пакрыцця металамі вырабаў (залачэнне); у арганічным сінтэзе; у аналітычнай хіміі. Вельмі атрутныя як пры пападанні ўнутр, так і на скуру. ГДК у пераліку на HCN 0,3 мг/м³.
    
    Цэлюлоза
    
    267
    
    55
    ^^        132,9054
    
    6s¹
    
       Цэзій (Caesium) — элемент I групы 6га перыяду. .Адкрыты Р. Бунзенам і Г. Кірхгофам у 1860 г. У зямной кары змяшчаецца 6,5 10⁻⁴% па масе. Важнейшыя мінералы: авагадрыт, палуцыт. У прыродзе адзін стабільны ізатоп ¹ ³Cs. Мяккі серабрыстабелы
    
    метал. Належыцьда шчолачных металаў. Ступені акіслення 0, + 1. На паветры ўзгараецца; з выбухам рэагуе з Н₂О, разбаўленымі неарганічнымі кіслотамі, галагенамі, серай, фосфарам, у полі электраразраду — з N₂. Вышэй 600 °C разбурае шкло. Ужываюць для вырабу фотаэлементаў, электроннапрамянёвых трубак, газавых лазераў, цэзіевых лямп.
    
       Цэлулоід (ад цэлюлоза і грэч. eidos — выгляд) — пластмаса на аснове цэлюлоза нітрату (калаксіліну), якая змяшчае пластыфікатар і фарбавальнік. Трывалы, празрысты, водаўстойлівы. Перапрацоўваецца гарачым штампаваннем, прасаваннем і механічнай апрацоўкай. Ужываецца для шклення вымяральных прылад, вырабу планшэтаў, вугольнікаў, лінеек, клавіятуры музычных інструментаў і друкарскіх машынак, а таксама галантарэйных вырабаў. 3за гаручасці замяняецца іншымі пластмасамі.
    
       Цэлюлоза (клятчатка) (СеН₁₀О₅)п — распаўсюджаны ў прыродзе полійукрыд, асноўная састаўная частка абалонак клетак вышэйшых раслін. Абумоўлівае механічную трываласць і эластычнасць раслінных тканак. У драўніне Ц. складае да 40—45 %, валокны бавоўны змяшчаюць яе да 98 %, валокны лёну, канапель — 60—85 %. Найбольш чыстыя формы Ц.— вата і фільтравальная папера. Макрамалекулы Ц. складаюцца з астаткаў PDглюкозы, злучаных у становішчах 1,4 атамам кіслароду, і маюць лінейную будову:
    
    н он СН₂ОН
    
    СН₂ОН          н он
    
    Белае цвёрдае валакністае аморфнае рэчыва, не раствараецца ў вадзе і ў звычайных арганічных растваральніках. Раствараецца ў растворы медзь(П) гідраксіду ў канцэнтраваным аміяку [Cu (NH₃)₄] (ОН)₂ (рэактыў ІПвейцэра), з якога пры дзеянні мінеральных кіслот утвараецца асадак Ц., якая адрозніваецца ад зыходнай некаторымі фізічнымі ўласцівасцямі, яе называюць
    
    268
    
    Цэлюлозы ацэтаты
    
    рэгенераванай або гідратцэлюлозай. Пры дзеянні шчолачаў набракае, утвараючы шчолачную Ц,— злучэнне тыпу алкагаляту:
    [C₆H₇O₂(OH)₂ONa]ₙ
    
    Утварае простыя і складаныя эфіры (гл. Віскоза, Цэлюлозы ацэтаты, Цэлюлозы нітраты, Этылцэлюлоза). Пры кіслотным гідролізе ўтварае глюкозу. У прамысловасці атрымліваюць галоўным чынам пры награванні драўніны з кальцый гідрасульфітам або з сумессю натрый сульфіду і шчолачы, якія разбурваюць спадарожныя рэчывы Ц. Ужываюць для вытворчасці штучных валокнаў, пластмас, выбуховых рэчываў, лакаў, кінаплёнкі, паперы, кардону, этылавага спірту і інш.
       Цэлюлозы ацэтаты (ацэтылцэлюлоза) — складаныя эфіры цэлюлозы і воцатнай кіслаты. Цвёрдыя рэчывы; раствараюцца ў хлараформе, ацэтоне і некаторых іншых арганічных растваральніках. Цэлюлоза трыацэтат атрымліваецца ўзаемадзеяннем цэлюлозы з воцатным ангідрыдам у прысутнасці канцэнтраванай H₂SO₄:
                                           О
    
    [С₆Н₇О₂(ОН)₃]П+3«    ³   )₀ —
    
    сн₃—
    
    — [С₆Н₇О₂(ОСОСН₃)₃]„+ ЗпСН₃СООН
    Цэлюлоза дыацэтат
    [С₆Н₇О₂(ОН)(ОСОСН₃)₂]„
    атрымліваецца частковым гідролізам цэлюлоза трыацэтату водным растворам СН₃СООН у прысутнасці H₂SO₄. Цэлюлоза монаацэтат
    [С₆Н₇О₂(ОН)₂(ОСОСН₃)]„
    утвараецца пры рэакцыі этэрыфікацыі цэлюлозы воцатнай кіслатой. Ужываюць у вытворчасці ацэтатнага валакна, пластмас, негаручай фота і кінаплёнкі, лакаў, электраізаляцыйных матэрыялаў.
       Цэлюлозы нітраты (нітрацэлюлоза) — складаныя эфіры цэлюлозы і азотнай кіслаты. Рыхлыя валакністыя прадукты, нерастваральныя ў вадзе, растваральныя ў ацэтоне, канцэнтраванай H₂SO₄, набракаюць у многіх арганічных растваральніках. Атрымліваюцца ўзаемадзеяннем цэлюлозы з сумессю канцэнтраваных HNO₃ і H₂SO₄:
      [С₆Н₇О₂(ОН)₃]„ + 3nHONO₂ — [C₆H₇O₂(ONO₂)₃]„ + 3«Н₂О
    
    Цэтан
    
    269
    
    Пры няпоўным замяшчэнні гідроксагруп у звёнах глюкозы атрымліваюцца цэлюлоза монанітрат
    [C₆H₇O₂(OH)₂(ONO₂)]„
    
    і цэлюлоза дынітрат
    [C₆H₇O₂(OH)(ONO₂)₂]„
    
    
    Прадукты няпоўнага нітравання цэлюлозы, якія змяшчаюць 10,7—12,2 % азоту, называюцца калаксілінам; цэлюлоза трынітрат — піраксілін — выбуховае рэчыва. Цэлюлозы мона і дынітрат выкарыстоўваюцца ў вытворчасці этролаў, нітралакаў, кляёў, цэлулоіду; цэлюлоза трынітрат ужываецца ў вытворчасці бяздымнага пораху.
    
       Цэмент — зборная назва вялікай групы гідраўлічных вяжучых матэрыялаў; адзін з важных будаўнічых матэрыялаў. У састаў Ц. уваходзяць кальцый сілікаты і алюмасілікаты — прадукты высокатэмпературнай апрацоўкі сыравіны (вапнякі, гліны, баксіты і інш.), даведзеныя да частковага або поўнага расплаўлення. Партландцэмент — прадукт тонкага драбнення партландцэментнага клінкеру, які атрымліваецца абпальваннем да поўнага спякання сыравіннай сумесі, што складаецца з 57 % вапняку і 25 % гліны.
    
       Цэментыт (жалеза карбід) — фаза жалезавугляродзістых сплаваў, хімічнае злучэнне жалеза і вугляроду Fe₃C; змяшчае 6,67 % вугляроду; крохкі, мае высокую цвёрдасць.
    
       Цэрый (Cerium) — элемент III групы 6га перыяду. Адкрыты К. Масандэрам у 1889 г. Адносіцца да лантаноідаў. У зямной кары змяшчаецца 4,5 • 10~³ % па масе. Важнейшыя мінералы: манацыт, лапарыт, цэрыт і інш. У прыродзе тры стабільныя ізатопы з
    
    58
    Се ¹⁴О',г 4/²5d°6s²
    
    масавымі лікамі 138, 140, 143. Ступені акіслення 0, +3, +4. Мяккі метал шэрага колеру, хімічна актыўны. У вільготным паветры акісляецца (пры награванні ўзгараецца), пры пакаёвай тэмпературы рэагуе з Н₂О, HC1, H₂SO₄, HNO₃, пры награванні — з галагенамі, С, S, N₂. Ужываюць для вырабу высокапластычных і тэрмаўстойлівых сплаваў, шкла, дугавых электродаў.
    
       Цэрэзін — гл. Азакерыт.
    
       Цэтан (гексадэкан) СН₃(СН₂)₁₄СН₃ — аліфатычны насычаны вуглевадарод. Крышталічнае рэчыва, раствараецца ў арганічных растваральніках. Устойлівы да 500 °C. З’яўляецца ідэальным дызельным палівам. Выкарыстоўваецца ў якасці эталона для ацэнкі якасці дызельнага паліва (цэтанавы лік).
    
    
    270
    
    Цэтанавы лік
    
        Цэтанавы лік — паказчык узгаральнасці дызельнага паліва ў рухавіку ўнутранага згарання. Роўны аб’ёмнаму ўтрыманню цэтану ў такой яго сумесі з аметылнафталінам, якая пры стандартных умовах выпрабавання мае аднолькавую ўзгаральнасць з даследаваным палівам. Для быстраходных рухавікоў Ц. л. 40—50 — здавальняючы паказчык паліва.
    
        Цяжкая вада (дэйтэрый аксід) D₂O — ізатопная разнавіднасць вады, малекулы якой замест атамаў Н змяшчаюць атамы дэйтэрыю. Бясколерная вадкасць, растваральная ў этаноле. У прыродных водах на 1 атам D прыпадае 6500—7200 атамаў ‘Н. Атрымліваецца вылучэннем з астатку электраліту пры шматступеньчатым электролізе вады і акісленнем абагачанага дэйтэрыем вадароду. Ужываюць як цепланасіцель і запавольнік нейтронаў у ядзерных рэактарах; у якасці кампанентаў паліва тэрмаядзерных рэактараў. Запавольвае біялагічныя працэсы, прыгнятальна дзейнічае на жывыя арганізмы. Існуе таксама звыш цяжкая вада Т₂О (Т — трытый), а таксама цяжкакіслародная вада, малекулы якой замест атамаў ¹бО змяшчаюць атамы ¹⁷О і ¹⁸О.
    
        Цяжкія металы — металы са шчыльнасцю больш за 8000 кг/м³ (акрамя высакародных і рэдкіх): свінец, медзь, цынк, нікель, кадмій, кобальт, сурма, волава, вісмут, ртуць. У чыстым выглядзе, выключаючы гальванічныя пакрыцці, выкарыстоўваюць свінец, медзь, цынк, нікель, часткова кобальт, якія выпускаюцца ў выглядзе лістоў, прутоў, дроту, труб і іншых вырабаў і паўфабрыкатаў.
    
    
                ч
    
    
       Чарнавыя металы — каляровыя металы з пэўнай колькасцю прымесей, атрыманыя пры плаўленні руд. У далейшым Ч. м. рафінуюць.
    
       Чарненне — стварэнне на паверхні сталі чорнай аксіднай плёнкі для павышэння каразійнай стойкасці або ў дэкаратыўных мэТах„ Прав°дзяць апусканнем сталі ў расплаў солі або апрацоўкай у водных растворах шчолачаў, кіслот або солей. Разнавіднасць варанення.
    
       Чорная металургія — галіна металургічнай навукі і тэхнікі, якая ахоплівае вытворчасць чорных металаў ад здабывання і перапрацоўкі руднай сыравіны да атрымання чыгуну, сталі, пракату, ферасплаваў, а таксама некаторых вырабаў з чыгуну або сталі (трубы, рэйкавыя змацаванні, белая бляха, ацынкаванае жалеза і г. д.). Ч. м.— аснова развіцця машынабудавання, будаўніцтва, абароннай прамысловасці і вытворчасці прадметаў спажывання, дзе шырока выкарыстоўваецца прадукцыя металургічнай вытворчасці.
    
    
    Шлам
    
    271
    
       Чорныя металы — прамысловая назва жалеза і яго сплаваў; найбольш распаўсюджаны жалезныя сплавы, якія змяшчаюць вуглярод,— сталь і чыгун, а таксама ферасплавы.
       Чыгун — сплаў жалеза з вугляродам (больш як 2 %, звычайна 3—4 %), некаторай колькасцю марганцу (да 1,5 %), крэмнію (да 4,5 %), серы (не больш як 0,08 %), фосфару (да 1,8 %), а часам і іншых элементаў. Вуглярод у Ч. можа знаходзіцца ў звязаным стане ў выглядзе жалеза карбіду Fe₃C (белы Ч.) або ў свабодным стане ў выглядзе графіту (шэры Ч.). Ч.— першасны прадукт перапрацоўкі жалезных руд шляхам іх плаўлення ў доменных печах.
       Чыстае рэчыва — рэчыва, у якім прымесі не ўплываюць у прыметнай ступені на яго фізічныя і хімічныя ўласцівасці. Толькі вывучэнне рэчываў у чыстым выглядзе дае ўяўленне аб іх сапраўдных хімічных і фізічных уласцівасцях.