• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў

    Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 287с.
    Мінск 2003
    269.1 МБ
       Электрасінтэз — метад атрымання розных хімічных злучэнняў з дапамогай электролізу. Для сінтэзу выкарыстоўваюць як анодныя рэакцыі электрахімічнага акіслення, так і катодныя рэакцыі электрахімічнага аднаўлення.
       Электрафарэз — рух пад дзеяннем знешняга электрычнага поля цвёрдых часцінак, пузыркоў газу, кропель вадкасці, а таксама калоідных часцінак, якія знаходзяцца ў завіслым стане ў вадкім або газападобным асяроддзі. Выкарыстоўваецца для аддзялення
    
    276
    
    Электрафільныя рэагенты
    
    завіслых (суспензаваных) у вадкасці дробных часцінак, якія не ^а^аюЦЦ³ фі^ьтраванню або адцісканню, для абязводжвання торфу, ачысткі гліны і кааліну, фарбаў, асаджэння каўчуку з латэкса, раздзялення эмульсій, дымоў і туманаў. У апошні час шырока выкарыстоўваецца як метад аналізу сумесей нізка і высокамалекулярных рэчываў.
       Электрафільныя рэагенты — характарызуюцца наяўнасцю вакантнай арбіталі, здольнай да ўтварэння кавалентнай сувязі шляхам камбінавання з непадзеленай парай электронаў іншага рэагенту. Э. р. з’яўляюцца катыёны, напрыклад Н⁺, СГ, NO₂, SO3H, малекулы, у саставе якіх знаходзяцца атамы з вакантнай арбіталлю (А1С1₃, FeCl₃, BF₃ і інш.) або якія маюць цэнтр з паніжанай электроннай шчыльнасцю.
    
       Электрахімічная апрацоўка — сукупнасць метадаў апрацоўкі, заснаваных на законах электрахіміі. Па электродных працэсах, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца, адрозніваюць анодную і катодную Э. а.; па тэхналагічных магчымасцях — памерную і паверхневую (электроліз і гальванастэгія).
    
       Электрахімічны рад напружання металаў — рад металаў, якія размешчаны ў парадку ўзрастання іх стандартных электродных патэнцыялаў. Паказвае параўнальную актыўнасць металаў у акісляльнааднаўленчых рэакцыях. Чым больш адмоўны патэнцыял металу, г. зн, чым ён бліжэй да пачатку рада размешчаны ў Э. р. н. м., тым большая яго аднаўленчая здольнасць (злева направа аднаўленчая здольнасць змяншаецца: Li, К, Са Na Me Al, Mn, Zn, Cr, Fe, Cd, Ni, Sn, Pb, H, Cu, Ag, Pt, Au). Кожны метал павінен выцясняць (аднаўляць) з раствору солей тыя металы, якія стаяць у радзе напружання пасля яго. Усе металы, што маюць адмоўны стандартны электродны патэнцыял, г. зн. знаходзяцца ў Э. р. н. м. да вадароду, здольныя выцясняць яго з раствораў кіслот. Дадзены рад характарызуе паводзіны металаў і іх солей толькі ў водных растворах пры канцэнтрацыі 1 моль і тэмпературы 25 °C.
    
    
       Электрахімічныя працэсы — хімічныя працэсы, якія суправаджаюцца ўзнікненнем электрычнага току або працякаюць пад уздзеяннем электрычнага току на хімічныя злучэнні.
       Электрахімія раздзел фізічнай хіміі, які вывучае ўзаемасувязь хімічных і электрычных працэсаў. Разглядае працэсы пераносу электрычнага току ў электралітах, аб’ёмныя і паверхневыя ўласцівасці цвёрдых і вадкіх цел, якія змяшчаюць рухомыя іоны.
       Электродны патэнцыял — рознасць патэнцыялаў, якія ўзнікаюць паміж металам і вадкім асяроддзем, якое яго абкружае. Аб
    
    Электрон
    
    277
    
    салютную велічыню Э. п. вызначыць немагчыма, таму заўсёды вымяраюць рознасць патэнцыялаў электрода (металу), які даследуецца, і якоганебудзь стандартнага электрода параўнання. Для водных раствораў у якасці стандартнага выкарыстоўваюць вадародны электрод, патэнцыял якога прымаюць роўным нулю.
    
       Электроліз — акісляльнааднаўленчыя рэакцыі, якія працякаюць на электродах, апушчаныху раствор ці расплаў электраліту, паддзеяннем пастаяннага электрычнага току. На анодзе працякае працэс акіслення, на катодзе — працэс аднаўлення. Рэакцыі, што працякаюць на анодзе, залежаць ад рэчыва, з якога зроблены анод, і яд прысутнасці вады. Аноды падзяляюць на нерастваральныя і растваральныя. Першыя вырабляюць з вугалю, графіту, плаціны, ірыдыю (у працэсе Э. яны не раствараюцца), другія з цынку, медзі, нікелю, серабра і інш. (у працэсе Э. пераходзяць у раствор у выглядзе катыёнаў). На нерастваральным анодзе пры Э. працякае акісленне аніёнаў ці малекул вады. Пры гэтым аніёны бескіслародных кіслот (СГ, Вг⁻, Г, S²⁻ і інш.) акісляюцца лягчэй, чым іншыя аніёны і малекулы вады. Калі ж у растворы змяшчаюцца аніёны кіслародных кіслот (CO²⁻, РО4 , SO² і інш.), то на анодзе акісляюцца малекулы вады. Растваральны анод пры Э. сам акісляецца (раствараецца) і аддае электроны ў знешні ланцуг. На катодзе адбываецца працэс аднаўлення, які залежыць я,п. велічыні стандартнага электроднага патэнцыялу металу. Tvt магчымы тры выпадкі: калі стандартны электродны патэнцыял металу большы, чым у вадароду (г. зн. метал стаіць у радзе напружання пасля вадароду), катыёны металу з раствору поўнасцю аднаўляюцца на катодзе, калі металы маюць малую велічыню стандартнага электроднага патэнцыялу (г. зн. метал у радзе напружання стаіць ад Li да А1 уключна), замест іх аднаўляюцца малекулы вады; аднаўленне катыёнаў металаў, стандартны электродны патэнцыял якіх меншы, чым у вадароду, але большы, чым у алюмінію (металы, якія стаяць у радзе напружання ад АІ да Н), залежыць ад умоў Э.: pH асяроддзя, шчыльнасці току, канцэнтрацыі катыёнаў металаў, тэмпературы. Калі водны раствор змяшчае сумесь катыёнаў розных металаў, то на катодзе лягчэй за ўсё аднаўляюцца катыёны таго металу, электродны патэнцыял якога больш дадатны. Так, з сумесі катыёнаў Hg²⁺, Cu²⁺, Fe²+ спачатку аднаўляюцца катыёны ртуці (Е° = + 0,85 В), затым медзі (Е° = + 0,34 В) і апошнімі — катыёны Fe²⁺ (Е° =  0,44 В). Ужываюць для атрымання і ачысткі металаў, атрымання фтору, хлору, шчолачаў, кіслароду, вадароду; для аховы металічных вырабаў ад карозіі (гл. таксама Гальванатэхніка).
        Электрон — стабільная элементарная часціца, якая валодае адмоўным зарадам, роўным 1,6 • 10⁻¹⁹ Кл, што прыняты за адзінку
    
    
    278
    
    Электроннае воблака
    
    колькасці электрычнасці, і масай 9,1 • 10 ³¹ кг (1/1836 а. а. м.). Састаўная частка атамаў. Узаемадзеянне Э. з ядром і аднаго з адным вызначаецца кулонаўскімі сіламі прыцяжэння і адштурхвання. Рух Э. у атаме падпарадкоўваецца законам квантавай механікі. Э. валодае адначасова ўласцівасцямі часціцы (мае масу і зарад) і хвалі (паток Э., якія рухаюцца, выяўляе хвалевыя ўласцівасці — характарызуецца здольнасцю да дыфракцыі і інтэрферэнцыі). Для Э. немагчыма адначасова вызначыць яго каардынаты ў атаме і хуткасць. Э. можа знаходзіцца ў любой частцы прасторы вакол ядра, пастаянна запаўняе яе. Аднак імавернасць знаходжання яго ў розных частках гэтай прасторы неаднолькавая. Стан Э. у атаме характарызуе арбіталь (гл. Атамныя арбіталі). Важнае значэнне маюць Э., якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні хімічнай сувязі, у асноўным гэта Э. знешняга энергетычнага ўзроўню (у элементаў галоўных падгруп) і часткова другога звонку (у элементаў пабочных падгруп, акрамя падгрупы цынку).
       Электроннае воблака — квантавамеханічная мадэль, якая апісвае стан электрона ў атаме. Квантавая механіка разглядае імавернасць знаходжання электрона ў прасторы вакол ядра. Электрон, што хутка рухаецца, можа знаходзіцца ў любой частцы прасторы вакол ядра, і розныя яго становішчы разглядаюцца як Э. в. з пэўнай шчыльнасцю адмоўнага зараду. ІІІчыльнасць Э. в. нераўнамерная. Максімальная шчыльнасць адпавядае найбольшай імавернасці знаходжання электрона ў дадзенай частцы атамнай прасторы. Прастора вакол ядра, у якой найбольш імаверна знаходжанне электрона, называецца арбіталлю.
       Электронная канфігурацыя — размеркаванне электронаў па арбіталях атама (гл. Атамныя арбіталі).
    
       Элементаарганічныя злучэнні — арганічныя злучэнні, у малекулах якіх ёсць хімічная сувязь вуглярод—элемент, напрыклад С—В, С—Р, С—Si, С—Hg і інш. (гл. Металарганічныя злучэнні, Крэмнійарганічныя рэчывы, Фосфарарганічныя злучэнні, Фторарганічныя злучэнні). Да Э. з. не належаць злучэнні, якія змяшчаюць сувязі С—N, С—О, С—S, С — галаген. Э. з. разнастайныя па рэакцыйнай здольнасці; уласцівасці залежаць ад характару сувязі С—элемент. Шмат якія шырока выкарыстоўваюцца ў арганічным сінтэзе, у прамысловасці, сельскай гаспадарцы.
    
       Элементны аналіз — сукупнасць метадаў, якія ўжываюцца для якаснага знаходжання і колькаснага вызначэння элементаў, якія ўваходзяць у састаў арганічнага злучэння. Складаецца з дзвюх стадый: 1) раскладанне рэчыва, у выніку якога элемент, які вызначаецца, пераводзіцца ў неарганічнае злучэнне (СО₂, Н₂О, Na₂S, NaCN і інш.); 2) якаснае выяўленне і колькаснае вызначэнне элемента метадамі неарганічнага аналізу.
    
    Энергія іанізацыі
    
    279
    
       Элімінаванне (адшчапленне) — адшчапленне двух або некалькіх атамаў ці груп атамаў ад малекулы арганічнага злучэння, у выніку якога ўтвараецца кратная сувязь або цыкл. Да дадзенага тыпу ператварэнняў належаць дэгалагенаванне, дэгідрагалагенаванне, дэгідратацыя, дэгідрагенізацыя.
       Эмаль — трывалае шклопадобнае пакрыццё, якое наносяць на паверхню вырабу электрахімічным спосабам. Вырабляюць са спецыяльнага легкаплаўкага каляровага шкла з дабаўленнем у яго розных пігментаў і дапаможных рэчываў (аксідаў марганйу, кобальту, нікелю, сурмы і інш.), якія рэгулююць хімічныя працэсы. Можа быць празрыстай і непразрыстай, мець афарбоўку. Э. называюць таксама непразрыстую бліскучую паліву на керамічных і шкляных вырабах.
       Эмульгатары — рэчывы, здольныя надаваць устойлівасць эмульсіям, г. зн. іх стабілізатары. Размяшчаюцца на паверхні мяжы дзвюх вадкіх фаз, якія ўтвараюць эмульсію, і перашкаджаюць зваротнаму зліццю кропель, што ўзнікаюць пры дыспергіраванні адной вадкасці ў другой (напрыклад, алею ў вадзе). Э. з’яўляюцца мыла, жэлаціна і шматлікія сінтэтычныя рэчывы.
       Эмульсіі— дысперсныя сістэмы з вадкім дысперсійным асяроддзем і вадкай дысперснай фазай (напрыклад, вада — алей). Да Э. можна аднесці сістэмы вадкасць — газ (напрыклад, кроплі вадкасці ў газе ў выглядзе аэразолютуману або свабодныя пузыркі газу і вадкасці). Адыгрываюць вялікую ролю пры мылаварстве, абязводжванні сырых нафтаў, у тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання (сметанковага масла, маргарыну і інш.), пры перапрацоўцы натуральнага каўчуку, пры атрыманні змазак, у медыцыне і інш.
       Эндатэрмічныя рэакцыі — рэакцыі, якія суправаджаюцца паглынаннем цеплаты. Да Э. р. адносяцца, напрыклад, рэакцыя далучэння N₂ і О₂ з утварэннем NO, рэакцыя раскладання СаСО₃. Колькасць цеплаты, якая паглынаецца, вымяраецца ў кДж/моль.