• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў

    Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 287с.
    Мінск 2003
    269.1 МБ
    
    253
    
    ліэтылену з’яўляецца этылен, які атрымліваецца піролізам нафтавых фракцый ААТ «Нафтан». Поліэтылен атрымліваюць на ААТ «Палімір» г. Наваполацка. Штучныя (віскозныя) валокны вырабляюцца на Магілёўскім і Светлагорскім ААТ «Хімвалакно». Сыравіна ў абодвух выпадках — сульфітная цэлюлоза (гл. Віскоза, Віскозныя валокны). Апрача віскозных валокнаў, на гэтых ААТ атрымліваюць ніці, віскозную цэлафанавую абалонку, плёнку для сасісак, віскозны жгут, віскозны «волас», трошчаныя і тэкстыльныя ніці; поліэтыленцэлафанавую плёнку, нятканы матэрыял, які выкарыстоўваецца для электрапрылад і аўтамашын «Жыгулі». Светлагорскае ААТ выпускае высокатрывалую віскозную тканіну для рызінатэхнічнай і шыннай прамысловасці (у Беларусі выкарыстоўваецца на «БШК «Белшына»), валокны «аксалон», цынк аксід, серавуглярод, натрый сульфат. Поліэфірныя валокны вырабляюцца на Магілёўскім ААТ «Хімвалакно» і Полацкім ААТ «Палімір». Магілёўскае ААТ «Хімвалакно», выкарыстоўваючы ў якасці сыравіны мксілол, які вырабляецца на ААТ «Нафтан» (г. Наваполацк) і Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, вырабляе валокны лаўсан (поліэтылентэрафталат). Полацкае ААТ «Палімір» вырабляе валакно нітрон з карбаланцуговага супалімеру (нітрылу акрылавай кіслаты — акрыланітрылу з невялікай колькасцю метылакрылату). Абодва манамеры атрымліваюць на гэтым жа ААТ. Поліаміднае валакно капрон вырабляецца на Гродзенскім ААТ «Хімвалакно» шляхам ступеньчатай полімерызацыі капралактаму. Апошні атрымліваюць на ААТ «Азот» (г. Гродна) з бензолу, які вырабляюць на Полацкім ААТ «Нафтан». Нафтаперапрацоўчая і нафтахімічная прамысловасць прадстаўлена ў Беларусі двума нафтагігантамі — Полацкім ААТ «Нафтан» і Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам. На гэтых прадпрыемствах праводзіцца раздзяленне нафты на фракцыі (прамая перагонка), расшчапленне нафтапрадуктаў і нафтасінтэз (тэрмічны, вадкафазны, парафазны крэкінг, піроліз і каксаванне, а таксама каталітычны крэкінг і рыформінг). У выніку комплексу хімічных і фізікахімічных пераўтварэнняў вуглевадародаў і іншых фракцый нафты прадпрыемствы выпускаюць больш як 40 найменняў таварнай прадукцыі, якая ўключае нізкаактанавыя і высокаактанавыя бензіны, рэактыўнае і дызельнае паліва, парафін, бензол, оі nксілолы, талуол, алкены (этылен, прапілен і інш.), таварныя змазачныя маслы, звадкаваныя газы (прапан, бутан і інш.), паліўны мазут, гудрон, бітум, нафтавы кокс, серную кіслату, газавую серу, этылбензол, псеўдакумол, дадаткі да мінеральных маслаў, нафташлам і г. д. За межамі Беларусі вядомы магутныя «БШК «Белшына» і «Беларусьгуматэхніка», якія, выкарыстоўваючы высокатрывалы гродзенскі корд і прывазны бутадыенстырольны (СКС) і бутадыеннітрыльны (СКН) каўчукі, вырабляюць шыны для аўтатранспарту і сельскагаспадарчых машын, асвоены выпуск радыяльных шын. У рэспубліцы працуюць: Гомельскі завод
    
    254
    
    Хімічная сувязь
    
    хімічных вырабаў, які выпускае поліхлорвінілавую плёнку і гумавыя галошы; Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў і Віцебскае ААТ «Хімпласт», якія выпускаюць пластмасавую прадукцыю бытавога і прамысловага прызначэння; Брэсцкі завод бытавой хіміі, які вырабляе сінтэтычныя мыйныя сродкі, тавары бытавой хіміі ў аэразольнай упакоўцы; Лідскае ААТ «Лакафарба»; Бабруйскі гідролізны завод і інш.
    
       Хімічная сувязь — узаемадзеянне двух ці некалькіх атамаў, якое характарызуецца перабудовай іх знешніх энергетычных узроўняў і абагульненнем электронаў (пераносам зараду, калі X. с. утвараецца паміж рознымі атамамі); суправаджаецца памяншэннем поўнай энергіі сістэмы і прыводзіць да ўтварэння хімічна ўстойлівай мнагаатамнай сістэмы — малекулы (радыкала, крышталя, іона і г. д.). Пры ўтварэнні X. с. атамы набываюць электронную канфігурацыю бліжэйшага высакароднага газу як адпаведную мінімуму энергіі і найбольш устойлівую. Хімічнае ўзаемадзеянне ствараецца электрычнымі сіламі ўзаемнага прыцяжэння і адштурхвання электронаў і атамных ядраў. Асаблівасці ўтварэння X. с. вынікаюць з законаў квантавай механікі. Адрозніваюць тры асноўныя віды X. с.: іонную, кавалентную, металічную.
    
       Хімічная тэхналогія — 1) сукупнасць метадаў і сродкаў хімічнай перапрацоўкі прыроднай сыравіны, паўпрадуктаў і прамысловых адходаў у прадукты спажывання і сродкі вытворчасці; 2) навука аб эканамічных метадах і сродках хімічнай перапрацоўкі, якія мінімальна забруджваюць прыроду. Падзяляецца на тэхналогію неарганічных рэчываў (вытворчасць кіслот, шчолачаў, мінеральных удабрэнняў, солей) і тэхналогію арганічных рэчываў (вытворчасць сінтэтычных каўчукоў, пластмас, фарбавальнікаў, арганічных кіслот, спіртоў і да т. п.).
    
       Хімічная фізіка — раздзел навукі, гранічны паміж хіміяй і сучаснай фізікай. Разглядае выкарыстанне тэарэтычных і эксперыментальных метадаў сучаснай фізікі ў вывучэнні будовы і ператварэнняў рэчываў (напрыклад, квантавамеханічную прыроду хімічнай сувязі, будову і ўласцівасці малекул і крышталёў, хімічную кінетыку).
    
       Хімічная формула — скарочанае абазначэнне саставу якоганебудзь рэчыва з дапамогай сімвалаў хімічных элементаў і лікаў, якія ўказваюць на колькасныя суадносіны гэтых элементаў у дадзеным злучэнні. Абазначае назву рэчыва, з якіх элементаў складаецца рэчыва, колькі молей атамаў кожнага элемента змяшчае адзін моль рэчыва, адносную малекулярную масу рэчыва. Напрыклад, формула HNO₃ паказвае адну малекулу азотнай кіслаты; адзін яе моль, у якім змяшчаецца адзін моль атамаў вадароду, адзін моль атамаў азоту і тры молі атамаў кіслароду; азотная кіслата склада
    
    Хімічныя крыніцы току                                        255
    
    ецца з трох элементаў — вадароду, азоту і кіслароду; адносная малекулярная маса 63. X. ф. абазначаюцца і малекулы простых рэчываў, калі вядомы лік атамаў, што ўваходзяць у састаў малекулы, напрыклад Cl₂, N₂, калі ж простае рэчыва мае атамную ці металічную структуру, яго паказваюць хімічным знакам элемента, напрыклад медзь — Cu, жалеза — Fe.
       Хімічны эквівалент — колькасць элемента, якая далучае ці замяшчае ў хімічных рэакцыях 1 моль іонаў вадароду (напрыклад, у H₂S, NH₃, СН₄ X. э. серы, азоту, вугляроду роўны адпаведна 1/2 моль, 1/3 моль, 1/4 моль). Маса аднаго эквіваленту называецца эквівалентнай масай (малярнай масай эквіваленту) і роўная адносінам масы моль атамаў элемента да яго валентнасці ў дадзеным злучэнні; выражаецца ў г/моль. У прыведзеных прыкладах эквівалентныя масы серы, азоту, вугляроду адпаведна роўныя 16 г/моль, 4,67 г/моль, 3 г/моль. Паняцце X. э. і эквівалентнай масы прымяніма да хімічных злучэнняў. Эквівалентная маса кіслаты роўна яе малярнай масе, падзеленай на асноўнасць кіслаты (лік іонаў Н⁺); асновы — яе малярнай масе, падзеленай на лік гідроксагруп (ступень акіслення металу); солі — малярнай масе, падзеленай на суму зарадаў катыёнаў ці аніёнаў:
    
    M(1/2H₂SO₄)=^^ = 49 г/моль
    М(1/2Са(ОН)₂)=^^=37 г/моль
    
    M[1/6A1₂(SO₄)₃]=^^=57 г/моль
    
    Эквівалентная маса рэчыва, якое ўдзельнічае ў акісляльнааднаўленчых рэакцыях, роўна дзелі ад дзялення яго малярнай масы на лік электронаў, прынятых (аддадзеных) атамам элемента, які аднаўляецца (акісляецца). У залежнасці ад ліку прынятых (аддадзеных) электронаў эквівалентная маса розная. Напрыклад, у кіслым асяроддзі КМпО₄ аднаўляецца да Мп²⁺, далучае 5 электронаў, яго эквівалентная маса роўна: 158 г/моль : 5 = 31,6 г/моль; у асяроддзі, блізкім да нейтральнага, КМпО₄ аднаўляецца ў МпО₂, таму М (1/3 КМпО₄) = 158 г/моль : 3 = 52,6 г/моль.
       Хімічныя знакі (сімвалы хімічных элементаў) — скарачэнні, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння элементаў. X. з. з’яўляюцца пачатковыя літары лацінскіх назваў элементаў або злучэнні з дзвюх літар. Напрыклад, N — азот (Nitrogenium), Fe — жалеза (Ferrum), Hg — ртуць (Hydrargurum).
       Хімічныя крыніцы току — прыборы, у якіх хімічная энергія акісляльнааднаўленчых рэакцый ператвараецца ў электрычную. Падзяляюцца на дзве групы: гальванічныя элементы, тэрмін
    
    
    256
    
    Хімічныя рэакцыі
    
    дзеяння якіх заканчваецца пасля поўнага ці частковага выкарыстання рэчываў, якія прымаюць удзел ва ўтварэнні электратоку, і акумулятары, працаздольнасць якіх пасля разрадкі можа быць адноўлена шляхам зарадкі, г. зн. прапусканнем току ад знешняй крыніцы ў напрамку, зваротным напрамку току пры разрадцы.
       Хімічныя рэакцыі (хімічныя працэсы) — ператварэнні адных рэчываў у другія, у выніку якіх адбываюцца глыбокія змяненні іх саставу, будовы і ўласцівасцей. Пры X. р. ператвараюцца малекулы, адбываецца перагрупоўка атамаў, разрыў існуючых і ўтварэнне новых хімічных сувязей. У атамах адбываюцца толькі некаторыя змяненні ў знешніх энергетычных узроўнях, а ядро і ўнутраныя энергетычныя ўзроўні не змяняюцца.
       Хімічныя ўласцівасці — уласцівасці рэчыва, якія вызначаюць яго састаў і рэакцыйную здольнасць (здольнасць уступаць у хімічныя рэакцыі).
       Хімічныя ўраўненні — запіс хімічных рэакцый пры дапамозе хімічных формул і лікавых каэфіцыентаў у адпаведнасці з законам захавання масы рэчываў. Паказваюць, якія рэчывы і ў якіх колькасцях уступаюць у рэакцыю і ўтвараюцца ў выніку яе. Дазваляюць выконваць неабходныя разлікі, звязаныя з дадзенай рэакцыяй.
       Хімічныя элементы — віды атамаў з аднолькавым зарадам ядра. Састаўныя часткі простых і складаных рэчываў. Вядома 116 X. э. 3 іх каля дзевяноста існуюць у прыродзе, астатнія атрымліваюць штучна з дапамогай ядзерных рэакцый. Для кожнага X. э. вядомы ізатопы. Атамная маса X. э. роўна сярэдняму значэнню мас усіх яго прыродных ізатопаў з улікам іх распаўсюджанасці. Форма існавання X. э. у свабодным выглядзе — простае рэчыва. Па хімічных уласцівасцях X. э. падзяляюцца на металы і неметалы. Узаемасувязі X. э. адлюстроўвае перыядычная сістэма элементаў Дз. I. Мендзялеева. Практычнае значэнне X. э. вызначаецца іх распаўсюджаннем у зямной кары. Найбольш распаўсюджаныя О₂ (47 % масы зямной кары), Si (29,5 %), Al (8,05 %), Fe (4,65 %). X. э., канцэнтрацыя якіх у зямной кары нізкая і якія прысутнічаюць як прымесі ў мінералах (напрыклад, галій, рубідый, талій і інш.), называюцца рассеянымі. У космасе пераважаюць лёгкія элементы — вадарод, гелій; распаўсюджанне астатніх змяншаецца з ростам атамнага нумара.
       Хімія — навука, якая вывучае хімічныя элементы, утвораныя імі простыя і складаныя рэчывы (састаў, будову, уласцівасці), іх ператварэнні і законы, якім падпарадкоўваюцца гэтыя ператварэнні. Падраздзяляецца на неарганічную, арганічную, фізічную, аналітычную і інш. Сучасная X. цесна звязана з фізікай і іншымі прыродазнаўчымі навукамі, асабліва з біялогіяй і геалогіяй. Поруч