Дзе Купала начавала народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі

Дзе Купала начавала

народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 86с.
Мінск 2012
31.53 МБ
 
УДК 398(476)
ББК 82.3(4Бен)
Д43
Укладальнік A. С. Масла
Мастак Ганна Сілівончык
Дызайнер Алеся Яцук
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-02-1320-4
© Масла A. С., укладанне, 2012
© Масла A. С., прадмова, 2012
© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2012
ДЗЕ КУПАЛА НАЧАВАЛА
ТЫМ, ХТО ЛЮБІЦЬ РОДНЫ КРАЙ
Гэтая кніга пачалася з карцін мастачкі Ганны Сілівончык. Убачыўшы іх, я загарэлася ідэяй падабраць да карцін тэксты, знайсці ім адпаведнікі ў словах. Эксперыментавала з вершамі, казкамі беларускіх пісьменнікаў, пакуль не здагадалася звярнуцца да вуснай народнай творчасці. I адразу (нібы адгадалатаямнічы код) асобныя карціны і беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі, як пазлы ў мазаіцы, сабраліся ў кнігу, якую шаноўны чытач трымае ў руках.
Тут падаецца тое-сёе з багатай фальклорнай спадчыны беларускага народа, якая, дарэчы, сцвярджаюць навукоўцы, найбагацейшая ў славянскім свеце.
Чаму мы такія багатыя на фальклор? Тлумачэнне гэтага факта — у няпростай гісторыі беларускай культуры. Беларуская мова і ў часы Расійскай імперыі, і яшчэ раней, у часы Рэчы Паспалітай, была выведзеная са сферы афіцыйнага ўжытку. Але наш магутны, таленавіты народ, не зважаючы на афіцыйныя забароны, на сваёй роднай мове складаў чароўнай красы песні, казкі, легенды. У прыказках і прымаўках перадаваўнашчадкам спасцігнутую праз доўгія вякі жыццёвую мудрасць. Людзі, не маючы ні друкаваных, ні электронных носьбітаў для захавання інфармацыі, з вуснаў у вусны перадавалі найлепшыя ўзоры ўласнай творчасці, каб у кожным наступным пакаленні чароўныя словы доўжылі сваю варажбу, абуджалі нашчадкаў да стваральнай працы.
у
У гэтай кнізе чытач знойдзе і песню, якая дала назву зборніку. Вось колькі радкоў з яе:
— Што прысніла ты, Купала? — Я прысніла бедных дзетак, Што згубілі родну хатку, Родну хатку, зямлю-матку, Што забылі сваю песню. Мая песня ў цёмным лесе. — Хто ж цяпер яе спявае? — Той, хто любіць родны краю.
Крыўдна стаць «беднымі дзеткамі» сёння, у эпоху развітых тэхналогій, кнігадрукавання, інтэрнэту і аддаць сваё непаўторнае слова, культуру ў пастку глабалізацыі. Балазе, цяпер Беларусь — самастойная незалежная краіна, а беларуская мова мае стус дзяржаўнай.
Шчыра спадзяюся: гэтая кніга знойдзе водгук у сэрцах усіх, хто любіць родны край, і абудзіць душы тых, хто блукае па зямных прасторах, забыўшыся, што ў найхарашэйшай і выбітнай замежнай краіне мы — госці.
I толькі тут — дома.
Алена Масла
 

НАРОДНЫЯ
ПЕСНІ
МАЦІ СЫНА ДА ВЫРАЖАЛА
Маці сына да выражала,* Месяцам аперазала.
Зарою засцягнула, Доляю агарнула.
— Ідзі, сынанька, борам, Табе дарога з Богам.
Борам, борам, баравіннечкам, Мацярынскім благаславеннечкам.
’Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
BOA БУШУЕ — ВЯСНУ ЧУЕ
Вол бушуе — вясну чуе,* Воран крача — сыру хоча.
Воран крача — сыру хоча, Дзеўка плача — замуж хоча.
He крач, воран, — наясіся, He плач, дзеўка,— нажывешся.
ОЙ, ТРОЙЦА, ТРОЙЦА...
Ой, Тройца, Тройца, Прасвятая Багародзіца, Да пасеем жыта, да няхай зародзіцца.
Ой, мы былі да й у вялікім лесе, Да ізвілі куста з шырокага клёну,
Да ізвілі куста із шырокага клёну, Ой, выйдзі ж, пане, да із новага пакою.
Ой, выйдзі ж, пане, да із новага пакою, Да вынесі ж кусту да й хоць па залатому.
Няхай жа наша жыта да й у полі буяе, Ой, няхай куст наш да па свеце гуляе!
ДЗЕ, КУПАЛА, НАЧАВАЛА?
— Дзе, Купала, начавала?
Купала! Купала!*
— Начавала ў цёмным лесе.
— Чым, Купала, вячэрала?
— Вячэрала ціхай песняй.
— 3 кім вячэру ты дзяліла?
— Я дзяліла з яснай зоркай, 3 яснай зоркай, знічкай светлай, Знічкай светлай, з доляй горкай. — Што сабе пад голаў клала?
— Клала папараці кветку.
— Што прысніла ты, Купала?
— Я прысніла бедных дзетак, Што згубілі родну хатку, Родну хатку, зямлю-матку, Што забылі сваю песню.
Мая песня ў цёмным лесе.
— Хто ж цяпер яе спявае?
— Той, хто любіць родны краю.
‘Паўтараецца пасля кожнага радка.
ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая!
Паварачайся, He забывайся!
To на ножанькі, To на рожанькі, To на капыцікі Залаценькія.
Павярніся зграбна, Павярніся складна, Кажы, дзе хадзіла, Дзе што рабіла?
Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць. А дзе пагайсае, Там павылягае.
Дзе каза бывае, Там шчасце вітае. А дзе не бывае, Там яно мінае.
 

ДОБРЫ ВЕЧАР
Добры вечар тому, Хто ў гэтаму дому. Мы самі з сабою, 3 дзецьмі і з жаною,
Сталы засцілаем, Каляды спраўляем.
А па гэтай мове будзьма Ўсе здаровы,
А па гэтай казцы жывіце ў ласцы.
ДОБРЫ ВЕЧАР, ШЧОДРЫ ВЕЧАР
Добры вечар, шчодры вечар
Усім людзям на ўвесь вечар!*
— А ці дома пані твая?
Што ён дома не гуляе, Чалядоньку даглядае!
На ём шуба шубалёва, Прычаплёна каліточка.
А ў калітцы, у той новай, Усім госцям па златому.
Добры вечар, шчодры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар!


УЧОРА 3 ВЯЧОРА
Учора з вячора, учора з вячора Засвяціла зора, засвяціла зора. Зора засвяціла, зора засвяціла, Свет узвесяліла.
Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся. Хрыстова Раджэнне Людзям на збаўленне. Людзі, прыбягайце, Хрыста прывітайце.
Здаровы бывайце.
Нам каляду дайце. Здаровы святкуйце, Дайце, не шкадуйце.
ЛЯЦЕЛІ ГУСАНЬКІ ЦЕРАЗ САД
Ляцелі гусанькі цераз сад, Клікнулі дзеваньку, ой, на пасад.
Ляцелі гусанькі на воду.
— Благаславі, баценька, ой, я сяду.
Як села ўчора з вячора
Русую косаньку, ох, часаці.
Русую косаньку часаці, Белае лічэнька, ох, ўмываці.
Русая косанька да вянца, Белае лічэнька, ох, для слаўца.
W7


ЕДЗЬ, ЕДЗЬ, КАРАВАЙ, 3 ПЕЧЫ
Едзь, едзь, каравай, з печы, Ой, едзь, едзь, каравай, з печы, Сядзь сабе ды на покуці,
Сядзь сабе ды на покуці, Ой, сядзь сабе ды на покуці, На зялёненькім жыці.
На зялёненькім жыці, Ой, на зялёненькім жыці Дай Божа маладым жыці!



КАЛЫХАНКІ
re
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі куркі сакатаць, Трэба куркам есці даць. Пасыпім гароху, Хай ядуць патроху.
I гарох не ядуць, Iяечак не нясуць. — Злазьце, куркі, Вы з варот Ды ідзіце ў агарод, Бо Міронку Трэба спаць, А мне яго калыхаць. А вы, куркі, — гультаі, Дык хадзіце па раллі.
Люлі-люлі-люлі, Палез кот па дулі, Памарозіў лапкі, Дайце кату тапкі!
Баю, баю, баю, баю, Баіць казку пачынаю. Села мушка на калыску, На цымбалах грае.
Павучок-весялун Янку забаўляе.
Спі, малеча, засынай, Баю, баю, баю, бай.
Люлі, люлі, люлі, Курачкі паснулі. Шэрая сакоча, Яйка несці хоча. Знесла не прастое, Знесла залатое, Янку-хлопцу дала, Долю нагадала, Долю нагадала, Шчасце прадказала. Люлі, люлі, люлі, Курачкі паснулі...
БАЮ, БАІНКУ, БАЮ
Баю, баінку, баю, He лажыся на краю.
He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок.
Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.

He хадзі, коцік, Па лаўцы, Будзем біці Па лапцы!
He хадзі, коцік, Па скрыні, Будзем біці Па спіне!
He хадзі, коцік, Па масту, Будзем біці Па хвасту!
He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці У плечы!
He хадзі, коцік, Па хаце, He будзі, коцік, Дзіцяці!
Няхай кату Ўсё ліха, Наш сыночак Спіць ціха!
в f
Апсік, апсік, каточак, He хадзі ты ў садочак, I не тапчы кветачак, I не будзі дзетачак.
Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць.
Люлі, люлі, дзеткі, спаць, А я буду калыхаць.
Журавелька даўганогі, Мабыць, збіўся ён з дарогі. Сеў на нашыя вароты I ад пылу чысціць боты. Авароты скрып, скрып... Наш сыночак спіць, спіць.
Ой, бычок, мой бысенька, Залатая лысінка, Бадлівыя рогі, Тупучыя ногі, Ты паціхеньку хадзі I дзіцятка не будзі.


ДОБРЫ ВЕЧАР
Добры вечар, сад, сад, Ужо бярозкі спяць, спяць. Мы таксама ўсе заснём, Толькі песеньку спяём. Нашым дзеткам — дон, дон, Хай прысніцца сон, сон. Добры сон, шчаслівы сон, Спіце, дзеткі,— дон, дон. Добрай ночы, сад, сад, Усе дрэвы спяць, спяць. Нам таксама спаць пара, Спаць пара...
Ой, люлі-люлі, Ветры ў полі загулі. Ехаў каток ды па дровы, Загарэлася дуброва. Пайшоў каток воду насіці, Стаў дубровачку тушыці. Ехаў каток ды па сена, Разбалелася калена. Трэба катка ў хату ўзяці, Каб пеў баінькі дзіцяці. Ой, люлі-люлі, Ветры ў полі загулі.
* *
Люлі-люлі-люляшу, Я дзіцятка калышу, Нітачку звіваю, Песеньку спяваю. Што выведу нітачку Камару на світачку. Астануцца кончыкі Камару на штончыкі
Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі гулі. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, А што ж гулям даці? Ці ячменю жменю? Ці бобу каробу? Прынясу ім жыта — Будуць птушкі сыты. Прынясу гароху — Хай дзяўбуць патроху. Ды пасыплю грэчкі, Каб неслі яечкі.



А ТЫ, КОЦІНЬКА-КАТОК
Аты, коцінька-каток, Ў цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць.
А я шэраму катку
За работу заплачу — Дам гарлачык малака
I кавалак пірага.
ЛЮЛІ, ЛЮЛІ, ЛЮЛІ...
Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі. He спіць толькі коця, Ходзіць па балоце. Адмарозіў лапку, Пайшоў грэцца ў хатку. Недзе коцю дзецца, Лапачцы пагрэцца.
Палез на палаткі, Спалохаўся бабкі. Палез ён на вышкі, Там гулялі мышкі.
Так яны дурэлі — Хвост кату ад'елі.
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў белы паясок.
А котачка узяла
I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток.
Ці самому з'есці, Ці дадому несці?
Думаў, думаў каток, Укусіў адзін разок I панёс дадому
Дзіцятку малому.
Пайдзі, коця, на вулку, А дзіця ў люльку. На ката варката, На дзіця дрымота. На ката безгалоўе, А на дзіця здароўе. На ката ўсё ліха, А ты, дзіця, спі ціха. Ты, коця, не вурчы, Аты, дзіця, спі, маўчы.
Спі, дачушка, спі Ды аб долі сні.
Маці будзе калыхаці, Будзе песеньку спяваці.
Расце ў жыце кветка, Кветка васілёчак.
Расце маё дзіцятка Ўясненькі дзянёчак. Жыта зжалі, кветка звяла. Па дзянёчку змрок.
Адыдзі ты, доля злая, Ад майго дзіцяці ўбок.
Баю-баю-баю-бай, He кладзіся ты на край. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Схопіць Нінку за бачок I пацягне у лясок Пад малінавы кусток.
Люлі, люлі, ўсе паснулі,
А сыночак (дачушка) спаць не хоча.
Люлі, люлі, люлі...
Засынаюць кураняткі
Пад крыламі сваёй маткі.
Люлі, люлі, люлі...
Шэры коцік спіць у куце, А сабачка спіць у будзе.
Люлі, люлі, люлі...
А па сенцах ходзіць Бай —
Спі, сыночак (дачушка), Засынай.
Люлі, люлі, люлі...
Люлі-люлі, люлі-люль, Натрос Янка смачных дуль. Усім даў па дулі: Дзеду і бабулі.